Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy_da_zaliku_pa_dystsypline.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
510.46 Кб
Скачать

17. Методыка вывучэння карыстальнікаў ва ўмовах бібліятэкі.

У метадалагічных прынцыпах вывучэння чытачоў адлюстроўваюцца істотныя патрабаванні да даследвання, стратэгія навуковага пошуку ў галіне сацыялагічнага асэнсавання сутнасці чытання.

1. Прынцып навуковай аб’ектыўнасці. Раней падкрэслівалася неабходнасць спалучэння навуковай аб’ектыўнасці з ідэйнай накіраванасцю вывучэння чытачоў, лічылася, што высвятленне аб’ектыўнай карціны чытання не можа служыць самамэтай дзеля даследчыка. Такім чынам адбывалася падмена функцый сацыялогіі чытання. Замест аналізу рэальных працэсаў яна павінна была здабываць тую інфармацыю, якая з’яўлялася падцверджаннем афіцыйнага пункту гледжання. Вяртанне да прынцыпу навуковай аб’ектыўнасці патрабуе ад сацыелага паслядоўнага і няўхільнага выканання навуковай тэхналогіі дабыцця сацыялагічных ведаў, грунтоўнага аналізу атрыманай інфармацыі. Аб’ектыўнасць вывадаў знаходзіцца у цеснай сувязі з усебаковым, шматаспектным вывучэннем чытачоў, што увасабляецца у наступным прынцыпе:

2. Прынцып сістэмна-структурнага падыходу да аналізу з’яў у галіне чытання. Каб глыбока вывучаць прадмет даследвання, неабходна выявіць усе яго істотныя бакі, усе элементы, з якіх ен складаецца. Трэба вызначыць усе сувязі паміж імі. Але ніводная з’ява не існуе сама па сабе, а заўседы ў сувязі з іншымі, з’яўляючыся падсістэмай больш буйной сістэмы. Сістэмна-структурны падыход да вывучэння чытання прадугледжвае таксама аналіз знешніх сувязей і ўплывае на яго. Вядома, нішто так не ўплывае на духоўнае жыцце, як канкрэтна-гістарычныя ўмовы. Таму лагічна вызначэнне прынцыпу гістарызма.

3. Прынцып гістарызму патрабуе вывучаць чытанне і чытачоў з улікам канкрэтнай гістарычнай сітуацыі, у развіцці, у суадносінах да сацыяльных умоў, улічваць непазбежныя змены ў чытацкай псіхалогіі, захоўваць пераймальнасць паміж назіраннямі і вывадамі розных часоў. Нават павярхоўны аналіз чытання за некалькі год сведчыць аб зменах у яго змесце і характары, паказвае як уплываюць на яго канкрэтныя абставіны жыцця і лесу чалавека, краіны, супольніцтва. Адсюль і вызначэнне наступнага прынцыпа:

4. Прынцып адзінства асабовага і сацыяльна-псіхалагічнага падыходаў да вывучэння чытання. Дадзены прынцып абумоўлены патрабаваннем разглядаць чытанне як на асабовым узроўні, так і на ўзроўні аналізу духоўнага жыцця адпаведнай рэферэнтнай групы, якая ўплывае на выбар кнігі і ўспрыняцце яе чытачом. Даследванні сведчаць, што міжасабовыя чытацкія зносіны, парады сяброў, калег па рабоце адыгрываюць выдучую ролю сярод стымулаў у выбары твораў друку.

Такім чынам вывучэнне чытачоў можа прынесці істотныя вынікі толькі пры ўмове, калі ўвесь ход даследвання строга падпарадкаваны навуковым патрабаванням. Выкарыстанне недабраякаснай інфармацыі не толькі не прынясе карысці бібліятэкарам і чытачам, але і можа аказаць адваротны ўплыў.

Сацыялагічнае даследванне пачынаецца не з састаўлення анкеты, як гэта часта адбываецца на практыцы.

Сацыялагічнае даследванне чытання – гэта шэраг лагічна паслядоўных аперацый, арганічна звязаных паміж сабой агульнай мэтаю: неабходнасцю атрымання даставерных дадзеных аб вывучаемым працэсе альбо з’яве.

Усе гэтыя мерапрыемствы аб’ядноўваюцца ў адзіную сістэму галоўным сацыялагічным дакументам – праграмай даследвання.

Пабудова праграмы – гэта выкладанне логікі і метадаў аналізу аб’екта даследвання ў адпаведнасці з вырашаемымі задачамі. Праграма даследвання чытання – тэарэтычны дакумент, які павінен адпавядаць шэрагу неабходных патрабаванняў. Лёс усяго даследвання наогул, значнасць яго вынікаў залежаць ад узроўню тэарэтычнага абгрунтавання, распрацоўкі праграмы, удалага выбару сістэмы паказчыкаў і рабочых гіпотэз.