Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy_da_zaliku_pa_dystsypline.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
510.46 Кб
Скачать

21. Колькасны аналіз вынікаў даследвання чытання.

Количественный или вариационно-статистический, анализ заключается в вычислении коэффициентов правильного решения задач, частоты повторения наблюдаемых психических явлений. Для сравнения результатов исследований по разным количеством задач или различным количественным составом группы пользуются не абсолютными, а относительными, преимущественно процентными показателями. При количественном анализе результатов исследования зачастую используют среднее арифметическое из всех исследований того или иного психического процесса или индивидуально-психологической особенности. Для того чтобы сделать выводы о вероятности среднего арифметического, исчисляют коэффициент отклонений от него отдельных показателей. Что меньше отклонения показателей отдельных исследований от среднего арифметического, то показательнее оно является для исследований психологической особенности личности.

Каб згрупаваць даныя, упарадкаваць іх і прааналізаваць, неабходна спачатку памерыць тыя парметры, якія нас цікавяць з пункту гледжання выканання мэтаў і задач даследвання. Памерыць – гэта значыць параўнаць аб’ект, які мы памяраем, з нейкім эталонам і атрымаць лічбавае выражэнне ў пэўным масштабе альбо шкале.

Вымярэнне ў сацыялагічным даследаванні чытання праходзіць тры этапы:

1. Вызначаецца аб’ект ці аб’екты вымярэння: што ці каго мы будзем вывучаць. Напрыклад, калі мы вывучаем чытацкую актыўнасць, неабходна вызначыць, якіх чытачоў мы будзем вывучаць, дзе будзем праводзіць доследы: у бібліятэцы, дома, на рабочм месцы і г.д.

2. З дапамогаю інтэрпрэтацыі паняццяў адказваем на пытанне: што патрабуецца памерыць, якія характарыстыкі нас цікавяць? Адносна чытацкай актыўнасці гэта частата наведванняў і інтэнсіўнасць чытання.

3. Нарэшце, даказваючы на пытанне “як”, пры дапамозе якога індыкарата мы памяраем тую ці іншую характарыстыку, мы выходзім на канкрэтныя адзінкі: колькасць наведванняў у пэўны адрэзак часу, колькасць прачытаных кніг за адпаведны перыяд і г.д.

Інтэрпрэтацыя паняццяў дапамагае акрэсліць лагічную структуру вывучаемай з’явы і на гэтай падставе складаць анкеты, бланкі інтэрв’ю у якіх кожнае пытанне ўяўляе сабой шкалу колькаснага вымярэння якасных з’яў. Інтэрпрэтаваныя паняцці ляжаць у аснове пытанняў анкет, а індыкатары вызначаюць варыянты адказаў. Такім чынам анкета, бланк інтэрв’ю выступаюць у якасці інструментаў вымярэння. Менавіта з дапамогаю ўключаных у іх пытанняў ажыццяўляецца групоўка, класіфікацыя тых, ці іншых якасцяў, характарыстык, а ў выніку – пазнанне вывучаемага аб’екту.

Такім чынам, пры аналізе даных можна карыстацца самымі простымі спосабамі ў наступнай паслядоўнасці:

  1. Упарадкаванне даных па кожнай асобнай прыкмеце ў бок іх узбуйнення.

  2. Выяўленне сярэдніх тэндэнцый, мадальных груп, сярэдніх значэнняў.

  3. Пабудова табліц сапражэння шляхам працэнтавання і выяўленне ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці альбо ўплыву вывучаемых уласцівасцяў і паказчыкаў.

Тэарэтычны аналіз сацыялагічнай інфармацыі аб чытачах і чытанні ўключае наступныя дзеянні:

  • асэнсаванне сацыялагічных фактараў у рамках тэарэтычнай канцэпцыі, распрацаванай у праграме, альбо ў тэорыі чытання;

  • апісанне вывучаемай з’явы – высвятленне фактараў і сувязей паміж імі;

  • больш складанай задачай з’яўляецца растлумачэнне вывучаемыай з’явы;

  • найбольш складанай і адказнай задачай служыць стварэнне тэорый і рэкамендацый для далейшага развіцця бібліятэчнага абслугоўвання чытачоў.

Апісанне дазваляе ўвесці факты ў навуковы зварот; растлумачэнне сведчыць, што вывучаемы аб’ект падпарадкоўваецца пэўным законам; стварэнне тэорыі дае магчымасць прагназаваць ход далейшага развіцця той справы, дзеля якой і праводзіцца даследванне.

Такім чынам, сацыялагічнае даследванне чытання ва ўмовах бібліятэкі – гэта шэраг паслядоўных аперацый, падпарадкаваных пэўнай логіцы і патрабаванням сучаснай навукі.