Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

Лекцыя22

1.Сямейства маслінавыя.

2.Сямейства бружмелевыя.

Падклас астэрыды (Asteridae)- уваходзяць найбольш высокаразвітыя групы двухдольных, якія характарызуюцца шмат мякімі прагрэсіўнымі прыкметамі. Хаця сярод астэрыд ёсць яшчэ шмат дрэў і кустоў, але тут перабольшваюць ужо травы, часта аднагадовыя. Колькасць частак кветкі ў астэрыд невялікая і заўсёды вызначаная (фіксаваная). Кветкі астэрыд заўсёды зростна пялёсткавыяы. Астэрыды самы буйны падклас двухдольных, які налічвая каля 3500 родаў і каля 65000 відаў, якія аб'яднаны ў 10 парадкаў.

Парадак маслінавыя (Oleales). Дрэвы і кусты, звычайна з процілеглым, рэдка з чарговым, простым перыстаскладаным лісцем, якое пазбаўлена прылісткаў. Членікі сасудаў звычайна з простай перфарацыеё. Пылкавыя зярняты трохбарознапоравыя, або трохбарозныя. Плады розных тыпаў. Насенне эндаспермам або без яго. Уваходзіць сямейства маслінавыя.

Сямейства маслінавыя (Oleaceae) –налічвае каля 30 родаў і каля 600 відаў, якія распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных, часткова цёплаўмераных абласцях двух паўмор'яў. Для шматлікіх родаў маслінавых характэрна вялікая перарывістасць арэалу.

Усе маслінавыя- кусты (часам лазячыя-віды язміна) або дрэвы, жорсткалісцёвыя, вечна зялёныя або лісцепадныя, з супраціўным (часам чарговым) простым або складаным лісцем без прылісткаў.

Кветкі сабраны ў гронкападобныя, мяцёлкавыя або пучкападобныя суквецці, якія развіваюцца з пазушных або 5канечных пупышак парастікаў мінулага года. Чашачка чатырохлапасцёвая, часам адсутнічае (ясень). Венчык зростнапялёсткавы, трубчаты або леёкападобны, доляў венчыказвычайна чатыры (але часам да 12). Тычынак 2 (радзей 3-5), прымацаваныя да трубкі венчыка, а калі ён адсутнічае, то да кветкаложа. Завязь верхняя, двухгнёздавая, з двумя- шматлікімі вісячымі або прамастаячымі семязародкамі ў гняздзе. Сямейства характарызуецца вялікай разнастайнасцю пладоў: касцянкі (у масліны, біручыны і інш.), каробачкі, якія ўскрываюцца па гнёздах (у бэза) або папяргочнай шчылінай (у менадоры), ягады (язмін), крылаткі (у ясеня іінш.). На павдставе, галоўным чынам, палажэння семязародкаў у сямействе выдзяляюць два падсямействы: уласна маслінавыя (Oleoideae)-семязародкі вісячыя, звычайна па 2 у кожным гняздзе, плод ніколі не бываедвухлапасным, асноўная храмасомная колькасць звычайна 23; падсямейства язміновыяы (Yasminoideae), якое аб'яднаны ўсе астатнія роды, якія не адказваюцьпералічанаму вышэй комплексу прыкмет. Большасць маслінавых растуць у светлых лісцёвых, радзей хваёвых лясоў ад раўнін да высокагорнага пояса. Сустракаюцца адзінкава сярод дрэў сярэдняга і верхняга яруса або ў якасці кустоў падлеску, або ўтвараюць зараснікі на адкрытых прасторах якія прыгожа квітнеюць, па сухіс сонечных схілах, светлых лясных узлесках, у поймах рэк.

Амаль усе маслінавыя- энтамафільныя расліны. Кветкі сабраны ў яркія суквецці (жоўтыя, чырвоныя, белыя, брэзавыя), якія пахнуць. Яны атдзяляюць нектар у аснаванні завязі і прывабліваюць хматлікіх насякомых, якія сасуць нектар. Насенне распаўсюджваецца ветрам, вадою, жывёламі. Адносна невялікае сямейства маслінавых дало чалавецтву шмат карысных раслін, у першую чаргу гэтыя расліны з рода масліна (Olea), які налічвае каля 20 відаў вечназялёных невялікіх дрэў, якія равспаўсюджаны ў тропіках і субтропіках. З даўніх пор аліўкавая галінка была сімвалам міру і дабрабыту. Масліна да 1ст да н.э. была ўжо шырока распаўсюджана у культуры ў Міжземнамор'і. Аліўкавы алей выкарыстоўваецца не толькі ў ежу, але і пры ахвярапрынашэнні., у свяцільнях, для умашчэння валасоў, націрання цела. Гісторыя культуры масліны рпаглядаецца з глыбяні тысячагоддзяў. У дрэзніх не было сумненняў па шэрагу пахджання культурнай масліны: яе падарыла грэкам багіня мудрасці і заступніца мірнай працы Афіна. Сучасныя вучоныя не столь адзіны ў гэтым пытанні. Некаторыя лічаць, што масліна была ўпершыню ўведзена ў культуру на Бліжнім Усходзе і аттуда распаўсюдзілася ў Мавлую Азію, Грэцыю, Егіпет і затым па ўсім Міжземнамор'ю.

Адпаведна другой версіі, культура масліны магла ўзнікнуць адразу ў некалькіх месцах Міжземнамор'я, там, дзе распаўсюджана дзе распаўсюджана яе дзікая зыходная лясная разнавіднасць алеастэр (Olea europea var. sylvestris), якая адметна ад культурнайшыпаватымі галінамі, дробным лісцем і пладамі. Трэція мяркуюць, што указаная дзікая разнавіднасць сама ўзнікла з выніку адзічання культурнай масліны. Паходжанне апошняй звязваюць з іншымі відамі масліны, напрыклад масліны залаталісцёвай (O. chrysophylla). Культура масліны ў сучасны час існуе ва ўсіх субтрапічных краінах. Прамысловая культура- у Грэцыі, Іспаніі, Турцыі, Алжыры, Тунісе, Францыі, ЗША, у Расіі (Краснадарскі край), Туркменні, краінах Закаўказзя.

Лісце ланцэнтнае або вузкаэлептычнае, да 10см у даўжыню, скураное. загнутае па краі, зверху цёмна-зялёнае, знізу шэрае. Кветкі дробныя, з зялёнаватым венчыкам. Плод- сакавітая касцянка. знешне нагадвае сліву, чорная або зялёная, ядомая, з моцна масляністай мякаццю.

У культуры масліна жыве да 300-400 гадоў, а пры спрыяльных умовах нават да 1000 і больш. Старыя ствалы звычайна дуплянатыя і маюць прыцудлівую форму. Выведзена больш за 500 розных сартоў. Адны з іх ужываюцца больш як сталовыя сарты (кансервуюць зялёныя і спелыя масліны), другія ідуць на прыгатаванне алею. Лепшы аліўкавы алей. вядомы пад назвай правансальскага, ужываецца ў ежу і выкарыстоўваецца ў медыцыне. Яго атрымліваюць халодным прасаваннем пладоў. Пасля паўторнага аджыму з падагрэвам атрымліваюць тэхнічны і паліўны "драўняны" алей. Каштоўнасць масліны канскай (O.capensis), масліны золаталісцёвай і іншых абмяжоўвецца іх драўніннай, вельмі трывалай, цвёрдай, якая ідзе на розныя дробныя вырабы, часам на мэблю, якая мае вялікую ролю у побыту мясцовага насельніцтва.

Род ясень (Fraxinus)-налічвае каля70 відаў, якія распаўсюджаны пераважна ва ўмераных абласцях паўночнага паўмор'я і незначная колькасць відаў заходзіць у тропікі Азіі іАмерыкі. Звычайна буйныя лісцепадныя дрэвы, Д- Н-, з тонкай, светлай або бурай карою. Пупышкі канічныя або шарападобныя, чорныя або карычневыя. Лісце процілеглае, непарнаперыстаскладанае. Кветкі у гронкападобных або мяцёлкападобных шматкветкавых суквеццях, якія ўтвараюцца ў год, які папярэднічае году квітнення, у пазушных кветкавых або радзей верхавінкавых пупышках. Цвітуць да распускання лісця або адначасова з аблісценнем. Апыляюцца ветрам. У пераважнай большасці відаў кветкі без калякветніка, складаюцца з 2 тычынак і аднаго песціка, часта адбываецца рэдукцыя тычынак або песціка, тады кветкі становяцца аднаполымі, а дрэвы- шматдомнымі і двухдомнымі. Плод- крылатая сямянка, якая пспявае восенню і распаўсюджваецца ветрам. Насенне з эндаспермам. Усе віды ясеня святлолюбівыя, патрабавальныя да ўрадлівасці глебы і адносяцца да парод, якія ўтвараюць шырокалісцёвыя лясы. Вялікае эканамічнае значэнне маюць многія віды ясеняў. Трывалую, пругкую, цвёрдую драўніну выкарыстоўваюць у сельскагаспадарчым машынабудаванні, вагонабудаванні, у мэблевай вытворчасці.

Ясень звычайны (Fraxinus exelsior), шырока распаўсюджаны ў Еўропе і ў гарах Заходняй Азіі. Кара яго –добры дубіцель і крыніца фарбы. Яе выкарыстоўваюць таксама ў медэцыне як заменнік хіціна і ў якасці слабіцельнага і магагоннага. На Далёкім Усходзе яго замяшчае- Я.манжурскі (F. mandshurica). Расце ў хваёва-шырокалісцёвых лясах, звычайна па мдалінах рэк. Ясень вузкалісцёвы (F.angustifolia) і ясень сірыйскі (F. suriaca)- блізкія да ясеня звычайнага сярэднеазіяцкія віды.

Ясень кветкавы, белы або маннавы (F. ornus), расце ў Еўропе , ад міжземнаморскіх абласцей да поўдня Чэхіі, Славакіі і паўночна-усходніх Карпат, каштоўны як крыніца манны, салодкага сока, які застывае на паветры і выцекае пры падсочцы галін. Манну выкарыстоўваюць як лёгкае слабіцельнае і ад кашля.

Ясень кітайскі (F. chinensis), распаўсюджаны ў Паўднёвым Кітаі і Індыі, служыць для развядзення воскавай ілжэшчытоўкі (Ericerus pela), якая вылучае так званы белы кітайскі воск, які выкарыстоваецца для вытворчасці свечаў, у парфумерыі, медыцыне, для вашчэння палеры і тканіны. Ў Паўночнай Амерыцы па далінах рэк і берагах азёраў расце ясень пенсільванскі або пушысты (F. pubescens, F. pensylvanica) дрэва да 20-25м у вышыню и близки да яго ясень ланцэтны або зялёны (А. lanceolata). Ясень з'яўляецца галоўнай пародай для азелянення, дзе выкарыстоўваецца вялікая колькасць яго відаў.

Род біручына (Ligustrum)- налічвае каля 40 відаў, якія распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных абласцях Азіі (пераважна Ўсходняй Азіі), у Новай Гвінеі і Аўстраліі і толькі адзін від распаўсюджаны ў Еўропею Гэта вечназялёныя або лісцепадныя невялічкія дрэвы і кусты. Лісце простае, процілеглае, цэльнакрайнае. Кветкі двухполыя, з чашачкай і белым венчыкам, сабраны ў вызначаныя , прамастаячыя кісці або мяцёлкі. Плод- ягадападобная касцянка, чорнага колеру з 1-4 трохгранным насеннем. Цвіце пасля аблісцення у пачатку- сярэдзіне лета. Апыляецца насякомымі. Меданосы. Плады паспяваюць восенню. У нас сустракаецца біручына звычайная (Ligustrum vulgare). Натуральна расце ў Заходняй Еўропе. Густагалінасты куст да 3-5м у вышыню, паўвечназялёны (у цёплыя зімы можа не скідаць лісце). Кветкі белыя, пахучыя, сабраны ў густыя стаячыя мяцёлкі. Плод шарападобны, чорны, бліскучы, гладкі, неядомы. Разможваецца насеннем, каранёвымі парасткамі, атожылкамі, чаранкамі, ўзнаўляюцца парасткамі ад пня. Марозаўстойлівая, але ў суровыя зімы вымярзае. Вытрымлівае невялікае зацяненне. Патрабавальна да ўрадлівасці глебы. Выкарыстоўваецца ў азеляненні для ўтварэння жывой агароджы.

Род бэз (Syringa)- налічвае да 20 відаў, якія растуць у горных абласцях у падлеску светлых лісцепадных лясоў і на адкрытых месцах у Паўднёвай Еўропе ад Албаніі і Паўднёва-Усходняй Грэцыі да Заходніх Карпат і даходзіць да Малой Азіі. У Сярэднюю Еўропу бэз быў завезен толькі y xviст і доўго заставалася там раслінай арыстакратычных садоў. Зараз гэтыя кусты сустракаюцца ў культуры паўсюды. У закрытым грунце расліны могуць цвісці зімою, таму бэз шырока выкарыстоўваецца на выганку. Гэта лісцепадныя кусты, радзей дрэвы, з простым, супраціўным, чарэшчатым цэльнакрайнім лісцем. Кветкі двухполыя, з чашачкай і венчыкам ((*К(4)С(4)А2G(2)), белыя або афарбаваныя ў іншыя таны, сабраныя ў буцйныя канечныя або пазушныя пірамідальныя мяцёлкі. Плод- двухгняздовая, двухстворчатая каробачка з 4-скураным крылатым насеннем. Цвіце бэз пасля аблісцення. Апыляецца насякомымі. Меданосы. Насенне паспявае і ападае восенню. З 20 відаў. якія сустракаюцца ў культуры, найбольш распаўсюджаны бэз звычайны (Syringa vulgare), які мае каля 500 сартоў. Радзіма- Балканы, Іран. Кусты-5-6(8)м у вышыню. Цвіце першым з бэзаў, у канцы вясны- пачатку лета. Кветкі ад ліловых і фіялетавых да чыста белых. Хуткарастучая, зімаўстойлівая. засухаўстойлівая, святлолюбівая расліна. Непатрабавальная да ўрадлівасці глебы. Вытрымлівае ўмовы горада, але пакутуе ад газу. Дэкаратыўны. У практыцы азелянення часам гэты від путаюць з бэзам персіцкім (S. persica), якая адметна ад бэза звычайнага ланцэтна- завостраным лісцем, рыхлымі мяцёлчатымі суквеццямі. больш позднім квітненнем і моцным спецыфічным пахам. Меньш зімаўстойліва , чым бэз звычайны.

Бэз венгерскі або ўсходне-карпацкі (S. josicae) – куст або дрэва да 8м у вышыню. Гэта рэдки эндэмик Карпат. Занесены щ Чырвоную книгу. Ад бэза звычайнага адметна наяўнасцю на старых галінах белых лінзаў. На канцах парасткаў яйкападобна-канечнай пупышкі і г. д. Кветкі ружова-фіялетавыя. Квітненне вэза венгерскага служыць індыкатарам наступлення феналагічнага лета.

Бэз махнаты (S. villosa)- знешне падобна на бэз венгерскі, які замяшчае ў шырокалісцёвых лясах Далёкага Усходу. Адметна ад апошняга апушаным лісцем. Зімаўстойлівы. там жа сустракаецца бэз амурскі або траскун (S. amurensis) – дрэва да 20м у вышыню і 30см у дыяметры. Лісце ападае раней чым у іншых відаў бэзу. Шырока выкарыстоўваецца ў азеляненні. Зімаўстолівы. Драўніна ідзе на розныя дробныя вырабы і прыгатаванне лыжаў.

Падклас астэрыды. Пападак варсянкавыя (Dipsocales). Дрэвы, кусты і травы з супраціўным або радзей кальчаковым, лапасным або перыстым лісцем без прылісткаў. Членікі сасудаў з лесвічнай перфарацыей. Пылкавыя зярняты большай часткай трохбарознапоравыя. Плады розных тыпаў. Аб'ядноўвае 5 сямействаў (Бружмелевыя, адоксавыя, валер'янавыя, морынавыя, варсянкавыя).

Сямейства бружмелевыя (Caprifoliaceae)- налічвае каля 15 родаў і да 500 відаў, якія распаўсюджаны галоўным чынам у паўночным паўшар'і ва ўмеранай і субтапічнай зонах. Толькі нешматлікія роды заходзяь у горныя раёны тропікаў, а віды родаў каліна, бружмель і бузіна часам сустракаюцца таксама ў паўднёвым паўшар'і. Гэта лісцепадныя або вечназялёныя кусты, часам якія ўюцца, радзей невысокія дрэвы або травы. Сямейства неаднароднае па сваему таксанамічнаму складу. Асобныя яго роды, як бузіна, часам вылучаюць у асобныя сямействы. большасць бружмелевыя расліны. Яны ўваходзяць у склад падлеску, а таксама сустракаюцца ў хмызняковых зарастніках на асветленых месцах, па узлесках, па рачных далінах, ярах, абрывах. Найбольш характэрны бружмелевыя для лісцевых і змешаных лясоў раўнін і сярэдняга поясу гор, але віды некаторых родаў сустракаюцца часам і ў цёмнахваёвых лясах і заходзяць у субальпійскі і альпійскі паясы гор, дзе растуць на камяністых, друзавых схілах і ў трэшчынах скал. Бружмелевыя характарызуюцца процілеглым звычайна цэльным або лапасцёвым (у каліны), радзей перыста- або тройчатаскладаным (у бузіны) лісцем, без прылісткаў або з прылісткамі лісцепадобнага паходжання. а часам яны рэдуцыраваны да лускавін, валаскоў. залозак. Кветкі звычайна з прыкветнікамі ў складаных вызначаных суквеццях: мяцёлчатых, шчыткападобных, паўпарасонах або адзіночныя. Цвітуць пасля аблісцення, радзей да яго пачатку. Апыляецца насякомымі. Шмат з іх з'яўляюцца дробнымі меданосамі. Кветкі актынаморфныя або зігаморфныя. Чашачка з кароткай трубачкай, зраслася з завяззю. Венчык трубчаты, калакольчаты, лейкападобны. белы або іншай яркай афарбоўкі. Тычынак 2-5, прымацаваны да трубачкі венчыка. Песцік з 2-5 пладаліскоў. завязь ніжняя і паўніжняя, 1-5 гняздовая. (* К(3-5)С(3-5)А(2-5)G3-9---). Плод- ягада (бружмель), адна- або шматкостачкавая касцянка (каліна, бузіна), каробачка, якая раскрываецца створкамі зверху (вейгела- Weigela. дзіервіла- Diervilla). Яны могуць быць сухімі, скуранымі. якія не раскрываюцца (лінея, абелія-abelia). Завязі і плады ў некаторых бружмелей па дзве. а часам ягадападобны плод узнікае за кошт поўнага абрастання завязеў двух суседніх кветак шарападобнай абгорткай, якая ўтвараецца зросшыміся прыкветнікамі.

Усе бружмелевыя- апыляюцца насякомымі. Плады іх да поздняй восені застаюцца вісець на раслінах і распаўсюджваюцца птушкамі. Дзякуючы ім віды бузіны, каліны. бружмеля часта засяляюць узлескі, пакінутыя землі, старыя руіны. Сухіе плады і насенне распаўсюджваецца паветранымі патокамі. У відаў вейгелы насенне мае крыло.

Кусты сямейства вядомы сваёй дэкаратыўнасцю, шмат з іх з даўніх часоў вырошчваюць у садах, парках, каля дамоў.

Плады некаторых відаў ядомыя. У Сібіры і на Далёкім Усходзе насельніцтва ўжывае ў ежу плады бружмеля, каліны, бузіны.

Галінкі некаторых відаў бузіны ідуць на пляценне кошыкаў і абручоў, а драўніна, якая добра зберагаецца ў зямлі і вадзе- на сваі, тычыны, а таксама на тактарныя вырабы і музычныя інструменты. Віды каліны і бузіны з даўніх часоў выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне. Выкарыстоўваюць усе часткі расліны- кветкі, плады, кару, лісце- ад розных захворванняў. Некаторыя віды выкарыстоўваюцца афіцыйнай медыцынай.

Род каліна (Viburum)- налічвае да 200 відаў лісцепадных або вечназялёных кустоў або невялічкіх дрэў з простым цэльным або пальчата-лапасцёвым лісцем. Суквецці простые або складаные, парасонападобныя, шчыткі або мяцёлкі. Кветкі белыя або ружовыя, правільныя, дробныя. У шмат якіх відаў суквецці аблямаваны буйнымі зігаморфнымі стэрыльнымі кветкамі, якія служаць для прываблівання насякомых-апыляльнікаў. Плод сакавіты, касцянкападобны з адной костачкай, звычайна сплясканай з бакоў. Цвітуць каліны ў канцы вясны пачатку лета. Плады пспяваюць восенню.

Каліна звычайная або чырвоная (Viburum opulus)-звычайна кустападобнае невялічкае дрэўца з пальчата-лапасцёвым лісцем. Расце паўсюды у Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Малой Азіі, акрамя крайняй Поўначы і паўпустыняў.