Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

5. Клас гінкгавыя (Ginkgoopsida).

Гэты клас прадстаўлены ў сучасны час адным відам (Ginkgo biloba), але ў мезазойскую эру, асабліва перад канцом юрскага перыяду, квітнеў. Геалагічная гісторыя яго ўзыходзіць да позняга палеазоя. Паходжанне, магчыма, ад насенных папаратнікаў. Лісце ад дыхатамічна разгалінаванага да двухлапастнога або цэльнага. Жылкаванне дыхатамічнае. Вусцейкі простагубыя (гаплахейльныя). Сцябло пікнаксільнае. Вельмі рэдуцыраваныя спорафілы сабраны ў аднаполыя страбілы. Семязавязь з пылковай камерай. У складзе адзін парадак (Ginkgoales), які ў сучаснай флоры прадстаўлены адным монатыпічным сямействам (Ginkgooaceae), родам і відам.

Гінкга двухлапастны (Ginkgo biloba)- з’яўляецца рэліктавай раслінай, дасягаючым больш 30 метраў у вышыню і больш 3 метраў у дыяметры. Маладыя дрэвы маюць пірамідальную крону, якая з узростам становіцца больш раскінутай. Бакавыя галінкі адыходзяць ад ствала амаль пад прамым вуглом, іншы раз яны набліжаны адна да другой і ўтвараюць штосці падобнае да кальчака. Кара шэрая, шурпатая, у старых дрэў з падоўжнымі трэшчынамі.

Асноўную масу ствала гінкга складае драўніна, стрыжань развіты слаба, кара вузкая. Гадавыя кольцы бачны даволі добра, хаця і не так якасна, як у большасці хваёвых. Адсутнічае здольнасць да ўтварэння смалы.

У натуральных умовах гінкга двухлапастны збярогся да цяперашняга часу, менавіта, толькі на невялікай тэрыторыі Усходняга Кітая, дзе ён утварае лясы сумесна з хваёвымі і шырокалісцевымі пародамі. Вельмі даўгавечная расліна, узрост некаторых дрэў перавышае 1000 гадоў. Лёгка разводзіцца насеннем, чаранкамі і з’яўляецца надзвычай перспектыўнай раслінай для азелянення паўднёвых гарадоў. Ён устойлівы да прамысловага задымлення паветра (лісцепаднае дрэва), а таксама да грыбковых і вірусных захворванняў, рэдка пашкоджваецца насякомымі. Сустракаецца ў Беларусі, але тут не пладаносіць, пашкоджваецца замаразкамі і абмярзае зімою.

Лекцыя 3-4. Клас хваёвыя.

а) Сямейства араўкарыевыя

б) Сямейства падакарпавыя

в) Сямейства сасновыя

Клас хваёвыя (Pinopsiola). Найбольш шматлікая група сярод сучасных голанасенных, геалагічная гісторыя якіх пачынаецца з ранняга карбона. Лісце ў сучасных форм цэльнае, з адной жылкай або з слаба дыхатамічным жылкаваннем, але сярод вымершых форм вядома вілкавае лісце.Вусцейкі простагубыя (гаплахельныя).Сцябло пікнаксільнае. Рэдуцыраваныя спорафілы сабраны ў аднаполыя страбілы. Семязавязь з пылкавай камерай (вымершы падклас кардаіціды - Cardaitidae) або пылкавая камера рэдуцыравана і прадстаўлена паглыбленнем на вяршынцы мегаспарангія (падклас уласна хваёвыя - Pinidae).Мужчынскія гаметы пазбаўлены жгуцікаў. Клас дзеліцца на два падкласы: вымершы падклас кардаіціды (Cordaitidae) ш сучасны падклас хваёвыя (Pinidae).

Кардаітавыя - зусім і даўно вымершыя расліны. Час іх існавання, які зарэгістраваны ў палеабатанічных дакументах, г.зн. выкапнях астанкаў частак гэтых раслін, выцягнуты ад карбона да канца пермі. Пры гэтым ужо ў канцы ранняга карбона гэта была квітнеючая група голанасенных. Квітненне кардаітавых у розных частках Зямлі прыходзіцца на розныя геаграфічныя перыяды. Так, на тэрыторыі, якая адпавядае сучаснай Еўропе, яны дасягнулі найбольшага квітнення ў карбоне, у межах старажытнага мацярыка Ангарыды - у пермскі перыяд.

Прыжыццёвая вышыня дрэў была не меньш, калі не ьольш 30 м. Кардаіты былі самымі высокімі дрэвамі карбона і пермі ( разам з дрэвападобнымі, мабыць былі і хмызняковыя формы кардаітаў). Большасць вучоных сходзяцца ў думках, што кардаіты карбона, падобна гіганскім дзеразападобным і насенным папаратнікам складалі значную частку забалочаных прыморскіх лясоў.

Падклас хваёвыя (Pinidae).

Хваёвыя - самая шматлікая і найбольш распаўсюджаная група сярод сучасных голанасенных. У цяперашні час хваёвыя дзеляцца на 5 парадкаў: араўкарыевыя (Araucariales), падакарпавыя (Podacarpales), сасновыя (Pinales), кіпарысавыя (Cupressales) і цісавыя (Taxales).

Хваёвыя ўтвараюць лясы на неабсяжных прасторах Паўночнай Еўразіі, а таксама ў Паўднёвым паўшарі, дзе іх лесаўтваральная роля асабліва значна ў Аўстраліі і Паўднёвай Амерыцы. Хваёвыя існуюць у розных жыццёвых формах: сярод іх ёсць дрэвы - гіганты, дрэвападобныя стланцы, хмызнякі. Але перабольшваюць дрэвы ляснога тыпу першай велічыні. Праводячая сістэма іх складаецца пераважна з трахеідаў, галінаванне монападзіяльнае, лісце іголкападобнае (шыпулькі), лінейнае або лускавінкавае, жорсткае, або мяккае, размяшчаюцца адзіночна або пучкамі на пакарочаных парастках. Перабольшваюць вечназялёныя, але ёсць і лісцепадныя (лістоўніца), а таксама галінкападобныя (араўкарыевыя, таксодзіум ?, метасеквоя, туя). Адна - і двухдольныя, апыляюцца ветрам. Мужчынскія гаметы без жгуцікаў. Насенне ўтвараецца ў шышках або шышкаягадах, спее ў год апылення або толькі на другі - трэці вегетацыйны сезон. Усходы с 2-18 семядолямі.

а) Сямейства араўкарыевыя (Araucariaceae)

Вельмі цеплалюбівыя дрэвы трапічных лясоў Паўднёвага паўшаря з кальчаковым (мутовчатым) галінаваннем і з цвёрдымі шырокімі або чатырохграннымі, іголкападобнымі шыпулькамі да 3-5 см даўжынёй. Аблічча гэтых вечназялёных раслін вельмі незвычайна для жыхароў паўночнай умеранай зоны. Буйное, шырокае, са шматлікімі паралельнымі жылкамі лісце (агаціса), хутчэй нагадваюць аб аднадольных, чым аб хваёвых. Аднак неспакуслівы ў батаніцы назіральнік хутка зразумее, што ён мае справу з хваёвымі, даведаўшыся аб наяўнасці смалы і шышак у гэтых раслін.

Араўкарыі вельмі старажытныя расліны, іх часта называюць "жывымі выкапнямі". Сапраўдныя выкапнёвыя астанкі араўкарый зарэгістраваны ў зямных слаях, узрост якіх лічыцца вельмі значнымі лічбамі - у 150 і нават 240 млн. гадоў.

Да асаблівасцей сямейства адносяць так званы галінкапад і ўласцівасць цалкам скідваць аблісцелыя бакавыя парасткі або нават галінкі з лісцем.

Асаблівасцю араўкарыевых зяўляецца развіццё ў іх пылкавых трубак, якія галінуюцца.. Пылкавыя зярняты араўкарыевых часта прарастаюць не на семязавязі, а ў пазуху шышкавай лускавіны. Тычынкі са шматлікімі пыльнікамі размешчаны, як і насенныя лускавінкі, спіральна. Шышкі шарападобныя, буйныя (да 25 см у дыяметры у араўкарыі бразільскай), калі паспяваюць, то раскідаюцца. Зародак насення мае 2-4 семядолі. Да сямейства адносяцца 2 роды: араўкарыя (Araucaria) і агаціс (Agathis).

б)Парадак падакарпавыя (Podacarpales)ямейства падакарпавыя або нагапладніковыя (Podacarpaceae).

Сярод хвойных сямейства падакарпавыя адно з самых буйных, яно ўключае ў сябе каля 140 відаў, якія насяляюць вільготныя, зрэдку балотныя тэрыторыі паўднёвага паўшаря, пераважна аўстрала - азіяцкай часткі. Некаторыя аіды сустракаюцца і ў паўночным паўшарі, але таксама ва ўмовах цёплага і вільготнага клімата.

Лісцеразмяшчэнне ў падакарпавых чарговае, рэдка працілеглае, або перакрыжаванапарнае, лісце ад вельмі буйных элептычных са шматлікімі паралельнымі жылкамі, да вельмі дробных (1-2 мм даўжынёй), лускавінкападобныя, чарапічна налягаючых адзін на аднаго, або іголкападобных.

в) Парадак сасновыя (Pinales). Сямейства сасновыя (Pinaceae).

Цяжка назваць такое сямейства нават сярод кветкавых раслін, якія па тэрыторыі, імі асвоенай і па назапашанай біямасе змагло бы сапернічаць з сасновымі. У сваім распаўсюджванні гэта вялізнае сямейства, якое налічвае 11 родаў і не меньш 250 відаў, амаль што цалкам абмежавана паўночным паўшарем. Некаторыя віды сасны, ёлкі, піхты і лістоўніцы забіраюцца высока ў горы і заходзяць за палярны круг. Адзіным відам, які перасякае экватар і заходзіць у паўднёвае паўшаре, зяўляецца сасна Меркуза (Pinus merkusii).

У межах сямейства адрозніваюць з трыбы (падсямействы): піхтавыя, лістоўнічныя і сасновыя.

Трыба Піхтавыя (Abieteae) адрозніваюцца наяўнасцю падоўжаных парасткаў і адзіночным размяшчэннем ігліцы. Насенне паспявае ў год апылення (роды піхты,ілжэтсугі, тсугі, ёлкі).

Трыба лістоўніцавыя (Lariceae) маюць у кроне як падоўжаныя, так і размешчаныя на іх пакарочаныя парасткі. Першыя і другія нясуць асіміліруючую ігліцу, але на падоўжаных парастках яна адзіночная, а на пакарочаных сабрана ў шматлікія пучкі па 30-50 шыпуляк (роды лістоўніцы і кедра). У лістоўніцы ігліца ападае штогодна, а ў кедра трымаецца 2-3 гады. Насенне лістоўніцы паспявае ў год апылення, насенне кедра - праз 2-3 гады.

Трыба сасновыя (Pineae) утрымлівае толькі адзін род сасна. Як і лістоўнічныя, прадстаўнікі яе маюць падоўжаныя і пакарочаныя парасткі. Асіміліруючая ігліца ўтвараецца на пакарочаных парастках: па 2-3-5 шыпуляк у пучку (выключэнне складае сасна аднахвойная з адзіночнай ігліцай). На падоўжаных парастках ігліца рэдуцыравана і выконвае ахоўныя функцыі крыючых лускавінак зачаткавага раставога парастка. Шышкі з вельмі жорсткімі дравяністымі насеннымі лускавінкамі. У сосен апладненне адбываецца ў сярэднім праз год пасля апылення, пагэтаму насенне паспявае толькі ў канцы другога сезона вегетацыі.

Прадстаўнікі сямейства сасновых - вечназялёныя або, радзей лісцепадныя дрэвы, з рэдку ў выглядзе хмызнякоў, якія сцеляцца. Іголкападобнае, лускавінкападобнае, радзей вузкаланцэтнае лісце іх можа быць розных памераў - ад малюсенькіх ў піхты белакорай (Abies nephrolepis) і ёлкі Глена (Picea glehnii) да моцна выцягнутых, якія дасягаюць у некатарых сосен 30 (сасна канарская Pinus canariensis) або нават 45 см (сасна балотная - P. palustris).

Трымаецца лісце на дрэве ад 2 да 7 гадоў і толькі ў лістоўніцы і ілжэлістоўніцы штогод ападае на зіму. Адміраючы, яны могуць пакінуць на парастку знак - невялікі плоскі рубец (у піхты) або маленькі выступ кары ў выглядзе падушачкі (у ёлкі).

Ва ўсіх відаў сямейства зачаткавыя мікра -і макрастрабілы закладваюцца ў пупышках у год папярэдні апыленню. Зачаткавыя мікрастрабілы ўтвараюцца раней за макрастрабілы. Пупышкі шматлікія, са шчыльна прылягаючымі адна да другой лускавінкамі, а ў многіх відаў маецца дадатковае смаляное покрыва. У дрэў трыб піхтавыя і сасновыя падоўжаныя парасткі маюць трохгадовы цыкл фарміравання: 2 гады яны фарміруюцца як зачаткавыя парасткі ў пупышках, а на трэці сезон вегетацыі ўступаюць у фазу адкрытага росту.

У лістоўніцы і кедра цыкл фарміравання парасткаў двухгадовы: у першы сезон вегетацыі закладваюцца і фарміруюцца ў пупышках, у другі - растуць.

Род сасна (Pinus). Род сасна (каля 100 відаў) - самы буйны род сямейства і другі, пасля падакарпа, сярод хвойных.

Сосны, за выключэннем нешматлікіх прамастаячых або якія сцеляцца хмызнякоў, - стройныя вечназялёныя дрэвы, якія дасягаюць у вышыню 50 і нават 75 м і ў дыяметры 2-4 м, ажурнай канічнай кронай, якая прымае з узростам парасонападобную форму, галінкі сабраны ў кальчакі. Даўжыня зялёнага або шызаватага вострага лісця вагаецца ў розных відаў ад 2 да 30, а часам і 45 см пры шырыні 1-2 мм.

У сасны парасткі дваякага роду - падоўжаныя і пакарочаныя. Падоўжаныя парасткі пакрыты бурым лісцем - лускавінкамі, у пазухах якіх размяшчаюцца моцна пакарочаныя парасткі, якія нясуць пучкі з 2-3-5 (радзей 4 або 8) лісцямі (шыпулькамі). Адпаведна колькасці шыпуляк у пучку і адрозніваюць двух-, трох- і пяцішыпулькавыя сосны. Кожная шыпулька ў сячэнні плоскавыпуклая або трохгранная, якая мае ў сярэдняй жылцы адзін ці два праводзячых пучкі. Гэтая прыкмета лічыцца настолькі істотнай, што разам з некаторымі іншымі прыкметамі была пакладзена ў аснову дзялення ўсяго рода сасна на два падроды: стробус (Strobus, раней называўся Haploxylon) і пінус (Pinus, раней называўся Diploxylon).

Падрод стробус, або мяккадраўняныя сосны (Strobus) характарызуецца наяўнасцю ў шыпульках аднаго праводзячага пучка. Сосны гэтага падрода звычайна нясуць на пакарочаных парастках па пяць шыпуляк у пучку. Драўніна падрода стробус параўнальна мяккая, кара не ўтварае тоўстага слою і доўга застаецца гладкай, усе парасткі ў кальчаках. Ігліца ў папярочным сячэнні трохвугольная, або сектарная, тонкая, 4-20 см у даўжыню, унутраныя грані яе святлей вонкавых. Плевачныя лускавіны похвы падоўжанага парастка (бранхібласты) ападаюць рана, пупок лускавіны шышкі размешчаны на верхавіне апофіза.

Прадстаўнікі гэтага падрода дзеляцца на дзве секцыі. Секцыя цэмбра (Cembra), або кедравыя сосны. Адметнай рысай іх зяўляецца будова шышак і насення. Іх шышкі яйкападобныя ад 4 да 20 см у даўжыню, з тоўстымі дравяністымі лускавінкамі, якія , калі паспелі, то ападаюць і ад удару аб глебу раскрываюцца. Насенне - кедравыя арэшкі без крыла, з цвёрдай дравяністай лупінай (шкарлупой), ад 5 да 20 мм. Найбольш часцей сустракаюцца такія кедравыя сосны як сібірская, карэйская, еўрапейская і кедравы стланік.

Сасна кедравая сібірская (Pinus sibirica).Важнейшая лесаўтваральная парода Сібіры. Сваю назву атрымала за падабенства шышак з шышкамі сапраўднага кедра (Crdrus). Гэта буйное дрэва, якое дасягае 20-25 м, а ў добрых умовах месцапраізрастання 30-40 м у вышыню. Адметна пышнай кронай з тоўстымі лускамі. Ствол папяліста-шэры, ужо да 100 гадоў утварае лускавінкавую корку, пазней кара становіцца шэравата-бурай, а корка адслайваецца пласцінкамі. Ва ўзрост сталасці сасна кедравая сібірская ўступае позна. Дрэвы, якія растуць на свабодзе (волі) з 20-30 гадоў, а ў насаджэнні - з 50 гадоў. Апыленне адбываецца перад распусканнем ігліцы. Мікрастрабілы жоўтыя з чырвонаватым адценнем, яйкападобна-прадаўгаватыя, да 10-15 мм ў даўжыню, размешчаны групамі ў асновы маладых парасткаў. Макрастрабілы авальна-цыліндрычныя, 10-12 мм у даўжыню фіялетавыя, сабраны ў кальчак па 2-6 у верхавіны маладога парастка пад яго тэрмінальнай раставой пупышкай. Шышкі паспяваюць і ападаюць восенню на другі год пасля апылення, але пры неспрыяльных метэаралагічных умовах іх паспяванне і ападзенне можа адбывацца толькі восенню трэцяга сезона вегетацыі.

Другую секцыю парода стробус складаюць веймутавы сосны (Strobus). Шышкі відаў гэтай секцыі цыліндрычныя, ад 8 да 40см у даўжыню, звісаючыя, з шчыльналупіністымі лускавінкамі. Калі паспяваюць, то раскрываюцца і вызваляюць даволі буйное насенне з вялікім крылом. Насенне не ядомае. У нас сосны гэтай секцыі натуральна не растуць, але іх разводзяць як інтрадуцэнты.

Сасана веймутава (Pinus strobus) –зграбнае прыгожае дрэва да 50-60м у вышыню і 1,5м дыяметры, з гладкай светла-шэрай карой і пірамідальнай ажурнай кронай. Натуральна расце ў лясах.усходняй часткі Паўночнай амерыкі. Ігліца 5-10см у даўжыню, 0,5мм у шырыню, мяккая, светла-зялёная. Пупышкі даўжынёю да10мм, слабасмалістыя. Парасткі вельмі тонкія,ад зеленаватых дачырванаватых, з фіялетавым адценнем. Шышкі вузкацыліндрычныя да 16см у даўжыню, шэравата-карычневыя. паспяваюць восенню на другі год пасля апылення і хутка раскрываюцца. Насенне яйкападобнае, 5-7мм у даўжыню, з вузкім бліскучым крылом. Хуткарастучая парода. Пераважна добра дрэнажаваныя супесчаныя і суглінкавыя глебы. Патрабавальна да вільготнасці глебы. Дрэнне ставіцца да засалення. Адносна ценевыносліва. Марозаўстойліва, вытрымлівае паніжэнне тэмпературы да 30-40С. Дэкаратыўна. Лесагаспадарчае значэнне невялікае із-за пашкоджвання іржаўчыннымі грыбамі.

Сасна румялійская, або балканская (Pinus peuce). Натуральна расце на Балканах. Дрэва вышынёй да 20м. Крона вузкапірамідальная, часам калонападобная, нізкаапушчаная. Ігліца 5-12см у даўжыню, ярка-зялёная, трохгранная. Шышкі цыліндрычныя, светла-карычневыя. насенныя лускавіны атогнуты больш моцна, чым у сасны Веймутава. Насенне паспявае ў пачатку восені і праз 1-2тыдні вылятае з шышак. У параўнанні з сасной Веймутава расце марудней. марозаўстойліва. Параўнальна ценевыносліва. таксама імунна да іржаўчанных грыбоў. Адносна непатрабавальна да глебы. Можа быць выкарыстана ў азеляненні. Да гэтага падроду адносяцца яшчэ такія віды сосен як сасна Ламберта (P. lambertiana), саснпа даўгавечная (P. longaeva), гімалайская веймутава (P. excelsa), сасна мексіканская веймутава (P. ayacahuite).

Падрод пінус або цвёрдадраўняныя сосны (Pinus). дзеліцца на дзве секцыі:двухшыпулькавыя і трохшыпулькавыя сосны. Да секцыі двухшыпулькавых сосенадносяцца наступныя віды:

Сасна звычайная (Pinus sylvestris), шырока распаўсюджаная ў еўрапейскай і азіяцкай частках мацерыка. Дрэва да 40м у вышыню і 1м у дыяметры.Крона высока паднятая, у моладасці конусападобная, з узростам шырокаяйкападобная. Ігліца ў залежнасці ад умоў росту мае ад 4 да15см у даўжыню, жорсткая, плоскавыпуклая. Плоскі бок ігліцы шызы. выпуклы зялёны. Пупышкі чырвона-карычневыя, 6-12мм у даўжыню, часта заліты смалою. Парасткі голыя жоўта-карычневыя або шэра-жоўтыя. Апыляецца ветрам. Узрост палавой спеласці 6-10 гадоўна свабодзе, 15-40гадоў у насаджэнні. Апыленне абываецца ў канцы вясны перад распусканнем маладой ўглўцы. Да восені макрастробілы пераўтвараюцца ў зялёную шышачку-азіміну. Пасля перазімоўкі азіміна вясной пачынае расці; амаль праз год пасля апылення ў самязавязі азіміны адбываецца апладненне яйкаклетак, і да восені паспявае насенне (г.з-праз 18 месяцаў пасля апылення). Шышкі яйкападобна-конусападобныя 2,5-7см у даўжыню, шэра-карычневыя, звісаючыя ўніз, на сагнутай ножцы. Насенне 3-4мм у даўжыню, яйкападобнае, рознага колеру, крыло у 3-4 разы больш доўгае за насенне. якое абхоплівае насенне з двух бакоў, нагадваючы шчышчынкі. Сасна ў маладым узросце хутка расце. устуаючы ў гэтым толькі лістоўніцы. З узростам рост яе замаруджваецца. Святлолюбіва. Непатрабавальна да глебы і кліматычных умоў. Вытрымлівае засухі і непакутае ад замаразкаў. Дрэнна ставіцца да забруджванняпаветра. Адна з галоўных лесаўтваральных парод. Драўніна шырока выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, мэблевай вытворчасці, здабываючай прамысловасці. Адходы лесанарыхтовак і лесапілення з'яўляюцца сыравінай прамысловасці. У выніку падсочкі атрымліваюць жывіцу. Пупышкі і ігліца выкарыстоўваецца ў медэцыне.

Сасна Банкса (Pinus bancsniana). Радзіма Паўночная Амерыка. Дрэва да 20м у вышыню і 0,6-1,5м у дыяметры. Ігліца моцна сагнутая 2-6см у даўжыню, спачатку жоўта-, затым цёмна-зялёная, па краі пільчатая. Пупышкі да 8мм у даўжыню. Насенне дробнае, чорна-бурае. Па ўласцівасцям нагадвае сасну звычайную. Недаўгавечна. Жыве да 150 гадоў. Да двухшыпулькавых сесен адносяцца яшчэ: сасна чорная або аўстрыйская (P. nigra), якая расце ў Паўднёвай Еўропе; сасна горная або жэрап (P.mugo), хмызняк, расце ў гарах Еўропы; сасна крымская (P. palasiana), расце ў гарах Крыма і паўночнай часцы Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа, сасна эльдарская (P.eldarica), расце ў Эльдарскім стэпу Усходняга Закаўказзя; сасна піцундская (P. pitynsa) і іншыя.

Пападак падакарпавыя (Poolocarpales), сямейства падакарпавыя або нагапладніковыя (Podocarpaceae).

Сярод хваёвых сямейства падакарпавых адно з самых буйных. Яно ўключае у сябе каля 140 відаў, якія насяляюць вільготныя, часам балоцістые тэрыторыі пашднёвагапаўмор'я, пераважна аўстралаазіяцкай яго часткі. Асобныя віды сустракаюцца і ў паўночным паўмор'і, але таксама ва ўмовах цёплага і вільготнага клімата.

Даслоўны пераклад навуковай латынскай назвы Podocarpacae (ад грэч-poys, podos-нага і karpos-плод). Тлумачыцца гэта тым, што некаторыя віды самага распаўсюджанага рода сямейства- падакарпа, або нагаплодніка (Podocarpus),- утварае сакавітае касцянка падобнае насенне, якое нагадвае плады вішні, да таго ж сядзіць на тоўстай мясістай ножцы- рэцэптакуле. якая афарбавана ў чырвоны, пурпуровы або сіні колер.

Па будове драўніны падакарпавыя значна больш пасунуты ў параўнанні з араўкаравымі. Агульным для сямейства з'яўляецца адсутнкасць смаляных каналаў і промневых трахеід. Кольца прырасту ў большасці падакарпавых звычайна дрэнна бачны.

Лўстаразмяшчэнне- чаровае, рэзка супраціўнае або крыжападобнае. Лісце ад буйнога элептычнага з шматлікімі паралельнымі жылкамі да вельмі дробных (1-2мм у даўжыню) лускавінкападобных, якое чарапітчата налягае адно на адно, або іголкападобнае. Часцей за ўсё лісце падакарпавых лінейнае, падоўжанае, лінейналанцэтападобнае з адной сярэдняй жылкай.

Стробілы звычайна аднаполыя. Мікрастробілы адзіночныя, верхавінкавыя або пазушныя. Мегастробілы ў падакарпавых вельмі разнастайныя.

Пры паспяванні насенне у некаторых відаў падакарпа і дакрыдзўўна эпімацій разрастаецца, становіцца мясістым і ярка афарбаваным, у іншых ён застаецца скураным і сухім. Насенне касцянкападобнае або арэхападобнае, 2-5мм у даўжыню, але часам даволі буйное 9да 3,5см). Зародак звычайна з дзвума семядлямі.

Род падакарп або нагаплоднік (Podocarpus) з'яўляцца самым буйным родам сярод хваёвых, перабольшвае па колькасці відаў якія ў яго ўваходзяць (больш 100, некаторым звесткам- 114 відаў) нават сасну. Падакарпы- двухдомныя расліны (вельмі рэдка аднадомныя). Часам дрэвы дасягаюць вялікіх памераў (падакарп узамбарскі P. usambarensis, які вырастае да 80м у вышыню пры дыяметры ствала- 2м). Часцей дрэвы меньш буйныя,а часам і дробныя хмызнякі 0,5-1м у вышыню (П. снежны- P. nivalis, П.малы-P.minor).

На карнях раслін ёсць клубеньчыкі з азотафіксіруючымі бактэрыямі або грыбнымі гіфамі.

Падакарп Нагі (P. nagi)- даволі шырока распаўсюджаны ў горных лясах паўднёвай Японіі на в. Тайвань, у Паўднёвым Кітаі. Дрэва да 25м у вышыню і 0,8м у дыяметры. Драўніна выкарыстоўваецца як каштоўны будаўнічы матэрыял. У Японіі папулярны ландшафтныя насаджэнні і як гаршэчная культура. У Еўропу завезен і расце з 1830 года . Ёсць на Каўказе.

Род паразітаксас (Parasitaxis)- з адзіным відам П. апаленым (P. ustus)- дзіўная, унікальная расліна, адзіны сапраўдны паразіт сярод хваёвых. Расце у Ню Каледоніі. Уяўляе з сябе галінасты аднадомны хмызняк да 25см у вышыню (часам да 1,5м).

Род дакрадзіўм (Dacrydium). У гэтым родзе, які вельмі блізкі да падакарпа, адносяць каля 20 відаў. Віды гэтага рода часцей за ўсёдвудомныя. Як правіла, гэта не вельмі высокія дрэвы ад 7 да 30м (але ёсць і высокія- Д. кіпарысавы- D. cupressinum, які дасягае 60м у вышыню і 1,5м у дыяметры). Прадстаўнікі рода растуць асноўнай часцы арэала сямейства.

Род фалькаціфаліўм (Falcatifalium)- віды якога (4 віды) хмызняки и невяличкия дрэвы, 2-20м у вышыню. Гэты вид цисападобны (F. taxoides)- асце у гарах Н. Каледоніі, з'яўляецца раслінай- гаспадаром паразітаксуса.