Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
54
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Контррэфармацыя, езуіты, Берасцейская царкоўная унія, уніяцкая царква, базыльяне, сарматызм, калегіумы, Віленская езуіцкая акадэмія, брацкія школы, піяры, Адукацыйная камісія, Галоўная школа ВКЛ, Асветніцтва, інтэрмедыі, віленскае барока, ракако, класіцызм, сармацкі партрэт, маньерызм.

Кантрольныя пытанні і заданні

1. Што такое Контррэфармацыя? Які ўплыў яна аказала на змены ў рэлігійным жыцці ВКЛ у XVII – першай палове XVIII стст.?Які манаскі ордэн з’яўляўся галоўнай сілай у ажыццяўленні Контррэфармацыі?Вызначце асноўныя накірункі Контррэфармацыі ў ВКЛ.Калі і на якіх умовах была заключана Берасцейская царкоўная унія?

5.Вызначце прычыны і характар праваслаўна-ўніяцкага рэлігійнага канфлікту ў Рэчы Паспалітай у першай палове XVII ст.

6.Калі ўлады Рэчы Паспалітай ажыццявілі аднаўленне правоў праваслаўнай царквы? Чым гэта было выклікана? Як паўплывала дадзеная падзея на вырашэнне праваслаўна-ўніяцкага канфлікту?

7.Чым абумоўлены рост уплыву ўніяцкай царквы і змяншэнне ўплыву праваслаўнай царквы ў ВКЛ у другой палове XVII – XVIII стст.?

8.Якія факты сведчылі пра звужэнне рэлігійнай талеранцыі ў ВКЛ у

XVII – XVIII стст.?

9.Якія сацыяльныя фактары абумовілі запавольванне фарміравання беларускай народнасці ў XVII – XVIII стст.?

10.Чым вызначалася самасвядомасць палітычнага шляхецкага народа? Назавіце асноўныя рысы ідэалогіі сарматызму.

11.Чым было абумоўлена зніжэнне статусу старабеларускай мовы ў грамадскім жыцці ВКЛ у XVII – XVIII стст.?

12.У якіх установах адбывалася развіццё адукацыі ў ВКЛ у канцы XVI – першай палове XVIII стст.? Які каталіцкі ордэн здолеў стварыць найбольшую колькасць навучальных устаноў?

13.Які характар мела адукацыя ў Віленскай акадэміі? Якія факультэты меліся ў акадэміі?

14.Якую ролю адыграла рэформа піярскіх калегіумаў у развіцці адукацыі ў ВКЛ?

15.Якую дзейнасць ажыццяўляла Адукацыйная камісія? Якімі былі вынікі гэтай дзейнасці?

16.Якія змены адбыліся ў дзейнасці Віленскай акадэміі пасля пераўтварэння яе ў Галоўную школу ВКЛ?

17.У чым заключаецца сутнасць ідэй Асветніцтва?

121

18.Вызначце асноўныя накірункі навуковых даследаванняў у ВКЛ у

XVII – XVIII стст.

19.Назавіце асноўныя характэрныя рысы развіцця літаратуры ВКЛ у

XVII – XVIII стст.

20.Якіх дзеячаў літаратуры ВКЛ разглядаемай эпохі вы ведаеце?

21.Пералічыце асноўныя віды тэатра ў ВКЛ у XVII – XVIII стст.

22.Назавіце асноўныя прыкметы віленскага барока.

23.Якія адметныя рысы характэрны для архітэктуры і выяўленчага мастацтва класіцызму?

24.Назавіце асноўных архітэктараў і мастакоў разгладаемай эпохі.

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Праваслаўна-ўніяцкі рэлігійны канфлікт у Вільні 1606 – 1610 гг.

2.Дзейнасць ордэна базыльян у ВКЛ.

3.Пратэстанцкія абшчыны ў ВКЛ у XVII – XVIII стст.

4.Сарматызм у грамадска-палітычнай думцы і мастацкай літаратуры ВКЛ XVI – XVIII стст.

5.Полацкі езуіцкі калегіум: гісторыя ўзнікнення і развіцця.

6.Піярскія калегіумы ў ВКЛ у XVIII ст.

7.Станаўленне прыродазнаўчых навук у Віленскай акадэміі XVII – XVIII стст.

122

МОДУЛЬ 3. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ

Тэма 10. Грамадска-палітычнае жыццё і эвалюцыя палітыкі царызму на землях Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.

1. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XIX стст.

2.Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.

3.Грамадска-палітычнырухнабеларускіхземлях удругойпалове 1810-х – 1820-ягг.

4.Паўстанне 1830 – 1831 гг. і Беларусь.

5.Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-я – 1850-я гг.

6.Грамадска-палітычны рух на землях Беларусі ў 1830-я – 1850-я гг.

10.1.Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі

ўканцы XVIII – пачатку XIX cтст.

Устанаўленне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і стварэнне органаў дзяржаўнага кіравання

Пасля інкарпарацыі ў склад Расійскай імперыі на тэрыторыі Беларусі была ўстаноўлена расійская сістэма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзе-

лу. Уся тэрыторыя падзялялася на генерал-губернатарствы, губерні і паветы.

З 1801 г. адміністрацыйная сістэма набыла наступны выгляд:

 

 

генерал-губернатарствы

 

 

 

 

 

 

 

Літоўскае

 

 

 

Беларускае

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

губерні

Віленская Гродзенская Мінская

губерні

Віцебская Магілёўская Смаленская

паветы

Выканаўчая ўлада ў губернях належала генерал-губернатарам і губернатарам, якіх непасрэдна прызначаў імператар. На чале павятовай адміністрацыі знаходзіўся павятовы начальнік, якога прызначаў міністр унутраных спраў. У губернскіх гарадах ствараліся органы расійскага адміністрацыйнага кіравання: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы і г.д. Уся сістэма дзяржаўнай улады была сфарміравана па вертыкальным прынцыпе. Кіруючыя пасады займалі чыноўнікі, прысланыя з расійскіх губерняў. Аднак пры гэтым другарадныя пасады ў губернскай і павятовай адміністрацыі займалі пераважна прадстаўнікі мясцовай шляхты.

Характэрнай рысай прававой сістэмы з’яўлялася захаванне дзейнасці тых палажэнняў Статута ВКЛ 1588 г., якія не супярэчылі расійскаму заканадаў-

123

ству. У сістэме судовых органаў улады паводле расійскага ўзору былі створа-

ны ў губернях палаты грамадзянскага і крымінальнага судоў, верхнія земскія суды; у паветах – павятовыя і ніжнія земскія суды. Сярод чыноўнікаў судова-

га апарату ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. пераважалі прадстаўнікі мясцовай шляхты. У справаводстве часткова выкарыстоўвалася польская мова.

Саслоўная палітыка царызму

Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XIX стст. мела спецыфічныя рысы ў дачыненні да асобных саслоўяў. Можна адрозніваць палітыку ў адносінах да шляхты, гарадскога насельніцтва, сялянства і яўрэяў.

Палітыка царызму ў адносінах да шляхты.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай шляхта атрымала правы расійскага дваранства і захоўвала свае зямельныя ўладанні пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расійскай імперыі. Пераважная большасць шляхты прысягнула новай уладзе. Тыя, хто адмовіўся прыносіць вернападданніцкую прысягу, накіраваліся ў эміграцыю, а іх маёнткі былі канфіскаваны ў дзяржаўны зямельны фонд.

На тэрыторыю Беларусі была распаўсюджана дзейнасць “Даравальнай граматы расійскаму дваранству” 1785 г. Паводле яе, ствараліся органы два-

ранскага самакіравання – губернскія і павятовыя дваранскія сходы на чале з выбарнымі прадвадзіцелямі дваранства. Акрамя таго, шляхта атрымлівала права выбіраць членаў губернскіх і павятовых земскіх судоў, вызвалялася ад падаткаў. Разам з тым у параўнанні з часамі Рэчы Паспалітай шляхта страціла ўплыў на працэсы дзяржаўна-палітычнага кіравання: адменена дзейнасць сойма і соймікаў, забаронены правы на стварэнне канфедэрацыі, прыватных войскаў і ўмацаванняў.

У канцы XVIII – пачатку XIX стст. царызм актыўна насаджаў буйное расійскае землеўладанне на тэрыторыі Беларусі шляхам падараванняў дзяржаўных зямель і зямель, канфіскаваных у шляхты, расійскім арыстакратам (Г. Пацёмкіну, А. Сувораву і інш.). Аднак вялікія памеры падараванняў (па 5 – 25 тыс. сялян на аднаго ўладальніка) не садзейнічалі з’яўленню ў Беларусі вялікай колькасці расійскіх дваран. Большасць расійскіх землеўладальнікаў, таксама як і мясцовыя магнаты, аддавалі сваю зямельную ўласнасць у арэнду.

Асаблівасцю тэрыторый былой Рэчы Паспалітай з’яўлялася наяўнасць вялікай праслойкі дробнай беззямельнай і малазямельнай шляхты, якая з-за ліквідацыі шляхецкіх вольнасцяў варожа ставілася да расійскіх улад. У дачыненні да яе царызм праводзіў палітыку “разбору шляхты”: правы шляхецтва захоўваліся толькі за тымі асобамі, якія здолелі дакументальна засведчыць сваё шляхецкае паходжанне. Адсутнасць падобных сведчанняў прыводзіла да пераводу іх у стан дзяржаўных сялян ці мяшчан.

124

Палітыка царызму ў адносінах да гарадскога насельніцтва.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у беларускіх гарадах былі ліквідаваны магдэбургскае права і шляхецкія юрыдыкі. Прыватныя гарады і мястэчкі, якія сталі адміністрацыйнымі цэнтрамі, былі выкуплены дзяржавай. Для кіравання гарадскім жыццём ствараўся выбарны прадстаўнічы орган улады – гарадская дума на чале з гарадскім галавой. Але дума ў сваёй дзейнасці была цалкам падпарадкавана царскай адміністрацыі.

Гарадское насельніцтва належала пераважна да саслоўяў купцоў і мяшчан. Прадстаўнікі дадзеных саслоўяў мелі розныя правы, а таксама выконвалі розныя павіннасці на карысць дзяржавы. Галоўнай павіннасцю купцоў была выплата падаткаў з капіталу. Мяшчане з кожнай асобы мужчынскага полу плацілі падушны падатак. Акрамя таго, на мяшчан была ўскладзена рэкруцкая павіннасць (абавязак пастаўляць пэўную колькасць асоб для вайсковай службы, якая ў той час працягвалася 25 год).

Палітыка царызму ў адносінах да сялянства.

Становішча сялянства ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай у асноўным засталося без змен. Захавалася і нават узмацнілася феадальная эксплуатацыя сялян, што выяўлялася ў павелічэнні павіннасцяў, асабліва паншчыны, здачы прыгонных сялян у наём падрадчыкам на будаўнічыя работы, практыцы продажу сялян без зямлі. У выніку падараванняў расійскім арыстакратам дзяржаўных і канфіскаваных зямель павялічылася колькасць прыватнаўласніцкіх сялян. На сялян Беларусі была распаўсюджана расійская сістэма дзяржаўных павіннасцяў, сярод якіх галоўнае месца займалі падушны падатак, земскі збор і рэкруцкая павіннасць. Да 1811 г. сяляне з тэрыторый былой Рэчы Паспалітай плацілі падатак серабром, у той час як у расійскіх губернях – асігнацыямі, рыначны курс якіх у адносінах да сярэбраных грошай быў у3 – 5 разоў меншы.

Палітыка царызму ў адносінах да яўрэяў.

Паводле ўказа ад 23 чэрвеня 1794 г. устанаўлівалася мяжа яўрэйскай аселасці на тэрыторыі беларускіх, літоўскіх, латышскіх і часткова ўкраінскіх губерняў. Яўрэям дазвалялася сяліцца ў гарадах і мястэчках толькі гэтых губерняў, займацца рамяством і гандлем. Земляробствам займацца забаранялася. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай выплаты дзяржаўных падаткаў у падвойным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам. У канцы XVIII – пачатку XIX стст. адбываўся працэс прымусовага перасялення яўрэяў, якія жылі ў вёсках, у гарады і мястэчкі.

Да 1844 г. эканамічныя, грамадзянскія і адміністрацыйныя пытанні, якія датычыліся яўрэйскага насельніцтва, вырашаліся кіраўніцтвам кагала (яўрэйскай абшчыны). Кагал выступаў як прадстаўнічая арганізацыя яўрэяў перад дзяржаўныміорганаміўлады, адказвалазавыкананнепавіннасцяў і выплату падаткаў.

125

Канфесійная палітыка царызму.

Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі пануючай канфесіяй стала праваслаўе. Дзяржава аказвала актыўную матэрыяльную і маральную падтрымку праваслаўнай царкве. У пачатку XIX ст. на тэрыторыі Беларусі існавала 5 праваслаўных епархій: Гродзенская, Літоўская, Магілёўская, Мінская, Полацкая.

Палітыка ў дачыненні да рымска-каталіцкай царквы мела супярэчлівы характар. З аднаго боку, царызм, імкнучыся знайсці сацыяльную базу ўлады ў асяроддзі мясцовай шляхты, дэклараваў свабоду веравызнання для католікаў. Захоўвалася ў недатыкальнасці ўласнасць каталіцкіх касцёлаў і кляштараў. Ва ўсходняй частцы Беларусі, далучанай да Расійскай імперыі ў 1772 г., працягвалася дзейнасць ордэна езуітаў (нягледзячы на афіцыйнае скасаванне ордэна паводле булы папы рымскага Клімента XIV у 1773 г.). Езуіты захавалі ўсю сваю маёмасць, а таксама атрымалі прывілей на вызваленне ад падаткаў. Сусветнай сталіцай ордэна стаў Полацк. З другога боку, царызм імкнуўся абмежаваць уплыў Ватыкана на каталіцкую царкву ў Расійскай імперыі і падпарадкаваць яе самадзяржаўю. У 1774 г., згодна з імператарскай даравальнай граматай, было заснавана Беларускае каталіцкае біскупства з цэнтрам у Магілёве. Беларускі, як і іншыя каталіцкія біскупы ў Расійскай імперыі, фактычна знаходзіўся ў залежнасці ад царскай адміністрацыі.

Іншую палітыку праводзілі расійскія ўлады ў дачыненні да ўніяцкай царквы. Падчас царавання Кацярыны ІІ быў прыняты план аб паступовым далучэнні ўніятаў да праваслаўнай царквы. У канцы XVIII – пачатку XIX стст. перыяды масавага прымусовага пераводу ўніятаў у праваслаўе змяняліся перыядамі, калі навернутым дазвалялася вяртанне ва ўніяцтва.

Сярод рэлігійных меншасцяў у Беларусі ў гэты час дзейнічалі таксама хрысціянскія (лютэране, кальвіністы, стараверы) і нехрысціянскія канфесіі (іудзеі, мусульмане).

10.2. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.

У канцы XVIII – пачатку XIX стст. у Еўропе існавала складаная міжнародная сітуацыя, якая адзначалася бесперапыннымі войнамі. Падчас іх адбывалася супрацьстаянне паслярэвалюцыйнай Францыі і блока манархічных дзяржаў Еўропы на чале з Англіяй і Расіяй. У выніку шэрагу войнаў пад кантролем Францыі апынулася значная частка кантынентальнай Еўропы. У 1806 г. пасля разгрому Прусіі на польскіх тэрыторыях, якія трапілі пад уладу Прусіі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай, было створана Варшаўскае герцагства – польская дзяржава, якая знаходзілася ў фактычнай залежнасці ад Францыі (у 1809 г. да яго была далучана частка польскіх зямель, якія дагэтуль знаходзіліся пад уладай Аўстрыі).

126

У 1807 г. паміж Расіяй і Францыяй быў заключаны мір. Паводле яго ўмоў, Расія прызнала Варшаўскае герцагства. Беластоцкая акруга, якая раней належала Прусіі, была далучана да Расіі. Аднак мір не прывёў да вырашэння эканамічных і палітычных супярэчнасцяў паміж Францыяй і Расіяй; бакі рыхтаваліся да новай вайны за панаванне на кантыненце.

Сярод палітычнай эліты былога ВКЛ у гэты час з’яўляліся планы аднаўлення Рэчы Паспалітай з дапамогай аднаго з бакоў у будучай вайне. У асяроддзі шляхты сфарміраваліся дзве палітычныя групоўкі:

прарасійская (А. Чартарыйскі, М.К. Агінскі і інш.). На пачатку 1812 г.

уёй быў распрацаваны праект адраджэння Вялікага Княства Літоўскага пад пратэктаратам Расійскай імперыі;

прафранцузская (Д. Радзівіл, С. Солтан і інш.). У яе асяроддзі Варшаўскае герцагства разглядалася як першы этап аднаўлення Рэчы Паспалітай. На працягу 1807 – 1812 гг. многія прадстаўнікі шляхты былога ВКЛ эмігравалі ў Варшаўскае герцагства.

З 1810 г. расійскі ўрад пачаў падрыхтоўку да вайны. Адбывалася рэарганізацыя арміі, будаваліся ўмацаванні, вяліся работы па паляпшэнні дарог. На тэрыторыі Беларусі былі сканцэнтраваны 1-я і 2-я Заходнія арміі пад кіраўніцтвам М. Барклая дэ Толі (Вільня) і П. Баграціёна (Ваўкавыск). Сацы- яльна-эканамічныя і ваенныя мерапрыемствы царызму ў Беларусі напярэдадні вайны былі цалкам накіраваны на максімальнае выкарыстанне яе людскіх і матэрыяльных рэсурсаў. Павялічваліся павіннасці для насельніцтва, што адлюстроўвалася ў буйных пастаўках правіянту, фуражу, падвод для арміі, працах на ўзвядзенні абарончых збудаванняў, павелічэнні рэкруцкіх набораў.

Вайна паміж Францыяй і Расіяй пачалася 12 (24) чэрвеня 1812 г. з уступлення на тэрыторыю Расійскай імперыі французскага войска на чале з імператарам Напалеонам І Банапартам. План французскага камандавання заключаўся ў разгроме расійскага войска ў вялікай бітве на тэрыторыі былога ВКЛ. У аснову плана баявых дзеянняў расійскага камандавання была пакладзена ідэя адыходу ў глыбіню краіны з мэтай адарвання праціўніка ад яго аперацыйнай базы. Таму 1-я і 2-я арміі павінны былі адыходзіць для таго, каб пазбегнуць разгрому паасобку, а потым злучыцца.

Першапачаткова наступленне французскай арміі было хуткім. Адбываліся асобныя ар’ергардныя баі (27 – 28 чэрвеня – Мір; 11 – 12 ліпеня – Салтанаўка; 18 ліпеня – Клясціцы і г.д.). Ужо 16 чэрвеня французскім войскам была занята Вільня. Да пачатку жніўня 1812 г. большая частка тэрыторыі Беларусі, за выключэннем паўднёвай яе часткі і Бабруйскай крэпасці, знаходзілася пад кантролем французскага войска. З 16 ліпеня да 1 жніўня 1812 г. Напалеон знаходзіўся ў Віцебску, адкуль спрабаваў арганізаваць перамовы з расійскім царом Аляксандрам І. Няўдача перамоваў прымусіла Напалеона распачаць паход на Маскву. 22 ліпеня адбылося злучэнне 1-й і 2-й расійскіх армій пад Смаленскам,

127

агульнае камандаванне якімі было даручана фельдмаршалу М. Кутузаву. 26 жніўня адбылася буйнешая падчас вайны 1812 г. бітва каля в. Барадзіно. Нягледзячы на велізарныя ахвяры з абодвух бакоў, зыход бітвы быў няпэўным. Неўзабаве расійскае войска пакінула Маскву, і ў яе ўступіла французская армія.

Адносіны насельніцтва Беларусі да варагуючых бакоў не былі адназначныя. Большасць шляхты падтрымала французскае войска, разлічваючы з дапамогай Францыі аднавіць Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай. Сялянства першапачаткова разлічвала з дапамогай французаў дамагчыся адмены прыгоннага права (у Варшаўскім герцагстве прыгоннае права было адменена ў 1807 г.). Таму падчас адступлення расійскага войска нярэдка адбываліся выступленні сялян супраць памешчыкаў. Аднак з прыходам французскіх войскаў камандаванне апошніх, лічачы за галоўнае забяспечыць падтрымку з боку шляхты, загадвала сялянам выконваць усе феадальныя павіннасці ў поўным аб’ёме. Адмова ад разгляду сялянскага пытання, а таксама шматлікія рэквізіцыі, марадзёрства французскіх салдат нараджалі незадаволенасць сярод сялянства і мяшчан; часам насельніцтва аказвала ўзброенае супраціўленне французскім войскам і стварала партызанскія атрады. Антыфранцузскія настроі спрабавала выкарыстаць расійская прапаганда: распаўсюджваліся чуткі пра адмену прыгоннага права царом у выпадку выгнання французаў.

На тэрыторыі заходняй часткі Беларусі і Літвы, у адпаведнасці з загадам Напалеона І ад 1 ліпеня 1812 г., былі арганізаваны новыя органы ўлады на чале з Часовай урадавай камісіяй ВКЛ у Вільні. У склад камісіі ўваходзілі камітэты харчавання, паліцыі, фінансаў, ваенны, судовы, унутраных спраў, народнай асветы і рэлігіі. Была ўведзена новая адміністрацыйная сістэма на французскі ўзор. Тэрыторыя адноўленага ВКЛ падзялялася на 4 дэпартаменты, а тыя – на дыстрыкты і кантоны. Галоўнымі напрамкамі ў дзейнасці Часовай урадавай камісіі былі арганізацыя матэрыяльных рэсурсаў краю на патрэбы французскай арміі і фарміраванне вайсковых адзінак у дапамогу напалеонаўскаму войску. Агульная колькасць войска ВКЛ налічвала каля 19 тыс. чалавек. Ва ўсходняй частцы Беларусі органы ўлады падпарадкоўваліся не Часовай урадавай камісіі ВКЛ, а непасрэдна французскаму ваеннаму камандаванню.

Пачатак кастрычніка 1812 г. – пераломны ў ходзе вайны. Дрэннае матэрыяльнае забеспячэнне і, як вынік, маральнае разлажэнне войска, масавыя марадзёрства і дэзерцірства, дзеянні расійскіх ваенных атрадаў вымусілі войска Напалеона І адступіць з Масквы па спустошанай Смаленскай дарозе. У лістападзе 1812 г. пры пераправе праз р. Бярэзіну каля в. Студзёнка французскае войска было фактычна разгромлена, але імператар і яго гвардыя выратаваліся. У снежні1812г.усятэрыторыяРасійскай імперыікантраляваласяцарскімвойскам.

У 1813 – 1814 гг. вайна паміж Расіяй і створанай ёй кааліцыяй з аднаго боку і Францыяй – з другога адбывалася на тэрыторыі Еўропы і скончылася

128

разгромам Францыі, звяржэннем Напалеона І і рэстаўрацыяй дарэвалюцыйнай манархіі Бурбонаў. У 1814 – 1815 гг. праходзіў міжнародны кангрэс у Вене, дзе вырашалася праблема пасляваеннага ўладкавання Еўропы. Паводле яго рашэнняў, да Расійскай імперыі была далучана большая частка тэрыторыі былога Варшаўскага герцагства, дзе было створана аўтаномнае Каралеўства Польскае. Аляксандр I абвясціў сябе каралём польскім і дараваў Польшчы Канстытуцыйную хартыю, якая абвяшчала недатыкальнасць асобы, незалежнасць суда, свабоду друку, права выбару дэпутатаў сойма, які павінен быў абмяжоўваць выканаўчую ўладу.

На тэрыторыі Беларусі вайна прынесла велізарныя людскія і матэрыяльныя страты. У выніку ваенных дзеянняў, голаду і эпідэмій насельніцтва Беларусі скарацілася на 1/4, прычым насельніцтва гарадоў зменшылася ў 2 – 3 разы. Напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. Цяжкія вынікі вайны для беларускага народа ўзмацняліся і палітыкай царызму. На беларускія губерні ў 1813 – 1814 гг. былі ўскладзены шматлікія павіннасці, накіраваныя на забеспячэнне расійскага войска падчас новай ваеннай кампаніі, праводзіліся новыя рэкруцкія наборы.

Супярэчлівую палітыку праводзіў царскі ўрад у адносінах да шляхты, якая падтрымлівала французскае войска падчас вайны. З аднаго боку, была канфіскавана маёмасць шэрагу актыўных прафранцузскіх дзеячаў, якія эмігравалі. З другога боку, на працягу 1812 – 1814 гг. царскі ўрад правёў амністыю для большасці тых, хто падтрымліваў французаў падчас вайны. Большасць канфіскаваных маёнткаў паступова вярталася ранейшым уладальнікам. Такая палітыка была выклікана імкненнем царызму заручыцца падтрымкай шляхты пасля далучэння да Расіі часткі Польшчы. У той жа час без змен засталося становішча сялян і мяшчан. Царскім маніфестам ад 30 жніўня 1814 г. сялянам прапаноўвалася атрымаць “мзду свою от Бога”, г.зн. спадзяванні на ліквідацыю прыгону пасля разгрому арміі Напалеона не спраўдзіліся.

10.3.Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях

удругой палове 1810-х – 1820-я гг.

Пасля вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі назіраецца ажыўленне грамадскага жыцця. Шырокую актыўнасць праяўляюць арганізацыі масонаў – дзеячаў рэлігійна-філасофскага руху, да якога далучаліся прадстаўнікі розных плыняў інтэлектуальнай эліты грамадства. У другой палове 1810-х гг. сярод масонаў Каралеўства Польскага і былога ВКЛ пануе ідэя адраджэння Рэчы Паспалітай пад уладай расійскага імператара. У 1819 г. у Каралеўстве Польскім фарміруецца арганізацыя “Нацыянальнае масонства”, адгалінаванне якой узнікае таксама ў Вільні.

129

З пачатку 1820-х гг. палітыка царызму набыла яскрава акрэслены рэакцыйны характар. Звузілася аўтаномія Каралеўства Польскага, парушаліся дэмакратычныя правы. У 1820 г. з тэрыторыі Расійскай імперыі былі выдалены езуіты, зачынены ўсе езуіцкія навучальныя ўстановы, у тым ліку Полацкая акадэмія. Падобная палітыка прывяла да краху спадзяванняў грамадскасці на аднаўленне Рэчы Паспалітай пад пратэктаратам Расіі. У межах масонскіх арганізацый узнікалі радыкальныя плыні, варожа настроеныя да палітыкі царызму. Гэта прывяло да забароны дзейнасці масонаў на тэрыторыі Расійскай імперыі ў 1822 г.

Рэакцыйныя мерапрыемствы царызму абумовілі стварэнне апазіцыйных структур на тэрыторыі Беларусі. Дадзены рух меў два накірункі: польскі нацыянальна-вызваленчы рух і рух расійскіх дваранскіх рэвалюцыянераў – дзекабрыстаў. Абодва гэтыя рухі аб’ядноўвала крытыка царызму, імкненне да пераўтварэння грамадства на ліберальных пачатках.

Сацыяльнай базай польскага нацыянальна-вызваленчага руху на землях Беларусі была мясцовая апалячаная шляхта і інтэлігенцыя. Галоўным асяродкам яго распаўсюджання з’яўляліся навучальныя ўстановы, у першую чаргу Віленскі ўніверсітэт. У 1817 – 1823 гг. там дзейнічала тайнае студэнцкае таварыства філаматаў (найбольш вядомыя актывісты – А. Міцкевіч, Т. Зан, Я. Чачот). Цесную сувязь з ім падтрымлівалі легальныя студэнцкія аб’яднанні

прамяністых (1818 – 1820 гг.) і філарэтаў (1820 – 1823 гг.). Таварыствы пра-

мяністых і філарэтаў, а таксама першапачаткова філаматаў афіцыйна мелі толькі культурна-асветніцкія задачы. Галоўнай мэтай сваёй дзейнасці актывісты студэнцкіх таварыстваў ставілі выхаванне моладзі ў духу польскай культуры. Паступова філаматы сталі выстаўляць палітычныя задачы, галоўнай з якіх абвяшчалася аднаўленне Рэчы Паспалітай як незалежнай польскай дзяржавы. У якасці ідэалу дзяржаўна-палітычнага ўладкавання сцвярджалася канстытуцыйнае кіраванне; прадугледжваліся ліквідацыя прыгонніцтва, верацярпімасць. Галоўнай рухаючай сілай грамадска-палітычных пераўтварэнняў, на думку філаматаў, павінна стаць шляхта (ідэя шляхецкага рэвалюцыянарызму). У 1819 – 1823 гг. тайныя таварыствы падобнага накірунку існавалі сярод вучняў сярэдніх навучальных устаноў у Мінску, Свіслачы, Полацку, Віцебску.

У1823 – 1824 гг. дадзеныя арганізацыі былі выкрытыя паліцыяй, а іх удзельнікі падвергліся рэпрэсіям. Карныя санкцыі закранулі таксама частку прафесарска-выкладчыцкага саставу Віленскага ўніверсітэта. Быў узмоцнены паліцэйскі кантроль у навучальных установах.

Утой жа час у на тэрыторыі былога ВКЛ узніклі арганізацыі тайнага польскага “Патрыятычнага таварыства”, якое сфарміравалася ў 1821 г. на базе забароненага ўладамі “Нацыянальнага масонства”. На чале гэтых арганізацый знаходзіўся Літоўскі савет, які ўзначальвалі М. Ромер, К. Радзівіл, К. Прозар. Галоўнай мэтай “Патрыятычнага таварыства” з’яўлялася аднаўленне Рэчы Паспалітай.

130