Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
mifologia.doc
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.21 Mб
Скачать

4. Рытуалізм і функцыяналізм.

Сур’ёзныя карэктывы ўнёс ў тайлараўскую тэорыю анімізма Дж. Фрэзер, які таксама выйшаў з ангельскай антрапалагічнай школы. Ён супрацьпаставіў анімізму магію, бо бачыў у ёй найбольш старажытную універсальную форму светапогляду. Міф для Фрэзера з’яўляўся не столькі спробай тлуматэння акаляючага свету, а нейкім астаткам паміраючага магічнага рытуалу ці абраду.

Навуковыя працы Фрэзера заклалі аснову для далейшага развіцця рытаулізма. Непасрэдна ад яго ідзе кембрыджская школа класічнай філалогіі (Д. Харысан, Ф. М. Кортфорд, А. Б. Кук, Г. Мары), якая зыходзіла ў сваіх даследаваннях з безумоўнага прыярытэта рытуала над міфам і бачыўшая ў рытуалах важнейшую крыніцу развіцця рэлігіі, філасофіі, мастацтва старажытнага свету. Непасрэдна папярэднічаў кембрыджская рытуалізму А. Н. Весялоўскі, які прапанаваў больш шырокую канцэпцыю ўдзела рытуала ў генезісе не асобных сюжэтаў, а мастацтва ў цэлым. В 30-40-я гг. ХХ ст. Рытуалісцкая школа стала дамінуючай. Да яе далучыліся С. Х.Хук, Т. Х. Гастэр, Э. О. Джэймс і многія іншыя. Так, напрыклад, Ф. Рэглан, лічыў усе міфы рытуальнымі тэкстамі, а міфы, атарваныя ад рытуалу – легендамі і казкамі.

Англійскі этнограф Б. Маліноўскі палажыў пачатак функцыянальнаму кірунку ў этналогіі. У кнізе «Міф ў першабытнай псіхалогіі» (1926 г.) ён даказваў, что міф у архаічным грамадстве мае не тэарэтычнае значэнне і не з’яўляецца сродкам пазнання света, а выконвае чыста практычныя функцыі, падтрымлівае традыцыі і культуру. Міф прапаноўвае мадэль паводзінаў і санкцыянуе абрады. Маліноўскі ўказвае, што міф – гэта не проста расказаная гісторыя ці паведамленне, якое мае алегарычнае ці сімвалічнае значэнне. Ён перажываецца архаічным мысленнем как нейкая рэчаіснасць, якая уплывае на лёс света і людзей.

5. Сацыялагічная школа ў даследаванні міфалогіі.

У адрозненні ад ангельскай этналогіі, якая абапіралася на індывідуальную псіхалогію, французская сацыялагічная школа (Э. Дюркгейм, Л. Леві-Бруль) арыентавалася на псіхалогію сацыяльную, падкрэслівала яе спецыфіку. Дюркгейм шукае новы падыход да узнікнення ранніх формаў рэлігіі і рытуала, разглядая іх як непарыўна звязаныя з міфалогіяй. Рэлігію ён супрацьпастаўляе магіі і фактычна атаясамлівае з калектыўнымі ўяўленнямі пра рэчаіснасць. У пошуку элементарных формаў рэлігіі і міфалогіі Дюркгейм звяртаецца да татэмізма. Татэмічная міфалогія, с яго пункту гледжання, мадэлюе радавую арганізацыю і сама служыць для ее падтрымкі.

Центральнай праблемай наступных даследаванняў заходніх вучоных у галіне вывучэння міфалогіі становіцца міфалагічнае мысленне. Французскі этнолаг Леві-Бруль у сваіх працах пра першабытнае мысленне, якое называе далагічным, абапіраецца зноў такі на сацыяльную псіхалогію. Калектыўныя міфалагічныя ўяўленні, па яго разуменню, з’яўляюцца прадметам веры. Калі сучасны еўрапеец дыферэнцуе звышнатуральнае і натуральнае, то першабытны чалавек успрымае мір адзіным. Далагічны характар міфалагічнага мыслення праяўляецца і з адсутнасці закона «исключенного третьего»: аб’екты могуць з’яўляцца і самі сабой і адначасова нечым яшчэ. У калектыўных уяўленнях асацыяцыамі кіруе сапрычаснасць. Узнікае містычная сапрычаснасць паміж татэмічнай групай і накірункам свету, колерам, ветрам, міфічнымі жывёламі, лесам, рэкамі і г.д. Прастора ў міфалогіі неаднародная, накірункі маюць розныя якасці і свойствы; час можа цячы па-рознаму на розных месцах. Леві-Бруль паказаў, як функцыянуе міфалагічнае мысленне, як яно абагульняе, заставаючыся канкрэтным і карыстаючыся знакамі. Аднак ён не заўважыў інтэлектуальнага сэнса гэтага мыслення і яго пазнавальных вынікаў. Робячы акцэнт на пачуццёвым успрыманні і калектыўных уяўленнях, як на фундамент міфалагічнага мысленні, ён недаацаніў значэнне яго своеасаблівай логікі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]