Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
54
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

часткі насельніцтва і абумовілі сацыяльную нестабільнасць, асноўнымі адзнакамі якой з’яўляліся:

шматлікія сялянскія выступленні, выкліканыя аднаўленнем памешчыцкага землеўладання і падаткова-рэквізіцыйнай палітыкай германскіх улад;

актывізацыя рабочага руху; самай значнай яго праявай стала забастоўка гомельскіх чыгуначнікаў у ліпені 1918 г.;

арганізацыя партызанскага руху, які ўзначальвалі пераважна бальшавікі і левыя эсэры.

Ва ўмовах германскай акупацыі была ажыццёўлена спроба ўтварэння незалежнай беларускай дзяржавы. Падчас адступлення расійскіх войскаў з Мінска Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда з дапамогай створанага Першага Мінскага беларускага палка паспрабаваў узяць уладу ў горадзе. 21 лютага 1918 г. ён звярнуўся да беларускага народа з Першай Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі, вылучыў са свайго складу орган выканаўчай улады – Народны Сакратарыят – на чале з Язэпам Варонкам і абавязаўся склікаць Усебеларускі Устаноўчы сход. Германскія ўлады не прызналі дадзеных органаў улады, але не забаранілі іх дзейнасць.

Выканкам Рады Усебеларускага з’езда ў знак пратэсту супраць Брэсц-

кага міру 9 сакавіка 1918 г. выдаў Другую Устаўную грамату, у якой абвя-

шчалася Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) у этнаграфічных межах пражывання беларускага народа, а сам Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў дзеяч БСГ Ян Серада. Граматай зацвярджаўся статус Рады і Народнага сакратарыята БНР як часовых органаў улады да склікання Усебеларускага Устаноўчага сходу. У ёй таксама абвяшчаліся дэмакратычныя свабоды, культурная аўтаномія нацыянальных меншасцяў, сацыялізацыя зямлі, 8-гадзінны працоўны дзень. У склад Рады БНР былі ўведзены прадстаўнікі расійскіх і яўрэйскіх сацыялістычных партый, а таксама беларускіх нацыянальных дзеячаў з Вільні.

Сярод прадстаўнікоў БСГ у сакавіку 1918 г. набывала папулярнасць ідэя абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Гэта тлумачылася крахам спадзяванняў на ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці з дапамогай дэмакратычных сіл у Расіі і пагрозай падзелу тэрыторыі Беларусі паміж некалькімі дзяржавамі.

25 сакавіка 1918 г. Рада БНР выдала Трэцюю Устаўную грамату, паводле якой абвяшчалася поўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспуб-

лікі ў яе этнаграфічных межах і змяшчалася патрабаванне перагляду ўмоў Брэсцкага міру.

Аднак дадзены акт не атрымаў міжнароднага прызнання: прызналі яго толькі Украіна і Літва, а германскія ўлады праігнаравалі. Абвяшчэнне незалежнасці выклікала крызіс унутры Рады БНР: супраць яго выступілі прадстаўнікі расійскіх і яўрэйскіх сацыялістычных партый, якія неўзабаве пакіну-

221

лі Раду. У гэтых умовах правае крыло БСГ паспрабавала знайсці падтрымку ў германскіх улад; у склад Рады БНР былі ўведзены прадстаўнікі ліберальных і кансерватыўных арганізацый. Па іх ініцыятыве Рада БНР у красавіку 1918 г. звярнулася да германскага імператара Вільгельма ІІ з падзякай за вызваленне Беларусі і з просьбай дапамагчы ва ўмацаванні дзяржаўнай незалежнасці краю ў саюзе з Германіяй. Аднак германскія ўлады адмовіліся прызнаць БНР. Рада і ўрад БНР не атрымалі ніякай рэальнай улады. Іх роля была абмежавана стварэннем дарадчых устаноў пры павятовых ваенных камендатурах і ажыццяўленнем культурна-асветніцкай дзейнасці. На акупіраванай германскімі войскамі тэрыторыі Беларусі ўзнікла больш за 160 беларускамоўных школ, Беларускі педагагічны інстытут у Мінску, таварыства драмы і камедыі, 14 друкаваных выданняў і г.д.

Паварот Рады БНР “управа” і цеснае супрацоўніцтва з германскімі ўладамі выклікалі яе ўнутраны крызіс. У знак пратэсту Народны Сакратарыят на чале з Я. Варонкам падаў у адстаўку. Летам – восенню 1918 г. былі створаны два нетрывалыя ўрады БНР, якія не знаходзілі падтрымкі сярод большасці дзеячаў беларускага нацыянальнага руху. Адбыўся раскол БСГ, на месцы якой утварыліся новыя партыі: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП), Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў (БПСФ), Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР). БПСР з восені 1918 г. перай-

шла да актыўнай барацьбы з германскімі акупантамі, стварыла падпольныя арганізацыі, аб’яднаныя ў Сувязь беларускага працоўнага сялянства.

Ва ўсходняй частцы Беларусі, якая знаходзілася пад уладай Савецкай Расіі, адбываўся пераход да аўтарытарнай палітычнай сістэмы. Вясной – летам 1918 г. абвастрыліся супярэчнасці паміж кіруючымі партыямі бальшавікоў і левых эсэраў. У ліпені 1918 г. левыя эсэры паднялі паўстанні ў Маскве і некаторых іншых гарадах Расіі, якія, аднак, былі падаўлены бальшавікамі. Пасля гэтых падзей левыя эсэры былі выведзены з Савецкага ўрада, і пачала фармі-

равацца аднапартыйная дыктатура бальшавікоў. У ліпені 1918 г. была прынята Канстытуцыя Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэс-

публікі (РСФСР). Паводле яе, Саветы абвяшчаліся вышэйшымі органамі ўлады ў дзяржаве. Аднак на практыцы ўсе асноўныя палітычныя рашэнні прымала кіраўніцтва бальшавіцкай партыі і створаныя ім надзвычайныя органы. З Саветаў выключаліся амаль усе апаненты бальшавікоў. Адбывалася згортванне дэмакратычных свабод: зачыняліся апазіцыйныя перыядычныя выданні, пераследавалася дзейнасць апазіцыйных палітычных арганізацый, былі адноўлены прынцыпы адзінаначалля ў войску, адноўлена пакаранне смерцю і г.д. З восені 1918 г. бальшавіцкая ўлада абвясціла палітыку чырвонага тэрору ў адносінах да “ворагаў Савецкай улады” (расстрэлы, зняволенні, узяцце закладнікаў па палітычных матывах), у ажыцяўленні якой галоўную ролю адыгрывала ЧК.

222

На тэрыторыі Смаленскай, усходніх частак Віцебскай і Магілёўскай губерняў у красавіку 1918 г. была ўтворана Заходняя вобласць (з верасня 1918 г. – Заходняя камуна), якая была звычайнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай. На чале створаных у ёй органаў улады знаходзіліся дзеячы былога Аблвыканкамзаха. Патрабаванні Белнацкама, беларускіх камуністычных і бежанскіх арганізацый аб аўтаноміі Беларусі ігнараваліся.

На працягу 1918 г. вызначыліся новыя накірункі ў сацыяльна-эканаміч- най палітыцы Савецкай улады:

1)нацыяналізацыя ў прамысловасці (распаўюджвалася не толькі на буй-

ную, але і на сярэднюю і часткова дробную);

2)цэнтралізацыя кіравання эканомікай; галоўнымі органамі яго ажыццяўлення станавіліся саветы народнай гаспадаркі (саўнаргасы). Фактычна скасоўваліся рабочы кантроль і самакіраванне працоўных калектываў у прамысловасці і гандлі;

3)рэквізіцыя сельскагаспадарчай прадукцыі ў сялян для забеспячэння патрэб войска ў грамадзянскай вайне; ствараліся харчовыя атрады з ліку вайскоўцаў і камітэты беднаты (камбеды) з ліку бяднейшага сялянства. Дзейнасць камбедаў выклікала масавую незадаволенасць сялянства; у некаторых паветах усходняй Беларусі летам 1918 г. адбыліся сялянскія паўстанні пад кіраўніцтвам левых эсэраў. Гэта абумовіла ліквідацыю камбедаў, аднак правядзенне рэквізіцый працягвалася. На канфіскаваных памешчыцкіх землях заахвочвалася стварэнне буйных дзяржаўных (дзяржгасы) і калектыўных (камуны, арцелі) гаспадарак.

У другой палове 1918 г. геапалітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі зноў стала змяняцца. У жніўні 1918 г. пасля выплаты Савецкай Расіяй часткі кантрыбуцыі германскія войскі адступілі на захад ад р. Бярэзіна.

3 – 9 лістапада 1918 г. у Германіі адбылася рэвалюцыя, якая прывяла да звяржэння манархіі. Новы германскі ўрад 11 лістапада 1918 г. заключыў перамір’е з краінамі Антанты, што азначала канец Першай сусветнай вайны. У дадзеных умовах урад РСФСР ануляваў Брэсцкі мір. Германскае войска паступова выводзілася з акупіраваных тэрыторый, якія заняла расійская Чырвоная армія. 10 снежня 1918 г. Чырвоная армія ўступіла ў Мінск. Да лютага 1919 г. бальшавіцкая ўлада была ўстаноўлена амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі, акрамя зямель на захад ад лініі Вільня-Ліда-Слонім-Агінскі канал. Спробы Рады і новага ўрада (Рады народных міністраў) БНР на чале з А. Луцкевічам, а таксама расійскіх і яўрэйскіх левацэнтрысцкіх груповак атрымаць у гэтых умовах уладу або дамовіцца з бальшавікамі аб кааліцыі поспеху не мелі. У выніку Рада і ўрад БНР фактычна распаліся: частка іх дзеячаў засталася

ўМінску, разлічваючы на супрацоўніцтва з бальшавікамі, частка пераехала ў Вільню, а потым у Гродна, дзе выступала за дзяржаўны саюз з Літвой, частка эмігравала за межы Беларусі.

223

Такім чынам, у выніку ваенна-палітычных падзей 1918 г. была абвешчана першая незалежная беларуская нацыянальная дзяржава – Беларуская Народная Рэспубліка. Аднак дэклараваная дзяржаўнасць не стала рэальнай. Прычынамі гэтага былі:

адсутнасць масавай падтрымкі беларускага нацыянальнага руху сярод беларускага насельніцтва, вузкая сацыяльная база руху;

адсутнасць сур’ёзных вайсковых і матэрыяльных рэсурсаў для беларускага нацыянальнага руху;

складаная геапалітычная сітуацыя: падзел Беларусі паміж некалькімі дзяржавамі, адсутнасць зацікаўленасці ў беларускай дзяржаўнасці з боку буйнейшых еўрапейскіх краін;

непаслядоўнасць палітычнай дзейнасці і адсутнасць адзінства ў межах беларускага нацыянальнага руху.

17.2. Абвяшчэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР

Пасля аднаўлення Савецкай улады на большай частцы тэрыторыі Беларусі бальшавіцкі ўрад у Маскве змяніў адносіны да беларускага нацыянальнага пытання. Ён пайшоў на стварэнне беларускай дзяржаўнасці, залежнай ад Савецкай Расіі, на чым настойвалі прадстаўнікі прабальшавіцкай часткі беларускага нацыянальнага руху. Дадзеныя змены былі абумоўлены наступнымі фактарамі:

неабходнасць дэманстрацыі перад міжнароднай супольнасцю павагі да абвешчанага права нацый на самавызначэнне (пасля абвяшчэння БНР факт існавання беларускай нацыі бальшавіцкімі ўладамі адкрыта не адмаўляўся);

імкненне да стварэння альтэрнатывы антыбальшавіцкай БНР;

імкненне да стварэння буфернай дзяржавы паміж Савецкай Расіяй і Польскай Рэспублікай, якая была створана ў лістападзе 1918 г. і прэтэндавала на беларускія тэрыторыі.

У дадзеных умовах 30 снежня 1918 г. у Смаленску адбыўся І з’езд Ка-

муністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б), якая стала аўтаномнай адзінкай у складзе РКП(б). У кіраўніцтве КП(б)Б пераважалі былыя дзеячы Аблвыканкамзаха (А. Мяснікоў, М. Калмановіч, В. Кнорын), якія непрыхільна ставіліся да ідэі беларускай дзяржаўнасці. Аднак пад націскам Масквы яны выказаліся за пераўтварэнне Заходняй камуны ў Беларускую Савецкую Са-

цыялістычную Рэспубліку (БССР).

1 студзеня 1919 г. было афіцыйна абвешчана ўтварэнне БССР у Мані-

фесце Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР, дзе былі вызначаны асноў-

ныя палажэнні яе дзяржаўнага статусу. Тэрыторыя БССР ахоплівала Мінскую, Віцебскую, Гродзенскую, Магілёўскую, Смаленскую, часткі Віленскай

іЧарнігаўскай губерняў. Сталіцай станавіўся Смаленск, а з 5 студзеня 1919 г. –

224

Мінск. На чале Часовага рабоча-сялянскага ўрада стаў лідар беларускіх камуністаў Зміцер Жылуновіч, але ў цэлым ва ўрадзе пераважалі былыя дзеячы Аблвыканкамзаха.

Але ўжо 16 студзеня Цэнтральны камітэт РКП(б) прыняў рашэнне аб перадачы Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў у склад РСФСР, а астатняй частцы БССР было дырэктыўна прапанавана стварыць сумесную дзяржаву з Савецкай Літвой, утворанай у снежні 1918 г. Гэта выклікала ўрадавы крызіс, у выніку якога ўрад БССР пакінулі 6 міністраў на чале з З. Жылуновічам. На чале ўрада стаў А.Ф. Мяснікоў.

2 – 3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў, на якім прысутнічала 230 дэлегатаў. На з’ездзе была прынята першая Канстытуцыя БССР. Паводле яе, вышэйшым органам улады ў БССР абвяшчаўся Усебеларускі з’езд Саветаў, а ў перыяд паміж з’ездамі – выбіраемы з’ездам Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК). Функцыі выканаўчай улады ўскладаліся на Вялікі прэзідыум, фарміруемы ЦВК. У канстытуцыі дэклараваліся грамадзянскія і палітычныя правы працоўнага народа, у той жа час пазбаўляліся выбарчых і некаторых іншых палітычных правоў прадстаўнікі былых эксплуататарскіх класаў. Выбары ў Саветы з’яўляліся непрапарцыянальнымі, шматступеньчатымі і адкрытымі. Фактычна органы ўлады БССР знаходзіліся

ўзалежнасці ад Масквы.

Уходзе з’езда быў сфарміраваны Вялікі прэзідыум, у які ўвайшлі пераважна былыя дзеячы Аблвыканкамзаха на чале з А. Мясніковым.

27 лютага 1919 г. на аб’яднаным пасяджэнні ЦВК БССР і Літоўскай ССР была створана адзіная Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэс-

публіка (ЛітБелССР) са сталіцай у Вільні. Структура ўлады ў ЛітБелССР была падобна да той, што стваралася ў БССР. Аднак функцыю вышэйшага органа выканаўчай улады ажыццяўляў Савет народных камісараў (СНК). На чале ЦВК ЛітБелССР стаў К. Цыхоўскі, а СНК – В. Міцкявічус-Капсукас. Беларускіх камуністаў у складзе кіраўніцтва ЛітБелССР не было. ЛітБелССР уяўляла сабой буфернае дзяржаўнае ўтварэнне ва ўмовах вайны з Польскай і Літоўскай рэспублікамі. Улады ЛітБелССР, таксама як і БССР, фактычна падпарадкоўваліся кіраўніцтву РСФСР.

Уканцы 1918 – пачатку 1919 гг. падчас абвастрэння эканамічнага крызісу і грамадзянскай вайны ў Расіі бальшавіцкія ўлады пачалі ажыццяўленне палітыкі “ваеннага камунізму”, якая ўключала наступныя мерапрыемствы:

увядзенне харчовай развёрсткі – прымусовай рэквізіцыі ў сялян сельскагаспадарчай прадукцыі для пакрыцця выдаткаў на войска (з мэтай забеспячэння выканання норм харчразвёрсткі практыкавалася ўзяцце закладнікаў);

увядзенне дзяржаўнай манаполіі на гандаль;

нацыяналізацыя амаль усёй прамысловасці, уключаючы дробную;

225

устанаўленне жорсткай сістэмы размеркавання харчовых і прамысловых тавараў;

увядзенне ўсеагульнай працоўнай павіннасці.

Характэрна тое, што канфіскаваныя на тэрыторыі цэнтральнай і ўсходняй Беларусі памешчыцкія землі не перадаваліся сялянам, а пераўтвараліся ў дзяржаўныя і калектыўныя гаспадаркі.

Палітыка “ваеннага камунізму”, а таксама правядзенне мабілізацый у Чырвоную армію для ўдзелу ў грамадзянскай вайне ў Расіі выклікалі масавую незадаволенасць. У розных паветах адбыўся шэраг сялянскіх паўстанняў. Мелі месца хваляванні і ў Чырвонай арміі, самым значным сярод якіх было паў-

станне салдат у Гомелі і Рэчыцы пад кіраўніцтвам М. Стракапытава ў са-

кавіку 1919 г. Падаўленне гэтых паўстанняў суправаджалася ўзмацненнем палітыкі чырвонага тэрору з боку бальшавіцкай улады.

Дадзеныя акалічнасці абумовілі нетрываласць улады ў ЛітБелССР. Да восені 1919 г. амаль уся тэрыторыя ЛітБелССР была занята войскамі Польскай і Літоўскай рэспублік. Кіраўніцтва ЛітБел ССР і кампартыі Літвы і Беларусі перабраліся ў Смаленск. Фактычна рэпубліка спыніла сваё існаванне.

Такім чынам, у 1919 г. адбылося фарміраванне беларускай дзяржаўнасці ў форме БССР, а затым ЛітБелССР, якія знаходзіліся ў аўтаномных адносінах да Савецкай Расіі. Гэтыя формы дзяржаўнасці на той момант аказаліся нетрывалымі, што было абумоўлена тымі ж фактары, якія не спрыялі ажыццяўленню дзяржаўнасці ў форме БНР, а таксама адсутнасцю дакладнага размежавання паўнамоцтваў паміж уладамі новаўтвораных рэспублік і Расіі.

17.3. Савецка-польская вайна 1919 – 1920 гг. Другое абвяшчэнне БССР

У выніку рэвалюцый у Германіі і Аўстра-Венгрыі ў лістападзе 1918 г. была абвешчана незалежнасць Польскай Рэспублікі. Ад самага пачатку свайго існавання яе ўлады выказвалі тэрытарыяльныя прэтэнзіі на землі, якія ўваходзілі раней у склад Рэчы Паспалітай.

Падчас вываду германскіх войскаў з тэрыторый былой Расійскай імперыі польскія ўлады замацаваліся на частцы заходнебеларускіх зямель. У выніку да лютага 1919 г. склалася часовая польска-савецкая мяжа па лініі Вільня-Ліда- Слонім-Агінскі канал. Аднак такая сітуацыя не задавальняла абодва бакі. З аднаго боку, польскія ўлады лічылі неабходным прасунуць мяжу на ўсход і адмовіліся прызнаць ЛітБелССР, з другога– улады Савецкай Расіі разлічвалі на “экспарт рэвалюцыі” ў Польшчу. Гэтыя акалічнасці абумовілі вайну паміж Польшчай і Савецкай Расіяй (напачатку фармальна толькі з ЛітБелССР) 1919 – 1920 гг.

Савецка-польская вайна праходзіла ў два этапы, паміж якім было часовае перамір’е:1) люты – верасень 1919 г., 2) сакавік – кастрычнік 1920 г.

226

На першым этапе вайны польскія войскі дастаткова хутка занялі тэрыторыю заходняй і цэнтральнай Беларусі. Да верасня 1919 г. фронт усталяваўся на лініі рэк Беразіна-Днепр. Поспехі польскага войска былі абумоўлены некалькімі фактарамі:

нязначная ўвага ўлад Савецкай Расіі да савецка-польскага фронту ва ўмовах канцэнтрацыі асноўных ваенных сіл у грамадзянскай вайне ў Расіі;

шырокая ваенна-тэхнічная і эканамічная падтрымка Польшчы з боку краін Антанты, якія разлічвалі на тое, што моцная польская дзяржава стане ў Цэнтральнай Еўропе супрацьвагай Расіі і Германіі;

адсутнасць масавай падтрымкі Чырвонай арміі ў тыле з-за незадаволенасці большай часткі беларускага насельніцтва палітыкай “ваеннага камунізму”.

З верасня 1919 г. ваенныя дзеянні часова спыніліся. На занятых польскімі войскамі тэрыторыях ліквідаваліся створаныя бальшавікамі органы ўлады, распускаліся прабальшавіцкія арганізацыі. У органы грамадзянскай адміністрацыі ўваходзілі толькі тыя, хто лічыў сябе палякам. Дзяржаўнай мовай абвяшчалася польская. Аднаўлялася памешчыцкае землеўладанне. Польскае войска праводзіла рэквізіцыі сельскагаспадарчай прадукцыі.

У той жа час польскія ўлады імкнуліся стварыць пэўную сацыяльную базу сярод беларускага насельніцтва. 29 красавіка 1919 г. начальнік Польскай Рэспублікі Юзэф Пілсудскі ў Вільні выступіў са зваротам да насельніцтва былога ВКЛ, у якім абвяшчалася права народаў на самавызначэнне ў межах федэрацыі з Польшчай. У Мінскай акрузе, дзе польскія пазіцыі былі дастаткова слабымі, дазвалялася ўжыванне беларускай мовы ў грамадскім жыцці, быў адноўлены Беларускі педагагічны інстытут у Мінску. Дадзеныя фактары абумовілі супрацоўніцтва з польскімі ўладамі часткі дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, асабліва прадстаўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і правацэнтрысцкіх беларускіх арганізацый, якія разлічвалі на стварэнне федэрацыі Беларусі з Польшчай у складзе абноўленай Рэчы Паспалітай. У той жа час другая частка беларускага нацыянальнага руху на чале з Беларускай партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў выступала ў якасці легальнай апазіцыі польскім уладам.

У кастрычніку 1919 г. Ю. Пілсудскі даў дазвол на аднаўленне дзейнасці Рады БНР, маючы спадзяванні на перавагу ў ёй прапольскіх дзеячаў і прыняцце рашэнняў пра далучэнне БНР да Польшчы. Аднак на сесіі ў снежні 1919 года адбыўся раскол Рады БНР. Антыпольская група (50 чалавек) утварыла Народную раду БНР на чале з сацыялістам-федэралістам П. Крачэўскім і кабінет міністраў на чале з беларускім эсэрам В. Ластоўскім. Яны заявілі аб вернасці Трэцяй Устаўной грамаце БНР і выказалі пратэст супраць акупацыі Беларусі польскай арміяй. Прапольская фракцыя (37 чалавек) утварыла Найвышэйшую раду БНР на чале з сацыял-дэмакратам Я. Лёсікам і пацвердзіла паўнамоцтвы ўрада Антона Луцкевіча. У хуткім часе Народная рада БНР бы-

227

ла забаронена, а многія яе лідары арыштаваны. Прэзідыум і ўрад Народнай рады БНР з лістапада 1920 г. знаходзіліся ў сталіцы Літвы Коўне. Адмова польскіх улад разглядаць пытанне аб фарміраванні беларускай дзяржаўнасці прывяла да крызісу і распаду ў 1920 г. Найвышэйшай рады БНР і яе ўраду.

Палітыка польскіх улад выклікала незадаволенасць значнай часткі насельніцтва. Узброеную барацьбу супраць польскіх улад узначальвалі бальша-

вікі, беларускія эсэры, Беларуская камуністычная арганізацыя (узнікла на ас-

нове левага крыла БПСР), яўрэйскія сацыялістычныя партыі (Бунд, ПаалейЦыён). У снежні 1919 г. паміж гэтымі партыямі было заключана пагадненне аб сумесных дзеяннях. У сакавіку 1920 г. сілы антыпольскага фронту ствары-

лі Беларускі паўстанцкі камітэт. Напрыканцы 1919 – пачатку 1920 гг. БПСР стала найбольш масавай беларускай партыяй (да 20 тыс. чалавек). Партызанскі рух у першай палове 1920 г. набыў шырокі размах. Вясной 1920 г. польскія ўлады з-за дыверсій вымушаны былі спыніць ваенныя перавозкі амаль на ўсіх чыгуначных магістралях Беларусі.

Усакавіку 1920 г. аднавілася савецка-польская вайна. Бальшавіцкія ўлады перакідвалі на польскі фронт вялікія ваенныя сілы, паколькі грамадзянская вайна ў Расіі на той час паступова заціхала. У ліпені 1920 г. Чырвоная армія пад камандаваннем М. Тухачэўскага пачала наступленне на захад. Да пачатку жніўня ўся Беларусь апынулася пад кантролем бальшавіцкай улады.

Усярэдзіне жніўня Чырвоная армія падышла да Варшавы і Львова.

Угэтых умовах Савецкая Расія імкнулася забяспечыць нейтралітэт з боку Літоўскай рэспублікі. 12 ліпеня 1920 года Савецкая Расія і Літва падпі-

салі дагавор, згодна з якім РСФСР прызнавала незалежнасць Літоўскай рэспублікі з уключэннем у яе склад Віленскай і часткі Гродзенскай губерняў з гарадамі Вільня, Гродна, Ліда, Вілейка, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў. Дадзены дагавор азначаў фармальную ліквідацыю ЛітБелССР.

Удадзеных умовах бальшавіцкія ўлады вырашылі аднавіць беларускую савецкую дзяржаву. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята Дэкларацыя аб незалежнасці Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Часовая ўла-

да перадавалася Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту (старшыня – А. Чарвякоў), які павінен быў дзейнічаць да II з’езда Саветаў Беларусі. Аднаўленне БССР, акрамя бальшавікоў, падтрымалі Бунд і Беларуская камуністычная арганізацыя, якая неўзабаве далучылася да бальшавіцкай партыі. БПСР патрабавала стварэння ўрада з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый, арганізацыі самастойнага беларускага войска і абвяшчэння поўнай незалежнасці Беларусі. Гэта выклікала разрыў саюзу паміж БПСР і бальшавікамі.

Уснежні 1920 г. адбыўся ІІ Усебеларускі з’езд Саветаў у Мінску. На ім у Канстытуцыю БССР былі ўнесены змяненні, згодна з якімі ЦВК станавіўся распараджальным органам з’езда, выканаўчая ўлада надавалася СНК БССР. Старшынёй ЦВК і СНК БССР стаў А. Чарвякоў. З’езд ратыфікаваў умовы са-

228

вецка-польскага пагаднення аб перамір’і і надаў ураду Савецкай Расіі права заключаць любыя міжнародныя пагадненні ад імя БССР.

Ужніўні 1920 г. польскае войска здолела разбіць пад Варшавай Чырвоную армію, перайсці ў контрнаступленне і на працягу жніўня – кастрычніка 1920 г. зноў заняць заходнюю частку Беларусі. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе паміж Савецкай Расіяй і Польшчай было падпісана перамір’е і пачаліся мірныя перамовы.

Абодва бакі былі зацікаўлены ў хутчэйшым спыненні вайны. На гэта ўплывала складаная эканамічная і ваенна-палітычная сітуацыя ў абедзвюх дзяржавах. На тэрыторыі Беларусі, занятай як польскімі, так і савецкімі войскамі, адбываліся частыя хваляванні, дзейнічалі шматлікія паўстанцкія атрады. Пры падтрымцы польскага боку і рускіх антыбальшавіцкіх сіл у лістападзе 1920 г. на Палессе ўвайшлі атрады (каля 20 тыс. чал.) пад кіраўніцтвам С. Булак-Балаховіча, які абвясціў сябе начальнікам Беларускай дзяржавы. Яны занялі Пінск, Мазыр, Калінкавічы, але ў снежні 1920 г. былі разбіты Чырвонай арміяй. З 27 лістапада па 28 снежня 1920 г. адбылося Слуцкае ўзброенае паўстанне, якое ўзначальвалі прыхільнікі незалежнай БНР. У паўстанні ўдзельнічала каля 4 тыс. чал. Антыбальшавіцкія паўстанні адбыліся ў Гомелі, Койданаве, Аршанскім, Бабруйскім, Барысаўскім і Ігуменскіх паветах.

Укастрычніку 1920 г. польскія войскі занялі Вільню і прылеглую да яе тэрыторыю, дзе была абвешчана новая дзяржава – Сярэдняя Літва, кіраўніцтва якой заявіла аб далучэнні да Польшчы. Гэта выклікала палітычны канфлікт Польшчы з Літвой.

18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор. Паводле яго, заходняя частка Беларусі (Віленская, Гродзенская, частка Мінскай губерні) адыходзіла да Польшчы, усходняя (Віцебшчына, Магілёўшчына, Гомельшчына) – да Савецкай Расіі. Суверэнітэт БССР прызнаваўся на тэрыторыі 6 паветаў Мінскай губерні з тэрыторыяй 52 тыс. кв. км і насельніцтвам каля 1,5 млн чалавек.

Такім чынам, у выніку савецка-польскай вайны тэрыторыя Беларусі была падзелена паміж Польшчай і Расіяй. У той жа час была адноўлена беларуская савецкая дзяржава – БССР, якая ахоплівала невялікую тэрыторыю і знаходзілася ў залежнасці ад Савецкай Расіі. Гэтае ўтварэнне стала падмуркам развіцця беларускай дзяржаўнасці ў далейшым.

Асноўныя паняцці для засваення

Брэсцкі мірны дагавор, Першая Устаўная грамата Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з’езда, Беларуская Народная Рэспубліка, Народны Сакратарыят БНР, Рада БНР, Другая Устаўная грамата БНР, Трэцяя Устаўная грамата БНР, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, Беларуская партыя

229

сацыялістаў-федэралістаў, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, аднапартыйная дыктатура бальшавікоў, Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, Заходняя вобласць (Заходняя камуна), чырвоны тэрор, харчовыя атрады, камбеды, Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, І Усебеларускі з’езд Саветаў, Канстытуцыя БССР 1919 г., Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, “ваенны камунізм”, савецка-польская вайна 1919 – 1920 гг., Народная рада БНР, Найвышэйшая рада БНР, савецка-літоўскі дагавор 1920 г., Дэкларацыя аб незалежнасці БССР 1920 г., Слуцкае паўстанне, Сярэдняя Літва, Рыжскі мірны дагавор.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Якім чынам складваліся ваенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў лютым – сакавіку 1918 г.? Падумайце, чаму германскія войскі здолелі ў кароткі тэрмін авалодаць значнымі тэрыторыямі.

2.Назавіце асноўныя палажэнні Брэсцкага мірнага дагавора 1918 г.

3.Якія дзяржаўна-палітычныя структуры былі ўтвораны дзеячамі беларускага нацыянальнага руху ў лютым – сакавіку 1918 г.? Якія мэты яны ставілі перад сабой?

4.Калі былі прыняты тры Устаўныя граматы Беларускай Народнай Рэспублікі? Якія палажэнні змяшчаліся ў іх? Дайце іх характарыстыку.

5.Паспрабуйце растлумачыць, чаму лідары беларускага нацыянальнага руху ў сакавіку 1918 г. перайшлі ад ідэі дзяржаўнай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі да ідэі поўнай дзяржаўнай незалежнасці.

6.Якія расколы адбыліся вясной 1918 г. у Радзе БНР? Чым яны былі выкліканы? Дайце характарыстыку палітычным пазіцыям асноўных беларускіх арганізацый вясной – летам 1918 г.

7.Якія фактары перашкаджалі станаўленню беларускай дзяржаўнасці ў форме БНР?

8.Падумайце, якое значэнне мела абвяшчэнне БНР у гістарычным працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

9.Якія змены адбыліся ў палітыцы Савецкай улады на тэрыторыі ўсходняй Беларусі ў 1918 г.?

10.Якія палітычныя падзеі ў Еўропе абумовілі ануляванне Брэсцкага мірнага дагавора і вывад германскіх войск з тэрыторыі Беларусі?

11.Падумайце, чаму напрыканцы 1918 г. бальшавіцкія ўлады змянілі сваю пазіцыю адносна беларускага нацыянальнага пытання і ініцыіравалі стварэнне беларускай савецкай дзяржавы.

12.Калі была абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспуб-

ліка? Якія органы дзяржаўнай улады былі створаны ў ёй?

230