Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

Лекцыя 10

  1. Сямейства ільмовыя.

  2. Сямейства тутавыя.

Парадак крапіўныя (Urticales). Дрэвы, хмызнякі і травы. Лісце амаль заўсёды чарговае (вельмі рэдка супрацьлеглае), простае, звычайна з прылісткамі, часта яны зрастаюцца і ўтвараюць каўпачкі. Для шматлікіх прадстаўнікоў характэрна наяўнасць цысталітаў. Вельмі часта ёсць нячленісты малачай. Вусцейкі розных тыпаў. Членікі сасудаў заўсёды з простай перфарацыяй. Кветкі звычайна сабраны ў верхакветкавыя суквецці, часам з вельмі складанай будовай, рэдка адзіночныя, цыклічныя, 2х-,3х-, або 5-ці-членныя, звычайна аднаполыя, безпялёсткавыя, з маленькай чашачкай, рэдка голыя. Тычынкі супрацьстаяць чашалісцікам і большай часткай у аднолькавай з імі колькасці, радзей тычынак бывае больш. Пылкавыя зярняты двух - шматпоравыя. Завязь верхняя або ніжняя, звычайна аднагнездавая. У шматлікіх прадстаўнікоў сустракаюцца складаныя і спецыялізаваныя суплоддзі. Насенне з эндаспермам або без яго. Уключае 5 сямействаў : ільмавыя, тутавыя, канаплёвыя і крапіўныя.

Сямейства ільмовыя (Ulmaceae) абядноўвае дзве даволі абасобленыя групы драўняных раслін, якія адрозніваюцца па будове кветак, пылкавых зярнят, пладоў, зародкаў, анатоміі лісця, асноўнай храмасомнай колькасці, складу хімічных рэчываў і інш. Гэтым двум групам звычайна надаюць ранг падсямействаў або радзей вылучаюць у самастойныя сямействы..

У дадзеным выпадку мы прыводзім іх як падсямействы ільмовае (Ulmoidiae) і каркасавае (Celtidoideae).

У падсямействе ільмовых толькі драўняныя расліны з простым чарговым лісцем і хутка ападаючымі прылісткамі. Іх пазушныя суквецці абядноўваюць дробныя ветраапыляльныя кветкі з простым чашачкападобным калякветнікам, які разчленены на 4-5(9) лопасцей. Ім супрацьстаіць прыкладна такая колькасць тычынак. Завязь верхняя, аднагнездавая, якая развіваецца ў аднанасенны нераскрываючыйся плод.

Падсямейства ільмовых - невялікая група драўняных раслін, якая найбольш абасоблена і найбольш прымітыўна ў парадку крапіўных. У ёй абяднана 6 родаў, у якія уваходзіць каля 50 відаў драўняных раслін. Ва ўсіх родаў падсямейства, нават сапраўдных трапічных, маладыя парасткі, якія пачалі фарміравацца, пакрыты пупышкавымі лускавінамі. Кветкі дзвухполыя або аднаполыя і мужчынскія. Ніткі тычынак у пупышках прамыя. Верхняя частка пладалісткаў не зрастаецца (гінецэй утвораны двумя зросшыміся пладалісткамі) і нясуць з унутранага боку рыльцавыя паверхні. Слупка няма. Завязь аднагнездавая, сплясканая. Ва ўсіх родаў ільмовых завязі падобны па будове. Аднак пераўтварэнне іх у плады адбываецца надзвычай спецыфічна ў кожнага рода, у выніку чаго і самі плады моцна адрозніваюцца па форме і будове. Плады могуць быць крылатымі і бяскрылымі семянкамі і арэхамі. Плады добра прыстасаваны да пераносу ветрам.

Ва ўмераным клімаце, з рэзкай зменай пор года, ільмовыя звычайна лісцепадныя летнезялёныя расліны. У субтрапічнай і асабліва трапічнай зонах сярод іх зяўляюцца паўлісцепадныя, радзей вечназялёныя формы.

Каранёвая сістэма ў ільмовых магутная, з асобнымі каранямі, якія ідуць у глыбіню і масай паверхнявых. Прадстаўнікі ўсіх даследаваных родаў ільмовых - мікарызаўтвараючыя расліны, асабліва шмат мікарызы на каранях у бераста.

Звесткі аб працягу жыцця ільмовых супярэчныя, але дасканала вядомы экзэмпляры, якія дажылі да 500 гадоў. Цэнтральнае месца сярод ільмовых належыць роду ільм (Ulmus), які абядноўвае больш за 75 % відаў падсямейства, якія распаўсюджаны ад умеранай да трапічнай зоны паўночнага паўшаря. Гэта лісцепадныя дрэвы пераважна першай велічыні. Пупышкі чарговыя, сядзяць двухрадна, галінаванне сімпадыяльнае. Лісце простае з нераўнабокім аснаваннем, жылкаванне - дасканала перыстае, край - вострадваякапільчаты, чаранок - кароткі. Кветкі закладваюцца летам, якое папярэднічае году квітнення, у кветкавых пупышках больш буйных і авальных, чым вегетатыўныя. Кветкі дробныя, калякветнік просты, рэдуцыраваны, злёгку падрэзаны на 4-9 долек, тычынкі ў той жа колькасці, песцік з дзвух пладалісцікаў, завязь верхняя ( Р4-9 А4-9 G(2) ). Квітнеюць да пачатку аблісцення

Плады з лёгку сплясканыя, сямянкі з авальным перапончатым крылом, 15-30 мм у дыяметры, якое выконвае ролю паруса. Паспяваюць сямянкі праз 3-6 тыдняў пасля квітнення, хутка абрываюцца ветрам. Насенне з добра развітымі зялёнымі семядолямі, узыходзіць праз 5-10 сутак пасля ападзення. Сеянцы паспяваюць скончыць вегетацыю да наступлення восеньскіх халадоў. Ільмы добра ўзнаўляюцца парасткамі ад пня і могуць даваць каранёвыя парасткі.

У Еўропе ў шырокалісцёвых лясах найбольш звычайны ільм гладкі (U laеvis) і ільм горны (U scabra) - буйныя дрэвы, якія дасягаюць 25-30 (35) м у вышыню. Гэтыя віды маюць больш шырокі дыяпазон распаўсюджвання, асабліва вялікі ён ў ільма гладкага. Прасцёрты ён да берагоў Анежскага возера да пустынь Прыкаспія, яго арэал абхоплівае зону паўпустынь, стэпаў, лесастэпаў, шырокалісцёвых лясоў і цёмнахвойнай тайгі. На амерыканскім кантыненце замяшчаецца ільмам амерыканскім (U americana).Марфалагічна яны практычна не адрозніваюцца (адрозніваюць па плоіднасці: ільм. гладкі - дыплоід - 28, ільм. амерыканскі - тэтраплоід - 56). Ільм горны на амерыканскім кантыненце замяшчаецца ільмам чырвоным (U rubra). Яны абое дыплоіды

У лесастэпавай зоне больш звычайны бераст, або ільм коркавы, грабалісцевы, палявы (U carpinifolia або U campestris) - параўнальна не вялікае ўзлесачнае дрэва да 20 м у вышыню і да 1,5 м у дыяметры, якое даволі часта прываблівае ўвагу коркавымі наростамі на галінах.

Па далінах рэк Далёкага Усхода ў шырокалісцевых лясах даволі часта сустракаюцца буйныя белакорыя ільмы далінныя (U japonica), тут жа растуць невялікія дрэвы ільма лопасцёвага (U laciniata), які больш звычайны для горных лясоў Прыморра. На Далёкім Усходзе і ў Закаўказзі распаўсюджаны таксама ільм буйнаплодны (U macrocarpa) і вяз дробналісцевы (U pumila) невялікія дрэўцы (да 15 м) або хмызнякі, якія часам утвараюць ксерафітныя рэдкалессі.

Прадстаўнікі рода ільм існуюць на Зямлі дзесяткі міліёнаў гадоў і, як сведчаць выкапнёвыя знаходкі, не змяніліся сколькі - небудзь па сутнасці за гэты час. Яны зяўляюцца характэрнымі кампанентамі шырокалісцевых лясоў. Ільмы растуць таксама ў пустынях і за палярным кругам, уздоўж перасыхаючых рэк у Паўночнай Афрыцы і паблізу Эквадора, у трапічных лясах і гарах. Яны не пераборлівыя расліны, якія вытрымліваюць недахоп вільгаці і лішак трапічнага ўвільгатнення. Яны могуць расці на засоленых глебах, камяністых россыпах і схілах, на прырэчных пясках і галечніках, мірацца з недахопам цяпла на поўначы і яго лішкам на поўдні ў жаркіх пустынях, з ваганнямі ўзроўня вады рэк і азёр, на берагах якіх гэтыя дрэвы сустракаюцца найбольш часта. Экалагічныя прыкметы залежаць ад асобных відаў і іх арэалаў.

Ільмовыя з даўніх часоў выкарыстоўваліся для розных мэт. Слізістыя выдзяленні лубу ільмовых валодаюць бактэрыцыднымі ўласцівасцямі, іх, як і насенне, выкарыстоўваюць у народнай медыцыне. З насення ільмаў атрымліваюць таксама каштоўнае тэхнічнае масла. Няспелыя плады вяза дробналісцевага ў Кітаі выкарыстоўваюць у ежу як салат.

Вялікую гаспадарчую каштоўнасць мае драўніна ільмовых. Ужо ў выкапнёвых насеннях чалавека ў Еўропе былі знойдзены дамы, якія пабудаваны з ільмаў. У мінулыя стагоддзі драўніна ільмаў шырока выкарыстоўвалася як будаўнічы матэрыял, асабліва для пабудоў у вадзе : на сваі, караблебудаванні і інш. Ідзе яна таксама на вытворчасць мэблі і фанеры. Яна выкарыстоўваецца для прыгатавання гнутых вырабаў і у сталярнай вытворчасці. Вязы шырока выкарыстоўваюцца ў стэпавым і полеахоўным лесаразвядзенні, для замацавання яроў, схілаў, адкосаў і дамб. Яны даволі ўстойлівы да ўмоў гарадского асяроддзя, маюць шмат дэкаратыўных форм і культывараў, каштоўны для азелянення.

Род дзельква (Zelkova) - абядноўвае 6 відаў, якія растуць у Азіі і на Каўказе. Гэта лісцепадныя дрэвы і хмызнякі з простым зазубраным лісцем. Плод - аднанасенны арэшак. Адным з прадстаўнікоў гэтага рода зяўляецца дзельква грабалісцевая (Zelkova carpinifolia) - магутнае лісцепаднае дрэва да 30 - 40 м у вышыню і больш 1 м у дыяметры ствала, які пакрыты гладкай, шэравата-бурай карой. Парасткі тонкія, апушаныя. Лісце чарговае, прадаўгавата-авальнае, востраканечнае, 2-7 см у даўжыню, 2-4 см у шырыню, па краі буйназубчастае, зверху цёмна-зялёнае, знізу апушанае па жылках, кветкі дробныя з калакольчатападобным простым калякветнікам, тычынкавыя і двухполыя на адным дрэве. Плады паспяваюць восенню.

Дзельква - хуткарастучае дрэва, якое добра ўзнаўляецца парасткамі ад пня і каранёвымі парасткамі, а таксама здольна ўзнаўляецца чаранкамі. Жыве 300-800 гадоў і болей, цяплолюбівая, ценевынослівая. Патрабавальна да ўрадлівасці глебы. Драўніна па якасці перасягае дубовую. Выкарыстоўваецца ў азеляненні і як глебазамацавальная парода

Падсямейства каркасавыя (Celtidaceae) - вечназялёныя, паўлісцепадныя або лісцепадныя дрэвы, радзей вечназялёныя лазячыя ліяны, якія распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках усіх частак зямнога шара. З 9 родаў (каля 80 відаў), якія складаюць падсямейства, 8 уключаюць пераважна трапічныя расліны і толькі адзін род пцерадэльціс (Pterodeltis) і асобныя віды растуць у раёнах умерана-цёплага клімата.

У падсямействе перабольшваюць віды з аднаполымі кветкамі, але ў некаторых ёсць невялікая колькасць двухполых кветак. У цёплаумеранай зоне каркасавыя прадстаўлены толькі аднадомьнымі раслінамі, у тропіках - аднадомнымі і двухдомнымі. Мужчынскія кветкі каркасавых сабраны у шматкветкавыя суквецці ў пазухах лускавінападобнага лісця. Жаночыя размешчаны вышэй па парастку ў пазухах зялёнага лісця па 1-3, або ў складаных шматкветкавых суквеццях. У адрозненні ад ільмовых, якія характэрызуюцца сухімі пладамі, усе каркасавыя маюць адзін тып плода - касцянку, але яе будова, памеры і форма разнастайныя.

Насенне каркасавых звычайна акруглае, зародак упоперак сагнуты, упоперак складзены або звёрнуты ў спіраль. У спелым насенні эндасперм зберагаецца, ён акружае зародак і запаўняе паглыбленні яго складак. Насенная скарлупа заўсёды аднаслойная, каляплоднік 3-4-слойны. Асноўныя роды падсямейства каркас (Celtis) і трэма (Trema) - абядноўваюць 85 % усіх відаў.

Род каркас (Celtis) - асноўны род каркасавых, найбольш распаўсюджаны, самы буйны (больш 50 відаў).Яго арэал апаясвае зямны шар вялікай паласой, паўночная мяжа якой вагаецца каля 400 паўночнай шыраты, праходзячы праз Японію, кантынентальную Азію, Каўказ, Паўднёвую Еўропу і Паўночную Амерыку. Паўднёвая ідзе прыкладна на 350 паўднёвай шыраты, праходзячы праз Новую Каледонію, Усходнюю Аўстралію, Капскую вобласць Афрыкі і Паўднёвую Аргентыну. Нягледзячы на вялікую паліморфнасць, каркасы зберагаюць у межах усяго арэала адзіны тып будовы кветак, пладоў і лісця.

Гэта лісцепадныя дрэвы, з шэрай карой і з апушаным, зубчастым па краі лісцем, якое размешчана двухрадна. Кветкі двух тыпаў: двухполыя ў пазухах зялёнага лісця і тычынкавыя, па 2-3 у ніжняй частцы парасткаў мінулага года. Калякветнік нязграбны, разарваны з 4-7 лісцікаў, столькі ж і тычынак, песцік з 2 рыльцамі. Квітнее каркас адразу ж пасля распускання лісця. Плады - маламясістыя гладкія касцянкі.

Віды каркаса займаюць разнастайныя экалагічныя нішы і растуць у разнастайных згуртаваннях. Каркас каўказкі (Celtis caucasica ) і каркас Турнефора (C tournefortii) часцей распаўсюджаны ў сухіх лясах і арыдных рэдкалессях па паніжэннях і ў гарах падымаюцца да вышыні 2500-2800 м. Насупраць, каркас паўднёвы (C australis) i каркас голы (C glabrata) растуць пераважна ў прыморскіх раёнах. Усе гэтыя віды растуць на адкрытых камяністых схілах і ў цяснінах, сярод скал па камяністых берагах невялікіх рэк. Вельмі адметны каркасы Аўстраліі і асабліва Новай Каледоніі, якія адрозніваюцца цэльнакрайным тоўстым сукулентным лісцем. У каркаса скручанага (C conferta), які расце ў прыбрэжнай зоне і даволі часта сярод мангравых зараснікаў, лісце сабрана на верхавінках парасткаў. У тропіках Азіі, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі каркасы ўваходзяць у супольніцтвы вечназялёных дажджавых лясоў нізін (каркас Уайта - С wightii , каркас Мальдбрэда - C maldbraedii). Растуць трапічныя каркасы ў сухіх вечназялёных лясах, часам утвараючы лісцепадныя рэдкалессі ( каркас афрыканскі - С. africana ,каркас цэльналісцевы - C integrifolia), а таксама ў гарах (каркас Дзюрома - C durandii і інш). У парушаных высечкамі лясах Новага Свету інтэнсіўна развіваюцца вечназялёныя лазячыя ліяны - каркас ігуанавы (C iguanaeae), каркас калючы (C spinosa), каркас балівінскі (C boliviensis).

У цёплаумераным клімаце каркасы квітнеюць вясною, амаль адначасова з распусканнем лісця. Апыляюцца ветрам. Плады паспяваюць восенню, да гэтага часу ўнутраная частка каляплодніка (костачка) становіцца вельмі цвёрдай, а мучністы вонкавы слой набывае разнастайную афарбоўку ад ярка-жоўтай (каркас голы) да амаль чорнай (каркас паўднёвы). Касцянкі каркасаў ахвотна ядуць птушкі, і яны ж іх распаўсюджваюць. Насенне каркасаў прарастае звычайна вясной наступнага года. Растуць каркасы параўнальна марудна і доўга жывуць(да 200, а па некаторым звесткам - да 600 гадоў). Высокая каштоўнасць драўніны і рост галоўным чынам у малалесных раёнах цягнуць за сабою рэгулярныя высечкі маладых дрэў. Пасля высечак дрэвы параўнальна хутка ўзнаўляюцца, дзякуючы інтэнсіўнаму парастковаму (ад пня) узнаўленню. Цяжкая, шчыльная (шчыльнасць 0,78) драўніна ўсё ж такі не мае вялікага прамысловага выкарыстання і ідзе ў сучасны час на дробныя і дэкаратыўныя вырабы.

Род Пцерацэльціс (Pteroceltis) - 1 від Цэнтральны Кітай.

Роды Трэма, параспонія, афананта, жыроньера і інш.

Сямейства тутавыя (Moraceae) - адно з цікавейшых сямействаў двухдольных раслін, якое здзіўляе разнастайнасцю форм і высокай спецыялізацыяй шэрага органаў. Гэта буйная ў асноўным пантрапічная група уключае не менш за 65 родаў і больш за 1700 відаў, сярод якіх шмат карысных раслін, якія са старажытных часоў разводзяцца чалавекам і шырока выкарыстоўваюцца і ў сучасны час.

Тутавыя вельмі цяжка ахарактарызаваць цалкам, таму што гэта сямейства не мае ні адной спецыфічнай прыкметы, па якому яго можна было б адрозніць ад астатніх сямействаў парадка крапіўных. У прыватнасці малочнага сока і млечнікаў - прыкмета, якая раней у межах парадка лічылася характэрнай для тутавых, - сустракаецца і ў некаторых відаў сямейства крапіўных. Адсутнасць выразнай абасобленасці сямейства, полімарфізм, вялікая колькасць відаў утвараюць значныя перашкоды для яго класіфікацыі. Часцей за ўсё ў сямействе тутавых вылучаюць 6 трыб: уласна тутавыя, артакарпавыя, дарстэнівыя, брасімыя, амнедзівыя і фікусавыя. Самая вялікая трыба -фікусавыя з родам фікус, які налічвае да 1000 відаў.

Трыба тутавыя (Moreae) боль-менш абмежаваная ад астатніх трыб сямейства характарам суквецця, звычайна аднаполых мяцёлкападобных, коласападобных або каташкаватападобных (серёжкавидных). Жаночыя суквецці часам аднакветкавыя і ніколі не бываюць дыскападобнымі або галоўчатымі як у іншых трыбах сямейства. У трыбе 10 радоў і да 70 відаў аднадомных і двухдомных раслін. Арэал яе пантрапічны і толькі род шаўкавіца або тут (Morus) распаўсюджаны ў цёплаўмеранай зоне. Травяністыя расліны сабраны ў панатрапічным родзе фатуа (Fatоua), усе астатнія роды трыбы ўтрымліваюць драўняныя і хмызняковыя формы.

Род шаўковіца (Morus), у які ўваходзяць найбольш каштоўныя расліны трыбы, прадстаўлены лісцепаднымі дрэвамі 15-20м. у вышыню, з простым, якое моцна варіруе па форме, лісцем і аднаполымі каташкаватападобнымі суквеццямі. Пасля квітнення калякветнік жаночых кветак разрастаецца і разбухае, пакрываючы завязь, якая развілася слоем мясістай тканкі. У выніку кожны плодзік выглядае як мясістая касцянка. Пасля мясістыя покрывы плодзікаў зрастаюцца, утвараючы суплоддзі, якія ў быту звычайна завуць "ягадай".

Калякветнік зялёны з 4 лісцікаў, тычынак 4, песцік з двух пладалісцікаў, завязь верхняя ( Р4 А4; Р4G(2))

Квітнеюць шаўковіцы пасля распускання лісця. Апыляюцца ветрам. Паспяванне пладоў адбываецца ў пачатку - сярэдзіне лета. Суплоддзі шаўковіцы смачныя, багатыя цукрам (больш 10 %) і вітамінамі. Шаўковіца штогод і шчодра пладаносіць, таму і лічыцца вельмі выгаднай харчовай культурай. Вызначанае значэнне мае шаўковіца і ў пчалярстве. Аднак асноўная каштоўнасць гэтай расліны адзначана ў яе назве - шаўковіца - і звязана з выкарыстаннем яе лісця для выкормлівання вусняў тутавага шаўкапрада ( Bombux mori), з коканаў якога атрымліваюць натуральную шаўковую пражу. У гэтых мэтах расліны з даўніх часоў разводзяць: у Азіі (Кітай) больш за 2500 гадоў, у Еўропе больш за 100 гадоў. Карысныя ўласцівасці шаўковіцы разнастайныя. Яе цвёрдая светлая драўніна ідзе на разнастайныя гаспадарчыя дэкаратыўныя вырабы, луб выкарыстоўваецца як тэкстыльная сыравіна для прыгатавання канатаў, вяровак, а таксама кардону і паперы. З лісця і драўніны атрымліваюць жоўты фарбавальнік. Кару каранёў і лісце выкарыстоўваюць як лекавыя сродкі. Дзякуючы дэкаратыўнасці дрэў і гушчыні крон, шаўковіца - пажаданы кампанент у азеляненні населяных месц, а непатрабавальнасць і магчымасць хутка развівацца нават у надта засушлівых умовах дазваляе выкарыстоўваць яе ў ахоўным лесаразвядзенні ў арыдных раёнах.

Шаўковіцы светлалюбівыя, жараўстойлівыя, засухаўстойлівыя, сярэднепатрабавальныя да ўрадлівасці глебы, вельмі цеплалюбівыя і малазімаўстойлівыя. У прамысловых маштабах гэтыя віды разводзяць у Сярэдняй Азіі, на Каўказе, у Крыму, на паўднёвым захадзе Украіны, у Малдавіі. Сучаснае распаўсюджванне шаўковіцы абхоплівае цеплаумераныя раёны Старога і Новага свету. Заходняя частка арэала рода ў Старым Свеце прадстаўлена ў асноўным шаўковіцай белай (Morus alba), ва ўсходняй (Гімалаі, Паўднёвы Кітай) распаўсюджана шаўковіца буйнахвостая (Morus macroura), у Сярэдняй Азіі - шаўковіца чорная (M nigra), на Украіне натуральна расце шаўковіца атласная (M bombycis). .

Сярод прадстаўнікоў гэтага сямейства фікусы (Ficus), якія гаспадараць у дажджавых трапічных лясах. Сярод іх вечназялёныя дрэвы з калонападобным ствалом і дыскападобнымі каранямі. Ёсць таксама паўлісцепадныя і лісцепадныя дрэвы, звычайны нізкарослыя і лазячыя ліяны, эпіфіты і тады непазбежна ўтварэнне паветраных каранёў. Род фікус (Ficus) - (арэал350 паўночнай шырыні - 350 паўднёвай шырыні) - унікальная зява сярод кветкавых раслін, дзе ўяўляе з сябе вялікую разнастайнасць тыпаў будовы органаў іх формы, колькасці частак, характару развіцця, складу хімічных рэчываў і г.д.). Шматлікія асаблівасці фікусаў не без падстаў адносяць да разрада цудаў у свеце раслін. Сярод прадстаўнікоў гэтага рода смакоўніца або інжыр (Ficus carica) - адна са старажытных культурных раслін.

Фікус дробналісцевы (F pumila) - эпіфіт

Фікус доўганожкавы (F tanypoda)- глебавы фікус

Фікус сцябловы (F scaposa) - глебавы фікус

Фікус бенгальскі (F benghaensis) - дрэва - бань, як парасткі каранёў

Фікус эластычны(F elastica) - пакаёвая расліна - баньян.

Плод фікусаў - сіканія мае выгляд буйной полай ягады, круглай або грушападобнай, ярка афарбаванай. Кветкі фікусаў размешчаны унутры сіконіяў і ус убачыць можна, толькі калі разламаць суквецце. Сіканіі узнікаюць на ствалах, галінах і нават у глебе.

Да рода (Artocarpus) з трыбы артакарпусавых (15 родаў, каля 70 відаў) адносяць славутае хлебнае дрэва - Гвінея (Artocarpus altilis) і джэкфрут - Індыя (A heterophyllus). Суплоддзі гэтых раслін важнейшыя крыніцы харчавання насельніцтва трапічных краін, і за плады гэтыя расліны шырока разводзяцца па ўсёй трапічнай зоне зямнога шара.