Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
54
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

уладанняў вышэйшым уласнікам зямлі ў дзяржаве (князем, каралём) сваім васалам на пэўны час або назаўсёды за пэўныя заслугі. Асноўнымі сацыяльнымі класамі феадальнага грамадства з’яўляюцца феадалы (буйныя уладальнікі зямлі) і залежныя ад іх сяляне.

Ва ўмовах фарміравання феадалізму князі становяцца ўладарамі не толькі ўсёй зямлі ў дзяржаве, як яе кіраўнікі і “божыя памазанікі”, але і ўласных надзелаў. Княскія дружыннікі і заможныя абшчыннікі ў выніку атрымання значных зямельных плошчаў фарміравалі сацыяльны клас феадалаў, які атрымаў ва Усходняй Еўропе назву баярства.

Феадальнае землеўладанне фарміравалася такімі асноўнымі шляхамі, як падараванні зямлі князямі сваім дружыннікам за ваенную або грамадзянскую службу і падараванні ад князёў і баяраў царкве.

Адрозніваюць феадальнае землеўладанне княскае, баярскае іцаркоўнае. Асноўнымі тыпамі феадальных уладанняў былі вотчына (уладанне з правам поўнага распараджэння і перадачы па спадчыне) і памесце (уладанне з правам абмежаванага распараджэння без права перадачы па спадчыне на пра-

цягу жыцця (дажывотна) або на пэўны час).

Абсалютная большасць сялян-абшчыннікаў (смердаў) у дадзены перыяд пражывала на дзяржаўных землях. Усталявалася залежнасць сельскіх абшчын ад князёў, якая адлюстроўвалася ў зборы даніны (натуральнай рэнты) з асобных сялянскіх абшчын. Даніна збіралася падчас перыядычных паходаў князёў са сваімі дружынамі ў палюддзе, або асобнымі дружыннікамі, якія атрымлівалі пэўныя тэрыторыі ў “кармленне”. За абарону з боку князя і дружыны раз у год у вызначаных памерах у пагосты (цэнтры пэўных тэрыто- рый-валасцей) звозіліся прадукты харчавання, мёд, футра і г.д. Аб’ём даніны

засобных сялянскіх двароў вызначала абшчына.

Увыніку дамоўленасцяў з уласнікамі і трымальнікамі зямлі або з-за немагчымасці разлічыцца па павіннасцях і даўгах сяляне траплялі ў часовую або поўную залежнасць ад феадалаў.

Фарміруюцца асноўныя катэгорыі залежных сялян:

– закупы – сяляне, якія выконвалі павіннасці на карысць землеўладальніка на пэўны час за пазыку (“купу”) прадуктамі або грашыма да моманту разліку;

радовічы – сяляне, якія заключалі дамову (“рад”) з землеўладальнікамі на пэўны час з фіксацыяй павіннасцей;

ізгоі – людзі, якія страцілі сувязь са сваімі абшчынамі ў выніку невыканання павіннасцей, нявыплаты пазык ці здзейсненых злачынстваў і жылі за кошт часовых заробкаў;

чэлядзь, халопы – хатнія рабы або кабальныя даўжнікі. Рабамі станавіліся пераважна ваеннапалонныя, дзеці якіх маглі атрымаць свабоду.

Асноўнымі павіннасцямі феадальна залежнага сялянства былі дзякло (натуральны падатак) і паншчына (адпрацоўка на зямлі феадала).

21

У разглядаемы перыяд адбываецца аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі. Гэты працэс абумовілі наступныя фактары:

павелічэнне сельскагаспадарчага прадукту (у гэтых умовах рамеснікі могуць забяспечыць сябе ўжо выключна вынікамі сваёй прафесійнай дзейнасці, а не сельскай гаспадаркай);

удасканаленне промыслаў (удасканаленне сырадутнага метаду выплаўкі жалеза, з’яўленне ганчарнага кола, печаў для абпальвання керамікі і г.д.), што патрабавала спецыяльных ведаў, уменняў і навыкаў, якія маглі ажыццяўляць толькі адпаведна падрыхтаваныя для пэўнай дзейнасці людзі.

На тэрыторыі Беларусі ў IX – XIII стст. вядома каля 40 відаў рамёстваў. Асноўнымі сярод іх з’яўляліся апрацоўка жалеза (вядома 16 спецыяльна-

сцяў), ганчарства, апрацоўка скур, ювелірнае майстэрства, ткацтва, дрэваапрацоўка, будаўнічае рамяство і г.д.

Развіццё рамяства прыводзіць да фарміравання ў IX – XIII стст. гарадоў, якія станавіліся адміністрацыйнымі, рамеснымі, гандлёвымі, абарончымі

ірэлігійна-культурнымі цэнтрамі.

Сярод буйнейшых гарадоў гэтага перыяду назавём Полацк (862 г.),

Тураў (980 г.), Ізяслаўль (988 г.), Берасце (1019 г.), Віцебск (1021 г.), Менск

(1067 г.), Друцк (1078 г.), Барысаў (1102 г.), Слуцк (1116 г.), Гародня (1116 г.),

Новагародак (1117 г.).

Гарады фарміраваліся або шляхам стварэння рамесна-гандлёвых пасяленняў вакол замкаў-рэзідэнцый князёў або баяр, або ў выніку стварэння і разрас- таннярамесна-гандлёвых пасяленняў вакол абшчынна-племянных цэнтраў.

Сярэднявечны горад складаўся з дзядзінца, пасада і тарга. На дзядзінцы (замку, градзе) пад аховай умацаванняў знаходзіліся рэзідэнцыі князя, баяр, буйнога купецтва і вышэйшага духавенства. Пасад з’яўляўся гандлёва-рамес- най часткай горада, тут жылі людзі “простага стану”, асноўнымі заняткамі якіх з’яўляліся рамяство і гандаль, дапаможнымі – агародніцтва, хатняя жывёлагадоўля і г.д. На таргу адбываліся гандлёвыя здзелкі і сходы веча.

Адасабленне рамяства ад сельскай гаспадаркі выклікала развіццё пастаяннага ўнутранага гандлю – у гарадах з’явіліся спецыяльныя месцы для вядзення гандлю (таргі). Фарміруецца сацыяльная група купцоў – асоб, занятых у сферы гандлю. Сярод іх вызначаліся буйныя купцы, якія ажыццяўлялі міжнародны гандаль. На таргі прывозілі тавары і замежныя купцы.

Гандаль ажыццяўляўся пераважна па рэках. Праз землі Беларусі праходзіла адна з галін міжнароднага гандлёвага шляху “з вараг у грэкі”, што звязваў Заходнюю і Паўночную Еўропу з Візантыяй і арабскім Усходам па рэках Заходняя Дзвіна і Днепр. Яны злучаліся валокамі – прамежкамі паміж рэкамі, на якіх грузы ад адной ракі да другой перацягваліся па сушы. Каля валок былі склады і факторыі купцоў. Гандлёвыя шляхі, што ўзніклі па Сожы, Прыпяці і Бугу, злучалі прыкаспійскія і заходнееўрапейскія землі. Ад нас па

22

магістральных шляхах у Візантыю дастаўляліся рабы, лясныя тавары, футра, мёд, лён, жалезныя вырабы і зброя, а на Поўнач ішлі віно, срэбныя і залатыя вырабы, манеты, тканіны, грыўны, соль. Прадметамі экспарту з тэрыторыі Беларусі былі пераважна футра, воск, мёд, лён, імпарту – прадметы раскошы: тканіны, вострыя прыправы, грэцкія арэхі, шкляны посуд, якія завозіліся пераважна з Блізкага Усходу і Візантыі.

Развіццё гандлю прывяло да з’яўлення грошай. У IX – X ст. на тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны арабскія манеты дырхемы, у канцы X – XI стст. – заходнееўрапейскія дынарыі. У XI – XIII стст. у гандлёвых аперацыях выкарыстоўвалі плацёжныя зліткі з серабра (грыўны) ці іх вагавыя часткі.

2.2. Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад

Увыніку “Вялікага перасялення народаў” на землях Беларусі асела некалькі славянскіх племянных саюзаў: крывічы, радзімічы, дрыгавічы, валыняне, якія паступова падпарадкавалі і асімілявалі балцкае насельніцтва.

Крывічы рассяліліся ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі. Сфарміравалася тры галіны гэтага племяннога саюзу: палачане, смаляне, пскавічы. Саюз крывічоў-палачан уключаў у сябе тэрыторыю з гарадамі Полацк, Віцебск, Лукомль, Менск, Ізяслаўль, Лагойск, Орша, Барысаў.

Дрыгавічы жылі ў паўднёвай і сярэдняй частцы Беларусі, у цячэннях рэк Прыпяць і Бярэзіна (гарады Тураў, Слуцк, Пінск).

Радзімічы рассяліліся ў міжрэччы Сожа і Дняпра (гарады Рэчыца, Чачэрск, Гомель).

Упаўднёва-заходняй частцы Беларусі (вакол Бярэсця) адбывалася змяшэнне плямёнаў валынян і дрыгавічоў.

Узаходняй частцы Беларусі пражывалі пераважна балцкія плямёны (літва, яцвягі, нальшчаны, дзяволтва і інш.). У XI – XIII стст. адбываецца актыўная славянская каланізацыя ў басейн Верхняга Панямоння, дзе былі заснаваны гарады Новагародак, Гародня, Ваўкавыск.

УIX – X стст. на базе саюзаў плямёнаў (“племянных княжанняў”) на тэрыторыі Беларусі ўзнікаюць першыя дзяржавы – княствы.

УIX ст. на аснове племяннога княжання крывічоў-палачан узнікла Полацкае княства. Яно ахоплівала паўночную і цэнтральную частку сучаснай Беларусі. Цэнтрам княства становіццаПолацк – першы горадна тэрыторыі Беларусі, які ўзгадваецца ў летапісахпад862 г., хаця паселішча тут узнікла яшчэ ўV ст. Полацкае княства размяшчалася на гандлёвых шляхах “з вараг у грэкі” і кантралявала частку гэтых шляхоў уздоўж Заходняй Дзвіны і міжрэчча Дзвіны і Дняпра.

Полацкае княства, верагодна, знаходзілася ў саюзных адносінах з іншымі славянскімі княствамі ва Усходняй Еўропе, буйнейшыя з якіх мелі цэн-

23

тры ў Кіеве і Ноўгарадзе. На чале гэтых славянскіх княстваў нярэдка станавіліся варажскія (скандынаўскія) князі са сваімі дружынамі. Палачане ў якасці саюзнікаў прымалі ўдзел ў набегах славян і варагаў на сталіцу Візантыі Канстанцінопаль. Пасля аднаго з іх, у 907 г., сярод шэрагу князёў, якія атрымалі долю здабычы, узгадваецца полацкая княгіня Прадслава.

У другой палове X ст. буйнейшай дзяржавай ва Усходняй Еўропе стала Кіеўскае княства. Паступова яе князі шляхам ваенных захопаў або дагавораў

змясцовымі князямі падначалілі сваёй уладзе большасць іншых славянскіх дзяржаў у рэгіёне. На чале Кіеўскай дзяржавы знаходзілася дынастыя варажскіх князёў – Русь, першым прадстаўніком якой з’яўляўся Рурык. Паступова паняцце “Русь” пачынае ахопліваць усе тэрыторыі, на якія распаўсюджвалася ўлада князёў дынастыі Рурыкавічаў. Гісторыкі традыцыйна называюць Кіеўскай Руссю кангламерат усходнеславянскіх княстваў на чале з вялікім князем

здынастыі Рурыкавічаў.

Першым вядомым з летапісных крыніц полацкім князем з’яўляецца Рагвалод. Па найбольш верагоднай версіі, ён быў варагам, аб чым сведчаць шведскія сагі, па іншых альбо быў крывічом, альбо палабскім ці паморскім славянінам. Падчас міжусобнай барацьбы паміж кіеўскім князем Яраполкам і наўгародскім князем Уладзімірам, каля 980 г., ён і яго дачка Рагнеда становяцца на бок першага. За гэта і асабістую абразу, якую яму нанеслі, адвяргаючы сватаўство да Рагнеды, Уладзімір захапіў Полацк. Рагвалод і яго сыны былі забітыя, а Рагнеду Уладзімір сілай зрабіў сваёй жонкай.

Уканцы X – пачатку XI стст. пад уладай Уладзіміра і яго дынастыі апынулася большасць усходнеславянскіх княстваў, у тым ліку і Полацкае. Па ініцыятыве Уладзіміра ў канцы X ст. у Кіеве, а потым ва ўсіх падначаленых яму землях пануючай рэлігіяй стала хрысціянства ва ўсходняй версіі. З таго часу ўсходняе хрысціянства (праваслаўе) ва Усходняй Еўропе называлася “рускай верай”.

Уканцы X ст. (каля 988 г.) было адноўлена Полацкае княства ў якасці ўдзельнага княства ў складзе Кіеўскай дзяржавы. На чале яго быў пастаўлены старэйшы сын Уладзіміра ад Рагнеды Ізяслаў Уладзіміравіч (988 – 1001 гг.). Паколькі Ізяслаў з’яўляўся нашчадкам Рагвалода, з устанаўленнем яго ўлады звязваецца аднаўленне полацкай княскай дынастыі.

Пасля смерці Ізяслава полацкімі князямі з’яўляліся яго сыны Усяслаў

(1001 – 1003 гг.) і Брачыслаў (1003 – 1044 гг.).

Палітычнае развіццё Полацкага княства ў XI ст.

Пасля смерці князя Уладзіміра Святаславіча ў Кіеўскай дзяржаве пачалася барацьба за ўладу паміж яго нашчадкамі, адным з якіх быў полацкі князь Брачыслаў. Пад яго кіраўніцтвам палачане ў 1021 г. захапілі і разрабавалі Ноўгарад. Войска наўгародскага і кіеўскага князя Яраслава Мудрага (сына

24

Уладзіміра) і Рагнеды дагнала іх на р. Судамір. Пасля ўзброенай сутычкі быў заключаны мір, паводле якога да Полацкага княства былі далучаны Віцебск, Усвяты і валокі паміж Дняпром і Заходняй Дзвіной. У 1021 – 1026 гг. Брачыслаў становіцца кіеўскім князем сумесна з Яраславам Мудрым, пры гэтым працягваючы заставацца полацкім князем. З 1026 г. у Кіеве ўстанаўліваецца аднаасобная ўлада Яраслава Мудрага. Узамен за гэта князь Брачыслаў атрымлівае фактычна поўную ўладу ў Полацкай зямлі. Полацкае княства аднаўляе сваю дзяржаўную самастойнасць.

Падчас княжання Брачыслава Полацкае княства захоўвала саюзніцкія адносіны з Кіеўскай дзяржавай. Дружыны полацкіх і кіеўскіх князёў сумесна ўдзельнічалі ў паходах на суседнія балцкія землі, у заснаванні Браслава і, верагодна, Новагародка.

Найвялікшага росквіту Полацкае княства дасягнула падчас княжання

Усяслава Брачыслававіча “Чарадзея” (1044 – 1101 гг.). У гэты час абвастра-

юцца адносіны Полацкага княства з Кіеўскай дзяржавай і падуладнымі ёй княствамі. Асноўнымі прычынамі гэтага з’яўляліся:

імкненне кіеўскіх князёў падначаліць сваёй уладзе Полацк і барацьба Полацкага княства за захаванне самастойнасці;

барацьба з Наўгародскім княствам, якое было саюзнікам Кіева, за кантроль над валокамі на шляху “з вараг у грэкі” ля рэк Заходняя Дзвіна і Днепр (раён Віцебск – Усвяты).

У 1065 – 1066 гг. палачане на чале з Усяславам здзейснілі рабаўнічыя паходы на Пскоў і Ноўгарад. У адказ князі Кіеўскай Русі накіравалі супраць Полацкага княства вялікія сілы, якія спалілі Менск. 3 сакавіка 1067 г. паміж імі і палачанамі адбылася бітва на р. Нямізе, якая скончылася велізарнымі стратамі для абодвух бакоў. Запрошаны на перамовы Усяслаў з сынамі быў захоплены ў палон і пасаджаны ў Кіеве ў поруб (турму). У выніку народнага паўстання ў 1068 г. Усяслаў Чарадзей на 7 месяцаў стаў князем у Кіеве. Але ў 1069 г. быў пазбаўлены пасаду і вымушаны змагацца за полацкі трон. У 1071 г. ён канчаткова вярнуў сабе ўладу ў Полацку. У 1077 і 1084 гг. адзін з кіеўскіх князёў Уладзімір Манамах здзейсніў паходы на Полацк і Менск. У 1078 г. палачане спалілі Смаленск.

Яшчэ адным накірункам знешняй палітыкі Усяслава з’яўлялася экспансія на землі балцкіх плямёнаў. Полацкае княства ўстанавіла сваю ўладу, якая выяўлялася ў выплаце даніны, над плямёнамі яцвягаў, літвы (на тэрыторыі сучасных усходняй Літвы і заходняй Беларусі), латгалаў і ліваў (на тэрыторыі сучаснай Латвіі). На землях латгалаў ствараюццаславянскія гарады Кукенойс і Герцыке.

25

Феадальная раздробленасць Полацкага княства

Пасля смерці Усяслава ў 1101 г. тэрыторыя Полацкага княства была падзелена на шэраг удзельных княстваў: Віцебскае, Менскае, Ізяслаўскае, Лагойскае, Друцкае, Лукомскае – так пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці. Кожнае з удзельных княстваў мела ўласныя органы кіравання, войска, падатковую сістэму. У той жа час яны падпарадкоўваліся полацкаму князю, што выяўлялася ў выплаце даніны, адзінай знешняй палітыцы, сумесных ваенных паходах. На чале ўдзельных княстваў станавіліся князі полацкай дынастыі. Вялікі князь полацкі з’яўляўся свайго роду старшынёй федэратыўнага саюзу князёў Полацкай зямлі.

Прычыны феадальнай раздробленасці:

эканамічнае развіццё асобных рэгіёнаў, што выклікала ўзвышэнне іх палітычнага значэння;

неабходнасць упарадкавання адносін паміж прадстаўнікамі княскай дынастыі, каб прадухіліць барацьбу за галоўны пасад.

У першай трэці XII ст. працягваецца барацьба Полацкага княства з Кіеўскай дзяржавай. Найбольш актыўную палітыку, скіраваную супраць Кіева, праводзіў менскі ўдзельны князь Глеб Усяславіч, які ў 1116 г. здзейсніў паход на Слуцк, а ў 1117 г. – на Оршу і Копысь. У выніку паходу кааліцыі шэрагу ўсходнеславянскіх князёў на чале з Уладзімірам Манамахам Глеб быў захоплены ў палон, дзе быў атручаны ў 1119 г.

У 1127 г. быў арганізаваны вялікі паход на чале з кіеўскім князем Мсціславам супраць Полацкай зямлі. Падчас яго былі захоплены Лагойск, Ізяслаўль; Полацкае княства фактычна было падпарадкавана Кіеву. У 1129 г. 40 удзельных полацкіх князёў разам з сем’ямі былі высланы ў Візантыю, адкуль вярнуліся толькі ў 1139 г.

З 1230-х гг. адбываецца распад Кіеўскай дзяржавы, і яна паступова губляе пануючы ўплыў у рэгіёне. У 1132 г. полацкае веча выгнала кіеўскага стаўленіка Ізяслава і выбрала на княжанне прадстаўніка полацкай дынастыі

Васільку Святаславіча.

У XII – XIII стст. у Полацкай зямлі фарміруецца новая сістэма дзяржаў- на-палітычнага ладу, якая можа быць ахарактарызавана як вечавая дэмакратыя. Асноўнымі органамі дзяржаўнай улады ў Полацкім і ўдзельных княствах з’яўляліся:

князь – афіцыйны кіраўнік дзяржавы, узначальваў ваенныя сілы і адміністрацыйны апарат, ажыццяўляў суд (выбіраўся вечам з ліку прадстаўнікоў полацкай княскай дынастыі);

дружына – пастаянныя прафесійныя ўзброеныя сілы пры князю; яе прадстаўнікі з’яўляліся дарадцамі князя ў ажыццяўленні адміністрацыйнага кіравання, суда, зборы даніны, удзельнічалі ў ваенных паходах. У дружыне

26

вылучаліся дзве групы: баяры (старшыя дружыннікі) і дваране (малодшыя дружыннікі);

– веча – агульны сход усіх свабодных дарослых жыхароў княства мужчынскага полу. Яго функцыямі былі запрашэнне на трон і выгнанне князёў, заключэнне міжнародных дагавораў, абвяшчэнне вайны і заключэнне міру, ажыццяўленне вышэйшага суда. Вялікі ўплыў на веча мелі буйныя землеўладальнікі і купцы, вышэйшае духавенства на чале з епіскапам.

Феадальная раздробленасць прыводзіла да частых канфліктаў паміж асобнымі ўдзельнымі князямі. Паміж імі ішла барацьба за валоданне цэнтральным полацкім пасадам. Гэта прыводзіла да міжусобных войнаў, у якія часта ўмешваліся іншыя дзяржавы. У 1151 – 1161 гг. адбылася міжусобная вайна, падчас якой быў упершыню выгнаны полацкім вечам князь Рагвалод Васількавіч і запрошаны менскі князь Расціслаў Глебавіч. У выніку вайны ўладу атрымаў полацка-віцебскі князь Усяслаў Васількавіч.

Ваўмовах міжусобных канфліктаў аслабляецца ўлада князёў і ўзмацняецца значэнне веча. Мясцовыя князі канчаткова становяцца “служылымі”, то бок наймаюцца і выганяюцца згодна з рашэннем веча, за якім стаяць мясцовыя “моцныя людзі”. Павялічваецца ўплыў полацкіх праваслаўных епіскапаў. Як прадстаўнік “міру” – хрысціян (сукупнасці “грамадзян”), – дзяржаўныя дамовы першым замацоўваў епіскап. Вяршыня вечавай дэмакратыі наступіла ў 1180 – 1190 г., калі на чале Полацка фармальна стаяла рада з 30 старэйшын.

У другой палове XII – першай палове XIII стст. Полацкае княства ўцягваецца ў палітычную барацьбу паміж Суздалем, Чарнігавам, Смаленскам, Ноўгарадам і Псковам. Паміж імі ішла барацьба за панаванне ў рэгіёне і кантроль над гандлёвымі шляхамі “з вараг у грэкі”. Князь Уладзімір Полацкі (1186 – 1216 гг.) спачатку ваяваў супраць Смаленскага княства, затым заключыў з ім саюз супраць крыжакоў. У першай трэці XIII ст. смаленскія князі пачалі актыўна ўмешвацца ва ўнутрыпалітычную барацьбу ў Полацкім княстве; пад іх кантроль пераходзіць Віцебск. У 1222 г. смаленскія войскі занялі Полацк, і на некаторы час на Полацкай зямлі ўсталявалася ўлада смаленскіх князёў.

Верагодна, з-за небяспекі мангольскіх прэтэнзій пасля разгрому Рурыкавічаў з 1248 г. у Полацку княжыў выгнаны з Літвы Міндоўгам князь Таўцівіл. Пасля гэтага ў другой палове XIII ст. то ажыццяўляліся саюзы Полацка з ВКЛ, то запрашаліся на княжанне смаленскія князі Рурыкавічы.

Такім чынам, Полацкае княства ў IX – XIII стст. з’яўлялася буйнейшым дзяржаўным утварэннем на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пасля непрацяглага перыяду палітычнай залежнасці ад Кіеўскай дзяржавы яно на працягу XI – XIII стст. ажыццяўляла самастойную ўнутраную і знешнюю палітыку. Пад уплывам феадальнай раздробленасці ў Полацкім княстве склалася спецыфічная форма дзяржаўна-палітычнага ўладкавання – вечавая дэмакратыя.

27

Тураўскае княства

Тураўскае княства сфарміравалася на аснове племяннога княжання дрыгавічоў. Яно ахоплівала тэрыторыю сучаснай паўднёвай Беларусі – Палесся. Тураўскае княства ўзнікла на водным Прыпяцка-Бугскім гандлёвым шляху з Кіева ў Польшчу. Яго цэнтрам з’яўляўся Тураў, чыя назва, верагодна, паходзіць ад імяміфічнагакнязяТура.УпершынюТураўузгадваеццаў летапісах пад980г.

З летапісаў вядома, што падчас праўлення кіеўскага князя Уладзіміра Тураўскае княства было падпарадкавана Кіеўскай дзяржаве ў якасці ўдзельнага княства. Першым удзельным князем Турава стаў сын Уладзіміра Святаполк Уладзіміравіч (988 – 1015 гг.). Тураўскімі князямі станавіліся, як правіла, старэйшыя сыны вялікіх кіеўскіх князёў, якія потым атрымлівалі кіеўскі пасад. У Тураве Рурыкавічы праходзілі навучанне перад будучай палітычнай дзейнасцю на чале Кіеўскай дзяржавы.

Упершай палове XII ст. ва ўмовах крызісу і распаду Кіеўскай дзяржавы пасада тураўскіх князёў часта пераходзіла з рук у рукі, панавала палітычная нестабільнасць. У 1158 – 1160 гг. Тураўскае княства адасобілася ад Кіеўскай дзяржавы, яго першым незалежным князем стаў Юрый Яраславіч, які паклаў пачатак мясцовай самастойнай дынастыі.

Удругой палове XII ст. у Тураўскім княстве пачаўся працэс феадальнай раздробленасці. Фарміруюцца ўдзельныя княствы: Пінскае, Клецкае, Слуцкае, Дубровіцкае. У канцы XII – першай палове XIII стст. Тураўскае княства трапіла пад палітычны ўплыў суседняй моцнай дзяржавы – Галіцка-Валын- скага княства (на тэрыторыі сучаснай Заходняй Украіны).

Удзяржаўна-палітычным ладзе Тураўскага княства склалася вечавая дэмакратыя на ўзор той, што існавала ў Полацкім княстве. Але разам з тым меліся некаторыя адрозненні:

– веча, акрамя сваіх асноўных функцый, таксама мела права выбару мясцовага епіскапа;

– галоўным кіраўніком дзяржаўнай адміністрацыі быў пасаднік – намеснік князя;

– існавала пасада тысяцкага – кіраўніка ваеннага апалчэння.

Акрамя Полацкага і Тураўскага княстваў, землі сучаснай Беларусі ўваходзілі ў склад і іншых славянскіх княстваў. На землях крывічоў-смалян і часткі радзімічаў у IX ст. складваецца Смаленскае княства, якое ў першай палове XII ст. становіцца цалкам самастойным. У выніку феадальнай раздробленасці з другой паловы XII ст. у яго межах утвараецца некалькі ўдзельных княстваў, у тым ліку Мсціслаўскае – на тэрыторыі Беларусі. Частка Палесся з горадам Мазыр уваходзіла ў склад Кіеўскага княства, тэрыторыя Пасожжа з го-

радам Гомель – у склад Чарнігаўскага княства.

На захадзе сучаснай Беларусі, дзе абывалася асіміляцыя славянамі балцкіх плямёнаў, узнікаюць Берасцейскае (1017 г.), Новагародскае (1117 г.),

28

Гарадзенскае (1116 г.) княствы. Спачатку яны знаходзіліся пад уладай Кіеўскай дзяржавы, а з канца XII ст. трапілі пад палітычны кантроль Галіцка-Ва- лынскага княства. У гэтых княствах жыло змешанае насельніцтва з валынян, дрыгавічоў, крывічоў і балтаў.

На памежжы сучасных Беларусі і Літвы ў XII – XIII стст. пачынаецца працэс фарміравання раннефеадальных княстваў сярод балцкіх плямёнаў (літва, яцвягі і інш.). Узброеныя атрады балцкіх князёў выступаюць у якасці наёмнікаў у канфліктах паміж славянскімі княствамі, а таксама здзяйсняюць самастойныя набегі на суседнія землі.

Такім чынам, у IX – XIII стст. на тэрыторыі Беларусі адбываецца працэс фарміравання раннефеадальнай дзяржаўнасці. Буйнейшымі дзяржаўнымі ўтварэннямі з’яўляліся Полацкае і Тураўскае княствы.

2.3. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі

Тэрыторыя ўсходняй Прыбалтыкі ў канцы XII ст. заставалася апошнім паганскім рэгіёнам Еўропы, праз яго праходзілі важнейшыя гандлёвыя шляхі. Пры гэтым ён быў палітычна раздроблены на племянныя княжанні, частка з якіх знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Полацкага княства. Гэтыя акалічнасці выклікалі імкненне з боку нямецкіх, дацкіх і шведскіх рыцараў, мяшчан і каталіцкага духавенства падначаліць сваёй уладзе эстаў, ліваў, куршаў, латгалаў і іншыя балцкія плямёны.

З канца XII ст. пачынаецца актыўная хрысціянская прапаганда каталіцкай царквы ў рэгіёне. Каталіцкі манах Мейнард у 1184 г. атрымаў дазвол ад князя Уладзіміра Полацкага, які спачатку не бачыў у гэтым вялікай пагрозы, на місіянерскую дзейнасць у вусці Заходняй Дзвіны, на землях ліваў. Папа рымскі Цэлестын ІІІ санкцыянаваў правядзенне каланізацыі і “першы паўночны крыжовы паход” супраць паганцаў ва ўсходняй Прыбалтыцы (1198 г.). Пасля гэтага біскуп Бертольд разам з крыжакамі высадзіўся ў вусці Дзвіны. Крыжакамі называюць прадстаўнікоў асобых ваенна-манаскіх каталіцкіх ордэнаў, якія ўзніклі ў Заходняй Еўропе падчас правядзення крыжовых паходаў у XII – XIII стст. у Палесціну, а потым і ў іншыя землі, населеныя нехрысціянамі або хрысціянамі некаталіцкіх вызнанняў. Афіцыйнай мэтай іх дзейнасці было распаўсюджанне хрысціянства каталіцкага ўзору шляхам вайны. Крыжакі мелі арганізацыю, якая сумяшчала царкоўную і ваенную іерархію, – ордэн.

У 1201 г. па ініцыятыве каталіцкага біскупа Альберта ў вусці Заходняй Дзвіны, на землях племені ліваў, узнікае крэпасць Рыга. Для абароны каталіцкага духавенства біскуп Альберт у 1202 г. заснаваў крыжацкі Ордэн мечаносцаў. Рыцары ордэна пры падтрымцы каталіцкай царквы праводзілі прымусовую хрысціянізацыю жыхароў Прыбалтыкі, захоплівалі землі ліваў, куршаў, селаў, латгалаў і абкладалі данінай насельніцтва.

29

Такая палітыка Ордэна выклікала супраціўленне з боку полацкіх князёў, якія дагэтуль кантралявалі землі ліваў і латгалаў. Паміж Ордэнам і полацкімі князямі пачаліся ўзброеныя сутычкі. Палачане на чале з Уладзімірам Полацкім зрабілі беспаспяховыяпаходы на каменныя крыжацкія замкі каля Рыгі – Ікскуль і Гольм у 1203 і 1206 гг. Ваеннная дзейнасць крыжакоў была больш паспяховай: імі былі захоплены васальныя княствы Полацка Кукейнос у 1208 г. і Герцыке ў 1209 г.

Сіл палачан і асобных балцкіх плямён аказалася недастаткова для барацьбы з крыжакамі. Таму ў 1216 г. адбывалася падрыхтоўка сумеснага по- лацка-смаленска-літоўскага пахода на Ордэн мечаносцаў. Аднак ён не адбыўся, паколькі князь Уладзімір нечакана памёр.

На працягу першай чвэрці XIII ст. уся тэрыторыя сучасных Латвіі і Эстоніі была падпарадкавана Ордэну мечаносцаў і Рыжскаму арцыбіскупству, якія ўтварылі там федэратыўную дзяржаву. Полацкае княства страціла ўсе свае ўладанні ў Ніжнім Падзвінні.

Дамовы Полацка, Віцебска і Смаленска з Рыгай і Ордэнам, заключаныя ў 1210 і 1223 гг., замацавалі свабоду гандлю купцоў па Дзвіне ад Полацка да Рыгі, але права адгрузкі тавара на замежныя караблі атрымалі толькі рыжане.

Удалейшым адбываліся частыя войны паміж Ордэнам і Полацкім княствам; крыжакі здзяйснялі перыядычныя набегі на Полацкую зямлю, а таксама землі суседніх славянскіх дзяржаў (Ноўгарад, Пскоў). Полацкае і Віцебскае княствы працягвалі змагацца з крыжакамі, уступаючы ў саюзніцкія адносіны са Смаленскім, Наўгародскім і панямонскімі княствамі. Пры абароне Юр’- ева (Тарту), наўгародскай калоніі на землях эстаў, у 1224 г. загінуў апошні кукейноскі князь Вячка. У 1260 г. полацкія дружыны ўдзельнічалі ў бітве літоўцаў з крыжакамі на возеры Дурбэ (падрабязней гл. п. 3.1), а таксама ў барацьбе Наўгародскай рэспублікі з крыжакамі (Неўская бітва 1240 г., бітва на Чудскім возеры 1242 г.). Барацьба з крыжакамі прывяла да аслаблення і заняпаду Полацкага княства ў сярэдзіне XIII ст.

У1230 г. на тэрыторыі Прусіі пачынае дзейнічаць крыжацкі Тэўтонскі ордэн. Яго намаганнямі былі заваяваны і прымусова ахрышчаны мясцовыя балцкія плямёны прусаў і створана асобная крыжацкая дзяржава. У 1237 г. Ордэн мечаносцаў далучыўся да Тэўтонскага ордэна ў якасці аўтаномнай адзінкі пад назвай Лівонскі ордэн. Тэўтонскі ордэн скіроўваў сваю экспансію супраць балцкіх плямёнаў жамойтаў на тэрыторыі сучаснай Літвы. Пры гэтым нярэдка адбываліся сутыкненні крыжакоў з суседнімі славянскімі княствамі на тэрыторыі Панямоння, . Барацьба славянскіх і балцкіх княстваў супраць крыжакоў паскорыла працэс іх аб’яднання ў адзіную дзяржаву.

Усярэдзіне XIII ст. у раннефеадальных княстваў на землях Беларусі з’яўляецца новы знешнепалітычны праціўнік – мангола-татары – качавыя плямёны з Цэнтральнай Азіі. У першай палове XIII ст. сфарміравалася дзяржава мангола-татараў, якая праводзіла актыўную заваёўніцкую палітыку і

30