Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

Лекцыя 12-13

1 Сямейства бярозавыя.

2 Сямейства арэхавыя.

Парадак букавыя. Сямейтва бярозавыя. (Betulaceae).Па колькасці родаў і асабліва відаў бярозавыя ўступаюць букавым. У гэтага сямейства 6 родаў і, магчыма, толькі мала чаго больш за 150 відаў. Роды бярозавых утвараюць дзве групы, якія добра адрозніваюцца адна ад другой і якія адны батанікі выдзяляюць у асобныя трыбы, другія- ў падсямействы, а некаторыя нават выдзяляюць іх у ранг самастойных сямействаў. Мы будзем разглядаць іх як 2 падсямействы: бярозавыя (Betuloideae),у якое ўваходзяць роды бяроза (Betula) і алешына (Alnus) і арэшнікавыя (Coryloidae), якое аб,ядноўвае роды ляшчыны (Corulus), граба (Carpinus), хмелеграба (Ostrya) і острыопсіса (Ostruopsis). Бярозавыя тыповыя барэяльныя расліны, якія распаўсюджаны ва ўсіх умераных пазатрапічных абласцях паўночнага паўмор,я. Толькі асобныя віды алешынца заходзяць у Паўднёвую Амерыку (да Чылі і Аргентыны), а ў Азіі даходзяць да Бенгаліі і Паўночнага В,етнама. Аднак у паўднёвых абласцях растуць яны толькі ў гарах. Асобныя віды бярозы і алешыны даходзяць на поўнач да субальпійскага пояса. У гэтых жорсткіх умовах яны набываюць карлікавыя і сцелючыя формы.

Бярозавыя- лісцепадныя, аднадомныя, ветраапыляемыя драўняныя расліны з сімпадыялным галінаваннем парасткаў, простым, чарговым чаранковым лісцем з перыстанервовым жылкаваннем. Для іх парасткаў характэрны трохгадовы цыкл фарміравання іна працягу

двух сезонаў вегетацыі парасткі развіваюцца ў зачаткавым стане ў пупышках, а на трэці адбываецца завяршальны этап адкрытага росту з наступным іх акаркавеннем і адраўненнем. Жаночыя і мужчынскія кветкі не ў каштанах, а сабраны ў пучкі ўнутры кветкавай пупышкі. Калякветнік рэдуцыяраваны. У бярозавых мужчынскія кветкі складаюцца з 2-3 тычынак (о А2-3), у ляшчынкавых -з 4 (о А4). Тычынкі звычайна разшчэпліныя таму здаецца, што іх больш. Жаночыя кветкі ўтрымліваюць адзін песцік з двух пладалісцікаў, завязь верхняя (о G(2)), двухгняздовая з двума семязавязямі, з якіх развіваецца толькі адно насенне. Віды алешыны і арэшыны квітнеюць да пачатку распускання лісця, алешнік і кншыя прадстаўнікі гэтага сямейства квтнеюць адначасова з аблісценнем.

У розных відах бярозавых плады паспяваюць з сярэдзіны лета да глыюокай восені года квітнення. У відаў падсямейства бярозавых плады крылатыя або бызкрылыя дробныя арэшкі або семянкі. У падсямейства арэшнікавых плады- арэшкі або арэхі з драўняным трывалым каляпладнікам. Размешчаны яны ў пазухах лускавіны, якая складаецца з крыючага ліста і двух прыкветнікаў (граб, хмелеграб), або акружана покрывам прыкветнікаў, якія зрасліся ў выглядзе плюскі (арэшына). Распаўсюджваюццаплады ветрам (бяроза, алешнік, граб, хмелеграб), вадою (алешына) або жывёламі (арэшнік). Насенне без эндасперма. У відаў арэшэны насенне з добра развітымі мясістымі семядолямі, ядомае.

У народнай гаспадарцы бярозавыя з даўніх часоў знаходзяць разнастайнае выкарыстанне. Выкарыстоўваюць літаральна ўсе часткі расліны. Драўніна шматлікіх відаў зяўляецца выдатным палівам (напрыклад бяроза). Дае каштоўны драўняны вугаль (бярозавы- лепшы вугаль для металургіі, арэшнікавы-лепшы вугаль для чарчэння і г.д.), цудоўную фанеру , дошкі, выкарыстоўваюцца ў сталярна-мэблевай і такарнай вытворчасці, у сельскагаспадарчым машынабудаванні і інструментабудаванні. Вельмі трывалая драўніна бярозы давурскай (В. davurica), бярозы каменнай (B. ermanii), жалезнай (B. schmidtii) і хмелеграба не ўступае найбольш трывалай драўніне самшыта і фісташкі. Па супраціўленню на выгін драўніна гэтых бяроз набліжаецца да жалеза і парабольшвае чыгун. Яна выкарыстоўваецца ў машинабудаванні, незаменнна для прыгатавання дэталей, якія моцна труцца, ткацкіх чаўнакоў. З кары, лісця і катамкаўшматлікіх відаў атрымліваюць дубільныя рэчывы (5-16% з некаторых вшдаў алешын), фарбы (чорную, чырвоную, жоўтую) для скуры, футра і тканіны. Цэлы шэраг відаў служыць крыніцай лекавай сыравіны, насенне арэшыны- каштоўная сыравіна для харчовай прамысловасці. Бярозавыя шырока выкарыстоўваюцца ў азеляненні.

Род бяроза (Betula) налічвае звыш 80відаў. Буйныя дрэвы і хмызнякі розных памераў, часам кусцікі якія растуць ад тундры да стэпаў і распаўсюджаны амаль ва ўсіх горных раёнах паўночнага паўморя.

Для бярозы характэрна гладкая кара, якая адслойваецца тонкімі плеўкамі або лускавінамі, часцей белая, радзей жаўтаватая, чырванаватая або нават чорная. Катамкі з мужчынскімі кветкамі ў час квітнення панікаюць, а жаночыя стаяць вертыкальна.

Квітнеюць бярозы адначасова з распусканнем лісця. Плады- двухкрылыя сямянкі, сабраныя ў катамковыя суквецці. Сямянкі паспяваюць у сярэдзіне-другой палавіне лета, пасля чаго суплодзіраспадаюцца, а сямянкі разам з трохлапасцёвымі лускавінамі распаўсюджваюцца ветрам, а ў некаторых відаў вадою. Бярозы таксама могуць утвараць парасткі ад пня і ўкараняцца галінамі. Дрэвы гэтага рода, як правіла, хуткарастучыя. Жывуць 100-300 гадоў. Даўгавечнасць хмызняковых бяроз значна меньшая. Усе віды бярозы святлолюбівыя. Сярод іх пераважаюць зімаўстойлівыя. Сярэднепатрабавальныя да ўрадлівасці і вільготнасці глебы. На крайняй поўначы, у тундры, шырока распаўсюджаны віды секцыі нана (Nanaе). Гэта найбольш маладая ледніковая або пасляледніковая секцыя. Да яе адносяць растучую ў Еўропе б. карлікавую (В. nana), шырока распаўсюджаная на Д.Усходзе і ў П.Амерыцы геаграфічна яе замяшчаючы від б. худая (B. exilis). У Азіі- б. міддендорфа (B. miiddendorffii), на Саянах і Алтаі б. круглалісцёвая (В. rotudifolia). Гэта нізкія, галінастыя кусты.

Своеасаблівы род хмелеграб (Ostrya)- каля 10 відаў, якія растуць звычайна адзінкава, прымешка ў лясах П. Амерыкі, Японіі, Паўдн. Кітая, М. Азіі, Сярэдней Еўропы і Міжземнаморя. Гэта дэкаратыўныя вельмі прыгожыя дрэвы або буйныя кусты, да 10-25м. у вышыню, з шарападобнай, ажурнай кронай і прыгожымі светла-зялёнымі пладамі. Кара глыбока-падоужана трэшчынаватая. Маладыя галіны апушаны. Лісце 4-12см. у даўжыню, авальнае.

На Еўрапейскім кантыненце расце хмелеграб звычайны, або еўрапейскі (O. carpinifolia)

На Амерыканскім- хмелеграб амерыканскі (O. virginiona), х. Нолтона (O. hnowltonii).

Самы маленькі род сямейства- острыопсшс (Ostryopsis) налічвае толькі два віды, якія растуць у Паўночным і Заходнім Кітаі і Манголіі. Гэта моцныя разгалінаваныя хмызнякі да 3м. у вышыню (O. nobilis)- остыопсіс высокародны.

Род бяроза дзеліцца на 4 секцыіус. Большасць вучоных сходзяцца на тым, што з усіх 4 секцый рода бяроза самай прымітыўнай зяўляецца секцыя кастата (Costata). Гэта ў асноўным дрэвы з буйнымі суквеццямі, з вялікім скураным лісцем. Найбольшая разнастайнасць відаў гэтай секцыі прадстаўлена ва Ўсходняй Азіі. Віды гэтых секцый амаль не ўтвараюць чыстых насаджэнняў і растуць як прымешка да іншых супольніцтв лісцёвых і хваёвых драўняных парод. Яны даволі цеплалюбівыя і непатрабавальныя да ўрадлівасці глебы.

Б.Эрмона, каменная (B. ermanii)- расце ў Японіі, па камчатцы, сахаліне. Драўніна вельмі цяжкая і трывалая.

Б. рабрыстая (B. castata)- расце ў П. Карэі, Манчжурыі, у прыморскім і хабараўскім краі.

У Кітаі- Б. цудоўная (B. insignis), Б. белая кітайская (B. alba-sinensis).

У Гімалаях, П. Індыі- Б. карысная (B. utilus).

Ва ўсходняй Сібіры, у прыморскім краі Б. Прохарава (B. prochorowii), Б. Шмідта, жалезная (B. schmidtii).

У Японіі- Б. арэшнікалістая (B. corylifolia), Б. грабалісцевая, або японская вішнёвая (B. grossa), Б. востралісцевая (B. aciminatifolia), Б. ільмалісцевая (B.ulmoforia).

У П.Амерыцы- Б.вішнёвая (B. lenta), Б. чорная (B. nigra).

Секцыя акуміната (Acuminatae)- бярозы распаўсюджанны ў Гімалаях і Ўсходняй Азіі (толькі ў субтропіках). Дрэвы да -20-30 м. у вышыню, з вельмі буйным лісцем. Гэта бярозы чорных лясоў, якія растуць на вышыні 1000-300 м. над узроўнем мора.(Б. Максімовіча- B. moximowicziana) - мае самае буйнае сярод бяроз лісце.

Асасбліва вялікая разнастайнасць бяроз у лясной зоне умеранага пояса, дзе перабольшваюць віды секцыі Betula. У Еўропе Б. барадаўчатая (B. pendula),Б. пушыстая (B. pubescens). У субарктычнай Еўропе, З. Сщбщры Б. звщлщстая (B.tortuosa)- H да 2-4 м.

П.. Амерыка Б. папяравая (B. papurifera), Б. таполялісцевая (B. populifolia).

Вяроза павіслая або барадаўчатая (B. pendula)- займае шырокі арэал у Еўропе, уключаючы Каўказ і ў Заходняй Сібіры. Дрэва да 25-30 м. у вышыню і 60-80(150) см. у дыяметры, з гладкім, белым, у аснаванні чорным, глыбокатрашчанаватым ствалом. Крона яйкападобная, з доўгімі звісаючымі галінамі, якія пакрыты барадаўкамі. Лісце трохвугольна - рамбічнае. Быстрарастучая, святлолюбівая,непатрабавальная да клімату і ўрадлівасці глебы, лесаўтваральная і глебапаляпшальная парода. Мае дэкаратыўныя формы.

Бяроза пушыстая (B. pubescens)- распаўсюджанна ў Еўропе і Сібіры. Дрэва да 20ь у вышыню. Ствол белы амаль да аснавання. Маладое лісце і парасткі апушаны. Галіны не свісаюць, а накіраваны ў верх і ў бакі. Паспелыя каташкі доўга вісяць на дрэве, не рассыпаюцца. Менш патрабавальна да святла. Лепш вытрымлівае суровыя ўмовы Поўначы. Вытрымлівае забалочаннасць глебы, але не любіць яе сухасці.

Бяроза плоскалісцевая (B. platyphyla)- найбольш распаўсюджанна на Далёкім Усходзе. Гэты від бярозы, які замяшчае там бярозу павіслую. Дрэва да 24-27 м у вышыню. Марфалагічна біялагічна і экалагічна падобны на бярозу павіслую.

Бяроза каменная (B. ermanii)- расце на Камчатцы і Сахаліне. Дрэва да 20 м у вышыню з ружавата-шэрай да бурай карой, якая звісае са ствалоў і сукоў лахманамі.

Бяроза карлікавая (B. nana)- утварае зарастнікі ў тундры, на махавых балотах, у альпійскім поясе гор Еўропы і Заходняй Сібіры. Нізкі да 1 м кустарнік, які сцелецца, з цёмна-карычневымі апушанымі або голымі парасткамі. Лісце акруглае, дыяметрам 2-3 см, па краі тупазубчастае, з 2-4 парамі жылак, на кароткіх чарашках, зверху цёмна-зялёнае бліскучае, знізу святлей.

Бяроза нізкая (B.humilis) - кустарнік 1-2,5 м у вышыню з бурай карой. Лісце прадаўгаватыя, завостраныя да верхавінкі з 4-6 парамі жылак і тонкімі зубцамі па краі. Расце па берагах азёр і на асаковых балотах.

Род вольхі (алешыны) (Alnus). У гэтым родзе выдзяляюць тры падроды. Падрод крэмастагіна (Cremastogyne), які уключае 3 віды, якія растуць у рэліктавых цеплаўмеранных чорных лясах Паўднёва-Усходняга Кітая (на вышыні 1500-2800 м). Гэтыя "жывыя выкапні", якія збераглі шматлікія рысы продкаў, - дрэвы ад 8 да 40 м у вышыню, з гладкай шэрай карой. Маладыя парасткі могуць быць голыя, густа рыжавата-лямцава апушаныя або апушаныя злёгку. Лісце да 16 см у даўжыню.

Падрод алешнік (Alnobetula) абядноўвае каля 10 відаў, у асноўным нізкія (да 3 м) хмызнякі. Але сярод прадстаўнікоў гэтага падрода ёсць і буйныя хмызнякі і нават невялікія дрэвы да 8-15 м у вышыню. Расліны кусцістыя, моцна разгалінаваныя, часта з зкрыўленымі стваламі і галінамі. У крайніх умовах месцапрайзрастання, і на мяжы арэала распаўсюджвання характэрны сцелючыя, скрыўленыя, каржакаватыя ствалы і галіны, а таксама паменшанае лісце. Усе віды падрода алешнік - барэальна-арктычныя, якія распаўсюджанны галоўным чынам у таёжных абласцях Паўночнай Азіі і Паўночнай Амерыкі у меньшай ступені ў Еўропе (да Паўночнай Італіі).

В Евразіі найбольш шырока распаўсюджаны алешнік куставы (Alnus fruticosa або Dushelia fruticosa) і алешнік манжурскі (A. mandshurica). Алешнік куставы, як больш зімаўстойлівы від, расце далей на поўнач. У Паўночнай Амерыцы найбольшыарэал займае алешнік кучаравы (A. crispa) і алешніквыразаны (A. simiata). Апошняя даходзіць на поўнач да палярнага круга, расце на Алясцы. Яна заходзіць і на Азіяцкі мацярык на поўначы, дзе расце на узбярэжжы Ахоцкага мора і Камчаткі. Астатнія віды больш лакалізаваны. Некаторыя віды падрода алешнік утвараюць больш або менш буйныя чыстыя хмызняковыя зараснікі на схілах гор, на ўзлесках, на прырэчных пясках і іншых мясцінах. У гарах, напрыклад у Карпатах і на усходзе Азіі, яны ўтвараюць нават самастойны суцэльны пояс самкнутых зараснікаў, якія цяжка пераадольваць. Густыя хмызняковыя зараснікі на камяністых прасторах, на адкрытых схілах утвараюць некаторыя віды алешніка і вышэй мяжы лясоў. Асабліва высока ў горы алешына падымаецца на поўдні арэала.

У падродзе алешыны (Alnus) больш за 30 відаў. Яго складаюць высокія дрэвы або буйныя хмызнякі (1-1,5 м у вышыню), асабліва ў мясцінах з крайнімі ўмовамі росту. Розныя віды алешыны выказваюць розныя патрабаванні да ўмоў існавання. Звычайна алешына расце па берагах рэк, ручаёў, азёраў. Часцей пераважае пераўвільготненыя глебы. Але адны віды алешыны патрабуюць добрай аэрацыі, а другія вытрымліваюць застойнае ўвільгатненне. Часцей алешына расце на ўрадлівых глебах, але некаторыя віды могуць расці і на бедных глебах.

Алешына- расліна, якая шырока распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, галоўным чынам ў лясной зоне. Самай распаўсюджанай і найбольш каштоўнай пародай зяўляецца Алешына чорная або ліпкая (Alnus geutinosa). Гэта тыповы від лесной і лесастэпавай зоны, які нават па логах рэк заходзіць і ў стэпавую зону. Алешына чорная святлолюбівая парода, якая расце на залішне ўвільгатнелых глебах і ў гэтых умовах фарміруе чыстыя насаджэнні. Характэрныя насаджэнні з алешыны чорнай "дрыгва", сустракаецца на моцна гумусавых, залішне ўвільгатнелых грунтовай вадой аэрыравальных глебах. Дрэвы дасягаюць 30(35)м. у вышыню. Кара на маладых дрэвах гладкая, цёмна-шэрая, на старых- цёмна-бурая, трэшчынаватая. Маладыя парасткі ліпкія, буравата-зялёныя або чырванаватыя, злёгку трохгранныя, са светлымі папярочнымі лінзамі (чечевічка). Пупышкі буйныя цёмна-фіялетавыя, чаранковыя. Лісце 5-9см. у даўжыню, зваротнаяйкападобнае або акруглае, часта з выемкай на верхавінцы і шыракаклінападобным аснаваннем, з 5-8 парамі жылак, зверху цёмна-зялёнае, знізу святлей, з рыжымі бародкамі ў вуглах жылак. Маладое лісце ліпкае. Хуткарастучая парода, патрабавальна да ўрадлівасці глебы і яе вільготнасці. Зімаўстойлівая. Рэкамендуецца для азелянення берагоў вадаёмаў. Драўніна ідзе на прыгатаванне фанеры, выкарыстоўваецца ў цэлюлознай вытворчасці і гідратэхнічным будаўніцтве. Кара выкарыстоўваецца ў якасці дубіцеля. Лісце і пупышкі маюць лекавае значэнне.

Алешына шэрая (A. incana). Распаўсюджана амаль па ўсёй Еўропе, Заходняй Сібіры, на Каўказе. Дрэва да 15-20м. у вышыню, часам высокі хмызняк са светла-шэрай, да старасці гладкай карой і ствалом з падоўжанымі ўвагнутасцямі. Маладыя парасткі лямцава апушаныя. Лісце 7-13см. у даўжыню, яцкападобныя або элептычныя, на канцы завостраныя, з акруглым або слабасерцападобным аснаваннем, слабалапасцёвыя, двойчыпілаватыя па краі, зверху цёмна-зялёныя, знізу шызаватыя, апушаныя. Бакавых жылак 7-10 пар. Маладое лісце ліпкае. Хуткарастучая, вальмі зімаўстойлівая, ценеўстойлівая парода. Менш патрабавальная да ўрадлівасці і вільготнасці глебы, чым алешына чорная. Узбагачае глебу азотам. Выкарыстоўваецца для замацавання і азелянення берагоў рэк, яроў, схілаў. Драўніна ідзе на дробныя вырабы. Кара ўтрымлівае дубільныя рэчывы.

У Гімалаях расце рэліктавы від алешыны непальскай (A. nepalensis)- падлесачная парода, якая расце ў сасновых лясах, і іншыя віды (алешына бліскучая A. nitida, алешына чырвоная A. rubra).

Падсямейства арэшнікавыя, род граб (Carpinus). Гэты род абядноўвае каля 30 відаў, якія распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы (1 від). Найбольш разнастайны грабы ў Кітаі і Японіі. Гэта дрэвы ад 5 да 25 (30/м у вышыню, радзей хмызнякі з моцнымі парасткамі, вельмі цвёрдай драўнінай, чарговым, простым двойчы зубчатым лісцем, з жылкамі якія моцна выступаюць. Тычынкавыя кветкі без калякветніка с 4-12 тычынкамі, сабраны ў каташок, якая зімуе голая. Жаночыя кветкі ў канечных каташках, зімуюць у пупышках. Песцік з двухгнёздавай верхняй завяззю. Квітнее граб адначасова з аблісценнем. Плады паспяваюць восенню. Плод- дравяністы, рабрысты, сплясканы арэшак, які прырастае да аснавання лістападобнай буйной лускавіны, якая выконвае ролю паруса пры распаўсюджванні арэхаў ветрам.

Граб звычайны або еўрапейскі (Carpinus betulus) расце ў Еўропе, на Каўказе і малой Азіі. Дрэва да 20-25м. у вышыню са злёгку скураным і слаба рабрыстым ствалом, шэрай, гладкай або слабатрэшчынаватай карой. Лісце 5-15см. у даўжыню, яйкападобна-прадаўгаватае або элептычнае, вострае з акруглым, часам нераўнабокія, серцападобным аснаваннем, двочы пілаватыя або двочы зубчастыя па краі, зверху хвалепадобныя, голыя, знізу святлей, апушанае па жылках. Арэшак моцна сплясканы, акружаны толькі з аднаго боку трохлапасцёвай плюской, у якой сярэдняя лопасць больш доўгая. Расце марудна. Любіць цяпло. Патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Амаль цалкам не пашкоджваецца шкоднікамі і хваробамі. Вытрымлівае ўмовы горада. Добра пераносіць абрэзку. Выкарыстоўваецца ў азеляненні.Парода, якая спадарожнічае ў дубровах. Мае цвёрдую цяжкую драўніну, якая добра супрацьстаіць удару і трэнню.

Граб усходні або грабіннік (Carpinus orientalis). Натуральна расце на Каўказе, у Крыму, Іране, Малой Азіі, на Балканах. Хмызняк або дрэва 8-10 м у вышыню. Ад граба звычайнага адрозніваецца меншым (2-5см. у даўжыню) лісцем і больш дробнымі пладамі, якія загарнуты ў абгортку без лопасцяў.

Са шматлікіх грабаў Усходняй Азіі цікава адзначыць зграбнае маленькае кусцістае дрэва да 5м. у вышыню- граб Турчанінава (C. turczaninovii), больш буйное, да 15м. у вышыню кусцістае дрэва- граб Чаноскі (С. coroliniana). Гэта невялікае дрэва да 5-6м. радзей 12м. у вышыню, вельмі прыгожае, кусцістае.

Род арэшына (Corylus) абядноўвае каля 20 відаў, якія стаяць асобна сярод бярозавых дзякуючы вялікай своеасаблівасці. Арэшына адзіны сярод бярозавых заахорны (сінзаахорны0 род. Гэта пераважна хмызнякі, да 4-6(10)м. у вышыню, радзей дрэвы, лісцепадныя. Лісце чарговае, буйназубчастае, апушанае. Квітнее арэшына да аблісцення. Яе мужчынскія кветкі сабраны ў каташкі, якія зімуюць у голых пупышках. Складаюцца з чатырох раздвоеных тычынак, якія зрасліся з крыючай лускавінай. Жаночыя кветкі, якія заключаны па некалькі штук у кветковай пупышцы, зімуюць пад яе лускавінамі. Песцік з двух плодалісткоў. У час квітнення з-пад рассунутых верхніх канцоў пупышкавых ліскавін кветкавай пупышкі выступаюць толькі чырвоныя або малінавыя ніткападобныя рыльцы. Плады- арэхі з драўняністым каляплоднікам, якія часткова або зусім заключаны калакольчатаю або трубчатую плюску. Паспяваюць у канцы лета- пачатку восені. Насенне ядомае, без эндасперма. Зародак з добра развітымі мясістымі семядолямі.

Арэшына звычайная (Corylus avellana)- хмызняк да 2-7(15)м. у вышыню, з цёмна-шэрай карой добра бачнымі лінзамі (чечевічкі). Парасткі цёмна-шэрыя, пакрыты пушком з залозкамі (желёзкі). Пупышкі акругла-яйкападобныя з раснічастымі лускавінамі. Лісце 6-12см. у даўжыню, шырокае, пры аснаванні нераўнабока-сэрцападобнае, на канцы завостранае, па краі двойчызубчасты, на кароткіх чаранках са шматлікімі шчацінкамі. Лісце зверху шурпатае цёмна-зялёнае, знізу светла-зялёнае,валасістае. Плады- акруглыя, буйныя арэхі, якія ўтрымліваюць да 65% тлушча і да 15% бялку. Каштоўная глебапаляпшальная, марозаўстойлівая, ценеўстойлівая, патрабавальная да ўрадлівасці глебы парода. Гаспадарчае значэнне шматграннае. Галоўную каштоўнасць складаюць яе насенне. Селекцыянерамі вылучаны культурныя сарты арэшыны, якія адметны вельмі буйнымі арэхамі, тонкай шкарлупінай, высокімі харчовымі якасцямі ядра. Такія сартавыя арэшыны завуць фруктамі. Арэшыну выкарыстоўваюць для абсадкі дарог, замацавання схілаў яроў і лагчын, у азеляненні.

Арэнына дрэвападобная або мядзведжы арэх (C. coberna).Натуральна расце на Каўказе, Балканах і Малой Азіі. Дрэва да 20-25м. у вышыню з шэравата-белай карой, якая адслойваецца пласцінкамі. Парасткі бура-жоўтыя шчацінкава-валасістыя. Лісце 6-12см. у даўжыню, зваротнаяйкападобнае або шырокаавальнае з серцападобным аснаваннем, каротказавостранае, па краі з буйнымі зубцамі ў выглядзе невялікіх ласцяў. Зверху цёмна-зялёнае, голае, знізу апушанае ўздоўж жылак. Плады дробныя сплясканыя з бакоў. Абгортка ў некалькі разоў перабольшвае даўжыню арэха. Хуткарастучая, зімаўстойлівая, ценевынослівая, засухаўстойлівая парода. Амаль не пашкоджваецца хваробамі і шкоднікамі. Дэкаратыўна.

Арэшына разналісцёвая (Corylus henophylla). Радзіма- Усходняя Сібір, Далёкі Усход, Кітай, Японія, дзе яна замяшчае арэшыну звычайную. Гэта хмызняк або дрэва да 7м. у вышыню з густаапушанымі парасткамі. Лісце 6-11см. у даўжыню з сэрцападобным аснаваннем, зверху ўсечаныя або слабадвухлапасцёвыя, з кароткім вастрыём пасярэдзіне, няроўна-двойчы-зубчастае, знізу апушанае па жылках. Арэхі сплясканыя зверху, у абгортцы якая роўная або крыху больш за арэхі. Вельмі марозаўстойлівая, ценевынослівая, засухаўстойлівая парода. Не вытрымлівае залішняга ўвільгатнення і ўшчыльнення глебы. Дэкаратыўна. Арэхі ядомыя. Утрымліваюць да 50% тлушчу. Дрэвападобныя формы (Н-да25м.) належаць больш старажытным прадстаўнікам рода арэшына, такія напрыклад, як арэшына юньнанская (C. gunnanensis), арэшына папяровая (C. papyracea), арэшына кітайская (С. срштутышы), арэшына Патаніна (C. potaninii). Найбольшай вышыні дасягае арэшына кітайская (да 40м.).

Парадак арэхавыя (Juglandales). Дрэвы, радзей хмызнякі з чарговым, радзей прцілеглым перыстым лісцем, большай часткай пазбаўленага прылістнікаў. Вусцецкі без пабочных клетак. Членікі сасудаў з лесвічнай або прастай перфарацыей. Кветкі звычайна ў каташках, большай часткай аднаполыя, безпялёскавыя. Насенне з буйным зародкам, без эндасперма. Уключае два сямействы раіптелейныя і арэхавыя. Раінтелейныя ўключаюць усяго адзін від раінтелею тысячакветкавую (Rhoiptelea chilianta), якая расце ў Паўночным Ветнаме і Паўднёва-Заходнім Кітаі. Гэта лісцепаднае дрэва да 8-20м. у вышыню.

Сямейства арэхавыя (Juglandaceae)- уключае 7 радоў і каля 60 відаў лісцепадных аднадомных дрэў, радзей хмызнякоў, якія распаўсюджаны ў шырокалісцёвых лясах умеранай і субтрапічнай абласцей Паўночнага Паўморя, а таксама ў горных раёнах тропікаў. Лісце чарговае, буйное, перыста-складанае, са смалістымі залозкамі і моцным спецыфічным пахам. Вельмі фітанцыдны. Кветкі разнаполыя, квітненне адбываецца хутка пасля аблісцення. Мужчынскія кветкі сабраны ў доўгія паніклыя каташкі, якія ўтвараюцца на парастках мінулага года. Жаночыя кветкі ў прамастаячых або звісаючых коласападобных суквеццях, часам адзіночныя на канцах парасткаў бягучага года. Апыляюцца ветрам.

Плод- ныправільная касцянка, сухаваты, бяскрылы або з крылатымі вырастамі. Насенне без эндасперма, з мясістымі семядолямі, якія разделяны скуранымі перагародкамі. У шматлікіх відаў арэхаў насенне ядомае і мае вялікае харчовае значэнне. Драўніна арэхаў трывалая, з прыгожай тэкстурай, шырока выкарыстоўваецца ў розных галінах гасподаркі.

Род арэх (Juglans)- абядноўвае дрэвы з чарговым непарнаперыстаскладаным лісцем. Тычынкавыя кветкі ў буйных каташках, якія звешваюцца. Песцічныя- у малакветкавых канечных коласападобных суквеццях. Зачатковыя тычынкавыя і песціковыя кветкі ўтвараюцца ў пупышках ў год, які папярэднічае году квітнення, пры гэтым тычынкавыя раней за песціковых. Кожная тычынкавая кветка схавана пад прыкветкавай лускавінай, нясе шмат тычынак і мае просты калякветнік з 4-5 лісцікаў (о Р4-5А). У песцікавай кветкі калякветнік двайны, які зрастаецца з завяззю (о Р2+2Со(2)). Плод акруглы або прадаўгаваты, касцянкападобны, са знешняга боку (з вонку) заключаны ў мясісты каляплоднік (зялёны ў час фарміравання пладоў; потым на час паспявання бурэе або падсыхае), які ўтвараецца ў выніку зрастання калякветніка і похвы ліста з прыкветнічкамі. Унутры ўтымлівае аднанасенны арэх з камяністай двухстворчатай лупінай, якая развіваецца з унутранай сценкай завязі. Пры паспяванні пліда вонкавая абалонка разбураецца і вызваляюцца арэхі. Зародак насення з двумя мясістымі маршчыністаскладкавымі семядолямі, якія раздзеляны няпоўнай перагародкай. Эндасперм адсутнічае, запасаючую функцыю выконваюць семядолі. Пры прарастанні насення яны застаюцца ў глебе.

Усе віды арэха хуткарастучыя і доўгавечныя і адметны выключна каштоўнай драўнінай. Стрыжань парасткаў і маладых галін мае шматлікія перагародкі. У складзе рода каля 20 відаў. Самы значны з іх арэх грэцкі або царскі (J. regida), які натуральна расце ў Кіргізіі, Сярэдняй Азіі і на Балканах. Дрэва да 30-35м. у вышыню з тоўстымі зеленавата- або жаўтавата-бурымі парасткамі. Лісце 20-40(45)см. у даўжыню і складаецца з 5-11 лісцікаў. Бакавыя лісткі сядзячыя, якія памяншаюцца да аснавання ліста. У дарослых дрэў цэльнакрайныя. Верхавінкавы лісточак буйнейшы за бакавых, чаранковы. Арэх акруглы або авальна-цыліндрычны, да 55мм. у даўжыню, з тонкай лупінай. Від параўнальна хуткарастучы. Патрабавальны да цяпла і ўрадлівасці глебы. Адносна святлолюбівы. Жыве 300-400 гадоў. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Драўніна ўжываецца ў мэблевай вытворчасці і на розныя дробныя вырабы. Ядра арэхаў ужываюцца як ежа і на прыгатаванне алею. З кары вырабляюць фарбу.

Арэх манжурскі (J. mandshurica). Радзіма Далёкі Ўсход, Карэя, Кітай. Дрэва да 25-30м. у вышыню з цёмна-шэрай трэшчынаватай карой і тоўстымі зеленавата-бурымі, бліскучымі, злёгку рабрыстымі на верхавінцы, рыжа-лямцавымі парасткамі. Лісце дасягае ў даўжыню 1м. і больш. Лісткоў 11-19, падоўжана-элептычных, па краі дробнапілаватых, 10-25см. у даўжыню, няроўнабокіх у аснавання, на верхавінцы з дюбападобным вострыём. Дарослае лісце зверху амаль голае, знізу валасістае па жылках. Арэхі яйкападобныя з тоўстай лупінай. Жыве 200-250 гадоў. Марозаўстойлівы, але адчувальны для замаразкаў. У маладосці ценевынослівы, потым святлолюбівы. Патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Выкарыстоўваецца як і арэх грэцкі.

Арэх шэры (J. cinerea). Радзіма Паўночная Амерыка. Дрэва да 30м. у вышыню з шэрай глыбокабаразнаватай карой і шэраватымі валасістымі парасткамі. Лісце да 60см. у даўжыню з ліпкзм чаранком, складаецца з 11-21 лісціка. Лісцікі падоўжанаяйкападобныя, завостраныя, у аснавання ныроўнабокія, амаль сідзячыя, па краі тонкапілаватыя, зверху слаба, знізу моцна (густа) апушаныя. Марозаўстойлівы, але пакутуе ад замаразкаў. Святлолюбівы, але ў маладосці вытрымлівае зацяненне. Менш патрабавальны да ўрадлівасці глебы і засухаўстойлівы як арэх грэцкі. Плады падоўжана-авальныя 4-6см. у даўжыню, з тоўстай лупінай, амаль не ўжываецца як ежа. З абалонкі арэхаў атрымліваюць жоўтую фарбу. Выкарыстоўваецца ў азеляненні.

Арэх горны (J. rigida). Радзіма- Паўночная Амерыка. Дрэва да 45-50м. у вышыню са стройным ствалом, які пакрыты чорнай карой і з маладымі пупышкамі парасткамі. Лісце да 20-60см. у даўжыню, якое складаецца з 13-21 скуранога лісціка. Лісцікі падоўжана-яйкападобныя, з няроўнабокім акруглым аснаваннем і доўгазавостраным заканчэннем, па краі няроўназубчастыя. амаль сідзячыя, з верхняга боку голыя, знізу злёгку апушаныя. Верхні лісцік часта менш за бакавых або недаразвіты. Плады непадобныя, да 5см. у дыяметры, з каляплоднікам які пры паспяванні не раскрываецца і тоўстай скарліпой. Жыве 200 гадоў і больш. Цеплалюбівы. Патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Устойлівы да хвароб і шкоднікаў. Добра расце ў гарадскіх умовах. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Арэхі ўжываюцца ў ежу. Цвердая драўніна выкарыстоўваецца так як драўніна іншых арэхаў.

Род птэрокарыя(Pterocarya) або ланіна, прадстаўлены 11 відамі, з якіх 10 растуць у Азіі і адзін на Каўказе. Гэта буйныя дрэвы з непарнаперыстаскладаным лісцем. Тычынкавыя кветкі ў каташках, песцічныя ў паніклых доўгіх гронках. Плады дробныя, з 2 скуранымі крыламі (двухкрылыя касцянкападобныя), неядомыя. Род дзеліцца на два падроды: падрод птэракарыя (Pterocarya), які ўтрымлівая 10 відаў і падрод цыклакарыя (Cyclocarya), з адным відам.

На Каўказе ў пойменных шырокалісцёвых лясах сустракаецца птэракарыя або лапіна крылаплодная (P. pterocarpa), дрэва да 30м. у вышыню і 1,5-20м. у дыяметры. Кара цёмная, трэшчынаватая, пупышкі пазбаўлены лускавін, лісце да 60см. у даўжыню у 23-25 лісцікаў. Дрэва хуткарастучае, дэкаратыўнае, вельмі святло- і цяплолюбівае, патрабавальнае да ўрадлівасці, вільготнасці і аэрацыі глебы. Валодае каштоўнай белай лёгкай драўнінай.

Астатнія віды рода растуць у Кітаі (птрэракарыя вузкалістая- P. stenoptera, п. хубэйская- P. hupehensis і іншыя), у Ветнаме і Лаосе (п. тонкінсаф-P. tonkinensis), у Японіі (п. сумахалістая- P. rhoifolia).