Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy_da_zaliku_pa_dystsypline.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
510.46 Кб
Скачать

5. Кніга і чытанне як фактары сацыялізацыі асобы.

Паняцце сацыялізацыі і яе асноўныя этапы. Роля інфармацыі ў кажным з іх. Упершыню тэрмін “сацыялізацыя асобы” узнік у межах амерыканскай і французскай школ сацыяльнай псіхалогіі напрыканцы Х1Х ст. Пад “сацыялізацыяй” разумелі “працэс развіцця сацыяльнай прыроды чалавека”. У замежнай навуцы ХХ стагоддзя склаліся два падыходы да праблемы. Асноўнае іх разлічча заключаецца ў разуменні ролі самаго чалавека ў працэсе сацыялізацыі. Першы падыход разглядае сацыялізацыю толькі як працэс адаптацыі асобы да грамадства, што прадугледжвае яе пасіўную пазіцыю ў працэсе сацыялізацыі. Гэты падыход можа быць вызначаны як “суб’ект-аб’ектны”. Другі падыход зыходзіць з таго, што ў працэсе сацыялізацыі чалавек не толькі прыстасоўваецца да грамадства, але і сам істотна ўплывае на свае жыццёвыя абставіны і на сябе самаго. Гэты падыход можна вызначыць як “суб’ект-суб’ектны”.

Сёння сацыялізацыя трактуецца як двухбаковы працэс: чалавек, засвойваючы сацыяльны вопыт, актыўна набывае і свой, уласны, які, у сваю чаргу, ўзбагачае і развівае грамадства.

Цікава, што некаторыя педагогі лічылі, што тэрмін “сацыялізацыя” зусім адэкватны такім традыцыйным тэрмінам, як “выхаванне”, “фарміраванне” і т.п.

Асноўнае адрозненне выхавання ад сацыялізацыі – ў мэтанакіраванасці працэса выхавання. Выхаваўчае ўздзеянне на асобу заўсёды мае сваёю мэтаю увасобіць якую-небудзь педагагічную мадэль, дасягнуць пэўнага ідэала.

Аднак, выхаваўчае ўздзеянне – гэта не адзінае і не заўсёды самае дзейснае ўздзеянне, якое адчувае асоба. Мы часта сутыкаемся з сітуацыяй, калі выхаваўчаму, мэтанакіраванаму ўздзеянню супрацьстаяць іншыя, стыхійныя ўздзеянні, што не паддаюцца рэгуляванню. Акрамя таго, у працэсе выхавання асоба выступае, у асноўным, як аб’ект уздзеяння, а ў ходзе сацыялізацыі абавязкова ўдзельнічае і сам суб’ект. Такім чынам, сацыялізацыю нельга зводзіць да паняцця выхавання ні ў вузкім, ні ў шырокім сэнсе слова, так як побач з разнастайнымі арганізаванымі ўздзеяннямі грамадства па фарміраванню асобы, гэты працэс уключае элементы стыхійнага, неарганізаванага, альбо з вялікай цяжкасцю падлягаючага арганізацыі, уздзеяння асяроддзя і, акрамя таго, уласную актыўнасць асобы.

Ю.П.Меленцьева выдзяляе наступныя асаблівасці сацыялізацыі, якія дазваляюць адрозніць яе ад працэса выхавання:

  • адносная стыхійнасць, неарганізаванасць дадзенага працэса, калі далёка не заўсёды можна прадугледзіць мэтанакіраванае ўздзеянне асяроддзя, якое цяжка ўлічваць і рэгуляваць;

  • ненаўмыснае, міжвольнае засваенне сацыяльных нормаў і каштоўнасцяў, якое пры сацыялізацыі адбываецца ў выніку актыўнай дзейнасці і стасункаў індывіда, яго ўзаемадзеяння са сваім бліжэйшым асяроддзем;

  • павелічэнне з узростам самастойнасці індывіда ў адносінах да выбару сацыяльных каштоўнасцяў і арыентыраў, найлепшага асяроддзя зносін, якое адыгрывае ролю рэферэнтнай групы і мае наймацнейшы ўплыў на працэс сацыялізацыі.

Сацыялізацыя ўключае як біялагічныя, так і сацыяльныя бакі развіцця чалавека, яна не абмяжоўваецца пэўнымі ўзроставымі перыядамі і завяршаецца толькі са смерцю чалавека. Найбольш яркі, а часам і драматычны характар, працэс сацыялізацыі набывае ў маладыя гады. І.С.Кон назваў перыяд жыцця ад 15 да 25 гадоў “судзьбаносным”. У гэты час фарміруецца асоба чалавека, вырашаюцца, як правіла, асноўныя жыццёвыя пытанні: адбываецца выбар прафесіі, стварэнне сям’і. Гэты перыяд жыцця асобы мае такую моцную “сацыялізацыйную” афарбоўку, што некаторыя даследчыкі схільны лічыць толькі дадзены перыяд часам сацыялізацыі.

Варта адзначыць, што даследчыкі падкрэсліваюць магчымасць існавання розных варыянтаў развіцця працэса сацыялізацыі, у тым ліку і дэфектнага, што знаходзіць адлюстраванне ў тэрмінах “дэсацыялізацыя”, “рэсацыялізацыя”. У апошні час складаецца падыход пры якім асоба разглядаецца не толькі як аб’ект альбо суб’ект працэса сацыялізацыі, але і як ахвяра яго неспрыяльных умоў.

Шматбаковасць паняцця сацыялізацыі абумоўлівае выдзяленне яе тэматычных напрамкаў: палітычнай сацыялізацыі, прававой сацыялізацыі, этнаграфічнай сацыялізацыі, інфармацыйнай сацыялізацыі і г.д. Складаецца таксама напрамак, які разглядае дзейнасць розных сацыяльных інстытутаў сацыялізацыі, перш за ўсё – сямьі. Тэорыя сацыялізацыі стала асновай новых напрамкаў навукі: сацыяльнай педагогікі, первентыўнай псіхалогіі, акмеалогіі.

Механізм сацыялізацыі функцыяніруе на розных узроўнях: біялагічным (узровень арганізма), псіхалагічным (узровень асобы), сацыяльна-псіхалагічным (узровень групы), сацыяльным (узровень грамадства).

Зараз можна лічыць даказаным, што ў аснове механізма сацыялізацыі ляжыць акт інфармацыйнага ўплыву, што праяўляецца на ўсіх узроўнях сацыялізацыі, якія цесна звязаны паміж сабой. Больш таго, менавіта інфармацыйны ўплыў і інфармацыйнае ўздзеянне з’яўляецца магутным сацыялізуючым фактарам.

Асноўным зместам працэса сацыялізацыі з’яўляецца перадача сацыяльнага вопыту: нормаў, ідэалаў, каштоўнасцей, ладу жыцця.

Для характарыстыкі працэса сацыялізацыі асобы ў навуковай літаратуры выкарыстоўваюцца такія паняцці, як стадыі, сферы, этапы, узроўні, ступені, агенты сацыялізацыі, інстытуты сацыялізацыі.

Для нас уяўляюць асобае значэнне наступныя моманты:

  • асноўнымі стадыямі сацыялізацыі з’яўляюцца дзяцінства, падлеткавы ўзрост, юнацтва, маладосць, сталасць; пенсійны ўзрост;

  • асноўнымі ступенямі сацыялізацыі для дадзеных ўзроставых груп з’яўляюцца: перайманне сацыяльнага вопыту, фарміраванне самасвядомасці, выбар прафесіі, самарэалізацыя і самасцьвярджэнне ў грамадстве, перадача набытага вопыту наступным пакаленням;

  • асноўнымі сферамі сацыялізацыі называюць сямью, школу, вытворчасць, калектыў аднагодкаў, дасугавую і вучэбную дзейнасць;

  • асноўнымі фактарамі сацыялізацыі выступаюць зносіны, вучэбная і працоўная дзейнасць;

  • найважнейшым агентам сацыялізацыі з’яўляюцца сродкі масавай інфармацыі, якія пранікаюць ва ўсе сферы жыцця асобы. Даследаванні паказываюць, што для дзяцей, падлеткаў і юнацтва масавая інфармацыя як канал атрымання ведаў аб свеце стаіць на першым месцы;

  • асноўнымі рычагамі сацыялізацыі лічацца унушэнне, перайманне, псіхічнае заражэнне, перакананне. Прычым гэтыя працэсы могуць быць паўнаценна здзейснены толькі “ва ўмовах эфекта даверу” (В.М.Бехцераў).

Як ужо было сказана, сацыялізацыя асобы прадугледжвае, перш за ўсё, перадачу сацыяльна-значнай інфармацыі ад кожнага папярэдняга пакалення наступнаму, г.з. мае ясна выражаны інфармацыйны аспект. Інфармацыя, якая цыркуліруе ў грамадстве, тычыцца зносін і адносін людзей, іх узаемадзеяння, іх патрэбнасцяў, інтарэсаў і г.д. з’яўляецца сацыяльнай інфармацыяй.

У адрозненні ад біялагічнай інфармацыі, генетычна перадаваемай ад пакалення да пакалення і вызначаючай стратэгію біялагічнай жыццядзейнасці дастаткова жорстка, сацыяльная інфармацыя засвойваецца занава кожным пакаленнем і фарміруецца са значна большай ступенню свабоды.

Інфармацыйныя працэсы грамадства ідуць, як вядома, праз асноўныя каналы камунікацыі, якія ўмоўна можна падзяліць на асабовыя, спецыяльныя і масавыя. Вядома, любы з каналаў камунікацыі можа аказаць уплыў на сацыялізацыю асобы, аднак, уласна сацыялізуючымі з’яўляюцца сродкі масавай камунікацыі, альбо сродкі масавай інфармацыі (СМІ).

Для нас уяўляецца вельмі важным той факт, што ўсе даследчыкі сацыяльных функцый сродкаў масавай камунікацыі выдзяляюць у якасці самастойнай функцыю сацыялізацыі, адзначаючы, што “масавая камунікацыя не проста фарміруе, замацоўвае альбо змяняе ўстаноўкі асобы. Яна зводзіць разам прадметныя і суб’ектыўныя каштоўнасці, што складаюць своеасаблівыя палюсы каштоўнасных адносін людзей да свету”.

Роля твораў друку і чытання ў сацыялізацыі. Асноўныя магчымасці бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі звязаны, перш за ўсё, з сацыялізуючым ўплывам выданняў, галоўным чынам, вядома, друкаваных, якія складаюць аснову фонду любой бібліятэкі. Не меньш важным з’яўляецца таксама характар узаемаадносін, што ўзнікаюць у працесе бібліятэчнага абслугоўвання. Нарэшце, вялікае значэнне маюць і чаканні карыстальнікаў, іх гатоўнасць успрыняць сацыялізуючае ўздзеянне бібліятэкі.

Даследаванні сведчаць, што па характару свайго ўплыву на асобу аўдыявізуальныя каналы і творы друку маюць істотныя разліччы. Даказана, што славесная знакавая сістэма (у адрозненні ад кінетычнай, музычнай, графічнай і інш.) мае найбольшую інфармацыйную ёмістасць. Славесныя знакі найбольш поўна перадаюць сэнс, і меньш, чым іншыя, залежаць ад індывідуальных асаблівасцяў і ўмоў успрымання.

Разам з тым, друк мае меньшую, у параўнанні з аўдыяканаламі, аўдыторыю, якая абмежавана, у асноўным, тыражом. Акрамя таго, творы друку, асабліва кніга, прайграюць сродкам масавай інфармацыі ў аператыўнасці. Аднак, дадзеныя “недахопы” кампенсуюцца ступаенню абагульненасці, фундаментальнасці, глыбіні перадаваемай інфармацыі.