Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
mifologia.doc
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.21 Mб
Скачать

2. Структура космасу.

Космас мае вертыкальную і гарызантальную сістэму каардынатаў, культурную, прыродную і міфалагічную праторы, якія суадносяцца па прынцыпу: далёка-блізка, высока-нізка. Вертыкальная сістэма кардынатаў адпавядае традыцыйнай індаеўрапейскай і складаецца з трох частак: неба, зямлі і падземнага свету. Верхні свет (неба) складаецца з сямі «паверхаў». Па аднаму з паданняў, ваду туды цягне з зямлі вясёлка.

Падобная сяміпавярховая пабудова неба была і ў старажытнаіндыйскам космасе, а найбольш старажытны яе варыянт паходзіць з Міжрэчча. Сяміпавярховая нябесная сістэма мае, у сваю чаргу, трохчасную структуру. Бог жыве на сёмым небе, а мы бачым толькі першае, закрытае ад нас вадою. Бачнае намі неба – гэта неба з сонцам, месяцам і зоркамі, што над нашымі галовамі. На бачым неба можа знаходзіцца рай – каля сонейка, на поўдні, куды птушкі адлятаюць ў вырай. Як можна меркаваць паводле міфа, нават анёлы не бачаць тое, што за першым небам, апрача тых выпадкаў, калі Бог раскрывае завесу і паказвае ім і святым людзям, што там вышэй. Найбольш загадковая частка неба – сярэдняя. Яшчэ адно ўяўленне пра неба – гэта матэрыяльная абалонка, па якой ездзіць Ілля-прарок. Увогуле, па беларускіх уяўленнях, неба – субстанцыя, паднятая над зямлёй, куды раней можна было патрапіць чалавеку, а зараз нельга. Адзначым, што неба ў беларускай традыцыі не звязана з існаваннем Сатаны – нават на пачатку свету ён жыў «на доле пад небам», дзе холадна і цёмна.

Наступная частка вертыкальнай структуры – зямля. Па адной з версій яна – скура, што пакрывае вялізны слой вады. Па іншай – яна круглая, як жвір, галька. З традыцыямі старажытнай індаеўрапейскай міфалогіі звязана ўяўленне, што зямля трымаецца трыма кітамі. У поглядзе на месца зямлі ў свеце пераважае геацэнтрызм.

Апошняя частка вертыкальнай структуры – падземны свет. Ён надзелены падкрэслена адмоўнымі рысамі: там жыве чорт, знаходзіцца пекла з агнём (нават у вадзе, што пад зямлёй), там цёмна і халодна, гэта «той свет». Тое, што размешчана пад зямлёй, вылучаецца дыхатаміяй: па адной версіі там гарыць падземны агонь – яго бог – Жыжаль, па іншай – там шмат вады. Падаецца, што падкрэслена адмоўная міфалагема падземнага свету, звязаная з пеклам, мае больш позні, хрысціянскі характар.

Менш выразна прадстаўленая ў беларускай міфалогіі гарызантальная сістэма каардынатаў. У паданнях згадваецца край свету, дзе знаходзіцца, напрыклад, жывая вада, вялізны дуб. На краю света месціцца пекла ў выглядзе велізарнай гары, у нутры якой сядзіць Люцыпар. Рай прадстаўлены традыцыйным садам, у якім шмат усяго. Беларускай інтэрпрэтацыя рая – гэта вырай, размешчаны далёка на поўдні ўгары, дзе пасля выгнання людзей пасяліліся птушкі і куды яны ляцяць кожны год, каб спяваць анёлам і праведнікам.

Лекцыя 7. Богі і сакральныя істоты беларусаў.

План.

1. Беларускія багі ў тэалагічным кантэксце.

2. Першыя культы. Пантэон князя Уладзіміра.

3. Вярхоўныя багі беларускай міфалогіі.

Літаратура.

1. Беларуская міфалогія : Энцыклапед. слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клаіковіч. – 2-е выд., дап. – Мінск : Беларусь, 2006. – 599 с. : іл.

2. Богданович, А. Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов: Этнографический сборник / А. Е. Богданович. – М. : ИЦ «Слава!», ООО «Форт-Профи», 2009. – 160 с.

3. Міфалогія. Духоўныя вершы / А. М. Ненадавец, А. У. Марозаў і інш.; навук. рэд. А. С. Фядосік. – Мінск : Беларус.навука, 2003. – 471 с.

4. Рыбаков, Б. А. Язычество Древней Руси / Б. А. Рыбаков. – М. : Наука, 1988. – 784 с.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]