Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
54
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

страцыйных акруг, межы якіх дакладна вызначаны не былі. Розныя часткі дзяржавы мелі розную ступень падпарадкаванасці цэнтру. Так, Полацкае і Віцебскае ваяводствы мелі спецыяльные граматы, якія пацвярджалі значныя правы на самакіраванне. У 1565 – 1566 гг. была праведзена адміністрацыйнатэрытарыяльная рэформа, згодна з якой тэрыторыя ВКЛ была падзелена на 13 ваяводстваў, а тыя ў сваю чаргу – на паветы.

Органы мясцовага кіравання

Ваявода – кіраўнік адміністрацыйных, гаспадарчых, ваенных і часткі судовых органаў на тэрыторыі ваяводства. У абавязкі ваяводы ўваходзіла падтрыманне парадку, кіраванне дзяржаўнай і велікакняжацкай маёмасцю ў ваяводстве, арганізацыя ўзброеных сіл ваяводства, кіраванне гродскім (замкавым) судом.

Кашталян – камандуючы ўзброенымі сіламі замка і апалчэння ваяводства.

Падваявода – намеснік ваяводы, кіраўнік мясцовай канцылярыі. Стараста – кіраўнік адміністрацыі павета. Яго намеснік– падстараста. Харужы – кіраўнік павятовага шляхецкага апалчэння.

Дзяржаўцы (цівуны) – трымальнікі асобных дзяржаўных маёнткаў. Прызначэнні на гэтыя пасады ажыццяўлялі вялікі князь і Паны Рада па-

жыццёва (у Полацкім і Віцебскім ваяводствах – са згоды мясцовага баярства). Найбольш прэстыжнымі былі пасады віленскага і троцкага ваяводы і кашталяна, якія разам з віленскім каталіцкім біскупам займалі важнейшыя месцы ў складзе Паноў Рады.

Судовая сістэма ВКЛ

Агульнадзяржаўныя суды:

Велікакняжацкі суд, які паступова аб’яднаўся з судом Паноў Рады, – вышэйшая апеляцыйная інстанцыя, якая ажыццяўляла разгляд дзяржаўных злачынстваў, скаргі на вышэйшых асоб дзяржавы, пытанні прыналежнасці да шляхты і г.д.

Камісарскі суд разглядаў важныя маёмасныя і прававыя спрэчкі. Справы разглядаліся на месцы камісарамі, якіх прызначаў вялікі князь з Панамі Радай.

Мясцовыя суды:

Гродскі (замкавы) суд (у ваяводствах, паветах, староствах) разглядаў самае шырокае кола пытанняў, што датычыліся ўсіх саслоўяў. Узначальваў суд кіраўнік мясцовай адміністрацыі.

Земскі павятовы суд, створаны паводле Бельскага прывілею 1564 г., разглядаў справы шляхецкага саслоўя. У склад суда ўваходзілі выбарныя суддзі, абраныя з ліку мясцовых адукаваных шляхціцаў.

51

Падкаморскі суд на чале з прызначанымі вялікім князем суддзямі разглядаў справы аб межах феадальных землеўладанняў у павеце.

Існавалі таксама асобныя суды для сялян, мяшчан, яўрэяў і г.д.

Прававая сістэма

Удругой палове XIII – пачатку XVI стст. у розных частках дзяржавы дзейнічалі асобныя нормы звычаёвага права. Перыядычна выдаваліся агульнадзяржаўныя і мясцовыя прывілеі вялікіх князёў.

У1468 г. вялікім князем Казімірам выдадзены Судзебнік – зборнік норм крымінальнага права. Сярод гісторыкаў няма адзінага меркавання, ці распаўсюджваўся ён на ўсю тэрыторыю ВКЛ. У дадзеным прававым зборы ўпершыню былі ўведзены прынцып індывідуалізацыі пакарання (абмяжоўвалася адказнасць дзяцей і жонкі за злачынствы мужа), а таксама прынцып неадваротнасці пакарання (раней злачынца мог адкупіцца).

Новы этап эвалюцыі заканадаўства звязаны з выданнем Статутаў ВКЛ, у якіх права было сістэматызавана і кадыфікавана.

У1529 г. выдадзены першы Статут ВКЛ – зборнік норм права, якое распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю ВКЛ. У ім было праведзена размежаванне права па асобных галінах (13 раздзелаў, 282 артыкулы). Дзякуючы Статуту, ВКЛ увайшло ў кола дзяржаў, у якіх права стала важным элементам рэгулявання грамадскага і дзяржаўнага жыцця.

Далейшае развіццё нормы агульнадзяржаўнага права атрымалі ў другім Статуце ВКЛ, які пачаў дзейнічаць у 1566 г. У ім былі адлюстраваны праведзеныя ў 1563 – 1565 гг. дзяржаўныя рэформы (новы парадак дзейнасці сойма, увядзенне соймікаў і земскіх судоў).

Мовай усіх прававых актаў, як і ўвогуле афіцыйнай мовай дзяржаўнага справодства ў ВКЛ, была старабеларуская мова.

Такім чынам, на працягу XV – першай паловы XVI стст. у ВКЛ паступова сфарміравалася саслоўна-прадстаўнічая манархія, у якой галоўная роля належала феадальнай арыстакратыі. У гэты час сфарміравалася адзіная сістэма дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, што сведчыла аб станаўленні ВКЛ як цэнтралізаванай дзяржавы.

Асноўныя паняцці для засваення

Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, канцэпцыі ўтварэння ВКЛ, Новагародскае княства, Літва, жамойты, яцвягі, бітва пад Сінімі водамі 1362 г., Крэўская унія, дынастычная унія, велікакняжацкія прывілеі, цэнтралізацыя, намесніцтва, Гарадзельская унія, Грунвальдская бітва 1410 г., грамадзянская вайна 1432 – 1439 гг., Маскоўскае княства, Крымскае ханства, Клецкая бітва 1506 г., Аршанская бітва 1514 г., феадальная патрыярхальна-вот- чынная манархія, саслоўна-прадстаўнічая манархія, вялікі князь, Паны Рада,

52

сойм, шляхта, маршалак земскі, маршалак дворны, гетман, канцлер, падскарбі, ваяводства, павет, ваявода, кашталян, стараста, велікакняжацкі суд, камісарскі суд, гродскі (замкавы) суд, земскі павятовы суд, падкаморскі суд, Судзебнік 1468 г., Статут ВКЛ 1529 г., Статут ВКЛ 1566 г.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Назавіце асноўныя канцэпцыі стварэння ВКЛ. Як вы лічыце, якая з канцэпцый найбольш абгрунтаваная?

2.Назавіце асноўныя прычыны ўтварэння ВКЛ.

3.Якія рэгіёны з’яўляліся цэнтральным ядром фарміравання ВКЛ? Чым гэта можна растлумачыць?

4.Назавіце асноўныя падзеі, якія абумовіліўзнікненне ВКЛ.

5.Якія дзяржавы супрацьдзейнічалі стварэнню ВКЛ? Ахарактарызуйце палітыку Міндоўга.

6.Вызначце асноўныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі ВКЛ у апошняй трэці XIII – пачатку XIV стст.

7.З якімі дзяржавамі ВКЛ ваявала ў другой палове XIII – XIV стст.?

8.Пры якіх князях адбываўся найбольшы тэрытарыяльны рост ВКЛ?

9.Ахарактарызуйце асноўныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі ВКЛ падчас княжання Гедыміна і Альгерда.

10. Назавіце асноўныя шляхі ўваходжання розных зямель у склад ВКЛ

уXIV ст. Як складваліся адносіны велікакняжацкай улады і далучаных рэгіёнаў у ВКЛ?

11. Назавіце асноўныя прычыны заключэння Крэўскай уніі. Каротка ахарактарызуйце грамадска-палітычную сітуацыю ў ВКЛ напярэдадні уніі.

12. Пералічыце асноўныя палажэнні Крэўскай уніі. Падумайце, якая дзяржава мела больш выгады з дадзенага саюзу – Польшча ці ВКЛ?

13. Якія наступствы мела Крэўская унія для ВКЛ? Якія перамены яна выклікала ў грамадска-палітычным жыцці дзяржавы?

14. Ці адбылося аб’яднанне ВКЛ і Польшчы пасля Крэўскай уніі ў адну дзяржаву? Абгрунтуйце сваю думку.

15. Дайце агульную характарытыку ўнутранай палітыкі Вітаўта. На якія сацыяльныя слаі ў першую чаргу абапіраўся Вітаўт?

16. Якім чынам складваліся адносіны ВКЛ і Польшчы падчас княжання Вітаўта?

17. Вызначце асноўныя накірункі знешняй палітыкі ВКЛ падчас княжання Вітаўта.

18. Назавіце прычыны і наступствы грамадзянскай вайны ў ВКЛ 1432 – 1439 гг. Чым абумоўлена перамога ў вайне прыхільнікаў Жыгімонта Кейстутавіча?

53

19.Якія істотныя змены ва ўнутрыпалітычным жыцці ВКЛ адбыліся ў другой палове XV – першай палове XVI стст.?

20.Якія новыя знешнепалітычныя праціўнікі з’яўляюцца ў ВКЛ у канцы XV – першай палове XVI стст.?

21.Назавіце вядомыя Вам войны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV – першай палове XVI стст. Да якіх вынікаў яны прывялі?

22.Калі ў ВКЛ сфарміраваўся шляхецкі палітычны рух? Якія патраба- ванніёнвыстаўляў?Назавіцеасноўныядзяржаўна-палітычныярэформы1560-хгг.

23.Якія факты сведчаць пра тое, што ў ВКЛ у XIV – першай палове XVI стст. адбывалася фарміраванне саслоўна-прадстаўнічай манархіі?

24.Які орган дзяржаўнай улады мае назву “Паны Рада”? Якім чынам адбывалася яго фарміраванне?

25.Вызначце паўнамоцтвы вялікага князя і Паноў Рады ў дзяржаўнапалітычнай сістэме ВКЛ.

26.Што такое сойм? Прасачыце яго эвалюцыю ў дзяржаўна-палітычнай сістэме ВКЛ.

27.Як адбываліся змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэме ВКЛ у XIV – XVI стст.?

28.Назавіце асноўныя пасады ў сістэме цэнтральнага і мясцовага дзяржаўнага кіравання ВКЛ.

29.НазавіцеасноўныяорганыцэнтральнайімясцовайсудовайуладыўВКЛ.

30.Як адбывалася развіццё прававой сістэмы ў ВКЛ у XV – першай палове XVI ст.? Назавіце асноўныя зборнікі права гэтага перыяду.

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Гістарычныя канцэпцыі ўтварэння ВКЛ: агульная характарыстыка.

2.Уваходжанне Полацкага княства ў склад ВКЛ: перадумовы, вынікі.

3.Дзяржаўна-прававыя ўзаемаадносіны ВКЛ і Польскага каралеўства ў канцы XIV – першай палове XVI стст.

4.ПалітыкаВКЛ падчаскняжанняВітаўтаўадносінах даЗалатойАрды.

5.Паўстанне М. Глінскага 1508 г.: прычыны, ход, вынікі.

6.Шляхецкі палітычны рух у ВКЛ у сярэдзіне XVI ст.: перадумовы,

вынікі.

7.Эвалюцыя сістэмы мясцовага дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ у XIV – першай палове XVI стст.

8.Статуты ВКЛ 1529 і 1566 г.: гісторыя стварэння, асноўны змест.

54

Тэма 4. Сацыяльна-эканамічнае развіцце ВКЛ у XIV – XVI стст.

1.Развіццё сельскай гаспадаркі і феадальных адносін.

2.Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.

3.Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.

4.Саслоўная структура грамадства.

4.1. Развіццё сельскай гаспадаркі і феадальных адносін

Асноўнымі заняткамі насельніцтва ў XIV – XVI стст. заставаліся земляробства, жывёлагадоўля і хатняе рамяство. Галоўная сельскагаспадарчая культура – жыта, таксама вырошчваліся ячмень, пшаніца, авёс, лён, проса, каноплі, гародніна. Сярод прылад земляробчай працы пераважалі драўляная двурогая саха, плуг, барана. У якасці цяглай жывёлы выкарыстоўваліся коні (на ўсходзе), валы (на захадзе). Пераважныя віды агратэхнікі – трохполле і двухполле. У некаторых раёнах працягвала існаваць падсечна-агнявое земляробства.

Вярхоўным уласнікам усіх зямель ВКЛ намінальна лічыўся вялікі князь. Паводле спосабу ўладання землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. Дзяржаўныя землі падзяляліся на дзве катэгорыі:

воласці (ворныя землі былі ў асабістым карыстанні сялян, астатнія выкарыстоўваліся калектыўна);

гаспадарскія двары (належалі непасрэдна князю, кіраваліся яго адміністрацыяй і забяспечвалі княжацкі двор і скарбусім неабходным).

Прыватнае землекарыстанне пашыралася шляхам:

падараванняў з боку вялікага князя або буйных феадалаў сваім васалам ці царкве;

куплі-продажу;

залогі (заставы) з наступным адчужэннем;

асваення новых зямель.

Удзельная вага прыватнага землекарыстання павялічылася з 30 % у XIV ст. да 65 % у XVI ст.

Формы прыватнага феадальнага землеўладання:

1)на пэўны час;

2)пажыццёва або на працягу некалькіх пакаленняў;

3)на вечнасць.

Прыватнае землеўладанне пераважала на захадзе ВКЛ; дзяржаўнае – на ўсходзе.

На працягу XIV – XVI стст. умацоўвалася прывілеяванае становішча феадальнага землекарыстання. Агульнадзяржаўныя прывілеі 1387, 1413, 1434, 1447 гг., Статуты ВКЛ гарантавалі недатыкальнасць прыватных маёнткаў, вызваленне ад натуральных і грашовых падаткаў, мытных збораў. Вялікія зя-

55

мельныя ўладанні (латыфундыі) мелі такія буйныя феадалы, як Радзівілы, Гаштольды, Кішкі, Глябовічы, Валовічы, Друцкія, Астрожскія і інш.

Асноўнай адзінкай сялянскай гаспадаркі і адначасова адзінкай падаткаабкладання з’яўляўся сялянскі двор – дым. З некалькіх дымоў утваралася сельская грамада (абшчына). Яна арганізоўвала размеркаванне ворыва і сенакосаў паміж дымамі, выплату падаткаў і выкананне павіннасцяў. Грамадзе належалі выганы, сенажаці, рыбныя ловы, лясныя ўваходы. На агульных сходах грамады выбіралі старцаў, дзясяцкіх, соцкіх, якія арганізоўвалі ўнутранае размеркаванне зямлі, расклад павіннасцяў пры захаванні кругавой парукі, копны (абшчынны) суд. Сялянская гаспадарка мела амаль выключна натуральны характар.

Паступова да XVI ст. феадалы прысвойвалі сабе права распараджэння абшчыннымі землямі, а потым і ўсімі землямі сялян, выконвалі іншыя функцыі грамады (суд, раскладка павіннасцей, выбар старцаў і г.д.). За карыстанне зямельнымі надзеламі сялян абавязвалі выконваць шматлікія павіннасці, якія змяняліся па меры развіцця феадальных адносін.

Асноўнымі сялянскімі павіннасцямібылі:

а) даніна (натуральны аброк) – асноўны да XVI ст. від павіннасцяў на карысць дзяржавы або феадала. Мела дзве формы:

дзякло” – даніна жытам, пшаніцай, аўсом, сенам;

мезлева” – даніна мясам, яйкамі, прадуктамі бортніцтва і палявання; б) паншчына – адпрацоўкі ў гаспадарскіх і панскіх дварах з дапамогай

уласных прылад працы і працоўнай жывёлы (распаўсюдзілася зXV – XVI стст.); в) чынш – грашовы аброк (распаўсюдзіўся з XV – XVI стст.);

г) дадатковыя павіннасці: будаўніцтва і рамонт замкаў, дарог, мастоў, збор грошай на ваенныя патрэбы іг.д.

У залежнасці ад ступені асабістай свабоды сялянскае насельніцтва падзялялася на наступныя катэгорыі:

людзі пахожыя – вольныя сяляне, якія выконвалі павіннасці на карысць уладальніка зямлі і мелі права пераходу да другога феадала;

людзі непахожыя – сяляне, якія выконвалі павіннасці на карысць землеўладальніка і былі асабіста залежнымі ад яго; без дазволу яны не мелі права змяняць месца жыхарства;

закупы, радовічы – сяляне, якія знаходзіліся ў часовай поўнай залежнасці ад уладальніка за атрыманую пазыку або паводле заключанага дагавору;

халопы, чэлядзь нявольная – рабы, якія лічыліся асабістай уласнасцю гаспадара.

Паводле спецыфікі выконваемых павіннасцяў сяляне падзяляліся на на-

ступныя групы:

даннікі – сяляне, што выплочвалі ўладальніку даніну прадукцыяй асабістай гаспадаркі – збожжам, медам, футрам і інш.;

56

асадныя сяляне або чыншавікі – сяляне, якія выплочвалі грашовы падатак на карысць уладальніка;

людзі цяглыя – сяляне, якія выконвалі паншчыну на карысць землеўладальніка;

сяляне-слугі – прывілеяваная частка сялянства: конюхі, сельскія рамеснікі і прамыславікі, ваенна-служылыя сяляне (баяры панцырныя, путныя, слугі-баяры), сельскі адміністрацыйны апарат (соцкія, старцы і г.д.);

агароднікі – збяднелыя сяляне ці былыя хатнія рабы, якім уладальнік даваў невялікі кавалак зямлі за адпрацоўкі;

людзі лёзныя, кутнікі, халупнікі – беззямельныя сяляне, якія жылі за кошт часовых заробкаў.

Да XVI ст. у агульнай масе сялянства пераважалі асабіста свабодныя “людзі пахожыя”. Землі, якія знаходзіліся ў непасрэдным карыстанні дзяржавы або феадалаў пры двары, былі невялікімі; для іх апрацоўкі выкарыстоўвалася

ўасноўным праца халопаў, закупаў, радовічаў. Большая частка зямлі знаходзілася ў карыстанні сялянскіх абшчын, якія выплочвалі ўладальніку даніну.

Такім чынам, да сярэдзіны XVI ст. сельская гаспадарка ВКЛ мела пераважна натуральны характар. У яе межах адбывалася паступовае развіццё феадальных адносін.

4.2.Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы

УXV – XVI стст. у краінах Заходняй Еўропы адбываліся істотныя грамадскія пераўтварэнні: “Вялікія геаграфічныя адкрыцці”, стварэнне каланіяльных імперый, станаўленне мануфактурнай вытворчасці, значны рост гарадоў і пашырэнне гандлю, якія сведчылі пра фарміраванне і развіццё капіталістычных адносін. У Заходняй Еўропе ў сувязі з развіццём прамысловасці і ростам гарадоў рэзка павялічыўся попыт на прадукты харчавання і сельскагаспадарчую сыравіну. З другога боку, назіраўся значны рост цэн у выніку падзення кошту высакародных металаў. Так, пасля адкрыцця Амерыкі ў 1492 г. адтуль за 60 год было вывезена 180 тон золата і 17000 тон срэбра. У выніку кошт высакародных металаў у Еўропе за 1500 – 1600 г. зменшыўся больш чым у 8 разоў, што выклікала так званую “рэвалюцыю коштаў” – рост цэн на харчаванне і сельскагаспадарчую сыравіну. Гэта была вельмі выгадна для вытворцаў і гандляроў збожжам.

Еўрапейскі кантынент у эканамічным жыцці выразна падзяліўся па “лініі ракі Эльбы”. На захад ад яе адбываліся працэсы развіцця капіталістычных адносін, мануфактурнай вытворчасці, росту гарадоў, а на ўсход – адбывалася развіццё таварнай сельскай гаспадаркі і “другое выданне прыгоннага права” (пазбаўленне сялян асабістай свабоды і прымацаванне да зямлі).

57

У сувязі з імкненнем дзяржавы і феадалаў да павелічэння даходаў шляхам продажу збожжа ранейшая феадальная сістэма, заснаваная на даніне і натуральнай гаспадарцы, у XVI ст. замяняецца фальваркавай. Фальварак – арыентаваная на продаж прадукцыі шматгаліновая таварная гаспадарка, у якой вядучае месца належала вытворчасці збожжа. З фарміраваннем фальваркаў значна пашырыліся ворыўныя землі, якія знаходзіліся ў карыстанні феадалаў, у асноўным за кошт сялянскіх надзелаў. Павялічылася доля паншчыны ў сялянскіх павіннасцях.

Ва ўмовах пашырэння сувязяў са знешнім рынкам для росту дзяржаўных даходаў вялікі князь Жыгімонт ІІ Аўгуст у 1557 г. пачаў правядзенне рэформы ў дзяржаўных маёнтках, якая атрымала назву “валочная памера”. Падчас рэформы ўся зямля ў маёнтку дзялілася на ўніфікаваныя надзелы – валокі памерам каля 23 га. Лепшыя валокі адводзіліся пад велікакняжацкія фальваркі, астатнія раздаваліся ў якасці надзелаў сялянам у падворнае землекарыстанне. Для сялянскіх дымоў валока з’яўлялася адзінкай падаткаабкладання і нясення павіннасцей. Суадносіны велічыні фальваркавых і сялянскіх ворыўных земляў у дзяржаўным маёнтку вызначаліся 1:7. Акрамя падворнага надзела, сялянам адводзіліся землі агульнага карыстання: сенажаці, выганы, дубровы і г.д. За абшчынамі было захавана права “ўваходу” і “ўступу” ў пушчы, балоты і азёры маёнтка. Тут сяляне маглі нарыхтоўваць дровы, будаўнічы матэрыял, пасвіць жывёлу, лавіць рыбу.

Сялянскія двары ў залежнасці ад колькасці і якасці ворыва ў той ці іншай мясцовасці, магчымасцяў апрацоўкі (колькасці рабочых рук, цяглавай жывёлы, прылад працы) атрымлівалі валоку ці яе частку (палову, чвэрць), з якой выконвалі дакладна ўстаноўленыя павіннасці.

Валочныя надзелы падзяляліся на цяглыя (паншчынныя), асадныя (чыншавыя), вольныя (для сялян-слуг, што вызваляліся ад спецыфічных павіннасцей сялян іншых катэгорый). Цяглыя валокі пераважалі на захадзе дзяржавы; чыншавыя – на ўсходзе. Цяглыя сяляне абавязваліся адпрацоўваць паншчыну два дні на тыдзень з валокі, асадныя сяляне плацілі чынш, сума якога залежала ад якасці зямлі. Акрамя таго, усе сяляне выконвалі розныя дадатковыя павіннасці і выплочвалі нерэгулярныя падаткі на вайсковыя патрэбы. Сялянскія надзелы падзяляліся на тры часткі. Гэта забяспечвала прымусовы трохпольны севазварот, што спрыяла росту ўраджайнасці.

Да канца XVI ст. рэформа ў дзяржаўных уладаннях была ў асноўным завершана. Яна прывяла да істотнага павелічэння прыбыткаў маёнткаў. Акрамя таго, у выніку рэформы:

на захадзе і ў цэнтры ВКЛ была разбурана сялянская абшчына;

сялянскія гаспадаркі страцілі права спадчыннага валодання на зямельныя надзелы;

58

асноўнымі формамі сялянскіх павіннасцяў сталі на захадзе паншчына, на ўсходзе – чынш;

паступова абмяжоўваліся грамадзянскія свабоды большасці сялян. Прынцыпы рэфармавання былі пераняты прыватнымі землеўладальніка-

мі, якія пры стварэнні фальваркаў таксама ажыццяўлялі валочную памеру. Эканамічнаму ўзмацненню шляхты і разарэнню мяшчан спрыяла тое, што з 1609 г. у Рэчы Паспалітай былі адменены мытныя зборы і падаткі з продажу тавараў, якія належалі шляхце.

Адначасова са станаўленнем фальваркавай гаспадаркі адбываецца працэс юрыдычнага запрыгоньвання сялянства. Яго асноўныя этапы:

1)Прывілей 1447 г. Казіміра Ягайлавіча, згодна з якім замацоўвалася права вотчыннага суду над сялянамі і было забаронена шляхце прымаць беглых і пераманьваць да сябе чужых сялян.

2)Статут ВКЛ 1529 г., які абмежаваў права сялян распараджацца зямлёй без дазволу ўладальніка, а таксама ўстанаўліваў правіла, паводле якога “пахожы” селянін, які пражыў на зямлі аднаго ўладальніка звыш 10 гадоў, пераходзіў у катэгорыю “непахожых”.

3)Устава на валокі 1557 г., якая пазбавіла сялян права спадчыннага валодання зямлёй.

4)Статут ВКЛ 1566 г., паводле якога быў уведзены 10-гадовы тэрмін пошуку сялян-уцекачоў і абмежавана “пахожасць” адным пакаленнем (сыны перайшоўшага ў іншы маёнтак вольнага селяніна станавіліся прыгоннымі).

5)Статут ВКЛ 1588 г., згодна з якім уводзіўся 20-гадовы тэрмін пошуку сялян-уцекачоў і абвешчана аб адмене “пахожасці”.

Такім чынам, да канца XVI ст. большая частка сялянства страціла асабістую свабоду і трапіла ў залежнасць ад землеўладальнікаў, без дазволу якіх сяляне не маглі перасяліцца на іншае месца, выбраць іншы від заняткаў – фактычна пазбаўляліся грамадзянскіх правоў. Паступова розныя юрыдычныя катэгорыісялянства, акрамясялян-слуг, злілісяўадзіную групупрыгоннагасялянства.

4.3. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права

У XIV – першай палове XVI стст. ва ўмовах развіцця феадальных адносін ішоў інтэнсіўны працэс аддзялення рамяства і гандлю ад сельскай гаспадаркі. Гэта суправаджалася ростам гарадоў і мястэчак (невялікіх гандлёва-ра- месных паселішчаў). Калі ў XIV ст. у ВКЛ налічвалася 83 гарады, то да канца XVI ст. каля 530. Насельніцтва гарадоў і мястэчак у асноўным займалася рамяством і гандлем. Жыхары мястэчак і невялікіх гарадоў, побач з гэтым, былі яшчэ цесна звязаны з апрацоўкай зямлі і сельскагаспадарчымі промысламі.

Папаўненне гарадскога насельніцтва пераважна ішло шляхамі перасялення сялян (асабліва да сярэдзіны XVI ст.) і іміграцыі іншаэтнічнага на-

59

сельніцтва (яўрэяў, татар, караімаў, немцаў, цыган і г.д.). У той жа час працэс росту гарадскога насельніцтва стрымлівалі войны і запрыгоньванне сялян.

Буйнейшымі гарадамі ВКЛ былі ў XVI ст. Полацк, Вільня, Берасце, Гародня, Віцебск, Менск, Новагародак, Слуцк.

Паводле прававога становішча гарады і мястэчкі падзяляліся на велікакняжацкія і прыватныя. Прыватнымі былі пераважна дробныя гарады і мястэчкі. З пачатку XVI ст. у многіх велікакняжацкіх гарадах Беларусі пачалі вылучацца асобныя адміністрацыйныя кварталы, якія знаходзіліся пад уладай прыватных асоб, – юрыдыкі. Мяшчане (гарадское насельніцтва) неслі павіннасці на карысць уладальніка – дзяржавы або феадала: плацілі грашовыя подаці, выконвалі будаўнічыя і гаспадарчыя работы, пастаўлялі падводы (фурманкі) і г.д. Жыхары юрыдык не выплочвалі гарадскія падаткі і не падлягалі гарадскому суду.

Уразлядаемую эпоху адной з галоўных палітычных мэт мяшчан была барацьба за права на самакіраванне гарадоў. Гэтым яны забяспечвалі сваю незалежнасць ад судовых і эканамічных злоўжыванняў дзяржаўных чыноўнікаў

іфеадалаў. У выніку ў канцы XIV – XVI стст. большасць велікакняжацкіх гарадоў атрымалі права на самакіраванне – магдэбургскае права. У немалой ступені гэта было абумоўлена імкненнем вялікіх князёў заручыцца палітычнай падтрымкай гарадоў.

Прывілеі на самакіраванне, якія ўтрымлівалі ранейшыя правы горада і афармлялі іх згодна з еўрапейскімі юрыдычнымі нормамі, падпісваў вялікі князь. Правы, што прадастаўляліся гарадам, былі розныя. Агульным было тое, што мяшчане вызваляліся з-пад адміністрацыйнай і судовай улады ваявод і стараст, замест феадальных павіннасцяў уводзіўся адзіны дзяржаўны грашовы падатак для горада, у горадзе ствараліся органы самакіравання.

Першым горадам ВКЛ, які атрымаў магдэбургскае права, была Вільня (1387 г.). Затым яго атрымалі Берасце (1390 г.), Гародня (1391 г.), Слуцк (1441 г.), Полацк (1498 г.), Менск (1499 г.), Віцебск (1597 г.). Да канца XVI ст. самакіраванне атрымалі ўсе больш-менш значныя гарады ВКЛ.

Угарадах, якія атрымалі магдэбургскае права, склаліся наступныя органы гарадскога кіравання.

Кіраўніком гарадской адміністрацыі і суда быў войт. Яго прызначаў вялікі князь з Панамі Радай з ліку шляхты ці ўплывовых гараджан; часам права выбараў войта выкуплялі самі гараджане. У функцыі войта ўваходзіла падтрыманне парадку ў горадзе, вызначэнне правілаў гандлю, збор падаткаў, ажыццяўленне суда. Дапамагаў войту яго намеснік – ленвойт.

Магістрат – орган гарадскога самакіравання, які складаўся з рады і лавы. Рада вызначала агульны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі, займалася добраўпарадкаваннем, абарончымі збудаваннямі, зборам падаткаў, кантралявала гарадскія расходы, ажыццяўляла суд па маёмасных і грамадзянскіх справах. У склад рады ўваходзілі выбраныя мяшчанамі горада радцы на чале

60