Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy_da_zaliku_pa_dystsypline.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
510.46 Кб
Скачать

20. Шкалы вымярэння сацыяльных паказчыкаў і межы іх ужывання ў даследваннях чытання.

Каб згрупаваць даныя, упарадкаваць іх і прааналізаваць, неабходна спачатку памерыць тыя парметры, якія нас цікавяць з пункту гледжання выканання мэтаў і задач даследвання. Памерыць – гэта значыць параўнаць аб’ект, які мы памяраем, з нейкім эталонам і атрымаць лічбавае выражэнне ў пэўным масштабе альбо шкале.

Вымярэнне ў сацыялагічным даследаванні чытання праходзіць тры этапы:

1. Вызначаецца аб’ект ці аб’екты вымярэння: што ці каго мы будзем вывучаць. Напрыклад, калі мы вывучаем чытацкую актыўнасць, неабходна вызначыць, якіх чытачоў мы будзем вывучаць, дзе будзем праводзіць доследы: у бібліятэцы, дома, на рабочм месцы і г.д.

2. З дапамогаю інтэрпрэтацыі паняццяў адказваем на пытанне: што патрабуецца памерыць, якія характарыстыкі нас цікавяць? Адносна чытацкай актыўнасці гэта частата наведванняў і інтэнсіўнасць чытання.

3. Нарэшце, даказваючы на пытанне “як”, пры дапамозе якога індыкарата мы памяраем тую ці іншую характарыстыку, мы выходзім на канкрэтныя адзінкі: колькасць наведванняў у пэўны адрэзак часу, колькасць прачытаных кніг за адпаведны перыяд і г.д.

Інтэрпрэтацыя паняццяў дапамагае акрэсліць лагічную структуру вывучаемай з’явы і на гэтай падставе складаць анкеты, бланкі інтэрв’ю у якіх кожнае пытанне ўяўляе сабой шкалу колькаснага вымярэння якасных з’яў. Інтэрпрэтаваныя паняцці ляжаць у аснове пытанняў анкет, а індыкатары вызначаюць варыянты адказаў. Такім чынам анкета, бланк інтэрв’ю выступаюць у якасці інструментаў вымярэння. Менавіта з дапамогаю ўключаных у іх пытанняў ажыццяўляецца групоўка, класіфікацыя тых, ці іншых якасцяў, характарыстык, а ў выніку – пазнанне вывучаемага аб’екту.

У сацыялагічным даследаванні ўжываюцца ў асноўным тры тыпы шкал; намінальная, рангавая і інтэрвальная.

Намінальная шкала называецца таксама неўладкаванай шкалой нзваў. Падзеі, аб’екты, харатарыстыкі групуюцца ў ё па падабенству і не больш таго. Прыкладам можа быць групоўка па сацыяльна-демаграфічных прыкметах чтачоў, па звароту да таго ці іншага жанру літарартуры. Такая шкала не паказвае адносін паміж групамі ў тым сэнсе, што адна лепш за другую, але колькасць адказаў на кожнае пытанне ўжо дае істотную інфармацыю. Вось некалькі прыкладаў ужывання намінальнай шкалы пры распрацоўцы пытанняў: “Да якіх газет (часопісаў) Вы звяртаецеся ў бібліятэцы?”. Аудыторыя групуецца па прыкметах падабенства прыхільнасці да пэўных выданняў. Альбо: “Чым Вы звачайна займаецеся ў вольны час? – па характару правядзення дасуга.

Рангавая (парадкавая) шкала ўжываеццца для памеру інтэнсіўнасці адносін, альбо ацэнак той ці іншай з’явы. Пазіцыі гэтай шкалы размешчаны ў строгім парадку ад найбольш значнага да найменш значнага і наадварот. Напрыклад: “У якой меры Вы задаволены, ці не задаволены работай чытальнай залы нашай бібліятэкі?”1). Вельмі задаволены. 2). Задаволены, але не зусім. 3). Хутчэй не задаволены. 4). Зусім не задаволены. 5). Цяжка сказаць.

Ці такі варыянт фармулёўкі пытання: “Кажуць, што бібліятэкі патрабавальны толькі тым, хто вучыцца, альбо займаецца навукай? А як на Ваш погляд?”

1). Абсалютна згодна. 2). Хутчэй згодна, чым не. 3). Хутчэй не згодна.

4). Зусім не згодна. 5). Не ведаю, не думаў аб гэтым.

З дапамогай інтэрвальнай шкалы памяраюцца ўласцівасці, якія можна адлюстраваць з дапамогай лічбаў. Прыкладам можа быць шкала для памеру інтэнсіўнасці чытання з інтэрваламі: 1, 2 – 5; 6 – 10; 11 – 20; 21 – 50, больш 50. Нельга каб інтэрвал пачынаўся і заканчываўся з адной лічбы: 6 – 10; 10 – 20; 20 – 40 і г.д. У дадзеным выпадку невядома да якога інтэрвала аднесці аб’екты са значэннем 10, 20, 40.

Кожная з разгледжаных шкал дае магчымасць аналізаваць атрыманыя вынікі рознымі спосабамі і выяўляць заканамернасці і тэндэнццыі вывучаемай з’явы.