Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

Лекцыя 2. Голанасенныя расліны.

  1. Адрозненне голанасенных ад прадстаўнікоў іншых вышэйшых раслін. Кароткая характарыстыка, адрозненні паміж сабой, характэрныя прадстаўнікі класаў, парадкаў, сямействаў, родаў.

  2. Класы насенныя папаратнікі і бенетцітавыя.

  3. Клас сагоўнікавыя.

  4. Клас гнетавыя.

  5. Клас гінгавыя.

1. Адрозненне голанасенных ад прадстаўнікоў іншых вышэйшых раслін. Кароткая характарыстыка, адрозненні паміж сабой, характэрныя прадстаўнікі класаў, парадкаў, сямействаў, родаў.

Расліны, якія адносяцца да аддзела голанасенных (Pinophyta), так жа як і да наступнага аддзела кветкавых або пакрытанасенных, адрозніваюцца ад усіх астатніх прадстаўнікоў расліннага свету тым, што утвараюць насенне. Што ж такое насенне і якое яго біялагічнае значэнне?

Як вядома, усе насенныя расліны, як голанасенныя, так і пакрытанасенныя, з’яўляюцца разнаспоравымі. Гэта значыць, што споры ў іх двух розных тыпаў- мікраспоры (мужчынскія споры) і мегаспоры (жаночыя споры). Першыя даюць пачатак мужчынскаму гаметафіту, а другія жаночаму. У гэтых адносінах насенныя расліны не адрозніваюцца ад такіх рознаспоравых безнасенных раслін, як сілагенела, палушнік марсілея або сільвія. Тым не менш паміж імі ёсць вельмі значная розніца. У той час, як працэс апладнення (оплодотворение) у ўсіх безнасенных вышэйшых раслін адбываецца ў вадзе, у насенных раслін палавое размнажэнне аказалась незалежным ад вады. Дзякуючы гэтаму насенныя расліны могуць размнажацца палавым шляхам нават ў пустыні і нават у час калі доўга няма дажджу.

Развіццё мегаспоры, так жа як і развіццё жаночага гаметафіта, адбываецца ўнутры семязавязі (семязавязь- гэта мегаспарангій з акружаючым яго інгументам (ахоўны слой)). Унутры семязавязі адбываецца і працэс апладнення і разіццё зародка. Гэта забяспечвае незалежнасць апладнення ад вады, яго аўтаномнасць.

У працэсе развіцця зародка семязавязь пераўтвараецца ў насенне- асноўную адзінку разсялення раслін. У пераважнай большасці насенных раслін гэтае пераўтварэнне семязавязі ў спелае, гатовае да прарастання насенне адбываецца на самой мацярынскай расліне. Але ў сагоўнікавых і ў рода гінкга семязавязі могуць ападаць яшчэ да ўтварэння зародка і нават да апладнення, і тады апладненне і развіццё зародка часта адбываецца на зямлі.

Для прымітыўнага насення, у тым ліку і для насення сагоўнікавых і гінкга, характэрна такжа адсутнасць перыяду спакою. Для большасці насенных раслін характэрна наяўнасць больш-менш доўгага перыяду спакою.

Унутраннае апладненне, развіццё зародка ўнутры семязавязі і з’яўленне новай, надзвычайна эфектыўнай адзінкі разсялення- насення- з’ўляюцца галоўнымі біялагічнымі пераважнасцямі насенных раслін, якія далі ім магчымасць лепш прыстасавацца да наземных умоў і дасягнуць больш высокага ўзроўню развіцця, чым папаратнікі і іншыя безнасенныя вышэйшыя расліны.

Калі пры размнажэнні спорамі кожны раз утвараецца вялізарная іх колькасць, звычайна мільёны, то пры размнажэнні насеннем колькасць апошніх у многа раз меншая. Гэта цалкам зразумела, таму што насенне- непамерна больш надзейная адзінка разсялення, як спора.

Усяго вядома 6 класаў голанасенных, з якіх да сучаснага часу захавалвся 4: сагоўнікавыя, гінкгавыя, гнетавы і хвоевыя. Павыміралі насенныя папаратнікі і бенетцітавыя. Усе гэта драўняныя расліны, роля класаў якіх у ўтварэнні драўнянай расліннасці далека неаднолькава. Так насенныя папаратнікі і бенетцітавыя расліны, якія ўжо вымерлі, значную ролю адыгравалі да ранняга крэйдавага перыяду; гінкгавыя і сагоўнікавыя- класы рэліктавыя, і па сутнасці, выміраючыя; гнетавыя таксама маюць параўнальна абмежаванае распаўсюджванне, а вось хвоевыя захапілі вялікія прасторы, далі шмат родаў і відаў, у тым ліку важнейшых утварвльнікаў лясоў зямнога шара. Таксанамічна голанасенныя налічваюць усяго каля 800 відаў, з якіх на долю хвоевых прыходзіцца звыш 560.

Голанасенныя- пераважна дрэвы ў асобных выпадках перавышаючыя 100 метраў вышыні (секвоя вечназялёная), радзей хмызнякі (віды эфедры, ядлоўца), стланцы (сасна кедравая стланнікавая), рэдка эпіфіты (некаторыя віды сагоўніка), або нават дрэвападобныя ліяны (рад прадстаўнікоў гнетавых). Лісце ў іх часта іголкападобнае (віды сасны, ёлкі, піхты і іншыя), але могуць быць вельмі дробнымі лускавіднымі (віды кіпарыса, кіпарысавіка), або вельмі буйнымі 6-8 метраў у даўжыню, як у вельвічыі дзіўнай. Звычайна лісце цэльнае, аднак бываюць і лапастнымі або перыстараздзельнымі, як у сагоўнікаў.

Голанасенныя - расліны адна-, двух- або шматдомныя. Іх мікрастрабілы (мужчынскія генератыўныя парасткі) могуць быць вельмі дробнымі, як у лістоўніцы, або дасягаць 25-30 см, як у араўкарыі. Яшчэ больш вар’іруюць па памерах макрастрабілы (жаночыя генеретыўныя парасткі): ад 0,5 см у сасны звычайнай да 1 м у сагоўніка.

Семязавязі голанасенных могуць утварацца на насенных лускавінках макрастрабілаў або на канцы сцябла. Насенне не змешчана ў плод, а ўтрымліваецца ў шышшках або шышкаягадах. Насенне заўсёды ўтрымлівае ў сабе пажыўную тканку- эндасперм, які ўтвараецца да апладнення (простае апладненне). Пры прарастанні насення падсемядольнае калена зародка выцягваецца і выносіць на паверхню глебы ад 2 да 18 (у прадстаўнікоў розных родаў) семядолей, якія выконваюць фотасінтэзуючую функцыю лісця да іх развіцця з зародкавай пупышкі.