Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
54
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

падпарадкавала сваёй уладзе тэрыторыі Кітая, часткова Сібіры і Далёкага Усходу, Цэнтральнай Азіі, Ірана, Урала, Каўказа, Паволжа. У стэпавай зоне Еўразійскага кантынента пачаліся вялікія міграцыі, справакаваныя агрэсіяй мангола-татарскіх саюзаў плямён.

У1223 г. адбываецца першае сутыкненне кааліцыі славянскіх князёў з мангола-татарамі. У бітве на р. Калка войска кааліцыі было знішчана, сярод іншых загінуў князь Юры Нясвіжскі. У 1238 г. мангола-татары на чале з ханам Бату падпарадкавалі Уладзіміра-Суздальскія і Смаленскія землі, у 1239 – 1241 гг. падчас паходаў на Кіеў, Валынь і Польшчу імі былі спалены Гомель, Тураў, Мазыр, Пінск, Берасце. Аднак спроба мангола-татараў прарвацца ў цэнтральныя землі Беларусі ў 1242 і 1249 гг. скончыліся няўдачай.

Упачатку 40-х гг. XIII ст. у Паволжы была ўтворана мангола-татарская дзяржава – Залатая Арда. Землі сучаснай Расіі і Украіны сталі залежнымі ад яе і вымушаны былі сплочваць даніну. Нягледзячы на частыя спусташальныя набегі, на працягу ўсяго XIII ст. мангола-татарам не ўдалося ўстанавіць сваю ўладу на беларускіх землях. Барацьба славянскіх княстваў супраць манголататараў паскорыла працэс іх аб’яднання ў адзіную дзяржаву.

Такім чынам, у першай палове XIII ст. раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі апынуліся пад пагрозай агрэсіі з боку двух значных знешнепалітычных праціўнікаў – крыжакоў і мангола-татараў. Неабходнасць супрацьстаяння гэтым сілам сталі адной з важнейшых прычын утварэння адзінай дзяржавы ВКЛ.

2.4.Рэлігія і культура беларускіх зямель у IX – XIII стст.

Урэлігійным жыцці беларускіх зямель разглядаемага перыяду вызначальным працэсам стала прыняцце хрысціянства ў якасці пануючай рэлігіі. Першыя звесткі пра з’яўленне хрысціянства на землях сучаснай Беларусі ўзыходзяць да XIII ст. Скандынаўскія сагі сведчаць аб тым, што ў гэты час у Полацку існавала драўляная царква, а асноўнымі носьбітамі хрысціянства былі хрышчоныя ў Візантыі варажскія дружыннікі.

Каля 988 г. кіеўскі князь Уладзімір разам са сваёй дружынай прыняў хрысціянства. Пасля гэтага афіцыйна пачаўся масавы перавод у хрысціянскую веру насельніцтва на ўсіх землях, падпарадкаваных Кіеўскай дзяржаве, да якіх у той час належалі Полацкае і Тураўскае княствы. Прыняцце хрысціянства дазваляла палітычнай эліце вырашаць праблемы ўлады і прэстыжу як

умежах сваіх княстваў (умацаванне ўлады шляхам устанаўлення адзінай рэлігіі), так і на міжнародным узроўні, дазваляла дамаўляцца на роўных з хрысціянскай Еуропай.

Перавод у хрысціянства адбываўся рознымі сродкамі: прымусовымі і мірнымі. Перавод насельніцтва ў хрысціянства зацягнуўся на доўгія стагод-

31

дзі, асабліва ў рэгіёнах, аддаленых ад цэнтральных гарадоў. Большасць насельніцтва, якое прыняло хрысціянства, не разумела яго сутнасці, і, будучы фармальна хрысціянамі, працягвала неафіцыйна захоўваць язычніцкія вераванні (дваяверства). Гэта зафіксаваў беларускі фальклор (песні, казкі, паданні), традыцыі (Дзяды, Каляды, Купалле, шанаванне валуноў, крыніц і г.д.). Пад уплывам язычніцтва некаторыя погляды і культы былі ўведзены ў практыку хрысціянскай царквы.

З прыняццем хрысціянства на землях Беларусі з’яўляецца рэлігійная арганізацыя – царква, якая кіравалася духавенствам. Спачатку духоўныя асобы былі пераважна выхадцамі з Візантыі або Балгарыі, паступова з’яўляліся мясцовыя кадры. Царкоўная арганізацыя ва Усходняй Еўропе (на тэрыторыі, якая ўваходзіла ў Кіеўскую дзяржаву на мяжы X – XI стст.) пад назвай Кіеўская мітраполія падпарадкоўвалася візантыйскай царкве на чале з канстанцінопальскім патрыярхам. Мітраполія падзялялася на шэраг епархій. На землях Беларусі існавалі Полацкая (заснавана ў 992 г., першы вядомы епіскап – Міна), Тураўская (1005 г.), Смаленская (1136 г.) епархіі.

У 1054 г. у хрысціянская царкве адбыўся раскол на каталіцкую (на захадзе Еўропы) і праваслаўную (на ўсходзе Еўропы з цэнтрам у Візантыі). Кіеўская мітраполія ўваходзіла ў склад праваслаўнай царквы, якая вяла барацьбу з язычніцкімі вераваннямі, будавала храмы і манастыры. Пры гэтым яна атрымлівала вялікую эканамічную і палітычную падтрымку з боку княскай улады. Вельмі садзейнічалі хрысціянізацыі князь Ізяслаў і яго маці Анастасія (Рагнеда), князь Усяслаў Чарадзей, а таксама першая кананізаваная “святая” ва усходняй Еўропе Еўфрасіння Полацкая (? – 1173 гг.), якая паходзіла з полацкай княжацкай дынастыі. Царква ў сваю чаргу выконвала ролю важнага ідэалагічнага інструменту княжацкай улады.

Хрыціянізацыя садзейнічала таму, што культура беларускіх земляў IX – XIII стст. стала вызначацца стварэннем форм і структур, характэрных для еўрапейскай цывілізацыі. Вынікамі хрысціянізацыі сталі:

1) Узнікненне пісьменства і літаратуры. Пісьменства развіваецца ў су-

вязі з патрэбамі пашырэння свяшчэнных хрысціянскіх тэкстаў. На нашых землях існавалі дахрысціянскія графічныя сістэмы (т.зв. “чэрты і рысы” і варажскія руны). З прыняццем хрысціянства ў якасці пісьмовай замацавалася царкоўнаславянская мова, якая выкарыстоўвала кірылічны алфавіт. У майстэрнях пры цэрквах (скрыпторыях) перапісваліся ўручную кнігі рэлігійнага зместу і ствараліся летапісныя зводы. Найлепшымі ўзорамі кніжнага майстэрства, якія дайшлі да нашых дзен, сталі Тураўскае Евангелле XI ст., Друцкае Евангелле

XII ст., Радзівілаўскі летапіс. Акрамя царкоўнай сферы, пісьменства паступова пашыралася сярод гарадскога насельніцтва, пра што сведчаць берасцяныя граматы, у якіх фіксаваліся эканамічныя здзелкі, графіці, надрапаныя на

32

падмурках храмаў, а таксама “Барысавы камяні” XII ст. – высечаныя на 9 паганскіх “святых валунах” хрысціянскія малітвы полацкага князя Барыса.

2)Развіццё архітэктуры і мураванага дойлідства стала вынікам патрэб

устварэнні хрысціянскіх храмаў паводле ўзораў візантыйскага дойлідства. На працягу ўсяго Сярэднявечча асноўным матэрыялам для будаўніцтва з’яўлялася дрэва, аднак для вырашэння праблем прэстыжу і сакральнасці пачалося капіраванне форм больш высокай візантыйскай культуры, а значыць – стварэнне мураваных цэркваў. Асноўным стылем храмавага дойлідства быў раманскі, для якога былі характэрныя канструкцыі ў выглядзе прамавугольніка ці квадрата, тоўстыя сцены і калоны, на якія абапіраўся дах, упрыгожанне фрэскамі і шлемападобныя купалы. У Полацку сфарміравалася сваеасаблівая школа дойлідства, адрознымі рысамі якой былі лаканічнасць формаў, квадратны план і выцягнутыя ўверх пабудовы. Найбольш вядомымі з помнікаў з’яўляюцца Полацкі сабор святой Сафіі (пабудаваны па фундацыі Усяслава Чарадзея ў 50-я гг. XI ст.), Спаская царква ў Полацку (пабудавана дойлідам Іаанам на грошы Еўфрасінні Полацкай у сяр. XII ст.), Пятніцкая і Барысаглебская цэрквы ў Бельчыцах, Дабравешчанская царква ў Віцебску. Паводле звестак летапісаў,

уПолацку ў канцы XII ст існавала 8 мураваных храмаў і манастыроў. Акрамя таго, да нашага часу дайшлі Барысаглебская (Каложская) царква ў Гародні

(XII ст.) і т.зв. “Белая” вежа валынскага тыпу ў Камянцы (XIII ст.).

3)Развіццё выяўленчага мастацтва. Твораў гэтага перыяду амаль не захавалася да нашых дзён. Вядомыя кавалкі фрэсак і мазаік Сафійскага сабора і Барысаглебскага манастыра, толькі ў Спаскай царкве ў Полацку і сёння роспіс XII ст. упрыгожвае амаль усе сцены. Найлепшым узорам старажытнабеларускага ювелірнага майстэрства з’яўляецца зробленыў 1161 г. па замове Еўфрасінні Полацкай майстрам Лазарам Богшам крыж.

Да ліку буйнейшых прадстаўнікоў хрысціянскай культуры адзначанага перыяду належаць:

Еўфрасіння Полацкая (? – 1173 гг.) – заснавальніца Спаскай царквы і манастыра ў Полацку; паводле “Жыція св. Еўфрасінні Полацкай”, яна займалася перапісваннем кніг і садзейнічала развіццю рэлігійнай асветы;

Кірыла, епіскап Тураўскі (1130? – 1182 гг.) – адзін з пачынальнікаў рэлігійнай літаратуры ва Усходняй Еўропе, аўтар каля 70 словаў, прытчаў, пропаведзяў і да т.п.;

Клімент Смаляціч (XII ст.) – кіеўскі мітрапаліт родам са Смаленска. Аўтар першага вядомага ў Беларусі пісьмовага твора “Пасланне Фаме прасвітару”.

Такім чынам, у XI – XIII стст. на тэрыторыі Беларусі адбываецца развіццё хрысціянскай культуры, якая абумовіла фарміраванне пісьменства, станаўленне рэлігійнай літаратуры, архітэктуры і выяўленчага мастацтва. У той жа час сярод шырокіх мас насельніцтва працягвала існаваць традыцыйная народная культура, якая мела карані ў язычніцтве.

33

Асноўныя паняцці для засваення

Верв, феадалізм, князь, дружына, баяры, вотчына, памесце, кармленне, даніна, феадальная рэнта, смерды, закупы, радовічы, ізгоі, халопы (чэлядзь), палюддзе, пагосты, рамяство, гарады, дзядзінец, пасад, торг, купцы, шлях “з вараг у грэкі”, валокі, крывічы, дрыгавічы, радзімічы, яцвягі, літва, варагі, дзяржава, Полацкае княства, Тураўскае княства, Русь, Кіеўская дзяржава, феадальная раздробленасць, удзельныя княствы, веча, міжусобныя войны, тысяцкі, пасаднік, крыжакі, Ордэн мечаносцаў, Тэўтонскі ордэн, Лівонскі ордэн, мангола-татары, Залатая Арда, хрысціянізацыя, дваяверства, царква, епархія, стараславянская мова, кірыліца, дойлідства, манастыр, скрыпторый, раманскі стыль, летапіс.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Назавіце асноўныя рысы сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у IX – XIII стст.

2.Якія вам вядомы тэхнічныя ўдасканаленні ў сельскай гаспадарцы ў

IX – XIII стст.?

3.У чым палягае адрозненне паміж родавай і тэрытарыяльнай (суседскай) абшчынай?

4.Што такое феадалізм? Якія шляхі ўзнікнення феадальнай уласнасці на зямлю вы ведаеце?

5.Што такое даніна? Якім чынам адбываўся збор даніны ў сялянскіх абшчынах?

6.Пералічыце катэгорыі залежнага сялянства.

7.Чым выклікана аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі?

8.Назавіце даты першых узгадак пра гарады Беларусі. Якія функцыі выконваў сярэднявечны горад?

9.З якіх частак складаўся ўсходнееўрапейскі сярэднявечны горад?

10.Па якіх рэках ляжаў шлях “з вараг у грэкі” і што па ім перавозілі?

11.Якія племянныя саюзы і гарадскія цэнтры сталі асновай для фарміравання першых княстваў на тэрыторыі Беларусі?

12.У сувязі з якімі падзеямі ўзгадваецца першы вядомы полацкі князь Рагвалод?

13.Які характар мелі ўзаемаадносіны Полацкага княства з Кіеўскай дзяржавай у X – XI стст.?

14.Калі Полацкае княства дасягнула найвышэйшага палітычнага росквіту? З дзейнасцю якога князя звязаны гэты перыяд?

15.Што такое феадальная раздробленасць? Якія яе прычыны і вынікі для Полацкага княства?

34

16.Што такое веча? Пасля якіх падзей Полацкая зямля фактычна становіцца вечавой рэспублікай?

17.Якія іншыя княствы, акрамя Полацкага, існавалі на тэрыторыі Беларусі і ў чым асаблівасці іх дзяржаўна-палітычнага ладу?

18.Назавіце асноўныя адрозненні дзяржаўна-палітычнага ладу Полацкага і Тураўскага княстваў.

19.Якія вы ведаеце крыжацкія ордэны? Калі яны з’явіліся ў Прыбалтыцы? Якімі былі асноўныя мэты іх дзейнасці?

20.Назавіце асноўныя падзеі, звязаныя з барацьбой Полацкага княства

зкрыжакамі.

21.Калі Полацкая зямля страціла ў барацьбе з крыжакамі гарады Кукейнос і Герцыке?

22.Якія беларускія гарады былі спалены мангола-татарамі ў сярэдзі-

не XIII ст.?

23.Ці зведалі беларускія землі мангола-татарскае ярмо? Абгрунтуйце сваю думку.

24.Чаму і як на беларускіх землях была прынята хрысціянства?

25.Які характар мела хрысціянізацыя на беларускіх землях? Што такое дваяверства?

26.Якую ролю мела прыняцце хрысціянства для развіцця пісьменства на землях Беларусі?

27.Якія асаблівасці характэрныя для полацкай архітэктурнай школы?

28.Якія помнікі беларускай архітэктуры IX – XIII стст. захаваліся да нашых дзён?

29.Якія помнікі кніжнага і выяўленчага майстэрства IX – XIII стст. вам

вядомы?

30.Назавіце выдатных дзеячаў культуры Беларусі IX – XIII стст.

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Шлях “з вараг у грэкі” і яго роля ў эканамічным развіцці беларускіх

зямель.

2.Першыя гарады на беларускіх землях: іх становішча і функцыі.

3.Грашовая сістэма на тэрыторыі Беларусі ў IX – XIII стст.

4.Варагі і іх роля ў фарміраванні дзяржаўнасці ва Усходняй Еўропе.

5.Веча і яго роля ў грамадска-палітычным развіцці раннефеадальных княстваў.

6.Смаленскае княства ў IX – XIII стст.

7.Барацьба полацкіх князёў з крыжакамі ў першай палове XIII ст.

8.Кірыла Тураўскі: жыццё і творчасць.

35

Тэма 3. Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.

1.Утварэнне ВКЛ.

2.Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у другой палове XIII – XIV стст.

3.Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.

4.Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у XV – першай палове XVI стст.

5.Дзяржаўны лад, органы кіравання ВКЛ.

3.1. Утварэнне ВКЛ

Канцэпцыі фарміравання ВКЛ. У асяроддзі гісторыкаў існуе некалькі канцэпцый таго, якім чынам і на аснове якой этнічнай групы ўзнікла Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае і іншых зямель.

1)Паводле найбольш распаўсюджанай у літоўскай і савецкай гістарыяграфіі канцэпцыі, у XIII ст. адбываецца “літоўскае заваяванне” (В. Пашута, Е. Ахманьскі, Е. Гудавічус). Балтамоўныя літоўцы заваявалі паслабленыя феадальнай раздробленасцю ўсходнеславянскія княствы і падначалілі іх сваёй уладзе. Гэтая канцэпцыя мае вытокі ў ідэалогіі маскоўскіх цароў XVI – XVII стст., якія такім чынам абгрунтоўвалі свае тэрытарыяльныя прэтэнзіі на землі Беларусі і Украіны, а таксама ў літоўскім нацыянальным руху XIX ст.

2)Канцэпцыя “Русі Літоўскай” узнікла ў расійскай імперскай гістарычнай навуцы XIX ст. (С. Салаўеў). Яна падкрэслівала тое, што ўсходнеславянская ў асноўнай сваёй масе “Русь Літоўская” няўдала супернічала з “Руссю Маскоўскай”. Прычым само існаванне беларусаў, украінцаў і іх інтарэсы ў мінулым адмаўляліся.

3)Канцэпцыя “Літоўска-рускай дзяржавы” распрацавана расійскім гісторыкам М. Любаўскім на пачатку XX ст. Усе ўсходнеславянскія народы, паводле гэтай канцэпцыі, называлася “рускімі”, без размежавання на беларусаў, рускіх, украінцаў. За імі прызнавалася другарадная, але важная роля ў стварэнні ВКЛ.

4)Канцэпцыя “Беларуска-літоўскай дзяржавы”, распрацаваная ў 1920-ягг. беларускім гісторыкам У. Ігнатоўскім, сцвярджала, што беларусы адыгралі вядучую ролю ў эканамічным і культурным жыцці (большую частку тэрыторыі ВКЛ склалі беларускія землі, дзяржаўнай мовай ВКЛ была старабеларуская),

алітоўцы склалі аснову войска, княжацкіх і магнацкіх фамілій ВКЛ.

5)Канцэпцыя “Беларускай дзяржавы”, распрацаваная гісторыкамі беларускага адраджэння у 1920-я і 1980-я – 1990-я гг. (В. Ластоўскі, М. ДоўнарЗапольскі, М. Ермаловіч), сцвярджала, што беларускі этнас быў вядучым стваральнікам ВКЛ; гістарычная Літва – гэта землі сучаснай заходняй Беларусі ад Маладзечна да Новагародка, а сучасныя чыста балцкія землі (Жамойція) былі заваяваны ВКЛ у XV ст.

36

6) Канцэпцыя “Поліэтнічнай ці кантактнай паласы” (А. Краўцэвіч)

створана ў беларускай навуцы ў наш час. Яна сцвярджае прыблізна роўны ўдзел у дзяржаватворчых працэсах у Верхнім Панямонні балцкіх і славянскіх элементаў. Лічыцца, што з XI ст. гарады рэгіёна былі славянскімі (Новагародак, Вільня, Гародня), а сельская ваколіца заставалася балцкай. Гіпотэза пацвярджаецца археалагічнымі знаходкамі, тапанімікай. У Сярэднявеччы ядро дзяржавы называлася “Літвой”, пад “Руссю” разумелася Падзвінне і Падняпроўе, а балцкая Жмудзь была далучана да ВКЛ канчаткова толькі ў XV ст.

Большасць даследчыкаў згодны з тым што асноўнымі прычынамі і перадумовамі стварэння ВКЛ сталі:

1) неабходнасць сумеснай абароны ад крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі;

2) высокі ўзровень эканамічнага і сацыяльнага развіцця рэгіёна, назапашванне багаццяў, сацыяльная дыферэнцыяцыя, якія эліце неабходна было падтрымліваць і абараняць пры дапамозе моцнай дзяржавы;

3) наяўнасць у Верхнім Панямонні і Падзвінні традыцыі мірнага супрацоўніцтва паміж балцкім і славянскім насельніцтвам і распрацаванасць механізмаў міжэтнічных кантактаў.

Цэнтрам аб’яднання княстваў на тэрыторыі Беларусі стаў Новагародак, а таксама прылеглыя да яго землі балцкіх плямёнаў Літвы. Да сярэдзіны XIII ст. Новагародскае княства знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Галіцка-Ва- лынскага княства. У межах Новагародскага княства вылучаюцца ўдзельныя княствы: Ваўкавыскае, Слонімскае, Здзітаўскае і інш.

Прычынамі ўзвышэння палітычнага значэння Новагародскай зямлі былі:

развітая сельская гаспадарка;

высокі ўзровень развіцця рамяства (асабліва апрацоўкі жалеза, каляровых і каштоўных металаў);

наяўнасць развітых гандлёвых сувязяў у рэгіёне;

тэрыторыя знаходзілася ў аддаленасці ад тэатраў баявых дзеянняў і не пацярпела ад набегаў крыжакоў і мангола-татараў.

Другім цэнтрам утварэння адзінай дзяржавы былі землі балцкіх плямёнаў, размешчаных на сумежжы з Новагародскім княствам. Галоўную ролю сярод іх меў саюз плямёнаў Літвы. Сярод гісторыкаў няма адзінства адносна таго, дзе знаходзілася тэрыторыя Літвы ў XIII ст. Сярод асноўных версій наступныя:

паўднёва-ўсходняя частка сучаснай Літвы (Кернава, Вільня);

землі на захадзе сучаснай Беларусі (паміж Навагрудкам, Слонімам і Мінскам);

тэрыторыя на сумежжы сучасных Беларусі і Літвы.

У першай палове XIII ст. сярод літоўскіх плямёнаў адбываецца працэс утварэння дзяржаўнасці; пад палітычны ўплыў Літвы трапляюць суседнія балцкія плямёны аўкштайтаў, дзяволтвы, нальшчанаў і інш., якія знаходзі-

37

ліся на тэрыторыі сучаснай усходняй Літвы і паўночна-заходняй Беларусі. Устанаўліваюцца саюзныя адносіны Літвы з балцкімі плямёнамі жамойтаў (паўночна-заходняя частка сучаснай Літвы) і яцвягаў. У 1230-я – 1240-я гг. адбываецца працэс фарміравання адзінай Літоўскай дзяржавы. Вярхоўным князем у ёй становіцца Міндоўг, які праводзіць палітыку падначалення сабе асобных балцкіх плямёнаў і княстваў. Для ўмацавання сваёй улады ў Літве Міндоўг працяглы час знаходзіўся ў саюзніцкіх адносінах з Галіцка-Ва- лынскім княствам.

Каля 1246 г. Міндоўг быў абраны князем у Новагародку: такім чынам новагародскае баярства разлічвала з дапамогай Літвы пазбавіцца залежнасці ад Галіцка-Валынскага княства, а Міндоўг з дапамогай Новагародскага княства разлічваў умацаваць сваю ўладу ў Літве. У 1248 – 1249 гг. ён з дапамогай новагародскага войска праводзіў актыўную барацьбу, накіраваную на ўмацаванне сваёй улады ў балцкіх землях. Перспектыва стварэння новай моцнай дзяржавы ў рэгіёне выклікала занепакоенасць суседніх дзяржаў. Супраць дзяржавы Міндоўга ў 1248 – 1249 гг. выступіла кааліцыя, у склад якой уваходзілі Галіцка-Валынскае княства, Лівонскі ордэн і некаторыя канкурэнты Міндоўга ў Літве на чале з Таўцівілам. Сіламі кааліцыі ў 1248 – 1254 гг. было ажыццёўлена некалькі паходаў на Новагародак і землі Літвы.

З мэтай разбурэння кааліцыі Міндоўг праводзіў перамовы з пасланнікамі рымскага папы, абяцаючы ўвядзенне хрысціянства ў Літве. У 1253 г. Міндоўг карануецца ў Новагародку ў якасці каталіцкага караля Літвы. У выніку быў заключаны мір з Ордэнам, паводле якога Міндоўг прызнаваў уладу крыжакоў у Жамойці, пасля чаго адбылося перамір’е з Галіцка-Валынскім княствам. Паводле ягокнязем у Новагародку стаўгаліцкі княжыч Раман Данілавіч.

У 1258 г. уладу ў Новагародскім княстве захапіў сын Міндоўга Войшалк. У 1260 г. пачалося паўстанне жамойтаў супраць крыжакоў. Выкарыстаўшы гэтую акалічнасць, Міндоўг разарваў саюз з Ордэнам, адмовіўся ад каталіцызму і разам з атрадамі палачан пачаў вайну супраць крыжакоў. У бітве на возеры Дурбэ 1260 г. войскі Міндоўга і жамойтаў разбілі крыжакоў. У выніку на пачатку 1260-х гг. пад уладай Міндоўга знаходзілася дзяржава, у склад якой уваходзілі Літва і прылеглыя да яе балцкія землі, Новагародская зямля, Жамойць. Пазней гэтая дзяржава атрымала назву Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

Такім чынам, у сярэдзіне XIII ст. пад уплывам шэрагу сацыяльна-эка- намічных і палітычных фактараў на тэрыторыі Панямоння пачалося фарміраванне новай дзяржавы, якая склала аснову Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтрамі фарміравання новай дзяржавы сталі Новагародская зямля і балцкае племянное княжанне Літва.

38

3.2.Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ

удругой палове XIII – XIV стст.

Першы кіраўнік дзяржавы, якая стала асновай Вялікага Княства Літоўскага, – Міндоўг – быў забіты ў выніку змовы балцкай знаці ў 1263 г. На кароткі час уладу атрымаў жамойцкі князь Транята (1263 – 1264 гг.), аднак у 1264 г. ён таксама быў забіты. Вялікім князем стаў старэйшы сын Міндоўга

Войшалк (1264 – 1267).

Падчас свайго княжання Войшалк прытрымліваўся саюзу з Галіцка-Ва- лынскім княствам і нават прызнаў намінальную залежнасць ад яго ў якасці новагародскага князя. У Літве ён праводзіў жорсткую барацьбу супраць родаплемянной знаці, далучыў да новай дзяржавы землі дайновы, нальшанаў і гальшанаў (вакол Крэва і Гальшан). У 1265 г. васальную залежнасць ад ВКЛ прызнала Полацкае княства. У рэлігійных адносінах Войшалк з’яўляўся праваслаўным і актыўна садзейнічаў распаўсюджанню праваслаўя сярод балцкага насельніцтва (заснаваў Лаўрышаўскі манастыр). У выніку змовы валынскіх князёў у 1267 г. Войшалк быў забіты.

Наступным вялікім князем быў валынскі князь Шварн Данілавіч (1267 – 1270 гг.), пра дзейнасць якога на чале дзяржавы няма звестак.

Каля 1270 – 1282 гг. вялікім князем з’яўляўся Тройдзень. Ён лічыцца прадстаўніком балцкай язычніцкай знаці.

Асноўныя накірункі знешняй і ўнутранай палітыкі Тройдзеня:

канчатковае пазбаўленне васальнай залежнасці Новагародскай зямлі ад Галіцка-Валынскага княства;

барацьба з крыжакамі за геапалітычнае панаванне ў Прыбалтыцы; на некаторы час ВКЛ удалося падпарадкаваць землі балцкіх плямёнаў земгалаў і селаў у сярэднім Падзвінні пасля паспяховай Ашэрадэнскай бітвы 1279 г.;

барацьба супраць мангола-татараў і галіцка-валынскіх князёў, якія ў гэты час трапілі ў залежнасць ад Залатой Арды (у 1274, 1275 і 1277 гг. аб’яднаныя валынска-татарскія войскі ажыццявілі тры буйныя паходы на Новагародак і Літву, аднак былі адбіты);

барацьба з Мазовіяй (славянскім княствам на паўночным усходзе Польшчы) за памежныя тэрыторыі; далучэнне да ВКЛ Слонімскага і Гарадзенскага княстваў, а таксама часткі тэрыторый яцвягаў;

перасяленне ў ВКЛ у 1277 – 1280 гг. часткі прусаў і яцвягаў, якія пасля няўдалага паўстання супраць Тэўтонскага ордэна ў Прусіі 1276 г. уцяклі ў Верхняе Панямонне і Пабужжа.

Наступным вялікім князем стаў Віцень (каля 1293 – 1316 гг.).

39

Асноўныя накірункі знешняй і ўнутранай палітыкі Віценя:

жорсткая барацьба з Тэўтонскім і Лівонскім Ордэнамі (паходы Ордэна на Гародню ў 1296, 1305, 1306 (двойчы), 1307 (тройчы), 1314 гг.); усталяванне ваеннай мяжы паміж ВКЛ і Тэўтонскім Ордэнам па р. Нёман;

ваенныя сутыкненні з Польскім каралеўствам за кантроль над памежнымі тэрыторыямі (паходы на польскія землі 1294, 1295, 1300, 1306, 1307 гг.);

барацьба супраць жамойцкай знаці, якая імкнулася адасобіцца ад ВКЛ, падаўленне жамойцкага паўстання 1294 г.;

канчатковае далучэнне да ВКЛ Полацкага княства (1307 г.). Полацк заключыў з ВКЛ дамову (рад), паводле якой князь па-ранейшаму прызначаўся толькі са згоды мясцовага веча; гандлёвыя дамовы горад заключаў самастойна; за злачынствы на тэрыторыі ВКЛ палачан маглі судзіць толькі ў Полацку прадстаўнікі гараджан – фактычна захавалася шырокая аўтаномія.

Пры Віценюагульнадзяржаўным гербамстала “Пагоня”.

Пераемнікам Віценя стаў Гедзімін (Гедымін) (1316 – 1341 гг.). У 1323 г. ён перанёс сталіцу ВКЛ у Вільню.

Асноўныя накірункі знешняй і ўнутранай палітыкі Гедзіміна:

уключэнне ў склад ВКЛ Віцебскага, Менскага, Турава-Пінскага, Берасцейскага княстваў, Падляшша;

спробы распаўсюджання палітычнага ўплыву на Наўгародскую і Пскоўскую рэспублікі; далучэнне да ВКЛ Таропецкага і Ржэўскага княстваў;

барацьба з крыжацкімі Ордэнамі, падтрымка Рыжскага арцыбіскупства ва ўнутранай вайне з Лівонскім ордэнам;

заключэнне ў 1325 – 1330 гг. ваенна-палітычнага саюзу з Польскім каралеўствам, скіраванага супраць Тэўтонскага ордэна, вынікам якога сталі некалькі паспяховых паходаў супраць крыжакоў;

захаванне свабоды веравызнання ў ВКЛ для праваслаўных, католікаў

іпаганцаў; спробы стварэння асобнай Літоўскай праваслаўнай мітраполіі з цэнтрам у Новагародку (1317 – 1330 гг.); спробы распаўсюджання каталіцызму ў ВКЛ (зварот да рымскага папы 1323 г. з выказваннем намеру прыняцця каталіцызму, запрашэнне ў ВКЛ каталіцкіх манаскіх ордэнаў і мяшчан з каталіцкіх краін).

Пасля гібелі Гедзіміна ў 1341 г. вялікім князем стаў яго сын Яўнут (1341 – 1345 гг.), аднак ён быў скінуты ў выніку змовы, арганізаванайАльгердам і Кейстутам.

Падчас праўлення вялікага князя Альгерда (1345 – 1377 гг.) ВКЛ дасягнула сваёй найвышэйшай магутнасці. У гэты перыяд існавала пэўнае двоеўладдзе: Альгерд княжыў у Вільні і Віцебску, валодаў пераважным палітычным уплывам ва ўсходняй частцы ВКЛ, яго брат Кейстут княжыў у Троках, Гародні і Берасці і меў пераважны палітычны ўплыў у заходняй частцы ВКЛ.

40