Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
54
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Альгерда:

далучэнне да ВКЛ тэрыторый сярэдняга Падняпроўя, Мсціслаўскага і Бранскага княстваў (1358 – 1359 гг.);

паспяховая барацьба супраць Залатой Арды ў 1350 – 1360-я гг.; пасля бітвы пад Сінімі водамі 1362 г. да ВКЛ былі далучаны Кіеўская, Чарнігаўская землі, Падолле;

барацьба з крыжакамі: крыжакі за 30 год здзейснілі больш як 100 рэйдаў на ВКЛ, у адказ адбылося 42 пагоні1;

барацьба за падзел спадчыны Галіцка-Валынскага княства з Польшчай і Венгрыяй (войны 1349 – 1351 і 1366 гг.); у выніку за ВКЛ была замацавана Валынь;

барацьба за палітычнае лідэрства ва Усходняй Еўропе з Маскоўскім княствам, якое з сярэдзіны XIV ст., абапіраючыся на падтрымку Залатой Арды, імкнецца да аб’яднання пад сваёй уладай суседніх усходнеславянскіх княстваў (паходы войска Альгерда на Маскву 1368, 1370, 1372 гг.; барацьба за палітычны ўплыў у Ноўгарадзе, Пскове, Цвярскім, Смаленскім княствах); у выніку да ВКЛ далучаны Вярхоўскія княствы (невялікія княствы ў чарназемнай паласе сучаснай Расіі).

У рэлігійных адносінах Альгерд з’яўляўся праваслаўным, але імкнуўся да захавання рэлігійнага міру паміж праваслаўнымі і язычнікамі ў дзяржаве; дамагаўся стварэння самастойнай праваслаўнай мітраполіі ў ВКЛ.

Такім чынам, да канца княжання Альгерда ВКЛ з’яўлялася адной з буйнейшых дзяржаў у тагачаснай Еўропе, якая ахоплівала тэрыторыі сучасных Беларусі,Літвы,большайчасткіУкраіны, некаторыхабласцей РасіііПольшчы.

Асноўнымі шляхамі ўключэння асобных княстваў і тэрыторый у склад ВКЛ з’яўляліся:

заключэнне дагавораў з асобнымі княствамі на добраахвотнай аснове (напрыклад, Полацкае княства);

устанаўленне васальных адносін праз дынастычныя шлюбы (напрыклад, Віцебскае княства);

ваеннае заваяванне (напрыклад, Кіеўская, Чарнігаўская землі, Падолле). Да канца XIV ст. Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ўяўляла

сабой федэратыўны саюз асобных удзельных княстваў на чале з вялікім князем літоўскім.Першапачаткова ва ўдзельных княствах захоўваліся мясцовыякняскія дынастыі, пазней іх замянілі розныя галіны пануючай літоўскай дынастыі.

Асобныя княствы і землі мелі вялікую самастойнасць. Кожнае з іх мела ўласныя органы кіравання, войска, падатковую сістэму, права і традыцыйныя звычаі, нават рэлігію. Асноўны прынцып далучэння да ВКЛ – “даўніны не рушыць, навіны не ўводзіць” – дазваляў ранейшай эліце захаваць уладу ў сваіх кня-

1 Пагоня – звычай, калі на абарону краіны збіралася ўсё мужчынскае насельніцтва.

41

ствах. Падпарадкаванне ўдзельных княстваў вялікаму князю літоўскаму выяўляласяў выплаце даніны,адзінайзнешняй палітыцы,сумесных ваенных паходах.

3.3. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі

Пасля смерціАльгерда вялікім князем літоўскім стаў старэйшы сын Альгерда ад другога шлюбу Ягайла (1377 – 1392 гг.). Супраць гэтага выступіў старэйшы сын ад першага шлюбу Андрэй Полацкі, які знайшоў падтрымку ў Пскове, Маскве і Лівоніі, аднак пасля аблогі войскам Ягайлы Полацка вымушаны быў эміграваць (1378 г.). Ягайла накіраваў князем у Полацк свайго брата Скіргайлу (1379 г.), але палачане прагналі яго, і ў горад неўзабаве вярнуўся Андрэй.

У 1381 г. супраць Ягайлы ўзняў паўстанне Кейстут, які на некаторы час здолеў захапіць уладу. Аднак у 1382 г. Ягайла з дапамогай Тэўтонскага ордэна, палачан, віцяблян і віленцаў вярнуў уладу. Кейстут быў вераломна забіты, а яго сын Вітаўт уцёк да крыжакоў. За аказаную падтрымку Ягайла перадаў Тэўтонскаму ордэну палову Жамойці.

Ягайла здолеў вярнуць сабе ўладу, аднак становішча яго было хісткім. Супраць яго працягвалі барацьбу моцныя канкурэнты – Вітаўт і Андрэй Полацкі, якія мелі моцную падтрымку сярод баярства адпаведна ў заходняй і ўсходняй частках краіны і абапіраліся на знешнепалітычныя сілы (крыжацкія Ордэны,Маскоўскае княства). Баяры ВКЛ патрабавалі гарантый свайго пануючага сацыяльнага становішча. У такіх умовах Ягайла знайшоў знешнепалітычнага саюзніка ў абліччы Польскага каралеўства, вынікам чаго стала заключэнне палітычнага саюзу. Сяродасноўных прычын дадзенага саюзу можна вылучыць наступныя:

агульная для Польшчы і ВКЛ небяспека з боку крыжакоў;

імкненне Ягайлы заручыцца падтрымкай Польшчы ва ўнутрыпалітычнай барацьбе ў ВКЛ;

імкненне каталіцкай царквы праз унію ВКЛ з каталіцкай дзяржавай распаўсюдзіць каталіцызм на новых тэрыторыях.

Саюз быў замацаваны дынастычным шлюбам. У 1382 г. пасля смерці польскага караля Людвіка Баварскага каралевай была абвешчана яго малалетняя дачка Ядвіга. Шляхам шлюбу Ядвігі з Ягайлам польская палітычная эліта імкнулася атрымаць пасады і землі ў ВКЛ, знайсці моцнага партнёра ў барацьбе супраць нямецкай экспансіі.

15 жніўня 1385 г. у замку Крэва быў заключаны дзяржаўна-палітычны саюз паміж ВКЛ і Польскім каралеўствам – Крэўская унія, асноўнымі палажэннямі якой былі наступныя:

Ягайла ў выніку шлюбу з польскай каралевай Ядвігай станавіўся польскім каралём;

Польскае каралеўства і ВКЛ аб’ядноўваліся ў адну дзяржаву на чале з адзіным манархам, праводзілі сумесную знешнюю палітыку; пры гэтым кож-

42

ная з дзяржаў захоўвала сваю сістэму кіравання, праводзіла самастойную ўнутраную палітыку;

– Ягайла абавязваўся ахрысціць у каталіцкую веру язычніцкае насельніцтва ВКЛ.

Акт Крэўскай уніі быў падпісаны шэрагам буйнейшых прадстаўнікоў палітычнай эліты ВКЛ. У сакавіку 1386 г. Ягайла стаў польскім каралём пад імем Уладыслаў ІІ. Ягайла, а таксама значная частка знаці ВКЛ прынялі каталіцызм.

У 1387 г. па ініцыятыве Ягайлы ў ВКЛ было створана каталіцкае Віленскае біскупства, пачалося масавае хрышчэнне язычніцкага балцкага насельніцтва ў каталіцкую веру. У 1387 г. Ягайла выдаў прывілей, паводле якога князі і баяры, пераходзячы ў каталіцызм, атрымлівалі правы недатыкальнасці асобы і маёмасці, поўнай уласнасці на іх родавыя маёнткі з правам свабодна распараджацца імі, вызваляліся ад шэрагу дзяржаўных павіннасцяў. Правы баяр-католікаў, такім чынам, прыраўноўваліся да правоў шляхты Польскага каралеўства, што падкрэслівала інтэграцыйную палітыку Ягайлы.

Разам з тым аб’яднанне з Польшчай і ўвядзенне каталіцызму выклікала незадаволенасць палітыкай Ягайлы з боку значнай часткі арыстакратыі ВКЛ, асабліва праваслаўнага веравызнання. Гэта выкарысталі палітычныя канкурэнты Ягайлы ў барацьбе за ўладу ў ВКЛ. У 1386 – 1387 гг. супраць Ягайлы распачаў вайну Андрэй, але яна скончылася паражэннем апошняга. У 1388 – 1392 гг. адбылася грамадзянская вайна паміж прыхільнікамі Ягайлы і Вітаўта, якога падтрымлівалі крыжакі. У выніку Ягайла быў вымушаны пайсці на саступкі. У 1392 г. было падпісана Востраўскае пагадненне. Паводле яго, Вітаўт атрымліваў уладу ў ВКЛ у якасці намесніка Ягайлы, які па-ранейшаму лічыўся вялікім князем літоўскім. Фактычна ў выніку пагаднення рэальная ўлада ў ВКЛ перайшла да Вітаўта, які пачаў праводзіць самастойную палітыку ў адносінах да Польшчы.

Такім чынам, Крэўская унія стала падзеяй, якая вызначыла ўцягванне Вялікага Княства Літоўскага ў арбіту цеснай інтэграцыі з Польскім каралеўствам і ў палітычную сістэму заходнееўрапескага каталіцкага свету. У той жа час унія не прывяла да трывалага дзяржаўнага аб’яднання ВКЛ і Польшчы; яе рэальным вынікам стаў знешнепалітычны саюз дзвюх дзяржаў і ўсталяванне адзінства кіруючай дынастыі.

3.4. Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у XV –

першай палове XVI стст.

У выніку Востраўскага пагаднення ў ВКЛ пачынае правіць Вітаўт (1392 – 1430 гг.). Афіцыйна тытул вялікага князя ён атрымаў у 1401 г. пры захаванні ўмоўнай васальнай залежнасці ад польскага караля.

Ва ўнутранай палітыцы Вітаўт праводзіў цэнтралізацыю дзяржавы: была ліквідавана большасць удзельных княстваў (у тым ліку Полацкае), а на

43

іх месцы ўтвараліся ваяводствы і намесніцтвы на чале з прызначанымі вялікім князем ваяводамі і намеснікамі. Пасля канчатковага далучэння ў 1411 г. Жамойці да ВКЛ на чале яе адміністрацыйнага апарату быў пастаўлены стараста, прызначаны вялікім князем, і стаў ажыццяўляцца масавы прымусовы перавод мясцовага язычніцкага насельніцтва ў каталіцызм. Гэта выклікала паўстанне жамойтаў у 1418 г., якое было жорстка падаўлена войскамі Вітаўта.

Палітыка цэнтралізацыі, якую праводзіў Вітаўт, выклікала незадаволенасць арыстакратыі, нашчадкаў Рурыкавічаў і Гедымінавічаў. Гэта выкарыстоўвалі канкурэнты Вітаўта ў прэтэнзіях на пасаду вялікага князя, найбольш значным сярод якіх быў малодшы сын Альгерда Свідрыгайла. У барацьбе за ўладу Вітаўт абапіраўся перадусім на сярэдняе баярства, асабліва каталіцкага веравызнання. Паводле Гарадзельскага прывілею 1413 г., пацвярджаліся ўсе іх грамадзянскія прывілеі, а таксама ўсталёўвалася манапольнае права каталіцкіх князёў і баяр займаць вышэйшыя пасады ў сістэме дзяржаўнага кіравання.

У адносінах з Польшчай Вітаўт імкнуўся да максімальнай самастойнасці ВКЛ, аднак па ўнутры- і знешнепалітычных прычынах працягваў прызнаваць афіцыйную васальную залежнасць ад Польшчы, пацвярджэннем чаго былі Віленска-Радамская і Гарадзельская уніі ў 1401 і 1413 гг. Гарадзельская унія замацоўвала перадачу 47 польскіх гербаў 47 шляхецкім родам ВКЛ. Паводле яе, абвяшчалася неабходнасць агульнай згоды прадстаўнікоў Польшчы і ВКЛ на абранне чарговага манарха.

Знешняя палітыка ВКЛ падчас праўлення Вітаўта ўключала наступ-

ныя накірункі:

1)Барацьба з крыжакамі. Напрыканцы XIV ст. націск крыжакоў Тэўтонскага ордэна на ВКЛ узмацняўся. Паводле пагадненняў 1398 і 1404 гг., ВКЛ прызнавала ўладу Ордэна ў Жамойці. У 1409 – 1411 гг. адбылася “Вялікая вайна” паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Ордэнам – з другога. Яе кульмінацыяй стала Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г. – буйнейшая па колькасці ўдзельнікаў бітва Сярэднявечча, падчас якой ордэнскае войска было ўшчэнт разгромлена (загінула каля 18 тыс. крыжакоў і ўсё кіраўніцтва Ордэна). Пасля гэтага на працягу двух месяцаў праводзілася аблога сталіцы ордэна – Мальбарка, але Вітаўт, асцерагаючыся празмернага ўзмацнення Польшчы, адвеў войскі. Паводле Торуньскага міру 1411 г., тэрыторыя Жамойці і занёманскай Літвы адыходзіла да ВКЛ, што канчаткова замацаваў Мельнскі мір 1422 г. У выніку вайны Тэўтонскі ордэн спыніў агрэсію на ўсход і пераўтварыўся ў другарадную дзяржаву.

2)Барацьба супраць Залатой Арды. ВКЛ актыўна падтрымлівала прэ-

тэндэнтаў на ханскі трон ва ўнутрыпалітычнай барацьбе ў Залатой Ардзе. У 1399 г. аб’яднаныя сілы ВКЛ і былога хана Тахтамыша пацярпелі паражэнне ад войскаў Залатой Арды і саюзнага ім цэнтральнаазіяцкага правіцеля Цімура (Тамерлана) на р. Ворскла. У гэтай бітве загінула больш за 50 князёў, у тым

44

ліку Андрэй Полацкі. Вітаўт запрасіў татараў Тахтамыша ў ВКЛ на правах паселенага войска і даў ім правы, аналагічныя шляхецкім, акрамя права валодаць хрысціянамі. Выкарыстоўваючы міжусобіцы ў Залатой Ардзе ў 1420-я гг., ВКЛ атрымала Таўрыду і выхад да Чорнага мора.

3)Усходняя палітыка. У 1404 г. да ВКЛ было канчаткова далучана Смаленскае княства. Палітычная актыўнасць Вітаўта ў 1424 – 1427 гг. прывяла да таго, што васальную залежнасць ад ВКЛ фактычна прызналі Маскоўскае, Разанскае, Пераяслаўскае і шэраг іншых княстваў, а ў 1428 г. пасля кароткачасовай вайны быў узяты выкуп з Наўгародскай рэспублікі.

4)Еўрапейская палітыка. У кантэксце супрацьстаяння Свяшчэннай Рымскай імперыі, якой падпарадкоўваўся Тэўтонскі ордэн і якому яна аказвала істотную матэрыяльную падтрымку, Вітаўт выступіў у падтрымку паў-

стання чэшскіх гусітаў (прадстаўнікоў антыкаталіцкага рэлігійнага руху)

1419 – 1434 гг., накіраванага супраць Свяшчэннай Рымскай імперыі і каталіцкай царквы. Вітаўт, абвешчаны паўстанцамі каралём Чэхіі, даслаў на дапамогу ім у 1422 г. пяцітысячнае войска на чале са сваім намеснікам Жыгімонтам Карыбутавічам. Аднак, дасягнуўшы кампрамісу з імперыяй, у 1423 г. Вітаўт адмовіўся ад чэшскай кароны на карысць Жыгімонта Карыбутавіча, а ў 1424 г. вывеў войскі ВКЛ з Чэхіі.

Пасля смерці Вітаўта ў 1430 г. вялікім князем літоўскім стаў Свідрыгайла. Была скасавана унія з Польшчай і пачаўся ўзброены канфлікт з ёй з-за спрэчных тэрыторый на Валыні і Падоллі.

У кастрычніку 1432 г. пры падтрымцы Ягайлы групоўка арыстакратыі, якая абапіралася на саюз з Польшчай, ажыццявіла дзяржаўны пераварот, абвясціла вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча, малодшага брата Вітаўта (1432 – 1440 гг.), а таксама аднаўленне уніі з Польшчай. У выніку адбыўся раскол дзяржавы: заходняя частка краіны прызнавала ўладу Жыгімонта Кейстутавіча, усходняя (Полацк, Віцебск, Кіеў) – Свідрыгайлы, іпаміж бакамі пачалася грамадзянская вайна 1432 – 1439 гг. Па сутнасці, яна стала адлюстраваннем канфлікту паміж дзвюма групоўкамі арыстакратыі – “літоўскай” і “рускай”.

У лістападзе – снежні 1432 г. войска Свідрыгайлы ажыццявіла паход на Вільню, але ў бітве пад Ашмянамі (студзень 1433 г.) пацярпела паражэнне. Кульмінацыйнай падзеяй у вайне стала бітва пад Вількамірам 1435 г., у якой перамогу атрымалі войскі Жыгімонта. Гэтая перамога ў значнай ступені была абумоўлена пераходам на бок Жыгімонта часткі праваслаўнай знаці ў выніку прыняцця прывілеяў 1432 і 1434 гг., якія гарантавалі праваслаўнай шляхце роўныя грамадзянскія правы з каталіцкай, акрамя права займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Адыгралі сваю ролю таксама суб’ектыўныя якасці Свідрыгайлы, які быў вельмі нястрыманым чалавекам, у 1435 г. па падазрэнні ў здрадзе спаліў у Віцебску праваслаўнага мітрапаліта Герасіма. У 1436 г. Полацк і Віцебск, а ў 1439 г. Валынь і Падолле прызналі ўладу Жыгімонта

45

Кейстутавіча. Грамадзянская вайна прывяла да гібелі і заняпаду многіх арыстакратычных родаў, перадзелу ўласнасці. У той жа час яна садзейнічала ўзвышэнню сацыяльна-палітычнага значэння сярэдняга баярства.

Падчас свайго праўлення Жыгімонт Кейстутавіч увайшоў у канфлікт з арыстакратычнымі коламі, праводзячы рэпрэсіўную ўнутраную палітыку. У выніку змовы знаці Жыгімонт Кейстутавіч быў забіты, а вялікім князем быў абвешчаны малодшы сын Ягайлы Казімір Ягайлавіч (1440 – 1492 гг.).

У1447 г. Казімір Ягайлавіч стаў польскім каралём, што азначала вяртанне дынастычнай уніі ВКЛ і Польскага каралеўства. Перад сваім ад’ездам на каранацыю ў Кракаў Казімір стварыў рэгенцкую раду з магнатаў, якая пачала кіраваць ВКЛ у адсутнасць вялікага князя. Падчас праўлення Казіміра Ягайлавіча адбылося ўзвышэнне новай арыстакратыі, якая сфарміравалася часткова за кошт былых удзельных князёў, часткова за кошт баярства і цэнтрам якой стаў дарадчы орган улады – Паны Рада. Паводле прывілею 1447 г., пацвярджаліся гарантыі асабістай свабоды і недатыкальнасці шляхты, права на свабодны выезд за мяжу, продаж, абмен і перадачу па спадчыне маёнткаў, суд над падданымі сялянамі, абвяшчалася вызваленне шляхецкіх уладанняў ад дзяржаўных павіннасцей і г.д. Частка княжацкай арыстакратыі была незадаволена спробамі працягу цэнтралізацыі – пераўтварэннем Кіеўскага княства

ўнамесніцтва ў 1471 г., фаварытызацыяй пераважна каталіцкай знаці. У яе колах быў падрыхтаваны няўдалы замах на жыццё Казіміра ў 1481 г.

Узнешняй палітыцы Казімір арыентаваўся на мірныя ўзаемаадносіны з суседнімі дзяржавамі, буйнейшымі сярод якіх сталі ў гэты час Маскоўскае княства і Крымскае ханства, утворанае пасля распаду Залатой Арды).

У1470-я – 1480-я гг. Маскоўскае княства падпарадкавала сабе Наўгародскую рэспубліку, Цвярское княства і шэраг больш дробных княстваў ва Усходняй Еўропе фактычна без супрацьдзеяння ВКЛ. Уладу Масковіі прызналі Вярхоўскія княствы. У выніку геапалітычная ініцыятыва ва Усходняй Еўропе перайшла да Маскоўскага княства. З 1470-х гг. крымскія татары, аб’- яднаныя пад уладай дынастыі Гірэяў, пачалі рэгулярна ажыццяўляць рабаўнічыя набегі на землі ВКЛ, нават спалілі Кіеў.

Галоўную ўвагу Казімір надаваў заходняму накірунку знешняй палітыкі. У выніку яго дыпламатычных намаганняў прадстаўнікі Ягелонаў сталі вен-

герскімі (1440 – 1457, 1490 – 1526 гг.) і чэшскімі (1453 – 1457, 1471 – 1526 гг.)

каралямі. У выніку вайны 1453 – 1466 гг. паміж Польскім Каралеўствам і Тэўтонскім ордэнам апошні прызнаў васальную залежнасць ад Польшчы.

Пасля смерці Казіміра вялікім князем стаў яго сын Аляксандр Казіміравіч (1492 – 1506 гг.), з 1501 г. ён з’яўляўся таксама польскім каралём. Ва ўнутрыпалітычнай сферы падчас яго праўлення адбываецца працэс аслаблення ўлады манарха і ўзмацнення дзяржаўна-палітычнага значэння арыстакратыі – Паноў Рады. Пры абвяшчэнні Аляксандра вялікім князем у 1492 г. адбыўся

46

першы агульны з’езд шляхты ВКЛ – вальны сойм. У спецыяльным прывілеі 1492 г. вялікі князь абяцаў не прымаць рашэнняў па важных унутрыпалітычных пытаннях без згоды Паноў Рады.

Узнешняй палітыцы адбывалася абвастрэнне адносін з Маскоўскім княствам і Крымскім ханствам. У выніку войнаў з Маскоўскай дзяржавай 1492 – 1494 гг. і 1500 – 1503 гг. ад ВКЛ адышлі Чарнігаўская, Ноўгарад-Се- верская, Бранская і Гомельская землі на карысць Масковіі. На мяжы XV – XVI стст. узмацніліся набегі крымскіх татараў, якія даходзілі да цэнтральных тэрыторый ВКЛ (Менск, Слуцк, Новагародак). Часова прыпыніліся татарскія набегі пасля перамогі войскаў ВКЛ на чале з М. Глінскім у бітве пад Клецкам у 1506 г.

Наступным вялікім князем стаў брат Аляксандра Жыгімонт Стары (1506 – 1548 гг.). Жыгімонт Стары ўвесь час свайго праўлення з’яўляўся адначасова польскім каралём – тым самым умацоўвалася персанальная унія ВКЛ і Польшчы. На пачатку праўлення Жыгімонта Старога частка арыстакратыі на чале з Міхалам Глінскім у 1508 г. узняла мяцеж, які, аднак, не атрымаў шырокай падтрымкі і быў падаўлены.

Унаступныя гады кіравання Жыгімонта Старога ўмацоўвалася роля Паноў Рады ў кіраванні дзяржавай. Адбывалася кансалідацыя княжацка-маг- нацкай эліты як пануючай сацыяльнай групы. Назіралася тэндэнцыя да фактычнага ўраўнавання палітычных правоў праваслаўных і каталіцкіх магнатаў. Праваслаўны магнат Канстанцін Астрожскі насуперак Гарадзельскаму прывілею заняў пасаду віленскага кашталяна (1511 г.) і троцкага ваяводы (1522 г.).

У1540-я гг. пачалося фарміраванне руху сярэдняй і дробнай шляхты, які ставіў сваёй мэтай абмежаванне ўсеўладдзя арыстакратыі і саўдзел шляхты ў кіраванні дзяржавай шляхам рэформы заканадаўства (“паправа статутаў”).

Узнешняй палітыцы ВКЛ падчас праўлення Жыгімонта Старога найбольш востры характар мелі адносіны з Маскоўскай дзяржавай. Вынікам войн 1507 – 1508, 1512 – 1522, 1534 – 1537 гг. стаў адыход да Масковіі Смаленска, Себежа, Ноўгарад-Северскай зямлі, а ВКЛ быў вернуты Гомель. Буйнейшай падзеяй падчас войн з Масковіяй была бітва пад Оршай 8 верасня 1514 г., калі маскоўскія войскі пасля захопу Смаленска спрабавалі ажыццявіць рэйд углыб тэрыторыі ВКЛ. Аднак 80-тысячнае маскоўскае войска было ўшчэнт разбіта 20-тысячным войскам пад кіраўніцтвам гетмана ВКЛ Канстанціна Астрожскага.

Да канца 1520-х гг. адбываліся частыя набегі крымскіх татараў, якія прасоўваліся ўглыб тэрыторыі ВКЛ. Для барацьбы з імі выкарыстоўваліся фартыфікацыі ўкраінскіх магнатаў Вішнявецкіх, Астрожскіх, Чартарыйскіх, а таксама стварэнне пастаяннага памежнага войска з ліку казакоў – узброеных атрадаў, што дзейнічалі ў стэпавай паласе паміж ВКЛ і Крымскім ханствам. У адказ на набегі татараў казакі ажыццяўлялі рэйды ў Крым. У 1527 г. войска

47

ВКЛ і казакоў атрымала буйную перамогу на р. Альшаніцы, што прывяло да спынення масавых татарскіх набегаў.

Уякасці польскага караля самым значным знешнепалітычным поспехам Жыгімонта Старога стала пераўтварэнне Прусіі (былога Тэўтонскага ордэна) у 1525 г. у свецкага васала Польскага каралеўства.

Падчас праўлення сына Жыгімонта Старога – Жыгімонта Аўгуста (1548 – 1572 гг.), які з’яўляўся адначасова польскім каралём, адбылася актывізацыя руху шляхты за ўраўнаванне ў палітычных правах з арыстакратыяй

ісаўдзел у дзяржаўным кіраванні на ўзор шляхецкай дэмакратыі ў Польшчы. Вялікі князь і Паны Рада ажыццявілі шэраг саступак шляхецкаму руху, вынікам чаго сталі дзяржаўныя рэформы 1560-х гг.:

Віленскі прывілей 1563 г., паводле якога праводзілася ўраўнаванне ў палітычных правах шляхты ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў;

Бельскі прывілей 1564 г., які санкцыяніраваў стварэнне выбарных шляхецкіх земскіх судоў, абвяшчэнне роўнасці ўсёй шляхты перад законам;

Віленскі прывілей 1565 г., паводле якога ствараліся органы шляхецкага мясцовага самакіравання – соймікі;

– рэформа сойма паводле Статута 1566 г.

Узнешняй палітыцы галоўным вынікам праўлення Жыгімонта Аўгуста стала далучэнне да ВКЛ Інфлянтаў (Лівоніі) у 1559 – 1561 гг. Да сярэдзіны XVI ст. Лівонская канфедэрацыя канчаткова страціла палітычны ўплыў і стала прадметам супрацьборства суседніх дзяржаў. У 1558 – 1559 гг. большая частка яе тэрыторыі была захоплена маскоўскімі войскамі, частку занялі Швецыя і Данія. У 1559 г. Лівонская канфедэрацыя перайшла пад пратэктарат ВКЛ. У 1561 г. большая яе частка далучана непасрэдна да ВКЛ; на тэрыторыі заходняй Латвіі ўтворана залежнае ад ВКЛ Курляндскае герцагства. Гэтыя падзеі паклалі пачатак вайны ВКЛ з Масковіяй і Швецыяй у 1561 г., якія таксама прэтэндавалі на землі Лівоніі.

У1562 г. маскоўскія войскі перанеслі ваенныя дзеянні на тэрыторыю ВКЛ. 15 лютага 1563 г. быў захоплены Полацк. Войскам ВКЛ удалося разбіць праціўніка пад Улай (студзень 1564 г.) і Оршай (люты 1564 г.). Да 1570 г. працягвалася пазіцыйная вайна на тэрыторыі Падзвіння.

Такім чынам, у XV – першай палове XVI стст. Вялікае Княства Літоўскае знаходзілася ў дзяржаўна-палітычным саюзе з Польскім каралеўствам, але пры гэтым захоўвала фактычную дзяржаўную самастойнасць. Ва ўнутрыпалітычным жыцці адбывалася паступовае ўзмацненне ролі княжацка-магнацкай арыстакратыі. У знешняй палітыцы з канца XV ст. галоўную ролю набыло супрацьстаянне з Маскоўскай дзяржавай і Крымскім ханствам. Знешнепалітычная напружанасць у сярэдзіне XVI ст. выклікала неабходнасць умацавання дзяржаўнага саюзу ВКЛ з Польшчай.

48

3.5. Дзяржаўны лад, органы кіравання ВКЛ

Вялікае КнястваЛітоўскае,Рускае і Жамойцкаена працягуXIV – XVI стст. эвалюцыянавала ад феадальнай патрыярхальна-вотчыннай да саслоўна-прад- стаўнічай манархіі.

Феадальная патрыярхальна-вотчынная манархія характарызуецца ўладай манарха згодна з замацаванымі звычаямі на тэрыторыі, якая з’яўляецца яго спадчыннай вотчынай; падданыя манарха не маюць акрэсленых палітычных правоў.

Саслоўна-прадстаўнічая манархія абапіраецца на прынцып сумеснага кіравання дзяржавай манарха і асобных саслоўяў, найперш шляхты, якая атрымлівае правы пануючага саслоўя.

Пры ўваходжанні зямель у склад ВКЛ удзельныя княствы і асобныя гарады заключалі з вялікім князем дагаворы аб яго вярхоўнай уладзе і захаванні мясцовага самакіравання земляў.

Вялікі князь з’яўляўся галавой дзяржавы. У яго функцыі ўваходзілі:

абарона дзяржавы, кіраўніцтва войскам;

кіраванне правядзеннем унутранай палітыкі;

ажыццяўленне вышэйшага суда;

кіраванне адміністрацыйным апаратам дзяржавы;

кіраванне ажыццяўленнем міжнародных адносін;

распрацоўка і выданне заканадаўчых актаў.

Улада вялікіх князёў мела спадчынны характар. З XIV ст. кіруючай была дынастыя Гедымінавічаў (Ягелонаў). З канца XV ст. фарміраваўся прынцып выбарнасці вялікіх князёў Панамі Радай і соймам з ліку прадстаўнікоў дынастыі Ягелонаў. З другой паловы XV ст. усе свае асноўныя функцыі вялікі князь ажыццяўляў сумесна з Панамі Радай.

Паступова ў дзяржаўна-палітычным жыцці ўзрастае роля такога органа ўлады, як Паны Рада. Дадзены орган сфарміраваўся на аснове нарад вялікіх князёў у XIII – XIV стст. з васальнымі князямі і найбольш уплывовымі баярамі. З канца XV ст. Паны Рада пераўтвараюцца ў пастаянна дзеючы вышэйшы орган цэнтральнай улады ў ВКЛ, што было замацавана прывілеямі 1492 і 1506 гг. Склад Паноў Рады не быў строга вызначаны, у яе ўваходзіла 30 – 40 асоб. Сярод іх – усе каталіцкія біскупы, вышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі і асобныя запрошаныя арыстакраты.

Функцыі Паноў Рады:

удзел у выбарах вялікага князя;

кантроль за дзейнасцю вялікага князя;

ажыццяўленне міжнародных зносін;

кіраўніцтва вышэйшымі цэнтральнымі і мясцовымі органамі кіравання;

прызначэнне на вышэйшыя дзяржаўныя пасады;

абмеркаванне і прыняцце законаў;

49

– ажыццяўленне вышэйшага суда.

Большасць з гэтых функцый Паны Рада ажыццяўляла з пачатку XVI ст. разам з вялікім князем, а таксама па ўсіх пытаннях яна магла склікаць сойм.

Сойм сфарміраваўся ў XV ст. як з’езд прывілеяванага саслоўя – шляхты ВКЛ. Да сярэдзіны XVI ст. сойм мог склікацца па распараджэнні вялікага князя ці Паноў Рады ў выпадку патрэбы. У соймавых пасяджэннях мог прымаць удзел кожны шляхціц. Пытанні, што датычыліся кампетэнцыі сойма, не былі строга акрэслены, а залежалі ад таго, якую праграму рыхтавалі вялікі князь ці Паны Рада. Часцей за ўсё соймы вырашалі пытанні аб вайне ці міры, міжнародных адносінах, абмяркоўвалі збор і памер падаткаў на ваенныя патрэбы, прымалі законы.

У 1566 г. у выніку т.зв. “паправы статута” была праведзена рэформа сойма. З гэтага часу ўстанаўлівалася сістэма выбараў дэпутатаў (паслоў) на соймы. З кожнага павета або ваяводства, якое не падзялялася на паветы, выбіраліся на сходах мясцовай шляхты (сойміках) па два паслы. Прадстаўнікі буйных арыстакратычных родаў мелі права самастойна прымаць удзел у пасяджэннях сойма. Па сутнасці, галоўную ролю на пасяджэннях соймаў мелі Паны Рада, якія вырашалі, якую пастанову ўхваліць сойм.

Вышэйшыя пасады дзяржаўнага кіравання

Маршалак земскі – старшыня на паседжаннях Паноў Рады і сойма, кіраўнік велікакняжацкай адміністрацыі.

Маршалакдворны– загадчыкгаспадарчымісправамівелікакняжацкагадвара. Гетман найвышэйшы – кіраўнік узброеных сіл дзяржавы.

Канцлер – кіраўнік канцылярыі ВКЛ (ведамства, якое ажыццяўляла дзяржаўнае справаводства), захавальнік дзяржаўнай пячаткі ВКЛ.

Падскарбі земскі – захавальнік дзяржаўнай казны (скарба).

Ніжэйшыя служачыя – скарбнікі, ключнікі, мытнікі, дзяржаўцы, цівуны

праводзілі рэвізіі, выконвалі пастановы дзяржаўных органаў.

На важнейшыя дзяржаўныя пасады вялікім князем са згоды Паноў Рады пажыццёва прызначаліся часцей за ўсё прадстаўнікі арыстакратыі, сярод якіх Астрожскія, Гаштольды, Хадкевічы, Радзівілы, Валовічы, Кезгайлы, Гальшанскія, Глябовічы, Збаражскія, Кішкі, Забярэзінскія.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Доўгі час ВКЛ не мела аднастайнага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. У склад ВКЛ уваходзілі ўдзельныя княствы, якімі кіравалі мясцовыя княскія дынастыі, а таксама намесніцтвы на чале з прызначанымі вялікім князем чыноўнікамі. Паступова ўдзельныя княствы ліквідаваліся, расла колькасць намесніцтваў. У XV – першай палове XVI стст. буйныя намесніцтвы пераўтвараліся ў ваяводствы, буйныя ваяводствы ў сваю чаргу падзяляліся на паветы. У першай палове XVI ст. існавалі Віленскае, Троцкае, Полацкае, Віцебскае, Наваградскае ваяводствы. Усяго ў гэты час існавала каля 20 адміні-

50