Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
54
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

У пачатку XX ст. працягвалася навуковае гістарычнае, археалагічнае, этнаграфічнае, лінгвістычнае вывучэнне беларускага краю, якім займаўся шэ-

раг устаноў: Віцебская вучоная архіўная камісія, Смаленская вучоная архіўная камісія, Мінскі царкоўны гісторыка-археалагічны камітэт, Паўночна-Заход- ні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, польскае Таварыства сяброў навукі ў Вільні, Таварыства вывучэння Беларускага краю ў Магілёве і г.д.

Пры падтрымцы названых навуковых устаноў у пачатку XX ст. былі створаны краязнаўчыя музеі ў Віцебску, Магілёве, Гродне, Мінску і Вільні. Вялікі ўнёсак у развіццё беларускай навукі зрабілі ў гэты час гісторыкі М. Любаўскі, М. Доўнар-Запольскі, А. Сапуноў, І. Лапо, этнографы Е. Раманаў, М. Федароўскі, М. Нікіфароўскі, Я. Карскі, А. Сержпутоўскі.

Навуковыя даследаванні ажыццяўляліся і ў галінах прыродазнаўства. Значнай з’явай навуковага жыцця Беларусі ў пачатку XX ст. стала дзейнасць Таварыства мінскіх урачоў. Першымі навуковымі ўстановамі прыродазнаў-

чага профілю сталі доследныя станцыі Беняконская сельскагаспадарчая ў

Віленскай губерні (1910 г.) і Мінская балотная (1913 г.). У Мінску ў 1912 – 1916 гг. выдаваўся першы ў Расійскай імперыі часопіс па культуры балот – “Болотоведение”. Усяго ж у Беларусі з 1901 да 1917 гг. выходзіла каля 20 прыродазнаўчых перыядычных выданняў. Развіццё беларускай навукі замаруджвалася адсутнасцю тут вышэйшых навучальных устаноў.

Адзнакайграмадскага і культурнагажыцця стала развіццё друку і кнігадрукавання.У1914 г.у беларускіх губернях выходзіла109перыядычных выданняў.

Такім чынам, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Беларусі ў 1907 – 1914 гг. характарызавалася ўмацаваннем пазіцый царызму, узмацненнем русіфікатарскай палітыкі і рэпрэсій у дачыненні да рэвалюцыйнага руху. У той жа час адбываліся некаторыя мерапрыемствы, аб’ектыўна накіраваныя на мадэрнізацыю грамадска-палітычных і сацыяльна-культурных адносін у рэгіёне.

15.5. Беларускі нацыянальны рух у 1905 – 1914 гг.

Напярэдадні і падчас рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. цэнтрам беларускага нацыянальнага руху з’яўлялася Беларуская Сацыялістычная Грамада. У ходзе рэвалюцыйных падзей 1905 – 1907 гг. дзеячы БСГ выступалі сумесна з прадстаўнікамі іншых рэвалюцыйных партый у Беларусі, удзельнічалі ў антыўрадавых выступленнях. У студзені 1906 г. у Мінску адбыўся ІІ з’езд БСГ, на якім была прынята новая праграма партыі, выбраны Цэнтральны камітэт у складзе Івана і Антона Луцкевічаў, Вацлава Іваноўскага і Алеся Бурбіса. У праграме БСГ абвяшчалася неабходнасць рэвалюцыйнага звяржэння самадзяржаўя сіламі ўсіх працоўных Расійскай імперыі і пераўтварэнне імперыі ў федэратыўную дэмакратычную рэспубліку. Для Беларусі БСГ патрабавала дзяржаўнай

201

аўтаноміі са сталіцай у Вільні. Абвяшчалася неабходным адчужэнне памешчыцкіх, дзяржаўных і царкоўных зямель на карысць сялян.

Усклад БСГ падчас рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. уваходзіла каля 2 тыс. чалавек. Структурна яна падзялялася на 2 краёвыя камітэты з цэнтрамі ў Вільні і Мінску; таксама ў складзе БСГ дзейнічалі Мінскі рабочы камітэт, Віленская група рабочых, Віленская арганізацыя навучэнскай моладзі, Пецярбургская арганізацыя, мясцовыя арганізацыі ў Лідскім, Дзісненскім і Бельскім паветах. Па ініцыятыве БСГ, а таксама ПСР быў арганізаваны Беларускі ся-

лянскі саюз.

Уцэлым уплыў беларускага нацыянальнага руху на палітычнае жыццё

ўходзе рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. быў нязначны. Гэта тлумачыцца адсутнасцю трывалай сацыяльнай базы: у гарадах, якія з’яўляліся цэнтрамі палітычнага руху, беларускае насельніцтва было вельмі нешматлікім, а сяляне ў асноўнай масе заставаліся малапісьменнымі і не мелі выразнай палітычнай і нацыянальнай самавядомасці.

Падчас спаду рэвалюцыі, згодна з рашэннем канферэнцыі БСГ, была заснавана першая легальная беларускамоўная газета – “Наша доля” (выдавалася

ўВільні з 1 верасня 1906 г., падрыхтавана 6 нумароў). Публікацыі газеты мелі радыкальны характар, у сувязі з гэтым большасць нумароў газеты ці былі канфіскаваны, ці на іх быў накладзены арышт. А ў студзені 1907 г. рашэннем Віленскай судовай палаты выданне “Нашай долі” было спынена назаўсёды.

Увыніку паражэння рэвалюцыі БСГ фактычна самараспусцілася, яе былыя члены адмовіліся ад падпольнай дзейнасці. Кіраўніцтва БСГ засяродзілася на нацыянальна-культурным руху. Яго цэнтрам стала новае легальнае перыядычнае выданне – газета “Наша ніва”, якая выходзіла з 10 лістапада 1906 г. да 1915 г. у Вільні на лацінцы і кірыліцы (рэдактарам у 1906 – 1914 гг. з’яўляўся А. Уласаў, у 1914 – 1915 гг. – Янка Купала).

Умэтах захавання газеты рэдакцыя “Нашай нівы” пазбягала радыкальных палітычных дэкларацый, па агульнапалітычных і сацыяльна-эканамічных пытаннях займала ў асноўным ліберальна-асветніцкія пазіцыі. Яе прадстаўнікі засяродзілі сваю публіцыстычную дзейнасць на наступных накірунках:

– тэарэтычнае абгрунтаванне факту існавання самастойнага беларускага этнасу са сваёй самабытнай мовай і культурай;

– крытыка русіфікатарскай палітыкі царызму і паланізатарскай палітыкі польска-каталіцкага руху;

– патрабаванне ўвядзення беларускай мовы ў сістэме адукацыі, грамадскіх і рэлігійных установах;

– прапаганда беларускай нацыянальнай самасвядомасці, беларускай культуры.

Уперыяд паміж рэвалюцыяй 1905 – 1907 гг. і Першай сусветнай вайной “Наша ніва” пераўтварылася ў своеасаблівы цэнтр беларускага нацыя-

202

нальна-культурнага руху. Пад яе эгідай пачалі выдавацца “Беларускі каляндар”, сельскагаспадарчы часопіс “Саха”, літаратурны месячнік для моладзі “Лучынка”, літаратурны і грамадска-палітычны альманах “Маладая Беларусь”, дзейнічалі беларускія выдавецтвы “Загляне сонца і ў наша ваконца”, “Наша ніва”, “Наша хата” і інш. У нашаніўскім руху ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі пераважна сялянскага або дробнашляхецкага паходжання.

Разам з “Нашай нівай” фарміраваўся другі цэнтр беларускага нацыя- нальна-культурнага руху – газета “Беларус”, якая выдавалася на беларускай мове лацінкай са студзеня 1913 г. (рэдактары А. Бычкоўскі і Б. Пачобка). Газета была арганізавана галоўным чынам прадстаўнікамі каталіцкага духавенства, якія далучыліся да беларускага нацыянальнага руху. У публікацыях выдання вырашэнне нацыянальна-культурных задач беларусаў звязвалася з абаронай каталіцкага веравызнання.

Намаганнямі дзеячаў беларускага нацыянальнага руху адбывалася ста-

наўленне беларускай літаратуры. У 1908 – 1914 гг. было выдадзена 77 кніг на беларускай мове. Вялікі ўнёсак у развіццё мастацкай беларускай літаратуры зрабілі звязаныя пераважна з “Нашай нівай” паэты і пісьменнікі: Янка Ку-

пала, Якуб Колас, Цётка (Алаіза Пашкевіч), Карусь Каганец, Алесь Гарун, Максім Багдановіч, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі і інш. У 1910 г. у мяс-

тэчку Празарокі Дзісенскага павета быў сфарміраваны першы беларускі на-

цыянальны прафесійны тэатр на чале з Ігнатам Буйніцкім, які выступаў у розных гарадах і мястэчках Беларусі, а таксама ў Пецярбургу і Варшаве. У

1910 г. была выдадзена ў Вільні “Кароткая гісторыя БеларусіВацлава Лас-

тоўскага, у якой упершыню была адлюстравана нацыянальная канцэпцыя гісторыі Беларусі.

Такім чынам, на пачатку XX ст. назіраўся прыкметны рост беларускага нацыянальнага руху як у палітычнай, так і ў культурнай форме. Адбывалася фарміраванне беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, якая кіравала дадзеным рухам. Аднак уплыў беларускага нацыянальнага руху на шырокія народныя масы быў нязначны з-за шэрагу спецыфічных фактараў станаўлення беларускай нацыі.

Асноўныя паняцці для засваення

Сусветны эканамічны крызіс 1900 – 1903 гг., “паліцэйскі сацыялізм”, сіянізм, рэвалюцыя 1905 – 1907 гг., “Крывавая нядзеля”, забастоўкі салідарнасці, “булыгінская дума”, Усерасійская палітычная стачка, стачачныя камітэты, кааліцыйныя саветы і камісіі, маніфест 17 кастрычніка, Дзяржаўная дума, Саюз рускага народа, Саюз 17 кастрычніка, Канстытуцыйна-дэмакра- тычная партыя народнай свабоды, Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Беларусі

203

і Літвы, выбарчы закон 3 чэрвеня 1907 г., прафсаюзы, сталыпінская аграрная рэформа, водруб, хутар, прамысловы ўздым 1909 – 1914 гг., канцэнтрацыя вытворчасці, канцэнтрацыя капіталу, манаполіі, Краёвая партыя Літвы і Беларусі, земская рэформа 1911 г., земствы, настаўніцкія інстытуты, ІІ з’езд БСГ, “Наша доля”, “Наша ніва”, “Беларус”.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Ахарактарызуйце асноўныя прычыны рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.

2.Якія падзеі пачатку XX ст. садзейнічалі абвастрэнню сацыяльных праблем у Расійскай імперыі і прывялі да пачатку рэвалюцыі?

3.Якія з’явы ў грамадскім жыцці Беларусі сведчылі пра набліжэнне рэвалюцыі? Дайце кароткую характарыстыку дынамікі рабочага, сялянскага і рэвалюцыйнага руху напярэдадні рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.

4.Што такое сіянісцкі рух? Чаму царызм, нягледзячы на антысеміцкую скіраванасць яго палітыкі, першапачаткова не перашкаджаў развіццю сіянісцкага руху?

5.Якія падзеі сталі пачаткам рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.?

6.Ахарактарызуйце спецыфіку рэвалюцыйнага руху ў Беларусі са студзеня да верасня 1905 г. Назавіце асноўныя звязаныя з ім падзеі.

7.Якія сацыяльныя групы ўдзельнічалі ў рэвалюцыйным руху 1905 – 1907 гг.? Якія формы рэвалюцыйнай барацьбыпераважалі?

8.Што такое “булыгінская дума”? Якая была рэакцыя грамадскасці на маніфест пра яе ўвядзенне?

9.Растлумачце, чаму перыяд з кастрычніка па снежань 1905 г. лічыцца этапам найвышэйшага ўздыму рэвалюцыі?

10.Якія пераўтварэнні ў дзяржаўна-палітычным ладзе Расійскай імперыі абвясціў маніфест 17 кастрычніка?

11.Растлумачце сутнасць выбарчага заканадаўства, паводле якога ажыццяўляліся выбары ў І і ІІ Дзяржаўную думу. Ці можна лічыць яго дэмакратычным?

12.Ахарактарызуйце расстаноўку грамадска-палітычных сіл падчас рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Назавіце асноўныя палітычныя партыі і арганізацыі, якія ўзніклі ў гэты час, і вызначце іх палітычныя пазіцыі.

13.Дайце параўнальную характарыстыку дзейнасці І і ІІ Дзяржаўных дум. Растлумачце, чаму іх дзейнасць скончылася няўдачай.

14.Якая падзея лічыцца датай завяршэння рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.? Ахарактарызуйце новае выбарчае заканадаўства Расійскай імперыі.

15.Падумайце, чаму рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. пацярпела паражэнне? Якія змены адбыліся ў грамадстве ў яе выніку?

16.Чым было абумоўлена правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы? Назавіце яе асноўныя накірункі.

204

17.Якія вынікі мела правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі? У чым спецыфіка правядзення рэформы на беларускіх землях?

18.Як паўплывала сталыпінская аграрная рэформа на развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі? Абгрунтуйце сваю пазіцыю.

19.Якімі фактарамі быў выкліканы прамысловы ўздым 1909 – 1914 гг.?

20.Што такое манапалістычныя аб’яднанні ў прамысловасці? У якіх галінах прамысловасці Беларусі яны найперш складваліся? Што перашкаджала хуткай манапалізацыі прамысловасці ў Беларусі?

21.Ахарактарызуйце структуру беларускай прамысловасці на пачатку XX ст. Якімі фактарамі яна абумоўлена?

22.Вызначце агульны ўзровень развіцця эканомікі Беларусі на пачат-

ку XX ст.

23.Якія асноўныя працэсы адбываліся ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў 1907 – 1914 гг.?

24.Падумайце, з чым было звязана ўзмацненне палітыкі русіфікацыі з боку царызму ў 1907 – 1914 гг.

25.У чым сутнасць земскай рэформы 1911 г.? Якія яна мела вынікі? Падумайце, чаму царызм не адважыўся ўвесці земствы ў заходніх беларускіх губернях.

26.Якія змены адбыліся ў адукацыйнай сферы Беларусі ў пачаткуXX ст.?

27.У якіх галінах вяліся навуковыя даследаванні ў Беларусі ў пачатку XX ст.? Назавіце вядомыя вам навуковыя арганізацыі.

28.Ахарактарызуйце дзейнасць Беларускай Сацыялістычнай Грамады падчас рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.

29.Назавіце першую беларускамоўную легальную газету. Чым абумоўлены кароткі тэрмін яе існавання?

30.Якую ролю ў развіцці беларускага нацыянальнага руху адыграла газета “Наша ніва”? Вызначце асноўныя накірункі яе дзейнасці.

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Сіянісцкі рух на тэрыторыі Беларусі.

2.Уплыў падзей “Крывавай нядзелі” на развіццё грамадскага руху ў Беларусі.

3.Сялянскі рух у Беларусі падчас рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.

4.Дэпутаты ад беларускіх губерняў у І і ІІ Дзяржаўных думах.

5.Станаўленне хутарской сістэмы ў Беларусі.

6.Развіццё крэдытна-банкаўскай сістэмы на тэрыторыі Беларусі ў

1900 – 1914 гг.

7.Рух “краёўцаў” на тэрыторыі Беларусі ў 1907 – 1914 гг.

8.Фарміраванне ідэалогіі беларускага нацыянальнага руху ў публікацыях газеты “Наша ніва”.

205

МОДУЛЬ 4. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СУСВЕТНЫХ ВОЙНАЎ І РЭВАЛЮЦЫЙ (1914 – 1945 гг.). ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ

САВЕЦКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ

Тэма 16. Першая сусветная вайна і рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. на тэрыторыі Беларусі

1.Беларусь у Першай сусветнай вайне.

2.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі і яе вынікі.

3.Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі і яе вынікі.

16.1. Беларусь у Першай сусветнай вайне

На пачатку XX ст. у свеце склалася складаная геапалітычная сітуацыя. Яна характарызавалася супрацьстаяннем буйнейшых дзяржаў таго часу ў барацьбе за сусветныя рынкі збыту прадукцыі і капіталу, за калоніі. Фактычна адбывалася барацьба за перадзел свету. Яе вынікам стала Першая сусветная вайна 1914 – 1918 гг. У гэтай вайне прымалі ўдзел 33 краіны. Адно аднаму супрацьстаялі краіны ваенна-палітычнага блоку Антанты (Расія,Англія, Францыя) і іх саюзнікі (Італія, Румынія, Сербія, Бельгія, Грэцыя (з 1917 г. ЗША) і інш.) з аднаго боку і краіны т.зв. Чацвярнога саюзу (Германія, Аўстра-Венгрыя, Балгарыя, Турцыя) – з другога.

Зачэпкай для пачатку вайны паслужыла забойства паўднёваславянскімі тэрарыстамі аўстрыйскага эрцгерцага Франца Фердынанда, пасля чаго 28 ліпеня 1914 г. Аўстра-Венгрыя абвясціла вайну Сербіі. 1 – 4 жніўня 1914 г. краіны Антанты з аднаго боку і Германія і Аўстра-Венгрыя – з другога аб’явілі адно аднаму вайну.

Да сярэдзіны 1915 г. баявыя дзеянні паміж рускімі і германскімі войскамі адбываліся на тэрыторыі Польшчы і Усходняй Прусіі. Летам – восенню 1915 г. германскае войска арганізавала наступленне, у выніку якога заняла тэрыторыі Польшчы, Літвы, Курляндыі і заходняй часткі Беларусі (Гродзенскую і большую частку Віленскай губерні). Да кастрычніка 1915 г. расійскагерманскі фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск. Гэтая лінія фронту заставалася нязменнай да пачатку 1918 г. У 1916 г. камандаванне расійскай арміі ажыццявіла дзве наступальныя аперацыі (Нарачанскую і Баранавіцкую), імкнучыся адсунуць лінію фронту на захад, аднак беспаспяхова.

З пачаткам вайны, 5 жніўня 1914 г., на тэрыторыі беларускіх губерняў уводзілася ваеннае становішча: забараняліся забастоўкі, а таксама вулічныя шэсці і маніфестацыі, акрамя арганізаваных уладамі. Царскі ўрад пры дапамозе афіцыйнага друку і праваслаўнага духавенства праводзіў шырокую шавіністычную прапаганду. Па Беларусі, як і па іншых рэгіёнах імперыі, пракаціла-

206

ся хваля патрыятычных маніфестацый, малебнаў, сходаў. Царскі ўрад у вайне падтрымалі спачатку не толькі праўрадавыя групоўкі, але таксама ліберальныя і некаторыя левыя партыі і арганізацыі.

З сярэдзіны 1915 г. землі Беларусі былі падзелены лініяй фронту, розныя яе часткі знаходзіліся пад кантролем расійскіх і германскіх улад. Абодва ваюючыя бакі разглядалі тэрыторыю Беларусі як крыніцу для забеспячэння патрэб фронту.

Цэнтральная і ўсходняя частка Беларусі

На прыфрантавой тэрыторыі ў цэнтральнай і ўсходняйчастцы Беларусі ў 1915 – 1917 гг. знаходзілася каля 1,5 млн расійскіх салдат. Беларусь была ме-

сцам размяшчэння Стаўкі Галоўнага Вярхоўнага камандавання Расіі: да лета

1915 г. яна знаходзілася ў Баранавічах, потым была пераведзена ў Магілёў. З беларускіх губерняў у царскае войска было мабілізавана каля 50 % мужчын ва ўзросце 18 – 50 год.

Эканоміка краю перабудоўвалася на патрэбы фронту. Для кіравання эканамічнай дзейнасцю (размеркаванне сыравіны, паліва, транспарту, рабочай сілы, заказаў і г.д.) дзяржава стварала спецыяльныя ваенна-прамысловыя камітэты. На пачатак 1917 г. каля 2/3 буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі былі пераарыентаваны на ваенны лад. Адбывалася будаўніцтва новых спецыялізаваных ваенных прадпрыемстваў. Для выкарыстання рэсурсаў сельскай гаспадаркі ў ваенных мэтах ствараліся спецыяльныя цывільныя і ваенныя камісіі для правядзення рэквізіцый збожжа, мукі, фуражу, коней, буйной рагатай жывёлы. Насельніцтва прыфрантавых тэрыторый у масавым парадку прыцягвалася да прымусовых работ па ўмацаванні баявых пазіцый.

Істотным фактарам сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі стала бежанства, нярэдка прымусовае, з тэрыторый, занятых германскімі войскамі (агульная колькасць бежанцаў дасягнула 1,3 млн чалавек). У выніку гарады цэнтральнай і ўсходняй Беларусі былі перапоўнены бежанцамі, якія знаходзіліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Гэта выклікала праблемы з харчовым забеспячэннем гарадскога насельніцтва, эпідэміі. Многія бежанцы накіроўваліся ўглыб Расійскай імперыі. У выніку масавых мабілізацый у войска і на прымусовыя работы, бежанства, збяднення значнай часткі насельніцтва адбыліся істотныя змены ў сацыяльнай структуры грамадства: павялічылася колькасць маргінальных слаёў грамадства, якія ўключалі людзей, выкінутых са звыклага сацыяльнага асяроддзя, што не мелі сталай працы і падтрымлівалі існаванне за кошт часовых заробкаў.

У 1916 г. эканоміка беларускіх зямель, як і ў цэлым Расійскай імперыі, апынулася ў стане крызісу. Яго прычынамі з’яўляліся:

– масавыя мабілізацыі і выкарыстанне на прымусовых работах насельніцтва, значныя рэквізіцыі сельскагаспадарчай прадукцыі;

207

дэфіцыт тавараў масавага спажывання, выкліканы пераарыентацыяй большасці прамысловых прадпрыемстваў на выпуск ваеннай прадукцыі;

разрыў эканамічных сувязяў з Германіяй;

неэфектыўнае кіраванне эканомікай з боку дзяржаўных органаў. Прыкметамікрызісу сталі:

скарачэнне пасяўных плошчаў у сельскай гаспадарчы на 1/3, пагалоўя жывёлы – на 11 %; пераход значнай часткі сялян да натуральнай гаспадаркі;

скарачэнне аб’ёмаў прамысловай прадукцыі, ліквідацыя многіх прадпрыемстваў (за 1913 – 1917 гг. колькасць прадпрыемстваў буйной прамысловасці ў цэнтральнай і ўсходняй Беларусі зменшылася з 822 да 297);

інфляцыя, рост цэн на прадукты харчавання і прамысловыя тавары ў 2 – 7 разоў, распаўсюджанне спекуляцыі;

падзенне рэальнай заработнай платы і пагаршэнне матэрыяльнага становішча рабочых.

Ва ўмовах эканамічнага крызісу расла незадаволенасць грамадства палітыкай царызму. Хутка распаўсюджваліся антываенныя настроі сярод цывільнага насельніцтва і ў войску. Масавы характар набыло дэзерцірства з арміі; вайсковыя злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне, расійскія і нямецкія салдаты браталіся. У кастрычніку 1916 г. успыхнула паўстанне салдат на размеркавальным пункце ў Гомелі.

У асноўных прамысловых цэнтрах Расійскай імперыі ў 1915 – 1916 гг. рэзка актывізаваўся антыўрадавы рух. У Дзяржаўнай думе большасць дэпутатаў перайшла ў апазіцыю да царскага ўрада, у тым ліку і памяркоўная частка прадстаўнікоў правых партый. Аднак на землях Беларусі з-за вялікай колькасці войск, органаў палітычнай бяспекі і ваеннай контрразведкі прыкмет антыўрадавага руху амаль не назіралася.

Падчас вайны некалькі ажывіўся беларускі нацыянальны рух. Пасля акупацыі германскімі войскамі Вільні і закрыцця газеты “Наша ніва” яго цэнтрамі сталі беларускія таварыствы дапамогі пацярпелым ад вайны ў Мінску.

Уканцы 1916 – пачатку 1917 гг. у Петраградзе выдаваліся штотыднёвыя беларускамоўныя газеты “Дзянніца” і “Светач”.

Заходняя частка Беларусі

Занятая нямецкімі войскамі тэрыторыя Беларусі разам з землямі Літвы і Курляндыі была ўключана ў склад акругі Обер-Ост. У 1915 – 1917 гг. тут знаходзілася каля 1 млн нямецкіх салдат. Прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы былі абкладзены высокімі падаткамі, у сельскай гаспадарцы шырока практыкаваліся рэквізіцыі, выкарыстанне насельніцтва на прымусовых работах на ваенныхзбудаваннях.Ухуткімчасе эканомікакраюапынуласяўкрызісным стане.

Таксама як і ўсходняя Беларусь, занятыя нямецкімі войскамі тэрыторыі знаходзіліся на ваенным становішчы. Усялякая палітычная дзейнасць, заба-

208

стоўкі, дэманстрацыі і мітынгі забараняліся. Права на функцыянаванне атрымалі толькі грамадскія камітэты дапамогі ахвярам вайны. Яны былі ўпаўнаважаны выказваць уладам прапановы ў сацыяльнай, асветніцкай і культурнай сферы.

Для стварэння сацыяльнай апоры ў краі і аслаблення ў ім расійскага і польскага ўплыву германскія ўлады абвясцілі раўнапраўе ўсіх нацый на занятых тэрыторыях: дазваляліся культурная дзейнасць, навучанне і выданне газет на роднай мове. Гэта прывяло да ажыўлення беларускага нацыянальнакультурнага руху, цэнтрам якога стала Вільня, дзе знаходзіліся многія былыя дзеячы БСГ і “Нашай нівы”. У 1915 – 1917 гг. узнік шэраг беларускіх грамадскіх арганізацый; з снежня 1916 г. выходзіла газета “Гоман”. Была створана сетка школ з беларускай мовай навучання (да вясны 1918 г. іх налічвалася 79); з кастрычніка 1916 г. дзейнічала беларуская настаўніцкая семінарыя ў Свіслачы.

Нягледзячы на абмежаванні з боку германскіх улад, дзеячы беларускага нацыянальнага руху ставілі ў сваёй дзейнасці і палітычныя задачы. Утвораны на аснове камітэта дапамогі ахвярам вайны Беларускі народны камітэт (кіраўнікі І. і А. Луцкевічы) сумесна з адпаведнымі польскімі, літоўскімі і яўрэйскімі арганізацыямі выступіў з ініцыятывай аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага ў форме дэмакратычнай рэспублікі з соймам у Вільні. Дадзеныя ар-

ганізацыі ў снежні 1915 г. утварылі Канфедэрацыю Вялікага Княства Літоў-

скага. Аднак рознагалоссі паміж яе ўдзельнікамі і адсутнасць падтрымкі з боку германскіх улад абумовілі хуткі распад канфедэрацыі. У межах літоўскага нацыянальнага руху сфарміравалася ідэя незалежнай літоўскай дзяржавы з цэнтрам у Вільні, якая б уключала ў сябе некаторыя землі заходняй Беларусі. Дзеячы польскага нацыянальнага руху таксама разглядалі землі Віленскай і Гродзенскай губерняў як частку тэрыторыі будучай польскай дзяржавы.

У той жа час дзеячы беларускага нацыянальнага руху рабілі захады, накіраваныя на стварэнне беларускай дзяржаўнасці. У красавіку і чэрвені 1916 г. прадстаўнікі Беларускага народнага камітэта ўдзельнічалі ў канферэнцыях народаў Расіі, якія праходзілі ў Стакгольме і Лазане, дзе ставілі пытанне аб сваёй будучай палітычнай самастойнасці і выказвалі рашучае жаданне пазбавіцца ад прыгнёту расійскіх улад. У 1916 г. узнікла групоўка “Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі” на чале з Вацлавам Ластоўскім. Яна адмаўлялася ад усялякіх саюзаў з літоўскім і польскім нацыянальнымі рухамі і выступала за поўную дзяржаўную незалежнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах.

Такім чынам, Першая сусветная вайна прывяла да вялікіх людскіх (загінула каля 1,2 млн чалавек) і матэрыяльных страт на тэрыторыі Беларусі, істотнага пагаршэння жыццёвага ўзроўню народа. З сярэдзіны 1915 г. беларускія землі аказаліся падзеленымі па лініі фронту паміж двума ваюючымі бакамі, якія эксплуатавалі рэсурсы краю ў сваіх інтарэсах.

209

16.2.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі і яе вынікі

У1916 – пачатку 1917 гг. у Расійскай імперыі склалася рэвалюцыйная сітуацыя. Прычынай гэтага сталі сацыяльныя праблемы, якія не былі ў поўным аб’ёме вырашаны ў ходзе рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Ва ўмовах вайны, якая суправаджалася вялікімі людскімі стратамі і вострым эканамічным крызісам, яны асабліва абвастрыліся.

На пачатку 1917 г. у гарадах Расійскай імперыі ўзмацніўся рабочы рух, галоўны з вылучаных ім палітычных лозунгаў – “Далоў самадзяржаўе!”. 23 – 28 лютага 1917 г. усеагульная палітычная забастоўка ў Петраградзе, да якой далучыліся сканцэнтраваныя там войскі, прывяла да звяржэння царскага ўрада. Гэтая падзея атрымала назву Лютаўская рэвалюцыя. 2 сакавіка 1917 г. цар Мікалай ІІ адрокся ад трона.

Увыніку рэвалюцыі ў Петраградзе ўзніклі новыя органы ўлады: Часовы ўрад, які складаўся пераважна з прадстаўнікоў ліберальнай апазіцыі ў Дзяржаўнай думе, на чале з Г. Львовым і Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які складаўся з выбарных прадстаўнікоў ад рабочых калектываў і вайсковых частак, у ім пераважалі дзеячы левых палітычных партый. Часовы ўрад выступаў як афіцыйная ўлада, аднак рэальнае ажыццяўленне ім улады было магчыма толькі дзякуючы падтрымцы Петраградскага Савета. Апошні прызнаў Часовы ўрад, аднак у той жа час кантраляваў яго дзейнасць, ставячы падтрымку ўрада ў залежнасць ад выканання шэрагу ўмоў. Такая сітуацыя атрымала назву двоеўладдзя.

Усакавіку 1917 г. царская адміністрацыя была ліквідавана ва ўсіх рэгіёнах Расійскай імперыі пры падтрымцы абсалютнай большасці насельніцтва. Ва ўсіх буйных гарадах прайшлі мітынгі і дэманстрацыі ў падтрымку рэвалюцыі, распускаліся органы царскай улады, раззбройваліся паліцыя і жандармерыя, вызваляліся палітычныя вязні.

Увыніку рэвалюцыйных падзей у губернскіх і павятовых цэнтрах склаліся новыя органы ўлады па аналогіі з тымі, што ўзніклі ў Петраградзе, – грамадскія камітэты парадку і Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Грамадскія камітэты парадку фарміраваліся з дзеячаў земстваў і гарадскіх дум, а таксама прадстаўнікоў ад Саветаў. На чале іх станавіліся губернскія і павятовыя камісары, прызначаныя Часовым урадам. Саветы ўтвараліся з ліку прадстаўнікоў прадпрыемстваў і вайсковых гарнізонаў. На працягу сакавіка – красавіка 1917 г. на тэрыторыі Беларусі ўтварылася 37 Саветаў. Саветы бачылі сваю галоўную задачу ў арганізацыі рабочых, салдат і сялян, абароне іх эканамічных і палітычных правоў. У розных рэгіёнах адбываліся з’езды Саветаў, на якіх фарміраваліся каардынацыйныя органы. У чэрвені 1917 г. прайшоў

ІУсерасійскі з’езд Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў, а ў маі – І Усерасійскі з’езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў, якія абралі адпаведныя цэн-

210