Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
mifologia.doc
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.21 Mб
Скачать

1. Анімізм.

Глебай, на якой узрасла міфалогія, з’яўляюцца старажытныя вераванні людзей эпохі палеаліту і неаліту – татэмізм, анімізм, магія. Часавы абсяг нашага даследавання – пачынаючы прыкладна з Х тыс. да н.э. Чаму менавіта дванаццаць тысяч гадоў? Справа ў тым, што з Х тыс. да н.э. пачаўся новы этап у гісторыі чалавецтва пасля глабальнага катаклізму, у выніку якога нават змясцілася зямная вось. Мяркуюць, што да ўсепланетнай катастрофы на нашай планеце існавала Суперцывілізацыя, якая загінула, і веды пра якую часткова захаваліся ў міфах. Міфы можна разглядаць як зашыфраваныя веды, што засталіся ад ранейшай – хутчэй за ўсё, біялагічнай – цывілізацыі і набылі казачную форму.

Анімізм – вера ў існаванне духаў, адухаўленне сілаў прыроды, жывёл, раслінаў, прыпісванне ім розуму. Анімізм фарміраваўся паралельна з татэмізмам, арганічна вырастаў з яго, хоць некаторыя даследчыкі лічаць анімізм больш позняй з’явай.

Першабытныя людзі адухаўлялі літаральна ўсё: не толькі магутныя касмічныя сілы, прыродныя стыхіі, але і адметнасці рэльефу, дробныя прыродныя аб’екты – раўчукі, валуны, дрэвы. Усё мела душу, магло адчуваць і дзейнічаць – нават знешне нежывыя, нерухомыя аб’екты. Рэшткі такіх уяўленняў трывала захаваліся ў фальклоры, напрыклад, вера ў тое, што на Купалле дрэвы размаўляюць і перамяшчаюцца. Нашы продкі ставіліся да ўсіх праяў прыроднага жыцця з павагай, бераглі і ахоўвалі іх.

Кожны аб’ект прыроды мае душу – гэтым ён падобны да чалавека. У анімістычных уяўленнях рэалізуецца прынцып усеагульнай гармоніі, людзі адчуваюць сваю роднасць, скажам, з дрэвамі. Дрэвы, дарэчы, былі таксама татэмамі, напрыклад, у індзейцаў Амерыкі, у аўстралійскіх абарыгенаў.

Сувязь паміж чалавекам і дрэвам ярка адбілася ў народнай культуры. У беларусаў быў звычай: калі бацькі аддавалі дачку замуж далёка ад дому, маці каля хаты саджала каліну і па яе росту, квітненню меркавала, як жывецца дачцы ў далёкай старонцы. У народных казках і ў побыце нашых продкаў павялыя дрэвы, кветкі сведчылі, што герой ці гераіня памерлі або ім пагражае небяспека. У рускай культуры шырока вядомы такі факт: у сенатара і рэктара Акадэміі мастацтваў Аляксея Аленіна было некалькі сыноў і дачка Ганна. Калі дзеці Аленіна нараджаліся, у іх гонар у падмаскоўным маёнтку сенатара саджалі дрэўцы. Дзеці ведалі, што гэта іх як бы браты, даглядалі іх, сачылі за ростам. Калі адзін з сыноў сенатара загінуў у вайне, дубок, яму прысвечаны, тут жа засох. Яшчэ не прыйшла вестка, а родныя ўжо ведалі пра трагічную падзею. У многіх народаў свету і па сёння жывы звычай саджаць дрэвы, каб ушанаваць нараджэнне дзіцяці: яблыню, грушу, каліну, кедр, сасну.

Анімізм аказаў велізарны ўплыў на метафарычнасць мовы, нафарміраванне паэтыкі фальклору, а затым і літаратуры. Большасць тропаў – параўнанняў, эпітэтаў, метафар – вынікаюць з адухаўлення прыроды.

Анімізм – выток паэтычнай вобразнасці фальклору і прыгожага пісьменства. Ад яго таксама паходзяць і рэлігійныя ўяўленні, перш за ўсё звязаныя ў паняццем душы. Тут працэс развіцця чалавечай свядомасці ішоў наступным чынам. Ад шчырага адухаўлення прыроды, ад надання чалавечых якасцяў раслінам ды жывёлам, ветру ды грому было недалёка да думкі, што дзеяннямі ўсіх прыродных з’яў кіруюць адпаведныя духі. З анімізмам звязаны культ Прыроды ў нашых продкаў – вельмі багаты і разнастайны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]