Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy_da_zaliku_pa_dystsypline.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
510.46 Кб
Скачать

23. Чытач публічнай бібліятэкі і праблемы яго вывучэння на сучасным этапе.

Асобая ўвага надаецца праблемам публічных бібліятэк рэспублікі, перспектыўным напрамкам іх работы – фарміраванню інфармацыйных рэсурсаў і інфарматызацыі. Гэтаму прысвячаліся канферэнцыі, семінары, калегіі Міністэрства культуры, была праведзена пашпартызацыя публічных бібліятэк. Роля і месца публічнай бібліятэкі ў грамадстве сталі прадметам даследавання «Публічныя бібліятэкі Беларусі ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёна». Працэс збору інфармацыі завершаны ў 2001 годзе. Разглядалісь праблемы ўзаемадзеяння публічнай бібліятэкі з карыстальнікамі ў сацыякультурным асяроддзі регіёна, іміджу бібліятэкі, запатрабаванасць яе паслуг, наведвальнасць, тэмы і напрамкі чытання, сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі чытацкай аўдыторыі. Даследаванне з’яўляецца сродкам інфармацыйнага забеспячэння стварэння нарматыўнай мадэлі развіцця публічных бібліятэк.

«Публічныя бібліятэкі Беларусі ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёна» (2000-2003 гг.).

Прадмет даследавання: роля і месца публічнай бібліятэкі ў грамадстве. У тым ліку: узаемадзеянне публічнай бібліятэкі з карыстальнікамі ў сацыякультурным асяроддзі регіёна; імідж бібліятэкі, запатрабаванасць яе паслуг, наведвальнасць, тэмы і напрамкі чытання, сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі чытацкай аўдыторыі. Даследаванне з’явілась сродкам інфармацыйнага забеспячэння стварэння нарматыўнай мадэлі развіцця публічных бібліятэк.

24. Вывучэнне чытання і чытацкіх паводзін карыстальнікаў навуковых бібліятэк.

Буйныя цэнтралізаваныя даследаванні НББ

У 1992-1993 г.г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) ажыццяўляе шматбаковае даследаванне “Чытач навуковай бібліятэкі і праблемы ўдасканалення яго абслугоўвання”, у якім прымаюць удзел буйныя бібліятэкі г. Мінска.

Чытач навуковай бібліятэкі і праблемы ўдасканалення яго абслугоўвання”

Асноўнай мэтаю стала распрацоўка навукова абгрунтаванай сістэмы якаснага інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання ў складаных сацыяльна-эканамічных умовах.

Прааналізаваны комплекс узаемаадносін чытача і бібліятэкі, паказана структура і дынаміка чытацкай аўдыторыі, месца НББ сярод іншых навуковых бібліятэк горада.

У выніку даследавання

Падрыхтаваны прапановы, накіраваныя на перагляд структуры бібліятэкі з улікам зменаў у складзе чытацкай аўдыторыі і характары чытацкіх паводзін.

Бібліятэка пачала стварэнне прынцыпова новага даведачна-пошукавага апарату на базе аўтаматызацыі.

Уплыў вынікаў даследавання

Па ступені ўздзеяння на кіраванне якасцю бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання даследаванне не мае сабе роўных.

Вынікі паўплывалі на фарміраванне новай стратэгіі развіцця НББ, распрацоўку новай комплекснай праграмы ўзаемадзеяння бібліятэк рэспублікі.

25. Найбольш распаўсюджаныя праблемы сацыялагічных даследванняў у бібліятэцы.

Акрамя НББ, даследаваннямі чытання займаюцца: ЦБ НАН РБ, Кніжная палата Рэспублікі Беларусь, кафедры БДУ культуры і мастацтваў, бібліятэкі ВНУ, абласныя бібліятэкі, ЦБС, шэраг іншых устаноў, звязаных з кнігавыдавецтвам і кнігараспаўсюджаннем. Сацыялогія чытання на Беларусі ўжо прайшла перыяд станаўлення і можа вырашаць не толькі вузка практычныя, прыкладныя, але і буйныя сацыяльныя задачы, спрыяючыя развіццю бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў.

Што перашкаджае развиццю сацыялогіі чытання?

  • Разрозненасць намаганняў розных цэнтраў і ўстаноў;

  • Недаступнасць вынікаў многіх даследаванняў;

  • Невысокі ўзровень сацыялагічнай культуры даследчыкаў;

  • Адсутнасць мэтанакіраванай падрыхтоўкі бібліятэчных сацыёлагаў.

«Інфармацыйныя патрэбнасці насельніцтва аграгарадкоў» (2006-2007 гг.)

  • Даследаванне накіравана на паляпшэнне работы бібліятэк аграгарадкоў.

  • Вывучаліся інфармацыйныя патрэбнасці рэальных і патэнцыяльных карыстальнікаў.

  • Высвятляліся прычыны, па якіх людзі не карыстаюцца паслугамі бібліятэкі.

  • Вывучалася адпаведнасць прафесійнага ўзроўню бібліятэкараў сучасным патрабаванням.

Вынікі даследавання

  • Створана мадэль інфармацыйных рэсурсаў, найбольш запатрабаваных жыхарамі аграгарадкоў.

  • Складзены спіс папулярных аўтараў, назваў кніг, часопісаў, газет з мэтаю рацыянальнага камплектавання фондаў бібліятэк аграгарадкоў.

  • Выпрацаваны рэкамендацыі па матэрыяльна-тэхнічнаму абсталяванню бібліятэк.

  • Вызначаны тэмы для павышэння кваліфікацыі бібліятэкараў.

Адлюстраванне вынікаў даследавання:

Вынікі даследвання адлюстраваны ў электронным выданні:

Библиотеки агрогородков как объект «Государственной программы возрождения и развития села на 2005 – 2010 гг.» [Электронный ресурс] / Национальная библиотека Беларуси; сост. А.Ю.Масловская; ред.: Л.Г.Кирюхина и др.; программирование: А.А.Гришель. – Минск: НББ, 2008. – 1 электронный оптический диск (CD-ROM): цв.; 12 см.

Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь

Рэспубліканскае сацыялагічнае даследаванне дзіцячага чытання праводзілася у 2009-2010 гг. Вынікі апублікаваны ў 2011 годзе.

Вывучаліся:

  • сучасны стан чытання дзяцей і падлеткаў,

  • роля сям’і ў падтрымцы і развіцці дзіцячага чытання,

  • меркаванні экспертаў аб стане дзіцячага чытання.

  • Вынікі даследавання:

  • Даследаванне паказала, што чытанне займае трывалую пазіцыю ў структуры вольнага часу сучасных дзяцей.

  • Існуе залежнасць паміж узростам дзіцяці і месцам чытання ў структуры дасуга: чым меньш узрост, тым больш часу адводзіцца чытанню.

Вынікі даследавання

  • Зніжэнне з узростам інтарэсу дзяцей да чытання друкаваных твораў звязана са зваротам да альтэрнатыўных крыніц інфармацыі, перш за ўсё – Інтэрнэта.

  • Друкаваныя крыніцы ўступаюць месца электронным. У той жа час інфармацыя з электронных і папяровых крыніц успрымаецца па-рознаму.

  • Чытанне «з экрана» з’яўляецца больш павярхоўным. У выніку не развіваецца здольнасць адбіраць і аналізаваць матэрыял, пераходзіць ад дэталі тэкста да цэлага і наадварот.

  • Уплыў сям’і на чытанне з узростам зніжаецца, таксама як і роля настаўнікаў. На першае месца выходізць аўтарытэт сяброў.

  • Бібліятэкар займае чацвёртае месца сярод аўтарытэтных парадчыкаў у выбары кніг, незалежна ад узросту рэспандэнтаў.

  • Даследчыкі прыйшлі да высновы аб неабходнасці стварэння дзяржаўнай праграмы падтрымкі і развіцця чытання.

Інфармацыйныя паводзіны карыстальнікаў бібліятэк Беларусі

У 2011 г. НББ прыступіла да правядзення рэспубліканскага даследавання.

Задачы:

  • Вывучыць паслядоўнасць дзеянняў карыстальнікаў по пошуку, збору і выкарыстанні інфармацыі

  • Вывучыць матывы інфармацыйнай дзейнасці і іх уплыў на інфармацыйныя паводзіны

  • Прааналізаваць залежнасць паміж інфармацыйнымі паводзінамі і сацыяльна-дэмаграфічнымі характарыстыкамі карыстальнікоў

Інфармацыйныя паводзіны карыстальнікаў бібліятэк Беларусі

  • Вывучыць матывы выбару паміж бібліятэкай і Інтэрнэтам для вырашэння карнрэтных інфармацыйных задач

  • Вызначыць узровень інфармацыйнай пісьменнасці карыстальнікаў

  • Выявіць супярэчнасці паміж інфармацыйнымі чаканнямі карыстальнікаў і магчымасцямі бібліятэк па іх задавальненні

  • Пабудаваць тыповыя мадэлі інфармацыйных паводзін карыстальнікаў

  • Вызначыць стратэгічныя накірункі развіцця інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання