Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy_da_zaliku_pa_dystsypline.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
510.46 Кб
Скачать

2. Канцэпцыі чытання і іх уплыў на абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк.

У аснове той ці іншай канцэпцыі абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк, прынятай грамадствам у адпаведны перыяд яго развіцця, ляжаць адносіны да чытача, альбо тая ці іншая канцэпцыя чытача

Аскарова, В.А. Динамика концепции российского читателя (конец Х – начало XXI вв.). – СПб., 2003. – С.364

На протяжении всего времени развития России, как читающего государства «бытовали и сложно, часто конфликтно взаимодействовали четыре концепции читателя: консервативно-охранительная, либеральная, революционно-радикальная и коммерческая».

Кансерватыўна-ахоўваючая канцэпцыя чытача

Адносіны да чытача як да суб’екта выхавання; падзяленне кніг на карысныя і шкодныя; супрацьпастаўленне ведаў і веры, маральнасці; адносіны да чытання як да кантралюемай дзейнасці.

Ліберальная канцэпцыя чытача

Права чытача на свабоду доступа да ведаў. Прызнанне разнастайнасці чытацкіх патрэбнасцей, разуменне чытання як сродка развіцця асобы.

Рэвалюцыйна-радыкальная канцэпцыя чытача

Чытанне разглядалась як рэсурс радыкальнага пераўтварэння грамадства, сродак фарміравання рэвалюцыйнай ідэалогіі і радыкалізацыі народных мас.

Камерцыйная канцэпцыя чытача

Арыентацыя на чытацкі інтарэс, попыт, як на крыніцу камерцыйнай выгады. Кніга разглядаецца як спецыфічны тавар. Яе каштоўнасць вызначчаецца даходам ад продаж.

3. Канцэпцыі бібліятэчнага абслугоўвання, іх трансфармацыя на розных этапах развіцця бібліятэк.

Абапіраючыся на веданне канцэпцый чытача, можна вызначыць асноўныя канцэпцыі бібліятэчнага абслугоўвання: ідэялагічную, педагагічную, асветніцкую, сацыялізуючую і інфармацыйную. Кожная з іх панавала ў пэўны перыяд развіцця грамадства і атрымлівала рэалізацыю ў бібліятэках.

Лічыцца, што у аснове ідэялагічнай канцэпцыі бібліятэчнага абслугоўвання ляжыць, галоўным чынам, кансерватыўна-ахоўваючая канцэпцыя чытача. Ю.П.Меленц’ева адзначае, што ў ёй знаходзяць месца і некторыя палажэнні рэвалюцыйна-радыкальнай канцэпцыі. У аснове ідэалагічнай канцэпцыі абслугоўвання знаходзяцца адносіны да чытача як да суб’екта ўздзеяння, падзяленне кніг на карысныя і шкодныя, арганізацыя мэтанакіраванага кіраўніцтва чытаннем, фарміраванне праз кнігу і чытанне пэўнага светапогляду. Нельга пагадзіцца з Ю.П.Меленц’евай, што ідэалагічная канцэпцыя была характэрна толькі для савецкіх бібліятэк. Кожнае грамадства не мож існаваць без ідэалогіі. Неабходнасць ідэалагічнай работы зараз прызнаецца не толькі беларускімі, але і расійскімі палітыкамі і навукоўцамі. Іншая справа, што бібліятэка не павінна служыць толькі адной ідэалогіі, адной дактрыне, адной партыі. Яна інфармацыйна забяспечвае існаванне ўсіх сацыяльна карысных ідэалогій, найбольш актыўна даводзячы да карыстальнікаў ідэалогію сваёй дзяржавы. Дадзены падыход не супярэчыць нават самай ліберальнай канцэпцыі, бо прадугледжвае свабоду выбара твораў друку самай рознай ідэалагічнай афарбоўкі.

Педагагічная, выхаваўчая канцэпцыя абслугоўвання карыстальнікаў ставіць сваёю мэтаю фарміраванне шматбакова развітай асобы. Тут яна стасуецца з ліберальнай канцэпцыяй чытача ў частцы гуманістычных поглядаў на выхаванне. Але пэўны ўплыў на яе аказвае і кансерватыўна-ахоўваючая канцэпцыя, якая абгрунтоўвае неабходнасць мэтанакіраванага ўплыву на чытанне для захавання трывалых, устойлівых агульначалавечых каштоўнасцей. У сучасны момант набывае развіццё сацыяльна-педагагічны падыход да бібліятэчнага абслугоўвання і ў гэтым бачыцца найбольш значная перспектыва развіцця педагагічнай канцэпцыі.

У асветніцкай канцэпцыі абслугоўвання карыстальнікаў прысутнічае ўяўленне аб чытачы як поўнапраўным удзельніку працэса абслугоўвання, яго праве на свабоду і канфедэнцыяльнасць чытання. Усе гэтыя пастулаты ўласцівыя менавіта ліберальнай канцэпцыі чытача. Бібліятэка разглядаецца як сацыякультурны інстытут, асноўнай функцыяй якога з’яўляецца асветніцкая. Мэта бібліятэчнага абслугоўвання разглядаецца як узвышэнне чытацкіх патрэбнасцяў і максімальна поўнае іх задавальненне. Разам з тым, дадзеная канцэпцыя абслугоўвання не можа абыйсціся і без элементаў кансерватыўна-ахоўваючай канцэпцыі з яе імкненнем падзяліць кнігі на добрыя і дрэнныя, шкодныя і карысныя.

Сацыялізуючая канцэпцыя бібліятэчнага абслугоўвання грунтуецца на тэорыі сацыялізацыі асобы, якая была сфармулявана ў ХХ стагоддзі як альтэрнатыва тэорыі выхавання. Сутнасць тэорыі сацыялізацыі заключаецці ў тым, што фарміраванне асобы адбываецца не толькі ў педагагічна арганізаванай прасторы, напрыклад, у школе, але і ў шырокім і слаба кантралюемым сацыяльным асяроддзі. Адным з сацыялізуючых інстытутаў можа стаць бібліятэка, аказваючы інфармацыйную і маральную дапамогу асобе на ўсіх стадыях яе ўваходжання ў грамадства. Сацыялізуючая канцэпцыя разглядае карыстальніка як актыўнага ўдзельніка працэса абслугоўвання. Бібліятэкар паважае яго права на свабоднае, індывідуальнае развіццё, на атрыманне поўнай і даступнай інфармацыі, арганізуе зносіны з ім на падставе правілаў бібліятэчнай этыкі. Адбываецца ўзмацненне асобы за кошт авалодання ведамі, інфармацыяй па важнейшых праблемах сацыялізацыі: фарміраванні светапогляду, выбары прафесіі і прафесійным росце, стварэнні сям’і, выхадзе на пенсію і г.д. Сацыялізуючая канцэпцыя абапіраецца на ліберальную канцэпцыю чытача і ўзаемадзейнічае з асветніцкай, педагагічнай і інфармацыйнай канцэпцыяй абслугоўвання.

Інфармацыйная канцэпцыя абслугоўвання карыстальнікаў таксама абапіраецца на ліберальныя каштоўнасці: свабоду доступу да інфармацыі, самакаштоўнасць ведаў і асобы. Можна сказаць, што ў інфармацыйнай канцэпцыі абслугоўвання ліберальная канцэпцыя чытання ўзмацнаяцца сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, якія здольны забяспечыць сапраўды неабмежаваны доступ да інфармацыі ўсіх колаў насельніцтва. Рэалізацыя гэтай канцэпцыі накіравана на скасаванне ўсіх барьераў і абмежаванняў, стварэнне камфортнага інфармацыйнага асяроддя і ліквідацыю інфармацыйнай няроўнасці розных сацыяльных груп. Адной з асноўных задач у межах канцэпцыі бачыцца фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў бібліятэк, што спрыяе іх больш актыўнаму ўваходжанню ў інфармацыйнае грамадства.

У розных тыпах бібліятэк найбольш поўна рэалізуецца тая ці іншая канцэпцыя абслугоўвання:

У навуковых – інфармацыйная

У дзіцячых – педагагічная, асветніцкая

У юнацкіх – сацыялізуючая і асветніцкая

У публічных – педагагічная, асветніцкая, інфармацыйная, сацыялізуючая

У вучэбных – інфармацыйная, педагагічная, сацыялізуючая

Але ва ўсіх тыпах бібліятэк так, альбо інакш прысутнічаюць яны ўсе разам.

Трансфармацыя канцэпцый

У сваім даследаванні «Дынаміка канцэпцый расійскага чытача (канец X – пачатак XXI ст.)» (СПб., 2003) В.Я.Аскарава вызначае чатыры канцэпцыі чытача: кансерватыўна-ахоўваючую, ліберальную, рэвалюцыйна-радыкальную і камерцыйную. Кожная з іх прайшла адпаведны шлях развіцця, і ў розныя гістарычныя перыяды галоўнай станавілася тая канцэпцыя, якая найбольш поўна адпавядала сацыяльнай і культурнай сітуацыі ў грамадстве. Так, у перыяд ліберальных рэформ панавала ліберальная канцэпцыя чытача, у перыяд рэакцыі і падаўлення вольнадумства ўмацоўвала свае пазіцыі кансерватыўна-ахоўваючая канцэпцыя, у часы станаўлення і развіцця рынкавых адносін развівалась камерцыйная канцэпцыя, напярэданні і падчас рэвалюцыйнай сітуацыі яскрава праяўлялась рэвалюцыйна-радыкальная канцэпцыя. Але ўсё гэта не перашкаджала ім існаваць побач, канфліктаваць і ўзаемадзейнічаць.

Кансерватыўна-ахоўваючая канцэпцыя бярэ свой пачатак са старажытных часоў. Сутнасць гэтай канцэпцыі ў тым, што кніга разглядаецца як сродак уплыву на чытача: станоўчага, альбо адмоўнага. Адсюль і падзяленне кніг на карысныя і шкодныя. У царскай Расіі кансерватыўна-ахоўваючая канцэпцыя была накіравана на захаванне народнай свядомасці ў межах праваслаўных каштоўнасцяў, на прадухіленне, сацыяльных зрухаў і канфліктаў. Яе прыхільнікамі былі К.Н Леонц’еў і К.П.Пабеданосцеў. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі дадзеная канцэпцыя атрымала новае развіццё, але з іншым зместам. Галоўным стала ўкараненне камуністычнай ідэалогіі. Усё, што звязана з літаратурнай і кніжнай справай, падлягала жорсткай цэнзуры. Абгрунтаванне і здзяйсненне такой палітыкі знаходзім у работах У.І.Леніна, Н.К.Крупскай. І.В.Сталіна і інш.

Сучасныя даследчыкі, побач з адмоўнымі, бачаць і станоўчыя бакі кансерватыўнай канцэпцыі. Гэта – ахова стабільнасці, захаванне маральных каштоўнасцяў, абарона ад інфармацыйнага тэрарызму і прадухіленне выкарыстання інфармацыі ў антыгуманных і антыграмадскіх мэтах. Але сам прынцып кансервацыі супярэчыць непарыўнай зменлівасці жыцця.

Ліберальная канцэпцыя чытача зарадзілася ў эпоху Адраджэння. Асвета разумелась як засваенне ўсіх ведаў, назапашаных чалавецтвам, а кніга і чытанне – як сродак асветы. У аснове ліберальнай канцэпцыі чытача ляжыць філасофія лібералізма і асноўныя ліберальныя каштоўнасці: свабода асобы і яе права на індывідуальнае і незалежнае развіццё, гуманістычныя погляды на выхаванне, уяўленне аб ведах як найбольшай каштоўнасці. Сутнасць ліберальнай канцэпцыі чытача заключаецца ў асэнсаванні права чытача на свабоду доступа да ведаў, прызнанні разнастайнасці чытацкіх парэбнасцяў, разуменні чытання як сродка развіцця асобы. Найбольш яскрава і абгрунтавана ліберальная канцэпцыя чытача адлюстравана ў работах М.А.Рубакіна. Зараз ліберальная канцэпцыя чытача выходзіць на першы план.

Радыкальна-рэвалюцыйня канцэпцыя сфарміравалась у дваранскім (дэкабрысцкім) і разначынскім асяроддзях, потым яе падхапілі і развівалі рэвалюцыйныя сацыял-дэмакраты, бальшавікі. Чытанне разглядалась як сродак пераўтварэння грамадства, як рэсурс, што дазваляе ўплываць на рэальныя паводзіны чалавека, накіроўваючы іх на рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Дадзеная канцэпцыя была рэзка апазіцыйнай у адносінах да кансерватыўна-ахоўваючай і палемічнай – да ліберальнай. Сацыяльнай базай радыкальна-рэвалюцыйнай канцэпцыі быў народны чытач. Радыкалы заклікалі да выдання карыснай народу літаратуры, але карыснымі яны лічылі творы, якія распальвалі класавую нянавісць, клікалі да тэрору і гвалтоўнай змены ўлады.

Камерцыйная канцэпцыя чытача прадугледжвае арыентацыю на чытацкі інтарэс і попыт як на крыніцу камерцыйнай выгады і прыбытку. Сутнасць камерцыйнай канцэпцыі чытача ва ўяўленні аб ім як аб спажыуцы спецыфічнага тавару – кнігі, каштоўнасць якой вызначаецца сумай вытворчых затрат і значнасцю зместа. Асновай дадзенай канцэпцыі быў прыбытак ад рэалізацыі любой кнігі, запатрабаванай чытачом.

У сучасным грамадстве прысутнічаюць так, альбо інакш, усе чатыры канцэпцыі чытача. Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца ліберальная і камерцыйная канцэпцыі.