Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy_da_zaliku_pa_dystsypline.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
510.46 Кб
Скачать

18. Праграма сацыялагічнага даследвання чытання як асноўны метадычны дакумент.

Сацыялагічнае даследванне чытання – гэта шэраг лагічна паслядоўных аперацый, арганічна звязаных паміж сабой агульнай мэтаю: неабходнасцю атрымання даставерных дадзеных аб вывучаемым працэсе альбо з’яве.

Усе гэтыя мерапрыемствы аб’ядноўваюцца ў адзіную сістэму галоўным сацыялагічным дакументам – праграмай даследвання.

Пабудова праграмы – гэта выкладанне логікі і метадаў аналізу аб’екта даследвання ў адпаведнасці з вырашаемымі задачамі. Праграма даследвання чытання – тэарэтычны дакумент, які павінен адпавядаць шэрагу неабходных патрабаванняў. Лёс усяго даследвання наогул, значнасць яго вынікаў залежаць ад узроўню тэарэтычнага абгрунтавання, распрацоўкі праграмы, удалага выбару сістэмы паказчыкаў і рабочых гіпотэз.

Праграма сацыялагічнага даследвання ўключае наступныя асноўныя элементы:

Метадалагічны раздзел:

  1. Вызначэнне праблемы, аб’екта і прадмета даследвання.

  2. Вылучэнне мэты і задач даследвання.

  3. Інтэрпрэтацыя асноўных паняццяў.

  4. Сістэмны аналіз аб’екта даследвання.

  5. Стварэнне рабочых гіпотэз.

Працэдурны раздзел:

  1. Прынцыповы (стратэгічны) план даследвання.

  2. Абгрунтаванне сістэмы выбаркі адзінак назірання.

  3. Пералік асноўных працэдур збору і аналізу дадзеных.

Звычайна праграма дапаўняецца рабочым планам, у якім вызначаюцца асноўныя этапы даследвання, яго тэрміны, ацэньваюцца матэрыяльныя магчымасці.

Першапачатковым пунктам усялякага даследвання з’яўляецца праблемная сітуацыя. Даследчая праблема служыць выражэннем патрэбы ў вывучэнні адпаведнай галіны бібліятэчнай дзейнасці, альбо чытацкіх паводзін, з тым каб актыўна ўплываць на вырашэнне тых супярэчнасцяў, прырода і асаблівасці якіх нам не зусім зразумелыя, і таму не паддаюцца рэгуляванню.

Скажам, мы бачым, што чытач пакідае бібліятэку, але не ведаем, што неабходна зрабіць, каб гэтага не адбывалася? Вывучэнне праблемы дазволіць нам вызначыць прычыны гэтай з’явы, акрэсліць фактары, якія ўздзейнічаюць на яе. На падставе здабытых ведаў мы здолеем распрацаваць эфектыўныя меры па “замацаванню” за бібліятэкай яе чытачоў і прывабліванню новых.

Іншымі словамі, праблемная сітуацыя – гэта недастатковасць ведаў аб рэальнай сацыяльнай сітуацыі, у выніку чаго немагчыма выкарыстоўваць ужо існуючыя веды для рэгулявання адпаведных працэсаў. Наяўнасць з’яў, прырода якіх тэарэтычна не высветлена, таксама параджае праблему, таму што немагчыма прагназаваць уздзеянне на іх з боку грамадства.

Фармулеўка праблемы вядзе за сабой выбар аб’екта даследвання. Ім можа быць сацыяльны працэс, вобласць рэчаіснасці, адносіны, якія маюць у сабе сацыяльную супярэчнасць. Словам, усе, што параджае праблемную сітуацыю.

Напрыклад, калі праблема ў тым, што чытачы не жадаюць хадзіць у бібліятэку так часта, як нам хацелася б, то аб’ектам даследвання будзе чытач, які і стварае нам вызначаную праблему.

Акрамя аб’екта, акрэсліваецца таксама прадмет вывучэння, альбо найбольш значныя з практычнага і тэарэтычнага пункту гледжання ўласцівасці, бакі, асаблівасці аб’екта, якія неабходна вывучаць. Паколькі аб’ект – гэта тое, у чым есць сацыяльная супярэчнасць, прадмет – гэта тыя ўласцівасці і бакі, якія найбольш выпукла гэтую супярэчнасць адлюстроўваюць.

У нашым выпадку прадметам даследвання будуць адносіны чытачоў да бібліятэкі і фактары, якія на іх уздзейнічаюць.

Фармулеўка праблемы, вызначэнне аб’екта і прадмета даследвання – першы і абавязковы элемент у распрацоўцы яго праграмы.

Наступным этапам з’яўляецца вызначэнне мэты і задач даследвання. Мэта даследвання накіроўвае на аналіз праблемы ў двух асноўных напрамках: тэарэтычным і прыкладным. У задачах адбіваюцца асноўныя і неасноўныя патрабаванні да аналізу праблемы.

Так, мэта даследвання, аб якім гаварылася вышэй: высветліць, як можна спыніць масавы адыход чытачоў ад бібліятэкі.

Для дасягнення азначанай мэты трэба вырашыць наступныя даследчыя задачы:

  1. Вывучыць змены ў сацыяльна-дэмаграфічным саставе чытацкай аўдыторыі бібліятэкі за апошнія гады.

  2. Выявіць пастаянных чытачоў бібліятэкі, якія не збіраюцца яе пакідаць.

  3. Вывучыць сістэму іх адносін да бібліятэкі і вызначыць фактары, спрыяючыя “замацаванню” чытачоў за бібліятэкай.

  4. Выявіць чытачоў, пакінуўшых бібліятэку ў бліжэйшыя 2-3 гады.

  5. Вывучыць сістэму іх адносін да бібліятэкі і вызначыць фактары, якія “адштурхоўваюць” чытачоў ад бібліятэкі.

  6. Распрацаваць сістэму мер па “замацаванні” чытачоў за бібліятэкай і паскарэнні набыцця новых чытачоў.

Вырашэнне пастаўленых задач звязана з інтэрпрэтацыяй асноўных паняццяў. Каб прайсці гэты складаны шлях, неабходна знайсці пункты сутыкнення паняційнага апарату даследвання з рэальнымі падзеямі, фактамі, змест якіх адлюстраваны ў паняццях.

Скажам, такое паняцце як: “сістэма адносін чытача да бібліятэкі”. Што гэта за сістэма? З чаго яна складаецца? У якіх канкрэтна прыкметах яна праяўляецца? Якім чынам гэтыя прыкметы можна зафіксаваць?

Калі мы адкажам на гэтыя пытанні, выбар метадаў даследвання, пастраенне даследчай працэдуры і інструментарыя не выклічуць асаблівых цяжкасцяў. Калі не адкажам – усе нашы намаганні будуць марна затрачаны.

Пад інтэрпрэтацыяй у шырокім сэнсе слова разумеюць прыпісванне значэнняў асноўным выразам, тэрмінам і ўвасабленням. Дзякуючы інтэрпрэтацыі атрымліваюць сэнс зусім правільна пабудаваныя выразы.

У працэсе інтэрпрэтацыі мы ад абстрактных значэнняў пераходзім да рэальных аб’ектаў, якія існуюць у рэчаіснасці (эмпірычная інтэрпрэтацыя), а затым паказваем, якія прыметы аб’екта мы збіраемся фіксаваць.

Напрыклад, у даследванні “Дынаміка чытання і чытацкага попыту ў масавай бібліятэцы” паняцце “чытацкая актыўнасць” было інтэрпрэтавана наступным чынам: актыўнасць чытача выяўляецца ў частаце наведванняў і інтэнсіўнасці чытання. Частата наведванняў разумеецца як колькасць наведванняў у адзінку часу, у дадзеным выпадку, за год. Інтэнсіўнасць чытання характарызуе іншы аспект чытацкай актыўнасці: колькасць кніг, прачытаных за канкрэтны адрэзак часу – за год. І частату наведванняў і інтэнсіўнасць чытання можна легка змерыць у канкрэтных адзінках.

Каб дэферэнцаваць чытачоў па ступені іх чытацкай актыўнасці, карыстаючыся ўказанымі паказчыкамі, неабходна было згрупіраваць іх па колькасці наведванняў і ліку ўзятых кніг. Па колькасці наведванняў вызначана 5 груп: 1, 2-3, 4-5, 6-10, больш 10. Па колькасці ўзятых кніг вызначана 6 груп: 1, 2-5, 6-10, 11-20, 21-50, больш 50. Потым засталося вызначыць да якой з груп аднесці канкрэтнага чытача па частаце наведванняў і інтэнсіўнасці чытання. У даследванні ўмоўна прынята, што да групы актыўных чытачоў належаць тыя, хто наведаў бібліятэку за год больш 10 разоў, пасіўных – тыя, хто прыходзіў да 5 разоў і да групы з сярэдняй актыўнасцю наведвання – 6-10 разоў у год. Такім чынам высветлілася, што актыўных чытачоў па паказчыку частаты наведванняў – 19%, пасіўных – 57%. Па паказчыку інтэнсіўнасці чытання актыўных чытачоў, якія ўзялі за год больш 20 кніг, аказалася 34%, пасіўных, тых, хто бярэ да 10 кніг – 42%. Такім чынам, дзякуючы інтэрпрэтацыі паняццяў: “чытацкая актыўнасць”, даследчыкі змаглі выявіць групы чытачоў па частаце наведванняў і інтэнсіўнасці чытання, прааналізаваць сацыяльна-дэмаграфічны састаў гэтых груп, даць парады бібліятэкарам па рабоце з імі.

Вядома, спробы цалкам інтэрпрэтаваць у эмпірычных значэннях абстрактнае паняцце – задача, якую нельга выканаць. Таму інтэрпрэтацыя з’яўляецца частковай, няпоўнай. Мы бачым гэта і на прыкладзе інтэрпрэтацыі паняцця “чытацкая актыўнасць”. Па за межамі ўвагі даследчыкаў засталіся такія яе бакі, як наяўнасць уласнай бібліятэкі, удзел у масавых мерапрыемствах бібліятэкі, чытацкія зносіны і г.д. Распрацоўваючы праграму, перш-наперш вызначаюць асноўныя паняцці, якія адлюстроўваюць галоўныя пункты вывучаемай праблемы. Менавіта яны і інтэрпрэтуюцца, што дазваляе сфармуляваць і праверыць гіпотэзы на падставе канкрэтных дадзеных.

Вызначэнне і інтэрпрэтацыя асноўных паняццяў грунтуюцца на сістэмным уяўленні аб прадмеце даследвання. Сістэмны аналіз аб’екта павінен зрабіць вобраз прадмета больш ясным і дасканалым. Аб’ект даследвання раздзяляецца на розныя элементы, якія звязаны ў адзіную сістэму. Прадметам даследвання будуць не ўсе элементы і сувязі, а толькі тыя з іх, аналіз якіх неабходны дзеля дасягнення мэты і вырашэння задач даследвання.

У якім напрамку будзе весціся гэты аналіз? На гэта пытанне адказвае наступны раздзел праграмы – вызначэнне рабочых гіпотэз даследвання.

Мы імкнемся сістэматызаваць наяўныя веды аб аб’екце і прадмеце вывучэння у выніку сістэмнага аналізу, дзеля таго каб абгрунтаваць шляхі пошуку новых ведаў у працэсе вызначэння рабочых гіпотэз. Гіпотэза – гэта абгрунтаванае прадбачанне аб структуры аб’ектаў, характары сувязяў паміж вывучаемымі з’явамі і працэсамі.

Падцвердзіць альбо аправергнуць гіпотэзу магчыма толькі ў тым выпадку, калі ўсе тэрміны, у якіх яна сфармулявана, інтэрпрэтаваны, зведзены ў сістэму правяраемых паказчыкаў. Вызначэннем рабочых гіпотэз завяршаецца метадалагічны раздзел праграмы даследвання. Аб другім, працэдурным раздзеле пойдзе гаворка ў наступнай тэме.