Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
mifologia.doc
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.21 Mб
Скачать

2. Рамантычная канцэпцыя міфа.

Яшчэ адзін важны этап у развіцці навукі – эпоха рамантызму пачатку ХІХст. Рамантычная канцэпцыя міфа атрымала сваё завяршэнне у творчасці Ф. В. Шэлінга. Яна разглядалі міф пераважня як эстэтычную каштоўнасць. Шэлінг разумеў міфалогію як нешта сярэдняе паміж мастацтвам і прыродай, як своеасаблівую сімволіку прыроды. Гэта было пераадольванне традыцыйнага алегарычнага разумення ў бок сімвалічнага. Шэлінг праводзіць параўнанне антычнай, старажытнаўсходней і хрысціянскай міфалогій. Ён ацэньвае старажытнагрэцкую як «найвысокі першавобразпаэтычнага свету». Нямецкі філосаф лічыць, што міфатворчасць працягваецца ў мастацтве і можа прыняць выгляд індывідуальнай творчай міфалогіі.

Менавіта ў гэты час узнікла першая школа ў заходнім літаратуразнаўстве: яна так і называлася – «міфалагічная». Яе заснавальнікі – выдатныя сыны нямецкага народа Якоб і Вільгельм Грымы. Мы ведаем іх па цудоўнаму зборніку казак, якія браты збіралі па ўсёй Еўропе і затым апрацоўвалі. Браты Грым бачылі ў казках адну з найбольш старажытных форм чалавечай творчасці, адзін з найбольш каштоўных помнікаў культуры. Я. Грым пачаў даследаванне міфалогіі кантынентальных германцаў, паказвае яе перажыткі ў паданнях больш познягачасу ў сваёй працы «Нямецкая міфалогія» (1835 г.).

Іх паслядоўнікам у Расіі быў даследчык А.М. Афанасьеў. Яго праца «Паэтычныя погляды славян на прыроду» ў 3-х тамах застаецца асновай не толькі расійскай, але і айчыннай навукі.

Рамантыкі звярталі асаблівую ўвагу на сімвалізм міфалогіі. На іх думку, міфы сімвалізуюць вечныя каштоўнасці і з’яўляюцца матэрыялам для ўсяго мастацтва. Менавіта беларуска-польскія рамантыкі (А. Міцкевіч, Я. Чачот, Я.Баршчэўскі) першыя пачалі збіраць багацці фальклору і ўвасабляць яго сюжэты ў сваёй творчасці. (Міфалогія пасля хрысціянізацыі Старажытнай Русі амаль цалкам «перацякла» ў фальклор.)

3. Салярна-метэаралагічная і антрапалагічная школы.

У ХІХ-ХХ стст. аформіліся іншыя аўтарытэтныя школы ў літаратуразнаўстве, у лінгвістыцы, у фалькларыстыцы, часам на сумежжы з нефілалагічнымі навукамі: з філасофіяй, з этнаграфіяй, з археалогіяй, у ХХ ст. – асабліва з псіхалогіяй. У другой палове ХІХ стагоддзя з’явіліся дзве школы у вывучэнні міфалогіі.

Першая была заснавана на рамантычных традыцыях і апіралася на поспехі параўнаўча-гістарычнага індаеўрапейскага мовазнаўства. Сярод прадстаўнікоў гэтай школы нямецкія вучоныя А. Кун, В. Шварц, В. Манхарт, ангельскі – М. Мюлер, рускія – Ф. І. Буслаеў, А. А. Пацябня. Так, М. Мюлерам была створана лінгвістычная канцэпцыя ўзнікнення міфа у выніку т. з. «хваробы мовы»: першабытны чалавек выкарыстоўваў метафарычныя эпітэты для апісання таго ці іншага прадмета, а калі першапачатковы сэнс гэтых вызначэнняў забыўся, то ў выніку моўных сдвігаў атрымаўся міф. Самі багі ў тэорыі Мюлера пераважна з’яўляюцца салярнымі сімваламі, тады калі Кун і Шварц бачылі ў іх абагульнення з’яў навальніцы. Затым на першы план выходзяць астральныя і месяцовыя міфы, таксама указвалася і на ролю жывёлы ў фарміраванні міфаў. Гэту школу прынята называць натуралістычнай ці салярна-метэаралагічнай. Прадстаўнікі школы адносілі казачныя і эпічныя сюжэты да першапачатковых, міфалагічных – да тых жа салярных і навальнічных сімвалаў, метэаралагічным, месяцовым і сонечным цыклам. Наступная гісторыя навукі ўнесла значныя карэктывы ў канцэпцыю гэтай школы: змяніласі індаеўрапеістыка, убачылі несправядлівасць тэорыі «хваробы мовы», стала відавочна аднабаковаць разгляду міфаў як адлюстравання нябесных прыродных з’яў. Але гэта быў першы сур’ёзны вопыт выкарыстання мовы як элемента культуры для рэканструкцыі міфаў і выяўлення рудыментальнасці ў іх прыродзе.

Другая школа – антрапалагічная ці эвалюцыйная, да якой адносіліся Э. Тайлар, Э. Лэнг, Г. Спэнсэр і іншыя вучоныя. Яна была заснавана ў Англіі як вынік першых навуковых крокаў параўнальнай этнаграфіі. Яна вывучала галоўным чынам старажытныя плямёны і параўнаўвала іх з сучасным грамадствам. Узнікненне міфалогіі адносілася да больш ранняму часу, і міфы разглядаліся не з пункту гледжання натуралізма, а з пункту гледжання анімізма, г. з. Уяўлення пра душу чалавека. Міфалогія, згодна тэорыі Тайлара, зяўляецца нечым накшталт старажытнай навукі, якая узнікла з-за праяўлення ў першабытнага чалавека рацыянальных пытанняў пра сутнасць рэчаў, якія акалялі яго – смерць, хвароба, сон, – якія патрабавалі якое-нібудзь тлумачэнне. Такім чынам, з развіццём культуры міфалогія губляла свой сэнс, набывала статус перажыткаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]