Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
54
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

13.Калі адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў? Вызначце асноўныя спецыфічныя рысы Канстытуцыі БССР 1919 г.

14.Калі функцыянавала ЛітБелССР? Ахарактарызуйце органы ўлады гэтай дзяржавы.

15.Падумайце, наколькі самастойнымі ў правядзенні сваёй палітыкі з’яўляліся органы ўлады ў БССР і ЛітБелССР.

16.Якое значэнне мела абвяшчэнне БССР у 1919 г. і ЛітБелССР у развіцці беларускай дзяржаўнасці?

17.Якія асаблівасці мела сацыяльна-эканамічная палітыка бальшавікоў

уканцы 1918 – пачатку 1919 гг.? Растлумачце сутнасць палітыкі “ваеннага камунізму”.

18.Калі пачалася савецка-польская вайна? Якімі прычынамі яна была выклікана?

19.Ахарактарызуйце асноўныя этапы савецка-польскай вайны. Якое месца ў ваенных падзеях займалі землі Беларусі?

20.Які характар мела палітыка польскіх улад на занятай імі ў 1919 г. тэрыторыі Беларусі?

21.Ахарактарызуйце адносіны беларускага нацыянальнага руху да польскіх улад у 1919 – 1920 гг.

22.Якія палітычныя сілы займаліся арганізацыяй узброенай барацьбы супраць польскіх улад на тэрыторыі Беларусі ў 1919 – 1920 гг.? Чым можна патлумачыць палітычны саюз бальшавікоў з беларускімі эсэрамі?

23.Якія падзеі адбываліся на тэрыторыі Беларусі напрыканцы савецкапольскай вайны? Чым было выклікана перамір’е паміж ваюючымі бакамі ў кастрычніку 1920 г.?

24.Калі быў заключаны савецка-літоўскі мірны дагавор? Якія тэрыторыі Беларусі, паводле яго, адышлі да Літвы?

25.Чым было абумоўлена аднаўленне БССР у ліпені 1920 г.? У якіх тэрытарыяльных межах утваралася гэтая дзяржава?

26.Растлумачце, чаму новае абвяшчэнне БССР выклікала пачатак канфрантацыі паміж бальшавікамі і БПСР.

27.Калі быў заключаны Рыжскі мірны дагавор? Якім чынам, згодна з ім, была падзелена тэрыторыя Беларусі?

28.Падумайце, якія вынікі меў Рыжскі мірны дагавор у кантэксце развіцця беларускай нацыі і беларускай дзяржаўнасці.

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ва ўмовах германскай акупацыі 1918 г.

2.Дзейнасць Рады і ўрадаў БНР у 1918 – 1925 гг.

231

3.Сутнасць і асноўныя накірункі палітыкі “ваеннага камунізму”.

4.Беларускінацыянальнырухваўмовахпольскайакупацыі1919 – 1920гг.

5.Антыпольскі партызанскі рух на землях Беларусі ў 1919 – 1920 гг.

6.Слуцкае паўстанне: перадумовы, ход, вынікі.

7.Рыжскі мірны дагавор: гісторыя заключэння, асноўныя вынікі.

Тэма 18. Новая эканамічная палітыка

іпалітыка беларусізацыі ў БССР

1.Перадумовы і абвяшчэнне новай эканамічнай палітыкі.

2.Эканамічнае развіццё БССР у перыяд нэпа.

3.Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1920-я гг.

4.Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.

18.1.Перадумовы і абвяшчэнне новай эканамічнай палітыкі

У выніку войнаў і правядзення палітыкі “ваеннага камунізму” эканоміка Савецкай дзяржавы апынулася ў глыбокім крызісе, які выяўляўся ў наступным:

1)агульны аб’ём валавой прадукцыі прамысловасці склаў каля 15 – 20 % ад узроўню 1913 г. Да канца 1920 г. у савецкай частцы Беларусі працавалі з перабоямі толькі 40 % буйных прадпрыемстваў, на якіх было занята каля 70 % усіх рабочых даваеннага часу;

2)у параўнанні з даваенным часам скараціліся на 1/3 пасяўныя плошчы, валавыя зборы зерня – напалову, рэзка знізіліся ўраджайнасць і пагалоўе жывёлы;

3)з-за недахопу паліва амаль цалкам быў паралізаваны чыгуначны і водны транспарт;

4)адбывалася хуткая інфляцыя, рост цэн.

Усё гэта прывяло да значнага пагаршэння матэрыяльнага становішча насельніцтва. Заработная плата рабочых у прамысловасці складала каля 10 – 20 % даваеннага ўзроўню, насіла пераважна натуральны характар. Рэзка ўзрасло беспрацоўе, якое ў некаторых раёнах дасягала 75 %. Многія рабочыя, каб знайсці сродкі да існавання, уцякалі ў навакольныя вёскі, дзе наймаліся на працу. У выніку правядзення харчразвёрсткі сялянская гаспадарка страчвала сувязі з рынкам і мела амаль выключна натуральны характар. Забарона свабоды гандлю разам з празмернай цэнтралізацыяй і дробязнай рэгламентацыяй гаспадарчай дзейнасці садзейнічала росту бюракратызму і хабарніцтва. Велізарных памераў дасягнула кантрабанда.

Палітыка “ваеннага камунізму” выклікала незадаволенасць шырокіх колаў насельніцтва. У 1920 – 1921 гг. пашыраліся забастоўкі рабочых, накіраваныя на абарону эканамічных інтарэсаў. У розных месцах адбываліся сялянскія

232

выступленні супраць бальшавіцкай улады. У 1921 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала больш за 40 паўстанцкіх атрадаў, у якіх налічвалася звыш 5 тыс. чалавек. Сярод сялянства праводзілі дзейнасць прадстаўнікі палітычных сіл, якія арыентаваліся на Польшчу (прыхільнікі С. Булак-Балаховіча і партыя “Зялёны дуб”), а таксама прыхільнікі незалежнасці БНР (найперш БПСР).

Сітуацыя ўскладнілася пасля правядзення дэмабілізацыі ў Чырвонай арміі ў сувязі з завяршэннем савецка-польскай вайны і грамадзянскай вайны ў Расіі. Былыя салдаты папаўнялі шэрагі беспрацоўных і маргіналізаваных элементаў. Гэта спрыяла ўзрастанню грамадскай незадаволенасці, якая набыла палітычны характар. Апазіцыйныя настроі праніклі нават у шэрагі бальшавіцкай партыі. У лютым 1921 г. прайшлі забастоўкі і палітычныя дэманстрацыі ў Петраградзе. У канцы лютага – сакавіку 1921 г. адбылося паўстанне маракоў у Кранштаце. Усе гэтыя падзеі сведчылі пра палітычны крызіс і стваралі істотную небяспеку для бальшавіцкай улады. Бальшавіцкаму кіраўніцтву на чале з У. Леніным удалося задушыць антыўрадавыя выступленні, але разам з тым палітычны крызіс вымусіў яго пайсці на правядзенне рэформ.

На Х з’ездзе РКП(б), які адбыўся ў сакавіку 1921 г., было абвешчана ўвядзенне новай эканамічнай палітыкі (нэп). Яна прадугледжвала наступныя пераўтварэнні:

1)замена харчразвёрсткі харчовым падаткам, які паступова зніжаўся з 20 % прадукцыяй у 1921 г. да 5 % грашыма ў 1925 г. (падатак меў прагрэсіўны характар, мелася сістэма ільгот для тых, хто пашыраў пасяўныя плошчы і павялічваў ураджайнасць);

2)абвяшчэнне свабоды форм землекарыстання ў сельскай гаспадарцы (законнымі прызнаваліся абшчына, калектыўныя гаспадаркі, прыватнае ўладанне ў выглядзе водрубаў ці хутароў);

3)дазвол арэнды і наёмнай працы ў сельскай гаспадарцы;

4) дазвол прыватнага гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй;

5)дазвол на стварэнне акцыянерных і камерцыйных банкаў;

6)дазвол на прыватызацыю і перадачу ў арэнду прыватным асобам і таварыствам дробных і сярэдніх гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў;

7)дазвол на канцэсіі – здачу ў арэнду прадпрыемстваў замежным фірмам (на Беларусі канцэсіі не былі пашыраны);

8)дэцэнтралізацыя сістэмы кіравання прамысловасцю: ствараліся трэсты – аб’яднанні прадпрыемстваў пэўнай галіны, якія атрымалі поўную гаспадарчую і фінансавую незалежнасць, а таксама сіндыкаты – аб’яднанні трэстаў на аснове кааперацыі;

9)заахвочванне розных форм кааперацыі ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці і гандлі;

10)зняцце абмежаванняў на павелічэнне заробкаў і перамену месца работы працоўных.

233

У кантэксце мерапрыемстваў нэпа была праведзена грашовая рэформа 1922 – 1924 гг., якая прывяла да стабілізацыі валюты.

Такім чынам, новая эканамічная палітыка ўяўляла сабой сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне эканамічнай сістэмы, якая спалучала пануючую ролю дзяржавы ў рэгуляванні эканамічных працэсаў з развіццём гаспадарчых суб’ектаў розных форм уласнасці, што валодалі адноснай эканамічнай свабодай. Дадзеная палітыка садзейнічала стварэнню рэгулюемай рыначнай эканомікі.

18.2. Эканамічнае развіццё БССР у перыяд нэпа

Сельская гаспадарка

Дзякуючы мерапрыемствам нэпа ў сельскай гаспадарцы, аграрная вытворчасць на 1925/26 гг. у агульным дасягнула даваеннага ўзроўню. Пераважала развіццё жывёлагадоўлі з малочным і свінагадоўчым ухілам. Значныя плошчы займалі пасевы тэхнічных культур. Некалькі палепшылася матэрыяльнае становішча сялянства.

Увядзенне нэпа супала па часе з рэалізацыяй дэкрэта аб зямлі. Аднак пры пераразмеркаванні нацыяналізаваных зямель толькі 23 % было перададзена сялянам, астатняе перайшло ў дзяржаўны і лясны зямельны фонд, было перададзена саўгасам і сельскагаспадарчым кааператывам. У выніку сярэдняя забяспечанасць аднаго двара зямлёй заставалася амаль на ранейшым узроўні: да 1917 г. на адзін двор прыходзілася 8,35 дзесяціны зямлі, у 1924 г. – 8,41 дзесяціны.

Малазямелле сялянства павялічвалася ў выніку спынення эміграцыі (забарона выезду за мяжу) і перасялення ў горад (крызіс у прамысловасці), натуральнага росту насельніцтва і пасямейных раздзелаў. Землезабяспечанасць сярэдняй беларускай сялянскай гаспадаркі была ніжэйшай за сярэднюю па

СССР на 1/3. Большасць гаспадарак мелі паўнатуральны характар і не валодалі сродкамі для ўкаранення новых спосабаў вядзення гаспадаркі, мелі нізкую пакупніцкую здольнасць. У параўнанні з даваенным часам таварнасць сельскай гаспадаркі знізілася ўдвая.

Уперыяд нэпа дзяржаўныя ўлады рабілі стаўку на развіццё сялянскай гаспадарчай ініцыятывы ў справе развіцця сельскай гаспадаркі. Сельскагаспадарчая палітыка ў БССР у 1925 – 1928 гг. абазначаецца тэрмінам “прышчэпаўшчына”. Д.Ф. Прышчэпаў, народны камісар земляробства БССР, быў прыхільнікам стварэння хутароў і невялікіх пасёлкаў. У выніку правядзення землеўпарадкавання на 1928 г. каля 25 % сялян перайшлі на хутары і водрубы.

Уперыяд нэпа пашыралася сельскагаспадарчая кааперацыя, якая раз-

вівалася галоўным чынам у крэдытнай сферы, сферы забеспячэння, збыце прадукцыі вытворчасці. Да кастрычніка 1927 г. ступень кааперавання сялян-

234

скіх гаспадарак дасягнула 37 %. Стварэнне вытворчых калектыўных гаспадарак ішло павольнымі тэмпамі, нягледзячы на дзяржаўную падтрымку. Калектыўныя гаспадаркі ў гэты час мелі тры асноўныя формы:

камуны (поўнае абагульненне маёмасці);

арцелі (абагульненне зямлі, працоўнай жывёлы, сельскагаспадарчага інвентару і гаспадарчых пабудоў пры захаванні ў асабістым карыстанні прысядзібных надзелаў, дробных прылад працы, хатняй жывёлы);

таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі (абагульнялася толькі зямля).

Прамысловасць і гандаль

Уходзе правядзення нэпа паступова ішло аднаўленне прамысловасці. Да 1927 г. валавая прадукцыя буйной прамысловасці перавысіла ўзровень 1913 г. Была адноўлена палова буйных прадпрыемстваў, што дзейнічалі да Першай сусветнай вайны, колькасць рабочых дасягнула 94 % ад даваеннага ўзроўню. Амаль усе прадпрыемствы буйной прамысловасці з’яўляліся дзяржаўнымі. Згодна з прынцыпамі нэпа, да канца 1922 г. дзяржаўная прамысловасць Беларусі была пераведзена на дзяржразлік. Да верасня 1924 г. у БССР было арганізавана 9 трэстаў. Праводзілася электрыфікацыя гаспадаркі. У 1925 – 1926 гг. у Беларусі дзейнічала 40 электрастанцый.

Адбывалася аднаўленне дробнай і саматужна-рамесніцкай прамысловасці. У 1927 г. дзейнічала 85,7% ад даваеннай колькасці прадпрыемстваў дадзеных тыпаў. На 1926 г. на іх было занята 73 % рабочых, выраблялася 58 % валавай прадукцыі ўсёй прамысловасці. Большую частку дробнай вытворчасці складаў недзяржаўны сектар (прыватныя прыдпрыемствы і арэнда). Адбывалася развіццё прамысловай кааперацыі. Дзейнасць прыватных прадпрыемстваў абмяжоўвалася і рэгулявалася дзяржавай. Іх патрэбы ў абсталяванні, матэрыялах, атрыманні крэдытаў задавальняліся ў апошнюю чаргу, да таго ж прыватныя прадпрыемствы выплочвалі вялікія падаткі. Таму ўдзельная вага прыватнай прамысловасці паступова зніжалася.

Асноўнымі галінамі прамысловасці БССР заставаліся харчовая, дрэваапрацоўчая, папяровая, металаапрацоўчая, гарбарная, шкляная.

Увыніку прамысловага росту некалькі палепшылася матэрыяльнае становішча рабочага класа. Аднак у цэлым яно заставалася цяжкім. Даволі высокім быў узровень беспрацоўя.

Такім чынам, эканоміка ў перыяд нэпа ў цэлым па-ранейшаму мела аграрны характар. Удзельная вага сельскай гаспадаркі ў вытворчасці БССР склала 71,6 %, прамысловасці – 22,3 %. Каля 89 % насельніцтва жыло ў вёсцы. Узровень сельскай гаспадаркі заставаўся нізкім: у выніку малазямелля сялян гаспадарка мела паўнатуральны характар, вялася пераважна пры дапамозе прымітыўнай тэхнікі. У прамысловасці пераважала дробная і рамеснасаматужная вытворчасць, якая базіравалася на мясцовай сыравіне. Усё гэта востра ставіла пытанне пра эканамічную мадэрнізацыю краіны.

235

18.3.Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1920-я гг.

У1920-я гг. ва ўсходняй Беларусі, як і ў цэлым у Савецкай дзяржаве адбывалася станаўленне аўтарытарнага палітычнага рэжыму. Яго спецыфікай з’яўляецца ўстанаўленне пануючага статусу бальшавіцкай партыі (РКП(б), з 1925 г. – ВКП(б) (Усесаюзная камуністычная партыя (бальшавікоў)), якая ўзяла пад кантроль усё палітычнае жыццё і фактычна ліквідавала легальную палітычную апазіцыю. Разам з тым дапускалася магчымасць праяўлення адноснай свабоды ў іншых сферах грамадскага жыцця: навуцы, культуры і г.д. Устанаўленне манаполіі бальшавіцкай партыі на ўладу не выключала адкрытай палітычнай барацьбы ўнутры самой партыі за ўладу ў гэты перыяд. Асаблівай вастрыні яна дасягнула пасля смерці У. Леніна ў студзені 1924 г.

30 снежня 1922 г. на X Усерасійскім з’ездзе Саветаў (ён жа І Усесаюз-

ны з’езд Саветаў) былі ўхвалены Дэкларацыя і Дагавор пра стварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР). Новая дзяржава ўзнікла як фе-

дэрацыя чатырох савецкіх рэспублік: Расійскай Федэрацыі, Украіны, Закаўказскай Федэрацыі і БССР. Потым да іх на працягу 1920-х – 1930-х гг. далучыліся іншыя саюзныя рэспублікі (у 1940 г. іх налічвалася 16). У кампетэнцыю саюзнага ўрада ўваходзілі пытанні знешняй палітыкі, фінансаў, узброеных сіл, шляхоў зносін, сувязі, а таксама выпрацоўка агульных правілаў палітычнага і эканамічнага жыцця (агульнае планаванне народнай гаспадаркі і кіраўніцтва ёю, зацвярджэнне агульнасаюзнага бюджэту, функцыянаванне агульнай крэдытнай і грашовай сістэмы і г.д.). Права вырашэння астатніх пытанняў заставалася за ўрадамі рэспублік. Асноўныя палажэнні Дагавора былі зацверджаны першай Канстытуцыяй СССР 1924 г. Фактычная аўтаномія асобных рэспублік ад самага пачатку была абмежаванай, уся рэальная ўлада канцэнтравалася ў руках партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў Маскве.

Падзел Беларусі паміж Польшчай і Савецкай Расіяй пасля 1921 г. абумовіў актыўнае выкарыстанне бальшавіцкімі ўладамі беларускага нацыянальнага пытання ў сваіх палітычных інтарэсах. Рабіліся намаганні паказаць, што нацыянальныя патрэбы ў Савецкай дзяржаве задаволены ў большай ступені, чым

уПольшчы. Вынікам гэтага стала ўзбуйненне БССР за кошт усходнебеларускіх зямель. У сакавіку 1924 года да БССР было далучана 15 паветаў Віцебскай, Гомельскай (былой Магілёўскай) і Смаленскай губерняў. У снежні 1926 г. да БССР адышлі Гомельскі і Рэчыцкі паветы. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у два разы. У 1924 – 1927 гг. была праведзена адміністрацыйнатэрытарыяльная рэформа, паводле якой тэрыторыя БССР была падзелена на 10 акруг, кожная з якіх у сваю чаргу падзялялася на 10 раёнаў. На тэрыторыях кампактнага пражывання нацыянальных меншасцяў ствараліся нацыянальныя Саветы (яўрэйскія, польскія, рускія, латышскія, нямецкія, украінскія).

5 – 12 красавіка 1927 года на чарговым VIII з’ездзе Саветаў БССР была прынята новая Канстытуцыя БССР. Яна юрыдычна замацавала факт увахо-

236

джання БССР у склад СССР і вызначыла правы БССР у яго складзе: самастойна прымаць уласную канстытуцыю, уносіць у яе змены, ствараць вышэйшыя органы ўлады і кіравання, вызначаць адміністрацыйны падзел. Былі дэклараваны грамадзянскія і палітычныя правы грамадзян, аднак указваліся іх абмежаванні ў адносінах да “эксплуататарскіх элементаў” (тых, хто выкарыстоўваў наёмную працу): апошнія пазбаўляліся права ўдзелу ў выбарах, займання дзяржаўных пасад, абмяжоўвалася іх права паступлення ў ВНУ і г.д. Праца абвяшчалася абавязкам усіх грамадзян. Вышэйшым органам улады з’яўляўся Усебеларускі з’езд Саветаў. Паміж з’ездамі вышэйшую заканадаўчую ўладу ажыццяўляў ЦВК Саветаў, а выканаўчую – сфарміраваны ім СНК БССР. У якасці дзяржаўных моў былі зацверджаны беларуская, руская, польская і яўрэйская, мовай міжнацыянальных зносін вызначалася беларуская.

Рэальная палітычная ўлада ў БССР належала кіраўніцтву Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі, якая фактычна кантралявала дзейнасць усіх дзяржаўных органаў улады. Рэзка павялічвалася колькасць членаў КП(б)Б: за 1922 – 1929 гг. яна ўзрасла з 5 да 33 тыс. чалавек. Маскоўскае кіраўніцтва ўважліва сачыла за сітуацыяй у кампартыях рэспублік. Рэгулярна ў нацыянальныя рэгіёны СССР дасылаліся партыйныя работнікі з цэнтра.

Саветы ў гэты перыяд канчаткова пераўтварыліся ў фармальныя органы ўлады, іх дзейнасць практычна цалкам кантралявалася партыйнымі органамі. Разам з тым у перыяд нэпа рабіліся спробы павысіць ролю Саветаў у вырашэнні пытанняў мясцовага гаспадарчага і культурнага жыцця, падатковай палітыкі. Прафсаюзы і іншыя грамадскія арганізацыі таксама пераўтвараліся ў дадатак дзяржаўна-адміністрацыйнага апарату.

У першай палове 1920-х гг. бальшавікам, дзякуючы поспехам нэпа, удалося задушыць антыўрадавыя ўзброеныя выступленні. У 1922 г. у БССР было адменена ваеннае становішча. Бальшавіцкія ўлады шляхам палітыкі лавіравання і рэпрэсій дамагліся ліквідацыі легальнай палітычнай апазіцыі. У 1921 г. пад націскам улад “самаліквідаваўся” Бунд, у 1923 г.– БСДП, у 1924 г.– БПСР.

Такім чынам, у 1920-я гг. адбывалася далейшае развіццё беларускай дзяржаўнасці ў форме БССР, якая ў дадзены перыяд істотна пашырыла сваю тэрыторыю і атрымала замацаваны прававым шляхам аўтаномны статус у складзе СССР. У гэты перыяд ішло фарміраванне аўтарытарнага аднапартыйнага палітычнага рэжыму.

18.4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.

Выкарыстанне бальшавіцкімі ўладамі беларускага нацыянальнага пытання працягвалася і пасля ўзбуйнення БССР і адлюстравалася ў палітыцы беларусізацыі, пра якую афіцыйна было абвешчана ў ліпені 1924 г.

237

Палітыка беларусізацыі ішла ў шэрагу накірункаў:

перавод справаводства на беларускую мову (з гэтай мэтай наладжвалася абавязковае вывучэнне дзяржаўнымі служачымі беларускай мовы);

перавод адукацыйных устаноў на беларускую мову;

вылучэнне на кіруючыя пасады ў дзяржаўных і мясцовых органах улады мясцовых ураджэнцаў (палітыка “карэнізацыі”);

падтрымка развіцця беларускай культуры і ўсебаковага навуковага вывучэння Беларусі, яе гісторыі, эканомікі і г.д.

Палітыка беларусізацыі мела наступныя вынікі:

беларуская мова заняла пануючае месца ў дзяржаўным справаводстве, часткова нават уводзілася ў часцях Чырвонай арміі на тэрыторыі БССР;

замацаванне беларускай мовы ў сістэме агульнаадукацыйнай школы: да 1928 г. каля 80 % школ было пераведзена на беларускую мову навучання;

павелічэнне долі асоб беларускай нацыянальнасці ў сістэме дзяржаўнага апарату: на 1927 г. сярод кіраўнікоў акруговага і раённага маштабу яна складала 48 %;

хуткае развіццё краязнаўства, беларускай мастацкай літаратуры, тэатра, іншых форм беларускамоўнай культуры.

У выніку беларусізацыі ўзрасла нацыянальная свядомасць беларускага насельніцтва, што істотна паскорыла працэс фарміравання беларускай нацыі.

Беларусізацыя мела пазітыўныя вынікі для палітычнай стабілізацыі ў БССР. Яна выклікала змены ў адносінах да Савецкай дзяржавы з боку прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху як у самой Беларусі, так і ў эміграцыі. У іх асяроддзі пачала набываць папулярнасць ідэя падтрымкі беларускай дзяржаўнасці ў савецкай форме. На ІІ канферэнцыі Рады БНР у Берліне ў 1925 г. яе лідары на чале з А. Цвікевічам абвясцілі аб самароспуску Рады БНР і прызнанні БССР адзінай формай беларускай дзяржаўнасці. Многія беларускія эмігранты заявілі пра сваю лаяльнасць да бальшавіцкай улады, вярнуліся ў БССР і прымалі актыўны ўдзел у яе навуковым і культурным жыцці (В. Ластоўскі, А. Цвікевіч, А. Смоліч і інш.).

Правядзенне палітыкі беларусізацыі разглядалася як стратэгічная лінія галоўным чынам з боку беларускай часткі партыйнага кіраўніцтва БССР. Большасць партыйна-дзяржаўных кіраўнікоў разглядалі яе як часовы тактычны крок, накіраваны на павышэнне прэстыжу бальшавіцкай улады сярод насельніцтва і нейтралізацыю палітычных праціўнікаў.

У 1920-я гг. у БССР была створана новая адукацыйная сістэма. Яна прадугледжвала наступныя ўзроўні адукацыі:

пачатковая (чатырохгадовыя школы);

сярэдняя (сямігадовыя школы);

238

прафесійна-тэхнічная (прафесійна-тэхнічныя школы) і сярэдняя спе-

цыяльная (тэхнікумы);

вышэйшая (універсітэты, інстытуты).

З 1927 г. было ўведзена ўсеагульнае пачатковае навучанне. У 1928/29 навучальным годзе ў БССР налічваліся 5723 пачатковыя і сярэднія школы, у якіх праходзіла навучанне 79 % ад усёй колькасці дзяцей. Паралельна праводзіліся мерапрыемствы па ліквідацыі непісьменнасці дарослага насельніцтва. У выніку ў другой палове 1920-х гг. ужо больш за палову жыхароў БССР з’яўляліся пісьменнымі.

Для задавальнення патрэб у спецыялістах розных галін гаспадаркі і невытворчай сферы пашыралася сетка тэхнікумаў (педагагічных, сельскагаспадарчых, індустрыяльна-тэхнічных, эканамічных і г.д.). У 1928/29 навучальным годзе у 32 тэхнікумах атрымлівалі адукацыю 5,5 тыс. навучэнцаў.

У1920-я гг. у Беларусі адраджаецца сістэма вышэйшай адукацыі. У

1921 г. у Мінску быў адчынены Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Потым з’я- віліся Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (1922 г.), Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках (1925 г.), Віцебскі ветэры-

нарны інстытут (1924 г.). У сярэдзіне 1920-х гг. ва ўсіх ВНУ БССР навучалася звыш 4 тыс. студэнтаў.

Цэнтрам навуковага жыцця ў БССР стаў Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), заснаваны ў 1922 г. Работа інстытута арганізоўвалася па секцыях. У 1926 г. дзейнічала 5 секцый: лінгвістычная, літаратурна-мастацкая, гісторыка-археалагічная, прыродазнаўчая, сацыяльна-эканамічная. Першым кіраўніком Інбелкульта быў С.М. Некрашэвіч, з 1924 г. – У.М. Ігнатоўскі (ён жа першы старшыня Акадэміі навук). На аснове Інбелкульта ў 1929 г. сфарміравалася Акадэмія навук БССР. Навукова-даследчая работа праводзілася таксама ў вышэйшых навучальных установах. У 1920-я гг. у БССР фарміраваліся новыя доследныя станцыі ў галіне сельскай і лясной гаспадаркі.

У1920-я гг. адбывалася арганізацыя культурна-асветніцкіх устаноў, якімі ў гарадах сталі клубы, а ў сельскай мясцовасці – хаты-чытальні. Пры іх ажыццяўляліся папулярызацыя навуковых і тэхнічных ведаў сярод насельніцтва, чытанне газет і кніг, праводзілася палітычная і антырэлігійная прапаганда. Павялічвалася колькасць бібліятэк. У 1922 г. адчынілася Дзяржаўная бі-

бліятэка БССР. У 1921 г. створана Дзяржаўнае выдавецтва БССР, якое мела свае аддзяленні ва ўсіх значных гарадах рэспублікі. Гэта дазволіла значна павялічыць выданне літаратуры. Павялічылася колькасць перыядычных выданняў: у 1925 г. у БССР выдавалася 20 газет і 15 часопісаў.

Культурна-асветніцкая праца суправаджалася дыскрымінацыйнай палітыкай у адносінах да ўсіх рэлігійных канфесій. Культавыя рэлігійныя збудаванні зачыняліся і руйнаваліся, ажыццяўляліся рэпрэсіі ў адносінах да служыцеляў рэлігійнага культу.

239

Палітыка беларусізацыі садзейнічала развіццю беларускай мастацкай літаратуры і тэатра. Узніклі беларускія літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”,

“Узвышша”, “Полымя”. Былі створаны беларускія дзяржаўныя тэатры ў

Мінску і Віцебску.

Разам з тым бальшавіцкія ўлады імкнуліся ў пэўнай ступені абмежаваць дзейнасць навукоўцаў і мастакоў і ўстанавіць ідэалагічны кантроль у сферы навукі і мастацтва. Аднак да канца 1920-х гг. ён не меў татальнага характару і дапускаў пэўную інтэлектуальную свабоду.

Такім чынам, на працягу 1920-х гг. у БССР актыўна праводзілася палітыка беларусізацыі, якая хутка прынесла адчувальныя вынікі і садзейнічала паскарэнню працэсаў фарміравання беларускай нацыі. У гэты перыяд адбывалася хуткае развіццё адукацыі, навукі, культуры ва ўмовах адноснай інтэлектуальнай свабоды.

Асноўныя паняцці для засваення

Новая эканамічная палітыка (нэп), трэсты, сіндыкаты, “прышчэпаўшчына”, кааперацыя, камуна, сельскагаспадарчая арцель, таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі, электрыфікацыя, аўтарытарызм, Усесаюзная камуністычная партыя (бальшавікоў), Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, Канстытуцыя

СССР 1924 г., узбуйненне БССР, адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 1924 – 1927 гг., Канстытуцыя БССР 1927 г, беларусізацыя, “карэнізацыя”, ІІканферэнцыя Рады БНР, тэхнікумы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інбелкульт, АкадэміянавукБССР,Дзяржаўная бібліятэкаБССР,Дзяржаўнае выдавецтваБССР.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Ахарактарызуйце асноўныя перадумовы ўвядзення новай эканамічнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі.

2.Якія асноўныя мерапрыемствы прадугледжвала новая эканамічная палітыка?

3.У чым адрозненне харчовага падатку, уведзенага падчас нэпа, ад харчразвёрсткі?

4.Чаму бальшавіцкія ўлады, якія ў перыяд “ваеннага камунізму” вялі барацьбу супраць прыватнай уласнасці ў розных сферах эканомікі, падчас нэпа дазволілі дзейнасць прыватнага сектара ў эканоміцы?

5.Што такое трэсты і сіндыкаты? Чым сістэма кіравання дзяржаўнай прамысловасцю ў перыяд нэпа адрознівалася ад “ваенна-камуністычнай” сістэмы?

6.Падумайце, як мерапрыемствы нэпа маглі паўплываць на адносіны розных сацыяльных груп насельніцтва да бальшавіцкай улады. Абгрунтуйце сваю пазіцыю.

7.Калі сельская гаспадарка БССР дасягнула даваеннага ўзроўню? Якія галіны аграрнай вытворчасці БССР найбольш інтэнсіўна развіваліся ў 1920-я гг.?

240