Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy_da_zaliku_pa_dystsypline.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
510.46 Кб
Скачать

8. Вызначэнне сацыяльна абумоўленых прыярытэтаў абслугоўвання карыстальнікаў у дакументах міжнароднага бібліятэчнага супольніцтва.

  • Фарміраванне прававой культуры насельніцтва;

  • Дапамога карыстальнікам з «асобымі патрэбнасцямі», перш за ўсё, інвалідам;

  • Дапамога ў бесперапыннай адукацыі;

  • Фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў.

Публичные библиотеки в век цифровой информации. – М.: ФАИР-ПРЕСС, 2004. – С. 24.

У дадзеным выданні названы еўрапейскія прыярытэты бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў. Зыходзячы з іх, вызначаюцца і сацыяльна абумоўленыя кірункі абслугоўвання, што рэалізуюцца ў бібліятэках літэральна ўсіх краін Еўрасаюза, а таксама – Расіі і Беларусі.

9. Бібліятэка ў сістэме бесперапыннай адукацыі. Самаадукацыйнае чытанне як форма бесперапыннай адукацыі.

Адукацыя і навучанне прызнаны ва ўсіх краінах найбольш эфектыўным спосабам асобаснага развіцця.

Бесперапынная адукацыя разумеецца як працэс, уключаючы фармальную, дадатковую адукацыю, дыстанцыйнае навучанне і самаадукацыю на працягу ўсяго жыцця сучаснага чалавека.

Роля бібліятэкі ў сістэме бесперапыннай адукацыі

Бібліятэка валодае значнымі адукацыйнымі рэсурсамі, у тым ліку і электроннымі, якія даступны шырокім колам карыстальнікаў.

Гэта робіць яе цэнтрам, які можа прадастаўляць сродкі для самастойнага набыцця ведаў усім жадаючым.

Бібліятэкі многіх краін валодаюць распрацаванай стратэгіяй абслугоўвання ў дапамогу бесперапыннай адукацыі карыстальнікаў.

Актыўнымі партнёрамі бібліятэкі ў гэтай дзейнасці з’яўляюцца:

Установы адукацыі ўсіх узроўняў; Аддзяленні дыстанцыйнай адукацыі; Арганізацыі, якія прадастаўляюць адукацыйныя паслугі дарослым; Курсы, школы, гурткі, трэнінгі, якія функцыянуюць на платнай аснове; Валанцёрскі рух у падтрымку чытання і пісьменнасці.

Самастойная адукацыйная дзейнасць бібліятэк:

Навучанне рабоце на камп’ютары; Прадастаўленне доступу да электроннай адукацыйнай прасторы; Кансультаванне па асобных пытаннях; Арганізацыя разнастайных школ, курсаў, трэнінгаў; Арганізацыя цэнтраў бесперапыннай адукацыі.

Падрыхтоўка саміх бібліятэкараў да адукацыйнай дзейнасці:

Павышэнне псіхолага-педагагічнай культуры; Фарміраванне навыкаў даступнага і простага тлумачэння складаных пытанняў; Распрацоўка аптымальных стратэгій інфармацыйнага пошуку на аснове разумення патрэбнасцей карыстальнікаў; Уменне навучыць карыстальніка не толькі знаходзіць, але і ацэніваць інфармацыю.

____________________________________________________________________

Бібліятэка і самаадукацыйнае чытанне.

Пад тэрмінам «самаадукацыя» звычайна разумеюць самастойнае набыццё сістэматызаваных ведаў у адпаведнасці з індывідуальным інтарэсам асобы.

Самаадукацыйнае чытанне:

Самастойнае, мэтанакіраванае і планамернае набыццё сістэматызаваных ведаў з дапамогаю чытання.

Адметныя рысы самадукацыйнага чытання

  • Самастойнасць;

  • Мэтанакіраванасць;

  • Планамернасць;

  • Сістэматычнасць.

Месца самаадукацыйнага чытання ў сістэме бесперапыннай адукацыі

Самаадукацыйнае чытанне з’яўляецца асноўным спосабам набыцця сістэматызаваных ведаў у той перыяд, калі чалавек нідзе не навучаецца, што і дазваляе лічыць адукацыю бесперапыннай.

Работа бібліятэк у дапамогу самаадукацыі

  • Індывідуальнае кансультаванне;

  • Індывідуальнае інфармаванне;

  • Кіраўніцтва чытаннем;

  • Складанне індывідуальных планаў чытання;

  • Рэкамендацыйныя спісы літаратуры;

  • Групы, гурткі, суполкі, аматарскія аб’яднанні,

  • Адукацыйныя праграмы.