Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
54
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Вынікам працы сойма з’яўляліся канстытуцыі (ухвалы), якія мелі заканадаўчую сілу. Для іх зацвярджэння патрабавалася агульная згода караля, Сената і Пасольскай ізбы. Для Польшчы і ВКЛ прадугледжваліся асобныя канстытуцыі.

Вялікае значэнне ва ўнутрыпалітычным развіцці Рэчы Паспалітай мелі перыяды паміж смерцю або адстаўкай чарговага караля і абраннем новага караля, якія мелі назву бескаралеўе. У гэтыя перыяды фармальным кіраўніком дзяржавы з’яўляўся архіепіскап гнезненскі. Па яго загадзе падчас бескаралеўя склікаліся тры соймы:

канвакацыйны, на якім падводзіліся вынікі папярэдняга праўлення, разглядаліся найбольш важныя грамадскія і дзяржаўныя праблемы, вызначалася працэдура выбараў новага караля;

элекцыйны, наякімпраходзілівыбарыкаралязлікунекалькіхкандыдатаў;

каранацыйны, на якім адбывалася каранацыя новаабранага караля і падпісанне ім “пакта канвента” і “Генрыкавых артыкулаў”.

На канвакацыйным і элекцыйным сеймах не дзейнічала права “ліберум вета”, што давала магчымасць праводзіць істотныя дзяржаўныя рэформы.

Значную ролю ў сістэме дзяржаўнай улады мелі органы шляхецкага самакіравання – соймікі. Яны ўяўлялі сабой сходы павятовай шляхты. Існавала некалькі відаў соймікаў:

перадсоймавыя – збіраліся напярэдадні сойма для выбрання паслоў на сойм і выпрацоўкі інструкцый для іх;

рэляцыйныя – збіраліся пасля сойма, на іх дэпутаты рабілі справаздачы аб сваёй дзейнасці на сойме, прымалі ўхвалы па рэалізацыі соймавых канстытуцый, а таксама па справах, якія на соймах перадаваліся на разгляд соймікаў (пра згоду на падаткавыя соймавыя ўхвалы, выбранне павятовых зборшчыкаў падаткаў і г.д.);

дэпутацкія – збіраліся штогод для выбараў суддзяў Трыбунала ВКЛ;

элекцыйныя – збіраліся для выбараў кандыдатаў у склад земскага павятовага суда і некаторых іншых мясцовых чыноўнікаў;

гаспадарчыя – збіраліся для вырашэння пытанняў мясцовага гаспадарчага жыцця: размеркаванне падаткаў, выбары зборшчыкаў падаткаў і г.д.

Пры дэзарганізацыі дзейнасці соймаў у другой палове XVII – XVIII стст. павялічылася роля соймікаў у арганізацыі грамадска-палітычнага жыцця.

Спецыфічным органам ўлады з’яўляўся Галоўны соймік ВКЛ, існаванне якога падкрэслівала аўтаномію ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Ён уяўляў сабой з’езд сенатараў і паслоў, абраных на сойм на павятовых сойміках ад ВКЛ. Галоўны соймік склікаўся ў Ваўкавыску ці Слоніме. На галоўных сойміках узгадняліся інструкцыі павятовых соймікаў і пазіцыі соймавых паслоў усіх паветаў ВКЛ, а таксама вызначаліся мэты і задачы прадстаўнікоў ВКЛ на агуль-

81

ным сойме. Часам кароль склікаў асобныя з’езды прадстаўнікоў шляхты ВКЛ (віленская канвакацыя) для вырашэння пэўных пытанняў (галоўным чынам для таго, каб дабіцца ўхвалы на збор падаткаў у тым выпадку, калі такой ухвалы не даваў вальны сойм), а таксама з’езды, скліканне якіх арганізоўвалася сенатарамі або шляхецкай супольнасцю ВКЛ для вырашэння надзвычайных праблем.

Судовая сістэма ВКЛ у асноўным захавала структуру, якая склалася да Люблінскай уніі. Вышэйшым апеляцыйным судом замест велікакняжацкага суда стаў Трыбунал ВКЛ, створаны ў 1581 г. і замацаваны Статутам ВКЛ 1588 г. Ён складаўся з ліку суддзяў, абраных ад шляхты кожнага павета на штогадовых дэпутацкіх сойміках. Сесіі Трыбунала праводзіліся ў Вільні (для заходняй часткі ВКЛ) і Менску (для ўсходняй часткі).

Заканадаўства ВКЛ ажыццяўлялася на аснове трэцяга Статута ВКЛ

1588 г., які змяшчаў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. Статут замацаваў тыя формы дзяржаўна-палітычнага ладу, якія склаліся пасля Люблінскай уніі. У той жа час Статут падкрэсліваў дзяржаўную самастойнасць ВКЛ: у ім нічога не гаварылася аб дзяржаўнай сувязі з Польшчай, вышэйшым заканадаўчым органам улады абвяшчаўся сойм ВКЛ, хаця фактычна дзейнічалі супольныя соймы Рэчы Паспалітай. У Статуце падкрэслівалася самастойнасць дзяржаўна-адміні- страцыйнага апарату, пячаткі, войска, фінансавай, падатковай, мытнай сістэмы ВКЛ, забаранялася займанне дзяржаўных пасад і масавае набыццё зямельнай маёмасці асобамі, якія не з’яўляліся ўраджэнцамі ВКЛ (пункт наконт зямельнай маёмасці супярэчыў акту Люблінскай уніі).

У Статуце 1588 г. знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлады на:

заканадаўчую (сойм);

выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат);

судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, якія выбіраліся шляхтай і не залежалі ад адміністрацыі).

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай прыкметы землі ВКЛ падзяляліся на Віленскае ваяводства (Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі, Вількамірскі, Лідскі паветы); Троцкае ваяводства (Гарадзенскі, Ковенскі, Троцкі, Упіцкі паветы); Новагародскае ваяводства (Ваўкавыскі, Новагародскі, Слонімскі паветы); Менскае ваяводства (Менскі, Рэчыцкі, Мазырскі паветы); Берасцейскае ваяводства (Берасцейскі, Пінскі паветы); Віцебскае ваяводства (Віцебскі, Аршанскі паветы); Полацкае ваяводства; Мсціслаўскае ваяводства; Жамойцкая зямля; Смаленскае ваяводства (у 1611 – 1654 гг.).

Ва ўмовах элекцыйнай манархіі ўсталявалася шляхецкая дэмакратыя – форма грамадска-палітычнага ладу, паводле якой вызначаўся прывілеяваны статус шляхты як палітычнага народу (польскага і літоўскага) і яго кіруючая роля ў сістэме дзяржаўнайулады.У рашэнні Віленскагасойма ВКЛ 1566 г., на якім быў прыняты другіСтатут ВКЛ, было пацверджана, што ўсяшляхта ВКЛ з’яўляецца часткай “адзінага высакароднага народа”, абавязак якога – абараняць краіну.

82

Юрыдычна шляхта лічылася супольнасцю, якая функцыянавала на прынцыпах свабоды і фармальнай роўнасці. Ёй гарантаваліся асабістая недатыкальнасць, выключнае права на займанне дзяржаўных пасад і ўдзел у гра- мадска-палітычным жыцці, свабода веравызнання, выключнае права ўласнасці на зямлю, раўнапраўе ў межах шляхецкага саслоўя.

Палітычныя рэформы 1560-х гг. і унія з Польшчай прывялі да ліквідацыі пануючага статусу арыстакратыі ВКЛ. Аднак, нягледзячы на фармальную роўнасць, эканамічныя пазіцыі розных слаёў шляхты не былі аднолькавымі. Вылучалася групоўка багатых уплывовых магнатаў, пераважна з ліку ранейшых арыстакратычных родаў, а таксама некаторых прадстаўнікоў разбагацеўшай сярэдняй шляхты (Радзівілы, Сапегі, Агінскія, Пацы, Хадкевічы, Храптовічы і г.д.). Дробная і сярэдняя шляхта трапляла ў розныя формы эканамічнай і палітычнай залежнасці ад магнатаў, пераўтваралася ў яе кліентэлу. Шырокія масы шляхты выкарыстоўваліся ў якасці палітычнага інструмента буйнымі магнацкімі групоўкамі, якія фактычна вызначалі грамадска-палітычнае жыццё дзяржавы, – такая сістэма атрымала назву магнацкая алігархія. Найбольш яскрава яна праявілася ў грамадска-палітычным жыцці ВКЛ у другой палове XVII – XVIII стст.

Такім чынам, на працягу апошняй трэці XVII – XVIII стст. Рэч Паспалітая ўяўляла сабой элекцыйную манархію, у якой сфарміравалася спецыфічная форма грамадска-палітычнага ладу – шляхецкая дэмакратыя. Вялікае Княства Літоўскае захавала значную дзяржаўную самастойнаць у межах Рэчы Паспалітай.

6.3. Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у канцы XVI –

першай палове XVII стст.

Рэч Паспалітая на момант яе ўтварэння была адной з самых вялікіх дзяржаў Еўрапейскага кантынента. Яе суседзямі з’яўляліся Маскоўская дзяржава, Крымскае ханства (васал Асманскай імперыі), Свяшчэнная Рымская імперыя, Шведскае каралеўства, Малдаўскае і Трансільванскае княствы.

Пасля смерці апошняга караля і вялікага князя з дынастыі Ягелонаў Жыгімонта Аўгуста першым абраным шляхтай Рэчы Паспалітай каралём стаў французскі прынц Генрых Валуа (1573 – 1574 гг.). Аднак у хуткім часе ён з’ехаў у Францыю, дзе заняў каралеўскі трон.

Наступным каралём быў абраны трансільванскі князь Стэфан Баторый (1576 – 1586 гг.). Ва ўнутранай палітыцы ён імкнуўся да ўмацавання цэнтральнай дзяржаўнай улады і войска перадусім для паспяховага завяршэння Інфлянцкай вайны 1558 – 1582 гг. Стэфан Баторый аказваў шырокую падтрымку каталіцкай царкве і асабліва ордэну езуітаў; у той жа час, аднак, ён прытрымліваўся прынцыпаў рэлігійнай талеранцыі, пацвярджаў правы праваслаўнай царквы, караў удзельнікаў антыпратэстанцкіх пагромаў.

83

У знешняй палітыцы галоўным накірункам дзейнасці Стэфана Баторыя была барацьба з Маскоўскай дзяржавай за кантроль над Інфлянтамі і адваяванне занятых маскоўскімі войскамі ў 1563 г. зямель ВКЛ. Ваенныя дзеянні паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй аднавіліся ў 1577 г., калі маскоўскія войскі захапілі большую частку Інфлянтаў. Швецыя выступіла ў вайне на баку Рэчы Паспалітай. Па рашэнні сойма 1578 г. было сабрана вялікае войска, пераважна наёмнае. У 1579 г. войскі Рэчы Паспалітай занялі Полацк, а ў наступным годзе – Усвят, Вялікія Лукі, Холм, Старую Русу; у 1581 г. быў узяты ў аблогу Пскоў. Паводле Ям-Запольскага перамір’я 1582 г. ВКЛ захавала ў сваім складзе Полаччыну. Пад супольнае кіраўніцтва ВКЛ і Польскага каралеўства адышла большая частка Інфлянтаў, толькі поўнач Эстоніі была далучана да Шведскага каралеўства. У выніку вайны насельніцтва Полацка скарацілася з 12 да 3 тыс. чалавек, а ў рэгіёне пуставала да 2/3 двароў.

Пасля смерці Стэфана Баторыя (1586 г.) у выніку жорсткай палітычнай барацьбы каралём і вялікім князем быў абраны шведскі прынц Жыгімонт Ваза (1588 – 1532 гг.), які, па задумцы магнатэрыі, павінен быў аб’яднаць пад сваёй уладай Рэч Паспалітую і Шведскае каралеўства, стварыць дынастычную унію і далучыць паўночную Эстонію да Рэчы Паспалітай. У 1594 г. ён стаў каралём Швецыі, аднак у выніку змовы на чале з Карлам ІХ Сундэрманландскім у 1598 г. быў пазбаўлены шведскага трона. Гэта прывяло да дынастычнай вайны паміж прыхільнікамі Жыгімонта Вазы і Карла Сундэрманландскага ў Швецыі, якая потым перарасла ў вайну Швецыі і Рэчы Паспалітай.

Унутраная палітыка Жыгімонта Вазы ў першыя дзесяцігоддзі была накіравана на ўмацаванне інстытутаў цэнтральнай улады. Гэта выклікала незадаволенасць шляхты ВКЛ і Польшчы, вынікам якой стаў узброены рокаш М. Зэбжыдоўскага – Я. Радзівіла 1606 – 1609 гг. Рокаш быў падаўлены, аднак Жыгімонт Ваза адмовіўся ад планаў цэнтралізацыі ўлады. Падчас каралявання Жыгімонта Вазы праводзілася актыўная падтрымка каталіцкай царквы і ордэна езуітаў. На сенатарскія пасады прызначаліся толькі асобы каталіцкага веравызнання. Дзякуючы падобнай палітыцы і езуіцкай прапагандзе, большая частка пратэстанцкай і праваслаўнай шляхты перайшла ў каталіцызм. Па ініцыятыве Жыгімонта Вазы была заключана Берасцейская царкоўная унія 1596 г., якая прадугледжвала далучэнне праваслаўнай царквы да каталіцкай, што выклікала востры праваслаўна-ўніяцкі канфлікт. У той жа час свабода веравызнання для шляхты была захавана.

Ва ўнутрыпалітычным жыцці ВКЛ падчас каралявання Жыгімонта Вазы абазначыўся шэрагсацыяльных праблем:

рэлігійныя канфлікты паміж католікамі, праваслаўнымі і пратэстантамі;

грабежніцкія дзеянні вайсковых наёмнікаў і атрадаў казакоў падчас вядзення войнаў, а таксама ўзброеныя выступленні казакоў, буйнейшым ся-

род якіх было паўстанне Налівайкі 1594 – 1596 гг.;

84

– праблема арганізацыі фінансавай, падатковай сістэмы, фарміравання, укамплектавання і забеспячэння войска падчас правядзення войнаў.

Асноўнымі накірункамі знешняй палітыкі ВКЛ падчас каралявання Жыгімонта Вазы былі:

1)Барацьба са Швецыяй за кантроль над Інфлянтамі (войны са Швецыяй 1600 – 1611 і 1617 – 1629 гг.). У 1600 – 1611 гг. войскі ВКЛ на чале з Крыштофам Радзівілам і Янам Каралем Хадкевічам праводзілі паспяховую барацьбу супраць шведскіх войскаў; Інфлянты засталіся пад кантролем Рэчы Паспалітай. Найбольш значнай падзеяй гэтай вайны была перамога войска на чале з Янам Каралем Хадкевічам пад Кірхгольмам (Саласпілс) у 1605 г. Аднак у выніку вайны 1617 – 1629 гг. шведскія войскі захапілі Рыгу і большую частку Інфлянтаў. Паводле Альтмаркскага перамір’я 1629 г. да Швецыі адышла частка Інфлянтаў з Рыгай на ўсход ад Заходняй Дзвіны і прускія порты. Рэч Паспалітая пазбавілася магчымасці развіваць ваенны флот на Балтыцы. У складзе Рэчы Паспалітай заставаліся паўночна-ўсходняя Лівонія (Латгалія) і васальнае Курляндскае герцагства.

2)Барацьба з Маскоўскай дзяржавай за геапалітычны кантроль ва Усходняй Еўропе і за ўладанне сумежнымі тэрыторыямі. У 1600 г. ва ўмовах барацьбы са Швецыяй кіруючыя колы Рэчы Паспалітай прапаноўвалі ідэю палітычнага саюзу з Масковіяй, накіраванага супраць Швецыі і Турцыі, аднак гэты праект быў адхілены маскоўскімі ўладамі. На пачатку XVII ст. у Маскоўскай дзяржаве ўспыхнула грамадзянская вайна, у якой удзельнічалі розныя групоўкі баярства, дваранства, казацтва, мяшчанства. З мэтай уласнага ўзбагачэння шляхта, мяшчане і казакі Рэчы Паспалітай актыўна прымалі удзел

угэтай вайне на баку Ілжэдзмітрыя І (1605 – 1606 гг.), а ў 1608 – 1609 гг. удзельнічалі ў паходзе на Маскву Ілжэдзмітрыя ІІ. Скарыстаўшыся з відавочнай слабасці Маскоўскай дзяржавы, Рэч Паспалітая пачала ў 1609 – 1618 гг. вайну супраць яе. Ва ўмовах грамадзянскай вайны да ўлады прыйшла група маскоўскіх баяр, якія ў 1610 г. запрасілі на рускі прастол Уладыслава, сына Жыгімонта Вазы. У 1610 – 1612 гг. войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву. Аднак ва ўмовах унутранай барацьбы ў Масковіі войскі Рэчы Паспалітай былі вымушаны ў 1612 г. пакінуць Маскву. У 1617 – 1618 гг. войска на чале з Уладыславам Вазам і казацкім гетманам П. Сагайдачным ажыццявіла паход на Маскву, але ён быў беспаспяховым. Паводле Дэўлінскага перамір’я 1618 г., да ВКЛ адышла Смаленская зямля, а ў склад Польшчы былі ўключаны Чарнігаўская і Ноўгарад-Северская землі.

3)Барацьба сумесна з Польшчай супраць Крымскага ханства і Асманскай імперыі за кантроль над тэрыторыямі Ніжняга Падняпроўя і ўплыў у наддунайскіх княствах (Малдавія, Валахія). Найбольш значнай падзеяй з’яў-

лялася вайна з Турцыяй і Крымскім ханствам 1620 – 1621 гг. Кульмінацый-

ным момантам вайны была Хацімская бітва 1621 г., у якой войскі ВКЛ і Польскага каралеўства атрымалі перамогу.

85

4) Саюз з Габсбургскай Аўстрыяй. Рэч Паспалітая аказвала дыпламатычную падтрымку Габсбургскаму блоку ў Трыццацігадовай вайне (1618 – 1648 гг.),

уякі ўваходзілі Аўстрыя, Іспанія і шэраг каталіцкіх княстваў Германіі, што супрацьстаяліШвецыі,Францыі,Даніі,Галандыііпратэстанцкімкняствам Германіі.

Новым каралём пасля смерці Жыгімонта Вазы быў абраны яго сын Уладыслаў Ваза (1632 – 1648 гг.). Ва ўнутранай палітыцы Уладыслаў спрабаваў вырашыць асноўныя сацыяльныя праблемы, якія існавалі ў дзяржаве. У 1632 – 1635 гг. адбылася легалізацыя праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай і аднаўленне яе іерархіі, што некалькі змякчыла рэлігійную праблему. Аднак рэлігійныя супярэчнасці не былі цалкам вырашаны. Абвастрылася казацкая праблема; казакі, выступаючы за пашырэнне сваіх прывілеяў, выкарыстоўвалі рэлігійнае пытанне, абвяшчаючы сябе абаронцамі праваслаўя.

Узнешняй палітыцы Рэчы Паспалітай падчас каралявання Уладыслава Вазы найбольш значнай падзеяй стала вайна з Маскоўскай дзяржавай 1632 – 1634 гг. Мэтай вайны была спроба Масковіі вярнуць сабе Смаленскую зямлю. Маскоўскія войскі ўзялі ў аблогу Смаленск, аднак войска ВКЛ здолела зняць асаду і акружыць праціўніка. Паводле Паляноўскага міру 1634 г. былі захаваны ранейшыя межы паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай.

Такім чынам, у апошняй трэці XVI – першай палове XVII стст. Рэч Паспалітая (і ВКЛ у яе складзе) з’яўлялася адной з найбольш уплывовых дзяржаў

уЕўропе. У той жа час унутраныя сацыяльна-палітычныя праблемы (барацьба паміж шляхецкімі групоўкамі, міжканфесійныя канфлікты, казацкая праблема) сталі перадумовамі палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай у сярэдзіне XVII ст.

Асноўныя паняцці для засваення

Люблінская унія, Рэч Паспалітая, элекцыйная манархія, кароль, “пакта канвента”, “Генрыкавы артыкулы”, Вальны сойм, Сенат, Пасольская ізба, ліберум вета, канстытуцыя (ухвала), бескаралеўе, канвакацыйны сойм, элекцыйны сойм, соймік, Галоўны соймік ВКЛ, Трыбунал ВКЛ, Статут ВКЛ 1588 г., шляхецкая дэмакратыя, палітычны народ, магнацкая алігархія, кліентэла, канфедэрацыя, рокаш.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Укажыце асноўныя прычыны заключэння Люблінскай уніі.

2.Як розныя групоўкі пануючага саслоўя ў ВКЛ успрымалі ідэю уніі з Польшчай? Чым можна растлумачыць падобныя пазіцыі?

3.Якія тэрыторыі адышлі да Польшчы ў 1569 г.? Падумайце, чаму шляхта дадзеных тэрыторый пазітыўна ўспрыняла дадзеныя змены.

4.Назавіце асноўныя палажэнні Люблінскай уніі.

86

5.Які статус ВКЛ мела ў складзе Рэчы Паспалітай? Якія з’явы сведчылі пра захаванне ім дзяржаўнай самастойнасці?

6.Што такое элекцыйная манархія? Чаму менавіта ў Рэчы Паспалітай склалася такая сістэма дзяржаўна-палітычнага ладу?

7.Падумайце, чаму на каралеўскі трон у Рэчы Паспалітай абіраліся пераважна прадстаўнікі замежных дынастый.

8.Што такое “пакта канвента” і “Генрыкавы артыкулы”? Як гэтыя дакументы абмяжоўвалі каралеўскую ўладу?

9.Дайце азначэнне паняццям “канфедэрацыя” і “рокаш”.

10.Вызначце асноўныя функцыі вальнага сойма. Якой была структура дадзенага органа ўлады?

11.Якія функцыі выконваў Сенат? Як ён фарміраваўся?

12.Якім чынам фарміравалася Пасольская ізба? Што такое пасольскія інструкцыі?

13.Апішыце ў агульных рысах ход пасяджэнняў вальных соймаў Рэчы

Паспалітай. Што такое канстытуцыі сойма?

14.Што такое ліберум вета? Якія наступствы мела выкарыстанне гэтага права для развіцця парламенцкай сістэмы Рэчы Паспалітай?

15.Якую ролю ў грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай адыгрывалі перыяды бескаралеўяў?

16.Што такое Галоўны соймік ВКЛ? Калі ён склікаўся і якія функцыі выконваў?

17.Вызначце характар фарміравання і кампетэнцыю Трыбунала ВКЛ.

18.Якія дасягненні палітыка-прававой думкі зафіксаваў Статут ВКЛ 1588 г.? Якія палажэнні Статута падкрэслівалі самастойнасць ВКЛ?

19.Што такое шляхецкая дэмакратыя? Якія правы і прывілеі шляхты падкрэслівалі яе выключнае месца ў сацыяльна-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай?

20.Якім чынам у сацыяльна-палітычным жыцці ВКЛ сфарміравалася магнацкая алігархія?

21.Назавіце імёны каралёў Рэчы Паспалітай апошняй трэці XVI – першай паловы XVII стст.

22.Вызначце асноўныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі ВКЛ падчас каралявання Стэфана Баторыя.

23.Ахарактарызуйце ўнутраную палітыку Жыгімонта Вазы. Якія сацыяльныя праблемы выявіліся ў ВКЛ у канцы XVI – першай палове XVII стст.?

24.З якімі краінамі Рэч Паспалітая вяла войны падчас каралявання Жыгімонта Вазы?

25.Вызначце месца і ролю Рэчы Паспалітай у сістэме міжнародных адносін канца XVI – першай паловы XVII стст.

87

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Соймікі ВКЛ: гісторыя фарміравання, сістэма функцыянавання.

2.Статут ВКЛ 1588 г.: агульная характарыстыка.

3.Генеральныя з’езды шляхты ВКЛ: фарміраванне і эвалюцыя інстытута.

4.Сістэма кліентэлы ў шляхецкім асяроддзі ВКЛ.

5.Палітыка ВКЛ у Інфлянтах (канец XVI – пачатак XVII стст.).

6.Паўстанне казакоў пад кіраўніцтвам С. Налівайкі.

7.Рокаш 1606 – 1609 гг. М. Зэбжыдоўскага – Я. Радзівіла.

8.Удзел шляхты ВКЛ у грамадзянскай вайне пачатку XVII ст. у Маскоўскай дзяржаве.

Тэма 7. Грамадска-палітычнае развіццё ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай (другая палова XVII – XVIII стст.).

Падзелы Рэчы Паспалітай

1.Сацыяльна-палітычны крызіс у ВКЛ у другой палове XVII ст.

2.ВКЛ у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763 гг.).

3.Палітычны крызіс у апошняй трэці XVIII ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.

7.1.Сацыяльна-палітычны крызіс у ВКЛ у другой палове XVII ст.

У другой палове XVII ст. Рэч Паспалітая трапіла ў стан палітычнага крызісу, які быў выкліканы шэрагам сацыяльна-палітычных прычын:

барацьба за ўладу паміж рознымі магнацкімі групоўкамі; дэзарганізацыя дзейнасці цэнтральнай улады, недзеяздольнасць дзяржаўнага апарату;

рэлігійная праблема: барацьба паміж рознымі рэлігійнымі канфесіямі. Ва ўмовах нарастання контррэфармацыйнага руху прадстаўнікі некаталіцкіх канфесій пачалі шукаць падтрымкі за мяжой;

казацкая праблема: казакі патрабавалі для сябе павелічэння сацыяль- на-палітычных правоў і прывілеяў;

нарастанне супярэчнасцяў паміж шляхтай і непрывілеяванымі стана-

мі (сялянствам, мяшчанствам) ва ўмовах узмацнення феадальнай эксплуатацыі. Пачаткам палітычнага крызісу стала казацкая вайна 1648 – 1653 гг. Казацтва, якое выконвала функцыі абароны паўднёвых межаў Рэчы Паспалітай ад набегаў крымскіх татар, вельмі хутка колькасна павялічвалася. Цэнтрам казацтва стала Запарожская Сеч у Ніжнім Падняпроўі. Сеч стала месцам масавага прыцягнення сялян-уцекачоў і авантурыстаў з розных рэгіёнаў Рэчы Паспалітай. Казацкая супольнасць адкрытым галасаваннем абірала сабе гетмана і іншых вайсковых кіраўнікоў. Запарожскія казакі не толькі абараняліся ад татар, але і рабілі набегі на землі Крымскага ханства і Асманскай імперыі. Яны адыгрывалі важную ролю ў войсках Рэчы Паспалітай у войнах першай

88

паловы XVII ст. са Швецыяй, Масковіяй, Асманскай імперыяй. Сярод казацтва існавалі дзве асноўныя сацыяльныя групы: рэестравыя казакі, якія афіцыйна знаходзіліся на службе Рэчы Паспалітай і атрымлівалі за гэта грашовую ўзнагароду, і казацкая галота, якая не мела афіцыйнага статусу.

Паступова паміж казацтвам і сацыяльна-палітычнай элітай Рэчы Паспалітай нарасталі супярэчнасці. Казацкая вярхушка патрабавала колькаснага павелічэння рэестравага казацтва, павышэння аплаты за сваю службу, надання новых прывілеяў. Перыядычна гэта прыводзіла да лакальных казацкіх паўстанняў. У сваіх палітычных мэтах казацтва выкарыстоўвала рэлігійны канфлікт у Рэчы Паспалітай, выступаючы ў якасці абаронцаў праваслаўя. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі ў другой палове XVI – першай палове XVII стст., асабліва ва Украіне, прыводзіла да падтрымкі казацтва сярод сялян і гарадскога плебсу, масавага “паказачвання” сялян, якія ўцякалі ад прыгону.

Такім чынам, прычынамі казацкай вайны сталі імкненне казацкай вярхушкі да ўзвышэння свайго сацыяльнага статусу, узмацненне феадальнай эксплуатацыі і абвастрэнне рэлігійных супярэчнасцей.

Вясной 1648 г. пачалося казацкае паўстанне ў Запарожскай Сечы. Па часе яно супала са смерцю Уладыслава Вазы і абраннем каралём яго малодшага брата Яна Казіміра Вазы (1648 – 1668 гг.). Казацкае паўстанне ўзначаліў гетман Багдан Хмяльніцкі. У 1648 – 1649 гг. казацкае войска ў саюзе з Крымскім ханствам заняла большую частку тэрыторыі Украіны. Ва ўмовах вайны з Польшчай казацкае кіраўніцтва на чале з Б. Хмяльніцкім для пашырэння свайго ўплыву накіроўвала атрады – загоны – на тэрыторыю ВКЛ. Летам – восенню 1648 г. казацкія загоны захапілі шэраг гарадоў на поўдні ВКЛ: Рэчыцу, Мазыр, Кобрын, Берасце, Пінск, Бабруйск і г.д. На баку казакоў, як правіла, выступалі гарадскі плебс, праваслаўнае духавенства, частка сялянства. Казакі вынішчалі рымска-каталіцкае і ўніяцкае духавенства, асабліва езуітаў, каталіцкую шляхту і яўрэяў.

Уканцы 1648 – першай палове 1649 гг. войскі ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам выгналі казакоў з занятых імі гарадоў і праводзілі жорсткія рэпрэсіі ў дачыненні да казакоў і тых, хто іх падтрымліваў (так, у выніку штурму Пінска загінула каля 3 тыс. чалавек, быў спалены Тураў). У ліпені 1649 г. па загадзе Б. Хмяльніцкага на тэрыторыю ВКЛ быў накіраваны новы буйны загон на чале з М. Крычэўскім. Аднак у бітве пад Лоевам 31 ліпеня 1649 г. пры спробе пераправы праз Днепр ён быў разбіты войскамі Я. Радзівіла.

Ужніўні 1649 г. паміж Польскім каралеўствам і казацтвам было заключана перамір’е, паводле якога Польшча прызнавала існаванне аўтаномнай казацкай дзяржавы на тэрыторыі Украіны, павялічвалася рэестравае казацкае войска. Але захаванне супярэчнасцяў прывяло да ўзнаўлення вайны ў красавіку 1651 г. У ВКЛ былі пасланы новыя казацкія загоны. Казакі захапілі Крычаў, аднак у бітве каля Лоева 6 ліпеня 1651 г. яны зноў былі разгромлены

89

войскам ВКЛ. Пасля гэтага войска Я. Радзівіла 8 жніўня 1651 г. заняло Кіеў. У гэты час казацкае войска Б. Хмяльніцкага ў чэрвені – ліпені 1651 г. у выніку адыходу крымскіх татараў пацярпела паражэнне ва Украіне пад Берастэчкам. Гэтыя падзеі вымусілі казацкае кіраўніцтва да заключэння новага перамір’я, якое, аднак, таксама не было трывалым. Ва Украіне ваенныя дзеянні працягваліся ў 1652 – 1653 гг. На тэрыторыі ВКЛ у гэты час загонаў не было, разрозненыя праказацкія выступленні падаўляліся шляхтай.

Устудзені 1654 г. украінскае казацтва на чале з Б. Хмяльніцкім заключыла палітычны саюз з Маскоўскай дзяржавай, паводле якога яно на аўтаномных пачатках прызнавала ўладу маскоўскага цара. Дадзеная падзея азначала пачатак вайны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай. Абапіраючыся на падтрымку казацтва, улады Масковіі заявілі аб прэтэнзіях на валоданне землямі ВКЛ.

Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654 – 1667 гг. пра-

ходзіла ў два этапы: 1) 1654 – 1656 гг.; 2) 1658 – 1667 гг.

Упачатку 1654 г. аб’яднаныя маскоўска-казацкія войскі пачалі вайну супраць Рэчы Паспалітай. Казакі вялі вайну пераважна супраць Польшчы, маскоўскае войска накіравала асноўныя сілы супраць ВКЛ. Вясной 1654 г. маскоўскія ўлады сканцэнтравалі на мяжы з ВКЛ 3 арміі агульнай колькасцю каля 160 тыс. чалавек пры падтрымцы 20-тысячнага казацкага войска. Ім супрацьстаяла каля 30 тыс. апалчэнцаў і наёмнікаў войска ВКЛ. Перад пачаткам наступлення царскія дыпламаты абяцалі шляхце Рэчы Паспалітай захаваць іх правы і прывілеі, а простаму народу – захаваць дысцыпліну войска і законнасць. Разыгрываючы рэлігійную карту, яны заяўлялі аб тым, што “ляхам і жыдам не быць”, і гарантавалі абарону праваслаўя.

Ваенныя дзеянні пачаліся ў маі 1654 г. Нягледзячы на дастаткова паспяховую манеўраную вайну войска Я. Радзівіла і перамогу пад Шкловам, маскоўскаказацкае войска працягвала наступленне. Да канца 1654 г. яно захапіла ўсё Падзвінне і Падняпроўе (Магілёў, Віцебск, Полацк, Смаленск, Рэчыцу, Гомель). Зімой 1654 – 1655 г. войскі ВКЛ няўдала спрабавалі арганізаваць контрнаступленне з мэтай адбіць Магілёў. Падчас наступнай кампаніі вясной– летам 1655 г. маскоўска-казацкія войскі занялі ўсю тэрыторыю ВКЛ, акрамя Быхава, Слуцка, Берасця, Пінска, Жамойці, Вількамірскага, Упіцкага, Браслаўскага павета. 31 ліпеня 1655 г. была захоплена Вільня. Маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч Раманаў абвясціў аб анексіі тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Гарады і населеныя пункты, якія маскоўскім войскам прыходзілася браць штурмам, вынішчаліся (Мсціслаў). Шляхта і гарады, што не ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях супраць Масковіі, часткова захоўвалі свае правы і прывілеі. Пануючы статус набывала праваслаўная царква. Забаранялася дзейнасць уніяцкай царквы, а таксама пратэстантаў і іудзеяў, істотна абмяжоўваліся правы рымска-каталіцкай царквы.

90