Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

Лекцыя 14

1 Сямейства лебядовые.

2 Сямейства драсёнавыя.

3 Сямейства тамарыксавыя.

Падклас карыяфіліды (Caryophylloodae). Большасць прадстаўнікоў гэтага падкласа прыстасаваны да росту ва ўмовах засушлівага клімата і найбольш характэрны для флоры паўпустынь і пустынь. Для падкласа характэрна перабольшванне траўі кусцікаў, але ён уключае каля 5000 драўняных і паўдраўняных відаў. У гэтым падкласе тры парадкі: гваздзіковыя, драсёнавыя, якія абядноўваюцца ў падпарадак гваздіковыя і парадак плюбаювыя, з такім жа падпарадкам.

Парадак гваздіковыя (Caryoophyllales). Галоўным чынам травы, рэдка невялікія дрэвы і хмызнякі. Абядноўвае 13 сямействаў, з якіх мы разгледзім толькі адно сямейства лебядовыя (Chenopodiaceae). Лебядовыя ў разуменні большасці людзей асацыіруюцца са злосным садова-агародным пустазеллем і гэта адпавядае рэчаіснасці: рад родаў мар (Chenopodium), лебяда (Atripex)- распаўсюджанае пустазелле- касмапаліт, якое сустракаецца на ўсіх кантынентах. Але разам з тым гэтаму сямейству чалавецтва абавязана караняплодам першаступеннай значнасці- буракам і перш за ўсё буракам цукровым, якія зараз даюць больш трэці ўсёй вытворчасці харчовага цукру ў свеце, а таксама штодзённай агароднінай- сталовым буракам.

Гэта сямейства абядноўвае звыш 100 родаў і 1500 анэмафільных і анэмахорных відаў, з якіх каля 600 зяўляюцца драўнянымі і паўдраўнянымі. Гэта пераважна ярка выражаныя жараўстойлівыя ксерафіты і галафіты. Выключэнне складаюць расліны- пустазелле. Асноўныя раёны іх жыхарства- арыдныя і моцна засоленыя тэрыторыі. Сямейства лебядовыя даволі выразна раздзяляецца на два падсямействы: лебядовыя (Сhenopoolioideae), ва ўсіх відах якоганасенне мае кольцападобны сагнуты зародак і развіты эндасперм, і салянкавыя (Solsoloideae), у якога зародак закручаны ў спіраль і эндасперм не развіты. Гэтыя два падсямействы далей дзеляцца на некалькі груп, у адносінах таксанамічнага ранга і мяжы якіх погляды розных сістэматыкаў разыходзяцца. Больш менш прызнальным можна лічыць выдзяленне 8 трыб.

Знешне лебядовыя- непрыгожыя расліны: сярод іх няма амаль дэкаратыўных відаў. Але калі яны растуць у массе на вялікіх прасторах (плошчах), то могуць утвараць прыгожы покрыў за кошт ярка афарбавальных, паўпразрыстых крылаў пладоў, якія зіхацяць на сонцы (салянка мясістая- Solsola crassa, салянка казахаў- S. kosakorum і інш.). Сярод лебядовых ёсць аднагадовыя і шматгадовыя травы, паўкустарнікі і кустарнікі і, нават, невялікія дрэвы (саксаўл- Holoxylon), рэдка ліяны. Для шматлікіх лебядовых характэрна членістасць галін і сцяблоў, якія асабліва добра выражаны ў солераса (Salicornia) і саксаўла.

Лісце лебядовых без прылісткаў, вельмі разнастайнае па форме- ад шылападобных і лінейнацыліндрычных жорсткіх да шырокіх, авальных, мясістых, цэльнакрайных зубчастых, часам неглыбока лапасцёвых. Размешчана як чаргова (перабольшвае), так і процілегла (асаблів членістасцяблівых). Карані большай часткай стрыжнёвыя. Кветкі дробныя, двух- або аднаполыя, сабраны ў коласа-парасонападобныя суквецці (або мяцёлкападобныя), але могуць быць і адзіночныя. Венчык адсутнічае, чашалісцікі травяністыя або скураныя, свабодныя або часткова зрастаюцца, пасля квітнення высыхаюць, застаюцца каля пладоў і садзейнічаюць іх распаўсюджванню ветрам. Тычынак звычайна столькі колькі і чашалісцікаў. Пыльнікі часта буйныя і ярка афарбаваныя ў ружовы, белы або жоўты колер. Песцік з 2-5 плодалісцікаў, завязь верхняя, паўніжняя. Плады большай часткай арэхападобныя. Невыразнасць кветак у шматлікіх лебядовых можа кампенсавацца маляўнічасцю пладоў.

Паколькі лебядовыя, за рэдкім выключэннем,- расліны адкрытых прастораў, таму ў іх развіта ветраапыленне. Забяспечваецца яно звычайнымі спосабомі- масай дробных адкрытых кветак, якія сабраны ў буйныя і густыя суквецці. Але ў некаторых лебядовых (мар, бурак) адзначана і насякомаапыленне.

Звычайна разнастайней лебядовыя прыстасаваны для распаўсюджвання насення. Гэта і перакаці-поле, кусты якія высахлі набываюць шарападобную форму, адломываюцца ў каранёвай шыйкі і свабодна перакатываюцца ветрам на вялікія адлегласці. Для распаўсюджвання ветрам прызначаны таксама разнастайныя па форме крылападобныя прыдаткі, валаскі і шнш. У многіх лебядовыя плады прыстасаваны для распаўсюджвання жывёламі. Жывёлы іх паядаюць або яны чапляюцца за іх.

Ужыцці чалавека лебядовыя маюць вялікае значэнне. Галоўнейшай раслінай з іх зяўляецца бурак звычайны (Beta oularis) і яго разнавіднасць цукровы бурак. Усім вядомы як вітамінаносныя гародніна шпінат агародны (Spinacia oleracea) культурная расліна, якая з яўляецца важнай харчовай і дыятычнай раслінай. У Перу, Чылі, Балівіі, Калумбіі туземскае насельніцтва з даўніх часоў выкарыстоўвае ў якасці хлебнай расліны (Chenopodium quinaa)-кіноя. Шматлікія лебядовя зяўляюцца лекавымі раслінамі, іх выкарыстоўваюць у народнай і афіцыйнай медыцыне. Выкарыстоўваюцца яны і ў народных промыслах у якасці цудоўных фарбавальнікаў для тканіны і скуры (мар белая- чырвоная фарба, мар смярдючая- жоўтая фарба, лебяда садовая- сняя), харчовых фарбавальнікаў (для віна, масла і г.д.), у якасці крыніц атрымання соды і паташу.

Вялікая іх роля як кармавых раслін у арыдных абласцях шматлікіх дзяржаў з развітой адгоннай жывёлагадоўляй (Кітай, Манголія, ЗША, Аўстралія, Алжыр, Егіпет, Страны Пярэдняй, Сярэдняй Азіі і г. д.).

Род саксаўл (Holoxylon)-абядноўвае гілінкападобныя невялікія дрэвы і хмызнякі з членістымі парасткамі. Усяго 5 відаў. Лісце рэдуцыяраванае, бачна толькі ў выглядзе супрацілеглых лускавін або бугаркоў. Кроны ажурныя і практычна не зацяняюць глебу. Кветкі нязграбныя, двухполыя, пяцічленыя, размешчаны па адной або по некалькі ў пазухах лускавін. Плады паспяваюць восенню, сплясканыя, некалькі мясістыя, з 3-5 плеўчатымі крылышкамі, размешчаны гарызантальна. Насенне без эндасперма, зародак плоскаспіральны. які зелянее ў абалонцы плода. Драўніна вельмі цяжкая, цвёрдая, крохкая. Размножваюцца саксаўлы насеннем, у маладым узросце можа ўзнаўляцца парасткамі ад пня. Тыповыя жалемафіты, якія валодаюць магутна развітой каранёвай сістэмай і могуць утвараць прыдаткавыя карані, калі засыпаюцца пяском. Недаўгавечныя, жывуць 20-25 гадоў. Вельмі святло- і цяплолюбівыя, жара- і засухаўстойлівыя. У Сярэдняй Азіі сустракаюцца тры віды саксаўла: белы- Holoxylon persiicum (дрэва), чорны- H. aphyllum (дрэва), і хмызняковы- H. ammodendron (куст). Ва ўмовах пустынь саксаўлы маюць надзвычай вялікае значэнне як меліярыручыя песказамацавальныя пароды. Асабліва важны саксаўлы белы і горны, драўніна якіх дае высокакаларыйнае топліва. Саксаўлнікі маюць і кармавое значэнне: іх маладымі парасткамі харчуюцца вярблюды і авечкі.

Род салянка (Salsola) абядноўвае каля 120 відаў. Травы, паўкусты, кусты і дрэўцы (невялікія), якія растуць у сухіх стэпах і паўпустынях з засоленымі глебамі. Лісце цыліндрычнае або ніткападобнае, сакавітае, чарговае. Па экалагічных уласцівасцях салянкі падобны з саксаўламі. У пустыях Усходняга Казахстана сустракаюцца жорсткакалючакустарнікавая салянка дрэўцападобная, або баялыч (S. arbuscula), салянка баялычана дробная (S. arbusculiformis). У Цэнтральнай Азіі такія ж супольніцтвы на вялікіх плошчах утварае салянка лістоўніцалісцёвая (S. laricifolia). З мэтай замацавання пяскоў і асновы доўгачасовай пашы ў пясчаных пустынях Сярэдняй Азіі штогод высейваюць буйнакустарнікавыя салянкі- салянку Рыхтэра (S. richteri) і салянку Палецкага (S. paletzkiana).

Парадак драсёнавыя (Polygonales). Сямейства драсёнавыя (Polygonaceae). -абядноўвае каля 30 радоў і 800 відаў раслін, якія шырока распаўсюджаны на зямным шары.Але асабліва шматлікімі драсёнавыя ў паўночнай умеранай зоне. Часцей гэта аднагадовыя і шматгадовыя травы, радзей хмызнякі, дрэвы і ліяны. Лісце цэльнае радзей раздзелена на долі, чарговае, рэдка кальчаковае. Характэрныя рысы сямейства- наяўнасць прылісткаў, якія зрастаюцца ў раструб.

Дробныя кветкі драсёнавых у вызначаных суквеццях, звычайна двухполыя, радзей аднаполыя. маюць трохчленны , радзей двух- або пяцічленны план будовы. (Р3-6А3+6G3). Калякветнік зялёны, белы або чырвоны. Плод арэхападобны, гранёны. Насенне з простым або сагнутым зародкам і вялікім эндаспермам. Па будове эндасперма і цыклічнаму або нецыклічнаму размяшчэнню калякветніка сямейства дзеліцца на 3 падсямействы.

Падсямейства шчаўевыя (Rumicoideae) з цыклічнымі кветкамі і гладкім эндаспермам. Уваходзяць роды шчаўё- Rumex (распаўсюджан на ўсіх кантынентах), рэвень- Rheum (Цэнтральная Азія), эмекс-Emex (горы Азіі і Еўропы) і інш.

Падсямейства драсёнавыя (Polygonaideae) з нецыклічнымі кветкамі і гладкім эндаспермам. Уваходзіць самы вялікі род сямейства драсён- Polyygonum (распаўсюджаны ўсюды- касмапаліт), род грэчка- Fagopurum (азіяцкае паходжанне, род джузгун- Calligonum (сустракаецца ў Азіі і Афрыцы) і інш.

Падсямейства коккалобавыя (Coccolobaideae) звычайна з нецыклічнымі кветкамі і маршчыністым эндаспермам. Гэта дрэвы і хмызнякі, якія распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных абласцях Цэнтральнай (род брунішчыя- Brunnichia) і Паўднёвай (коккалоба- Сoccoloba) Амерыцы, сустракаецца таксама і ў Аўстраліі і Новай Зеландзіі (род мюленбекія- Muchlenbeckia)/

Драсёнавыя растуць ў самых разнастайных экалагічных умовах. Гэта залежыць ад асобных уласцівасцей асобных відаў і родаў і арэалаў іх распўсюджання.

У сямействе ёсць ветра- і насякомаапыленне. Для большасці драсёнавых характэрна багатае квітненне і пладанашэнне. Плады звычайна распаўсюджваюцца ветрам, гэтаму садзейнічаюць розныя прыстасаванні. Вядома як насенне, так і вегетатыўнае узнаўленне.

Віды сямейства драсёнавых характаразуюцца наяўнасцю ва ўсіх частках раслін. асабліва ў падземных органаў, дубільных рэчываў. Ёсць сярод іх каштоўныя харчовыя расліны (грэчка- Fagopyrum),меданосы (грэчка. драсён змяіны- Polygonum bistorta і інш.). Шматлікія драсёнавыя выкарыстоўваюцца ў медыцыне. З іх дабываюць розныя фарбавальнікі. Як дэкаратыўныя расліны выкарыстоўваюць грэчку сахалінскую (Polygonum sachalinense) і грэчку востралістую, або японскую (P. cuspidatum), яны маюць прыгожае буйное лісце і высокае сцябло (4-4,5м.). Дэкаратыўны шматлікія віды джузгуна з ярка афарбаванымі ажунымі пладамі, кудлаткі (Atraphaxis) і шматгадовыя ліяна драсён бальджуанскі (P. baldshuanicum).

Род джузгун (Calligonum)- уключае больш за 100 відаў якія засяляюць пустыні. Лісце рэдуцыравана. Працэсы асімеляцыі адбываюцца ў зялёных парастках, якія ападаюць на зіму. Кветкі адзіночныя, дробныя. Калякветнік венчыкападобны, пяцічленны, чырвоны або белы. Тычынак 12-18, завязь чатырохгнездавая, верхняя. Плод прамы або скручаны арэх з крыламі або галінастымі шчацінкамі. Віды джузгуна розняцца паміж сабою галоўным чынам пладамі. Яны ўтвараюць хмызняковыя зарастнікі на бугрыстых пясках Сярэдняй Азіі, Ніжняга паволжжа, у Заходняй Сібіры і г. д. Найбольш распаўсюджанымі відамі зяўляюцца джузгун бязлісцёвы (Calligonum aphyllum) з крылатым арэхам і джузгун галова медузны (C. caput-medusae) з галінастымі шчацінкамі на паверхні арэха, які ўтварае сумесна з ім залаціста-жоўтую галоўку. Джузгуны шырока выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў.

Падклас дзіленііды (Dilleniidae). Дрэвы, кусты або травы. Лісце цэльнае або розным чынам разделенае. Вусцейкі розных тыпаў, большай часткай без пабочных клетак. Сасуды заўсёды ёсць. Членікі сасудаў з лесвічнай або простай перфарацыей. Кветкі двухполыя або аднаполыя, з двайным калякветнікам або радзей безпялёскавыя. Спелы пылок 2-клетачны або радзей 3-клетачеы. Абалонка пылковых зярнят трохбарозная або вытворная ад яе. Насенне, як правіла, з эндасермам. У гэтым падкласе абяднана 14 парадкаў.

Пардак тамарыксавыя (Tamaricales). Дрэвы, кусты або радзей травы з чарговым або процілеглым лісцем, звычайна дробнае, часам лускавінападобнае, пазбаўлена прылісткаў. Членікі сасудаў з простай перфарацыей. Кветкі звычайна двухполыя актынаморфныя, з двайным калякветнікам. Тычынак 5-10 або больш, свабодныя або зрастаюца ў аснавання. Завязь верхняя, звычайна са шматлікімі зачаткамі. Насенне з эндаспермам або без яго. Складаецца з 3 сямействаў: франкеіевыя, тамарыксавыя і фукерыевыя.

Сямейства тамарыксавыя (Tamaricaceae)- абядноўвае 3 роды і больш за 5 відаў, якія распаўсюджаны ў Еўразіі і Афрыцы, галоўным чынам у Міжземнаморі і ў арыдных абласцях Азіі.Гэта невялічкія вераскападобныя дрэўцы або часцей кусты, радзей паўкусты. Лісце чарговае, дробнае, рэдка плоскае, часта мясістае. Кветкі дробныя, у гронках або каласах. Плод - карабочка.

Насенне пакрыта доўгімі аднаклеткавымі валаскамш ( Род рэомюрыя - Reaumuria ) або насенне голае. У рэамюрыі есць мізерны эндасперм, але у астатніх двух родаў ( тамарыкс - Tamarix і мірыкарыя - Myricaria ) насенне без эндасперма.

Род рэомарыя ( Reaumuria ) - прыметыўны у сямействе. У ём абяднана 13 відаў, якія распаўсюджаны ад Алжыра І вострава Сіцылія да сярэдняга цячэння ракі Хуанхе ў Кітаі.

Віды рэамюрыі - галафіты, якія растуць у найбольш засушлівых месцах.

Віды рода мірыкарыя ( Myricaria) значна больш спецыфічны. У гэтым родзе каля 10 відаў, якія сустракаюцца ад Заходняй Еўропы і Фіннаскандыі да Тыбета і Паўднева-Заходняга Кітая.

Найбольш распаўсюджаным родам сямейства зяўляецца род Тамарыкс ( Tamarix ), які налічвае больш 60 відаў. Гэта кусты абоневялікія лісцепадобныя дрэвы з ажурнай, раскінутай кронай, тонкімі падоўжанымі парасткамі, якія нясуць шматлікія пакарочанныя парасткі. Лісце дробнае, лускавінападобнае, ападае на зіму разам з пакарочанымі парасткамі. Кветкі дробныя, ружовыя, белыя або фіялетавыя, сабраны ў кароткія каласападобныя суквецці, якія ў сукупнасці ўтвараюць вузкія мяцёлкі. Розныя віды тамарыкса квітнеюць у розны час: вясною да аблісцення, летам або з лета па восень. Квітнеючыя тамарыксы вельмі дэкаратыўны, добрыя меданосы. Кветкі двухполыя ( * К 4-5 С 4-5 А 4-7 G (3-5) ). Плод - каробачка. Насенне без эндасперма, дробнае, на верхавінцы з пучком валаскоў, якія выконваюць ролю паруса пры распаўсюджванні ветрам.

Тамарыксы хутка растуць, утвараючы пры гэтым шырокую каранёвую сістэму.Размножваюцца насеннем, а ў пасадках - зімовымі і летнімі гаранкамі, могуць даваць парасткі ад пня і ўтвараць шматлікія каранёвыя парасткі. Да ўрадлівасці глебы яны непатрабавальны, шматлікія з іх зяўляюцца галафітамі і ксерафітамі. Усе вшды рода светалюбівыя і цяплолюбівыя, але ёсць сярод іх і з даволі высокай зімаўстойлівасцю. Тамарыксы шырока выкарыстоўваюцца ў азеляненні і агралесамеліярацыі. Дзякуючы высокаму ўтрыманню танінаў, дубільных і фарбавальных рэчываў віды тамарыксаў знаходзяць выкарыстанне ў скураной прамысловасці і медыцыне. Найбольш распаўсюджанымі відамі зяўляюцца: тамарыкс элегантны ( T. gracilis ), расце ў Казахстане; тамарыкс чатырохтычынкавы ( T. tetranda ) - на Ўкраіне ў Крыму і на Каўказе; тамарыксы галінасты - T.ramosissima і шчацінкававаласісты ( T. hispida ) - у Сярэдней Азіі; тамарыксы Оше - T. aucheriana і буйнаплодны - T. macrocaepa, якія растуць на глебах з колькасцю хларыдаў больш 8% у раёне мёртвага мора.