Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
mifologia.doc
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.21 Mб
Скачать

1. Беларускія багі ў тэалагічным кантэксце.

З пункту гледжання класіфікацыі беларуская міфалогія можа быць названая міфалагічнай, у адрозненні ад міфалогіі дагматычнай – дзе галоўнае месца належыць тэалогіі. Беларускую міфалогію мы ведаем, пачынаючы з ХІХ ст. Адсутнасць тэалогіі ёсць спецыфічная асаблівасць міфалогіі Усходняй еўропы. Магчыма, паганская тэалагічная сістэма існавала, але наяўныя крыніцы не дазваляюць казаць пра гэта напэўна. Тым не менш, характэрная для беларускай міфалогіі жорсткая апазіцыя дабра і зла сведчыць, што такое было цалкам магчыма. Беларуская міфалогія выразна належыць да ліку этычных, г.зн. такіх, дзе на першае месца ставіцца маральныя эпісталагемы вырашэння міфалагічных сітуацый. Прынцып дорбы/дрэнны дамінуе ў беларускай міфалагічнай этыцы. Гэта міфалогія агульнай маралі, заснаванай на традыцыйнай этыцы, дзе галоўнае – аксіялагема працавітасці і чалавечай шчырасці. Падобны канцэпт стаіць досыць далёка ад хрысціянскай аксіялогіі з яе адмоўным стаўленнем да ўсяго матэрыяльна-фізічнага, калі абраныя Богам не жнуць і не сеюць, але жывуць як птушкі нябесныя.

З пункту гледжання экстатычнасці, мы можам казаць аб медыятыўным характары беларускай міфалогіі, дзе прысутнічаюць як экстатычныя міфалагемы – купальскія, ярыльскія, калядныя, так і досыць пасіўныя. У гэтым сэнсе можна казаць, што беларуская традыцыйная міфалогія ў асноўным адпавядае ўраўнаважанай поліэтнічнай паганскай сістэме быцця, дзе перыяды стрыманасці (пасты) змяняюцца псіхатэрапеўтычнымі па-сутнасці і карнавальнымі па характару святамі. Для беларускіх багоў, як і для міфалогіі ўвогуле, дамінантным з’яўляецца пазітыўнае стаўленне да свету. У нашым міфакосмасе адсутнічае апалогія летуценнасці зямнога. Адсутнічае ў беларускай традыцыі і апалогія абыякавасці да смерці, якую мы сустракаем у ваяўнічым старажытнагерманскім эпасе, дзе сродак дасягнення Вальгалы – смерць на полі боя.

Асноўным негатыўным фактарам, што робіць гэты свет непрывабным для беларуса – з’яўляецца наяўнасць нячысцікаў. «Усё было б добра, калі б не было чарцей да шатана, каторы заўжды працівіцца Богу і робіць усялякае ліха. Ён пад’юджвае людзей да ліха, а Бог злуе на людзей», – так тлумачыць генезіс зла ў гэтым свеце беларуская традыцыя. Рэальнасць выступае як арэна супрацьборства добрага і злога, калі асноўная інтэнцыя існавання – змаганне за дабро супраць зла. Зло, паводле беларускай традыцыі, зададзена ў гэтым свеце ад яго пачатку – калі ўзніклі нячысцікі. Яшчэ адна небяспека гэтага свету – смерць – мае ў беларусаў выразна адмоўны характар і прадстаўлена жахлівымі персанажамі- марай, халерай, паляндрай, трасцай смяротнай, чумой і г.д. Разам з тым, смерць мае аптымістычную супрацьвагу ў канцэпцыі краіны нябожчыкаў, куды сыходзяць усе без выключэння і адкуль нябожчыкі сістэматычна вяртаюцца да людзей у выглядзе дзядоў. Сам прыход смерці мае ў беларускай традыцыі містычны, таямнічы характар. Каб людзе, ведаючы час сваёй смерці не разбэшчваліся, Бог зрабіў так, што чалавек не ведае, калі памрэ.

Такім чынам, характэрныя рысы беларускай міфалогіі і тэалогіі, адрозніваюцца палімарфізмам, сінкрэтычным спалучэннем розных па паходжанні субстрактаў. Для гэтай сістэмы ўласцівы антрапамарфічны палітэізм пры бінарнай апазіцыі (жорсткі падзел на дабро і зло). Беларускіх багоў і тэалогію адрозніваюць тэізм, гарманічны сінтэз экстатычнага і статычнага, пазітыўнае стаўленне да свету. Міфалогія старажытных славянаў зводзіцца да некалькіх прынцыпаў: 1. вера ў адзінства Сутнасці і Існавання (інакш – Духа і Матэрыі): прычына свету – Бог – не аддзелены ад свету, свет і ёсць Бог; 2. вера ў трыадзінства на ўсіх узроўнях быцця (не дуалізм у аснове свету, як адзначаюць многія навукоўцы, а трыадзінства): заўсёды і ўсюды, у кожнай частцы прыроды ідзе стварэнне з двух – трэцяга; 3. акрамя свету матэрыяльнага, існуе нематэрыяльны свет, у які часцей ідуць і з якім кантактуюць героі міфаў і казак, дзе жывуць душы памерлых і духі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]