Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

1. Кароткая характарыстыка пакрытанасенных.

Кветкавыя расліны або пакрытанасенныя (Magnoliophita)- гэта самы вялікі аддзел расліннага свету , які налічвае больш за 390 сямействаў, каля 13000 родаў і, магчыма , не менш за 240000 відаў.

Кветкавыя расліны растуць ва ўсіх кліматычных зонах і ў самых розных экалагічных ўмовах. Яны складаюць асноўную масу расліннага рэчыва біясферы і з'яўляюцца самай высокай для чалавека групай раслін. Усе важнейшыя культурныя расліны расліны, у тым ліку хлебныя злакі, і амаль што ўся гародніна і пладовыя дрэы адносяцца да кветкавых раслін.

Ад усіх астатніх аддзелаў вышэйшых раслін за выключэннем голанасенных, кветкавыя адрозніваюцца ўтварэннем насення. Ад голанасенных кветкавыя адрозніваюцца перш за ўсё тым, што семязавязі ў іх змешчаны ў больш або менш замкнутай поласці завязі, якая ўтворана адным або некалькімі зросшыміся пладалісткамі. Пагэтаму іх часцей за ўсё і называюць пакрытанасенныя. Дзякуючы таму, што семязачаткі змешчаны ў поласці завязі, пылок трапляе не непасрэдна на мікрапіле семязавязі, а на рыльца. Наяўнасць рыльца, якое ў прымітыўных форм цягнецца ўздоўж шва пладалістка, з'яўляецца характэрнай асаблівасцю і фактычна галоўным адрозненнем кветкі ад страбілаў голанасенных.

Вельмі характэрны таксама гаметафіты кветкавых раслін, якія надта рэдуцыраваны, мініяцюрызаваны, што дазваляе ім развівацца значна больш паскоранымі тэмпамі , чым гаметафіты голанасенных.

Як жаночы , так і мужчынскі гаметафіт утвараецца ў выніку мінімальнай колькасці мітатычых дзеянняў і мінімальнай колькасці будаўнічага матэрыялу. Развіццё нават адносна больш складанага жаночага гаметафіта ( так званага зародкавага мяшка ) адбываецца шляхам усяго толькі трох метатычных дзеянняў, якім папярэднічае два меёзных дзяленні мегаспарацыта, г. з. мацярынскай клеткі мегаспоры, у той час як у голанасенных жаночы гаметафіт развіваецца ў выніку не менш як васьмі дзеяленняў. Развіццё мужчынскага гаметафіта кветкавых раслін сумесна з працэсам гаметагенеза зводзіцца толькі да двух мітатычных дзяленняў.

Ў сувязі з надта спрошчаным гаметафітам кветковых раслін і рэзкім скарачэннем антагенеза яны страцілі гаметангіі- антэрыдзіі і архегоніі. Палавое пакаленне кветковых раслін пазбавілася, такім чынам, палавых органаў. У выніку фарміравання саміх гамет, асабліва мужчынскіх гамет (так званых сперміяў), таксама адбываецца паскарэнне і яны надта спрошчваюцца.

Адной з характэрных асаблівасцей кветковых раслін з’яўляецца так званае двайное апладненне, якое вельмі адрознівае іх ад усіх астатніх групп расліннага свету.

У адрозненні ад большасці голанасенных для большасці кветковых раслін характэрна наяўнасць ў ксілеме разам з трахеідамі таксама сасудаў, якія адсутнічаюць толькі ў некаторых прымітыўных групп пакрытанасенных. Значная розніца маецца таксама ў будове флаэмы: сітападобныя элементы ўсіх кветковых раслін маюць так званыя клеткі-спадарожніцы, якія адсутнічаюць у голанасенных.

У працэсе эвалюцыі ў кветковых з’явіўся і такі новы орган, як калякветнік. Ён выконвае цэлы шэраг важных дапаможных функцый: ахову песціка і тычынак ад неспрыяльных уздзеянняў знешняга асяродзя, прыцягнення насекомых і птушак пасрэднікаў апылення і іншых. У прыватнасці, хуткаму распаўсюджанню і ўзнікненню мноства біялагічных форм пакрытанасенных спрыяла з’яўленне насякомых-апыляльнікаў, перыяд массавага развіцця якіх супаў з інтэнсіўным засяленнем сушы раслінамі гэтага аддзела. Важнае значэнне ў гэты час мелі таксама і птушкі- актыўныя разносчыкі пылку і насення.

Надзвычай высокую здольнасць да змен праявіла лісце пакрытанасенных. Яно надзвычай моцна адрозніваецца ад іголкападобнага і лускавінападобнага лісця хваёвых, што і паслужыла асновай для раздзялення драўнянных раслін на шыпулькавыя і лісцёвыя пароды

Усе разнастайныя формы роста кветковых раслін можна звесці да двух асноўных тыпаў- драўняному і травяністаму. Драўняныя расліны характэрны для лясоў і рознага рода хмызняковых супольніцтваў, але адсутнічаюць або іграюць толькі дапаможную ролю ў стэпах, на лугах і роднасных але падобных супольніцтвах, у якіх пануюць травы. Менавіта таксама вялікая разнастайнасць драўняных і асабліва травяністых раслін ,якія, у сваю чаргу, дзеляцца на асобыя тыпы форм росту або жыццёвыя формы. Існуюць таксама прамежкавыя формы паміж драўнянымі і травяністымі раслінамі, якія не заўсёды лёгка аднесці да таго ці іншага тыпа. У такіх выпадках адказ часта можа даць толькі спецыяльнае анатамічнае даследаванне праводзячай сістэмы сцябла і яе ксілемы. Справа ў тым, што для драўняных раслін, як вялікія дрэвы або невялічкія кусцікі характэрна наяўнасць камбію, які актыўна дзейнічае і які ўтварае ў сцяблах і каранях добра бачныя слаі другаснай ксілемы. У травяністых раслін, як правіла, актыўны камбій адсутнічае або знаходзіцца ў зачаткавай форме.

Кідаецца ў вочы перабольшванне траў сярод вышэйшых групп двухдольных, якія характаразуюцца разнапялёсткавым бялюком (веньчыкам), і асабліва сярод аднадольных, дзе фактычна няма сапраўдных драўняных раслін. Насупраць, сярод больш прымітыўных груп двухдольных драўняныя формы рашуча перабольшваюць. Таму з вышэй сказанага можна зрабіць вывад, што ў працэсе эвалюцыі травы ўзніклі з драўняных форм. Сярод голанасенных няма травяністых форм.

Із усяго сказанага можна зрабіць вывад, што эвалюцыйнае пераўтварэнне драўняных форм у травяністых адбылося ў выніку паступовага пераўтварэння актыўнага камбія. Жыццёвы цыкл паслядоўна скарачаецца, актыўнасць камбія тухне і стуктура становіцца ўсё больш травяністай.

Пераўтварэнне драўняных кветковых раслін у травяністых было галоўным, але не адзінкавым напрамкам у эвалюцыі “формы росту” . У некаторых, і прытым падчас далёкіх адзін ад другога, накірунках развіцця кветковых ішоў да некаторай ступені процілеглы працэс адраўнення сцябла і ўзнікнення другаснага драўнянага (дасканалей драўнянападобнага) тыпу з травяністага (прадстаўнікі семейства лебядовых, саксаўл, у двудольных і некаторыя палыны, алоэ, аговы, юккі і іншыя ў аднадольных).

Ўсе пакрытанасенныя дзеляцца на два класы: двухдольныя і аднадольныя.

Клас двухдольныя або магноліяпсіды (Magnoliopsida), уключае каля 325 семействаў, каля 10000 родаў і да 180000відаў і дзеліцца на 7 падкласаў. Умежах кожнага падкласа яго семействы аб’яднаны ў парадкі, парадкі ў падпарадкі. Двухдольныя ўключаюць 71 парадак і 20 падпарадкаў. Клас двухдольных характарызуецца наяўнасцю дзвух семядоляў (часам 3-4) у зародку насення, адкрытымі праводзячымі пучкамі, Зберажэннем на працягу ўсяго жыцця галоўнага кораня, сеткавым жылкаваннем лісцяў, пяті-, чатырох-, двух-, або шматчленным тыпам будовы кветкі.

Клас аднадольныя, або ліліяпсіды (Liliopsida) уключае каля 65 сямействаў, каля 3000 родаў і не меньш як 60000 відаў, дзеліцца на 3 падкласа. У межах кожнага падкласа яго семействы аб’яднаны ў 21 парадак і 8 падпарадкаў. Клас аднадольныя адметны наяўнасцю адной семядолі ў зародка, закрытымі (без камбію) праводзячымі пучкамі, раннім адміраннем галоўнага кораня і развіццём прыдатковых каранёў, паралельным або дуганервовым жылкаваннем лісцеў, трохчленнай будовай кветак. Драўняныя формы, якія маюцца сярод аднадольных, другаснага паходжання характарызуюцца зусім іншым, чым ў двухдолных, спосабам патаўшчэння ствала.

Клас двухдольныя. Падклас магнолііды (Magnoliidae). Пераважна драўняныя расліны, радзей наземныя або вадзяныя травы, часам паразіты. У некаторых форм адсутнічаюць сасуды. У парэнхімных тканках часта маюцца сакраторныя клеткі. Кветкі, як правіла, двухполыя, часта спіральныя або спіральнацыклічныя. Спелы пылок двухклетачны, радзей трохклетачны. Насенне пераважна з маленькім або вельмі маленькім зародкам і вялікім эндаспермам.

У падклас магноліід уваходзяць найбольш прымітыўныя парадкі двухдольных. Сумесна яны ўяўляюць з сябе групу, якая стаіць найбольш блізка да гіпатычна зыходнай групы, якая дала пачатак зараз жывучым кветкавым раслінам.

У падклас магноліід уваходзіць 3 падпарадкі ( магноліевыя, рафлезіевыя і лімфейныя), якія аб'ядноўваюць 8 парадкаў ( магноліевыя, бадзьянавыя, лаўровыя, перцавыя, кірказонавыя, рафлезіевыя, німфейныя і лотасавыя).

Парадак магноліевыя (Magnoliales). Пераважна дрэвы і хмызнякі. Лісце з прылісткамі або без іх. Маюцца або адсутнічаюць сасуды. Кветкі спіральныя, спіральнацыклічныя або цыклічныя, часта апыляюцца жукамі. Тычынкі звычайна шматлікія, часта лентападобныя і часта вельмі прымітыўнай будовы. Пылковыя зярняткі аднабарозныя або вытворныя ад аднабарознага тыпу. Уключае каля васьмі сямействаў. Сярод якіх : магноліевыя, мускатнікавыя, вінтэравыя і іншыя

Сямейства магноліевыя (Magnoliaceae). У гэтага сямейства 12 родаўі каля 230 відаў, якія распаўсюджаны галоўным чынам у субтрапічных абласцях паўночнага паўшар'я. Магноліевыя сканцэнтраваны пераважна ва Усходняй і Паўднёва- Усходняй Азіі, а таксама на паўднёва- усходзе Паўночнай Амерыкі і ў Вест- Індыі. Самая вялікая сканцэнтраванасць магноліевых назіраецца ва Усходніх Гімалаях, Паўднёва- Заходнім Кітаі і ў Індакітаі.

Вечназялёныя, радзей лісцепадныя дрэвы і хмызнякі з простым, чарговым, часам вельмі буйным (да 1м. у даўжыну)

лісцем. Кветкі адзіночныя, верхавікавыя або пазушныя, звычайна буйныя, з простым шматлікім калякветнікам, крэмава-белыя, ружовыя, зеленавата-жоўтыя, двухполыя або асобнаполыя, са шматлікімі тычынкамі і песцікамі, якія размешчаны спіральна на падоўжаным кветаложы. Апыляюцца вызначанымі відамі жукоў. Плод зборная лістоўка, якая знешне нагадвае шышку у хваёвых.

Род магнолія (Маgnolia). Гэты род налічвае 62 віды. З род магнолія часцей за ўсё разводзяць магнолію буйнакветкавую (M. granoliflora). Дрэва амерыканскага паходжання. Мае буйное авальнае бліскучае скураное лісце, знізу з рыжым апушэннем, вечназялёнае, 12-25см. у даўжыню. Кветкі малочна-белыя, да 22см. у дыяметры, пахучыя, са шматлікімі тычынкамі і песцікамі. Плод зборная лістоўка. Насенне чорнае, з мясістым чырвоным калянасеннікам. Цеплалюбівая, але здольна пераносіць паніжэнне тэмпературы да -25°С. Патрабавальна да ўрадлівасці глебы, але не вытрымлівае вапны. Ветраўстойлівая, дэкаратыўная парода. Выкарыстоўваецца ў азеляненні ў Крыму і на Каўказе. Драўніну на радзіме выкарыстоўваюць у мэблевай вытворчасці. Каштоўны і выкарыстоўваецца ў дэкаратыўных мэтах, у садах і іншых пасадках лісцепадныя ўсходнеазіяцкія віды, асабліва японскія, м. зорковая (M. stellata), м. вябалісцевая (M. solifolia), м. кобус (M. kobus), кітайскія магноліі споленая (M. denudota) і м. ліліякветковая (M. liliflora), а таксама розныя гібрыдныя формы.

Род лірыядэндрон або цюльпановая дрэва (Liriodendron). Уключае 2 віды. Найбольш распаўсюджаным прадстаўніком віда з’яўляецца лірыядэндран цюльпанны (L. tulipifera)- буйное дрэва паўночнаамерыканскіх лясоў з каштоўнай, белай, лёгкай і мяккай драўнінай. Лісцепаднае дрэва да 45-50(60)м. у вышыню, да 3м. у дыяметры. Лісце чарговае, чатырохлапасное, лірападобнае з выразкай на верхавінцы, цэльнае па краі. З верхняга боку цёмна-зялёнае, бліскучае, з ніжняга- рыжаватае ад кароткага апушэння. Аснаванне ліста прамое або сэрцапаадобнае, мае 7-15см. у даўжыню і столькі ж у шырыню. Чаранок да 12см. Кветкі зеленавата-аранжава-чырвоныя, калакольчатападобныя, са слабым пахам. Плод шышкападобная крылатка. Расліна цеплалюбівая, але вытрымлівае паніжэнні тэмпературы да -25°С. Вельмі светлалюбівая. З 10-гадовага ўзросту расце вельмі хутка, вытрымлівае стрыжку. Дэкаратыўная расліна.Разводзіцца ў парках Крыма, Каўказа, поўдня Украіны.Адзінкава сустракаецца ў Беларусі. Кара валодае лекавымі ўласцівасцямі і выкарыстоўваецца ў медэцыне. Меньш вядомы Л. кітайскі (L. chinense).

Парадак бадзьянавыя (Illiciales). Невялікія дрэвы, хмызнякі і ліяны. Лісце пазбаўлена прылісткаў. Сасуды заўсёды ёсць, звычайна з ліствічнай перфарацыей. Кветкі двухполыя або аднаполыя. Калякветнік спіральны. Тычынкі большай частках шматлікія, звычайна размешчаны спіральна. Эндосперм цэмолярный. Уключае два семействы: бадзьянавыя і лімоннікавыя.

Сямейства лімонавыя (Schisandraceae).У невялікім семействе лімоннікавых каля 45 відаў, якія распаўсюджаны цалкам ва Ўсходняй і паўднёва-Усходняй Азіі. Яны аб’яднаны ў два роды: лімоннік (Schisandra) і кадсура (Cadsura).

Род лімоннік (Schisandra)- у ім аб’яднана каля 25 відаў, якія натуральна растуць на Далёкім Усходзе, у Японіі і Кітаі, пры гэтым большая частка іх расце ў Кітаі. Шырокую вядомасць набыў від лімоннік кітайскі (Schisandra chinensis). Лімоннік кітайскі гэта дравяністая ліяна, якая дасягае часам больш 15м. у даўжыню (звычайна 4-8м.) пры дыяметры сцябла 1-1,5(2,5)см. На паўночнай мяжы распаўсюджання расліна прымае кустападобную або сцелучую форму. Лісце чарговае, элептычнае або зваротнаяйкападобнае 5-10см. у даўжыню, да 5см. у шырыню, з клінападобным аснаваннем, паступова завостраным да верхавінкі, па краі невыразна-зубчатае, зверху цёмна-зялёнае, знізу болей светлае, па жылках слабаапушанае.

Кветкі лейкападобныя, да 2см. у дыяметры, белыя, аднаполыя ( *К3С6А8; *К3С6G), пахучыя, павісаюць на доўгіх ружовых кветаложах. Расліна шматдомная, квітнее пасля аблісцення. Плады зборныя, складаюцца са шматлікіх з чырвоных двухнасенных ягад, якія размешчаны на падоўжаным кветаложы, якое нагадвае гронку. Паспявае ў пачатку восені. Насенне ныркападобнае, жоўта-аранжавае, каля 3мм. у дыяметры. Сцябло, корні і асабліва плады калі іх расцерці маюць пах, які нагадвае пах лімона (адсюль і руская назва расліны). У Японіі, Кітаі і Карэі назва пладоў лімонніка ў літаратурным перакладзе значыць “плод, які мае пяць смакаў” (скурка і мякаць плодзікаў кіслыя і салодкія, насенне- горкае і доўгае (вяжучае), а плодзік цалкам калі яго разжаваць мае саланаваты смак). Плады валодаюць вялікатанізіруючым дзеяннем, таму шырока выкарыстоўваецца ў медэцыне. Але лімоннік каштоўны і для вертыкальнага азелянення. Размножваюць яго насеннем, атажылкамі (отводкі), каранёвымі парасткамі, зялёнымі (летнімі) чаромкамі. Лімоннік параўнальна ценевынослівы, сярэднепатрабавальны да ўрадлівасці і вільготнасці глебы, даволі зімастойкі (вытрымлівае паніжэнні тэмпературы да -35°С). Паспяхова вырошчваецца ў Беларусі і ва ўсёй Еўропе, уключаючы Карельскі перашыяк, дзе можа шчодра пладаносіць. У гарах Кітая расце лімоннік Генры (S. henryi).

Падклас ранункуліды (Ranunculidae). Блізкі да падкласа магноліід, але больш пасунуты. Большай часткай травы. Усе прадстаўнікі маюць сасуды. Сакрэтарныя клеткі ў парэнхіммных ў тканках звычайна адсутнічаюць. Вусцейкі розных тыпаў, у большасці выпадкаў без пабочных клетак. Кветкі двухполыя або аднаполыя, часта спіральныя або спіральнацыклічныя. Спелый пылок большай часткі 2-клетачны. Абалонка пылкавых зярнят трохборозная або вытвораная ад трохборознага тыпа, але ніколі не бывае аднаборознай. Насенне часцей за ўсё з маленькім зародкам і большай часткай з вялікім эндаспермам, рэдка без эндасперма. У падклас уваходзяць тры парадкі: казяльцовыя, макавыя, (1 сям.)сарацэніевыя 1 сямейства і каля 10 сямействаў.

Парадак казяльцовыя (Ranunculoides). Большай часткай травы, хмызнякі і ліяны. Лісце простае або складанае, зычайна з прылістнікамі. Членікі сасудаў з простай перфарацыей. Кветкі двухполыя або аднаполыя, актынаморфныя або радзей зігаморфныя, з двайным або простым калякветнікам, радзей без калякветніка. Тычынкі шматлікія або 6 (рэдка 3). Насенне звычайна з малым зародкам і большай часткай з вялікім эндаспермам, радзей без эндасперма. Уключае 7 семейстаў, сярод якіх семейства барбарысавыя, казяльцовыя, месяцанасенныя, сарпеэнтадоксавыя і інш.

Сямейства барбарысавыя (Berberidaceae)- уключае 14 радоў і каля 650 відаў, якія распаўсюджаны пераважна ва ўмераных і субтрапічных абласцях Паўночнага паўмор’я. Толькі род барбарыс (Berberis), які налічвае каля 500 відаў, праз Мексіку і ўздоўж Анд дасягае Магеланава праліва.

Сярод барбарысавых ёсць як драўняныя расліны (хмызнякі або рэдка невялікія дрэвы), так і шматгадовыя травы. Параўнальна- анатамічныя даследаванні паказваюць, што драўняныя барбарысавыя ўзніклі ад травяністых продкаў.

Род барбарысы-вечназялёныя, паўвечназялёныя або лісцепадныя хмызнякі, радзей не высокія дрэвы з тонкімі, звычайна рабрыстымі падоўжанымі парасткамі і на якіх утвараюцца шматлікія пакарочаныя парасткі (брахібласты). На падоўжаных парастках лісце чарговае, на пакарочаных сабраны ў пучкі. Лісце прастое, ад ланцэнтных да зваротнаяйкападобных, голае, цэльнае па краі, дробнавейкавое (ресшетчатое) або камочазубчастыя на кароткіх чаранках. Прылістнікі не ападаюць, лісцепадобны, слабазубчастыя або пераўтвараюцца ў камочкі. Кветкі ў паніклых гронках, пучках або адзіночныя на канцах брахібластаў, дробныя, жоўтыя з нектарнікамі, квітнеюць пасля распускання лісця (*К6С6А6G1). Плод элептычная або шарападобная ягада, 8-12мм. у даўжыню, чорная або чырвоная, на якой застаецца засохлае рыльца, з 1-5 падоўжаным карычневым насеннем. Віды барбарысаў утвараюць шчыльную густую крону, добра вытрымліваюць стрыжку, з’яўляюцца каштоўнай раслінай для азелянення. Іх трывалая драўніна ідзе на дробныя вырабы, з кары і каранёў атрымліваюць жоўтую фарбу для афарбоўкі скуры. Лщсце і плады барбарысу кіслыя ад вялікага ўтрымання яблачнай кіслаты, выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і насельніцтвам для прыгатавання прыпраў і настоек. У нас сустракаюцца віды:

Барбарыс звычайны (Berberis vulgaris). Радзіма Паўднёва-Усходняя частка Еўропы, Крым, Каўказ. Лісцепадны хмызняк з рабрыстымі бура-шэрымі парасткамі да 3м. у вышыню. Пупышкі не маюць вонкавых (знешніх) лускавін і знаходзяцца ў пазухах двух-, трох-, пяціраздзельных калючак. У верхняй часткі парастка калючкі простыя. Лісцёвая пласцінка паступова перахадзіць у чаранок. Лісце простае да 10см. у даўжыню, зваротнаяйкападобнае, цэльнае па краі або дробнапілаваттае. Зверху цёмна-зялёнае, знізу шэравата-зялёнае. На пакарочаных парастках размешчана ў пучках. Кветкі бліскучыя, жоўтыя, сабраны ў густыя тонкія гронкі. Плод ягада, ядомая, бліскуча-чырвоная, да 12см. у даўжыню. Гэта марозаўстойлівая і святлолюбівая расліна, але можа расці і пры невялікім зацяненні. Малапатрабавальная да ўрадлівасці глебы. Устойлівыя да пылу, дыму і газу. Добра пераносяць абрэзку. Прамежкавы гаспадар іржаўчынага грыба.

Барбарыс Тунберга (B. thunbergii). На Радзіме ў Японіі- лісцепадны хмызняк да 1м. у вышыню. Парасткі жаўтавата-чырвоныя, рабрыстыя, з адзіночнымі калючкамі. Лісце чарговае, акруглае або зваротнаяйкападобнае, да 2см. у даўжыню. У экалагічных адносінах падобны на барбарыс звычайны. Не паражаецца іржаўчынным грыбам. На Далёкім Усходзе сустракаецца амурскі (B. amurensis), у Сібіры- б. сібірскі( B. sibirica), у Сярэдняй Азіі- б. рознаножкавы (B. heteropoda), у Гімалаях- б. гімалайскі (B. lucium) і інш.

Род магонія (Mahonia)- вечназялёныя хмызнякі з непарнаперыстаскладаным лісцем. Лісце вельмі жорсткае, цёмна-зялёнае, бліскучае. Уключае каля 110 відаў, якія распаўсюджаны ў субтрапічных і трапічных абласцях Азіі, Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі. Кветкі жоўтыя, сабраны ў прамастаячыя гронкі, якія ўтвараюцца ў пазухах лускавін верхавінкавых кветкавых пупышак. Пачынае квітнець раней за барбарысы- у пачатку роста парасткаў. Ягады прадаўгавата-элептычныя да 10мм. у даўжыню, чорныя з шызым налётам, паспяваюць у канцы лета- пачатку восені. У нас сустракаецца від Магонія падубалісцўвая (Magonia aquifoliam)-хмызняк да 1м. у вышыню. Радзіма- Паўночная Амерыка. Расце марудна. Здольны пераносіць марозы да 30°С. Святлолюбівая парода, але можа мірыцца з невялікім зацяненнем. Патрабавальная да ўрадлівасці і вільготнасці глебы. Устойлівая да яе ўтрамбавання і забруджвання паветра. Дэкаратыўныя выкарыстоўваюцца ў азеляненні.

Трэці драўняны прадстаўнік сямейства з’яўляецца род нандзіна (Nandina) з адзіным відам н. дамашняй (N. domestica), які расце ў Японіі і Кітаі. Гэта вечназялёнае маленькае дрэва са складаным лісцем. Усе астатнія барбарысавыя- травы. Самы буйны род з іх - род эпімедзіум (Epimedium)- каля 20 відаў. Расце ў Паўночнай Афрыке, Паўднёвай Еўразіі, Кітаі, Японіі.

Падклас гамамелідзіды (Hamamelididae). Большай часткай драўняныя расліны з 2 або ,большай колькасці пабочных клетак, або пабочныя клеткі адсутнічаюць. Кветкі ў большасці выпадкаў анэмафільныя, больш або менш рэдуцыраваны, большай часткай аднаполыя. Калякветнік звычайна слаба развіты, і кветкі як правіла, безпялёсткавыя і часта без чашачкі. Плады большай часткай аднанасенныя. Насенне з вялікім або малым эндаспермам, або зусім без яго. Падклас гамамелідзід уяўляе з сябе адну з буйнейшых галін радаслоўнага дрэва кветкавых раслін, якое бярэ сваё начала непасрэдна ад магноліід. Сярод гамамелідзід яшчэ зберагліся формы якія не маюць сасудаў з вельмі прымітыўнай арганізацыей праводзячай сістэмы, але ў іх ўжо няма ні прымітыўных тыпаў кветкі ні аднаабразных пылкавых зярнят. Асноўнай лініяй эвалюцыі гамамелідзід з’яўляецца паступовы пераход ад энтамафіліі да анемафіліі, хаця ў некаторых выпадках у іх узніклі даволі складаныя формы насякомааппылення. У падкласе 14 парадкаў, з якіх складаюцца 2 надпарадкі (гамамелісавыя, крапіўныя, буповыя, арэхавыя і інш.). Надпарадак Гамамелісавыя (Hamamelidanae) уключае 12 парадкаў.

Парадак Гамамелісавыя (Hamamelidales). Дрэвы і хмызнякі з чарговым або радзей процілеглым цэльным або лапасным лісцем, якое мае прылісткі. Вусцейкі з адной або некалькімі пабочнымі клнткамі або без іх. Членікі сасудаў большай часткай з лнствічнай перфарацыяй, часам з вялікай колькасцю перакладзін ( папярочын ). Кветкі ў густых бакавых пазушных суквеццях, двухполыя або аднаполыя, з двайным калякветнікам або безпялёсткавыя, а часам і зусім без калякветніка. Тычынкі звычайна з надсувязніком. Насенне звычайна з буйным зародкам і малым эндаспермам. Уключае ў сябе 6 сямействаў, сярод якіх платанавыя, самшытавыя, гамамелісавыя і інш.

Сямейства платанавыя ( Platanaceae )- уключае ўсяго адзін род- платан (Platanus), які налічвае 10 лісцепадных відаў, звычайна магутных велічных дрэў, якія могуць жыць больш за 2000 гадоў. Вядомы экзэмпляры платана больш за 50 м. у вышыню пры дыяметры ствала да 5 м. і кроны 40 м. Да старасці ствол часта становіцца дуплаватым і раздзяляецца на некалькі ствалоў. Найбольш старыя экзэмпляры платанаў лічацца славутасцю цэлых краін. Большасць вучоных лічыць зараз вобласцю натуральнага распаўсюджання платанаў Балканскі паўвостраў, астравы Эгейскага мора і некаторыя раёны Заходняй Азіі, дзе расце платан усходні ( Platanus orientalis); Індакітай, які з'яўляецца сховішчам для дзіўнага цэльналісцевага платана Керры (P. kerrii); Паўночную Амерыку ад Мексікі да Канады, дзе сустракаюцца каля 8 відаў платана (п мексіканскі (P. mexicana), п. гронкавы (P. racemosa), п. Ліндэна (P. lindeniana), п. Райта (P. wrightii) і іншыя ).

Усе платаны - светалюбівыя лісцепадныя дрэвы з густой кронай, якая нясе доўгачаранковае, звычайна шырокае і больш або менш лапасцёвае лісце з несапраўднапальчатым жылкаваннем. Лісце чарговае, звычайна 5-7 лапасцёвае, маладое- з густым лямцавым ( войлачным ) апушэннем. У аблісцелым стане пупышкі не бачны, таму што схаваны ў разшыраных асновах чаранкоў. Кара ствалоў і сучкоў гладкая, тонкая, светлая, плямістая, адслойваецца і ападае буйнымі пласцінамі. Парасткі каленападобныя, маладыя- апушаныя, потым голыя і бліскучыя. Квітнеюць платаны адначасова з распусканнем лісця. Кветкі дробныя нязграбныя, аднаполыя, у розных суквеццях. Платаны аднадомныя. Плады- булавападобныя, бурыя семянкі, акружаныя пры паспяванні вянцом доўгіх жорсткіх валаскоў і ўтвараюць шарападобныя суплоддзі, якія павісаюць на чаранках. Паспяваюць восенню, ападаюць вясною. Насенне дробнае з эндаспермам.

Платаны растуць хутка, добра ўзнаўляюцца каранёвымі парасткамі і парасткамі ад пня. Размножваюцца насеннем, парасткамі і нават каламі. Платаны святлолюбівыя, цяплолюбівыя і незімастойкія, патрабуюць урадлівай глебы сярэдняга ўвільгатнення, даволі ўстойлівыя да ўмоў прамысловага асяроддзя. Іх драўніна вельмі дэкаратыўная і каштоўная і таму выкарыстоўваецца ў мэблявай вытворчасці. Велічны від дрэў, арнаментоўка лісця, легкасць размножвання, хуткасць росту даўно зрабілі платаны вельмі папулярнымі ў азеляненні.

Віды платанаў адрозніваюцца галоўным чынам ступенню рассечанасці і апушанасці лісця, колькасцю галовак у суквецці, формай і будовай плодзікаў.

Платан заходні ( Platanus occidentalis ) або амерыканскі сікамор мае 3-5 лапасцёвае, амаль голае лісце і аднагалоўчатыя суквецці.

Платан ўсходні або чынар ( P. orientalis ) p 5-7 лапасцёвым лісцем і 3-6 галоўчатым суквеццем.

Адрозненні відаў платанаў паміж сабою не вельмі вялікія. Толькі адзін з іх платан Керры (P. kerrii) не мае сабе падобных сярод сучасных платанаў, ён з цэльным лісцем.

Найбольш звычайным і часта культывіруемым у сучасны час відам стаў платан гібрыдны (P. x. hybrida), які завецца таксама лонданскім або клёналісцевым платанам (гэта гібрыд усходняга і заходняга платанаў (P. acerifolia).

Гэта больш зімастойкі, чым іншыя віды платанаў. Адкрыта вырошчваецца ў г. Каліненградзе. Вытрымлівае ўмовы гарадскога асяродзя і мае многа дэкаратыўных форм і сартоў. Можа разводзіцца ад Прыбалтыкі далей на паўдзень у Беларусі, на Украіне, а таксама ў Крыму і на Каўказе.

Сямейства Самшытавыя (Buxaceae). У ім усяго 5 радоў і не больш за 80 відаў. Яно мае шырокі і разарваны арэал. Яго прадстаўнікі сустракаюцца як ва ўмераных, так і ў субтрапічных і трапічных абласцях Еўразіі, Афрыкі і Амерыкі. Найбольш шырока распаўсюджан род самшыт або буксус (Bucsus) у склад якога ўваходзяць прыкладна 50 відаў.

Па знешняму выгляду самшытавыя даволі моцна адрозніваюцца паміж сабой. Большасць самшытавых- вечназялёныя невысокія дрэвы (да 20м.) і хмызнякі, толькі віды рода пахісандры ўключаюць ў сябе шматгадовыя травы. Лісце ва ўсіх самшытавых простае, цэльнае або зубчатае, супрацьлеглае або чарговае, пазбаўлена прылісткаў.

Анатамічная будова сцябла самшытавых даволі прымітыўна. Членікі сасудаў у іх вузкія і, як правіла, з лествічнай перфарацыей, прычым колькасць папярочын даходзіць да 30 і больш.

Кветкі самшытавых як правіла на пазушных каласках або густых гронках, дробныя, безпялёсткавыя, звычайна аднадомныя, радзей нешматлікія з іх двухполыя. Апыленне ў самшытавых адбываецца насякомымі, але дэталі апылення не вывучаны. У самшыта вядома і самаапыленне. Плод- каробачка, асобныя роды- касцянка. Насенне чорнае, бліскучае.

Найбольш вядомым і самым буйным родам сямейства з’яўляецца самшыт (Buxus).

Віды самшыта невялікія дрэвы і хмызнякі з супрацілеглым цэльнакрайным, перыстанервовым, кароткачаранковым, скураным лісцем. Нягледзячы на дробныя незграбныя кветкі самшыта бліскучае цёмнае лісце робіць яго адной з каштоўнейшых дэкаратыўных парод. Важнейшым прадстаўніком рода з’яўляецца самшыт вечназялёны (Buxus sempervirens)- вечназялёнае дрэва да 20м. у вышыню, з бледна-жоўтай шчыльнай, тонкай карой. Крона велмі шчыльная, са шматлікімі тонкімі, злёгку чатырохграннымі, апушанымі парасткамі, густа аблісценая.Лісце дробна скураное, цэльнакрайнае, з верхняга боку бліскучае цёмна-зялёнае некальні нагадвае лісце бруснікі, але размешчаны насупраць. Квітнее да пачатку раста парасткаў. Самшыт- рэліктавы від, які збярогся ў нешматлікіх мейсцах Міжземнамор’я і на Каўказе. Расце марудна. Вытрымлівае марозы да -22°С. Надзвычай цеплавынослівы. Патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Устойлівы да дыму і газу. Шчыльнасць драўніны самшыта у сухім стане 0,94-0,97г/cм3, свежаспілаваная драўніна тоне ў вадзе. Драўніна амаль цалкам складаецца з тоўстасценных валакністых трахеід і вузкіх сасудаў. Гадавыя прыросты незначныя і іх межы амаль не бачны. Драўніна мае вельмі высокі кошт і з пакон вякоў выкарыстоўваецца для такарных вырабаў. Самшытавыя грабяні знойдзены ў раскопках старажытнага Ноўгарада. У ХІХ ст. з драўніны самшыта рабілі ткацкія чаўнакі. Яна ідзе на прыгатаванне музычных інстументаў, гравіравальных дошак, дзе асабліва каштоўна яе зносаўстойлівасць, якая дазваляе атрымліваць вялікую колькасць адбіткаў. З драўніны самшыта робяць шкатулкі і інш.

Апілкі прыгодны для тонкага паліравання ювелірных вырабаў. Самшыт каштоўная парода для дэкаратыўнага садаводства. З яго ўтвараюць стрыжаныя жывыя агароджы і рознага рода фігурныя садова-паркавыя кампазіцыі.

У штучных (садовых) пасадках сустракаюцца С. дробна-лісцевы (B. microphylla)- расце ў Японіі і Кітаі; С. балеарскі (B. balearica)- Паўднёвая Іспанія, востраў Сардзінія; С. Харланда (B. horlandii)-Кітаі.

Другі шырока вядомы ў азеляненні род пахісандра (Pachysandra)- 3 віды ва Ўсходняй Аззі (від Паўнічнай Амерыкі (ЗША) гэта шматгадовыя травы.

Менш вядомы прадстаўнік рода саркококка (Sarcococca) каля 15 відаў. Рапаўсюджваюцца ад Аўганістану праз Індыю да Цэнтральнага Кітая, Філіпінскіх астравоў. Гэта вечнезялёныя хмызнякі, з чарговым, цэльным па краі, скураным, звычайна перыстанервовым лісцам (С. шыпулькалісцевая-S. ruslifolia (Кітай), С. Хукера- S. hockeriana (Гімалаі, Кітай,) маюць прыгожае бліскучае лісце.

Род Нотобуксус (Notobyxys)-7 відаў у трапічнай і Паўднёвай Амерыцы.

Род сцілацэрае (Styloceras)-3 віды ў трапічных Андах ад Калумбіі да Балівіі.