Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es / История Беларуси / м_Довгяло Н.В._2007

.pdf
Скачиваний:
34
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
316.2 Кб
Скачать

УВОДЗІНЫ

1. ПРАДМЕТ І МЭТЫ ВЫВУЧЭННЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Гісторыя Беларусі дысцыпліна, прадметам вывучэння якой зяўля- ецца сістэма ведаў аб фарміраванні і развіцці беларускага этнаса, аб сацы- яльна-эканамічным, культурным і духоўным жыцці беларускага народа ў кантэксце сусветнай гісторыі.

Асноўная мэта выкладання курса гісторыі Беларусі ў ВНУ дапамагчы студэнтам сістэматызавана засвоіць гістарычны вопыт продкаў, навучыць іх крытычна аналізаваць мінулае, бачыць працяг гістарычных працэсаў у сённяшнім жыцці, г.зн. асэнсоўваць сучаснасць скрозь прызму мінулага. Вывучэнне гісторыі Беларусі дазваляе пазнаць непаўторнасць пройдзенага народам шляху, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры, усвядоміць яе нацыянальную адметнасць у суквецці славянскай, еўра- пейскай і сусветнай культуры.

Гісторыя Беларусі зяўляецца адным з базавых курсаў у ВНУ. Коль- касць гадзін на вывучэнне курса і патрабаванні да ведаў спецыяліста з вышэйшай адукацыяй вызначаюцца Адукацыйным стандартам цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ад 09.01.1999. Згодна з ім, выпускнік

павінен ведаць:

асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, фармацыйны, цывілізацый- ны і культуралагічны падыходы да разгляду гістарычнага працэса;

асноўныя гістарычныя факты, даты, падзеі, персаналіі;

ролю айчыннай гісторыі ў цывілізацыйным працэсе;

павінен умець характарызаваць:

асноўныя этапы станаўлення цывілізацыі на ўсходнеславянскіх

землях;

гістарычныя межы развіцця і формы існавання беларускай дзяржаў- насці ў розныя гістарычныя эпохі;

асноўныя этапы эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Беларусі ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі;

павінен умець аналізаваць:

супярэчлівыя працэсы гістарычнага развіцця;

асноўныя тэндэнцыі эвалюцыі эканамічнага, палітычнага і культур- нага жыцця беларускага народа ў сусветным гістарычным кантэксце;

асноўныя этапы стананаўлення дзяржаўнасці беларускага народа ў розныя гістарычныя эпохі;

асноўныя тэндэнцыі развіцця Беларусі ва ўмовах сучаснай цывілі- зацыі, станаўленне грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы;

набыць навыкі і якасці:

умення выражаць і абгрунтоўваць сваю пазіцыю, весці дыялог па праблемах, што тычацца каштоўнасных адносін да сусветнай і айчыннай гісторыі;

палітычнай талерантнасці і вопыта палітычнага кансенсуса на асно- ве ведаў па айчыннай і сусветнай гісторыі.

Такім чынам, якасць спецыяліста з вышэйшай адукацыяй павінна ха- рактарызавацца самастойнасцю мыслення, здольнасцю аператыўна набы- ваць новыя веды, прадуктыўна аналізаваць зноў узнікшыя сітуацыі і г.д. Фарміраванню творчага мыслення садзейнічаюць семінарскія заняткі.

2. СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ

Семінарскія заняткі атрымалі сваю назву ад лацінскага слова “seminarium”, што значыць рассаднік, або рассаджванне слухачоў і правя- дзенне бяседы на зададзеную тэму. Семінары зявіліся ў Антычнасці і ўяў- лялі у той час асноўную форму навучання. Іх сутнасць заключалася ў паве- дамленнях вучняў з каментарамі і заключэннямі педагогаў.

У сучаснай вышэйшай школе семінар, як і лекцыя, стаў адной з ас- ноўных форм практычнага засваення ведаў па вывучаемых дысцыплінах. Ён дазваляе выкарыстоўваць творчыя здольнасці самога студэнта. Се- мінарскія заняткі стымулююць:

развіццё навыкаў прафесійнай мовы;

развіццё самастойнага мыслення;

уменне аргументаваць свой пункт погляду;

вывучэнне і аналіз першакрыніц;

крытычныя адносіны да свайго выступлення і выступленняў сакурснікаў;

уменне супастаўляць дадзеныя з розных крыніц і абагульняць іх;

уменне звязваць тэарэтычныя палажэнні з практычнымі сітуацыямі;

выпрацоўку цвёрдых прафесійных перакананняў.

Падрыхтоўка да семінараў, выкананне дамашніх заданняў, работа з вучэбнай і навуковай літаратурай, прадугледжанай вучэбнымі планамі, зяўляецца адным з відаў самастойнай работы студэнтаў ВНУ. Формы справаздачы гэтай самастойнай работы розныя: вусныя адказы, паведам- ленні, рэфераты, вынікі тэставых і кантрольных работ, вынікі канспекта- вання і г.д.

На семінарскім занятку студэнты звычайна выступаюць, выяўляючы свае веды па разглядаемай тэме. Вусныя адказы могуць быць рознымі па форме: адказ па асноўным пытанні, паведамленне, выступленне з рэфе-

2

ратам. Дапаўненне, папраўка, абагульненне таксама зяўляюцца па- казальнікамі ведаў па вывучаемай дысцыпліне. Тэма семінара зяўляецца агульнай для ўсёй групы і кожны студэнт рыхтуецца па ўсіх пытаннях, разглядаемых на семінары.

3.ПАТРАБАВАННІ ДА СТУДЭНТАЎ НА СЕМІНАРАХ

абавязкова прыходзіць на семінар падрыхтаванымі;

калі ў працэсе падрыхтоўкі да семінара выяўляюцца складанасці, звяртацца за кансультацыяй да выкладчыка;

быць актыўным на занятках, выказваць свае думкі, заўвагі, дапаў- няць і ўдакладняць заўвагі таварышаў, задаваць ім пытанні;

на працягу заняткаў унесці неабходныя змены ў канспекты, спіс лі- таратуры з улікам выступленняў на семінарскіх занятках.

Агульныя патрабаванні да выступленняў: 1) скласці план выступлення;

2) дакладна і лаканічна выкладаць думкі, сачыць за якасцю мовы; 3) рабіць аргументаваныя і дакладныя высновы;

4) выступаючы з дапаўненнямі, не паўтараць ужо сказанае тавары- шамі; для гэтага неабходна быць уважлівым да выступленняў сваіх адна- групнікаў.

4. ТЭМЫ СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ

Варыянты тэм семінарскіх заняткаў складзены згодна з вучэбнай праграмай дысцыпліны. Чарговую тэму семінара, якую студэнты той ці іншай групы павінны падрыхтаваць у вызначаны тэрмін, выкладчык рэкамендуе, зыходзячы з рабочай праграмы. Акрамя ключавых пытанняў, прызначаных для абмеркавання, у тэматыцы пазначаны асноўныя паняцці семінара, вызначэнні якіх мэтазгодна запісаць у сшытак і абавязкова вывучыць. Таксама для замацавання вывучаемага матэрыялу прапануюцца пісьмовыя заданні. Некаторыя з іх пазначаны сімвалам “*” – гэтыя заданні павышанага ўзроўню і студэнт выконвае іх па жаданню. Адзнака за такое заданне выстаўляецца асобна. Па жаданні студэнт можа падрыхтаваць паведамленне на 7 – 10 хвілін па прапанаванай выкладчыкам або сама- стойна абранай тэме. Крытэрыямі яго высокай адзнакі зяўляюцца навізна матэрыялу, цікавасць прапануемых звестак, даступнасць прадстаўляемай інфармацыі, форма выкладання (здольнасць самастойна перадаць інфарма- цыю і зацікавіць аудыторыю). Самастойны пошук літаратуры для пад- рыхтоўкі паведамлення зяўляецца часткай работы над абранай тэмай.

3

ТЭМА 1. СТАРАЖЫТНЫЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ.

“ВЯЛІКАЕ ПЕРАСЯЛЕННЕ НАРОДАЎ” І БЕЛАРУСЬ

Асноўныя паняцці семінара:

 

першабытнаабшчынны лад

асіміляцыя

спажывецкая гаспадарка

Неалетычная рэвалюцыя

праабшчына

вытворчая гаспадарка

родавая абшчына

падсечна-агнявое земляробства

суседская абшчына

гарадзішча.

1. Перыядызацыя першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі

Беларусі

 

растлумачце, што такое перыядызацыя;

разгледзьце археалагічную, сацыяльную і этнічную перыядызацыі

гісторыі першабытнага грамадства.

 

2. Засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі

назавіце першыя стаянкі на тэрыторыі Беларусі, асаблівасці жыцця

першабытнаабшчынных людзей у ледавіковы і пасляледавіковы перыяд;

апішыце матэрыяльную культуру і грамадскі лад мясцовага насельніцтва ў каменным веку.

3. Бронзавы і жалезны вякі на тэрыторыі Беларусі

раскажыце пра каланізацыю беларускіх зямель балтамі і іх уплыў на матэрыяльную культуру і грамадскі лад мясцовага насельніцтва;

разгледзьце канцэпцыі лакалізацыі славянскай прарадзімы;

апішыце працэс славянскай каланізацыі тэрыторыі Беларусі і асіміляцыі славянамі балцкага і фіна-угорскага насельніцтва;

ахарактарызуйце матэрыяльную культуру і грамадскі лад усходніх

славян;

разгледзьце пытанне пра летапісныя плямёныусходніх славян. Тэмы для паведамленняў: Духоўная культура першабытнага

насельніцтва Беларусі”.

Пісьмовыя заданні:

а) запоўніце табліцу Асноўныя этапы развіцця першабытна- абшчыннага грамадства на тэрыторыі Беларусі

 

Перыяд

Храналагічныя рамкі

Кароткая характарыстыка перыяда

Каменны

Палеаліт

 

 

Мезаліт

 

 

век

 

 

 

 

Неаліт

 

 

 

 

 

 

Бронзавы век

 

 

Жалезны век

 

 

4

ТЭМА 2. СТАНАЎЛЕННЕ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ Ў ЕЎРОПЕ І БЕЛАРУСІ (V – ПЕРШАЯ ПАЛОВА XIII СТ.)

Асноўныя паняцці семінара:

 

племянное княжанне

шлях з вараг у грэкі

княжацка-вечавы лад

язычніцтва

феадалізм

эпіграфіка

натуральная гаспадарка

сфрагістыка

сельская абшчына

летапісанне

шматукладная эканоміка

 

1. Грамадскае і гаспадарчае развіццё беларускіх зямель. Станаў- ленне феадальных адносін

звярніце ўвагу на дыферэнцыяцыю (расслаенне) грамадства, пры- чыны гэтага працэса і асноўныя сацыяльныя групы;

ахарактарызуйце феадальны лад;

раскажыце пра развіццё сельскай гаспадаркі (асноўныя заняткі ся- лян, віды феадальных павіннасцей, формы феадальнага землеўладання), рамяства, унутранага і знешняга гандлю;

вызначце прычыны ўзнікнення гарадоў, самыя старажытныя гара- ды Беларусі;

зрабіце вынік, што эканоміка разглядаемага перыяду насіла шмат- укладны характар і паспрабуйце самастойна даказаць гэты тэзіс.

2. Княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.)

прасачыце ўзаемасувязь паміж фарміраваннем класавага грамадст- ва ва ўсходніх славян і ўзнікненнем іх дзяржаўнасці;

звярніце ўвагу на ролю шляху з варагаў у грэківа ўзаема- адносінах паміж Кіевам, Полацкам, Ноўгарадам, на асаблівасці ўзаема- адносін паміж Тураўскім і Кіеўскім княствамі;

вывучыце дзяржаўны лад Полацкага і Тураўскага княстваў.

3.Прыняцце хрысціянства. Культура беларускіх зямель

вызначце характэрныя рысы хрысціянскай веры, прычыны прыняц- ця хрысціянства князем Уладзімірам;

прасачыце сувязь паміж прыняццем хрысціянства і распаўсю- джваннем пісьменнасці;

дакажыце, што сярэднявечная культура Беларусі мела хрысціянскі характар і знаходзілася пад ўплывам Візантыі. Для гэтага азнаёмцеся з дзейнасцю Е. Полацкай, К. Тураўскага, разгледзьце пытанне пра летапісан- не, развіццё архітэктуры, манументальнага жывапісу і інш.

5

Тэмы для паведамленняў: “ Язычніцтва і хрысціянства на Беларусі: мінулае і сучаснасць”, “ Сучасны лёс культурна-гістарычнай спадчыны

X – XIII стст”.

Пісьмовыя заданні:

а) запоўніце табліцу Асветнікі Беларусі

Імя дзеяча

Кароткая характарыстыка дзейнасці

Еўвфрасіння Полацкая

 

Кірыла Тураўскі

 

Кліменцій Смаляціч

 

Аўраамій Смаленскі

 

б) складзіце разгорнутую схему, у якой будзе адлюстравана іерархічная лесвіца феадальнага грамадства Беларусі ІХ ХІІІ стст.

ТЭМА 3. ФЕАДАЛЬНАЯ РАЗДРОБЛЕНАСЦЬ НА БЕЛАРУСІ (ХІІ – ХІІІ СТСТ.)

Асноўныя паняцці семінара:

феадальная раздробленасць удзельныя княствы ордэн

1. Феадальная раздробленасць на тэрыторыі Беларусі

растлумачце прычыны феадальнай раздробленасці; − раскажыце пра ўдзельныя княствы, якія ўтварыліся на тэрыторыі

Беларусі; − ахарактарызуйце станоўчыя і адмоўныя вынікі феадальнай раз-

дробленасці.

2. Агрэсія крыжакоў супраць балтаў і славян

ахарактарызуйце насельніцтва Прыбалтыкі і палітыку полацкіх князей ў гэтым рэгіёне;

растлумачце прычыны экспансіі крыжакоў; − раскажыце пра барацьбу Полацка з крыжакамі.

3. Барацьба з набегемі татар

раскажыце пра нашэсце мангола-татар на Усходнюю Еўропу;

пазначце, як гэтае нашэсце закранула тэрыторыю Беларусі;

пералічыце прычыны, па якіх мангола-татарскае іга не ўсталявалася на тэрыторыі Беларусі.

Тэма для паведамленняў: Княствы Беларускага Панямоння, Пабужжа і Пасожжа ў Х ХІІІ стст.”

Пісьмовыя заданні:

а) Вызначыце падзеі, якія адпавядаюць наступным датам і складзіце храналагічны рад: 1201, 1242, 1216, 1203, 1237, 1207, 1208, 1240.

6

ТЭМА 4. ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ, РУСКАЕ І ЖАМОЙЦКАЕ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІІІ – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХУІ СТ.

Асноўныя паняцці семінара:

 

федэрацыя

рада

дынастычная унія

неабмежаваная манархія

цэнтралізацыя ўлады

саслоўна-прадстаўнічая

сойм

манархія

1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага

вызначце сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фармі- равання ВКЛ;

азнаёмцеся з рознымі канцэпцыямі паходжання ВКЛ, з гістарычнай назвай летапісная Літва”;

раскажыце пра ўзвышэнне Міндоўга ў Наваградку і падзеі пасля яго смерці (палітыка Войшалка, Тройдзеня, Віценя);

дакажыце ўсходнеславянскі характар дзяржавы і федэратыўны прынцып яе пабудовы.

2. Унутры- і знешнепалітычнае развіццё ВКЛ у к. XIV – п.п. ХУІ ст.

раскажыце пра цэнтралізатарскую палітыку князей літоўскіх роду Гедымінавічаў, шляхах уключэння зямель у склад ВКЛ;

разгледзьце перыяд дынастычнай барацьбы 70 – 90- х гг. XIV ст. (Кейстут, Ягайла, Андрэй Полацкі, Вітаўт), Крэўскую унію і яе вынікі;

прасачыце тэндэнцыі палітычнага развіцця ВКЛ у XV – XVI стст.;

звярніце ўвагу на адносіны ВКЛ з Лівонскім і Тэўтонскім ордэнам, раскажыце пра Вялікую вайну і Грунвальдскую бітву;

раскажыце пра барацьбу вялікіх князёў з татарамі і Крымскім ханствам;

звярніце ўвагу на суперніцтва і войны паміж ВКЛ і Вялікім княствам Маскоўскім, іх прычыны і вынікі.

3. Дзяржаўны лад Вялікіга княства Літоўскага

прасачыце эвалюцыю дзяржаўнага ладу ВКЛ;

апішыце органы ўлады, заканадаўства, адміністрацыйна-тэрытары- яльны падзел ВКЛ.

Тэмы для паведамленняў: “ Вялікае княства Літоўскае: погляды гісторыкаў на прычыны і працэс утварэння”, “ Роля і месца ВКЛ ва ўсходнееўрапейскай геапалітычнай прасторы ў ХІV – XVI стст.”.

7

Пісьмовыя заданні:

а) запоўніце табліцу Дзейнасць вялікіх князёў літоўскіх

Імя князя, гады жыцця

Гады

Асноўныя накірункі

Асноўныя накірункі

княжання

унутранай палітыкі

знешняй палітыкі

Міндоўг

 

 

 

.............

 

 

 

Жыгімонт ІІ Аўгуст

 

 

 

б) прапануйце крытэрыі і параўнайце Полацкае княства і Вялікае княства Літоўскае*.

ТЭМА 5. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Асноўныя паняцці семінара:

 

саслоўе

валока

фальварак

Магдэбургскае права

фалваркова-паншчынная

цэх

гаспадарка

юрыдыка

Устава на валокі

 

1. Саслоўны склад насельніцтва ВКЛ

вызначце асноўныя катэгорыі насельніцтва ВКЛ, іх правы і абавязкі.

2. Станаўленне фальваркова-паншчыннай гаспадаркі

вызначце прычыны і вынікі ўсталявання фальваркава-паншчыннай сістэмы;

растлумачце прычыны, вынікі і асаблівасці аграрнай рэформы 1557 г., апішыце працэс яе ажыццяўлення;

апішыце асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права.

3. Развіццё гарадоў у ВКЛ

апішыце працэс росту гарадоў, развіцця рамеснай вытворчасці, гандлю;

вызначце прычыны і вынікі абяднання рамеснікаў у цэхі;

раскажыце пра Магдэбургскае права і сістэму гарадскога самакі- равання.

Тэмы для паведамленняў: “ Гарадскія паўстанні к. XVI – пач. XVII стст.”, “ Цэхі: структура, сістэма кіравання, функцыі”.

8

Пісьмовыя заданні:

а) Запоўніце табліцу Этапы юрыдычнага запрыгоньвання сялян

Дакумент

Дата

Значэнне для афармлення прыгоннага права

Прывілей Казіміра

 

 

Судзебнік Казіміра

 

 

I Статут ВКЛ

 

 

«Устава на валокі»

 

 

II Статут ВКЛ

 

 

III Статут ВКЛ

 

 

ТЭМА 6. ЧАС КРЫЗІСАЎ І АДРАДЖЭННЯ: КАНСАЛІДАЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (XIV – XVI СТСТ.)

Асноўныя паняцці семінара:

 

этнагенез

Менталітэт

народнасць

Рэнесанс

 

гуманізм

1. Фарміраванне беларускай народнасці

пазнаёмцеся з асноўнымі канцэпцыямі паходжання беларускага этнасу і назвы Белая Русь”;

назавіце прыкметы народнасці і апішыце іх;

вызначце эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага народа, а таксама фактары, якія стрымлівалі гэты працэс.

2. Культура Беларусі

раскажыце пра распаўсюджанне ідэй Рэнесанса ў Беларусі;

разгледзьце асноўныя сферы культуры: адукацыю, літаратуру, кнігадрукаванне, выяўленчае мастацтва, архітэктуру;

пазнаёмцеся з дзейнасцю Ф. Скарыны, С. Буднага, М. Гусоўскага і інш. Тэмы для паведамленняў: Фарміраванне беларускага этнасу: канцэп-

цыі і аргументы іх прыхільнікаў”, “ Этнічныя меншасці на беларускіх зем- лях: уклад у культурна-гістарычную спадчыну Беларусі”.

Пісьмовыя заданні:

а) запоўніце табліцу Канцэпцыі паходжання беларусаў

Назва канцэпцыі, аўтары

Сутнасць канцэпцыі

 

 

б) прапануйце крытэрыі і параўнайце культуру Адраджэння на землях Беларусі з заходнееўрапейскім Рэнесансам*.

9

ТЭМА 7. РАЗВІЦЦЁ ЦАРКОЎНА-РЭЛІГІЙНЫХ АДНОСІН У ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ (XIV – ПАЧАТАК XVIІ СТСТ.)

Асноўныя паняцці семінара:

 

Рэфармацыя

Берасцейскі сабор

контррэфармацыя

уніяцтва

пратэстантызм

талерантнасць

1. Барацьба паміж праваслаўнай і каталіцкай царквой у ВКЛ у

XIV – XV стст.:

звярніце ўвагу на працэсы пашырэння каталіцызму на беларускіх землях пасля Крэўскай уніі;

вызначце прычыны акаталічвання пануючых вярхоў грамадства.

2. Рэфармацыя ў ВКЛ:

растлумачце сутнасць Рэфармацыі;

раскажыце пра дзейнасць прыхільнікаў рэфармацыйнага руху ў ВКЛ і матывы гэтай дзейнасці;

ахарактарызуйце накірункі рэфармацыйнага руху.

вызначце ролю і асаблівасці Рэфармацыі на Беларусі.

3. Контррэфармацыя. Утварэнне ўніяцкай царквы:

растлумачце прычыны, сутнасць, вынікі контррэфармацыйнага руху;

адзначце асаблівасці контррэфармацыі ў ВКЛ;

раскажыце пра ролю езуітаў у контррэфармацыі;

вызначце прычыны і ўмовы ўтварэння грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы, значэнне уніяцтва.

Тэмы для паведамленняў: Рэлігійная талерантнасць у заканадаўстве і практыцы грамадскага жыцця ў ВКЛ”, “ Дзейнасць езуітаў на тэрыторыі Беларусі”.

Пісьмовыя заданні:

а) запоўніце табліцу Рэфармацыя і контррэфармацыя на Беларусі

Рэфармацыя Контррэфармацыя

Прычыны

Сутнасць

Вынікі

Асаблівасці на Беларусі

б) Складзіце параўнаўчую характарыстыку праваслаўнай, каталіцкай, уніяцкай цэркваў у выглядзе табліцы*.

10