Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
mifologia.doc
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.21 Mб
Скачать

1. Пачатак вывучэння міфалогіі.

Развіццё антычнай навукі пачынаецца са спроб пераасмыслення міфаў. У той час на першым месцы знаходзіласі алегарычнае ўспрыманне міфаў. Грэчаская міфалогія таму найбольш распрацаваная і прыведзеная ў сістэму (у адрозненне ад славянскай), што ёю займаліся вялікія грэчаскія вучоныя і пісьменнікі, пачынаючы з VІІІ ст.да н.э. (з Гамера і Гесіёда). Яны не толькі збіралі, запісвалі і класіфікавалі міфы, але і стварылі міфалогію як навуку. У многіх антычных працах міфы паўстаюць або як персаніфікацыя прыродных сіл і стыхій (школа сафістаў), або як алегарычныя інтэрпрэтацыі меўшых месца гістарычных падзей (александрыйская школа). Напрыклад, рэальная гістарычная асоба Аляксандр Македонскі быў абагоўлены нават яшчэ пры сваім жыцці.

Найбольш вядомыя антычныя філосафы – Платон і Арыстоцель (V-ІV стст.да н.э.) – стварылі міфалогію чк навуку.

Найбольш важныя тэорыі, вылучаныя Платонам, наступныя:

1. Ідэя аднаго Бога, якога філосаф называў Абсалютнай Ідэяй. Яго паслядоўнікі ўжывалі і іншыя паняцці: Універсальны Розум, Сусветная Душа, Логас. У прынцыпе ідэю адзінага Бога-Універсума, Стваральніка Свету, грэкі пазычылі ў егіпцян. Яшчэ ў ХІV ст. да н.э. егіпецкі фараон-рэфарматар Эхнатон правёў першую ў гісторыю рэлігійную рэформу, замяніўшы шматбожжа, культ 2000 багоў, на ідэю аднаго бога – АТОНА-СОНЦА. Вобраз і ідэя Бога сустракаецца ва ўсіх народаў свету. З Ім, паколькі Ён Творца, звязаны самыя яркія перажыванні людзей, магчымасці разумення сябе і навакольнай рэчаіснасці. А выспяванне такога кшталту ідэі, відаць, звязана з тым, што чалавек інтуітыўна адчуваў кіруючую ролю ў сваім арганізме мозга. Міфалагічны свет – гэта сукупнасць уяўленняў пра нейкую Надрэальнасць, якая кіруе ўсім існым. Яна і ўвасоблена ў ідэі Бога.

2. Ідэя бессмяротнасці чалавечай душы. Але што адбываецца з душою ў іншасвеце – гэта вялікая таямніца антычнай рэлігіі. Яе адкрывалі толькі тым, хто прайшоў праз пэўныя, часам вельмі складаныя, выпрабаванні – ініцыяцыю (таксама адно з важнейшых паняццяў міфалогіі як навукі). Таямнічыя рытуалы, што з’яўляліся ініцыяцыяй, атрымалі назву Элеўсінскіх містэрый. Той, хто прайшоў праз іспыты, пачынаў называцца «містэс» – «містык» (літаральнае значэнне слова – «відушчы»; «той, хто знаходзіць дарогу ў тумане»). Інакш такіх людзей называлі Пасвячонымі. Характэрная іх асаблівасць – яны не баяліся смерці, ведаючы, што іх чакае пасля яе. Праз удзел у Элеўсінскіх містэрыях за паўтары тысячы гадоў прайшлі сотні тысяч людзей, але ніхто не расказаў пра сакрэтныя абрады і веды, атрыманыя ў выніку складаных іспытаў. І толькі Платон, таксама Пасвячоны, у сваіх філасофскіх працах алегарычна, зашыфравана выклаў сэнс пасвячэння ў Элеўсінскія містэрыі. Міфы непарыўна звязаны з містэрыямі, з рытуаламі, з якіх паходзяць усе відовішчныя віды мастацтва (тэатр). Міф як бы тлумачыў абрад, каменціраваў яго. Тлумачэнне міфа геніем, якім з’яўляўся Платон, стала надзвычай глыбокай філасофіяй, якая на працягу вось ужо двух з паловай тысяч гадоў жывіць, насычае філасофскую думку Еўропы і ўсяго свету.

3. Платон адным з першых выклаў міф пра Атлантыду – магчыма, самы вядомы на сённяшні дзень міф чалавецтва, які цесна звязаны з цэнтральным біблейскім міфам, – пра Сусветны Патоп. Сучасныя вучоныя даказалі праўдзівасць як Бібліі, так і Платона: Патоп быў, і нават не адзін! Глабальныя катастрофы ў гісторыі чалавецтва здараліся, як мінімум, чатыры разы. Так, ва ўсялякім разе, сведчаць старажытныя міфы розных народаў. Усепланетныя катаклізмы маглі адбыцца ад розных прычын: узрыва планеты Фаэтон; падыходу блізка да Зямлі планеты Немезіды (у шумераў яна называлася Нібуру), які здараецца раз у 3600 гадоў; сутыкнення з асцяроідам (пра асцяроідную небяспеку для зямлян апошнім часам пачалі пісаць асабліва актыўна); уваходжання Зямлі ў хвост каметы; змены геаграфічных палюсоў, калі наша планета як бы «куляецца»; зруху зямной кары з мяккага подсцілу пад яе – астэнасферы і г.д. Атлантыда загінула ў Х тыс.да н.э. З Патопам звязаны міфы пра Рай, а таксама дэміургічныя і эсхаталагічныя міфы (інакш кажучы, міфы пра стварэнне свету і пра яго канец). Міф пра Атлантыду Платона стымуляваў развіццё шматлікіх навук. Магчыма, і іншыя міфы маюць пад сабою рэальную аснову.

4. Яшчэ адзін міф Платона стаў хутчэй глабальнай метафарай. Справа ў тым, што Платон адным з першых распрацаваў тэорыю кахання. Выклаў ён яе з дапамогаю міфа пра андрагінаў. Андрагіны – далюдзі, роўныя багам, яны сумяшчалі ў сабе – кожны – мужчынскі і жаночы пачаткі, былі надзвычай разумныя і вельмі хутка развіваліся. Багі, як быццам, спалохаліся канкурэнцыі, і ЗЕЎС рассёк цела кожнага на дзве часткі, перамяшаўшы іх. З таго часу палавінкі шукаюць адна адну і, знайшоўшы, прагнуць зноў да злучэння ў адно цэлае. Сапраўды, каханне, як і мастацтва, міфалагічнае па сваёй сутнасці, па сваёй прыродзе. А ідэю палавінак зафіксавала нават руская мова – у слове «пол»: мужчынскі і жаночы. Сапраўды, мужчына ці жанчына – гэта яшчэ не чалавек: толькі ўдваіх, у пары, у шлюбе, яны ўяўляюць сабою цэласнага чалавека. Іншая справа, што чалавецтва ў працэсе сваёй гісторыі сказіла такую глыбокую, такую важную ідэю. Але чалавек, які па-сапраўднаму кахае, ясна адчувае ў сваім пачуцці, у сваім стане незямны кампанент. Платон якраз па-філасофску сцвердзіў існаванне цудоўнага ў свеце, незямнога, сакральнага.

Яшчэ адзін геній Антычнасці – Арыстоцель – быў вучнем Платона. Дарэчы, яны заснавалі два тыпы навуковых і вучэбных устаноў, што існуюць і сёння: Платон – Акадэмію, а Арыстоцель – Ліцэй. Арыстоцель быў большым рацыяналістам, чым Платон-містык, шукаў у асноўным зямныя прычыны розных з’яў, хоць і прызнаваў існаванне Вышэйшага Розуму. Праўда, ён не верыў у Атлантыду, сказаўшы вядомую фразу: «З Платонам мы сябры, але ісціна для мяне – даражэй за ўсё». Важнейшы твор Арыстоцеля ў вобласці філалогіі – «Паэтыка». Менавіта Арыстоцель распрацаваў тэорыю родаў, відаў, жанраў, іншых літаратуразнаўчых катэгорый. Тое, што мы лічым сюжэтам, Арыстоцель прама называў міфам: у аснове кожнага твора – міф. Сучасныя даследчыкі згодны з Арыстоцелем: міф – абсалютна натуральны змест мастацкага твора. Не ў сэнсе звычайнай, выкладзенай ў пэўнай сістэме, гісторыі, а ў сэнсе ўнутранай формы тэксту, якая ствараецца шляхам суаднесенасці метафары з трансцэндэнтальным гарантам культуры – Богам. Культура прасякнута ідэяй Божаскага, сакральнага, звышнатуральнага, само слова «культура» – ад культу. Гэта ўвесь час неабходна мець на ўвазе, гаворачы пра міф.

Новая эра – новая эпоха: хрысціянства. Хрыстос падараваў таемныя веды не асобным Пасвячоным-містыкам, а ўсім (хто здадны да ўспрыняцця іх). Гэта рэлігія універсальная. Праўда, яна настолькі глыбокая, што чалавечыя мазгі да яе дараслі, можа быць, толькі ў наш час. Антычны чалавек жыў у гармоніі з прыродай, і гэта давала яму шчасце. Хрыстос хацеў, каб чалавек быў шчаслівы і ў соцыуме. Таму і абвясціў асновай усяго любоў. Жыццё Хрыста і яго смерць на Галгофе – таксама містэрыя, але адбываецца яна не ў таемных падземных храмах Элеўсіны (паблізу Афінаў), а ў рэальнай прасторы вялікага, шумнага горада Ерусаліма, на вачах у тысяч простых людзей. Яшчэ нядаўна лічылася, што хрысціянства – таксама глабальны міф і перанасычана міфамі.

Наступны важны этап у развіцці міфалогіі як навукі – эпоха Рэнесансу

(ХІV-ХVІ стст.), калі адрадзілася цікавасць да антычнай культуры. У гэтую эпоху з’яўляецца паняцце гістарычных і культурных каштоўнасцяў. У гэты час у міфах бачылі і праяўленне чалавечых пачуццяў, і маральныя паэтычныя алегорыі, прычым алегарычнае разуменне міфа было дамінуючым. У развіцці міфалогіі як навукі значную ролю адыграла адкрыццё Амерыкі і знаёмства з культурай амерыканскіх індзейцаў. Прадпрымаюцца першыя спробы параўнальнай міфалогіі – работа Ж. Лафіто «Норавы амерыканскіх дзікуноў ў параўнанні з норавамі старажытных часоў» (1724 г.), дзе параўноўвалася культура паўночнаамерыканскіх індзейцаў і культура старажытных грэкаў.

Тут найбольш вядомы даследчык – Д. Віко, які глыбока уразумеў і стварыў філасофію міфа. Старажытная эпоха прадстаўлялася яму як паэтычная і ва ўсіх аспектах укаранённая ў міфу. Ён называў міфалогію боскай паэзіяй, з якой затым узнікла гераічная поэзія гамераўскага тыпу. Міфалогія ў яго разуменні звязана з неразвітымі спецыфічнымі формамі мыслення, якое можна параўнаць з дзіцячай псіхалогіяй. Маецца на ўвазе пачуццёвая канкрэтнасць і выразнасць, перанясенне чалавекам на акаляючыя прадметы сваіх уласных прызнакаў. Міфы ён тлумачыць як маральныя паэтычныя катэгорыі, як выяўленне псіхалогіі асобы. Надзвычай глыбокая заўвага Віко пра тое, што кожная метафара ёсць па сутнасці маленькі міф, стала асновай развіцця міфапаэтыкі. Яго філасофія міфа сканцантравала ў сабе практычна ўсе наступныя накірункі ў вывучэнні міфалогіі.

У параўнанні з тэорыяй Віко погляд на міфалогію дзеячой французскай асветы, якія разглядалі міфалогію як забабоны (Б. Фантэнэль, Вальтэр, Д. Дзідро, Ш. Мантэск’е і інш.) быў крокам назад. Пераходную ступень ад погляда асветы да рамантызма прадстаўляе філасофія І. Г. Гердэра, які цікавіўся міфалогіяй як часткай багацця культуры мінулых часоў. Міфы цікавілі яго сваёй паэтычнасцю, нацыянальнай разнастайнасцю. Ён не прапанавай нічога новага ў разглядзе прадмета, але аго погляды далі неабходны фундамент для далейшага развіцця ў ывывучэнні міфалогіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]