Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
54
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

з адным або некалькімі бурмістрамі, якіх выбіралі мяшчане ці прызначаў войт. Лава складалася з войта, ленвойта, лаўнікаў – асоб, выбраных з мяшчан або прызначаных войтам ці радай, – і займалася разглядам крымінальных і некаторых грамадзянскіх спраў мяшчан.

На пачатковым этапе распаўсюджання самакіравання значную ролю меў агульны сход мяшчан (веча, капа). На ім слухалі справаздачы бурмістраў, складалі скаргі, вызначалі памеры збору сродкаў на гарадскія патрэбы, маглі звольніць некаторых службовых асоб.

Асноўным відам заняткаў мяшчан з’яўлялася рамяство. Найбольшае распаўсюджанне мелі такія рамёствы, як апрацоўка металаў (кавальства, вытворчасць зброі, слясарства, ювелірная справа і інш.); апрацоўка дрэва (вытворчасць сельскагаспадарчага інвентару, будаўніцтва жылля, гаспадарчых памяшканняў і інш.); ганчарства (вытворчасць посуду, цэглы, чарапіцы, кафлі); апрацоўка скур (гарбарная, рымарная, кушнерская вытворчасць); ткацтва (шавецтва, кравецтва).

Значнае месца стала займаць работа не на заказ, а на продаж. З’явілася асоба скупшчыка, што арганізоўваў рэгулярны гандаль у лаўках.

З XVI ст. пачалі фарміравацца цэхі (брацтвы). Яны аб’ядноўвалі рамеснікаў адной ці некалькіх сумежных спецыяльнасцяў, аднаго веравызнання і абаранялі іх ад канкурэнцыі з боку сельскіх і іншагародніх рамеснікаў. У азначаны перыяд у гарадах Беларусі налічвалася каля 100 цэхавых спецыяльнасцяў (срэбнікі, кавалі і г.д.), у XVIII ст. – ужо 200. У склад цэха ўваходзіла каля 60 – 100 чалавек. Сярод членаў цэхаў існавалі наступныя сацыяльныя групы:

майстры – самастойныя гаспадары, якія мелі ва ўласнасці прылады працы і майстэрні, дасканала валодалі прафесіяй; з іх ліку на год выбіраўся кіраўнік цэха – стараста (цэхмістр);

чаляднікі – падручныя майстроў, якія прайшлі курс навучання, але немелі сваіх прылад працы і не атрымалі статусу майстра; пры пэўных умовах (выкананне ўзорнай работы, тэрмін працы і г.д.) чаляднік могнабыць статус майстра;

хлопцы – вучні майстроў.

Дзейнасць цэха рэгламентавалася пісьмовым статутам. У ім быў распісаны парадак навучання, найму вучняў і чаляднікаў, пераходу з разраду вучняў у чаляднікі і далей у майстры, рэгуляваліся адносіны ўнутры цэха, адносіны цэха да рамеснікаў, якія не ўступілі ў цэх, сувязі цэха з гарадскім самакіраваннем. Толькі ўдзельнікі цэхаў мелі права прадаваць сваю прадукцыю ў гарадах. Рамеснікі, якія не ўваходзілі ў цэх, называліся партачамі; у выпадку выкрыцця іх дзейнасці ўладамі і братчыкамі яны страчвалі тавар і плацілі вялікія штрафы.

Пад уплывам агульнага росту эканомікі актыўна ішло развіццё гандлю, у гарадах і мястэчках наладжваўся пастаянны гандаль у лавах і крамах. Кожны тыдзень у мястэчках і гарадах праходзілі таргі (пераважна аптовыя і дробнааптовыя аперацыі); у буйных гарадах штогод праводзіліся кірмашы. Узмацня-

61

ліся гандлёвыя сувязі розных рэгіёнаў краіны, што стымулявала будаўніцтва дарог-гасцінцаў.Самаявялікаяпраходзіла празБерасце,Менск, ОршуіСмаленск.

Ішоў працэс аб’яднання купцоў у брацтвы ці гільдыі. Яны атрымлівалі дзяржаўныя прывілеі на вядзенне гандлю. Аформілася спецыялізацыя ў сферы гандлю: міжнародны аптовы гандаль ажыццяўлялі “госці”, аперацыямі па перапродажы сярэдніх партый тавараў, якія збіраліся па сельскай мясцовасці, займаліся “перасолы”, а дробным разносным гандлем – “шкоты” (назва паходзіць ад шатландцаў-наёмнікаў, якія аселі ў ВКЛ).

У сістэме знешняга гандлю праз Познань, Крулявец і Рыгу на экспарт вывозілі тавары лясных промыслаў, збожжа, мёд, лён, радзей – рамесныя вырабы; імпарт складалі металы, металічныя паўфабрыкаты і вырабы, сукно, каштоўнаеўзбраенне, прадметы раскошы, віно, селядцы, соль.

Такім чынам, у сярэднявечных гарадах ВКЛ у XIV – XVI стст. адбываліся наступныя працэсы: хуткае развіццё рамяства і гандлю, стварэнне сістэмы гарадскога самакіравання, фарміраванне грамадскіх карпарацый.

4.4. Саслоўная структура грамадства

Усё насельніцтва ВКЛ падзялялася на некалькі саслоўяў (станаў): шляхта, духавенства, мяшчанства, сялянства, іншаканфесійныя станы (яўрэі, татары).

На працягу XIV – XVI стст. межы паміж саслоўямі станавіліся ўсё больш жорсткімі.

Найбольш прывілеяваным саслоўем з’яўлялася шляхта: яна мела выключнае права валодання зямлёй, вызвалялася ад абавязковых падаткаў, валодала правам займаць дзяржаўныя пасады і ўдзельнічаць у палітычным жыцці.

Да сярэдзіны XVI ст. гэтае саслоўе ў прававых адносінах не было аднародным. Найбольшым уплывам карысталіся магнаты (князі і паны), якія паходзілі з былых удзельных князёў і некаторых уплывовых баяр. Яны займалі галоўныя дзяржаўныя пасады, валодалі вялікімі зямельнымі маёнткамі. З сярэдзіны XVI ст. адбываўся працэс павышэння палітычнага значэння сярэдняй і дробнай шляхты (нашчадкаў былых баяр і дваран), сведчаннем чаго з’яўляюцца рэформы 1560-х гг.

Духавенства не ўяўляла сабой адзінай саслоўнай групы. У ВКЛ дзейнічала каталіцкае, праваслаўнае, а з сярэдзіны XVI ст. – і пратэстанцкае духавенства. Прававы статус іх быў розны. Прывілеяванае становішча займала каталіцкае духавенства, каталіцкія біскупы займалі вышэйшыя месцы ў складзе Паноў Рады. Праваслаўнае духавенства мела прававы статус, пацверджаны велікакняжацкімі прывілеямі. Асобныя групы духавенства атрымлівалі спецыяльныя прывілеі, а таксама зямельныя падараванні ад вялікіх князёў або магнатаў.

Мяшчанства (гарадское насельніцтва) таксама мела розныя правы ў ВКЛ. Прававое становішча мяшчан залежала ад таго, у якім горадзе яны пра-

62

жывалі. Значнымі правамі карысталіся жыхары Вільні, Полацка, Берасця, Менска і іншых буйных дзяржаўных гарадоў з правам на самакіраванне і даравальнымі граматамі. Меншымі правамі валодалі жыхары мястэчак і гарадоў, што не мелі права на самакіраванне. Жыхары прыватнаўласніцкіх гарадоў былі феадальна залежнымі. Мяшчанства падзялялася на некалькі сацыяльных груп:

патрыцыят (заможныя купцы і цэхмайстры);

рамеснікі і дробныя гандляры;

гарадскі плебс (чаляднікі, вучні, “чорныя людзі” – вольнанаёмныя рабочыя і жабракі).

Сялянства як саслоўе не было аднародным. Сярод сялян вылучаліся:

асабіста свабодныя сяляне, што выконвалі ваенную службу (баяры путныя, баяры панцырныя, баяры-слугі) або займаліся пэўнымі рамёствамі і промысламі (асочнікі, баброўнікі, бортнікі, рыбаловы, стральцы, бондары, ганчары, кавалі, цесляры); пастатусе былі набліжаныдадробнайшляхты або мяшчанства;

шматлікія катэгорыі феадальна залежнага сялянства (гл. п. 4.1); пра-

вавое становішча гэтых катэгорый характарызавалі поўная палітычная бяспраўнасць, абмежаваная грамадзянская праваздольнасць, павышаная крымінальная адказнасць.

У асобныя саслоўі ўключаліся групы нехрысціянскага насельніцтва – яўрэі, караімы, татары. Яны валодалі спецыяльнымі правамі, вызначанымі асобымі прывілеямі вялікіх князёў, мелі ўласную аўтаномію: свае органы самакіравання, суды, плацілі павышаныя падаткі (яўрэі) або неслі ваенную службу (татары), у асноўным былі ізаляваны ад хрысціянскага насельніцтва.

Такім чынам, на працягу XIV – XVI стст. у ВКЛ сфарміравалася саслоўная сістэма, характэрная для феадальнага сярэднявечнага грамадства. Прывілеяванае становішча ў межах дадзенай сістэмы займала шляхта.

Асноўныя паняцці для засваення

Воласць, гаспадарскі двор, паншчына, чынш, людзі пахожыя, людзі непахожыя, даннікі, асадныя сяляне, людзі цяглыя, агароднікі, людзі лёзныя, “рэвалюцыя коштаў”, “лінія Эльбы”, валочная памера, фальварак, падворнае землекарыстанне, прыгоннае сялянства, мястэчка, магдэбургскае права, юрыдыка, войт, магістрат, рада, лава, бурмістр, цэх, майстры, чаляднікі, гільдыя, шляхта, духавенства, мяшчанства, сялянства.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Ахарактарызуйце асаблівасці пазямельных адносін у ВКЛ у XIV – XVI стст.

2.Якімі шляхамі адбывалася пашырэнне феадальнага землеўладання ў ВКЛ у XIV – XVI стст.? Растлумачце прычыны росту прыватнага феадальнага землеўладання ў гэты перыяд.

63

3.Якія змены адбываліся ў становішчы сялянскай абшчыны на працягу

XIV – XVI стст.?

4.Назавіце катэгорыі сялянства паводле юрыдычнага становішча.

5.Пералічыце асноўныя віды феадальнай рэнты.

6.З чым было звязана фарміраванне “лініі Эльбы”? Якім чынам развіццё капіталізму ў Заходняй Еўропе ў XVI ст. паўплывала на эвалюцыю сельскай гаспадаркі ВКЛ?

7.Што такое фальварак? У чым яго адрозненне ад гаспадарскага двара?

8.Якія прычыны абумовілі правядзенне аграрнай рэформы 1557 г.? Назавіце яе асноўныя палажэнні.

9.Вызначце асноўныя вынікі правядзення валочнай памеры ў дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх маёнтках ВКЛ.

10.Назавіце асноўныя этапы запрыгоньвання сялян у ВКЛ.

11.Якія прычыны выклікалі рост гарадоў у ВКЛ у XIV – XVI стст.? Якімі асноўнымі шляхамі ішло павелічэнне гарадскога насельніцтва?

12.Якія адрозненні існавалі ў прававым статусе гарадоў ВКЛ у XIV – XVI стст.?

13.Што такое магдэбургскае права? Калі гэтае права атрымалі асноўныя гарады ВКЛ?

14.Што такое юрыдыкі? У чым адрозненне юрыдычнага становішча гараджан, якія пражывалі ў юрыдыках і на самакіруемых тэрыторыях гарадоў?

15.Апішыце структуру кіравання ў гарадах, якія валодалі магдэбургскім правам.

16.Якія асноўныя віды рамяства атрымалі пашырэнне ў гарадах ВКЛ у

XIV – XVI стст.?

17.Што такое цэхі? Дайце агульную характарыстыку дзейнасці цэхаў у гарадах ВКЛ.

18.Якія асноўныя віды гандлю атрымалі развіццё ў ВКЛ у XIV – XVI стст.? Што такое гільдыі?

19.Якія асноўныя саслоўі склаліся ў структуры грамадства ВКЛ у

XIV – XVI стст.?

20.У чым выяўлялася прывілеяванае становішча шляхты ў ВКЛ?

21.Назавіце асноўныя сацыяльныя слаі мяшчанства ВКЛ.

22.У чым заключаецца спецыфіка прававога становішча нехрысціянскіх груп насельніцтва ў ВКЛ (яўрэяў, татар)?

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Эвалюцыя сялянскай грамады ў ВКЛ у XIV – XVI стст.

2.Сяляне-слугі ў ВКЛ.

3.Магдэбургскае права ў Полацку: фарміраванне, інстытуты самакіравання і іх эвалюцыя.

64

4.Купецкія гільдыі ў ВКЛ у XIV – XVI стст.

5.Фарміраванне шляхецкага саслоўя ў ВКЛ у святле заканадаўчых актаў XIV – XVI стст.

6.Утварэнне яўрэйскай абшчыны ў ВКЛ у XIV – XVI стст.

7.Сацыяльна-эканамічнае і палітыка-прававое становішча татар у ВКЛ.

Тэма 5. Рэлігія і культура ВКЛ у XIV – XVI стст.

1.Рэлігійныя адносіны ў ВКЛ у XIV – XVI стст.

2.Фарміраванне беларускай народнасці.

3.Культура ВКЛ у XIV – XVI стст.

5.1. Рэлігійныя адносіны ў ВКЛ у XIV – XVI стст.

Важнейшай часткай жыцця традыцыйнага грамадства з’яўлялася рэлігія. На працягу ўсяго перыяду існавання ВКЛ на яго тэрыторыі існавала некалькі рэлігійных канфесій, якія ў розны час мелі розны прававы статус і ўплыў у грамадстве. Сярод канфесій, якія дзейнічалі ў ВКЛ, можна вылучыць хрысціянскія (каталіцызм, праваслаўе, пратэстантызм) і нехрысціянскія (іудаізм, іслам).

Рымска-каталіцкая царква

Да канца XIV ст. у ВКЛ дзейнічалі толькі невялікія абшчыны католікаў. Пасля Крэўскай уніі 1385 г. каталіцызм стаў пануючым веравызнаннем у ВКЛ. Ён быў прыняты вялікім князем і значнай часткай арыстакратыі. Прывілеі 1387 і 1413 гг. замацавалі пануючае становішча каталіцкай царквы і каталіцкай шляхты. Каталіцкія біскупы займалі важнейшыя месцы ў складзе Паноў Рады. У канцы XIV – пачатку XV стст. у каталіцызм было прымусова ахрышчана язычніцкае насельніцтва ВКЛ. У выніку каталіцызм стала вызнаваць большасць насельніцтва ў заходняй, пераважна балцкай, частцы ВКЛ; у цэнтры і на ўсходзе ВКЛ да канца XVI ст. колькасць католікаў была нязначнай нават сярод шляхты. Дзяржаўныя ўлады і каталіцкая шляхта выдаткоўвалі значныя сродкі на будаўніцтва каталіцкіх храмаў, кляштароў, падаравалі ім землі і іншую маёмасць.

Уся каталіцкая царква прызнавала вяршэнства рымскага папы. Паводле структуры яна падзялялася на біскупствы. Усе біскупствы ў ВКЛ падпарадкоўваліся гнезненскаму арцыбіскупу ў Польшчы. На тэрыторыі ВКЛ існавалі

Віленскае (з 1388 г.), Жамойцкае (з 1417 г.), Уладзімірска-Луцкае (з 1425 г.)

біскупствы.

У каталіцкай царкве вялікую ролю адыгрывалі манаскія ордэны, якія мелі значную аўтаномію: дамініканцы, францысканцы, аўгусцінцы, бернардзінцы, кармеліты і інш.

65

Праваслаўная царква

Праваслаўе да XVII ст. вызнавала абсалютная большасць насельніцтва ва ўсходняй і цэнтральнай частцы ВКЛ, а таксама істотная частка насельніцтва на захадзе ВКЛ. Да праваслаўнай царквы належала значная частка шляхты ВКЛ. Паводле прывілеяў 1432 і 1434 гг. яна ўраўноўвалася ў грамадзянскіх правах з каталіцкай, а ў выніку прывілею 1563 г. набывала роўнасць і ў палітычных правах.

Да канца XVI ст. уся праваслаўная царква ў ВКЛ падпарадкоўвалася канстанцінопальскаму патрыярхату. На чале праваслаўнай царквы ў ВКЛ знаходзіўся мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі, рэзідэнцыя якога з 1458 г. знаходзілася ў Вільні або Новагародку. Кіеўская мітраполія да канца XVI ст. падзялялася на некалькі епархій: Кіеўская (мітрапаліцкая), Полацкая, Турава-Пінская, Уладзімірска-Берасцейская і шэраг епархій на тэрыторыі Украіны (Львоўская, Луцкая, Холмская, Перамышльская).

У XVI ст. надзвычай вялікую ролю ва ўнутраным кіраванні праваслаўнай царквы сталі адыгрываць свецкія асобы (шляхта, брацтвы ў гарадах), якія захапілі частку функцый духавенства. Праваслаўная шляхта выдзяляла значныя сродкі на будаўніцтва праваслаўных храмаў, манастыроў і г.д.

Рэфармацыя

У XVI ст. на тэрыторыі амаль усёй Еўропы адбываецца Рэфармацыя – масавы рэлігійны рух, накіраваны супраць веравучэння і культу каталіцкай царквы і на аднаўленне прынцыпаў першапачатковага хрысціянства паводле Бібліі. Перадумовай Рэфармацыі стала пераўтварэнне каталіцкай царквы ў магутную сацыяльна-эканамічную арганізацыю ў Еўропе, багацце якой грунтавалася на вялікім землеўладанні, зборы дзесяціны, гандлі індульгенцыямі (граматамі аб адпушчэнні грахоў за грошы), паборах за выкананне абрадаў. Веравучэнне і культ каталіцызму ўсё больш аддаляліся ад першапачатковых прынцыпаў хрысціянства. Гэта выклікала незадаволенасць сярод шырокіх слаёў грамадства, у тым ліку кіруючых колаў шэрагу дзяржаў, якія імкнуліся завалодаць уласнасцю каталіцкай царквы.

Фармальным пачаткам Рэфармацыі лічыцца абвяшчэнне германскім манахам Марцінам Лютэрам у 1517 г. у Вітэнбергу “95 тэз”, накіраваных на рэформу каталіцкай царквы. Вынікам Рэфармацыі стала фарміраванне шэрагу пратэстанцкіх канфесій (лютэранства, кальвінізм, баптызм і г.д.).

Пратэстанты абвясцілі Біблію галоўным аўтарытэтам у справах веры, распрацавалі новыя дактрыны веравучэння, якія, на іх думку, адпавядалі прынцыпам ранняга хрысціянства, закладзеным у Бібліі. Прадстаўнікі рэфармацыйных канфесій выступалі супраць індульгенцый, за права свецкіх асоб у рэлігійнай абшчыне выбіраць і кантраляваць дзейнасць духавенства, за канфіскацыю царкоўнай маёмасці, выкарыстанне ў набажэнствах народнай мовы, а не лацінскай, адмаўлялі культ ікон, “святых”, большасць каталіцкіх абрадаў.

66

Пратэстанты, асабліва кальвіністы, пастуліравалі прынцып вяршэнства Святога Пісання ў царкоўным і свецкім жыцці.

Для барацьбы з Рэфармацыяй каталіцкая царква актыўна выкарыстоўвала інквізіцыю, а таксама спецыяльна створаны ў 1540 г. ордэн езуітаў. Аднак на працягу XVI ст. паўночна-германскія княствы, шэраг гарадоў-дзяржаў

уШвейцарыі, Швецыя, Данія, Англія, Шатландыя, Прусія афіцыйна падтрымалі пратэстантызм. У 1555 г. імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V

уАўгсбургскім прывілеі юрыдычна замацаваў прынцып “чыя зямля, таго і вера”, які дазваляў асобным князям у сваіх уладаннях уводзіць каталіцызм або пратэстантызм паводле ўласнага меркавання. У некаторых еўрапейскіх краінах (Францыі, Нідэрландах) супярэчнасці паміж католікамі і пратэстантамі прывялі да рэлігійных войнаў.

Рэфармацыя ў ВКЛ пачалася ў сярэдзіне XVI ст. Вынікам стала ўзнікненне такіх канфесій, як евангелічна-аўгсбургская (лютэранская), евангеліч- на-рэфармацкая (кальвінісцкая), “Польскія і Літоўскія браты” (антытрынітарыі – радыкальная плынь, якая адмаўляла дагматы аб траістасці Бога і боскасці Хрыста).

Рэфармацыя ў ВКЛ мела шэраг асаблівасцяў:

1)Яна не была справакавана жаданнем феадалаў атрымаць маёмасць каталіцкай царквы. У ВКЛ царкве належала 5 % зямлі, у той час як, напрыклад, у Англіі – 40 %. Галоўным матывам прыняцця Рэфармацыі шляхтай было яе імкненне паставіць пад свой кантроль дзейнасць духавенства і абмежаваць уплыў Рыму.

2)Рэфармацыя распаўсюджвалася галоўным чынам сярод шляхты і часткі мяшчанства і амаль не закранула сялянскія масы. У структуры пратэстанцкіх канфесій галоўную ролю адыгрывалі свецкія апекуны з ліку ўплывовай шляхты.

3)Найбольш уплывовымі накірункамі рэфармацыйнага руху сталі кальвінізм і антытрынітарызм, а не лютэранства.

4)На тэрыторыі ВКЛ Рэфармацыя была скіравана не толькі супраць каталіцкай, але і супраць праваслаўнай царквы.

Асноўнымі шляхамі распаўсюджання Рэфармацыі былі навучанне шляхты ў пратэстанцкіх універсітэтах Заходняй Еўропы, іміграцыя замежных настаўнікаў і мяшчан, цесныя палітычныя і эканамічныя кантакты з пратэстанцкімі Прусіяй і Інфлянтамі. Першай вядомай абшчынай пратэстантаў ВКЛ лічыцца лютэранская абшчына ў Слуцку, якая ў 1535 г. атрымала надзел зямлі ў горадзе ад князя Юрыя Алелькавіча. Найбольшае развіццё рэфармацыйнага руху у ВКЛ пачалося з 1553 г., калі канцлер ВКЛ Мікалай Радзівіл “Чорны” на свае сродкі пабудаваў кальвінісцкі збор і друкарню ў Берасці. У 1550-я – 1560-я гг. у ВКЛ ужо ўзнікла 85 кальвінісцкіх і 7 антытрынітарных абшчын. На 1569 г. у склад Паноў Рады ВКЛ уваходзіла 15 пратэстантаў, 2 католікі

67

(біскупы), 5 праваслаўных. Для каардынацыі дзеянняў розных рэфармацыйных групВКЛу1557г.быўстворанысінодевангелічна-рэфармацкіхабшчынуВільні.

Адначасовая дзейнасць некалькіх канфесій у ВКЛ прыводзіла да ўсталявання адносна мірных узаемаадносін паміж імі, рэлігійнай талеранцыі. Паводле Віленскага прывілею 1563 г. было абвешчана ўраўнаванне ў палітычных правах шляхты ВКЛ усіх хрысціянскіх веравызнанняў. Пасля стварэння Рэчы Паспалітай у 1573 г. быў абвешчаны акт Варшаўскай канфедэрацыі, які прадубліраваў Статут ВКЛ 1588 г., паводле якога ўся хрысціянская шляхта незалежна ад веравызнання атрымлівала роўныя грамадзянскія і палітычныя правы. Злачынствы на рэлігійнай глебе прыраўноўваліся да крымінальных. У большасці самакіруемых гарадоў у адносінах паміж мяшчанамі розных канфесій дзейнічалі прынцыпы рэлігійнай цярпімасці. У прыватных уладаннях рэлігійную сітуацыю кантралявалі ўладальнікі: яны маглі або захоўваць рэлігійную цярпімасць, або ствараць перавагі для пэўнага веравызнання, або нават праводзіць рэпрэсіі ў адносінах да іншаверцаў нешляхецкага паходжання.

Рэлігійная цярпімасць для прадстаўнікоў нехрыціянскіх веравызнанняў (яўрэяў, мусульман) замацоўвалася спецыяльнымі прывілеямі.

Такім чынам, у XIV – XVI стст. у ВКЛ склалася шматканфесійная сітуацыя. Афіцыйна пануючы статус быў замацаваны за каталіцкай царквой, аднак у грамадскім жыцці мелі таксама моцны ўплыў праваслаўная і пратэстанцкія канфесіі. Гэта прывяло да замацавання рэлігійнай талеранцыі ў міжканфесійных адносінах, пацверджанай на дзяржаўна-прававым узроўні.

5.2. Фарміраванне беларускай народнасці

Па пытаннях узнікнення беларусаў як этнічнай супольнасці ў асяроддзі навукоўцаў розных эпох вызначаюць некалькі падыходаў-канцэпцый:

польская (Л. Галембоўскі): беларусы – гэта сапсаваныя рускімі князямі і праваслаўнай рэлігіяй палякі;

велікаруская (А. Сабалеўскі, І. Сразнеўскі): беларусы – гэта сапсаваныя польскім уплывам рускія;

крывіцкая (Я. Карскі, В. Ластоўскі): племянны саюз крывічоў разглядаўся як вызначальны фактар у стварэнні дзяржаўных і этнічных структур сучаснай Беларусі;

фінская (І. Ласкоў): першым гістарычна вядомым насельніцтвам Беларусі лічацца фіна-ўгорскія плямёны. Менавіта яны сталі асновай, на якой сфарміраваўся беларускі народ, з часам славянізаваны;

балцкая (У. Сядоў): адзначаецца вядучая роля балцкіх плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі. Менавіта яны сфарміравалі культуру і антрапалагічны тып сучасных беларусаў. У выніку славянізацыі балцкага субстрату і сфарміраваліся беларусы;

68

крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая (М. Грынблат, М. Доўнар-Заполь-

скі): беларуская народнасць узнікла ў выніку паступовага аб’яднання розных славянскіх плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі;

савецкая (С. Токараў): у межах раннефеадальнай дзяржавы Кіеўская Русь у IX – XIII стст. сфарміравалася т.зв. старажытнаруская народнасць, на аснове якой у XIV – XVI стст. узніклі рускія, украінцы і беларусы.

Працэс фарміравання этнічных супольнасцяў як аб’яднанняў людзей з аднолькавай самасвядомасцю, агульнай тэрыторыяй, эканамічным, палітычным і культурным жыццём мае складаны характар. Першаснымі і найбольш простымі формамі аб’яднання грамадства былі арганізацыі кроўных сваякоў – роды. Роды злучаліся спачатку ў плямёны, затым племянныя саюзы і іншыя этнічныя супольнасці. Тэрыторыя Беларусі ў эпоху першабытнага грамадства была заселена фінскімі і балцкімі плямёнамі, якія ў Сярэднявеччы асіміліраваліся славянамі, аднак перадалі частку сваёй культуры новым этнічным аб’- яднанням. Этнакультурныя працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў сярэднія вякі, уключалі ў сябе славянскія (крывічы, дрыгавічы, радзімічы, валыняне) і балцкія (літва, яцвягі) племянныя этнічныя супольнасці.

Стымулюючым фактарам этнічнай кансалідацыі было ўтварэнне ВКЛ. Падпарадкаванне на працягу другой паловы XIII – XVI стст. звыш двух дзясяткаў княстваў адзінай цэнтральнай уладзе спрыяла стварэнню агульнай этнічнай тэрыторыі, актывізавала культурныя сувязі паміж рознымі яе тэрытарыяльнымі часткамі. У Вялікім Княстве Літоўскім XIV – XVIII cт. адбывалася паступовае збліжэнне палітычных, эканамічных і культурных адрозненняў асобных рэгіёнаў, пачалося фарміраванне этнічных і моўных асаблівасцяў, характэрных для беларускай народнасці. Народнасць – аб’яднанне людзей на пэўнай тэрыторыі з агульнай гісторыяй, мовай і культурай, умовамі жыцця. Але ў межах народнасці не было моцнай агульнай самасвядомасці. У XIV – XVI стст. насельніцтва ВКЛ мела некалькі тыпаў самасвядомасці:

рэгіянальная самасвядомасць (палачане, віцябляне, палешукі, гарадзенцы, жамойты і г.д.);

канфесійная самасвядомасць (Русь, русіны – г.зн. праваслаўныя, лаціняне – г.зн. католікі);

агульнадзяржаўная самасвядомасць (літвіны, г.зн. жыхары ВКЛ).

З XVI ст. фарміравалася паняцце літоўскага палітычнага народу, пад якім разумелася ўся шляхта ВКЛ незалежна ад этнічнага паходжання і веравызнання. Шляхта лічыла сябе самастойнай супольнасцю, надзеленай асобымі правамі і этнічна аддзеленай ад астатняга насельніцтва (абгрунтаваннем гэтага служылі легенды пра паходжанне арыстакратыі ВКЛ ад старажытных рымлян або ад старажытных стэпавых качэўнікаў – сарматаў, што абумовіла фарміраванне ў XVII – XVIII стст. ідэалогіі сарматызму).

69

Назва “Беларусь” узнікла і замацавалася за нашымі тэрыторыямі не адразу. У XII ст. яна адносілася да Уладзіміра-Суздальскага княства. Крыжакі ў сярэдзіне XIII – XIV стст. (напр. П. Сухенвірт у 1360 г.) размяшчалі Белую Русь паміж Літвой і Масквой, разумеючы пад гэтым тэрмінам Полацкія, Смаленскія і Пскоўскія землі. У XIV – XVI стст. канфесіёнім “рускі” азначаў праваслаўных Рэчы Паспалітай, у адрозненне ад “маскавітаў” – падданых Масквы. Згодна са звесткамі паляка Я. Чарнкоўскага, Полацк называецца “крэпасцю Белай Русі”, а наёмнік-італьянец у XVI ст. А. Гваніні і яго наступнікі называюць тэрмінам “беларусцы” жыхароў Падзвіння і Падняпроўя, а жыхароў Меншчыны і Гарадзеншчыны азначаюць як “літву”, адрозніваючы ад балтамоўнай “жмудзі”. У XVII – XVIII стст. Магілёўская праваслаўная епархія называлася “беларускай”. Толькі ў выніку дзейнасці стваральнікаў беларускай літаратуры і нацыянальнага руху ў XIX – пачатку XX стст канчаткова этнонім “беларусы” замацаваўся і пачаў прызнавацца за саманазву ўсімі жыхарамі нашай тэрыторыі.

На працэс фарміравання беларускай народнасці вялікі ўплыў аказвала станаўленне старабеларускай мовы, якая фарміравалася на аснове царкоўнаславянскай мовы і мясцовых гаворак і з XIV ст. стала выцясняць з афіцыйнага ўжытку царкоўнаславянскую мову. У XIV – XVI стст. у асяроддзі шляхты і адукаванага насельніцтва старабеларуская мова замацавалася ў якасці размоўнай. Гэтая мова стала агульнадзяржаўнай, на ёй выдаваліся дзяржаўныя дакументы, ажыццяўлялася справаводства ў канцылярыі ВКЛ і ва ўсіх рэгіянальных органах улады. З другой паловы XVI ст. у асяроддзі шляхты і адукаванага насельніцтва пачала пераважаць польская мова. Важную ролю ў грамадскім жыцці адыгрывалі таксама лацінская мова як мова рымска-каталіцкай царквы, міжнародных зносін і царкоўнаславянская мова як мова праваслаўнай царквы.

Такім чынам, у XIV – XVI стст. адбывалася фарміраванне беларускай народнасці. Аднак гэты працэс запавольваўся шматканфесійным і шматмоўным складам насельніцтва ВКЛ, наяўнасцю розных тыпаў самасвядомасці ва ўмовах карпаратыўнага сярэднявечнага грамадства.

5.3. Культура ВКЛ у XIV – XVI стст.

Культурнае жыццё ў ВКЛ у XIV – XVI стст. знаходзілася пад пераважным уплывам рэлігіі. У той жа час у выніку культурных кантактаў з Заходняй Еўропай і распаўсюджання ідэй Адраджэння адбывалася ўмацаванне свецкіх элементаў культуры. Для культуры Адраджэння характэрны павышаная ўвага да праблем чалавека і яго месца ў свеце, свецкіх гуманітарных ведаў і мастацтва, станаўленне нацыянальных моў і літаратур. Культура Адраджэння аказала вялікі ўплыў на адукацыю, узнікненне кнігадрукавання і ўзбагачэнне форм мастацкай культуры ВКЛ.

70