Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy_da_zaliku_pa_dystsypline.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
510.46 Кб
Скачать

6. Роля бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі асобы карыстальніка.

Бібліятэчнае абслугоўванне і працэс сацыялізацыі. Найбольш значнай праблемай, якая ўбірае ў сябе асноўныя аспекты ўзаемаадносін бібліятэкі з чытачом, можна лічыць праблему ўплыву бібліятэчнага абслугоўвання на чытанне карыстальніка, усведамленне яго характару, межаў магчымасцяў і г.д. Да нядаўняга часу працэс узаемадзеяння бібліятэкара з чытачом акрэсліваўся тэрмінам “кіраўніцтва чытаннем”, сутнасць якога зараз выклікае вялікія спрэчкі. Цікава адзначыць, што большасць даследчыкаў, якія разглядаюць кіраўніцтва чытаннем як педагагічны працэс, не выказваюць сумненняў у тым, што яго выкарыстанне неабходна ў дачыненні да дзяцей, падлеткаў, юнацтва.

Калі разумець пад тэрмінам “кіраўніцтва чытаннем” уплыў на развіццё асобы сродкамі чытання, дык трэба адзначыць, што ўздзеянне на змест і характар чытання ажыццяўляецца не толькі праз бібліятэку, але і ў сямьі, школе, на працы, з боку сяброў і інш.

Сам працэс узаемадзеяння бібліятэкара з чытачом істотна адрозніваецца ад зносін настаўніка з вучнем. Апошнія носяць рэгламентаваны характар, ажыццяўляюцца ў рамках школьнай праграмы, абмежаваныя месцам, часам і зместам выкладаемых прадметаў. Гэта, як правіла, суб’ект-аб’ектныя зносіны, дзе вучань – падначалены, а настаўнік – кіраўнік. Зносіны ў бібліятэцы адбываюцца ў больш свабоднай манеры. Яны суб’ект-суб’ектныя, больш раўнаправныя і меньш заарганізаваныя Менавіта дадзеныя абставіны дазваляюць бібліятэкару ўплываць на чытанне і праз чытанне садзейнічаць сацыялізацыі, не прэтэндуючы на мэтанакіраванае выхаванне.

Вядома, уплыў на чытанне можа ажыццяўляцца не толькі пры непасрэдным кантакце бібліятэкара з чытачом. Пэўны ўплыў аказвае і бібліятэчнае асяроддзе. Аднак, у адрозненні ад педагагічнага асяроддзя, напрыклад, школьнага, якое літэральна прасякнута дыдактыкай і методыкай выкладання, бібліятэчнае асяроддзе мае хутчэй інфарматыўны характар. Яно ўплывае на рэальнага юнага і дарослага чытача эпізадычна і ўскосна.

На думку Ю.П.Меленцевай, САЦЫЯЛІЗАЦЫЯ асобы карыстальніка – асноўная задача бібліятэкі. Гэта складае сутнасць узаемаадносін паміж бібліятэкарам і чытачом на ўсіх стадыях сацыялізацыі. Сацыялізацыя асобы немагчыма без інфармацыі. Уплыў бібліятэкі і бібліятэчнага абслугоўвання на працэс сацыялізацыі карыстальнікаў ажыццяўляецца перш за ўсё праз прадастаўленне ім поўнай і даступнай інфармацыі. Не меньш важнай з’яўляецца дапамога ў асэнсаванні, засваенні, абмеркаванні ведаў, назапашаных чалавецтвам.

Інфармацыя, прызначаная для дапамогі ў працэсе сацыялізацыі, павінна насіць не татальны, а мэтанакіраваны характар. Неабходна гарантаваць карыстальніку поўную і даступную інфармацыю, перш за ўсё, па тых пытаннях і праблемах, якія маюць асобае, жыццёвае значэнне ў працэсе сацыялізацыі розных узроставых груп.

Інфармацыя выступае зараз стымулятарам змянення якасці жыцця. Валоданне інфармацыяй прыводзіць да своеасаблівай сацыяльнай дыферэнцыацыі: хто не валодае ёю – застаецца на перыферыі грамадства, без надзеі на лепшую будучыню.

Сацыялізуючы характар бібліятэчнага ўплыву на асобу ўяўляецца відавочным. Можна сфармуляваць мэту бібліятэчнага абслугоўвання як інфармацыйную дапамогу і інфармацыйную абарону карыстальнікаў.

Разуменне суверэнітэту асобы, а таксама глыбокае пранікненне ва ўзроставыя асаблівасці сваіх чытачоў дазваляюць бібліятэцы ствараць пазітыўны эмацыйны настрой да бібліятэкі, да чытання ў сваіх карыстальнікаў. Глыбокая, арганічная павага да асобы чытача, жаданне дапамагчы, а не “фарміраваць”, “выхоўваць”, прыводзіць да ўзнікнення такіх формаў абслугоўвання, што знішчаюць мяжу паміж паняццямі “чытанне” і “задавальненне”.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэк у галіне сацыялізацыі лічацца:

  • забеспячэнне гарантаванай магчыма поўнай і даступнай інфармацыі, якая садзейнічае фарміраванню самасвядомасці;

  • забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай і даступнай інфармацыі па асноўным аспектам выбару прафесіі, яе засваення і самарэалізацыі ў сваёй справе;

  • забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай інфармацыі па праблемах узаемадзеяння і міжасабовых адносін у сямьі і школе, працоўным калектыве;

  • забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай інфармацыяй па праблемах правоў асобы ішляхах іх рэалізацыі.

Аб’ядноўваючы вакол сябе карыстальнікаў рознага ўзросту і сацыяльнага становішча, бібліятэка можа спрыяць стабілізацыі маральнага клімату ў грамадстве. Не меньш важна аператыўна рэагіраваць на актуальныя тэмы, якія цікавяць усіх. Асноўнымі працэсамі дзейнасці бібліятэкі ў дапамогу сацыялізацыі карыстальнікаў з’яўляюцца, на думку Ю.П.Меленцевай, наступныя:

бібліятэчнае абслугоўванне, якое разумеецца як працэс забеспячэння доступу да інфармацыі і задаволення патрэб карыстальнікаў. Працэс бібліятэчнага абслугоўвання ў мэтах сацыялізацыі носіць ярка выражаны суб’ект-суб’ектны характар, што ў поўнай меры адпавядае меркаванням даследчыкаў аб умовах эфектыўнасці дадзенага працэса. У межах гэтага працэса асобна выдзяляецца праблема фарміравання інфармацыйнай культуры карыстальнікаў, якая і забяспечвае доступ да інфармацыі на асобасным узроўні. Толькі валоданне інфармацыйнай культурай гарантуе атрыманне патрэбнай інфармацыі, ў тым ліку і сацыялізуючай. Інфармацыйная культура асобы з’яўляецца тым рычагом, што павялічывае сацыялізуючы ўплыў бібліятэкі;

бібліятэчныя зносіны, працэс, які звязаны не толькі з патрэбнасцямі бібліятэчнай дзейнасці, але і з асобаснымі патрэбнасцямі карыстальнікаў, у тым ліку – і абумоўленымі праблемай сацыялізацыі. Як вядома, сфера зносін з’яўляецца адной з асноўных сфер сацыялізацыі, ў сувязі з гэтым, бібліятэчныя зносіны набываюць асобае значэнне. У аснове ўзаемаадносін суб’ектаў бібліятэчных зносін павінны быць этычныя нормы, як агульнаграмадзянскія, так і прафесійныя (з боку бібліятэкара). Іх саблюдзенне становіцца залогам эфектыўнасці сацыялізуючай дзейнасці бібліятэкі.

Сярод умоў, якія забяспечываюць дасягненне мэтаў сацыялізуючай дзейнасці бібліятэкі выдзяляюцца ўнутраныя і знешнія. Да ўнутраных адносяцца:

  • асэнсаванне і актывізацыя сацыялізуючых магчымасцяў фонду бібліятэкі і спосабаў яго выкарыстання;

  • забеспячэнне суверэннасці і самакаштоўнасці асобы карыстальніка, яго права на індывідуальнасць развіцця, у тым ліку і чытацкага, безумоўная павага да любога запыту карыстальніка, які садзейнічае яго сацыялізацыі;

  • сацыялізуючыя магчымасці бібліятэкі як інстітута сацыялізацыі (транслятара сацыяльнага вопыту, арганізатара бібліятэчных зносін, а таксама крыніцы ведаў, якія садзейнічаюць паспяховай сацыялізацыі і інш.)

Асноўнымі знешнімі ўмовамі дасягнення мэтаў сацыялізуючай дзейнасці бібліятэкі з’яўляюцца:

  • распрацоўка маркетынгавай стратэгіі ў дачыненні да праблемы “Бібліятэка і сацыялізацыя карыстальнікаў”. Сюды ўваходзяць: комплекснае вывучэнне праблем, звязаных з кожнай са ступенаў сацыялізацыі (напрыклад, стан рынку прафесій і г.д.); прагназаванне інфармацыйных патрэбнасцяў карыстальнікаў па кожнай са ступеняў сацыялізацыі; рэклама бібліятэкі і яе паслуг, якія маюць сацыялізуючы характар; налажванне сувязяў з асобамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў дадзенай праблеме.

  • каардынацыя дзейнасці бібліятэкі з іншымі сацыяльнымі інстытутамі (сямьёй, школай, СМІ, сацыяльнымі службамі, грамадскімі аб’яднаннямі), што будзе садзейнічаць як павышэнню ролі бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі, так і больш эфектыўнаму вырашэнню праблемы наогул.

Апісаная мадэль дзейнасці бібліятэкі ў дапамогу сацыялізацыі карыстальнікаў дае дастаткова яснае ўяўленне аб яе ролі і месцы ў гэтым працэсе.