Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
54
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Адукацыя

Да XVI ст. адукацыя ў ВКЛ развівалася вельмі павольна. Яе асноўнымі формамі былі школы пры праваслаўных і каталіцкіх цэрквах і манастырах; у іх праграму навучання ўваходзілі пераважна багаслоўе, граматыка, рыторыка, матэматыка. Пры дварах буйной шляхты замацавалася традыцыя хатняй адукацыі. Для атрымання вышэйшай адукацыі ў XV – XVI стст. распаўсюдзілася практыка выезду шляхецкай моладзі на вучобу ў Кракаўскі ўніверсітэт (Польшча), а таксама заходнееўрапейскія ўніверсітэты (Падуя, Балонья, Вітэнберг, Базэль, Кёльн і г.д.).

Зпачаткам Рэфармацыі на сродкі магнатаў, якія яе падтрымлівалі, ствараліся шматлікія рэфармацыйныя школы: кальвінісцкія ў Вільні, Берасці, Слуцку, Заслаўі, Менску і г.д., антытрынітарная ў Іўі. У іх побач з багаслоўем важнае месца займала навучанне замежным і класічным мовам, гісторыі, рыторыцы. Рэктар антытрынітарнай школы ў Іўі Я. Намыслоўскі распрацаваў і выдаў шэраг падручнікаў па логіцы і прыродазнаўству.

Зканца XVI ст. на сродкі шляхты і мяшчан адчыняліся праваслаўныя брацкія школы ў Полацку, Віцебску, Магілёве. У іх вывучалася шырокае кола пераважна гуманітарных дысцыплін. Рыхтавалі настаўнікаў праваслаўныя семінарыі ў Менску, Вільні, Берасці. Першымі падручнікамі па граматыцы ўсходнеславянскіхмоўбылі творыЛ.Зізанія(1595г.) іМ. Сматрыцкага(1619г.).

Кнігадрукаванне

Пашырэнне агульнага ўзроўню адукаванасці абумовіла ўзнікненне попыту на кнігі. У XIV – XVI стст. цэнтрамі перапісвання кніг з’яўляліся праваслаўныя манастыры (скрыпторыі ў Новагародку, Полацку, Вільні, Віцебску, Лаўрышаве, Супраслі), дзяржаўная канцылярыя ў Вільні, канцылярыі буйных магнатаў. Аднак скрыпторыі ўжо не маглі задаволіць узрастаючага попыту на кніжнае слова.

Пачынальнікам кнігадрукавання ў ВКЛ з’яўляецца Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1551 гг.). У 1517 – 1519 гг. у Празе ён пераклаў на старабеларускую мову (з істотнымі элементамі царкоўнаславянскай мовы) і выдаў з каментарыямі Псалтыр і 22 кнігі Старога Запавету Бібліі. У 1522 г. Ска-

рына пераехаў у Вільню, дзе заснаваў першую на тэрыторыі ВКЛ друкарню, з

якой вышлі “Малая падарожная кніжыца” (1522 г.) і “Апостал” (1525 г.).

Да канца XVI ст. у ВКЛ дзейнічалі шматлікія друкарні: канфесійныя (пратэстанцкія, праваслаўныя, каталіцкія), а таксама прыватныя, пазаканфесійныя. На старабеларускай, польскай, лацінскай, царкоўнаславянскай мовах выдавалася самая розная літаратура – як багаслоўская, так і свецкая, у тым ліку прававая. У 1588 г. у друкарні Мамонічаў у Вільні ўпершыню быў надрукаваны Статут ВКЛ.

Актыўную кнігавыдавецкую дзейнасць на тэрыторыі ВКЛ разгарнулі пратэстанты. У 1563 г. на грошы Мікалая Радзівіла Чорнага ў Берасці была

71

выдадзена Біблія. Тэкст быў напісаны па-польску са значнымі элементамі беларускай лексікі. Рэфармацыйныя друкарні ў 1560-я – 1570-я гг. дзейнічалі ў Берасці, Нясвіжы, Вільні, Слуцку, Лоску, Іўі, Ашмянах. Першую пратэстанцкую кірылічную кнігу (на старажытнабеларускай мове) – “Катэхізіс” – выда-

лі Сымон Будны і Лаўрэнцій Крышкоўскі ў Нясвіжскай друкарні ў 1562 г. У

1570-я гг. у маёнтку Цяпіна на Полаччыне заснаваў друкарню шляхціц-анты- трынітарый Васіль Цяпінскі, які выдаў “Евангелле” на царкоўнаславянскай мове з паралельным перакладам на старабеларускую мову.

Літаратура

У XIV – XVI стст. працягвалася распаўсюджанне рукапісных зборнікаў, якія ўключалі ў сябе багаслоўскую, богаслужэбную літаратуру, творы антычных аўтараў. У эпоху Адраджэння да іх дадаліся пераклады заходнееўрапей-

скіх свецкіх раманаў, найбольш вядомыя ў ВКЛ “Гісторыя пра Атылу”, “Аповесць пра Трыстана і Ізольду”, “Александрыя”, “Троя”.

ЗXIV ст. у ВКЛ з’явілася летапісанне. Найбольш вядомыя яго помнікі –

Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” (прыкладна 1-я трэць XV ст.), “Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага(1-я палова XVI ст.), “Хроніка Быхаўца(2-я чвэрць XVI ст.). У летапісах і хроніках гісторыя мела белетрызаваны характар, абгрунтоўвалася неабходнасць стварэння ВКЛ, абаранялася цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў.

Ва ўмовах шматканфесійнасці ў ВКЛ, асабліва пасля Рэфармацыі, шырока распаўсюдзілася рэлігійна-палемічная літаратура. Найбольш вядомымі прадстаўнікамі дадзенага жанру з’яўляліся католікі Аўгустын Ратундус,

Пётр Скарга, пратэстанты Андрэй Волан, Пётр Гілёўскі, антытрынітарыі Сымон Будны, Марцін Чаховіц, праваслаўныя Арцемій, Герасім Сматрыцкі. Усе палемічныя творы павінны былі вырашаць па сутнасці адны і тыя ж задачы: абарона ўласнай канфесіі, доказы ісціннасці свайго веравызнання, абгрунтаванне правільнасці дзеянняў сваіх прыхільнікаў, абвяржэнне довадаў праціўнікаў іабгрунтаванне ілжывасці іх поглядаў, дыскрэдытацыядзеянняў праціўнікаў.

Зактывізацыяй сацыяльна-палітычнага жыцця ў ВКЛ у XVI ст. шырокае распаўсюджанне атрымала грамадска-палітычная літаратура, якая разглядала праблемы дзяржаўна-палітычнага ўладкавання, палітычнай і грамадзянскай свабоды, талеранцыі. Найбольш вядомымі помнікамі літаратуры гэтага накірунку з’яўляюцца прадмовы і пасляслоўі да выдання Бібліі Францыска Скарыны, “Трактат аб норавах татар, літвінаў і маскавіцян” (каля 1550 г.) Міхалона Літвіна, ананімны твор “Размова Паляка з Літвінам” (каля 1565 – 1566 гг.), “Пра палітычную або грамадзянскую свабоду” (1572 г.) Андрэя Волана, “Аб свецкай уладзе” (1583 г.) Сымона Буднага, а таксама палітычная сатыра (”Прамова Мялешкі”).

Шырока распаўсюджвалася лацінамоўная паэзія. Першымі яе творамі былі паэма “Пруская вайна” (1516 г.) Яна Вісліцкага, у якой аўтар апісваў

72

перамогу над крыжакамі ў Грунвальдскай бітве, а таксама паэма Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра” (1523 г.), у якой аўтар, абапіраючыся на асабістыя назіранні і пачуцці, усхваляў мінулае, прыроду і жыхароў ВКЛ, параўноўваючы родны край з волатам беларускіх пушчаў – зубрам.

У другой палове XVI ст. атрымала распаўсюджанне панегірычная паэзія, якая праслаўляла гербы і гістарычныя дасягненні магнацкіх фамілій ВКЛ. Найлепшымі прадстаўнікамі гэтага накірунку з’яўляюцца Андрэй Рымша (каля 1550 – пасля 1599 гг.), Ян Радван (? – пасля 1591 г.).

Адметная рыса літаратуры эпохі Адраджэння – распаўсюджанне асабі-

стай карэспандэнцыі, дзённікаў (дыярыюшаў) і мемуараў, якія данеслі да на-

шых дзён назіранні і адчуванні сучаснікаў гістарычных падзей. Яркія малюнкі ўтрымліваюць дзённікі новагародскага шляхціца Фёдара Еўлашоўскага (1546 – пасля 1616 гг.), нататкі пра падарожжы ў Палесціну Мікалая Кры-

штофа Радзівіла Сіроткі (1582 – 1584 гг.), у Масковію Гальяша Пельгрымоў-

скага (1601 г.), пра ўдзел у маскоўскай грамадзянскай вайне (1607 – 1610 гг.)

Язэпа Будзілы і шэраг іншых.

Архітэктура

Архітэктура ВКЛ у XIV – XVI стст. знаходзілася пад значным уплывам заходнееўрапейскіх культурных стыляў і тэхналогій. Гэта ў першую чаргу датычылася абарончых збудаванняў, асабістых рэзідэнцый магнатаў і культавых будынкаў пратэстантаў і католікаў. Абсалютная большасць жылля працягвала стварацца з дрэва ў мясцовых традыцыях.

Найбольш значнымі збудаваннямі эпохі, верагодна, зробленымі пад кіраўніцтвам нямецкіх майстроў, з’яўляюццазамкі XV ст. у раманскім і гатычным стылі ў Вільні, Гародні, Троках, Крэве, Геранёнах, Лідзе, Новагародку.

Уперыяд Адраджэння пашыраліся культурныя сувязі буйной шляхты ВКЛ з Італіяй, адкуль запрашаліся архітэктары для забудовы рэгулярнай гарадской планіроўкі Слуцка, Быхава, Міра, Нясвіжа. Са змяненнем стыляў у будаўніцтве і ўвядзеннем новых прынцыпаў фартыфікацыі прыватныя замкі пачалі трансфарміравацца ў палацава-замкавыя комплексы (Нясвіж, Гародня, Гальшаны, Ляхавічы). Акрамя таго, будаваліся палацы з кампактнай цэн- тральна-восевай планіроўкай без унутранага двара (дом-крэпасць у Гайцюнішках, Ружанскі замак).

Укультавым будаўніцтве прасочваюцца асноўныя накірункі і стылі, характэрныя для Еўропы таго часу: готыка (касцёлы ў Ішкалдзі, Іўі, Супрасльская царква-крэпасць, Мікалаеўскі сабор у Берасці), абарончыя цэрквы (Мурванка, Сынкавічы, Маламажэйкава) і барока (Нясвіжскі і Гарадзенскі фарныя касцелы). Прычым касцёл у Нясвіжы, пабудаваны ў 1587 – 1594 гг. італьянскім архітэктарам Янам Бернардоні, з’яўляецца другім у свеце (па часе ўзнікнення) помнікам барока.

73

У адрозненне ад пышнага і ўрачыстага каталіцкага барока, пратэстанцкая архітэктура характарызуецца прастатой і лаканічнасццю форм. Да нашых дзён у Беларусі захаваліся будынкі былых кальвінісцкіх збораў (Заслаўе, Койданава, Новы Свержань).

З пашырэннем магдэбурскага права ў гарадах узнікла грамадзянская архітэктура, пачалі будавацца ратушы, дзе размяшчаліся органы самакіравання (Нясвіж, Магілёў).

Выяўленчае мастацтва

Галоўную ролю ў выяўленчым мастацтве працягвала адыгрываць культавае мастацтва. Іканапіс у XIV – XV стст. развіваўся пераважна пад уплывам візантыйскіх узораў, у XVI ст. у ім сталі адчувацца рысы Адраджэння – з’явіліся элементы бытавога характару.

Усвецкім жывапісе развіваўся партрэтны жанр. Для XIV – XV стст. характэрны партрэты-іконы (напрыклад, партрэт-ікона Еўфрасінні Полацкай). На партрэтах эпохі Адраджэння пераважае больш аб’ёмнае прадстаўленне чалавека і прыроды, з’явіліся элементы рэалізму, мастакі пачалі ўлічваць законы оптыкі, перспектывы і прапорцый. Невядомымі мастакамі створаны партрэты княгіні Кацярыны Слуцкай, князя Юрыя Алелькавіча і г.д. (канец XVI ст.).

З развіццём кнігадрукавання атрымала пашырэнне кніжная графіка. Рукапісныя кнігі аздаблялі мініяцюрамі, друкаваныя – гравюрамі. Пачынальнікам мастацтва кніжнай гравюры ў ВКЛ стаў Францыск Скарына. Яго выданні былі багата аздоблены сюжэтнымі кампазіцыямі і ілюстрацыямі прыкладнога характару, арнаментам.

З пашырэннем у ВКЛ каталіцызму звязана з’яўленне скульптуры. Самы ранні помнік драўлянай скульптуры, што захаваўся да нашага часу, – “Распяцце” з в. Галубічы Глыбоцкага раёна (XIV ст.). У XV – XVI стст. у касцёлах з’явіліся гатычныя алтары са скульптурамі. Працягваюць развівацца традыцыі

дэкаратыўнага аздаблення інтэр’ераў (разьба па дрэве, кафельнае мастацтва).

Музычнае мастацтва развівалася пераважна ў рэлігійных установах. У царкоўных і манастырскіх школах рыхтавалі спевакоў. З будаўніцтвам каталіцкіх храмаў пашыралася арганная музычная культура У самым канцы XVI ст. пры каталіцкіх кляштарах сталі ўтварацца капэлы – калектывы, якія складаліся з аркестра і групы вакалістаў.

УXIV – XVI стст. шырокую папулярнасць у народзе атрымаў лялечны тэатр – батлейка. Прадстаўленні даваліся падчас кірмашоў, на рынках; запрашалі лялечнікаў і да двароў магнатаў.

Такім чынам, у культурным жыцці ВКЛ XIV – XVI стст. назіралася паступовае развіццё адукацыі, літаратуры, розных форм выяўленчага мастацтва, узнікла кнігадрукаванне. Вызначальную ролю пры гэтым меў уплыў заходнееўрапейскай культуры Адраджэння.

74

Асноўныя паняцці для засваення

Шматканфесійная дзяржава, рымска-каталіцкая царква, праваслаўная царква, брацтва, Рэфармацыя, пратэстантызм, лютэранства, кальвінізм, антытрынітарызм, Віленскі прывілей 1563 г., Варшаўская канфедэрацыя 1573 г., этнагенэз, народнасць, літоўскі палітычны народ, Русь, Літва, Беларусь, старабеларуская мова, Адраджэнне (Рэнесанс), рэфармацыйныя школы, брацкія школы, кнігадрукаванне, летапісанне, палемічная літаратура, панегірычная паэзія, мемуары, дыярыюшы, готыка, барока, ратуша, батлейка.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Якія асноўныя канфесіі дзейнічалі ў ВКЛ у XIV – XVI стст.?

2.Параўнайце грамадскае і прававое становішча каталіцкай і праваслаўнай цэркваў у ВКЛ у XIV – XVI стст.

3.Якая іерархічная структура замацавалася ў каталіцкай і праваслаўнай цэрквах у XIV – XVI стст.? Зрабіце іх параўнальны аналіз.

4.Што такое Рэфармацыя? Дзе і калі яна пачалася? Вызначце яе прычыны і наступствы.

5.Калі Рэфармацыя пачалася ў ВКЛ? Якія сацыяльныя слаі насельніцтва найперш яе падтрымалі?

6.Назавіце асноўныя рэфармацыйныя канфесіі, якія дзейнічалі на тэрыторыі ВКЛ у XVI ст.

7.Ахарактарызуйце асаблівасці рэфармацыйнага руху ў ВКЛ.

8.Што такое рэлігійная талеранцыя? Якія факты пацвярджаюць яе існаванне ў ВКЛ у XVI ст.?

9.У чым сутнасць Віленскага прывілею 1563 г. і акту Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г.? Ці можна сцвярджаць, што талеранцыя ў ВКЛ мела выключна шляхецкі характар?

10.Назавіце асноўныя канцэпцыі этнагенэзу беларусаў. Якая з гэтых канцэпцый падаецца вам найбольш пераканаўчай? Абгрунтуйце сваю думку.

11.Што такое народнасць? У межах якой дзяржавы ствараліся перадумовы для фарміравання беларускай народнасці?

12.Якія тыпы самасвядомасці мелі месца сярод насельніцтва ВКЛ у XIV – XVI стст.? Што азначае паняцце літоўскага палітычнага народу?

13.Які статус мела старабеларуская мова ў ВКЛ?

14.Прасачыце эвалюцыю паняцця “Беларусь”.

15.Паспрабуйце вызначыць, якія фактары спрыялі, а якія перашкаджалі фарміраванню беларускай народнасці ў ВКЛ у XIV – XVI стст.

75

16.Што такое Адраджэнне? Які ўплыў на культуру ВКЛ мелі яго ідэі?

17.Якую ролю адыграла Рэфармацыя ў развіцці адукацыі ў ВКЛ?

18.Калі ў ВКЛ з’явілася кнігадрукаванне? Дзе дзейнічалі вядомыя вам друкарні ў ВКЛ у XVI ст.?

19.Каго з літаратараў эпохі Адраджэння вы можаце назваць?

20.Якія новыя жанры літаратуры ўзніклі у XVI ст.?

21.Які будынак лічыцца другой у свеце пабудовай у стылі барока?

22.Якія стылі характэрны для беларускай архітэктуры эпохі Адра-

джэння?

23.Якія законы пачынаюць улічваць мастакі ў XVI ст.?

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Фарміраванне самастойнай праваслаўнай мітраполіі ў ВКЛ у XIV – XV стст.

2.Каталіцкія манаскія ордэны ў ВКЛ у XV – XVI стст.

3.“Польскія і Літоўскія браты” ў ВКЛ.

4.Рэлігійная талеранцыя ў грамадска-палітычным і сацыяльна-куль- турным жыцці ВКЛ XIV – XVI стст.

5.Паняцці “Літва” і “Русь” у XIV – XVI стст.

6.Літоўскі палітычны народ: фарміраванне, ідэалогія, самасвядомасць.

7.Рэфармацыйнае кнігадрукаванне на тэрыторыі ВКЛ.

8.Грамадска-палітычная думка ВКЛ XIV – XVI стст.

76

МОДУЛЬ 2. ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНАЯ СПАДЧЫНА HОВАГА ЧАСУ І БЕЛАРУСЬ

Тэма 6. Грамадска-палітычнае развіццё ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай (апошняя трэць XVI – першая палова XVII стст.)

1.Люблінская унія, яе перадумовы і вынікі.

2.Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім ВКЛ.

3.Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у канцы XVI – першай палове XVII стст.

6.1.Люблінская унія, яе перадумовы і вынікі

Усярэдзіне XVI ст. ішло больш цеснае збліжэнне паміж Польскім каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім, вынікам якога стала стварэнне адзінай федэратыўнайдзяржавы.Асноўнымі прычынаміінтэграцыі паміж іміз’яўляліся:

– імкненне польскай шляхты да пашырэння палітычнага і эканамічнага ўплыву на землі ВКЛ;

– цяжкасці ВКЛ падчас Інфлянцкай вайны: страта Полацка ў 1563 г., неабходнасць ваеннай і фінансавай падтрымкі ад Польшчы;

– імкненне дробнай і сярэдняй шляхты ВКЛ атрымаць прывілеі, якімі на той момант карысталася шляхта ў Польшчы, дзе існавала фармальная роўнасць шляхты з магнатамі;

– наяўнасць досведу шматлікіх папярэдніх уній;

– асабістая воля караля Жыгімонта Аўгуста.

Ініцыявала унію польская шляхта, якую падтрымліваў кароль. Паводле польскага праекта, унія прадугледжвала фактычнае далучэнне ВКЛ да Польскага каралеўства. Палітычная эліта ВКЛ пагаджалася з неабходнасцю уніі, але ў выглядзе саюза раўнапраўных дзяржаў. Да захавання найбольшай самастойнасці ВКЛ імкнулася групоўка арыстакратыі на чале з Радзівіламі, якая баялася страты сваёй манаполіі на палітычную ўладу. Паводле прапанаванага ёй праекта уніі, прадугледжвалася стварэнне агульных соймаў Польскага каралеўства і ВКЛ для правядзення агульных выбараў манарха і вырашэння ключавых пытанняў знешнепалітычнай бяспекі пры захаванні асобных соймаў, Паноў Рады, дзяржаўнага апарату, справаводства, войска і фінансавай сістэмы. Іншыя групоўкі арыстакратыі, а таксама сярэдняя і дробная шляхта станоўча адносіліся да ідэі уніі. У верасні 1562 г. у вайсковым лагеры пад Віцебскам адбыўся з’езд шляхты ВКЛ, сабранай на вайну з маскоўскімі войскамі, які выступіў з патрабаваннямі стварэння супольных соймаў з Польшчай, уніфікацыі прававой сістэмы ВКЛ і Польшчы, аднак пры гэтым падкрэслівалася неабходнасць захавання самастойнасці ВКЛ (асобныя дзяржаўныя пасады, войска і г.д.).

10 студзеня 1569 г. у Любліне быў скліканы сумесны сойм прадстаўнікоў Польшчы і ВКЛ, на якім вырашалася пытанне уніі дзвюх дзяржаў. Патра-

77

баванні польскай шляхты аб поўным і безумоўным далучэнні ВКЛ да Польшчы былі адхілены дэлегацыяй ВКЛ на чале з М. Радзівілам “Рудым”, Я. Хадкевічам, Я. Валовічам, якая пакінула сойм. Пасля гэтага ў сакавіку 1569 г., каб прымусіць палітычную эліту ВКЛ да хутчэйшага заключэння уніі, па рашэнні Жыгімонта Аўгуста да Польшчы была далучана значная частка тэрыторыі ВКЛ: Кіеўшчына, Валынь, Падолле, Падляшша. Шляхта падтрымала гэтую акцыю ў спадзяванні на атрыманне правоў і прывілеяў польскай шляхты (за выключэннем шляхты Мазырскага павета, які застаўся ў складзе ВКЛ). Тэрыторыя ВКЛ зменшылася да тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы. Арыстакратыя ВКЛ выказала пратэст супраць падобных дзеянняў і адмаўлялася працягваць перамовы наконт уніі, аднак шляхта ВКЛ на спецыяльна скліканых сойміках выказалася за унію. Таму дэлегацыя ВКЛ вымушана была вярнуцца на Люблінскі сойм і падпісала акт Люблінскайуніі 1 ліпеня 1569 г.

Паводле ўмоў уніі ВКЛ і Польскае каралеўства аб’ядноўваліся ў федэратыўную дзяржаву, якая атрымала назву Рэч Паспалітая (з лац. – агульная справа, рэспубліка). Асноўнымі палажэннямі уніі былі наступныя:

1)У ВКЛ і Польшчы адзіны манарх, які адначасова з’яўляецца польскім каралём і вялікім князем літоўскім. Ён абіраецца сумесна шляхтай абедзвюх дзяржаў.

2)Ствараецца агульны вальны сойм Рэчы Паспалітай, асобныя соймы ВКЛ і Польшчы касуюцца.

3)Абвяшчаецца адзінства знешняй палітыкі дзвюх дзяржаў.

4)Абвяшчаецца права на набыццё зямельнай маёмасці шляхтай ВКЛ і Польшчы на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

5)Лівонія (Інфлянты) пераўтвараецца ў сумеснае ўладанне ВКЛ і Польшчы (рэальна з 1588 г.), а Курляндскае герцагства становіцца васалам Польшчы і ВКЛ.

6)Абвяшчаецца палітычнае і эканамічнае раўнапраўе шляхты ВКЛ і Польшчы ў межах Рэчы Паспалітай.

7)У ВКЛ захоўваюцца асобная арганізацыя дзяржаўнай улады, заканадаўства, войска, фінансавая і мытная сістэма, а таксама атрыбуты дзяржаўнай улады: герб, пячатка, тытулы.

8)Дзяржаўныя пасады ў ВКЛ і Польшчы займаюць толькі мясцовыя ўраджэнцы.

Такім чынам, у выніку Люблінскай уніі ўтварылася новая федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая, у складзе якой ВКЛ захавала значную самастойнасць. Унія стала вынікам кампрамісу паміж шляхтай ВКЛ і Польшчы, яна садзейнічала працэсам палітычнага, эканамічнага і культурнага збліжэння дзвюх дзяржаў. Аб’яднанне спрыяла пашырэнню палітычных правоў і прывілеяў шляхты ВКЛ. Магнаты ВКЛ, хаця і страцілі былыя пазіцыі ў кіраванні дзяржавай, але захавалі свой палітычны і эканамічны ўплыў.

78

6.2. Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім ВКЛ

Са смерцю Жыгімонта Аўгуста (1572 г.) скончылася праўленне ў ВКЛ і Польшчы дынастыі Ягелонаў. З гэтага часу замацаваўся прынцып пажыццёвага абрання на трон каралёў (вялікіх князёў) з ліку некалькіх кандыдатаў, як правіла, прадстаўнікоў замежных каралеўскіх дынастый. Працэс выбрання каралёў шляхтай называўся элекцыя. Формай дзяржаўна-палітычнага ладу Рэчы Паспалітай стала элекцыйная манархія.

Упалітычнай сістэме Рэчы Паспалітай вядучымі органамі ўлады з’яўляліся кароль і двухпалатны сойм.

Уфункцыі караля ўваходзілі:

абарона дзяржавы, кіраўніцтва войскам;

кіраванне правядзеннем унутранай палітыкі;

ажыццяўленне вышэйшага суда;

кіраўніцтва адміністрацыйным апаратам дзяржавы;

кіраванне ажыццяўленнем міжнародных адносін;

зацвярджэнне заканадаўчых актаў;

прызначэнне чыноўнікаў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады.

Улада караля абмяжоўвалася палатамі сойма. Прававым адлюстраваннем гэтага было тое, што перад каранацыяй кароль вымушаны быў зацвердзіць два дакументы – “пакта канвента” і “Генрыкавы артыкулы”, выкананне якіх з’яўлялася ўмовай захавання вернасці шляхты каралю.

Пакта канвента” – акт, у якім пацвярджаліся гарантыі прывілеяў і вольнасцяў дзяржавы, выдадзеных ранейшымі каралямі і вялікімі князямі.

Генрыкавы артыкулы” (назва паходзіць ад імені Генрыха Валуа (1573 – 1574 гг.), які ўпершыню іх зацвердзіў у 1573 г.) – акт, які ўтрымліваў палажэнні, што абмяжоўвалі каралеўскую ўладу:

кароль не мае права прэтэндаваць на перадачу ўлады па спадчыне;

гарантыі свабоды веравызнання для шляхты ў межах хрысціянства (акт Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г.);

кожныя два гады павінен склікацца сойм, без згоды якога нельга ўводзіць новыя падаткі і склікаць вайсковае апалчэнне;

без згоды Сената каралю забараняецца ажыццяўляць міжнародную палітыку, прызначаць і звальняць вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў;

калі кароль не выконвае ўмовы “артыкулаў”, шляхта мае права на стварэнне канфедэрацыі (часовагашляхецкага саюзу, у якім рашэнні прымалісябольшасцюгаласоў)іарганізацыюўзброенагавыступлення(рокаша) супрацьманарха.

Вальны сойм Рэчы Паспалітай склікаўся раз у два гады. Нярэдка адбываліся надзвычайныя соймы. Як правіла, сойм працягваўся шэсць тыдняў. Месцам правядзення соймаў звычайна была Варшава. Пасля 1673 г. кожны

79

трэці вальны сойм адбываўся на тэрыторыі ВКЛ у Гародні. У функцыі соймаў уваходзілі:

выбары караля (элекцыйныя і каранацыйныя соймы);

пытанні аб вайне і міры;

памер і збор падаткаў на ваенныя патрэбы;

міжнародныя пытанні;

прыняцце законаў (канстытуцый);

ажыццяўленне суда па крымінальных справах вышэйшых чыноўнікаў;

прыняцце хадайніцтваў павятовай шляхты.

Вальны сойм складаўся з дзвюх палат: Сената і Пасольскай ізбы. Сенат (каралеўская рада і вышэйшая палата) складаўся з ранейшых се-

натараў Польскага Каралеўства, а таксама прадстаўнікоў Паноў Рады ВКЛ (каталіцкія біскупы, ваяводы і кашталяны, маршалак найвышэйшы, канцлер, падканцлер, пабскарбі земскі, маршалак дворны). У Сенаце існавала іерархія сенатарскіх пасад. Месца першага сенатара займаў гнезненскі арцыбіскуп. Сенатары ВКЛ і Польскага каралеўства засядалі асобна. Падчас пасяджэнняў сойма сенатары не галасавалі, а па старшынстве выказвалі свае меркаванні (вотум) па вынесеных на разгляд пытаннях . Пасля абмеркавання кароль ці па яго даручэнні канцлер фармуляваў агульнае канчатковае рашэнне, якое абапіралася на меркаванне большасці сенатараў і караля. У кампетэнцыю Сената ўваходзіла канчатковае рэдагаванне і зацвярджэнне законаў. У поўным складзе Сенат збіраўся рэдка. Сталым органам з’яўлялася выбраная соймам на два гады рада сенатараў-рэзідэнтаў – пастаянная дарадчая камісія пры каралю (фактычна існавала з 1606 г.), якая складалася з 16 сенатараў (з 1641 г. – 28) і несла адказнасць перад соймам.

Пасольская ізба складалася са 180 дэпутатаў, абраных шляхтай, з іх 46 з’яўляліся прадстаўнікамі ВКЛ. Выбары дэпутатаў адбываліся на сойміках; у ВКЛ выбіраліся па два паслы ад кожнага ваяводства і павета. На сойміках дэпутатам даваліся інструкцыі, дзе дакладна вызначаліся палажэнні, якія павінен быў адстойваць на сойме пасол. На пасяджэннях Пасольскай ізбы, акрамя паслоў, якія мелі права голасу, мог прысутнічаць любы шляхціц. У Пасольскай ізбе абмяркоўваліся пытанні, прапанаваныя каралём і Сенатам, а таксама выносіліся ўласныя прапановы. Праекты законаў, выпрацаваныя Пасольскай ізбой, перадаваліся ў Сенат, які мог уносіць папраўкі, заўвагі, але мог і адхіліць законапраект, што нярэдка прыводзіла да завяршэння сойма без прыняцця рашэнняў.

У дзейнасці сойма існавала права ліберум вета (аднагалоснае прыняцце рашэнняў). Гэта азначала, што з-за выказанай услых нязгоды аднаго пасла адмяняліся ўсе рашэнні сойма. Упершыню дадзенае права было выкарыстана ў 1652 г. Актыўнае яго ўжыванне ў другой палове XVII – XVIII стст. прывяло да дэзарганізацыі дзейнасці соймаў.

80