Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
mifologia.doc
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.21 Mб
Скачать

1 Месца расліннасці ў сусветнай міфалогіі. Зараджэнне экалагічнай думкі.

Расліннасць займае важнае месца як у сусветнай міфалогіі, так і ў фарміраванні светаўспрымання цэлых народаў. У прыватнасці гэта адбілася ў ідэях сусветнай касмагоніі і іншых напрамках. Так, слуг паганскага культу славян былі вяшчуны-заснавальнікі вучэння пра першатворца. Яны валодалі сакрэтамі лячэння травамі, былі творцамі своеасаблівай астралагічнае медыцыны. Вяшчуны захоўвалі і перадавалі з пакалення ў пакаленне геаграфічныя, астранамічныя, матэматычныя веды.

Падобна кельтаў, славяне мелі святыя гаі, якія замянялі ім храмы. І ў славян, і ў кельтаў навакольная прырода з’яўляецца жывой: дрэвы і травы гавораць паміж сабой і з птушкамі і з людзьмі. Прадметамі асаблівага шанавання былі ў іх лясы. Дуб лічыўся жыллём бажаства. Яму прыносілі ахвяры. Героі многіх народных казак часта па дрэве трапляюць у Царства Нябеснае. Яшчэ часцей гэта прыпісваецца нябожчыка. Па старажытным славянскім вераванняў, памерлыя паднімаюцца міфічным дубам на неба да сваіх продкаў. Наогул ва ўяўленні і кельтаў, і славян дрэва гуляла важную ролю пры стварэнні свету, а выява дрэва жыцця займаў важнае месца ў сістэме шанаванне прыроды. Дрэва жыцця-гэта увасабленне касмаганічных і часавых уяўленняў: яго карані ішло ў глыбіні зямлі, у царства мёртвых, ствол паказваў пакаленне жывых, а лісце і крона – жыллё багоў і духаў.

Культ дрэва з’яўляецца адным з найстаражытных. Ён звязаны з вобразам дрэвы-абаронцы. Пад дрэвам маліліся, елі, адпачывалі, паміралі. За дрэвамі хаваліся ад ворагаў. Даўгалецце дрэва ўзвышала яго над жыццём людзей і жывёл. Расліны, якія неслі ў сабе часцінку плённай сілы прыроды, былі б гарантам веры ў спрыяльныя ўздзеяння прыроды на лёс чалавека. Гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да распаўсюджвання абрадаў вытворчай і лячэбнай магіі, варажба на раслінах і ўзнікнення вядомага гараскопа друідаў, у якім прасочваецца сувязь чалавечых характараў з дрэвамі.

Веды аб навакольным асяроддзі было ўласціва чалавеку з самых першых крокаў антрапагенезу. У той час яно было неабходным умовай выжывання нашых продкаў. Гэтыя веды выкарыстоўваліся падчас ўладкавання жылля, палявання, рыбалоўства і г.д. З часам, калі з'явіліся міфалогія і рэлігія, веды аб навакольным асяроддзі арганічна ўвайшлі ў найстаражытныя светапоглядныя сістэмы. У міфалогіі прырода адлюстроўваецца з аналогіі з людзьмі і заканамернасцямі іх жыцця. Прырода атаясамліваецца з чалавекам, а сілы яе паўстаюць у выглядзе людзей-багоў. Міфалогія паўстае першаснай сістэмай экалагічных ведаў.

2 Духі лесу ў беларускай міфалогіі.

Міфалагічная прастора, як ужо адзначалася, падзяляецца па прынцыпе далёка/блізка, высока/нізка на культурную, прыродную і міфалагічную. Асноўная частка нячысцікаў беларускага космасу знаходзіцца ў культурнай і прыроднай прасторах — г.зн. там, дзе адбываюцца непасрэдныя кантакты з людзьмі. Дынаміка змянення прасторавых характарыстык нячысцікаў мае традыцыйны характар: чым далей ад культурнай прасторы, тым меней антрапаморфнымі і болей непрыязнымі да чалавека робяцца нячысцікі.

Паміж культурнай і прыроднай прасторай маецца памяжоўе, пэўная пераходная паласа, якая функцыянальна належыць культурнай прасторы, але дзе чалавека ўжо чакае небяспека. У нашым выпадку — гэта палі і лугі. Тут жыве палевік, які ўжо больш варожа настроены да чалавека. І хаця ён турбуецца за ўраджай, але можа забіць чалавека сонцапёкам. Там жа ходзіць страшэнная Жалезная Баба, якая хапае дзяцей, што ўцяклі з хаты. Край поля — гэта канец уласна культурнай прасторы, месца заломаў, адкуль зусім недалёка да ўскрайку лесу, куды можа выйсці лясун.

Духі локусаў – гэта духі, якія жывуць у пэўным месцы і апякуюць яго. Сярод іх ледзь не самы вядомы – ЛЯСУН-ЛЕСАВІК, герой неверагодна вялікай колькасці былічак. Асаблівасць былічак у тым, што яны распавядаюць пра сустрэчы рэальных людзей з міфічнымі істотамі (або гавораць пра тое, што здалося рэальнаму чалавеку, але гэта таксама ўяўляе вялікую цікавасць для псіхалагічнай навукі).

У асноўным ЛЕСАВІК мае чалавечы воблік, але ён вострагаловы, як усе нячысцікі, і з блакітнай крывёю. Акрамя таго, калі ён сустракаецца ў выглядзе звычайнага чалавека, кума ці свата, неабходна звярнуць увагу, ці адкідвае ён цень: нячысцікі ценю не маюць і не пакідаюць слядоў. Лясун (лесавік, лешы) — “лясны цар”, валадар усёй лясной жывёлы. Росту ён звычайна як тыя дрэвы, побач з якімі знаходзіцца (таму лічыцца пярэваратнем), насамрэч жа ён — кульгавы, лысы, з зялёнымі валасамі; па іншай версіі — стары з белым тварам і велізарнымі вачыма, што ніколі не закрываюцца. Гэта надзвычай варожа настроеная супраць чалавека істота. Яго галоўная мэта — спужаць, заблукаць чалавека ў лесе і, згуртаваўшыся з вадзянікам ды балотнікам (хаця яны варагуюць паміж сабой) звесці чалавека ў багну ці вір. Забабоны ад лесуна — пры ўваходзе ў лес назваць аблудны накірунак шляху ці надзець вопратку навыварат. Лешы мае Ляшуху, але іх дзіця жыве самастойна, а самі яны выхоўваюць скрадзенага нехрышчонага немаўлятку. Як і ўсе нячысцікі, лясун мае сваю тэрыторыю, якую пільна ахоўвае ад іншых лесуноў.

Лічыцца, што ЛЕСАВІК не столькі шкодзіць людзям, колькі жартуе з іх, але жартуе груба, злосна. Па яго волі блудзяць па лесе, аднак ЛЕСАВІК усё ж не завядзе чалавека на прамую пагібель, як ЧОРТ. Каб выратавацца ад ЛЕСАВІКА, неабходна вывернуць адзенне, бо ў яго самога – усё навыварат, або яго рассмяшыць. Баіцца ён ліпавага палена, солі і агню, лаянкі (вось прычына жывучасці лаянкі). Наадварот, свіст у лесе яму вельмі падабаецца.

ЛЕСАВІК – гаспадар лесу і дзікіх звяроў – аналаг богу ПАНУ ў грэкаў, ВОЎЧАМУ ПАСТАРУ ў паўднёвых славянаў, ЛЯСНОМУ ДУХУ ў эстонцаў. Ён жа карае за вольныя і нявольныя грахі чалавека, напрыклад, за праклёны бацькамі сваіх дзяцей – забірае іх.

У самых глухіх гушчарах жыве пушчавік, - бязлітасны схільны да забойства чалавека нячысцік; адзінае, што можа выратаваць падарожніка - падслепаватасць пачвары. У нетрах лесу, дзе выпальвалі вугаль, маладым і дужым мужчынам магла сустрэцца лойма - надзвычай прыгожая дзева, якая спакушала іх, а потым знікала ў гушчары.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]