- •1. Значэнне і змест паняццяў «міфалогія», «міф».
- •4. Міфалогія і фальклор.
- •1. Пачатак вывучэння міфалогіі.
- •2. Рамантычная канцэпцыя міфа.
- •3. Салярна-метэаралагічная і антрапалагічная школы.
- •4. Рытуалізм і функцыяналізм.
- •5. Сацыялагічная школа ў даследаванні міфалогіі.
- •6. Сімвалічная канцэпцыя міфа.
- •7. Псіхааналітычная і структуралісцкая канцэпцыі міфа.
- •1. Анімізм.
- •2. Татэмізм і фетышызм.
- •3. Магія як з’ява культуры.
- •1. Паняцце мадэлі.
- •2. Гара як мадэль свету.
- •3. Касмічнае Дрэва як мадэль свету.
- •4. Лічбавая мадэль свету.
- •5. Крыж як варыянт Прадрэва.
- •1. Класіфікацыя міфаў.
- •2. Крыніцы па вывучэнню міфалогіі.
- •3. Спецыфічныя рысы беларускай міфалогіі.
- •1. Беларуская касмагонія.
- •2. Структура космасу.
- •1. Беларускія багі ў тэалагічным кантэксце.
- •2. Першыя культы. Пантэон князя Уладзіміра.
- •3. Вярхоўныя багі беларускай міфалогіі.
- •1 Месца расліннасці ў сусветнай міфалогіі. Зараджэнне экалагічнай думкі.
- •2 Духі лесу ў беларускай міфалогіі.
- •3. Водная стыхія ў міфалагічным светапоглядзе беларусаў (вадзянік).
- •4. Вобраз русалкі ў міфалогіі беларусаў.
- •1. Паняцце культурнай прасторы.
- •2. Месца дамавіка ў міфалогіі беларусаў.
- •3. Вобраз кікімары ў беларускай міфалогіі.
- •4. Духі гаспадарчых пабудоў.
- •Асноўныя школы і накірункі
- •Ўсходніх славян
- •Урыўкі з кнігі . Рыбаков, б. А. Язычество Древней Руси / б. А. Рыбаков. – м. : Наука, 1988. – 784 с.
- •З дыялога Платона «Тимей»
- •Сущность поэзии и ее виды
- •Происхождение поэзии и ее познавательная функция
- •Определение трагедии как жанра, развитие ее
- •XXVI. Трагедия и эпос
- •Основные компоненты трагедии
- •Фабула – основа трагедии. Каковы должны быть фабулы в трагедии
- •Перипетия и узнавание
- •Части трагедии. Герои трагедии
- •Характеры в трагедии
- •О языке трагедии
- •Глава III симпатическая магия
- •Глава IV магия и религия
- •Глава IX поклонение деревьям
- •Глава XII священный брак
- •Поклонение дубу
- •Глава XIX запретные действия
- •Глава XX табу на людей
- •Глава XXI табу на предметы
- •Глава XXII запретные слова
- •Глава XXIV предание смерти божественного властителя
- •Глава XXV временные цари
- •Глава XXVI принесение в жертву сына правителя
- •Глава XXVIII умерщвление духа дерева
- •I. Роль мифа в жизни
- •II. Мифы о происхождении
- •III. Мифы о смерти и повторяющемся цикле жизни
- •IV. Мифы о магии
- •Подход к бессознательному
- •Об архетипах коллективного бессознательного
- •Психология и религия
- •Проблема души современного человека
- •Об отношении аналитической психологии к поэтико–художественному творчеству
- •Боязнь инцеста
- •Табу и амбивалентность чувств
- •А) Обращение с врагами
- •B) Табу властителей
- •С) Табу мертвецов
- •Анимизм, магия и всемогущество мысли
- •Инфантильное возвращение тотема
- •А) Происхождение тотемизма
- •Α) Номиналистические теории
- •Β) Социологические теории
- •Γ) Психологические теории
- •B) и с) Происхождение эксогамии и ее отношение к тотемизму
3. Спецыфічныя рысы беларускай міфалогіі.
Асаблівасці беларускай міфалогіі маюць як этналакальны, так і полікультурны характар – г.зн. упісваюцца ў вызначаны комплекс пэўнага этнакультурнага рэгіёну. Многія характэрныя рысы беларускай міфалогіі ўваходзяць ў спецыфічны кантэкст усходне- і паўднёваеўрапейскага этнакультурнага рэгіёну. Гэта, як адзначаў французскі даследчык Ж. Дзюмезіль, параўнальна слабое развіццё інстытута жрацоў у старажытных германцаў, балтаў, славянаў, у выніку чаго палітычнае і сакральнае збліжаліся і сінтэзаваліся, – рэлігійныя абрады і рытуалы часта выконваў глава роду, што спрыяла яго сакралізацыі. Яскравым прыкладам такого сінтэзу можа быць вобраз Усяслава Чарадзея, які спалучаў у сабе рэальнае і містычнае.
Сінтэз з хрысціянскай светапогляднай сістэмай. У розных культурах прыход новай рэлігійнай сістэмы ўспрымаўся па-рознаму: ад супраціву – да дэструкцыі аўтэнтычнай сістэмы. Разам з тым, найбольш часта назіраўся сінтэз былой і новай рэлігій пры перавазеадной з іх. Змены вялікіх рэлігійных эпістэмаў суправаджаліся першапачатковым узаемапранікненнем, міксацыяй новай і старой сістэмаў. Тым не менш, адна тэалогія заўсёды перамагала другую і займала дамінуючыя пазіцыі. На Беларусі гэтая падзея мела досыць спецыфічны характар: недзе з ХІХ ст. Пачаўся інтэнсіўны сінтэз дзвух веравызнанняў. У традыцыйнай абраднасці язычніцкае і хрысціянскае актыўна збліжалася як у вымеры аксіялогіі, так і ў абрадава-рытуалістычным вымеры. Паганскае ўвайшло ў хрысціянскае, язычніцкая магія, інспірацыя прыродных інтэнцыяў зрабіліся сутнасна дамінуючымі нават у хрысціянскіх па форме рытуалах. Хрысціянскія святыя фактычна набылі функцыі язычніцкіх багоў.
Спецыфіка беларускай міфалогіі звязана з прыземленасцю чакральных персанажаў. У шэрагу індаеўрапейскіх міфалогій багі, дэманы стабільна знаходзяцца на версе нябеснай вертыкалі. Што да персанажаў беларускай міфалогіі, дык абсалютнаябольшасць з іх існуе ў рэальным, зямным свеце. Асабліва гэта датычыцца багоў календара: Зюзя вандруе па зямля і заходзіць у вёскі, Цёцю можна ўбачыць сярод поля, Жыцень аглядае прыбраныя палі. На зямлі мы бачым Бога, Хрыста, Марыю, апосталаў, святых – усе яны жвава ўдзельнічаюць у зямным жыцці, утвараючы архетыпічныя артэфакты. Гэта заземленасць беларускіх міфалагічных персанажаў адпавядае агульнай тэндэнцыі беларускай культуры да максімальнага зніжэння культуралагічнай вертыкалі, набліжэння высокага да зямнога.
Багаты пласт дэманалогіі. Беларуская дэманалогія вызначаецца сваёй дэіерархічнасцю і варыябельнасцю, а яшчэ гарманічным суіснаваннем біблейскіх, хрысціянскіх і паганскіх нячысцікаў. Беларуская дэманалогія плюралістычна лакалізаваная па месцу дзеянны канкрэтнага персанажу – лесам, вадаёмам, хатай і г.д. Вялікая колькасць незалежна-самастойных персанажаў беларускай дэманалогіі самастойная ў сваіх учынках і не падпарадкоўваецца Люцыпару.
Яшчэ адна асалівасць звязана з характарам вышэйшых сакральных персанажаў – багоў. У міфалагічных сістэмах беларусаў дамінуюць богі плоднасці. Па-сутнасці, сярод беларускіх багоў ваяўнічы характар мае адно – індаеўрапейскі Пярун, ды яшчэ даволі цьмяна прадстаўлены Чарнабог, што гоніць па небу чорныя хмары. Ваяўнічыя рысы зімовых персанажаў (Зюзі і Мароза) паходзяць з адпаведных прыродных эманацый. Увогуле, тэма вайны, за выключэннем традыцыйнай памяці аб войнах гістарычных, амаль не прадстаўленая ў беларускай міфалогіі (за выключэннем нябесных боек Чарнабога з Перуном).
Лекцыя 6. Касмагонія і міфалагічная тапаграфія беларусаў.
План.
1. Беларуская касмагонія.
2. Структура космасу.
Літаратура.
1. Зямля стаіць пасярод свету: беларускія народныя прыкметы і павер’і : у 2 кн. / уклад. У. Васілевіча. – Мінск : Маст.літ., 1996. – Кн. 1. – 591 с.
2. Легенды і паданні / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. – 2-е выд, дапоўненае і дапрацаванае. – Мінск : Беларус.навука, 2005. – 550 с. – (Беларуская народная творчасць).
3. Фадзеева, В. Я. Беларуская народная вышыўка / В. Я. Фадзеева. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 200 с.