Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

Лекцыя 20

  1. Сямейства кляновыя .

  2. Сямейства кізілавыя.

  3. Сямейства араліевыя.

Парадак сапіндавыя (Sapindales). Блізкі да парадк ружовыя і мае агульныя з ім паходжанне. Дрэвы, кусты і травы. Лісце большай часткай складанае, звычайна перыстые, рэдка пальчатыя, без прылісткаў. Членікі сасудаў з проста перфарацыей. Кветкі аднаполыя, радзей двухполыя, актынаморфныя. Насенне з эндаспермам або без яго. Уваходзяць сямецствы: клекачкавыя, сапіндавые, кляновыя, конскакаштанавыя і інш.

Сямейства кляновыя (Aceraceae)- лісцепадныя дрэвы, радзей кусты з процілеглым пальчата-лапасцёвым, цэльным або складаным лісцем. У сямействе2 роды: Клён-Acer, і дзінтэранія -Dipteronia. Кветкі правільныя, у шчытках, гронках і мяцёлках двухполыя, ілжэдвухполыя (марфалагічна двухполыя, але ў выніку недаразвітасці тычынак або песціка функцыянальна аднаполыя) і аднаполыя. Калякветнік часцей незграбны, двайны, 4-5-членны, часам рэдуцыраваны. Тычынак 8-10, песцік з двух пладалісцікаў, завязь верхняя (*K0-5C0-5A8-10Co-(2)). Плод- дробная крылатка двухсямянка, пры паспяванні распадаецца на дзве аднанасенныя крылаткі. Насенне без эндасперма, з добра развітымі сеимядолямі. Большасць відаў сямейства цвіце адначасова з распусканнем лісця або пазней. Апыляюцца насякомымі. Некаторыя віды апыляюцца ветрам. Добрыя меданосы. Плады распаўсюджваюцца ветрам.

Род клён (Acer)- уваходзіць прыкладна 120 відаў (розныя аўтары налічваюць ад 110 да 160 відаў), якія распаўсюджаны вельмі шырока ў паўночным паўшар'і, ад субтрапічных раёнаў у Еўропе і на Алясцы да тропікаў Цэнтральнай Амерыкі (горы Гватэмалы) і Паўднёвай Азіі. У трапічную зону заходзяць нешматлікія віды клёнаў, і толькі клён лаўровы (A. laurinum) пранікае ў паўднёвае паўшар'е даходзячы да 10 п. ш. Клёны адсутнічаюць у дзікім стане ў Паўднёвай Амерыцы, у Афрыцы (акрамя міжземнаморскага ўзбярэжжа), у Аўстраліі. Няма іх, як і дубоў і іншых шырокалісцёвых парод, у Сібіры.

Гэта лісцепадныя дрэвы да 40м. у вышыню і кусты. Лісце ў клёнаў процілеглае, простае або часам складанае. Простае лісце бывае лапасцевым або радзей цэльным. Складанае лісце звычайна перыстае, з невялічкай колькасцю лісцікаў (3-7) (клён амерыканскі). і толькі клён пяцілісточкавы (A. pentaphyllum) ўяўляе з сябе пальчатаскладаны тып лісця. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя, незграбныя. Але ў паўночнаамерыканскага клёна чырвонага (A.rubrus) яны цёмна-чырвоныя, з'яўляюцца вясной на бязлістых яшчэ дрэвах.

Плод- дробная крылатая двухсямянка. Крылы сходжяцца пад розным вуглом (відавая прыкмета). Клёны- расліны пераважна горных лясоў(у Паўночна-Усходніх Гімалаях сустракаюцца да вышыні 3300м.). Толькі нешматлікія іх віды сустракаюцца на раўніне. У лясах клёны растуць адзіночна або невялічкімі групамі, ніколі не ўтвараюць значных па памеру чыстых насаджэнняў. Размножваюцца насеннем, парасткамі ад пня, атожылкамі, дзяленнем кустоў, чатранкамі, прышчэпкамі (формы). Глебапаляпшальныя пароды. Меданосы.

Клён востралісцёвы (A. platanoides)- дрэва да 30м. у вышыню і 1м. у дыяметры. Кара цёмна-шэрая, дробнартэшчынаватая. Парасткі з асветленага боку чырвона-бурыя бліскучыя. Цвіце адначасова з аблісценнем. Марфалагічна кветкі могуць быць тычынкавы і двухполыя, аднак фізіялагічна яны заўсёды аднаполыя. Плады паспяваюць у канцы лета- пачатку восені і хутка ападаюць. Расце хутка. Жыве 150-200 гадоў і больш. Размножваецца насеннем і парасткамі ад пня. Апаўшыя лісця клёна спрыяюць павышэнню ўрадлівасці глебы. Каштоўная драўніна выкарыстоўваецца ў мэблевай і сталярнай вытворчасці, пры прыгатаванні музычных інструментаў і рознага рода падзелак. Пры ўтварэнні штучных пасадак клён выкарыстоўваецца ў якасці падгону. Вялікі поспех мае ў азеляненні.

Клён палявы або паклён (A. camnestre)- ад клёна востралісцёвага адметны меншай вышынёй (15-20м.), меншымі памерамі лісця з прытупленымі лапасцямі, светла-шэрай карой ствала, апушанымі парасткамі і пупышкамі. Цвіце адначасова з аблісценнем, пазней клёна востралісцёвага. Крылаткі размешчаны пад вуглом180 адзін ад другога, драбней чым у папярэдняга віда. Доўга вісяць на дрэвах. Жасце марудна, жыве да 100 гадоў. Распаўсюджаны ў шырокалісцёвых лясах Еўропы, Каўказа і Крыма. Дрэва ценеўстойлівае. Засухаўстойлівае. Сярэднепатрабавальная да ўрадлівасці глебы. Па зімаўстойлівасці ўступае клёну востралісцёваму.

Клён белы або явар (A. pseudoplatanus)- расце на Балканах, у Ніжніх Альпах і на Каўказе. Дрэва да 25-30(40)м. у вышыню і 1,5м. у дыяметры. Кара старых дрэў адслойваецца пласцінкамі, агаляючы светлую маладую кару, таму ствалы здаюцца белаватымі (белы клён). Лісце 8-15см. у даўжыню, зверху цёмна-зялёныя, матавыя, знізу ружаватыя або шэраватыя, больш валасістыя.Кветкі з прыемным пахам. Крылаткі 4-6см. у даўжыню, расходзяцца пад вострым або прамым вуглом. Расце марудна. Жыве 100 гадоў і больш. Цёплалюбівы. Ценевынослівы. Добра расце на ўрадлівых, глыбокіх, памяркоўна вільготных глебах. Не вытрымлівае засалення. Драўніна высокіх тэхнічных якасцяў. Дэкаратыўны, асабліва чырвоналісцёвая форма.

Клён татарскі або чорнаклён (A. tataricum)- расце ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, Крыму, Каўказе і Маой Азіі. Буйны куст або дрэва 8-10м. у вышыню. Лісце слабалапасцёвыя, падоўжана-яйкападобныя. Кветкі пахучыя. Апыляюцца насякомымі. Крылаткі 3,5см. у даўжыню, расходзяцца пад вострым вуглом, амаль паралельна, вісяць на дрэвах амаль усю зіму. У маладым узросце расце хутка. Марозаўстйлівы. Ценеўстойлівы. Любіць урадлівыя глебы. Вытрымлівае іх сухасць, засаленне і ушчыльненне. Мірыцца з умовамі горада.

Вікарным у адносінах да папярэдняга віда з'яўляецца растучыя ў гарах Сярэдняй Азіі клён Сямёнава (A. semenovii) і ў шырокалісцёвых лясах Д. Усхода клён прырэчны (A. ginnala). У клёна Сямёнава лісце больш шчыльныя, бакавыя лопасці могуцьмець выгляд кароткіх востых зубцоў. Восенню лісце жоўтыя, тады як у прырэчнага яны становяцца малінава-чырвоныя. Клён Сямёнава больш засухаўстойлівы, але менш зімаўстойлівы. Апроч клёна прырэчнага ў хваёва-шырокалісцёвых лясах Далёкага Усхода растуць яшчэ некалькі каштоўных відаў клёна: дробналісцёвы (A. tegmentosum), манжурскі (A. mandschuricum), барадаты, японскі, ілжэзібольдов, жоўты і інш.

Клён дробналісцёвы (A. mono)- від вікарны ў адносінах да клёна востралісцёвага. Расце на свежых часам камяністых глебах. Прыгожае паркавае дрэва. Лісце дорабней чым у клёна востралісцёвага.

Клён срабрысты або цукровы (A. saccharinum)- расце ў Паўночнай Амерыцы. Дрэва да 30-40м. у вышыню і 1,5м. у дыяметры, са светла-шэрай карой. Галіны ломкія. Лісце глыбока-лапасцёвае, 8-15см у даўжыню. Лопасці завостраныя. Зверху ярка-зялёныя, знізу срабрыста-белыя. Цвітуць да аблісцення. Крылаткі 3,5-7см. у даўжыню, расходзяцца пад прамым вуглом, светла-карычневыя. Паспяваюць у першай палове лета. Насенне хутка страчваюць усхожасць. Хуткарастучы. Жыве да 80-100 гадоў. Святлолюбівы. Да глебы не патрабавальны. Добра расце ва ўмовах горада.

Клён ясенелісцёвы або амерыканскі (A. negunda)- таксама расце ў П. Амерыцы. Дрэва да 25м. у вышыню. Парасткі зялёныя, чырванавата-бурыя або фіялетавыя, бліскучыя, з шызым налётам, голыя. Лісце тройчата- або непарнаперыстаскладаныя. Кветкі раздзельнаполыя, двухдомныя. цвіце да аблісцення. Апыляеца ветрам. Плады паспяваюць восенню. Крылаткі расходзяцца пад вельмі вострым вуглом, верхавінкамі прыкрываючы адна адну. Пладаносіць штогод і шчодра. Расце 10-15 гадоў. жыве 100 гадоў і больш, на вулічных пасадках 25-30 гадоў. Марозаўстойлівасць вагаецца. Святлолюбівы. У маладым узросце засухаўстойлівы. Шырока выкарыстоўваецца ў азеляненн.

Сямейства конскакаштанавыя (Hippocastanaceae). У сямействе 2 рода- эскулус (Aesculus) і біллія (Billia)- і 15 відаў. Гэта дрэвы, радзей кусты, растуць ва ўмеранай і субтрапічнай зонах паўночнага паўмор'я, а таксама ў горных трапічных лясах Паўднёва-Усходняй Азіі, 2 віды білліі- у тропіках Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Лісце процілеглае, буйное, пальчатаскладанае. Пупышкі вострыя, смалістыя. Квіткі ў канечных, прамастаячых кісцях, злёгку неправільныя, двухполыя і тычынкавыя (верхнія кветкі ў суквецці) у адным суквецці. Калякветнік пяцічленны, венчк буйны, звычайна яркаафарбаваны, тычынкі свабодныя, завязь верхняя з 3 пладалісткоў ( К(4-5)С5А5-9G0-(3)).

На белых пялёстках конскіх каштанаў кідаюцца ў вочы рознакаляровыя пятны. Калі прасачыць за асобнымі кветкамі, мы заўважым, што спачатку ўсе пятны жоўтыя, потым яны становяцца аранжавымі і ў канцы кармінна чырвонымі. Цікава, што змены колеру пятна суправаждаюцца і зменамі паху, які зыходзіць з гэтага пятна. Але яшчэ больш цікава, што жоўты колер пятна з яго асаблівым пахам- сігнал для наведвальнікаў кветак (пчолы. матылькі), які значыць наяўнасць нектару (на аранжавай і чырвонай стадыях нектар ужо адсутнічае). У апыленні большасці відаў эскулус пымаюцьудзел пчолы і матылькі. Плод- каробачка, гладкая або з шыпамі, раскрываецца трыма створкамі. Насенне буйное, авальнае, цёмна-карычневага колеру.

У родзе эскулус (Aesculus)- 13 відаў, яны размеркаваны батанікамі на 5 секцый. У секцыі эскулус (Aesculus) рода, акрамя конскага каштана звычайнага яшчэ адзін від- Японскі эскулус канічны (A. turbinata). Арэалы 5 відаў секцый калацірсус (Calothyrsus) разрознены: адзі від амерыканскі эскулус каліфарнійскі (A. californica), астатнія чатыры-азіяцкія, якія распаўсюджаны ў Гімалаях, у Індыі, Кітаі і іншых краях Паўднёвай Азіі. Сярод іх шырока вядомы эскулус індыйскі (A. ondica), тры астатнія секцыі з'яўляюца цалкам амерыканскія, дзве з іх монотыпны, а да трэцяй секцыі- павіа (Pavia)- адносяцца 4 віды, у тым ліку эскулус гладкі (A. glabra). Гэта дрэва або куст, якое сустракаецца ў цэнтральніх і ўсходніх штатах ЗША. Эскулус гладкі пераважае поймы рэк або вапнавыя схілы пагоркаў. Арэал усяго рода эскулус з'яўляецца разарваным. Сам па сабе гэты факт і прамыя полеабатанічныя звесткі гавораць аб больш шырокім распаўсюджванні рода ў геалагічным мінулым.

Каштан конскі звычайны (Aesculus hippocastanum)- расце ў Грэцыі і Балгарыі. Разводзяць у нас, дзе ён дасягае ў вышыню да 25-30м. Парасткі тоўстыя, попелна-шэрыя, з рэдкімі рыжаватымі лінзамі. Лісце супраціўнае, пальчатаскладанае. Размножваецца насеннем, каранёвымі парасткамі і чаранкамі, парасткамі ад пня. Српачатку расце марудна, з 3-5 гадоў хутка. жыве 200-300 гадоў. Зімаўстойлівы да падзоны паўднёвай тайгі. Ценевынослівы. добра расце на ўрадлівых глебах, якія ўтрымліваюць вапну. Патрабавальны да вільготнасці глебы і паветра. Насенне выкарыстоўваецца ў якасці корму для жывёлы. Сама расліна выкарыстоўваецца ў азеляненні, мае шэраг дэкаратыўных форм. У РБ сустракаецца П. Амерыканскі каштан конскі жоўты (A. octandra).

Парадак кізіловыя (Cornales)- паходзяць ад каменя ломнікавых. Дрэвы або кусты, рэдка паўкусты. Членікі сасудаў з простай або лествічнай перфарацыей. Пылкавыя зярняты звычайна трохбарозна-поравыя. плады звычайна касцянкападобныя радзей ягады. Насенне з вялікім эндаспермам. Уваходзяць сямействы: давідзевыя, нісавыя, кізілавыя і іншыя.

Сямейства кізілавыя (Cornaceae)- аб'ядноўвае 3-4 роды і каля 65 відаў, якія распаўсюджаны ў субтрапічных і ўмераных абласцях паўночнага паўшар'я, а таксама па аднаму віду ў Арктыцы, у Паўднёвай і трапічнай Афрыцы. Віды кізілавых- лісцепадныя або зрэдку вечназялёныя дрэвы і кусты, рэдка карэнішчныя паўкусты амаль травянога тыпу, з процілеглым або рэдка чарговым, цэльным, перыстанервовым лісцем, якое пазбаўлена прылісткаў. Кветкі ў рознага рода вызначаных суквеццях, дробныя, 4-5-членныя, двычайна двухполыя, рэдка двухдомныя. Чашачка звычайна дробна-зубчастая з4-5 зубамі. Пялёсткаў і тычынак па 4-5. Тычынкі трымаюцца па краі нектарнага дыска і чаргуюцца з пялёсткамі. Гэніцэй ычайна двух, радзей 3-4 пладалісткоў, завязь ніжняя 1-4-гняздовая. Плод- касцянка. Насенне з доўгім зародкам і мясістым эндаспермам. Сямейства дзеліцца на 3 падсямействы: уласна кізілавыя (Cornoideae), курцісіевыя (Curtisioideae) і масціксіевыя (Mastixioideae).

Род кізіл (Cornus) налічвае каля 50 відаў (2 роды), якія распаўсюджаны ва ўмераных абласцях паўночнага паўшар'я. Часцей за ўсё гэта лісцепадныя дрэвы і кусты. Наўбольш шырока вядомым прадстаўніком рода з'яўляецца кізіл мужчынскі (Cornus mas). Гэта буйны, 4-5м. у вышыню, шматствалавы куст, які часам прымае форму невысокага (5-7м, рэдка да 9) дрэўца. Кізіл мужчынскі шырока распаўсюджаны ў гарах перадгор'ях Паўднёвай і Сярэдняй Еўропы і Малой Азіі. Гэта вельмі непатрабавальная расліна, якая расце на розных глебах. Цвіце да з'яўлення лісця ў сакавіку- красавіку. Кветкі жоўтыя ў парасонападобных суквеццях. Плады- несапраўдныя, цёмна-чырвоныя касцянкі да 2см у даўдыню. Размножваецца насеннем, чаранкамі, атожылкамі і каранёвымі парасткамі. Расце хутка. Жыве да 250 гадоў. Цяпло- і святлолюбівы. Вытрымлівае зацяненне. Засухаўстойлівы. Вытрымлівае абрэзку і ўмовы горада. Плады ядомыя, выкарыстоўваюцца, як харчовы прадукт для прыгатавання розных дабавак і кампанентаў. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Утрымліваюць дубільныя рэчывы і фарбавальнікі. Драўніна (вельмі цвёрдая) выкарыстоўваецца на розныя дробныя вырабы. Мёданос. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Мае розныя дэкаратыўныя формы.

Род свідзіна (Swida)- куст з неядомымі пладамі, якія выкарыстоўваюцца ў азеляненні.

Свідзіна крывава-чырвоная (S. sanguinea)- натуральна расце ад Прыбалтыкі да нізоўя Дона. Маладыя парасткі зялёныя, пазней буравата-чырвоныя. Лісце ад элептычных да яйкападобных, восенню становіцца фіялетава-пурпуровым. кветкі белыя, у шчыткападобных суквеццях. Цвітуць пасля аблісцення- у першай палове лета. Касцянкі шарападобныя, сіне-чорныя, 5-8мм у дыяметры.

Свідзіна белая або сібірская (S. alba)- утварае зарастнікі па берагах рэк ва Ўсходняй Еўропе і Сібіры. Парасткі ярка-чырвоныя. Лісце яйкападобна-элептычнае, завостранае, зверху зморшчанае, цёмна-зялёнае, восенню малінава-чырвонае. Цвіце ў канцы вясны. Касцянкі блакітна-сінія.

Свідзіна парасткавая, атожылкавая (S. stalonifera), паўночнаамерыканскі від з жаўтавата-чырвонымі парасткамі. Цвіце пачынаючы з першай паловы лета да марозаў. Касцянкі малочна-белыя.

Парадак аралівые (Araliales). Вельмі блізкі да парадка кізілавых. Дрэвы, кусты або часцей травы з чарговым або рэдка процілеглым цэльным, пальчата- або перыстаскладаным лісцем з прылісткамі або з похвай у аснавання. Членікі сасудаў звычайна з простай перфарацыей. Кветкі звычайна дробныя ў вызначаных і невызначаных парасонах, рэдка ў гронках або каласах, звычайна двухполыя, актынаморфныя, цыклічныя, 5-4-членныя, з 1 кругам тычынак. Характэрна моцная рэдукцыя лапасцей чашачкі, звязаныя з узнікненнем ніжняй завязі. Пылкавыя зярняты трохбарознапоравыя. Плады ягадападобныя або касцянкападобныя. Насенне з маленькім зародкам і вялікім эндаспермам. Уключае сямействы: араліевыя і парасонавыя.

Сямейства араліевыя (Araliaceae)- налічвае прыкладна да 70 родаў і больш 850 відаў, якія распаўсюджаны ў асноўным у трапічных і субтрапічных абласцях абоіх паўшарый (самы буйны род шэфлера- Scheflera (250-300 відаў) трап. Азія, род ореопанакс- Oreopanax (больш 120 відаў) троп. Паўн. Амерыка, род палісціас-Palyscias (прыкладна 100 відаў) тропікі Старога Свету. Толькі нешматлікія віды ароліевых распаўсюджаны ва ўмеранай зоне, пры гэтым назіраецца іх прыстасавальнасць да прыакіянскіх тэрыторый кантынентаў.на захадзе Еўропы адзіным прадстаўніком з'яўляецца плюшч звычайны (Hedera helix), а на Далёкім Усходзе, апроч жэньшэню (Panax ginseng), у лясах распаўсюджаны яшчэ 9 відаў. Гэта і высокае (да 28м) дрэва першай велічыні паўднёваўсурыйскіх лясоў калопанакс сямілапасцёвы (Kaloponax septemlobus) і калючыя кусты элеўтэракокк калючы (Eleutherococcus senticosus), куст да 2м, аконтопанас сядзячакветкавы (Aconthopanax sessiliforus) і высакагорнага заманіха або аплопанах высокі (Oplopanax elatus) і пяць відаў з роду аралія (Aralia). Прадстаўнікі сямейства- гэта вечназялёныя або лісцепадныя дрэвы, кусты, паўкусты, кусцікі і травы. Маюць чарговае, простае і складанае лісце. Дробныя кветкі, якія сабраны ў галоўку, парасон, гронку і мяцёлку. Чашачка рэдуцыравана, пялёсткаў і тычынак па 5, песцік адзін з 5 плодалісткоў, завязь ніжняя. Плод ягадападобны. Цвітуць пачанаючы з другой паловы лета да позняй восені.

Род плюшч (Hedera)- вечназялёныя ліяны са шматлікімі прыдатковымі каранямі-прысоскамі. Лісце шчыльнаскураное, цёмна-зялёнае, плады чорныя з моцным пахам. У Еўропе расце плюшч звычайны (Hedera helix) з пяцілапасцёвым лісцем на вегетатыўных парастках, кветканоснае-цэльнае. На Каўказе расаўсюджан плюшч калхідскі (H. colchica)- буйная ліяна да 30м у даўжыню. Гэтыя два віды выкарыстоўваюцца для вертыкальнага азелянення.

Род аралія (Aralia)- Невялікія дрэвы або кусты 3-4 да 12 м у вышыню з вельмі тоўстымі парасткамі, якія густа пакрыты моцнымі драўняністымі калючымі шыпамі, лісцепадныя. Лісце чарговае двойчы- або тройчынепарнаперыстаскладанае, буйное да 30-80см. Ствол часта не ўтварае галін; яны размешчаны на самой яго верхавіне.

Арaлія манжурская (A. manshurica)- Прыморскі край. Мае дробныя белыя кветкі, сабраныя ў мяцёлку. Плады пяцігнёздавыя горна-сінія ягады. Не патрабавальна да ўрадлівасці глебы, хутка расце. добра размножваецца насеннем, каранёвымі парасткамі. Дэкаратыўная расліна. З пладоў атымліваюць фарбу. Выкарыстоўваюць як лекавую расліну.

ЛЕКЦЫЯ 21

  1. Сямейства брызглінавыя.

  2. Сямейства крушынавыя.

  3. Сямейства вінаградавыя.

  4. Сямейства лохавыя.

Парадак брызглінавыя (Celastrales)- паходзяць ад парадка камнеломнікавых. Дрэвы і кусты, рэдка травы. Членікі сасудаў з лесвічнай або простай перфарацыей. Звычайна маецца добра развіты нектарны дыск. Пылковыя зярняты звычайна трохбарознапоравыя. Уваходзяць сямействы: ікацынавыя, падубавыя, медузандравыя, брызглінавыя і іншыя.

Сямейства брызглівыя (Celastraceae)- па колькасці родаў (каля 75) і відаў (каля 1150) уваходзяць у род буйнейшых сямействаў кветковых раслін, да якога належаць выключна дрэвападобныя формы. Яно шырока распаўсюджана ў трапічных, субтрапічных і ўмераных абласцях усіх кантынентаў і на шмат якіх трапічных астравах. Іх няма толькі ў халодных зонах паўночнага і паўднёвага паўшарый. Брызглінавыя ў асноўным невялікія дрэвы і кусты, часта якія лазяць, уюцца або паўзуць. У той жа час некаторыя трапічныя віды брызгліны, лафопеталума (Laphotalum), бэзы (Bhesa), касіны (Cassina) і шэрагу іншых родаў уяўляюць з сябе буйныя дрэвы 30м у вышыню і да 1м у дыяметры. Але і шмат кустоў, якія лазяць, могуць узбірацца па ствалах і кронах дрэў на большую вышыню. Для лазання ў іх маюцца спецыяльныя прыстасаванні ў выглядзе пляценых, часта якія не нясуць ні лісця, ні кветак, парасткаў, якія шчыльна абдымаюць ствол і галіны дрэва-апоры. Лісце простае, процілеглае і чарговае, цэльнае.Кветкі брызглінавых звычайна дробныя, незграбныя. за рэдкім выключэннем бледна афарбаваныя, аднаполыя і двухполыя, 4-5 членныя, з нектарным дыскам. Чашалісткі дробныя, свабодныя, але часта больш менш зрастаюцца. Пялёсткі таксама або свабодныя, або зрастаюцца аснаваннямі. Тычынак звычайна 4-5. Гінецэй з 2-5 пладалісткоў. Завязь верхняя 2-5 гнездавая (K(4-5)C(4-5)A(4-5)G(2-5)). Апыляюцца мурашамі, жукамі, пчоламі,мухамі.

Плады брызглінавых адметны вялікай разнастаўнасцю тыпаў і форм. Пераважна гэта скураныя каробачкі, якія раскрываюцца або нераскрываюцца, нясуць на паверхні крылападобныя або шыпападобныя вырасты. Сустракаюцца таксама плады касцянкі, крылаткі, ягады.

Таксанамічны аб'ём сямейства брызглінавых да сучаснага часу ў шэрагу выпадкаў засаецца дыскусійным. было прапанавана некалькі сістэм, якія па рознамі адлюстроўваюць узаемаадносіны і роднасныя сувязі таксонаў унутры сямейства. Прапанавана (А. П. Тактаджан, 1966) раздзяліць гэта сямейства на 5 падсямействаў: брызглінавыя (Celastroideae), трыптэрыліевыя (Tripterygioideae), касінавыя (Cassinoideae), кампіластэмоновыя (Campylostemonoideae) і гіпакратовые (Hippocrateideae).

Драўніна, шмат якіх прадстаўнікоў брызглінавых вельмі прыгожага колеру і малюнка, валодае высокімі механічнымі якасцямі, але не знаходзіць шырокага выкарыстання з-за невялікіх запасаў сыравіны. Яе выкарыстоўваюць галоўным чынам у якасці вырабнога матэрыялу ў саматужных промыслах. Нельга не ўпамянуць аб некаторых хімічных рэчывах, якія ўтрымліваюцца ў кары парасткаў і каранёў шэрагу прадстаўнікоў сямейства. Найбольш вядомым з такіххімічных рэчываў з'яўляецца гута- палімернае злучэнне ізапрэнавага раду, якое ў сумесі са смоламі дае- гутапергу- рэчыва блізкае па сваіх уласцівасцях да натуральнага каўчуку.

Род брызгліна (Euonymus)- налічвае каля 220 відаў, якія распаўсюджаны ў двух паўшар'ях, з якіх больш 120 відаў у Паўднёва-Заходняй Азіі.

Гэта лісцепадныя, радзей вечназялёныя кусты і невялічкія дрэвы. Лісце простае, процілеглае. Кветкі сабраны ў парасонавыя суквецці. Цвітуць пасляаблісцення. Плод- ярка-афарбаваная чырванаватая 3-4 лапастная каробачка з яркім мясістым прысемянніком. Размножваецца насенне, атожылкамі, чаранкамі. Растуць у падлеску шырокалісцёвых лясоў.

Брызгліна еўрапейская (Euonymus europaea)- расце ў Еўропе, Крыму, на Каўказе. Кусты або дрэвы да 8м. Парасткі зялёныя, чатырохгранныя, часам з коркавымі наростамі. Насенне бура-карычневае, цалкам пакрыта аранжавым прынасеннікам. Патрабавальны да цяпла, святла, урадлівасці глебы. Дэкаратыўны, асабліва восенню.

Брызгліна барадаўчатая (E. verrucosa)- адметна ад брызгліны еўрапейскай наяўнасцю шматлікіх барадавак на парастках, больш позднім квітненнем і горным насеннем, толькі на палову прыкрытымі чырвоным мясістым прынасеннікам. Расце ў лясах на поўдзень ад лініі Пецярбург- Перм. Узнаўляюцца парасткамі ад пня. Расце марудна. Жыве да 40-45 гадоў. Марозаўстойлівы. Ценеўстойлівы. Пераважае свежыя ўрадлівыя супесі і карбанатныя глебы. Не вытрымлівае ўшчыльнення глебы. дэкаратыўны. На Далёкім Усходзе расце замяшчаючы яго від- Б. малакветкавая (E. pauciflora). Там жа сустракаецца Б. Маака (E. maakii)- від вікарны ў адносінах да Б. еўрапейскай.

Род дрэвагубец (Celastrus)- налічвае каля 30 відаў, якія распаўсюджаны ў Паўднёва-Усходняй Азіі, Аўстраліі, Амерыцы, Афрыцы. Лісцепадныя, радзей вечназялёныя ліяны. Лісце простае. Кветкі зеленаватыя або белаватыя, пазушныя. Плод- каробачка. Насенне акружана мясістым афарбаваным прынасеннікам. Непатрабавальны да ўрадлівасці глебы, вытрымлівае засаленне. Выкарыстоўваецца ў вертыкальным азеляненні. У РБ сустракаюцца дрэвагубец пляценепадобны (C. flagelaris)- расце на Далёкім Усходзе, Японіі, Кітаі. Ліяна да 10м; дрэвагубец лазячы (C. scandens)- паўночнаамерыканскі від і дрэвагубец круглалісцёвы (C. arbicullata)- з ізогнутымі калючкамі.

Парадак крушынавыя (Rhamnoles)- блізкі да парадку брызглінавых і мае з ім агульнае паходжанне. Дрэвы і кусты, часта ліянавыя. лісце чарговае, або радзей процілеглае, прастое або складанае, звычайна з прылісткамі. Членікі сасудаў з простай перфарацыей. Пылковыя зярняты звычайна 3-барознапоравыя. Плады касцянкападобныя, арэхападобныя або ягады. Насенне звычайна з эндаспермам. Аб'ядноўвае сямействы крушынавыя, вінаградавыя і іншыя.

Сямейства крушынавыя (Rhamnaceae)- налічвае 60 родаў і звыш 900 відаў, якія распаўсюджаны на ўсіх кантынентах, ад тропікаў да палярнага круга, але найбольшай разнастайнасці іх родаў прыпадае на тропікі і субтропікі Старога і Новага Свету. Сямейства крушынавыя амаль выключна драўняныя расліны з вялікай разнастайнасцю форм- ад дробных, якія сцелюцца, і падушкападобных кустоў да буйных дрэў і ліян. І толькі адзін невялікі трапічны паўднёваамерыканскі род круменарыя (Crumenaria) у'яўляе аднагадовыя травы. Лісце крушынавых простае, цэльнае, зубчастае або цэльнакрайнае, з паралельна або дугападобна-перыстым жылкаваннем, але ў некаторых родаў ёсць і пальчатае. Велічыня лісця вельмі розная- ад 2,5мм да 30см. Але пераважае дробнае і сярэдняй велічыні лісце. Лісцепадныя або вечназялёныя, з процілеглым і чарговым лісцеразмяшчэннем, часам, нават, у межах аднаго і того жа рода. Вельмі шмат відаў маюць калючкі і парныя шыпы, і тыя і іншыя- пераўтвораныя верхавінкавыя, пазушная або прыдатковыя парасткі.

Кветкі ў крушынавых дробныя і большай часткай малабачныя, незграбныя, жаўтавата-зялёныя або белаватыя, у невялікіх пазушных полузонціках, шчытках або пучках, рэдка адзіночныя. Кветкі актынаморфныя, 5-ці, радей 4-членныя, двухполыя, радзей палігамныя або двухдомныя. Тычынкі заўсёды супрацьстаяць пялёсткам, якія маюць лыжкападобную форму. Кветаложа звычайна добра развітое. Завязь верхняя, ніжняя і паўніжняя, свабодная або зрасшаяся з кветаложам. Крушынавыя насякомаапыляемыя расліны. Завязь 3- або 2-гняздовая радзей 4-гняздовая, з адным насеннезачаткам у кожным гнязде.

Плод у крушынавых большай часткай сухі, які распадаецца на 2-3 растрэсканых або замкнутых арэхі, або цэльны, які не распадаецца; або сакавіты, ягадападобны са свабодным насеннем, якіе ляжыць у мякаці; або касцянкападобны з камяністай 1-3 насеннай костачкай. па ўпарадкаванню пладоў і часткова асаблівасцям вегетатыўных органаў сямейства крушынавыя даволі натуральна дзеліцца на 5 трыб. самой буйной з трыб, якое ахоплівае больш паловы ўсіх вядомых каля 560 і 24 роды, найменш спецыялізаваная- гэта ўласна крушынавыя або жосцеравыя. Асабліва багата гэта трыба прадстаўлена ў Паднёва-Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыцы (Заходняй), Аўстраліі і Копскай вобласці Афрыкі. Віды гэтай трыбы бяскрылымі, мяккасценнымі костачкамі (скуранымі або перапоначнымі), сухімі якія распадаюцца або сакавітымі ягадападобнымі пладамі. Другая буйная трыба з 230 відамі і 20 родамі- зізіфоравыя (Zizipheae). Яны распаўсюджаны таксама вельмі шырока. Асабліва багаты зізіфавымі Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія. Прадстаўнікам гэтай трыбы ўласцівы плады з камяністай 1-4 гняздовай костачкай, сакавітыя або сухія.

У трыбе гаўаніевых (Gauanieae), якая абмежавана вузкай палоскай тропікаў, 82 віды і 5 родаў. Гэта звычайна лазячыя пры дапамозе вусікаў ліяны з трохкрылымі (радзей 2- або 4) сухімі пладамі.

Трыба вентылаговыя (Ventilagineae)- алічвае ёсяго 2 роды з 47 відамі, якія распаўсюджаны ў палеатрапічным царстве ад Заходняй Афрыкі да Філіпін і ў Усходняй Аўстраліі. Адметна сухімі пладамі, якія не раскрываюцца, з вузкім верхавінкавым крылом.

Трыба калетыевые (Colletieae)- самая своеасаблівая, налічвае 7 родаў і 39 відаў. Гэта моцна калючыя, жорсткія, ксерафітныя кусты, з накрыж процілеглымі, часта зялёнымі галінамі і дробным, хуткаападаючым лісцем, сухімі або, нават, камяністымі пладамі без прыдаткаў. Распаўсюджаны пераважна ва пазатрапічнай Паўднёвай Амерыцы, Паўднёва-Усходняй Аўстраліі, Тасманіі, Н. Зеландзіі. Крушынавыя звычайна не граюць значную ролю ў складанні расліннага покрыва. Гэта пераважна жыхары ўзлеску і ніжніх ярусоў светлых лясоў, прыбярэжных зарастнікаў, ксерафітнага рэдкалесся і хмызняковых зарастнікаў.

Эканамічнае значэнне крушынавых невялікае. Да з'яўлення і распаўсюджвання анілінавых фарбаў шмат відаў іх шырока выкарыстоўвалісь як добрыя натуральныя ўстойлівыя фарбавальнікі ў тэкстыльнай, паляровай і скупраной мануфактуры, а таксама ў жывапісу. Сушаныя плады розных відаў жосцера карыстаюцца вялікім попытам і былі прадетам міжнароднага гандлю. Шмат відаў крушынавых даюць вельмі прыгожую і трывалую падзелачную драўніну і г. д. Плады выкарытоўваюцца ў харчовай прамысловасці (краіны У. Азіі і Міжземнамор'я).

Род жосцер (Rhamnus)- налічвае 150 відаў, якія распаўсюджаны ў Еўразіі, Афрыцы і Паўночнай Амерыцы. Лісцепадныя, радзей вечназялёныя дрэвы да 10м у вышыню або кусты. Лісце простае. Кветкі зеленаватыя, малабачная, пазушныя. Плод касцянкападобны, сакавіты, чорны.

Жосцер слабіцельны або крушына слабіцельная (R. catharcica)- невялікае кустападобнае дрэва са шматлікімі пакарочанымі парасткамі, якія заканчваюцца калючкай. Лісце супраціўнае або косасупраціўнае, з бакавымі жылкамі, якія завернуты паралельна гародчата-пілаватую краю ліста. Цвіце ў пачатку лета. Плады паспяваюць восенню- Чорныя сакавітыя касцянкі з 2-4 костачкамі. Кара і касцянкі валодаюць слабіцельным дзеяннем, выкарыстоўваюцца ў медэцыне, з іх вырабляюць фарбу. Мёданос. Віды ценеўстойлівы, патрабавальны да ўрадлівасці глебы, адносна зімаўстойлівы. Расце ў падлеску. Расце хутка. Размножваецца насеннем, чаранкамі, каранёвымі парасткамі, дзяленнем кустоў.

Род крушына (Frandula)- налічвае 52 віды, якія распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы і Паўночнай Афрыцы. Прадстаўнікі гэтага рода кусты або невялічкія дрэвы. Кветкі аднаполыя. Плод- сакавіты, шарападобны, з 3 костачкамі, якія не раскрываюцца.

Крушына ломкая або вольхападобная (Frangula alnus)- куст або дрэва да 3-5м у вышыню. Парасткі без калючак, бліскучыя, з лінзамі. Кветкі дробныя, з зеленавата-белымі пялёсткамі, двухполыя. Цвітуць вельмі доўга- с пачатку да другой паловы лета. Плод- сакавітая касцянка памерам з гарошыну, няспелая чырвоная, спелая- чорная. Крушына расце ў лясах і хмызняковых зарастніках ад паўднёвай тайгі, у Еўропе, Сібіры, Малой Азіі і Іране. Расце марудна. Від зімаўстойлівы, ценеўстойлівы. Пераважае жабяспечаныя вільгаццю месцы. Плады адносна ядавітыя (выклікаюць ірвоту і лёгкае атручванне). Меданос. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Добра пераносіць стрыжку. З кары атрымліваюць фарбу і дубіцелі для скур.

Род паліўрус або дзяржыдрэва (Paliurus)- трыба калетыевых, налічвае да 6 відаў, якія растуць ва Усходняй Азіі і Міжземнамор'і. Кусты або дрэвы, моцна калючыя, з простым лісцем і двума прылісткамі, якія пераўтварыліся ў цвёрдыя шыпы. Кветкі двухполыя, зоркападобныя, зеленаватыя, у пазушных суквеццях. Плады сухія, не раскрываюцца.

Паліўрус шыпаваты, дзяржыдрэва, хрыстовы церніі, чортаў куст (Paliurus spona- christi)- моцна калючы куст з пакручанымі галінамі да 2-3м у вышыню. Утварае амаль непраходныя зарастнікі ў Крыму, на Каўказе, у іране, Сярэдняй і Малой Азіі, у Міжземнамор'і. лісце дробнае, 2-3см у даўжыню, косаяйкападобнае, чарговае, дробнапілаватае або цэльнакрайнае. Жылкаванне пальчатае. Адзін шып загнуты ўніз у выглядзе кручка, другі прамы, накіраваны ўверх. Плады сухія, па краі з крылападобным скураным беражком, зберагаюцца на галінах да вясны. Размножваецца насеннем, каранёвымі парасткамі і чаранкамі. Выключна засухаўстойлівая і жараўстойлівая расліна, кольцэфіл. Выкарыстоўваецца для замацавання глебы на горных схілах. Цяпло- і святлолюбівая расліна. Вытрымлівае абрэзку. Дэкаратыўна. Утварае непраходныя жывыя агароджы.

Сямейства вінаградавыя (Vitaceae)- налічвае 12 родаў і каля 700 відаў, якія распаўсюджаны ва ўмераных, субтрапічных і трапічных зонах двух паўшарый. Найбольш буйным родам з'яўляецца род цыссус (Cissus) з яго больш чым 350 відамі. Вінаградавыя невялікія дрэвы, прамастаячыя кусты або часцей дрэвападобныя ліяны. Лісце ў іх звычайна чарговае, вельмі рэдка процілеглае, вельмі разнастайнае па форме, часцей 3-5 пальчатаскладанае, тройчатае або дваждытройчатае або, нават, простае. Часам у блізкароднасных відаў маецца самае разнастайнае лісце, а падчас, нават, на адной і той жа расліне можна знайсці лісце простае (у ніжняй часцы сцяблоў) і раздзельныя (размешчанае вышэй). Кветкі ў вызначаных суквеццях, звычайна дробныя, зеленаватыя, вельмі рэдка чырванаватыя або залаціста-жоўтыя, актынаморфныя, двухполыя, 5-ці або 4-х членныя. Чашачка рэдуцыравана, пялёсткі зрастаюцца па вярху ў выглядзе каўпачка, пры распусканні венчык ападае. Песцік з двух пладалісткоў. Завязь- верхняя. Плод- сакавітая ягада. Цвітуць вінаградавыя пасля аблісцення- у першай палове лета. плады паспяваюць у канцы лета або восенню. Біялогія квітнення вывучана слаба. Тым не менш устаноўлена, што у вінаградавых апыленне назіраецца пры дапамозе ветру і насякомых. Шэраг сартоў культурнага вінаграда, дзе апыленне кветак вывучана больш дакладна ўстаноўлены выпадкі самаапылення, часам у кветак, якія нават не раскрываюцца (клейстагамія). Нашы ўяўленні аб раслінах гэтага сямейства часцей за ўсё асацыіруюцца з такімі шырока вядомымі раслінамі з роду вінаград (Vitis), які налічвае 60-70 відаў, якія распаўсюджаны ў паўночным паўшар'і. Віды вінаграда ўяўляюць з сябе ліяны з простым, ад зубчастага да лапастнога (часам да рассечанага) лісцем, у якіх ёсць вусікі, якія заплятаюцца вакол апоры і сакавітымі ягадамі. Гэта адны з самых старажытных раслін, якія выкарыстоўваюцца чалавекам. Да 5000 г. да н. э. або раней культурны вінаград мігрыраваў праз Малую Азію ў Сірыю і Палесціну і далей у іншыя краіны. У сучасны час культура вінаграда распаўсюджана паўсюды. Аднак культурны вінаград (Вінны)- Vitis vinifera- узнік у Старым Свце і яго паходжанне звязана выключна з дзікарастучымі відамі, якія растуць у Еўразіі. Ужо даўно было высказана меркаванне, што культурны вінаград узнік ад дзікарастучага ляснога вінаграда (V. silvestris), які распаўсюдзаны ў Заходняй Еўропе, на Каўказе і ў Малой Азіі. Аднак некаторыя батанікі лічаць, што культурны вінаград узяў пачатак не ад аднаго, а ад некалькіх дзікарастучых відаў. Некаторыя дзікія віды вінаграда маюць вялікае практычнае значэнне. Тут неабходна напомніць аб тым, што менавіта дзікія амерыканскія віды, якія выкарыстоўваліся ў якасці прышчэпак для культурных сартоў вінаграда, збераглі вінаграднікі Еўропы ад знішчэння філлоксерай. У Беларусі адзначана 5 відаў, якія вырошчваюць на прысядзібных участках і выкарыстоўваюць у азеляненні: вінаград культурны, в. прыбярэны (V. amurensis) і в. лапчаты (V. palmata). Адзначаныя віды цалкам прыгодны для культуры. Добра цвітуць і пладаносяць. Высокакаштоўны як дэкаратыўны, так і пладовыя расліны.

Род партэнацыссус або дзявочы вінаград (Parthenocissus)- налічвае каля 10 відаў, якія распаўсюджаны ва ўмераных абласцях Паўночнай Амерыкі і У. Азіі. Гэта пераважна лісцепадныя ліяны, якія яапляюцца пры дапамозе вусікаў, канчаткі якіх дэскападобна расшыраны і выконваюць ролю прысоскаў, з дапамогай якіх расліны забіраюцца нават нагладкія вертэкальныя скалы і сцены і г. д. Кветкі сабраны ў кісцепадобныя разгалінаваныя шчыткі. Плады- цёмна-сінія ягады, ядомыя. Выкарыстоўваюцца ў вертыкальным азеляненні. З прадстаўнікоў рода, разгледзім віды якія сустракаюцца у РБ: дзявочы вінаград пяцілісточкавы (P. guinguefolia)- вельмі зімаўстойлівая ліяна да 12м у вышыню, якая натуральна расце ў Паўночнай Амерыцы. Адметна выключна хуткім ростам і дэкаратыўнасцю. Знешне падобны на папярэдні від другі паўночнаамерыканскі від дзявочы вінаград прымацаваны (P. inserta). На поўдні Прыморра Далёкага Ўсхода расце вельмі рэдкі від- дзявочы вінаград трывостраны (P. tricuspidata)- хмызняковая ліяна з простым лопастна-зубчастым лісцем. Занесена ў "Чырвоную Кнігу".

Парадак лохавыя (Elacagnales). Мае вельмі шмат агульнага з парадкам крушынавых, але гінецэй аднапладалістковы, што выключае непасрэднае паходжанне ад крушынавых. Гэтыя парадкі, сумасна з парадкам брызглінавых, маюць магчыма, агульнае паходжанне ад апакарпнага парадка. Кусты або дрэвы, якія густа пакрыты пельтатнымі лускавінкамі або зорчатымі валаскамі. Лісце чарговае, або , радзей, процілеглае, цэльнае, перыстанервовае, без прылісткаў. Характэрна наяўнасць каранёвых клубеньчыкаў з бактэрыямі азотазбіральнікамі. Членікі сасудаў з простай перфарацыей. Пылкавыя зярняты 3-барознапоравыя. Гінецэй з аднаго пладалісціка. Плод-сухі і арэх які не раскрываецца, заключаны ў мясістую чашачную трубку. Насенне з моцным эндаспермам або без яго. Уключае адно сямейства.

Лохавыя (Elaeagnaceae), якое налічвае ўсяго 3 роды і каля 55 відаў, якія распаўсюджаны у Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы. Лохавыя- дрэвы і кусты з характэрным апушэннем з шчыткападобных лускавін або зоркавых валаскоў. Для ўсіх трох родаў характэрна наяўнасць каранёвых клубеньчыкаў з азотафіксуючымі бактэрыямі, дзякуючы гэтаму лохавыя могуць расці на вельмі бедных глебах. Кветкі лохавых пазушныя, адзіночныя, у нешматкветкавых пучках, або кароткіх кісцях. Двухполыя і аднаполыя, калякветнік просты, чатырохчленны, тычынак 4-8, песцік з аднаго пладалістка. Завязь ніжняя. Плод сакавіты, касцянкападобны.Кветкі апыляюцца насякомымі і ветрам. Плады распаўсюджваюцца птушкамі, звярамі і вадою. самы буйны ў сямействе род- лох (Elaeagnus), налічвае каля 50 відаў. Некалькі відаў лоха сустракаюцца ў Паўднёвай Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі і Паўночнай Амерыцы. Але большасць відаў распаўсюджана ва Ўсходняй і асабліва Паўднёва-Усходняй Азіі. Віды лоха- невялікія дрэвы і кусты, лісцепадныя або часцей вечназялёныя , часта з калючкамі сцяблавога паходжання. лісце ў лісцепадных відаў не скураное, як у вечназялёных. Цвітуць вясною. Маюць пахучыя кветкі. Плады паспяваюць восенню. Плады- несапраўдныя касцянкі, мучністыя, большай часткай ядомыя.

Найбольш вядомым відам з'яўляецца лох вузкалісцёвы (E. angustifolia)- невысокае калючае дрэва з срабрыстым лісцем і скрыўленым ствалом. лох вузкалісцёвы, як і блізкія да яго віды, валодае незвычайнай магчымасцю рэзка скарачаць інтэнсіўнасць транспірацыі і павышае яе ў залежнасці ад наяўнасці вільгацці. Жараўстойлівасць лоха надзвычайная, нават, тканкі маладога лісця вясною пашкоджваюцца толькі пры +40-45С, а летам толькі пры +55-60С. Лох вузкалісцёвы і блізкія да яго міжземнаморскія віды адметны значнай солеўстойлівасцю і толькі на злосных салянках адміраюць. Адной з прыкметных асаблівасцей лоха з'яўляецца яго здольнасць вылучаць камедзь. Яна вылучаецца ў трэшчынах кары, на месцах абламаных і пашкоджаных галін, на пнях і, нават, у форме маленькіх капляў каля апаўшага лісця. Камедзь лоха ідзе на прыгатаванне мастацкіх фарбаў, высокаякасных лакаў, клею.

Найлепшым месцазнаходжаннем для лоха з'яўляюцца тугаі, г.з. даліны паўднёвых рэк. Лох вузкалісцёвы з'яъляецца адным з самых пажаданых кампанентаў насаджэнняў, якія замацоўваюць берагі рэк, дамб, каналаў, а таксама чыгуначных- і полеахоўных лесапалос. Размножваецца пры дапамозе насення, каранёвых парасткаў, чаранкоў і, нават, калоў. Плады ўжываюцца ў ежу. Выкарыстоўваецца ў медыцыне. З кары і лісця атрымліваюць чорную і карычневую фарбу, а з кветак- эфірнае карычневае масла, якое валодае моцным праным пахам. Драўніна лоха славіцца ўстойлівасцю да вады і часта яе выкарыстоўваюць для пабудоў драўняных мастоў.

Акрамя лоха вузкалісцёвага ў якасці пладовых раслін у Кітаі, Японіі і Карэі разводзіцца лох шматкветкавы (Elaeagnus multiflora). Яшчэ ў РБ можна сустрэць лох срабрысты або амерыканскі (E. argentea), радзімай якога з'яўляецца П. Амерыка. Лох срабрысты больш марозаўстойлівы, чым лох вузкалісцёвы.

Род абляпіхаи (Hippohae)- налічвае 3 віды, якія распаўсюджаны ў Еўропе і ўмераных абласцях Азіі. Гэта невялікія дрэўцы або кусты з калючымі галінамі і вузкім, ападаючым, апушаным лісцем. Квткі абляпіхі двухдомныя, дробныя, з двухлапасной чашачкай, у кароткіх пазушных кісцях, якія развіваюцца на парастках мінулага года. Вось жаночага суквецця звычайна працягвае расці і пераўтвараецца ў парастак або калючку. Плады невялікія, жоўтыя, аранжавыя або чырванаватыя, а "костачка" або дакладней арэшак цёмна-карычневая, часам амаль чорная,бліскучая, з з падоўжанай бароздкай на адным баку. Найбольш шырока распаўсюджаным відам з'яъляецца- абляпщха крушынавая (H. rhamnoides), якая распаўсюджана ад Заходняй Еўропы да Кітая. Гэта вельмі паліморфны від, які складаецца з васьмі геаграфічна абмежаваных падвідаў. Ва ўмеранай зоне паўночнага паўшар'я цяжка знайсці якую-небудзь другую расліну, якая б валодала такімі разнастайнымі формамі практычнага выкарыстання, як абляпіха. Лісце абляпіхі ўтрымліваюць фізіялагічна актыўныя рэчывы. Старажытныя грэкі лячылі каней, скармліваючы ім лісце абляпіхі. У выніку такога лячэння коні станавіліся здаровымі, іх поўсць станавілася гладкай, блізкучай. Таму абляпіха і атрымала сваю назву Hippophae (м.з. ад лат.Hippos- конь, phao- свяціць, ззяць). З пладоў гатуюць розныя харчовыя прадукты (сокі, кісялі, варэнне, жэле і інш.), а таксама розныя напіткі (наліўкі, лікёры, настойкі). Мёданосная расліна, дэкаратыўная. Расце марудна. Марозаўстойлівая. Святлолюбівая. Выкарыстоўваецца ў азеляненні.

Другі від абляпіхі- абляпіха вярбалісцёвая (H. galocofolia)- у'яўляе з сябе дрэва 5-11м у вышыню або куст. Распаўсюджана гэта расліна на паўднёвых схілах Гімалаяў, на прырэчных песках і галечніках.

Абляпіха тыбецкая (H. tibetana)- нізкі калючы куст. Расце па далінах рэк у высакагорных Гімалаях.

Трэці род сямейства лохавых- шэфердзія (Shepherdia), налічвае тры віды, якія распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы ад Аляскі да Паўночнай Мексікі. Гэта кусты з супраціўным лісцем, срабрыста апушаным знізу або з абоіх бакоў, з авальным або яйкападобнымі пладамі. Расце па берагах рэк. Плады ядомыя.