Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
54
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

тральныя выканаўчыя камітэты. У складзе Саветаў пераважалі прадстаўнікі левых партый (РСДРП, Бунд, ПСР).

Вынікам Лютаўскай рэвалюцыі стала шырокая дэмакратызацыя гра- мадска-палітычнага жыцця, якая выяўлялася ў наступных з’явах:

1)увядзенне свабоды слова, друку, сходаў. Узнікла вялікая колькасць перыядычных выданняў рознага накірунку, бесперашкодна адбываліся шматлікія палітычныя дэманстрацыі, мітынгі;

2)свабода дзейнасці палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

Масавымі сталі партыі кадэтаў, ПСР, РСДРП, Бунд; страцілі ўплыў манархічныя партыі, многія з іх былі распушчаны;

3)ліквідацыя саслоўных, нацыянальных і рэлігійных абмежаванняў. На Беларусі былі адменены дыскрымінацыйныя законы ў адносінах да каталіцкага насельніцтва, ліквідавана мяжа яўрэйскай аседласці;

4)дэмакратызацыя войска. Вайскоўцы атрымалі ўсе палітычныя і грамадзянскія правы нароўні з цывільнымі жыхарамі; дазвалялася дзейнасць палітычных партый і грамадскіх арганізацый у войску; адмяняліся ваенныя чыны і званні; ліквідавалася адзінаначалле і ўводзілася салдацкае самакіраванне, органамі якога станавіліся выбарныя салдацкія камітэты. У красавіку 1917 г.

уМінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заход-

няга фронту, які абраў каардынацыйны орган – Франтавы камітэт;

5)арганізацыя прафесійных саюзаў рабочых і служачых, легалізацыя забастовак і стачак, стварэнне фабрычна-заводскіх камітэтаў на прамы-

словых прадпрыемствах. Рабочыя, аб’яднаныя ў прафсаюзы, пасля рэвалюцыі выстаўлялі патрабаванні аб паляпшэнні свайго эканамічнага становішча, скарачэнні працоўнага дня, павелічэнні зарплаты і г.д. Наймальнікі, як правіла, задавальнялі патрабаванні прафсаюзаў і Саветаў. Фабрычна-заводскія камітэты, якія складаліся з выбарных прадстаўнікоў працоўных на канкрэтных прадпрыемствах, змагаліся за ўдзел рабочых у кіраванні прадпрыемствамі і ў некаторых выпадках уводзілі рабочы кантроль над вытворчасцю;

6)увядзенне элементаў самакіравання ў вёсцы. Пасля рэвалюцыі быў ліквідаваны інстытут земскіх начальнікаў; ствараліся сялянскія камітэты і Саветы сялянскіх дэпутатаў. У красавіку – маі 1917 г. прайшлі губернскія з’езды сялянскіх дэпутатаў, на дзейнасць якіх вялікі ўплыў мела ПСР;

7)адмена смяротнага пакарання на фронце і ў тыле; амністыя ўсіх палітычных зняволеных.

Ва ўмовах усеагульнай дэмакратызацыі адбывалася абуджэнне беларускага нацыянальнага руху. Узнікла шмат нацыянальных арганізацый, гурткоў і суполак са сваімі перыядычнымі выданнямі як на тэрыторыі Беларусі, так і ў Петраградзе, Маскве, іншых гарадах, дзе знаходзіліся бежанцы, рабочыя і салдаты з Беларусі. У сакавіку 1917 г. аднавіла сваю дзейнасць Беларуская Сацыялістычная Грамада, узніклі партыі ліберальнай скіраванасці – Беларус-

211

кая партыя народных сацыялістаў (БПНС), Хрысціянска-дэмакратычная злучнасць (ХДЗ). 25 – 27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыўся з’езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый, у якім удзельнічала каля 150 чалавек. На з’ездзе быў створаны спецыяльны орган – Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з лідарам БПНС, былым памешчыкам-аўтанамістам Раманам Скірмунтам. Камітэту даручалася дамагацца дзяржаўнай аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расійскай федэрацыі і адкрыцця беларускамоўных школ. Аднак Часовы ўрад адмовіўся разглядаць патрабаванні БНК. Амаль усе расійскія палітычныя сілы адмаўляліся прызнаваць факт самастойнага існавання беларускай нацыі.

Памяркоўныя пазіцыі кіраўніцтва БНК выклікалі незадаволенасць з боку БСГ, якая выступала за пашырэнне дэмакратычных свабод, дзяржаўную аўтаномію Беларусі, перадачу ўсёй памешчыцкай і дзяржаўнай зямлі сялянам, развіццё беларускай культуры і г.д. Пад яе ўплывам у ліпені 1917 г. прайшоў

з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які на змену БНК утварыў Цэнтральную раду беларускіх нацыянальных партый і арганізацый (з кастрыч-

ніка 1917 г. – Вялікая Беларуская рада), у склад якой уваходзілі толькі прадстаўнікі левых беларускіх арганізацый на чале з адным з лідараў БСГ Язэпам Лёсікам. Восенню 1917 г. ствараліся беларускія арганізацыі ў войску. Для каардынацыі іх дзейнасці ў кастрычніку 1917 г. ўтварылася Цэнтральная вайсковая беларуская рада (ЦВБР). Да восені 1917 г. у склад БСГ уваходзіла каля 10 тыс., а ў склад усіх беларускіх нацыянальных арганізацый – каля 23 тыс. чалавек. Аднак уплыў беларускага нацыянальнага руху на шырокія народныя масы заставаўся на нізкім узроўні.

Нягледзячы на сур’ёзныя змены, якія адбыліся ў грамадскім жыцці ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі, галоўныя сацыяльныя праблемы заставаліся нявырашанымі. Такія пытанні, як вызначэнне асноў дзяржаўна-палітычнага і прававога ладу, узаемаадносіны паміж цэнтрам і рэгіёнамі, аўтаноміі нацыянальных ускраін, адносіны ў аграрнай сферы, увядзенне рабочага заканадаўства і г.д., паводле пазіцыі Часовага ўрада, якую ў цэлым падзяляла кіраўніцтва Саветаў, павінен быў вырашыць Устаноўчы сход – усерасійскі парламенцкі орган, выбраны на дэмакратычных прынцыпах для прыняцця дзяржаўнай канстытуцыі. Аднак выбары ў яго пастаянна адкладваліся. Працягвалася вядзенне вайны: новыя ўлады сцвярджалі, што пасля рэвалюцыі яе характар карэнным чынам змяніўся і яна пераўтварылася ў рэвалюцыйную вайну супраць германскай манархіі. Паглыбляўся эканамічны крызіс, які прыняў разбуральныя формы.

Усё гэта прывяло да хуткага росту незадаволенасці грамадства дзейнасцю Часовага ўрада, садзейнічала зніжэнню папулярнасці ліберальных партый. У войску імкліва нарасталі антываенныя настроі, масавым стала дэзерцірства, абвастрыліся адносіны паміж салдатамі і афіцэрамі. У дадзеных умо-

212

вах дзейнасць Часовага ўрада была вельмі нестабільнай, суправаджалася шматлікімі кадравымі перастаноўкамі. У чэрвені 1917 г. у яго склад увайшоў шэраг прадстаўнікоў Петраградскага Савета, у выніку чаго Часовы ўрад стаў уяўляць сабой кааліцыю ліберальных і левых партый. У ліпені 1917 г. на чале кааліцыйнага ўрада стаў прадстаўнік ПСР А.Ф. Керанскі. Аднак гэтыя мерапрыемствы не здолелі спыніць эканамічны і палітычны крызіс у дзяржаве і абумовілі далейшае развіццё рэвалюцыйных падзей.

Такім чынам, Лютаўская рэвалюцыя ў хуткія тэрміны ліквідавала манархічную сістэму дзяржаўнай улады ў Расійскай імперыі. Яна садзейнічала імклівай дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця, развіццю беларускага нацыянальнага руху. Аднак працяг удзелу Расіі ў Першай сусветнай вайне, адкладванне вырашэння асноўных сацыяльных праблем, паглыбленне эканамічнага крызісу абумовілі крызіс новых інстытутаў улады і абвастрэнне грамадскіх супярэчнасцяў.

16.3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі і яе вынікі

Летам – восенню 1917 г. землі Беларусі, як і ў цэлым Расійскай дзяржавы, знаходзіліся ў стане глыбокага сацыяльна-эканамічнага і сацыяльна-па- літычнага крызісу. Працягваўся спад вытворчасці ва ўсіх галінах эканомікі, пагаршалася матэрыяльнае становішча насельніцтва. Адзнакай крызісу стаў хуткі рост рабочага і сялянскага руху. Паглыблялісяпрацэсы разлажэння войска.

Сацыяльна-палітычныя сілы ў гэты час падзяляліся на тры блокі:

1)Правацэнтрысцкі блок утваралі кансерватыўныя і ліберальныя арганізацыі, буйнейшай з якіх з’яўлялася партыя кадэтаў. Прадстаўнікі дадзенага блоку выступалі супраць далейшага развіцця рэвалюцыі, за ўстанаўленне моцнай дзяржаўнай улады, захаванне Расійскай імперыі як унітарнай дзяржавы. Правядзенне сацыяльна-эканамічных рэформ дапускалася толькі пры захаванні асноў існуючага грамадскага ладу. Лічыўся неабходным працяг вядзення вайны. Дадзены блок падтрымлівалі пераважна дваранства, гандлёва-прамысло- вая буржуазія, вышэйшы камандны састаў войска, частка інтэлігенцыі.

2)Левацэнтрысцкі блок утваралі партыі і арганізацыі сацыялістычнага кірунку: ПСР, РСДРП, Бунд, БСГ і г.д. Прадстаўнікі дадзенага блоку лічылі сваімі галоўнымі задачамі ўстанаўленне парламенцкай дэмакратыі, пераўтварэнне Расійскай імперыі ў дэмакратычную федэрацыю, правядзенне аграрнай рэформы шляхам сацыялізацыі (абагульнення) або нацыяналізацыі (адзяржаўлення) зямлі і яе размеркавання паміж асобнымі сялянскімі дварамі, забеспячэнне саўдзелу рабочых у кіраванні вытворчасцю і паляпшэнне іх матэрыяльнага становішча. Вырашэнне гэтых задач дапускалася толькі прававымі сродкамі праз Устаноўчы сход. Дэкларавалася неабходнасць завяршэння вайны шляхам дэмакратычнага міру паміж усімі ваюючымі бакамі, аднак нязгода на

213

такі крок з боку краін Чацвярнога саюзу абумоўлівала неабходнасць працягу супраць іх “рэвалюцыйнай” вайны. Дадзены блок падтрымлівалі значная частка сялянства, рабочых і служачых, сярэднія слаі гарадскога насельніцтва, частка інтэлігенцыі.

3) Леварадыкальны блок утваралі бальшавікі – фракцыя ўнутры РСДРП,

якая ў 1917 г. канчаткова вылучылася ў самастойную партыю (з 1918 г. – Ра-

сійская Камуністычная партыя (бальшавікоў)), левыя эсэры, якія ў канцы 1917 г. стварылі самастойную Партыю левых сацыялістаў-рэвалюцыянераў, а

таксама анархісты, эсэры-максімалісты і інш. Прадстаўнікі дадзенага блоку лічылі неабходным ажыццяўленне новай рэвалюцыі, якая б стварыла падмурак для пераходу да сацыялістычнага грамадства. Уся ўлада павінна была перайсці да Саветаў, на якія ўскладалася задача правядзення карэнных пераўтварэнняў грамадскага ладу: сацыялізацыі або нацыяналізацыі зямлі, нацыяналізацыі буйной прамысловасці і фінансава-крэдытнай сістэмы, увядзення рабочага кантролю над вытворчасцю і г.д. Роля Устаноўчага сходу ў фарміраванні новай сацыяльна-палітычнай сістэмы дапускалася толькі пры ўмове прызнання ўлады Саветаў. Левыя радыкалы выступалі за неадкладнае спыненне вайны і заключэнне міру паміж ваюючымі дзяржавамі. Дадзены блок падтрымлівалі пераважна салдаты і радыкальна настроеная частка рабочых, служачых і бяднейшага сялянства.

Сацыяльна-палітычная сітуацыя ў дадзены перыяд была вельмі нестабільнай. 3 – 5 ліпеня 1917 г. радыкальна настроеныя салдаты і рабочыя Петраграда спрабавалі скінуць Часовы ўрад і абвясціць уладу Саветаў, аднак пацярпелі паражэнне. Напрыканцы жніўня 1917 г. адбыўся ваенны мяцеж правых сіл на чале з Л. Карнілавым. Мяцеж быў задушаны Часовым урадам пры падтрымцы леварадыкальных сіл. У дадзеных умовах настроі рабочых і салдацкіх мас значна пахіснуліся “ўлева”. На перавыбарах у Саветы ў верасні 1917 г. у буйных прамысловых цэнтрах і большасці вайсковых гарнізонаў перавагу атрымалі бальшавікі і левыя эсэры.

24 – 25 кастрычніка 1917 г. створаны Петраградскім Саветам Ваеннарэвалюцыйны камітэт з дапамогай петраградскіх салдат і маракоў Балтыйскага флота ўзняў узброенае паўстанне, у выніку якога быў скінуты Часовы ўрад. У той жа час ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпута-

таў, які праходзіў 25 – 27 кастрычніка 1917 г., абвясціў пераход усёй улады да Саветаў. Быў створаны новы ўрад – Савет народных камісараў (СНК), які ўяўляў сабой кааліцыю бальшавікоў і левых эсэраў на чале з лідарам бальшавікоў У.І. Леніным. Дадзеныя падзеі ўвайшлі ў гісторыю пад назвай Кастрыч-

ніцкай рэвалюцыі.

Пераход улады да Саветаў у Петраградзе выклікаў аналагічныя падзеі і ў рэгіёнах, у тым ліку і ў Беларусі. Галоўную ролю ва ўстанаўленні Савецкай улады адыгралі ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, створаныя з прадстаўнікоў

214

леварадыкальных сіл, якія абапіраліся на ўзброеную сілу рэвалюцыйных салдат. 2 лістапада 1917 г. была ўсталявана ўлада Саветаў у Мінску. Там, дзе ў Саветах колькасна пераважалі бальшавікі і левыя эсэры, дзейнасць ваенна-рэ- валюцыйных камітэтаў ініцыіравалася самімі Саветамі (Мінск, часці і злучэнні Заходняга фронту). У тых мясцовасцях, дзе ў Саветах левыя радыкалы знаходзіліся ў меншасці, ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, абапіраючыся на ўзброеную падтрымку, дамагаліся перавыбараў у Саветы пад іх непасрэдным кантролем. У выніку ў новых Саветах перавагу атрымлівалі бальшавікі і левыя эсэры, якія абвяшчалі пераход улады да Саветаў (Магілёў, Віцебск, Гомель). На працягу лістапада 1917 – лютага 1918 гг. Савецкая ўлада была ўстаноўлена ва ўсіх губернях, паветах і валасцях цэнтральнай і ўсходняй Беларусі.

На тэрыторыі Мінскай губерні і Заходняга фронту выканаўчая ўлада належала Аблвыканкамзаху (Абласному выканаўчаму камітэту Заходняй вобласці і фронту), у Віцебскай і Магілёўскай губернях – адпаведным выканкамам пры губернскіх Саветах. Ранейшыя органы мясцовай улады – земствы і гарадскія думы – былі ліквідаваны. Была знішчана старая судовая сістэма, на месцы якой ствараліся рэвалюцыйныя трыбуналы.

12 – 19 лістапада 1917 г. адбыліся выбары ва Устаноўчы сход Расійскай Рэспублікі шляхам усеагульнага, прамога, роўнага і тайнага галасавання. У Беларусі большасць галасоў выбаршчыкаў атрымалі бальшавікі і левыя эсэры, галоўным чынам дзякуючы знаходжанню тут вялікай колькасці радыкальна настроеных салдат Заходняга фронту. Аднак у цэлым большасць дэпутацкіх месцаў ва Устаноўчым сходзе атрымалі прадстаўнікі ПСР. 5 студзеня 1918 г. на сваім першым пасяджэнні Устаноўчы сход адмовіўся прызнаваць Савецкую ўладу, што выклікала яго хуткі разгон. Гэтыя падзеі выклікалі вострую палітычную канфрантацыю ў расійскім грамадстве. У 1918 г. у Расіі пачалася грамадзянская вайна, у ходзе якой супрацьстаянне паміж рознымі грамадскапалітычнымі сіламі прыняло ўзброеную форму.

Устанаўленне Савецкай улады суправаджалася звужэннем дэмакратычных свабод у грамадстве: увядзенне цэнзуры, абмежаванні ў правядзенні палітычных сходаў, дыскрымінацыя антыўрадавых партый і арганізацый. Для барацьбы з антыўрадавымі выступленнямі стваралася Надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам (ЧК).

У выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі былі праведзены наступныя сацыяльныя мерапрыемствы:

1)Зямельная рэформа, праведзеная паводле дэкрэта аб зямлі: была ажыццёўлена нацыяналізацыя зямлі, адменена прыватная ўласнасць; нацыяналізаваная зямля размяркоўвалася паміж сялянскімі дварамі паводле ўраўняльнага прынцыпу. У выніку было ліквідавана памешчыцкае землеўладанне.

2)Увядзенне рабочага кантролю на прамысловых, гандлёвых, банкаўскіх прадпрыемствах.

215

3)Нацыяналізацыя крэдытна-фінансавай сістэмы і прадпрыемстваў буйной прамысловасці. На тэрыторыі Беларусі да лютага 1918 г. было нацыяналізавана 11 прадпрыемстваў.

4)Пашырэнне рабочага заканадаўства: увядзенне 8-гадзіннага працоў-

нага дня, сістэмы сацыяльнага страхавання, інспекцый працы для нагляду за ўмовамі працы, біржаў працы для барацьбы з беспрацоўем і г.д.

5)Увядзенне бясплатнага школьнага навучання і медыцынскага абслугоўвання, барацьба з непісьменнасцю.

6)Перасяленне рабочых, што жылі ў падвалах і бараках, у шматкватэрныя дамы, канфіскаваныя ў багацеяў (камунальныя кватэры).

7)Аддзяленне царквы ад дзяржавы і школы ад царквы; нацыяналізацыя зямельных угоддзяў, грашовых капіталаў і каштоўнай маёмасці, якая належала рэлігійным арганізацыям.

Разам з тым, ажыццяўленне пераўтварэнняў ускладнялася адсутнасцю дастатковай колькасці кваліфікаваных кадраў новай улады, паглыбленнем эканамічнага крызісу, ростам злачыннасці. Агульная сітуацыя пагоршылася таксама ў выніку мяцяжу польскага корпуса на чале з генералам Доўбар-Мус- ніцкім у Мінскай і Магілёўскай губернях у студзені – лютым 1918 г.

Супярэчлівы характар мелі адносіны Савецкай улады да беларускага нацыянальнага руху. З аднаго боку, згодна з Дэкларацыяй правоў народаў Расіі, абвешчанай Савецкім урадам 2 лістапада 1917 г., сцвярджалася права ўсіх народаў на самавызначэнне, аж да аддзялення ад Расіі і стварэння незалежных дзяржаў (у адпаведнасці з ім Савецкая Расія прызнала незалежнасць Фінляндыі). З другога боку, на тэрыторыі самой Беларусі новая ўлада ажыццяўлялася пераважна вайсковымі прадстаўнікамі, што паходзілі з розных рэгіёнаў Расійскай імперыі (К. Ландар, А. Мяснікоў, В. Кнорын), якія лічылі беларускае нацыянальнае пытанне штучным, а факт існавання самастойнай беларускай нацыі – сумніўным.

Дзеячы беларускага нацыянальнага руху пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі настойвалі на стварэнні дзяржаўнай аўтаноміі Беларусі. Са згоды Савецкага ўрада 14 – 17 снежня 1917 г. у Мінску быў праведзены Усебеларускі з’езд. Галоўную ролю ў яго арганізацыі адыгралі Вялікая беларуская рада і Беларускі абласны камітэт, створаны ў Петраградзе пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў, што падтрымліваў пераважна левых эсэраў. У з’ездзе ўдзельнічалі 1872 дэлегаты, сярод якіх былі прадстаўнікі ад Саветаў, земстваў, зямельных камітэтаў, беларускіх нацыянальных арганізацый. Большасць дэлегатаў выступілі за дзяржаўную аўтаномію Беларусі і стварэнне органа краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў да склікання Усебеларускага Устаноўчага сходу. У адказ Аблвыканкамзах у ноч з 17 на 18 снежня 1917 г. разагнаў з’езд. Абраная з’ездам Рада і яго рабочы орган – Выканаўчы камітэт Рады з’езда – працягвалі дзейнічаць у нелегальных умовах.

216

Убеларускім нацыянальным руху пасля разгону з’езда адбылося палітычнае размежаванне. Нацыянальныя арганізацыі ў расійскіх гарадах, у першую чаргу ў Петраградзе, працягвалі арыентавацца на Савецкі ўрад. Іх цэн-

трамі з’яўляліся Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя, утвора-

ная на аснове Петраградскай арганізацыі БСГ (потым далучылася да бальша-

віцкай партыі), і Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) на чале з

Аляксандрам Чарвяковым, створаны 31 студзеня 1918 г. пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей Савецкага ўрада. У той жа час нацыянальныя арганізацыі ў самой Беларусі на чале з БСГ, якія адыгрывалі кірую-

чую ролю ў Радзе і Выканаўчым камітэце Усебеларускага з’езда, лічылі маг-

чымым дасягненне дзяржаўнай аўтаноміі Беларусі толькі пры супрацьдзеянні Савецкай уладзе.

Такім чынам, у выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі была ўстаноўлена новая сістэма ўлады, аснову якой складалі Саветы і створаныя пры іх выканаўчыя камітэты, у якіх пераважалі прадстаўнікі агульнарасійскіх леварадыкальных партый. Гэтая ўлада абапіралася на салдат і радыкальна настроеных рабочых і ажыццявіла істотныя сацыяльна-эканаміч- ныя пераўтварэнні, накіраваныя на вырашэнне карэнных грамадскіх праблем.

Уацэнцы характару рэвалюцыі сярод гісторыкаў існуюць розныя падыходы:

1) гэта была сацыялістычная рэвалюцыя: адбыліся пераўтварэнні, накіраваныя на пераход ад капіталізму да сацыялізму (панаванне дзяржаўнай уласнасці, грамадскі кантроль за вытворчасцю, ураўнаванне матэрыяльнага становішча розных слаёў насельніцтва);

2) буржуазная рэвалюцыя: адбыліся пераўтварэнні, накіраваныя перадусім на ліквідацыю перашкод для капіталістычнай мадэрнізацыі грамадства: ліквідацыя памешчыцкага землеўладання, змяншэнне сялянскага малазямелля і г.д.; дзяржаўная ўласнасць пры гэтым разглядаецца як адзін з відаў уласнасці індустрыяльнага капіталістычнага грамадства, пры якім захоўваюцца характэрныя для яго вытворчыя адносіны паміж кіруючай адміністрацыяй і рабочымі;

3) рэвалюцыя, якая абумовіла спецыфічны “ўсходні” варыянт мадэрні-

зацыі грамадства з уласцівымі для яго панаваннем дзяржаўнай уласнасці і моцным кантролем органаў дзяржаўнай улады над рознымі сферамі сацыяль- на-эканамічнага жыцця.

Асноўныя паняцці для засваення

Першая сусветная вайна, Антанта, Чацвярны саюз, бежанства, ОберОст, Беларускі народны камітэт, Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага, Лютаўская рэвалюцыя, Часовы ўрад, Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, двоеўладдзе, грамадскія камітэты парадку, дэмакратызацыя гра-

217

мадска-палітычнага жыцця, салдацкія камітэты, прафсаюзы, фабрычна-завод- скія камітэты, рабочы кантроль, Беларускі нацыянальны камітэт, Вялікая беларуская рада, Цэнтральная вайсковая беларуская рада, сацыялізацыя, нацыяналізацыя, Расійская камуністычная партыя (бальшавікоў), Партыя левых са- цыялістаў-рэвалюцыянераў, карнілаўскі мяцеж, Кастрычніцкая рэвалюцыя, Савет народных камісараў, Аблвыканкамзах, Устаноўчы сход, ЧК, дэкрэт аб зямлі, Усебеларускі з’езд, Беларускі абласны камітэт, Беларуская сацыял-дэ- макратычная рабочая партыя, Беларускі нацыянальны камісарыят, Рада і Выканаўчы камітэт Усебеларускага з’езда.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Вызначце асноўныя прычыны Першай сусветнай вайны. Якія ваеннапалітычныя блокі ў ёй удзельнічалі?

2.Калі Беларусь стала тэатрам ваенных падзей Першай сусветнай вайны? Якая яе частка была занята германскімі войскамі?

3.Якія палітычныя і эканамічныя мерапрыемствы праводзіў царызм на тэрыторыі Беларусі падчас Першай сусветнай вайны?

4.Растлумачце прычыны эканамічнага крызісу, які пачаўся падчас Першай сусветнай вайны. Назавіце яго прыкметы.

5.Які ўплыў на грамадскае жыццё цэнтральнай і ўсходняй Беларусі мела бежанства з заходніх тэрыторый?

6.Якім чынам змяняліся настроі грамадства ў адносінах да вайны? Падумайце, чым тлумачацца такія змены.

7.Растлумачце, чаму ва ўмовах уздыму рабочага і рэвалюцыйнага руху

ўРасійскай імперыі напярэдадні Лютаўскай рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі ён амаль зусім адсутнічаў.

8.Якія спецыфічныя рысы мела палітыка германскіх улад у заходняй частцы Беларусі?

9.Параўнайце ўмовы дзейнасці беларускага нацыянальнага руху на тэрыторыях, падкантрольных расійскім і германскім уладам.

10.Якія вынікі мела для Беларусі Першая сусветная вайна?

11.Якім чынам адбывалася Лютаўская рэвалюцыя на тэрыторыі Беларусі? Паспрабуйце растлумачыць, чаму рэвалюцыя насіла пераважна мірны характар і амаль не сустрэла супраціўлення з боку старой улады.

12.Якія новыя органы ўлады ўзніклі на тэрыторыі Беларусі ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі? Што такое двоеўладдзе?

13.Назавіце асноўныя накірункі дэмакратызацыі грамадска-палітыч- нага жыцця пасля Лютаўскай рэвалюцыі.

14.Якія новыя формы грамадскіх арганізацый узніклі на тэрыторыі Беларусі і на Заходнім фронце пасля Лютаўскай рэвалюцыі?

218

15.Дайце характарыстыку дзейнасці беларускага нацыянальнага руху пасля Лютаўскайрэвалюцыі.Якіяпартыііарганізацыідзейнічаліўгэтымнакірунку?

16.Як ставіліся да беларускага нацыянальнага руху расійскія палітычныя эліты ў 1917 г.? Наколькі рэальнымі былі ў дадзеных умовах надзеі на рэалізацыю беларускай дзяржаўнасці?

17.Якія асноўныя сацыяльна-палітычныя блокі дзейнічалі ў палітычным жыцці Беларусі ў 1917 г.? Якія сацыяльныя сілы іх падтрымлівалі?

18.Якія падзеі ўвайшлі ў гісторыю пад назвай Кастрычніцкай рэвалюцыі? Як Кастрычніцкая рэвалюцыя перамагла на тэрыторыі Беларусі?

19.Падумайце, якія фактары абумовілі хуткую перамогу леварадыкальных палітычных сіл напрыканцы 1917 г. На якія сацыяльныя групы абапіралася Савецкая ўлада?

20.Якім чынам адбывалася перабудова сістэмы ўлады на тэрыторыі Беларусі ў выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі?

21.Ахарактарызуйце вынікі выбараў і дзейнасць Устаноўчага сходу. Падумайце, чаму, нягледзячы на перамогу на выбарах левацэнтрысцкіх сіл, ім не ўдалося замацаваць за сабой уладу.

22.Якія сацыяльна-эканамічныя мерапрыемствы былі праведзены Савецкай уладай у Беларусі ў кастрычніку 1917 – лютым 1918 гг.?

23.Растлумачце сутнасць праводзімай Савецкім урадам зямельнай рэформы паводле дэкрэта аб зямлі.

24.Як ставілася Савецкаяўлада да беларускага нацыянальнага руху?

25.Калі адбыўся Усебеларускі з’езд? Якія ён прыняў рашэнні? У чым прычыны яго разгону?

26.Якія плыні ўтварыліся ў межах беларускага нацыянальнага руху пасля разгону Усебеларускага з’езда? Якім было іх стаўленне да Савецкай улады?

27.Якія вам вядомы гістарычныя канцэпцыі, якія тлумачаць характар Кастрычніцкай рэвалюцыі? Якая з іх падаецца вам найбольш слушнай?

28.Ці былі якія-небудзь рэальныя гістарычныя альтэрнатывы Кастрычніцкай рэвалюцыі ва ўмовах 1917 – 1918 гг.? Растлумачце сваю пазіцыю.

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Баявыя дзеянні на Беларусі падчас Першай сусветнай вайны.

2.Бежанства на беларускіх землях ва ўмовах Першай сусветнай вайны.

3.Нацыянальная палітыка германскіх улад у заходняй Беларусі ў

1915 – 1917 гг.

4.Дэмакратызацыя войска на Заходнім фронце ў 1917 г.

5.Дзейнасць прафсаюзаў пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусі.

6.Станаўленне органаў Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі.

7.Выбары ва Устаноўчы сход на Беларусі і іх вынікі.

8.Усебеларускі з’езд: перадумовы, ход, вынікі.

219

Тэма 17. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1918 – 1921 гг.

1.Ваенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

2.Абвяшчэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР.

3.Савецка-польская вайна 1919 – 1920 гг. Другое абвяшчэнне БССР.

17.1. Ваенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

У хуткім часе пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Савецкі ўрад заключыў перамір’е з краінамі Чацвярнога саюзу і пачаў з імі мірныя перамовы. Перамовы паміж расійскімі і германскімі ўладамі адбываліся ў Брэсце. Да пачатку 1918 г. расійскае войска ў выніку масавага дэзерцірства і праведзенай савецкімі ўладамі частковай дэмабілізацыі амаль цалкам развалілася – на Заходнім фронце засталося не больш за 150 тыс. салдат. У гэтых умовах германскі бок імкнуўся заключыць мірны дагавор на максімальна выгадных для сябе ўмовах. У сярэдзіне лютага 1918 г. перамовы былі сарваны і баявыя дзеянні адноўлены. Германскае войска амаль без супраціўлення заняла ўсю Мінскую, частку Віцебскай і Магілёўскай губерняў да лініі Орша-Магілёў-Гомель. 3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй з аднаго боку і Германіяй і АўстраВенгрыяй – з другога быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор. Паводле яго, тэрыторыі Польшчы, Літвы, Курляндыі і часткі Беларусі на захад ад лініі Дзвінск-Свянцяны-Ліда-Пружаны перадаваліся Германіі і Аўстра-Венгрыі, якія павінны былі вызначыць іх будучыню ў адпаведнасці з пажаданнямі мясцовага насельніцтва. Прызнавалася незалежнасць Украінскай Народнай Рэспублікі, якой перадаваліся тэрыторыі Брэсцкага, Пінскага, Рэчыцкага, Мазырскага і Гомельскага паветаў. Астатняя тэрыторыя, занятая германскімі войскамі да падпісання Брэсцкага міру, заставалася часова акупіраванай да часу выплаты вялікай кантрыбуцыі Расіяй.

Заходнебеларускія землі, якія ўвайшлі ў склад Обер-Оста, планавалася ўключыць у склад будучай Польскай дзяржавы. У той жа час прэтэнзіі на іх выказвалі прадстаўнікі літоўскага нацыянальнага руху, якія 16 лютага 1918 г. абвясцілі незалежнасць Літоўскай Рэспублікі, якая была прызнана Германіяй 23 красавіка.

На тэрыторыі, часова акупіраванай германскімі ўладамі, была ўста-

ноўлена ўлада ваеннага камандавання. Галоўнай яе мэтай з’яўлялася максімальнае выкарыстанне людскіх і матэрыяльных рэсурсаў краю для патрэб вядзення вайны. Дзеянні германскіх улад выклікалі незадаволенасць значнай

220