Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
mifologia.doc
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.21 Mб
Скачать

3. Водная стыхія ў міфалагічным светапоглядзе беларусаў (вадзянік).

Самастойна, незалежна ад лесуна, існавалі валадары вадаёмаў – вадзянікі, балотнікі. Кожны вадзянік імкнуўся мець уласны вадаём, але каб толькі з праточнай, “жывой вадой”, што цячэ з-пад зямлі. Гэта даволі брыдкая істота з азызлым жыватом, тонкімі нагамі і перапончатымі пальцамі. Вадзянік панаваў над усім вадаёмам, у тым ліку і над русалкамі, якія вымушаны былі быць яго наложніцамі. Па сваіх уладаннях ён раз'яжджаў вярхом на соме. Як і іншыя нячысцікі прыроднай прасторы, ён быў досыць варожы да людзей. Яго асноўныя заняткі – перакульванне лодак, блытанне рыбацкіх сетак, тапленне людзей (асабліва жанчын, калі ў вадаёме няма русалак). Вадзянік любіць млыны, дзе часта бавіцца. Таму млынары прыносілі яму ў ахвяру жывую курыцу, а ў старажытнасці — нават жывое дзіця-сірату. У адрозненні ад нячысцікаў-чалавекападобнікаў, аб якіх ішла гаворка вышэй, і якія гінулі ад удару маланкі, смерць вадзяніка магла наступіць толькі пасля высыхання вадаёма. Тады вадзянік ператвараўся ў камяк ілу. А вось таму, хто падбіраў гэты камяк і кідаў ў ваду, вадзянік адплочваў удзячнасцю.

У балотах жывуць балотнікі, багнікі, аржанікі, назвы якіх звязаныя з відам балота. Гэта найбольш пачварныя са знешняга выгляду і адасобленыя ад усяго свету істоты. Паміж сабой яны яднаюцца толькі падчас пераследу ахвяры, якую заманьваюць да сябе імітацыяй гукаў і агеньчыкаў. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. беларусы верылі ў ВАДЗЯНІКА, як у сваё ўласнае існаванне. Ды і ў наш час дзяцей, каб не лезлі глыбока ў ваду, дарослыя палохаюць “вадзяным дзедам”. ВАДЗЯНІК – гаспадар рэк, азёр, пакравіцель рыбакоў, пчаляроў і млынароў, якія прыносілі нячысціку ахвяры: рыбу, грошы, мёд, чорнага пеўня, нават жывых коней. Беларускі ВАДЗЯНІК любіць ездзіць на саме ці сам ператвараецца ў сама – вось чаму ў народзе самоў не любілі ўжываць у ежу.

Сядзіць ВАДЗЯНІК у асноўным на дне ракі ці возера, часам жорстка жартуе, цягне людзей ў вір, часам бушуе, ламае плаціны і млыны. На беразе каля небяспечных месцаў людзі абараняліся ад злога духа – ставілі каплічкі.

ВАДЗЯНІКОЎ параўнальна няшмат – па адным на кожны вадаём: возера, раку, лужыну, калодзеж. Яны не могуць перасоўвацца цераз сушу і таму часта здараецца, што два ВАДЗЯНІКІ – рачны і калодзежны, што жывуць адзін ад аднаго ў дзесяці метрах, ведаюць адзін аднаго завочна, па голасу, ніколі не бачацца. Зрэшты, калі б і магчыма было перамяшчэнне ВАДЗЯНІКОЎ у чужую вотчыну, яны не маглі б вытрымаць уласцівасцей чужой вады. Людзі карысталіся гэтым для вываду нячысцікаў, калі злучалі каналам два вадаёмы, адначасова знішчаючы абодвух ВАДЗЯНІКОЎ. З гэтага вынікае, што дадзены дух локусу – не што іншае, як персаніфікацыя пэўнага хімізму вады.

У ноч на Івана Купалу з глыбінь выплываюць ВАДЗЯНІКІ і накіроўваюцца да млыноў, дурэюць там, круцяць колы, адкрываюць шлюзы. Перамолатая ў гэтую ноч мука мае важнае значэнне для беларуса: хлеб з яе, асвечаны ў царкве, на працягу года захоўвае такую сілу, што той, хто з’есць яго, не можа ўтапіцца. Млынары сябруюць з ВАДЗЯНІКАМІ і карыстаюцца іх паслугамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]