Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
53
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт”

І. А. БОРТНІК, В. У. ЯКУБАЎ

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў негістарычных спецыяльнасцей

Наваполацк

ПДУ

2011

УДК 94(476)(078)

ББК 63.3(4Беи)я73

Б82

Рэкамендаваны да выдання метадычнай камісіяй геадэзічнага факультэта ў якасці вучэбна-метадычнага комплекса

(пратакол № 6 ад 14.01.2011)

РЭЦЭНЗЕНТЫ:

кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры грамадскіх навук УА “Гродзенскі аграрны дзяржаўны ўніверсітэт” В. У. ГАЛУБОВІЧ; кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “ПДУ” С. В. АНДРЫЕЎСКАЯ

У афармленні вокладкі выкарыстана карціна мастака В. Р. Лук’яненкі

Бортнік, І. А.

Б82 Гісторыя Беларусі : вучэб.-метад. комплекс для студэнтаў негістарычных спецыяльнасцей / І. А. Бортнік, В. У. Якубаў. – Наваполацк : ПДУ, 2011. – 356 с.

ISBN 978-985-531-226-1.

Асвятляюцца сутнасць і характэрныя рысы сацыяльна-эканамічнага, сацыяльна-палітычнага і духоўнага развіцця Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды. Тэарэтычныя звесткі ілюструюцца багатым фактычным матэрыялам, узятым з навуковай літаратуры. Прыведзены пытанні для праверкі засваення ведаў па кожным раздзеле.

Прызначаецца для студэнтаў негістарычных спецыяльнасцей і выкладчыкаў.

УДК 94(476)(078) ББК 63.3(4Беи)я73

ISBN 978-985-531-226-1

Бортнік І. А., Якубаў В. У., 2011УА “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт”, 2011

2

УВОДЗІНЫ

“Гісторыя Беларусі” з’яўляецца абавязковым для вывучэння прадметам ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь.

Мэтавывучэння дысцыпліны– фарміраванне сацыяльна-асобасных кампетэнцыйстудэнтаў,штопавінназабяспечыцьіхсамавызначэннеўсістэмекаштоўнасцей,выпрацаваных упрацэсегістарычнагаразвіццябеларускаганарода.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць:

асноўныя гістарычныя перыяды грамадскага развіцця на тэрыторыі Беларусі;

асаблівасці эвалюцыі сацыяльна-эканамічных адносін у розныя гістарычныя перыяды на беларускіх землях;

этапы станаўлення і развіцця форм дзяржаўнасці, вытокі дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа;

месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныяперыяды,месцасуверэннай Рэспублікі Беларусьусучасным свеце.

Студэнт павінен умець:

характарызаваць асаблівасці развіцця грамадства на землях Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды;

вызначаць спецыфічныя рысы сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, тлумачыць прычыны са- цыяльна-эканамічных трансфармацый у гісторыі Беларусі;

аналізаваць працэс фарміравання і развіцця розных форм дзяржаўнасці і сацыяльна-палітычных адносін на тэрыторыі Беларусі, вызначаць вытокі станаўлення суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё беларускага грамадства і вызначаць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры;

характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі.

Структуравучэбна-метадычнагакомплекса складаеццаз двух блокаў: 1) лекцыйны, у якім змешчаны інфармацыйна-аналітычны матэрыял

па дысцыпліне; 2) практыкум, у які ўключаны кантрольныя пытанні і заданні па

асобных тэмах курса, дадзены прыкладны пералік тэм дакладаў і рэфератаў у якасці спосабаў засваення дадатковай інфармацыі па курсе.

У канцы ВМК змешчаны спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, неабходнай для засваення матэрыялу курса, а таксама тэрміналагічны слоўнік і спіс важнейшых дат з гісторыі Беларусі.

3

Модуль 0. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”

1.Гісторыя як навука. Прадмет і аб’ект гісторыі.

2.Метадалогія гістарычнай навукі.

3.Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі.

4.Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

1. Гісторыя як навука. Прадмет і аб’ект гісторыі

Гісторыянавукаабзаканамернасцяхфункцыянаванняграмадства нароз-

ных этапах яго развіцця. Яна ўяўляе сабой комплексную дысцыпліну, якая абагульняеведыабасноўныхнакірункахфункцыянаванняграмадскагажыццяўчасе.

Гісторыя як навука мае сваю спецыфіку ў параўнанні з іншымі прыродазнаўчымі і сацыяльна-гуманітарнымі навукамі.

Адрозненне гісторыі ад прыродазнаўчых навук:

для прыродазнаўчых навук галоўным з’яўляецца ўстанаўленне факта, які потым тлумачыцца з дапамогай пэўных заканамернасцяў; з пункту погляду гісторыі факт з’яўляецца вынікам дзейнасці людзей і выступае як унікальная з’ява, што не заўсёды можа быць патлумачана з дапамогай пэўных заканамернасцяў;

у прыродазнаўчых навуках пэўны факт устанаўліваецца, галоўным чынам, шляхам эмпірычных метадаў (назіранне, эксперымент і інш.); для гістарычнай навукі выкарыстанне дадзеных метадаў амаль немагчымае: вывучэнне гістарычных фактаў адбываецца на аснове розных гістарычных крыніц, якія не заўсёды дакладна адлюстроўваюць падзеі мінулага;

у прыродазнаўчых навуках даследчык выступае як незалежны назіральнік, што канстатуе факты і ўстанаўлівае заканамернасці; у гістарычнай навуцы вялікую ролю маюць суб’ектыўныя асаблівасці навукоўца-даслед- чыка, паколькі гістарычныя факты могуць мець розныя інтэрпрэтацыі.

Адметнасць гісторыі сярод іншых сацыяльна-гуманітарных навук:

калі прадстаўнікі іншых сацыяльна-гуманітарных навук вывучаюць асобныя сферы грамадства (эканамічная тэорыя вывучае эканамічную сферу, паліталогія – палітычную і г.д.), то гісторыя вывучае ўсе сферы жыцця грамадства ў іх развіцці ў часе і прасторы;

гістарычная навука выступае як комплексная навука, якая разглядае ўсе падсістэмы грамадства ў розныя часавыя эпохі; гэта патрабуе сінтэзу ведаў з галіны філасофіі, эканамічнай тэорыі, сацыялогіі, паліталогіі, культуралогіі, рэлігіязнаўства і іншых сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.

Асноўныя функцыі гісторыі як навукі:

1) пазнавальная функцыя: у межах гісторыі адбываецца даследаванне і тэарэтычная апрацоўка шматбаковай інфармацыі аб мінулым грамадства;

2) практычная функцыя: гісторыя садзейнічае захаванню і практычнай перадачы сацыяльнага вопыту. Крытычнае ўспрыманне мінулага дапамагае

4

зразумець і асэнсаваць, якія з’явы мінулага перайшлі ў сучаснасць, дазваляе даследаваць розныя шляхі развіцця грамадства ў перспектыве;

3) выхаваўчая функцыя: гісторыя садзейнічае фарміраванню светапогляду асобы, складванню самастойных адносін да з’яў сацыяльнай рэчаіснасці.

2. Метадалогія гістарычнай навукі

Кожная навука мае сваю метадалогію.

Метадалогія навукі гэта сістэма асноўных прынцыпаў і метадаў пэўнай навуковай дысцыпліны.

Прынцыпы – зыходныя паняцці навукі, што вызначаюць асноўныя спосабы вырашэння навуковай праблемы.

Метады – гэта сукупнасць прыёмаў і аперацый, што рэгулююць дзейнасць даследчыка і забяспечваюць вырашэнне даследчыцкай задачы.

Прынцыпы гістарычнай навукі

Гістарызм – прынцып, у адпаведнасці з якім грамадства вывучаецца ў працэсе развіцця, падчас якога адбываюцца якасныя змены ў розных сферах сацыяльнага жыцця.

Аб’ектыўнасць – прынцып, які патрабуе разглядаць гістарычныя з’явы аб’ектыўна, г.зн. такімі, якія яны ёсць, незалежна ад волі і жаданняў асобных індывідаў.

Сістэмнасць – прынцып, які патрабуе вывучэння гістарычных з’яў у пэўнай грамадскай сістэме з улікам усёй сукупнасці ўзаемасувязяў і механізмаў іх фунцыянавання.

Метады гістарычнага даследавання Агульнанавуковыя: аналіз, сінтэз, індукцыя, дэдукцыя, абагульненне,

абстрагаванне, аналогія, лагічны аналіз.

Спецыяльна-навуковыя:

гісторыка-генетычны метад дазваляе вывучаць з’явы ў працэсе іх развіцця, ад зараджэння да гібелі ці сучаснага стану;

гісторыка-параўнальны метад дазваляе параўноўваць гістарычныя аб’екты ў прасторы і часе, выяўляць падабенствы і адрозненні паміж імі;

гісторыка-тыпалагічны метад дазваляе выяўляць агульныя рысы ў прасторавых групах гістарычных падзей і з’яў і вылучаць аднародныя стадыі

ўіх развіцці;

гісторыка-сістэмны метад дазваляе праводзіць паглыблены аналіз сацы- яльна-гістарычных сістэм іраскрывацьунутраныямеханізмы іх функцыянавання.

Крыніцамі інфармацыі для гісторыкаў выступаюць матэрыялы і знаходкі экспедыцый, раскопак, музейных калекцый, архіваў.

Тыпы гістарычных крыніц:

пісьмовыя (летапісы, хронікі, карэспандэнцыя і г.д.);

рэчавыя (музейныя і археалагічныя калекцыі);

5

этнаграфічныя (прадметы побыту этнічных культур);

фальклорныя (легенды, казкі, песні і г.д.);

вусныя (успаміны непасрэдных удзельнікаў падзей);

кінафотадакументы;

фонадакументы (запісы гука).

3.Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі

Усучасных сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах вылучаюць два асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі:

лінейныя (стадыльна-паступовыя) – сутнасць іх палягае ў поглядзе на гісторыю як адзіны працэс паступовага, узыходзячага развіцця чалавецтва,

уадпаведнасці з якім вылучаюцца стадыі ў гісторыі;

нелінейныя – сутнасць іх у поглядзе на гісторыю як працэс фарміравання і развіцця некалькіх самастойных грамадскіх супольнасцяў, кожная з якіх мела сваю самастойную гісторыю.

Сярод лінейных вылучаюцца наступныя падыходы:

1) Гістарычныя канцэпцыі Асветніцтва (І. Гердэр, М. Ж. Кандарсэ,

Л. Морган і інш.). У іх гісторыя чалавецтва падзяляецца на тры стадыі:

дзікунства (перыяд панавання прысвойваючай гаспадаркі і родавай абшчыны);

варварства (перыяд пераходу ад родавага да класавага грамадства, узнікнення вытворчай гаспадаркі ў выглядзе земляробства і жывёлагадоўлі, рамяства, пачаткаў гандлю, сацыяльнай няроўнасці);

цывілізацыя (перыяд, для якога характэрна фарміраванне сацыяльнакласавай структуры грамадства, дзяржаўнасці, гарадской гаспадаркі і культуры, пісьмовасці).

Штуршком да пераходу грамадства ад адной стадыі да другой абвяшчаюцца распаўсюджанне ведаў аб прыродзе і грамадстве.

2) Фармацыйны падыход распрацаваны марксізмам (К. Маркс, Ф. Эн-

гельс і інш.). У яго аснове знаходзіцца матэрыялістычнае тлумачэнне гісторыі, у адпаведнасці з якім галоўнай сферай грамадскага жыцця абвяшчаецца матэрыяльная вытворчасць. Фармацыя – гэта ўстойлівы тып грамадства, у аснове якога знаходзіцца пэўны спосаб вытворчасці. Спосаб вытворчасці, які ўключае ў сябе прадукцыйныя сілы (прадметы, сродкі працы і працоўная сіла)

іадпаведныя ім вытворчыя адносіны (адносіны паміж людзьмі ў працэсе вытворчасці, абмену, размеркавання і спажывання прадуктаў) абвяшчаюцца базісам грамадства, які вызначае яго спецыфіку. Надбудова (сферы палітыкі, культуры, рэлігіі і г.д.) абвяшчаецца залежнай ад базісу. Усё чалавецтва праходзіць праз некалькі сацыяльна-эканамічных фармацый, якія вылучаюцца на аснове пануючых у пэўным грамадстве вытворчых адносін і правоў уласнасці на сродкі вытворчасці (першабытнаабшчынная, рабаўладальніцкая, феадаль-

6

ная, капіталістычная, а затым пасля пралетарскай рэвалюцыі павінна была прыйсці сацыялістычна-камуністычная). Крыніцай пераходу ад адной фармацыі да другой з’яўляюцца ўнутраныя супярэчнасці паміж прадукцыйнымі сіламі, якія пастаянна развіваюцца, і вытворчымі адносінамі, што з’яўляюцца стабільным элементам у кожнай фармацыі. У перыяды найбольшага абвастрэння эканамічных супярэчнасцяў у грамадстве актывізуецца барацьба паміж сацыяльнымі класамі, якая прыводзіць да сацыяльных рэвалюцый, што становяцца непасрэдным штуршком змены фармацый.

Да моцных бакоў фармацыйнага падыходу трэба аднесці тое, што ён упершыню ў гісторыі сацыяльна-філасофскіх канцэпцый пераадолеў ідэалістычную метадалогію, сцвердзіў агульнасць чалавечай гісторыі, непазбежнасць агульнасусветнага прагрэсу. Але гэты падыход:

а) перабольшваў ролю эканомікі і неадаацэньваў значэнне іншых сфер грамадскага жыцця;

б) абсалютызаваў фактар адзінства чалавечай гісторыі (тыпы фармацый вылучаліся пераважна на аснове аналізу еўрапейскай гісторыі, у той час як на іншых кантынентах вылучэнне падобных тыпаў уяўляецца складаным;

в) абсалютызаваў класавую барацьбу як фактар сацыяльнай дынамікі; г) галоўную ролю ў аналізе фармацый надаваў аб’ектыўным фактарам і

недаацэньваў значэнне суб’ектыўных фактараў.

3) Канцэпцыі тэхналагічнага дэтэрмінізму (Д. Бел, Э. Тофлер і інш.). У

межах дадзенага падыходу вылучаюцца стадыі гістарычнага развіцця ў залежнасці ад панавання на пэўным этапе тых ці іншых тыпаў тэхналогій. У адпаведнасці з гэтым вылучаюць, як правіла, тры тыпы грамадства: аграрнае (даіндустрыяльнае), індустрыяльнае, постіндустрыяльнае.

Аграрнае (даіндустрыяльнае) грамадства характарызуюць:

вядучая роля сельскай гаспадаркі ў эканоміцы;

перавага натуральнай гаспадаркі;

прымус як галоўны сродак ажыццяўлення сацыяльнай улады;

наяўнасць саслоўнай іерархіі;

панаванне аўтарытэтаў і традыцый у якасці галоўнага рэгулятара міжасобасных і грамадскіх адносін;

павольнае развіццё тэхнічнага прагрэсу і яго другасная роля ў працэсах сацыяльнай дынамікі.

Індустрыяльнае грамадства мае наступныя характарыстыкі:

вядучая роля прамысловасці ў структуры эканомікі;

прыярытэт таварна-грашовых адносін;

пераўтварэнне капітала ў асноўны інструмент ажыццяўлення сацыяльнай улады;

фарміраванне нацый і нацыянальных дзяржаў;

узнікненне дэмакратычных палітычных інстытутаў;

пераўтварэнне права ў асноўны рэгулятар грамадскіх адносін;

7

урбанізацыя;

пераўтварэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў асноўны фактар развіцця грамадства.

Постіндустрыяльнае грамадства характарызуецца наступнымі рысамі:

пераўтварэнне навуковых ведаў і інфармацыі ў галоўную крыніцу развіцця эканомікі і важнейшы вытворчы рэсурс;

пераўтварэнне сферы паслуг у вядучую галіну эканомікі;

стварэннеінтэлектуалізаванайтэхнікі(аўтаматыка,камп’ютарныятэхналогіі);

развіццё сацыяльнай мабільнасці, павелічэнне значэння ў сацыяльнай структуры тэхнічных спецыялістаў;

глабалізацыя ў розных сферах грамадскага жыцця.

Нелінейныяпадыходыўвасабляе,галоўнымчынам,цывілізацыйныпадыход. Цывілізацыйны падыход фарміруецца ў еўрапейскай сацыяльна-гумані- тарнай думцы ў XIX – XX стст. (М. Данілеўскі, А. Тойнбі, О. Шпенглер). У ім

у якасці асноўнай адзінкі сацыяльнага быцця вылучаецца цывілізацыя.

Цывілізацыя – гэта ўстойлівая культурна-гістарычная супольнасць людзей, якая вылучаецца агульнасцю эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага, духоўнага жыцця, наяўнасцю агульных геаграфічных межаў. Розныя да-

следчыкі налічваюць ад 8 да 21 цывілізацыі. Да гэтага часу адсутнічаюць адзіныя крытэрыі вылучэння цывілізацый. У аснову аналізу звычайна ставяцца рысы культуры, а эканамічныя і палітычныя асаблівасці прасочваюцца не толькі колькасна, але і змястоўна. Даследчыкі на прыкладзе жыцця культур адрозніваюць агульныя стадыі, якія праходзяць цывілізацыі: нараджэнне, росквіт, заняпад ці вясна, лета, восень, зіма.

Прадстаўнікі дадзенага падыходу вылучаюць, як правіла, два асноўныя тыпы цывілізацый:

усходні, для якога характэрны:

традыцыяналізм;

вялікі ўплыў рэлігіі на грамадскае жыццё;

вызначальная роля дзяржаўных інстытутаў у розных сферах жыцця грамадства;

калектывізм;

перавага практычных ведаў над тэарэтычнымі;

заходні, для якога характэрны:

рацыянальнасць, арыентаваная на змяненне свету і чалавека ў адпаведнасці з чалавечымі патрэбамі і інтарэсамі;

спалучэнне інтарэсаў дзяржавы і асобы ў развіцці грамадства;

панаванне прыватнай уласнасці;

індывідуалізм;

арыентацыя на прагрэс грамадства;

спалучэнне тэарэтычных і практычных ведаў у форме навукі.

8

4. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Падзел усяго гістарычнага працэсу на пэўныя адрэзкі часу згодна з вызначанымі крытэрыямі называецца перыядызацыяй.

Вылучаюць некалькі асноўных падходаў да перыядызацыі: палітычная, фармацыйная, універсальная.

Палітычная перыядызацыя вылучае перыяды згодна з часам існавання на тэрыторыі Беларусі асноўных дзяржаў (В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі, І. Лойка):

Полацкае княства (IX – XIII стст.);

Вялікае Княства Літоўскае (сярэдзіна XIII ст. – 1569 г.); Рэч Паспалітая (1569 – 1795 гг.); Расійская імперыя (1795 – 1917 гг.); савецкая дзяржаўнасць (1917 – 1991 гг.); незалежнаяРэспубліка Беларусь (з 1991 г.).

Фармацыйная перыядызацыя была пануючай у савецкай гістарычнай навуцы. Згодна з ёй вылучаюцца перыяды гісторыі Беларусі ў адпаведнасці з панаваннем той ці іншай фармацыі:

першабытнае грамадства (да IX ст.);

феадальнае грамадства (IX ст. – 1861 г.); капіталістычнае грамадства (1861 – 1917 гг.); сацыялістычнае грамадства (з 1917 г.).

Універсальная перыядызацыя падзяляе гістарычны працэс ва ўсім свеце на наступныя адрэзкі:

першабытнае грамадства (3,5 млн гадоў назад – V ст. н.э.); сярэднія вякі (V – XV стст.);

Новы час (XVI ст. – 1918 г.);

найноўшы час (1918 г. (канец Першай сусветнай вайны) – да сённяшняга дня).

Першабытнае грамадства характарызуецца:

панаваннем абшчыннага тыпу грамадскага ўладкавання;

выкарыстаннем прымітыўных тэхналогій у гаспадарцы;

панаваннем традыцый у сацыяльным жыцці. Сярэднія вякі характарызуюцца:

фарміраваннем класавага грамадства і ўзнікненнем дзяржаўнасці;

развіццёмфеадальнайсістэмы,карпаратыўнасцю сацыяльнагажыцця;

перавагай сельскай гаспадаркі ў эканоміцы;

панаваннем рэлігіі і традыцый у духоўнай сферы жыцця грамадства. Новы час характарызуецца:

цэнтралізацыяй і фарміраваннем нацыянальных дзяржаў;

індустрыялізацыяй, хуткім развіццёмнавукова-тэхнічнага прагрэсу;

генезісам і зацвярджэннем капіталістычных адносін;

урбанізацыяй;

фарміраваннем свецкіх культурных каштоўнасцяў.

9

Навейшы час характарызуецца:

глабалізацыяй;

навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй;

фарміраваннем постіндустрыяльнага, інфармацыйнага грамадства.

Асноўныя паняцці для засваення

Гісторыя,аб’ект, прадмет, функцыі, метадалогія,прынцыпы,метады,гістарызм, аб’ектыўнасць, сістэмнасць, гісторыка-генетычны метад, гісторыка-параў- нальны метад, гісторыка-тыпалагічны метад, гісторыка-сістэмны метад, крыніцы гістарычнай навукі, лінейныя і нелінейныя падыходы, фармацыя, цывілізацыя, аграрнаеграмадства,індустрыяльнае грамадства, постіндустрыяльнае грамадства, перыядызацыя,першабытнаеграмадства,сярэдніявякі,Новычас,Навейшы час.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Назавіце прадмет і аб’ект гістарычнайнавукі.

2.У чым заключаюцца асноўныя адрозненні гісторыі ад прыродазнаўчых і іншых сацыяльна-гуманітарных навук?

3.Якія функцыі выконвае гісторыя як навука?

4.Што такое метадалогія навукі?

5.Што ўяўляюць сабой прынцыпы і метады навукі?

6.Назавіцеасноўныя прынцыпы гістарычнайнавукі, вызначце іх сутнасць.

7.Вызначце асноўныя метады гістарычнай навукі і ахарактарызуйце іх.

8.Якія асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі вам вядомы? Пакажыце адрозненні паміж імі.

9.Чым характарызуецца фармацыйны падыход да вывучэння гісторыі? Вызначце моцныя і слабыя бакі дадзенага падыходу.

10.Вызначце спецыфіку тэхналагічнага дэтэрмінізму пры вывучэнні гісторыі. Дайце параўнальную характарыстыку аграрнага, індустрыяльнага і постіндустрыяльнага грамадства.

11.У чым спецыфіка цывілізацыйнага падыходу? У чым палягае яго карэннае адрозненне ад лінейных падыходаў?

12.Што такое цывілізацыя і якія іх тыпы вы ведаеце?

13.Якія падыходы да перыядызацыі гісторыі Беларусі вам вядомы?

14.Вызначце асноўныя рысы гістарычных стадый паводле ўніверсальнай перыядызацыі.

15.Паразважайце, якая з вызначаных перыядызацый гісторыі Беларусі падаецца вам набольш абгрунтаванай.

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Гісторыя ў сістэме сацыяльна-гуманітарных навук.

2.Фарміраванне і развіццё прынцыпу гістарызму ў гістарычнай навуцы.

3.Канцэпцыя “трох хваляў” у развіцці гісторыі паводле Э. Тофлера.

4.Цывілізацыйная канцэпцыя А. Тойнбі.

5.Фарміраванне беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі.

10