Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
54
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

12.3. Прамысловасць

Адмена прыгоннага права стварыла спрыяльныя ўмовы для развіцця прамысловасці на землях Беларусі. У другой палове XIX ст. можна вылучыць чатыры асноўныя тыпы прамысловасці: рамесна-саматужная, дробнакапіталістычная, мануфактурная, фабрычна-заводская.

Тып

Спецыфіка

Колькасць

Колькасць

прадпрыемстваў

рабочых

прамысловасці

вытворчасці

на 1900 г.

на 1900 г.

 

 

 

Вытворчы працэс ажыц-

 

 

 

цяўляецца сіламі рамес-

 

 

 

ніка-ўладальніка прад-

 

 

 

прыемства, членаў яго

 

 

Рамесна-саматужная

сям’і і рабочых у колька-

58,1 тыс.

110 тыс.

 

сці менш за 5 чал. без

 

 

 

спецыялізаванага падзе-

 

 

 

лу працы пры дапамозе

 

 

 

ручных прылад працы

 

 

 

 

 

 

 

Вытворчы працэс ажыц-

 

 

 

цяўляецца сіламі рабо-

 

 

 

чых у колькасці ад 5 да

 

 

Дробнакапіталістычная

16 чал. без спецыялізава-

17 тыс.

63,5 тыс.

 

нага падзелу працы пры

 

 

 

дапамозе ручных прылад

 

 

 

працы

 

 

 

 

 

 

 

Вытворчы працэс ажыц-

 

 

 

цяўлялецца сіламі рабо-

 

 

 

чых у колькасці ад 16

 

 

Мануфактурная

чал. пры дакладна вызна-

760

28,8 тыс.

 

чаным падзеле працы, з

 

 

 

выкарыстаннем ручных

 

 

 

прылад працы

 

 

 

 

 

 

 

Вытворчы працэс ажыц-

 

 

 

цяўляецца рабочымі пры

 

 

Фабрычна-заводская

дакладна вызначаным па-

1130

33,6 тыс.

дзеле працы і выкары-

 

 

 

 

станні машынных пры-

 

 

 

лад працы

 

 

 

 

 

 

У гэты перыяд рост колькасці прадпрыемстваў, рабочых і аб’ёмаў вытворчасці назіраўся ва ўсіх тыпах прамысловасці . Асабліва хуткімі тэмпамі развівалася фабрычна-заводская прамысловасць, аб’ём прадукцыі якой на працягу 1860 – 1900 гг. павялічыўся ў 37 разоў. Характэрна тое, што пасля рэформы 1861 г. у Беларусі зніклі прыгонныя фабрыкі і мануфактуры, усе прамысловыя прадпрыемствы былі пераведзены на капіталістычны лад.

151

Аднак сярод фабрык пераважалі невялікія прадпрыемствы, на кожным з якіх працавала менш за 50 чалавек. На канец XIX ст. на землях Беларусі налічвалася толькі 9 буйных прадпрыемстваў з колькасцю рабочых звыш 500. Да ліку буйнейшых фабрык у Беларусі належалі машынабудаўнічы і чыгуналіцейны завод Якабсона, Ліўшыца і Кº у Мінску, льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” ў Віцебску, тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне, папяровая фабрыка ў Добрушы, запалкавыя фабрыкі ў Пінску і Барысаве. Таксама буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі з’яўляліся чыгуначныя майстэрні і дэпо ў Пінску, Гомелі, Мінску, Віцебску.

Развіццё прамысловасці абумовіла стварэнне акцыянерных кампаній – фінансава-прамысловых груп, у якіх аб’ядноўваліся капіталы некалькіх асобных уласнікаў. Паколькі канцэнтрацыя вытворчасці на землях Беларусі была невысокай, колькасць акцыянерных кампаній на канец XIX ст. не перавысіла 10. У асноўным яны ствараліся ў сферы эксплутацыі гарадскіх камунікацый (напрыклад, бельгійскае акцыянернае таварыства “Віцебскі трамвай” з 1898 г.).

Уструктуры прамысловай вытворчасці пераважалі галіны, заснаваныя на перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Па аб’ёмах вытворчасці дамінавалі наступныя прамысловыя галіны: харчовая (пераважала вінакурства), дрэваапрацоўчая (пераважалі запалкавая і папярова-друкарская вытворчасць), тэкс-

тыльная, металаапрацоўчая (разам з чыгуначнымі майстэрнямі), сілікатнакерамічная і будаўніча-рамонтная.

Уапошняй трэці XIX ст. у эканамічным жыцці Беларусі значную ролю пачалі адыгрываць банкі. Сярод іх вылучаліся:

1) банкі, заснаваныя з дапамогай мясцовага капіталу: Віленскі камерцыйны банк з аддзяленнямі ў Бабруйску, Гомелі, Гродне і Слоніме, Мінскі ка-

мерцыйны банк, Беластоцкі камерцыйны банк; 2) аддзяленні буйнейшых расійскіх банкаў: Дзяржаўнага банка, Азова-

Данскога банка, Пецярбургска-Азоўскага банка.

УБеларусі, дзе пераважалі дробныя капіталістычныя і мануфактурныя прадпрыемствы, функцыянавалі таксама невялікія банкірскія канторы, якія займаліся крэдытнымі аперацыямі па абслугоўванні дробных прамыслоўцаў і гандляроў. Галоўнымі сферамі ўкладання сродкаў для камерцыйных банкаў былі гандаль, першасная апрацоўка лесу і льну.

Развіццё прамысловасці Беларусі знаходзілася пад уплывам сусветнага эканамічнага цыкла. Эканамічныя крызісы 1873 – 1875 гг. і 1881 – 1882 гг. прывялі да скарачэння дробнай і мануфактурнай вытворчасці пры захаванні росту ў фабрычна-заводскай прамысловасці. У 1890-я гг. назіраўся прамысловы ўздым, які ахапіў амаль усе галіны вытворчасці. Падчас яго сярэднегадавыя тэмпы прыросту прадукцыі склалі 8,2 %. Удзельная вага беларускай прамысловасці ў прамысловасці Расійскай імперыі склала каля 5 %, колькасць рабочых – 10 %.

152

У той жа час да пачатку XX ст. прамысловасць не пераўтварылася ў вядучы сектар эканомікі на землях Беларусі. Узровень яе развіцця быў невысокі ў параўнанні не толькі з краінамі Заходняй Еўропы, але і з іншымі рэгіёнамі еўрапейскай часткі Расійскай імперыі. Нягледзячы на рост фабрычна-завод- скай вытворчасці, асноўная прамысловая прадукцыя выраблялася ў межах ра- месна-саматужнай і дробнакапіталістычнай вытворчасці, заснаванай на перапрацоўцы мясцовай сыравіны, пры нізкім узроўні тэхнічнага забеспячэння. Асноўнымі прычынамі маруднага развіцця буйной прамысловасці з’яўляліся:

1)адсутнасць сыравіны, неабходнай для буйной вытворчасці. Перава-

жала сельскагаспадарчая, лясная і мінеральная сыравіна, на базе якой працавалі дробныя прадпрыемствы;

2)адсутнасць буйных капіталаў. Асноўныя капіталаўкладанні ў прамысловасць ажыццяўляла мясцовае яўрэйскае насельніцтва, якое было пазбаўлена правоў на валоданне зямлёй і яе нетрамі, не мела ў сваёй большасці значных сродкаў для заснавання буйных прадпрыемстваў і займалася ў асноўным рамяством. Буйны расійскі і замежны капітал лічыў больш выгадным для сябе ўкладанне сродкаў у гандаль і развіццё транспартнай інфраструктуры, а не ў прамысловасць;

3)каланіяльная палітыка царызму, які быў зацікаўлены ў паскораным развіцці найперш цэнтральных прамысловых раёнаў і ў захаванні Беларусі як аграрнага прыдатку імперыі.

Такім чынам, у другой палове XIX ст. мела месца істотнае развіццё прамысловай вытворчасці на землях Беларусі. Аднак у цэлым узровень яе развіцця ў агульнаеўрапейскім кантэксце быў невысокі.

12.4. Гарады, гандаль, транспартная сістэма

Істотным фактарам развіцця гарадоў, прамысловасці і гандлю на землях Беларусі ў другой палове XIX ст. стала шырокамаштабнае чыгуначнае будаўніцтва. Яно ажыццяўлялася па ініцыятыве царскага ўрада, а таксама буйнога расійскага і мясцовага капіталу. Галоўнымі матывамі будаўніцтва з’яўляліся патрэба ў інтэнсіфікацыі гандлёвых сувязяў, а таксама ваенна-стра- тэгічныя мэты. У 1860-я – 1890-я гг. праз тэрыторыю Беларусі пралеглі наступныя чыгункі:

Пецярбургска-Варшаўская (праз Гродна), пабудавана ў 1862 г.;

Рыга-Арлоўская (праз Дзвінск, Полацк, Віцебск), пабудавана ў 1866 г.;

Маскоўска-Брэсцкая (праз Смаленск, Оршу, Мінск, Баранавічы), пабудавана ў 1870-я гг.;

Лібава-Роменская (праз Вільню, Маладзечна, Мінск, Бабруйск, Жлобін), пабудавана ў 1871 – 1874 гг.;

Гомельска-Бранская, пабудавана ў 1877 г.;

153

Палескія: Пінск-Гомель, Беласток-Баранавічы, пабудаваныя ў 1882 –

1886 гг.;

Пецярбургска-Адэская (праз Віцебск, Оршу, Магілёў), пабудавана з канца XIX ст. да 1902 г.

На пачатку XX ст. Беларусь сярод рэгіёнаў Расійскай імперыі была на адным з першых месцаў па насычанасці чыгункамі. Узніклі буйныя чыгуначныя вузлы: Мінск, Віцебск, Гомель, Орша, Брэст, Баранавічы.

З пачаткам будаўніцтва чыгунак пачала хутка памяншацца роля кірмашовага гандлю. Усё большае значэнне набываў стацыянарны гандаль у крамах і лаўках. Гэта сведчыла пра тое, што рыначныя сувязі беларускіх гарадоў, мястэчак і вёсак, а таксама Беларусі ў цэлым з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі станавіліся больш трывалымі.

У гэты час тэрыторыя Беларусі інтэгравалася ў сістэму агульнарасійскага рынка. Спецыялізацыя гандлю Беларусі ў гэтай сістэме характарызавалася перавагай вывазу сельскагаспадарчай і лясной сыравіны. Разам з тым Беларусь выступала як рынак збыту прамысловых тавараў і збожжа, якія ўвозіліся з іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі. Захоўваліся знешнегандлёвыя сувязі

зкраінамі Заходняй Еўропы, асабліва з Германіяй. Структура экспарту і імпарту прадукцыі ў цэлым не змянілася ў параўнанні з папярэднім перыядам.

У другой палове XIX ст. назіраецца рост гарадоў у Беларусі. З 1860 па 1900 гг. колькасць гарадскога насельніцтва ўзрасла з 350 да 650 тыс. чалавек. Прычынамі росту з’яўляліся развіццё прамысловасці і гандлю, хуткае чыгуначнае будаўніцтва, ліквідацыя прыгоннай залежнасці сялян у выніку рэформы 1861 г. Значнымі гандлёва-прамысловымі цэнтрамі сталі найперш гарады, якія выступалі галоўнымі чыгуначнымі вузламі. Буйнейшым горадам Беларусі стаў Мінск, насельніцтва якога на 1897 г. налічвала 90 тыс. жыхароў. Узнікалі новыя формы транспартных камунікацый: з’явіліся конна-чыгуначныя дарогі (конкі) у Мінску і Магілёве (1890-я гг.), трамвай у Віцебску (1898 г.).

У той жа час у Беларусі не было буйных прамысловых цэнтраў. Галоўная прычына гэтага – спецыялізацыя беларускай прамысловасці на перапрацоўцы мясцовай сыравіны, што абумовіла яе размяшчэнне ў асноўным у сельскай мясцовасці і невялікіх мястэчках. Да канца XIX ст. толькі 31 % усёй прамысловай прадукцыі выраблялася ў гарадах.

У гарадах і мястэчках у гэты перыяд пачала фарміравацца новая сацыяльная структура, у якой дамінуючае месца займалі сацыяльныя класы індустрыяльнага грамадства – буржуазія і пралетарыят (рабочы клас).

Клас буржуазіі складаўся з уласнікаў гандлёвых і прамысловых капіталаў. Яго фарміраванне адбывалася з ліку дваран-прадпрымальнікаў, разбагацелых купцоў і мяшчан. Спецыфіка буржуазіі на беларускіх землях заключалася ў тым, што сярод яе пераважалі дробныя і сярэднія прадпрымальнікі.

154

Буржуазія была неаднароднай па нацыянальнай прыкмеце: асноўная маса два- ран-прадпрымальнікаў дэкларавала сябе рускімі або палякамі, большасць капіталістаў з ліку купцоў і мяшчан былі яўрэямі.

Клас пралетарыяту складалі вольнанаёмныя рабочыя, якія былі пазбаўлены ўласнасці на сродкі вытворчасці і працавалі на прадпрыемствах рознага тыпу за пэўную заработную плату. Яго фарміраванне адбывалася за кошт збяднелых сялян, рамеснікаў і дробных гандляроў. Асаблівасцямі структуры рабочага класа Беларусі былі распыленасць па дробных прадпрыемствах, нязначная ўдзельная вага занятых на буйных фабрыках, невялікая колькасць пастаянных і кваліфікаваных рабочых. Пралетарыят таксама з’яўляўся неаднародным па нацыянальнай прыкмеце: сярод кваліфікаваных кадраў чыгуначных майстэрань і дэпо, тэлеграфістаў пераважалі рускія, у дробнай і рамеснай прамысловасці, гандлі, сферы абслугоўвання – яўрэі; на будаўніча-рамонтных работах, прамысловых прадпрыемствах, у сельскай мясцовасці – беларусы.

У той жа час у сацыяльнай структуры гарадскога насельніцтва вялікую ўдзельную вагу складалі дробныя рамеснікі і гандляры, якія не належалі да асноўных класаў капіталістычнага грамадства. Гэта было вынікам панавання ў гарадах дробнай і рамесна-саматужнай прамысловасці.

Такім чынам, у эканоміцы беларускіх зямель у другой палове XIX ст. адбываўся працэс развіцця капіталістычных таварна-грашовых адносін. Аднак да пачатку XX ст. Беларусь заставалася аграрным краем; сельская гаспадарка мела ў значнай ступені натуральны характар; у прамысловасці дамінавала дробнакапіталістычная і рамесная вытворчасць, заснаваная на перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Гэта стала вынікам захавання значных феадальных перажыткаў у сельскай гаспадарцы, адсутнасці на тэрыторыі Беларусі значных рэсурсаў і капіталаў для развіцця буйной прамысловай вытворчасці, каланіяльнай палітыкі царызму.

Асноўныя паняцці для засваення

Адмена прыгоннага права 1861 г., часоваабавязаныя сяляне, адрэзкі, выкупныя плацяжы, воласць, рэформа дзяржаўных сялян 1867 г., адпрацовачная сістэма гаспадарання ў памешчыцкіх уладаннях, капіталістычная сістэма гаспадарання ў памешчыцкіх уладаннях, сусветны аграрны крызіс 1880-х – 1890-х гг., фабрычна-заводская прамысловасць, акцыянерныя кампаніі, камерцыйныя банкі, эканамічны крызіс, прамысловы ўздым, чыгуначнае будаўніцтва, агульнарасійскі рынак, буржуазія, пралетарыят.

155

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Якія прычыны падштурхнулі царскі ўрад да правядзення аграрнай рэформы 1861 г.?

2.Чаму царскі ўрад вырашыў пачаць правядзенне аграрнай рэформы з губерняў Беларусі і Літвы?

3.Якія асноўныя накірункі прадугледжвала аграрная рэформа 1861 г.?

4.Што азначае паняцце “часоваабавязаныя сяляне”? Чаму царскі ўрад імкнуўся павялічыць тэрмін залежнасці сялян ад памешчыкаў?

5.Растлумачце, з якой мэтай падчас рэформы 1861 г. праводзіліся адрэзкі сялянскай зямлі на карысць памешчыкаў.

6.На якіх умовах ажыццяўляўся выкуп сялянамі зямлі ва ўласнасць?

Зякой мэтай дзяржава выступіла пасярэднікам паміж памешчыкамі і сялянамі падчас выкупной здзелкі?

7.Які характар мела створаная ў выніку рэформы 1861 г. сістэма сялянскага самакіравання? Наколькі значнай была ступень яе самастойнасці?

8.Растлумачце, чаму адмена прыгоннага права ў Беларусі прайшла на больш выгадных для сялянства ўмовах у параўнанні з іншымірэгіёнаміРасійскай імперыі. Якія саступкі ў адносінах да сялянства зрабіў царызм у 1863– 1864 гг.?

9.Вызначце сутнасць і характар аграрнай рэформы 1861 г. Паразважайце над тым, якія наступствы яна мела для далейшага эканамічнага развіцця краю.

10.Якую структуру мела землеўладанне на землях Беларусі ў другой палове XIX ст.? Растлумачце прычыну значнай перавагі тут буйнога памешчыцкага землеўладання.

11.Якія фактары спрыялі развіццю рыначных адносін у сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове XIX ст.? У чым гэта выяўлялася?

12.Параўнайце асаблівасці капіталістычнай і адпрацовачнай форм гаспадарання ў памешчыцкіх уладаннях. Якая з гэтых форм у большай ступені спрыяла ўцягванню сельскай гаспадаркі ў рыначныя адносіны?

13.Якую ролю ў развіцці сельскай гаспадаркі Беларусі меў сусветны аграрны крызіс 1880-х – 1890-х гг.? Як змянілася ў выніку крызісу спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Беларусі?

14.Растлумачце, чаму ў выніку аграрнага крызісу 1880-х – 1890-х гг. адбывалася разарэнне значнай колькасці памешчыцкіх гаспадарак, якія выкарыстоўвалі адпрацовачныя формы гаспадарання, і ўмацоўвалася капіталістычная сістэма гаспадарання ў памешчыцкіх маёнтках.

15.Укажыце фактары, якія тармазілі працэс развіцця капіталістычных рыначных адносін у сельскай гаспадарцы.

16.Растлумачце прычыны хуткага развіцця фабрычна-заводскай вытворчасці ў канцы XIX ст. Чаму большасць фабрык на тэрыторыі Беларусі былі адносна невялікімі?

156

17.Назавіце самыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы, якія ўзніклі ў Беларусі ў другой палове XIX ст.

18.Што такое акцыянерныя кампаніі? Якую ролю яны мелі ў развіцці прамысловасці Беларусі ў другой палове XIX ст.?

19.Які характар мела структура прамысловасці Беларусі другой паловы XIX ст.? Чым абумоўлена такая структура?

20.Якую ролю ў эканамічным развіцці Беларусі адыгрывалі банкі? Растлумачце, чаму банкаўскі капітал лічыў за лепшае ўкладваць сродкі ў гандаль

іпершасную апрацоўку сыравіны, а не ў развіццё прамысловасці.

21.Паспрабуйце растлумачыць, чаму царскі ўрад не быў зацікаўлены ў развіцці буйной прамысловасці на землях Беларусі.

22.Якую ролю ў развіцці прамысловасці і гандлю Беларусі мела чыгуначнае будаўніцтва другой паловы XIX ст.? Назавіце асноўныя чыгункі, пабудаваныя ў гэты перыяд.

23.Як і чаму будаўніцтва чыгунак абумовіла змены ў структуры гандлю на тэрыторыі Беларусі?

24.Які характар мела спецыялізацыя Беларусі ў сістэме агульнарасійскага рынку?

25.Вызначце прычыны росту гарадскога насельніцтва ў другой палове XIX ст. Якія гарады развіваліся найбольш хуткімі тэмпамі?

26.Ці можна весці гаворку пра фарміраванне на землях Беларусі буйных індустрыяльных цэнтраў? Чым можна патлумачыць дадзеную сітуацыю?

27.Якія новыя сацыяльныя класы сфарміраваліся ў беларускіх гарадах і мястэчках у другой палове XIX ст.?

28.Апішыце ўзровень развіцця эканомікі Беларусі ў другой палове XIX ст. у цэлым і растлумачце прычыны гэтага.

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Падрыхтоўка і ажыццяўленне аграрнай рэформы 1861 г. у Беларусі.

2.Сялянскае пытанне і паўстанне 1863 – 1864 гг.

3.Фарміраванне сістэмы сялянскага самакіравання.

4.Рэгіянальная спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі ў другой палове XIX ст.

5.Сусветны аграрны крызіс 1880-х – 1890-х гг. і Беларусь.

6.Развіццё фабрычна-заводскай прамысловасці ў Беларусі ў другой палове XIX ст.

7.Чыгуначнае будаўніцтва ў Беларусі ў другой палове XIX ст.

8.Змены ў беларускім горадзе другой паловы XIX ст.

157

Тэма 13. Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі

ўдругой палове XIX ст.

1.Паўстанне 1863 г.: перадумовы, ход, вынікі.

2.Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці XIX ст.

3.Грамадска-палітычны рух у апошняй трэці XIX ст.

4.Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці XIX ст.

13.1.Паўстанне 1863 г.: перадумовы, ход, вынікі

З сярэдзіны XIX ст. у палітыцы царызму выявіліся некаторыя змены. Паражэнне Расійскай імперыі ў Крымскай вайне 1853 – 1856 гг. выявіла эканамічную і тэхнічную адсталасць Расіі ў параўнанні з развітымі заходнееўрапейскімі дзяржавамі. Кіруючыя колы імперыі ўсведамлялі неабходнасць правядзення рэформ у розных сферах грамадскага жыцця, накіраваных на мадэрнізацыю грамадства, вынікам чаго стала адмена прыгоннага права ў 1861 г.

Правядзенне рэформ выклікала некаторую лібералізацыю грамадскапалітычнага жыцця ў Расійскай імперыі, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі. Яна звязвалася з пачаткам царавання новага імператара Аляксандра ІІ (1855 – 1881 гг.). У першыя гады яго праўлення была праведзена амністыя палітычных зняволеных, якая распаўсюджвалася на былых дзекабрыстаў, удзельнікаў паўстання 1830 – 1831 гг. і г.д., былі паслаблены цэнзура, абмежаванні ў адносінах да нацыянальных і канфесійных меншасцяў.

Падобныя рэформы выклікалі ўздым грамадскай актыўнасці ў былым Каралеўстве Польскім і на землях былога ВКЛ. Пачынаючы з 1860 г. у Варшаве і іншых польскіх гарадах перыядычна адбываліся патрыятычныя маніфестацыі, прысвечаныя памяці знакамітых палякаў ці прымеркаваныя да нацыянальных памятных дат. У хуткім часе падобныя акцыі прайшлі і ў гарадах на землях былога ВКЛ. Асноўнымі ўдзельнікамі маніфестацый былі інтэлігенцыя, студэнцкая і вучнёўская моладзь, каталіцкае духавенства, прадстаўнікі сярэдніх слаёў польскамоўнага гарадскога насельніцтва. У грамадскай думцы ўзніклі спадзяванні на аднаўленне аўтаноміі Каралеўства Польскага.

На мяжы 1850-х – 1860-х гг. аўтанамісцкія настроі актывізаваліся і сярод грамадскай эліты на землях былога ВКЛ. Цэнтрам руху за аўтаномію дадзеных зямель сталі Віленскі музей старажытнасцяў і створаная пры ім Археалагічная камісія (створаны ў 1855 г.). Найбольш актыўнымі дзеячамі гэта-

га руху з’яўляліся Адам Кіркор, Яўстахій і Канстанцін Тышкевічы, Міхал Ба-

лінскі, Тэадор Нарбут. Ідэйным выразнікам руху стаў часопіс “Віленскі партфель” (рэдактар – А. Кіркор), які выдаваўся з канца 1850-х гг. Палітычным адлюстраваннем дзейнасці руху сталі праекты рэфармавання грамадства, адрасаваныя расійскаму імператару Аляксандру ІІ.

158

Аднак царскі ўрад адмаўляў ідэю палітычнай аўтаноміі як зямель былога ВКЛ, так і Польшчы. На мяжы 1850-х – 1860-х гг. палітыка частковых саступак мясцовым элітам спалучалася з рэпрэсіямі ў адносінах да ўдзельнікаў польскага нацыянальнага руху. Так, у красавіку 1861 г. у Варшаве была расстраляна дэманстрацыя, загінула больш за 100 чалавек. Няздольнасць царскага ўрада вырашыць “польскае пытанне” садзейнічала радыкалізацыі грамадскага руху ў Польшчы і на землях былога ВКЛ. У 1861 – 1863 гг. сфарміравалася сетка падпольных арганізацый польскага нацыянальна-вызваленчага руху, якія ставілі сваёй мэтай аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай шляхам паўстання.

У межах польскага нацыянальна-вызваленчага руху ў гэты перыяд вылучаліся дзве плыні – белыя і чырвоныя.

 

Белыя

Чырвоныя

Асноўныя арганізацыі

Гарадская дэлегацыя і

Цэнтральны нацыянальны

 

Дырэкторыя ў Варшаве

камітэт у Варшаве

 

 

 

Лідары плыні

Анджэй Замойскі,

Яраслаў Дамброўскі,

 

Леапольд Кроненберг,

Канстанцін Каліноўскі,

 

Якуб Гейштар

Валерый Урублеўскі

 

 

 

Сацыяльны склад

буйныя землеўласнікі,

дробная і сярэдняя шляхта,

 

купцы, частка інтэлігенцыі,

частка інтэлігенцыі, студэнц-

 

каталіцкае духавенства

кая і вучнёўская моладзь, част-

 

 

кова каталіцкае духавенства

 

 

 

Праграма нацыянальна-

аднаўленне незалежнасці

аднаўленне Рэчы Паспалітай

дзяржаўнага будаўніцтва

Рэчы Паспалітай у межах

у межах 1772 г. як федэрацыі

 

1772 г. як нацыянальнай

Польшчы з землямі Беларусі,

 

польскай дзяржавы

Літвы, Украіны

Сацыяльна-палітычная

дэмакратычная рэспубліка

дэмакратычная рэспубліка з

праграма

з захаваннем прывілеяў для

роўнымі правамі для прад-

 

шляхты; захаваннеў асноў-

стаўнікоў усіх сацыяльных

 

ным існуючай сацыяльна-

слаёў насельніцтва; правя-

 

эканамічнай сістэмы

дзенне радыкальнай аграрнай

 

 

рэформы

 

 

 

Метады рэалізацыі

арыентацыя на кампраміс з

арыентацыя на арганізацыю

мэтаў

царызмам або на дапамогу

ўсенароднага масавага паў-

 

замежных дзяржаў –

стання з удзелам усіх слаёў

 

Англіі і Францыі

насельніцтва

Летам 1862 г. у Вільні з мэтай падрыхтоўкі да паўстання ў краі быў створаны Літоўскі правінцыйны камітэт (ЛПК). Фармальна ён быў падначалены Цэнтральнаму нацыянальнаму камітэту ў Варшаве. У ЛПК уваходзілі прадстаўнікі як “чырвоных”, так і “белых”, аднак перавага належала “чырвоным” на чале з Канстанцінам Каліноўскім. ЛПК займаўся стварэннем мясцовых падпольных арганізацый, зборам грошай і зброі для арганізацыі паўстан-

159

ня, правядзеннем прапаганды сярод насельніцтва. Друкаванымі выданнямі ЛПК былі падпольныя газеты “Мужыцкая праўда” (на беларускай мове, выйшла 7 нумароў) і “Сцяг свабоды” (на польскай мове, выйшла 3 нумары). Выданне беларускамоўнай “Мужыцкай праўды” было абумоўлена імкненнем “чырвоных” прыцягнуць беларускае сялянства да паўстання на хвалі ўздыму сялянскага руху пасля аграрнай рэформы 1861 г. На старонках выдання шырока асвятлялася сацыяльная праблематыка, асуджаліся метады правядзення царскім урадам аграрнай рэформы.

Устудзені 1863 г. у Польшчы пачалося ўзброенае паўстанне. Цэнтральны нацыянальны камітэт 22 студзеня 1863 г. абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і выдаў Маніфест, у якім змяшчаўся заклік да паўстання, абвяшчаліся аднаўленне Рэчы Паспалітай, свабода і роўнасць усіх грамадзян незалежна ад сацыяльнага і нацыянальнага паходжання. Да Маніфеста далучаліся два зямельныя дэкрэты, паводле якіх прадугледжваліся скасаванне ўсіх феадальных павіннасцей для сялян, пераход ва ўласнасць сялян надзелаў, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, перадача беззямельным сялянам невялікіх надзелаў за кошт дзяржаўных маёнткаў.

Ухуткім часе паўстанне распаўсюдзілася на землі Беларусі і Літвы. 1 лютага 1863 г. ЛПК выдаў адозву да насельніцтва з заклікам падтрымаць паўстанне, абвясціў аб падпарадкаванні Часоваму нацыянальнаму ўраду ў Польшчы і аб падтрымцы яго праграмы. ЛПК быў пераўтвораны ў Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім. Да вясны 1863 г.

на тэрыторыі Літвы, а таксама заходняй і цэнтральнай часткі Беларусі былі створаны падпольныя органы ўлады і паўстанцкія атрады. Пачаліся сутычкі паўстанцаў з царскімі войскамі і паліцыяй.

Асноўную масу паўстанцаў складалі прадстаўнікі дробнай і сярэдняй шляхты, студэнцкая і вучнёўская моладзь. Каля 20 % паўстанцаў складалі касінеры. Арганізатары паўстання спрабавалі пашырыць яго геаграфію на ўсход

іпоўнач: у красавіку 1863 г. паўстанцкі атрад на чале з Л. Звяждоўскім пры падтрымцы студэнтаў мясцовага земляробчага інстытута на адзін дзень заняў Горкі; напрыканцы красавіка атрад на чале з З. Серакоўскім спрабаваў ажыццявіць рэйд на тэрыторыю Латвіі, аднак быў разбіты расійскімі войскамі ў бітве каля Біржаў. Вясна 1863 г. стала часам найбольшага ўздыму паўстання. 8 мая 1863 г. каля в. Мілавіды адбыўся буйнейшы бой паміж паўстанцамі і расійскімі войскамі.

Ход паўстання суправаджаўся суперніцтвам у лагеры паўстанцаў паміж “чырвонымі” і “белымі”: у студзені – сакавіку 1863 г. перавага ў кіраўніцтве паўстаннем належала “чырвоным”, у сакавіку 1863 г. вядучая роля перайшла да “белых”. Адлюстраваннем гэтага стала замена Часовага правінцыйнага ўрада Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім Аддзелам кіравання правінцыямі Літвы на чале з прадстаўніком “белых” Якубам Гейштарам. З чэрвеня

160