Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
54
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Рух дзекабрыстаў сфарміраваўся ў асяроддзі ліберальна настроенага расійскага дваранства. На тэрыторыі Беларусі ён распаўсюджваўся сярод афіцэрства дыслацыраваных тут частак расійскай арміі. Дзекабрысты выступалі за ліквідацыю самадзяржаўя і правядзенне ў грамадстве шырокіх рэформ (у першую чаргу – ліквідацыю прыгонніцтва). Рухаючай сілай пераўтварэнняў абвяшчалася прагрэсіўнае дваранства.

У1823 г. быў распрацаваны “Бабруйскі план паўстання”, які прадугледжваў арышт цара Аляксандра І падчас яго прыезду ў Бабруйскую крэпасць для агляду войска. Пасля гэтага планаваўся паход на Маскву пры адначасовым паўстанні ў Пецярбургу. Аднак з-за няўдалай падрыхтоўкі план не быў ажыццёўлены.

Пад уплывам дзекабрыстаў у 1825 г. сярод афіцэраў Літоўскага асобага корпуса на Гродзеншчыне было створана канспіратыўнае “Таварыства ваенных сяброў” на чале з К. Ігельстромам. Пры таварыстве дзейнічалі дзве тайныя арганізацыі: “Згода”, якая складалася з грамадзянскіх асоб (пераважна інтэлігенцыі) і “Заране”, у якую ўваходзілі вучні Беластоцкай і Свіслацкай гімназій.

14 снежня 1825 г., пасля смерці цара Аляксандра І і падчас уступлення на трон Мікалая І (1825 – 1855 гг.) дзекабрысты паднялі няўдалае паўстанне ў Пецярбургу. У снежні 1825 і лютым 1826 гг. былі спробы ўзняць паўстанне сярод салдат Бабруйскай крэпасці. Усе выступленні дзекабрыстаў былі падаўлены царскімі ўладамі, іх удзельнікі падвергліся жорсткім рэпрэсіям.

Упершай палове 1820-х гг. мелі месца спробы наладжвання сувязяў паміж польскім нацыянальна-вызваленчым і дзекабрысцкім рухам. Галоўнай праблемай устанаўлення саюзу з’яўляліся дзяржаўна-палітычныя адносіны будучых Польшчы і Расіі. Польскія дзеячы выступалі за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Большасць дзекабрыстаў дапускалі незалежнасць Польшчы, але пры захаванні пад уладай Расіі зямель былога ВКЛ і Украіны.

Разгром апазіцыйных арганізацый на тэрыторыі Беларусі не спыніў, аднак, далейшага развіцця грамадска-палітычнага руху. Сярод дзеячаў польскага нацыянальна-вызваленчага руху выспявала ідэя неабходнасці ўзброенай барацьбы за адраджэнне Рэчы Паспалітай.

10.4. Паўстанне 1830 – 1831 гг. і Беларусь

28 – 29 лістапада 1830 г. у Каралеўстве Польскім пачалося паўстанне, якое часткова ахапіла таксама землі Беларусі, Літвы і Украіны. Асноўнымі прычынамі паўстання былі абмежаванне царызмам аўтаноміі Каралеўства Польскага, пастаянныя парушэнні Канстытуцыі 1815 г. і рэпрэсіўная палітыка царызму ў сферах грамадска-палітычнага і культурнага жыцця.

Непасрэдным штуршком да пачатку паўстання з’явілася вестка аб намеры цара Мікалая I паслаць польскае войска на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі і Бельгіі ў 1830 г. Паўстанне пачалося ў польскіх вайсковых частках,

131

размешчаных у Варшаве, да якіх далучылася значная частка насельніцтва Варшавы. Расійскія войскі пакінулі Варшаву, а ў пачатку снежня – і Каралеўства Польскае. 18 снежня 1830 г. польскі сойм абвясціў нацыянальнае паўстанне, а ў студзені 1831 г. афіцыйна пазбавіў польскага трону Мікалая І і дынастыю Раманавых. У якасці органа вышэйшай выканаўчай улады быў створаны Нацыянальны ўрад на чале з Адамам Чартарыйскім. Урад разлічваў дамагчыся незалежнасці Польшчы дзякуючы падтрымцы буйнейшых еўрапейскіх дзяржаў, у першую чаргу Англіі і Францыі.

Гэтыя падзеі выклікалі вайну паміж Расіяй і паўстаўшай Польшчай, якая працягвалася з лютага да кастрычніка 1831 г. У яе ходзе ўмоўна можна вылучыць два этапы:

1)люты– май1831г.– захаваннеадноснайраўнавагіпаміжваюючымібакамі;

2)чэрвень – кастрычнік 1831 г. – наступленне расійскай арміі і разгром паўстання.

Сярод удзельнікаў паўстання вызначыліся дзве плыні:

Плынь

Асноўныя

Асноўныя ідэі

прадстаўнікі

 

 

Кансерватыўная

Адам Чартарыйскі

Аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах

1772 г. як нацыянальнай польскай дзяржа-

 

 

вы ў форме канстытуцыйнай манархіі; заха-

 

 

ванне прывілеяванага статусу шляхецкага

 

 

саслоўя; вызначэнне шляхты галоўнай ру-

 

 

хаючай сілай паўстання.

Радыкальная

Іахім Лелявель

Аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах

1772 г. як нацыянальнай польскай дзяржа-

 

 

 

 

вы ў форме рэспублікі; правядзенне сацы-

 

 

яльна-палітычных рэформ, накіраваных на

 

 

пераўтварэнне Польшчы ў дэмакратычную

 

 

дзяржаву; ліквідацыя прыгонніцтва; апора

 

 

на шырокія сацыяльныя пласты насельніц-

 

 

тва ў правядзенні паўстання.

Пануючая роля ў кіраўніцтве паўстаннем належала кансерватарам. Праекты сацыяльных рэформ, прапанаваныя радыкаламі, не былі разгледжаны.

Паўстанцкія ўлады Каралеўства Польскага вялікую ўвагу надавалі перспектыве распаўсюджання паўстання на землях былога ВКЛ і Правабярэжнай Украіны. 25 студзеня 1831 г. Нацыянальны ўрад у Варшаве звярнуўся да жыхароў Беларусі, Літвы і Украіны з заклікам да паўстання. У студзені – лютым 1831 г. для падрыхтоўкі паўстання быў створаны падпольны Віленскі цэнтральны камітэт. Аднак ён не змог забяспечыць адначасовае выступленне паўстанцаў і каардынацыю іх дзеянняў у розных раёнах, таму паўстанне пачыналася ізалявана па асобных паветах.

У канцы сакавіка – красавіку 1831 г. паўстанне ахапіла Літву і паўноч- на-заходнюю частку Беларусі (Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі і Дзісненскі

132

паветы); у маі – Гродзенскую губерню, у чэрвені – ліпені – Рэчыцкі, Мазырскі і Пінскі паветы, а таксама Валынь. У маі 1831 г. на дапамогу паўстанцам на Віленшчыне і Гродзеншчыне быў накіраваны 12-тысячны польскі корпус Г. Гелгуда. 19 чэрвеня 1831 г. каля Вільні адбылася буйнейшая за ўвесь час паўстання бітва на тэрыторыі былога ВКЛ, у якой перамагло расійскае войска.

Падчас паўстання ў кожным павеце шляхта выбірала ўрад і вайсковага камандзіра. Урады прыводзілі да прысягі мясцовае насельніцтва, ажыццяўлялі наборы ў паўстанцкія атрады, выдавалі адозвы з заклікамі далучыцца да барацьбы. Галоўнай рухаючай сілай паўстання з’яўлялася дробная і сярэдняя шляхта. Сялянства ў пераважнай большасці ставілася да паўстання індыферэнтна з-за адсутнасці сацыяльных кампанентаў у праграме паўстанцаў. Усяго ў паўстанні на тэрыторыі Беларусі прыняло ўдзел каля 30 тыс. чалавек.

Царскі ўрад у кантэксце барацьбы з паўстаннем са снежня 1830 г. увёў на тэрыторыі заходняй часткі Беларусі і Літвы ваеннае становішча. Шляхці- цаў-паўстанцаў прыцягвалі да суда, a іх маёнткі канфіскоўвалі. У той жа час з мэтай перацягнуць на свой бок сялянства ў красавіку 1831 г. цар выдаў загад, паводле якога сялянам дараваўся ўдзел у паўстанні, калі яны добраахвотна пакінуць паўстанцкія атрады.

У жніўні 1831 г. паўстанне было канчаткова падаўлена на тэрыторыі Беларусі і Літвы, а ў кастрычніку – на тэрыторыі Польшчы. Значная частка паўстанцаў накіравалася ў эміграцыю. Шмат удзельнікаў паўстання было рэпрэсіравана, у Сібір выселены тысячы шляхецкіх сем’яў. Маёмасць рэпрэсіраваных і эміграваўшых удзельнікаў паўстання падлягала канфіскацыі. Непасрэдным вынікам паўстання было скасаванне аўтаноміі Каралеўства Польскага. Былі ліквідаваны асобнае польскае войска і Літоўскі асобны корпус.

Да ліку асноўных прычын паражэння паўстання належаць:

слабая матэрыяльна-тэхнічная і арганізацыйная падрыхтоўка паўстання;

істотная перавага царызму ў матэрыяльных і людскіх рэсурсах у параўнанні з польскай паўстанцкай уладай;

нежаданне паўстанцкіх улад вырашаць сялянскае пытанне, што абумовіла вузкасць сацыяльнай базы паўстання;

неўмяшанне заходніх дзяржаў у ход узброенай барацьбы насуперак спадзяванням паўстанцаў.

10.5. Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-я – 1850-я гг.

Шырокі ўдзел шляхты з тэрыторый Беларусі і Літвы ў паўстанні 1830 – 1831 гг. абумовіў змены ў палітыцы царызму. У азначаны перыяд адбываецца адыход ад палітыкі кампрамісу ў адносінах да мясцовай шляхты і рэалізуецца курс на паслядоўную русіфікацыю краю. У 1832 г. пры ўрадзе Расійскай імперыі быў створаны “Асобы камітэт па справах заходніх губерняў” з мэтай

133

распрацоўкі і ажыццяўлення мерапрыемстваў па русіфікацыі краю ў розных сферах сацыяльнага жыцця.

Можна вылучыць асноўныя накірункі палітыкі царызму ў разглядаемы перыяд:

1)Русіфікацыя заканадаўства. У 1830 – 1831 гг. было адменена дзеян-

не Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях, а ў 1840 г. – на ўсёй тэрыторыі былога ВКЛ. Замест яго ўводзілася расійскае заканадаўства.

2)Русіфікацыя адміністрацыйнай сістэмы. На падставе царскіх указаў ад 30 кастрычніка 1831 г. і 11 студзеня 1832 г. усім дзяржаўным установам і пасадам на землях былога ВКЛ былі дадзены расійскія назвы. Паводле ўказаў ад 1832 г., дзейнасць усіх судовых устаноў пераведзена на рускую мову. У мясцовыя адміністрацыйныя і судовыя ўстановы сталі запрашаць чыноўнікаў з расійскіх губерняў, якіх заахвочвалі павышанымі акладамі і хуткім кар’ерным ростам, магчымасцю на ільготных умовах набываць зямельныя ўладанні. Указам ад 18 чэрвеня 1840 г. цар Мікалай I забараніў выкарыстоўваць назвы “Беларусь” і “Літва” – замест іх уводзілася назва Северо-Западный край”.

3)Русіфікацыя землеўладання. Адбылася канфіскацыя зямельных уладанняў удзельнікаў паўстання, якія на ільготных умовах раздаваліся расійскім дваранам. Тым не менш, у структуры памешчыцкага землеўладання колькасна пераважала “польскае”.

4)Узмацненне палітыкі “разбору шляхты”. Паводле царскіх указаў ад

1831, 1847 і 1857 гг. зрабіліся больш жорсткімі ўмовы пацвярджэння шляхецкага статусу – доказам гэтага маглі быць толькі арыгіналы прывілеяў і граматы вялікіх князёў або каралёў. Тыя, хто іх не меў, пазбаўляліся права валодання маёнткамі з прыгоннымі і пераводзіліся ў падатковыя саслоўі. Усё гэта прывяло да таго, што за некалькі дзесяцігоддзяў колькасць шляхты ў Беларусі скарацілася з 12 – 13 % да 3 % ад агульнай колькасці насельніцтва.

5)Дыскрымінацыйная палітыка ў дачыненні да рымска-каталіцкай і ўніяцкай цэркваў. Пасля падаўлення паўстання на тэрыторыі Беларусі быў ліквідаваны 191 з 304 каталіцкіх кляштараў. Большасць з іх была пераўтворана ў прыходскія касцёлы ці перададзена праваслаўнай царкве. Таксама зачыняліся або пераўтвараліся ў праваслаўныя цэрквы некаторыя каталіцкія касцёлы. У кастрычніку 1836 г. улады забаранілі службовым асобам касцёла ў Беларусі весці публічныя пропаведзі на польскай мове без папярэдняй цэнзуры.

У1836 г. быў выдадзены указ аб забароне духавенству неправаслаўнага веравызнання набываць у прыгоннае ўладанне праваслаўных сялян, а ў 1841 г. адбылася канфіскацыя нерухомасці ў каталіцкага духавенства. Уніяцкая царква была поўнасцю ліквідавана. У лютым 1839 г. у Полацку пад кантролем дзяржаўных улад быў скліканы сабор іерархаў уніяцкай царквы, на якім прыняты акт аб далучэнні да праваслаўнай царквы. Усе ўніяты, якія складалі на той час большасць насельніцтва Беларусі, прымусова пераводзіліся ў праваслаўе.

134

6)Русіфікацыя адукацыі. У 1832 г. улады зачынілі Віленскі ўніверсітэт як ачаг вальнадумства і распаўсюджвання польскага нацыянальна-вызвален- чага руху. Таксама былі зачынены ўсе навучальныя ўстановы, арганізаваныя каталіцкімі ордэнамі. Навучанне ў школах цалкам пераводзілася на рускую мову. З 1836 г. забаронена выкладанне ў школах польскай мовы як вучэбнага прадмета. Для працы ў сістэме адукацыі актыўна прыцягвалі настаўнікаў з расійскіх губерняў.

7)Узмацненне ідэалагічнай працы сярод насельніцтва. У 1830-я гг. кан-

цэптуальна сфарміравалася афіцыйная дзяржаўная ідэалогія Расійскай імперыі, сутнасць якой заключаецца ў формуле “Праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць”. Спецыфіка гэтай ідэалогіі на тэрыторыі Беларусі праяўляецца ў фарміраванні канцэпцыі т.зв. заходнерусізму. Паводле яе, карэннае насельніцтва Беларусі абвяшчаецца заходняй часткай адзінага рускага народа, а фундаментам дадзенага адзінства з’яўляецца праваслаўе. Цэнтрамі прапаганды дзяржаўнай ідэалогіі становяцца праваслаўная царква, школа і афіцыйны друк, галоўную ролю сярод якіх мелі мясцовыя перыядычныя выданні “Губернские ведомости”, якія пачалі выдавацца з канца 1830-х гг. ва ўсіх губернскіх цэнтрах.

У выніку ажыццёўленых мерапрыемстваў узмацніўся рэпрэсіўны характар дзяржаўнай улады, умацаваліся пазіцыі рускага дваранства і чыноўніцтва ў розных сферах грамадскага жыцця Беларусі. Але разам з тым польская шляхта здолела захаваць значны ўплыў у сістэме землеўладання, у пэўнай ступені – і ў сістэме адміністрацыі і культуры. Дадзеная сітуацыя з’яўлялася глебай для ўзнікнення новых сацыяльна-палітычных канфліктаў.

10.6.Грамадска-палітычны рух на землях Беларусі

ў1830-я – 1850-я гг.

Падаўленне паўстання 1830 – 1831 гг. прывяло да заняпаду грамадскапалітычнага руху на тэрыторыі Беларусі. Большасць дзеячаў польскага на- цыянальна-вызваленчага руху эмігравала. Пераважная частка мясцовай шляхты перайшла на пазіцыі згодніцтва з царскім урадам. У грамадскім жыцці ўзмацніліся ідэі кансерватызму, цэнтрамі распаўсюджання якіх станавіліся польскамоўныя перыядычныя выданні, што выходзілі як у Вільні (“Рубон”), так і за межамі тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай (“Пецярбургскі штотыднёвік”).

Разам з тым, у абмежаваных формах працягвалася дзейнасць польскага нацыянальна-вызваленчага руху. На працягу 1830-х гг. ажыццяўляліся спробы засылкі на тэрыторыю былога ВКЛ эмісараў польскіх эмігранцкіх арганізацый, якія павінны былі ствараць з мясцовых жыхароў узброеныя атрады для разгортвання партызанскай барацьбы. Найбольш значнай такой спробай з’яўлялася “экспедыцыя палкоўніка Ю. Заліўскага” 1833 г. Аднак істотных вынікаў падобныя акцыі не атрымалі. Большасць эмісараў былі арыштаваны ўладамі.

135

У 1830-я – 1840-я гг. у розных гарадах былога ВКЛ узнікалі падпольныя арганізацыі польскага нацыянальна-вызваленчага руху: “Садружнасць польскага народа”, якая мела свае аддзяленні на тэрыторыі былога ВКЛ (1835 –

1837 гг.), “Дэмакратычнае таварыства” ў Вільні (1836 – 1838 гг.), “Брацкі саюз літоўскай моладзі” (1846 – 1849 гг.) з аддзяленнямі ў Вільні, Ашмянах,

Гродне, Лідзе і Мінску, Мінская таемная арганізацыя (1848 – 1849 гг.). Пера-

важную большасць членаў дадзеных арганізацый складалі прадстаўнікі радыкальна настроенай шляхецкай моладзі. Гэтыя арганізацыі разам з патрабаваннямі аднаўлення незалежнасці Рэчы Паспалітай змяшчалі ў сваіх праграмах патрабаванні істотных грамадска-палітычных пераўтварэнняў у будучай незалежнай дзяржаве. Найлепшай формай дзяржаўна-палітычнага ўладкавання абвяшчалася дэмакратычная рэспубліка, у якой павінны гарантавацца свабода і роўнасць усіх людзей, падкрэслівалася неабходнасць ліквідацыі саслоўных прывілеяў і прыгоннага права. У якасці шляху да рэалізацыі сацыяльна-палі- тычных ідэалаў сцвярджалася нацыянальна-дэмакратычная рэвалюцыя, рухаючай сілай якой павінны былі стаць усе сацыяльныя слаі грамадства, а не толькі шляхта.

Аднак істотнага ўплыву на грамадска-палітычныя працэсы на землях Беларусі дадзеныя арганізацыі не мелі. Усе яны былі выкрыты царскімі ўладамі, а іх дзеячы рэпрэсіраваны.

Асноўныя паняццідля засваення

Беларускае каталіцкае біскупства, гарадская дума, генерал-губернатар- ства, губерня, губернскія і павятовыя дваранскія сходы, губерня, мяжа яўрэйскай аселасці, павет, падушны падатак, “разбор шляхты”, рэкруцкая павіннасць, Варшаўскае герцагства, Часовая ўрадавая камісія ВКЛ, Каралеўства Польскае, масоны, польскі нацыянальна-вызваленчы рух, дзекабрысты, філаматы, прамяністыя, філарэты, шляхецкі рэвалюцыянарызм, “Патрыятычнае таварыстыства”, “Бабруйскі план паўстання”, “Таварыства ваенных сяброў”, паўстанне 1830 – 1831 гг., Віленскі цэнтральны камітэт, “Асобы камітэт па справах заходніх губерняў”, русіфікацыя, “Северо-Западный край”, Полацкі сабор 1839 г., заходнерусізм, “Садружнасць польскага народа”, “Дэмакратычнае таварыства”, “Брацкі саюз літоўскай моладзі”.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Які характар мела сістэма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі пасля яе ўключэння ў склад Расійскай імперыі? Якія адміністрацый- на-тэрытарыяльныя адзінкі былі сфарміраваны?

2.Дайце характарыстыку сістэме дзяржаўнага кіравання, якая склалася на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XIX стст.

136

3.Параўнайце прававое становішча шляхты беларускіх зямель да і пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Якія прывілеі былі захаваны за шляхтай, а якія былі страчаны?

4.Растлумачце, у чым палягала сутнасць палітыкі “разбору шляхты”? Чаму палітыка царызму адносна дробнай шляхты мела рэпрэсіўны характар?

5.Прааналізуйце, як змянілася становішча гарадскога насельніцтва пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Якія новыя павіннасці былі ўведзены для мяшчанства?

6.У чым выражалася ўзмацненне эксплуатацыі сялянства пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі? Як змяніліся дзяржаўныя павіннасці сялянства?

7.Вызначце асноўныя накірункі палітыкі царызму ў дачыненні да яўрэяў. Паспрабуйце растлумачыць, чым было абгрунтавана з боку царскіх улад увядзенне мяжы яўрэйскай аселасці.

8.Параўнайце прававое становішча рымска-каталіцкай і ўніяцкай цэркваў у Расійскай імперыі. Растлумачце прычыну адрозненняў.

9.Растлумачце, чаму царскія ўлады захавалі на тэрыторыі Расійскай імперыідзейнасць ордэна езуітаў, нягледзячы на яго роспуск па ініцыятыве папства.

10.Якія пазіцыі ў адносінах да супрацьстаяння Расіі і Францыі займалі прадстаўнікі палітычнай эліты былога ВКЛ напярэдадні вайны 1812 г.?

11.Якія характар мелі баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў першы перыяд вайны 1812 г.? Растлумачце прычыны першапачатковых перамог французскага войска.

12.Які характар мелі адносіны розных груп насельніцтва Беларусі да французскіх улад на акупаванай тэрыторыі? Растлумачце прычыны і матывы гэтых адносін.

13.Прааналізуйце асноўныя накірункі палітыкі французскай адміністрацыі на землях былога ВКЛ. Вызначце характар і матывы дадзенай палітыкі.

14.Вызначце характар баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі ў апошні перыяд вайны 1812 г. Растлумачце прычыны паражэнняў французскага войска.

15.Якія вынікі мела вайна 1812 г. для розных груп насельніцтва

Беларусі?

16.Чым можна растлумачыць ажыўленне грамадска-палітычнага жыцця на землях былога ВКЛ у другой палове 1810-х – пачатку 1820-х гг.? Якія грамадскія арганізацыіфункцыянуюць у гэты час?

17.Прасачыце, як змянялася палітыка царызму ў адносінах да “польскага пытання” на працягу другой паловы 1810-х – першай паловы 1820-х гг.? Да якіх палітычных наступстваў гэта прывяло?

137

18.Назавіце асноўныя накірункі апазіцыйнага руху на тэрыторыі Беларусі ў першай палове 1820-х гг.. Якія паміж імі меліся агульныя рысы і разыходжанні?

19.Ахарактарызуйце сацыяльныя і ідэйныя асновы польскага нацыя- нальна-вызваленчага руху першай паловы 1820-х гг. Растлумачце сутнасць ідэі шляхецкага рэвалюцыянарызму.

20.Хто такія дзекабрысты? Ахарактарызуйце ідэалогію і сацыяльны склад дзекабрысцкага руху.

21.Вызначце прычыны і перадумовы паўстання 1830 – 1831 гг.

22.Якія мерапрыемствы ажыццяўляліся паўстанцкімі ўладамі Польшчы

ў1830 – 1831 гг.? Вызначце характар дадзеных мерапрыемстваў.

23.Якія палітычныя плыні вылучаліся сярод удзельнікаў паўстання

1830 – 1831 гг.?

24.Якія тэрыторыі ахапіў паўстанцкі рух у 1830 – 1831 гг. у Беларусі? Якія сацыяльныя групы насельніцтва пераважна ўдзельнічалі ў паўстанні?

25.Назавіце асноўныя прычыны паражэння паўстання 1830 – 1831 гг.

26.Пакажыце асноўныя накірункі палітыкі царызму пасля падаўлення паўстання 1830 – 1831 гг.

27.Назавіце прычыны ўзмацнення русіфікатарскай палітыкі царызму пасля паражэння паўстання 1830 – 1831 гг.

28.Якіясацыяльныя групы насельніцтва на тэрыторыі Беларусі найбольш пацярпеліў выніку рэпрэсіўнай палітыкі царызму ў 1830-я – 1850-я гг. і чаму?

29.Чым можна растлумачыць змены ў канфесійнай палітыцы царызму

ў1830-я – 1850-я гг.?

30.Які характар меў польскі нацыянальна-вызваленчы рух у 1830-я – 1850-я гг. на тэрыторыі Беларусі?

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Фарміраванне расійскай сістэмы дзяржаўнага кіравання ў Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XIX стст.

2.Шляхта Беларусі ў пачатку XIX ст.

3.Яўрэі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.

4.Дзейнасць ордэна езуітаў на тэрыторыі Расійскай імперыі.

5.Землі Беларусі ва ўмовах французскай акупацыі 1812 г.

6.Дзейнасць масонскіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі (другая палова 1810-х – пачатак 1820-х гг.).

7.Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі падчас паўстання 1830– 1831 гг.

8.Ліквідацыя ўніяцкай царквы на тэрыторыі Расійскай імперыі.

138

Тэма 11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі

ўпершай палове XIX ст.

1.Сельская гаспадарка. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

2.Прамысловасць.

3.Гарады. Гандаль.

11.1.Сельская гаспадарка. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы

Упершай палове XIX ст. сельская гаспадарка заставалася вядучай галіной эканомікі беларускіх зямель. У структуры землеўладання ў гэты перыяд, як і раней, панавалі дзве формы ўласнасці: дзяржаўная і прыватная. Сяляне лічыліся толькі карыстальнікамі зямлі і абавязаны былі за права карыстання ёю выконваць павіннасці на карысць уласніка зямлі. Акрамя таго, сяляне знаходзіліся ў асабістай залежнасці ад уладальніка.

Увыніку падараванняў расійскім чыноўнікам часткі дзяржаўных і канфіскаваных шляхецкіх зямель пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, вайны 1812 г.

іпаўстання 1830 – 1831 гг. павялічылася роля буйнапамеснага землеўладання. Так, уладанні князя Вітгенштэйна ўключалі ў сябе 500 тыс. дзесяцін зямлі, на якіх працавалі 60 тыс. прыгонных сялян. Буйныя ўладанні (звыш 100 тыс. дзесяцін) мелі князі Радзівілы, Патоцкія, Паскевічы. Канцэнтрацыя буйнога землеўладання суправаджалася скарачэннем удзельнай вагі землеўладання сярэдняй і дробнай шляхты.

Характэрнай рысай развіцця памешчыцкай гаспадаркі дадзенага перыяду з’яўлялася ўзрастанне яе таварнасці. Індустрыялізацыя ў Заходняй Еўропе

ізвязаная з ёй урбанізацыя выклікалі павелічэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты і адпаведна рост цэн на іх. У гэтых умовах буйныя землеўласнікі ўзмацнялі арыентацыю на продаж прадукцыі сваіх гаспадарак на знешнім і ўнутраным рынку і імкнуліся да павелічэння прыбыткаў. У некаторых буйных маёнтках сталі выкарыстоўвацца капіталістычныя метады гаспадарання: увядзенне травасеяння і шматпольных севазваротаў, прымяненне ўдасканаленых сельскагаспадарчых машын (малатарні, веялкі, сечкары, сеялкі, жнейкі), выкарыстанне працы наёмных рабочых.

Аднак большасць памешчыкаў імкнулася да павелічэння даходнасці сваіх гаспадарак шляхам узмацнення феадальнай эксплуатацыі сялянства. Гэта праяўлялася ў пашырэнні фальваркаў шляхам абеззямельвання сялян, перасялення іх на горшыя землі, а таксама ў павелічэнні паншчыны і іншых павіннасцяў. Перавага аддавалася стварэнню сярэдніх па велічыні маёнткаў з колькасцю прыгонных 200 – 500 чал., якія здаваліся ў арэнду.

Сялянства ў гэты перыяд падзялялася на дзве асноўныя групы: прыватнаўласніцкія (каля 70 %) і дзяржаўныя (каля 27 %). У Віленскай, Гродзенскай

іМінскай губернях пераважала сялянскае падворнае землекарыстанне, а ў Віцебскай і Магілёўскай – абшчыннае. Асноўнымі формамі феадальных павін-

139

насцяў сялян заставаліся паншчына (яе ўдзельная вага павялічвалася) і чынш. Амаль ва ўсіх сялянскіх гаспадарках панавалі прымітыўная сельскагаспадарчая тэхніка і трохпольныя севазвароты.

Утой жа час назіраўся некаторы ўплыў таварна-грашовых адносін у сялянскай гаспадарцы:

– павелічэнне колькасці сялян, занятых промыславай дзейнасцю (лесараспрацоўкі, сплаўныя работы, будаўніцтва і г.д.);

– некаторае расслаенне сялянства: паступова вылучаюцца групы заможных і збяднелых сялян;

– з’яўленне ў гаспадарках некаторых заможных сялян удасканаленых прылад працы, шматпольных севазваротаў.

Павышэнне таварнасці сельскай гаспадаркі Беларусі ў першай палове XIX ст. прывяло да змен у структуры сельскагаспадарчай вытворчасці. Пачалося вырошчванне ў якасці таварных культур бульбы, цукровых буракоў, кармавых траў.

Усярэдзіне XIX ст. назіраўся крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы

ўсельскай гаспадарцы Беларусі. Прыкметамі гэтага былі:

зніжэнне ўраджайнасці, пагалоўя жывёлы;

прагрэсіруючае разарэнне сялянскіх гаспадарак, аб чым сведчыць пастаянны рост нядоімак сялян па дзяржаўных падатках (так, паводле дадзеных на 1856 г., нядоімкі па 5 беларускіх губернях складалі 8 млн руб з агульнай сумы нядоімак па Расійскай імперыі 23 млн руб.);

зніжэнне даходнасці памешчыцкіх гаспадарак, павелічэнне колькасці маёнткаў, якія былі закладзены ў банк і прададзены з таргоў;

узрастанне колькасці сялянскіх хваляванняў.

Прычынай гэтых з’яў была супярэчнасць паміж аб’ектыўнымі працэсамі паступовага ўваходжання сельскай гаспадаркі ў сістэму капіталістычных таварна-грашовых адносін і захаваннем феадальных вытворчых адносін.

Гэтая супярэчнасць праяўлялася ў наступным. У буйных памешчыцкіх гаспадарках, якія ўсё больш арыентаваліся на рынак, ствараліся аб’ектыўныя ўмовы для развіцця шматгаліновай вытворчасці і павышэння таварнасці шляхам інтэнсіфікацыі працы. Аднак ва ўмовах панавання прыгоннага права памешчыкі лічылі найбольш аптымальным шляхам павышэння даходнасці сваіх гаспадарак узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства. Сялянскія гаспадаркі ўцягваліся ў рынак амаль выключна з мэтай знаходжання грошай для выплаты дзяржаўных і памешчыцкіх падаткаў. У такой сітуацыі памешчыцкія гаспадаркі не мелі стымулаў, а сялянскія – магчымасцяў для тэхнічнай мадэрнізацыі і рацыяналізацыі вытворчасці. Значнае павелічэнне павіннасцяў сялянства прыводзіла да яго разарэння, а потым, як вынік, і зніжэння даходнасці памешчыцкіх гаспадарак.

140