Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

Лекцыя 15

1. Сямейства воўчаягадавыя

  1. Сямейства гартэнзівыя

  2. Сямейства агрэставыя

  3. Сямейства сімарубавыя

  4. Сямейства анакардзіевыя

  5. Сямейства ружовыя

Парадак воўчаягадавыя ( Thymelaeales ), гэта кусты або радзей дрэвы, рэдка паўкусты або травы. Лісце чарговае або супрацьлеглае, цэльнае,цэльнакрайнае, перыстанярвовае, без прылісткаў. Членікі сасудаў з простай перфарацыей. Кветкі двухполыя або часам аднаполыя, звычайна 5- або 4-членістыя. Тычынкі ў аднолькавай колькасці з чашалісцікамі або часцей іх удвоя больш і ў двух кругах якіх чаргуюцца, радзей тычынак мала (2) або наадварот шмат. Песцік з 12-2 плодалісцікаў. Завязь верхняя, з адным семязародкам ў кожным гняздзе. Плод не раскрываеццца, сухі або сакавіты, ягадападобны або касцянкападобны (з мясістым сліем, які ўтвораны аснаваннем кветкаложкавай трубкі), або радзей каробачка. Уваходзіць адно сямейства- Сямейства воўчаягадовыя (Thymelacaceae). Прадстаўнікі гэтага сямейства (каля 50 родаў і больш як 750 відаў) шырокараспаўсюджаны амаль па ўсім зямным шары за выключэннем палярных абласцей. Воўчаягадовых можна сустэць у самых разнастаўных умовах жыцця- ад трапічных дажджавых лясоў Малазіі да пустынь Азіі. Пераважнай большасцю гэта кусты, але іх ёсць і дрэвы, звычайна невялікія, у трапічных лясах сустракаюцца і даволі буйныя драўняныя ліяны. Найбольш шырока распаўсюджаны род воўчаягаднік (Daphne). Гэта лісцепадныя або вечназялёныя невысокія кусты з простым, чарговым або процілеглым, ланцэтным або падоўжана-элептычным, цэльным па краі лісцем. Калякветнік венчыкападобны, яркаафарбаваны. Тычынкі размешчаны ў два рады. Песцік з аднаго плодалісціка. Цвіце воўчнік да пачатку распускання лісця, ружовымі вельмі пахучымі кветкамі. Плады- аднанасенныя, скураныя або мясістыя, касцянкападобныя. Паспяваюць летам. У нас у падлеску сустракаецца воўчаягаднік смяротны, звычайны, воўчае лыка (Daphne mezereum). Гэта вельмі ядавіты лісцепадны куст да 1-1,5м. у вышыню. Лісце згрупавана на канцах галін, зваротналанцэтнае, з шыпікам на верхавінцы, злёгку вейыя па краі. Кветкі пахучыя, ружова-пурпурныя, радзей белыя. Зяўляюцца з кветковых пупышак часам у канцы схода снега ў лесе. Плады чырвоныя або аранжавыя, знешне нагадваюць брусніку. Размножваецца насеннем і атадыжкамі. Зімаўстойлівы. Ценевынослівы. Патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Не вытрымлівае засуху. Каштоўная лекавая расліна, але ўсе часткі яе ядавітыя.

Падклас ружовыя (Rosidae)- гэта дрэвы, кусты і травы. Лісце цэльнае або розным чынам разчлененае. Вусцейкі розных тыпаў, часцей за ўсё без пабочных клетак або з 2 клеткамі. Маюцца заўсёды сасуды. Членікі сасудаў з лесвічнай або часцей з простай перфарацыей. Кветкі большай часткай двухполыя, з двайным калякветнікам або безпялёсткавыя спелы пылок 2-х-клеткавая. Абалонка пылкавых зярнат трохбарозная або вытвораная ад яе. Насенне з эндаспермам або без яго.

У падклас уваходзіць 18 парадкаў. Сярод іх ружовыя, кізілавыя, матыльковыя, мітравыя араліевыя, крушынавыя, каменяломнікавыя, гераневыя і іншыя.

Парадак каменеломкавыя (Saxitragales) мае, напэўна, агульнае паходжанне з діленсевымі. Гэта дрэвы, кусты і травы. Лісце чарговае, процілеглае, з прылісткамі або без іх. Пылковыя зярняты большай часткай 3 барознапоравыя. Членікі сасудаў з лествічнай або простай перфарацыей. Абядноўвае даволі шмат сямействаў, з якіх мы разгледзім гартэнзівыя і агрэставыя.

Сямейства гартэнзівыя (Hijdangeaceae). Абядноўвае каля 20 родаў і каля 260 відаў. Распаўсюджана перавахна ў субтрапічных, трапічных і памяркоўна цёплых абласцях паўночнага паўморя. Асабліва шмат гідрангіевых ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі і ў усходняй частцы Паўночнай Амерыкі.

Значная большасць гартэнзіевых- лісцепадныя або вечназялёныя кусты, радзей невялікія дрэвы, ліяны або паўкусты. Да карэнішчавых траў належаць толькі дзіўная і выдзеленая ў асобнае падсямейства кірэнгешома пальчатая (Kirengeshoma polmata) і віды невялічкага япона-кітайскага рода кардзіандра (Cardiandra). Лісце гартэнзеевых звычайна цэльнае (вельмі рэдка перыста- або пальчаталапасцёвае) без прылістнікаў. Размешчана процілегла, вельмі рэдка кольчаком або чаргова (кардзіандра). Кветкі белыя, блакітныя або ружовыя. Квітнеюць у сярэдзіне лета па восень. Усе гідрангіевыя- энтамафільныя расліны. Іх кветкі ўтрымліваюць нектар і маюць прыемны пах. Апыляюцца пераважна начнымі матылькамі. Найбольш звычайны тып плода у гідрангіевых- каробачка са шматлікім насеннем, якое распаўсюджваецца з дапамогай ветра. Сустракаюцца таксама мясістыя плады, якія распаўсюджваюцца птушкамі. Так, віды азіяцкага рода дзіхроя (Dichroa) маюць плод- блакітную шматнасенную ягаду. Няма відаў гартэнзіевых вельмі дэкаратыўны і вырошчваюцца ў садах, аранжарэях і ў якасці пакоевых раслін.

Род гартэнзія (Hydrangea)- зімнесолыя кусты, часам ліянападобныя або невялічкія дрэвы. Усяго каля 35 відаў, Роданачальніцай шматлікіх сартоў садовай гартэнзіі зяўляецца янонская гартэнзія буйналісцёвая (H. macrophylla), якая разводзіцца ў Японіі і Кітаі з доўгіх часоў. У Еўропу была ўпершыню прывезена з Кітая ў 1789 годзе англійскім батанікам Д. Банксам і хутка стала папулярнай дэкаратыўнай раслінай. Размножваецца насеннем і чаранкамі.

Гартэнзія чаранковая (H. petioloris)- кустападобная ліяна да 25м. у даўжыню, якая залазіць на дрэвы. Расце таксама ў Японіі, Кітаі, Паўднёвым Сахаліне і Курылах. У большасці паўднёвых раёнаў сустракаецца гартэнзія мяцёлчатая-H. paniculata, куст або дрэва да 10м. у вышыню, гартэнзія дрэвападобная-H. arborescens і інш.

Род язмін (Philadelphus)- лісцепадныя кусты ад 1 да 4м. у вышыню з простым, процілеглым, яйкападобна-ланцэнтным лісцем. Род налічвае каля 50 відаў. Кветкі з крэмава-белымі пялёсткамі, без паху або з моцным водарам, у калечных гронкавых суквеццях. Квітнеюць у першай палове- сярэдзіне лета. Плод- каробачка. Язміны вельмі папулярны ў азеляненні і звычайна вядомы пад назвай садовы язмін. У нас сустракаецца заходнееўрапейскі язмін вянечны (Ph. coronarius) і паўночнаамерыканскі язмін шырокалісцёвы (Ph. latifolius) з белымі пахучымі кветкамі. На Каўказе натуральна расце язмін каўказскі (Ph. caucasicus). На Далёкім Усходзе- язмін тонкалісцёвы (Ph. schreuku), шэраг іншых растуць у Паўночнай Амерыцы.

Значна радзей у Беларусі сустракаецца язмін непахучы (Ph. inodarus), язмін сіваваты (Ph. incanus) і Лемуана (Ph. lemoinei).

Некалькі радзей чым два папярэднія роды сустракаюцца віды рода дэйцыя (Deutozia)- кусты якія вельмі прыгожа квітнеюць. Найбольш дэкаратыўнай зяўляецца дэйцыя стройная (D. gracilis)- якая натуральна расце ў Японіі. На Далёкім Усходзе ў дзікім стане растуць дэйцыя дробнакветковая (D. parviflora) і дэйцыя галаватая (D. glabrata). У нас у Беларусі сустракаецца дэйцыя шурпатая (D. scabra), якая натуральна расце ў Японіі і Кітаі. Яна прадстаўлена ў асноўным формай з махнатымі ружоымі кветкамі- f. plena і з махнатымі снежна-белымі кветкамі f. candidissima. Лічыцца зусім зімаўстойлівай да шыраты Мінска, але па нешматлікім назіранням, нават у Брэсце недастаткова зімаўстойліва. У звычайныя зімы абмярзаюць маладыя парасткі, а ў больш суровыя- увесь куст да ўзроўня снегавога покрыва. Вясною добра ўзнаўляецца негледзячы не моцнае абмярзанне цвіце і пладаносіць . Выкарыстоўваюць у азеляненні.

Сямейства агрэставыя (Grossulariaceae). Да адосна невялікага сямейства агрэставых належаць толькі два роды (некаторыя лічаць што адзін- смародзіна), якія абядноўваюць каля 150 відаў. Распаўсюджаны ва ўмерана-цёплых і субтрапічных абласцях паўночнага паўморя, а таксама ў горных раёнах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі да Вогненнай Зямлі. Гэта лісцепадныя кусты да 1-2м. у вышыню, з чарговым пальчаталапасцёвым лісцем без прылісткаў. Як і шматлікія кустовыя віды іншых сямействаў (напрыклад, віды шыпшыны- Rosa), агрэставыя маюць падземныя стволікі, якія доўга жывуць і штогод даюць неразгалінаваныя вегетатыўныя парасткі. На наступны год гэтыя парасткі галінуюцца і становяцца рэпрадуктыўнымі парасткамі. Пасля 4-8 гадоў жыцця яны адміраюць, так што кусты агрэставых пастаянна абнаўляюцца. У нешматлікіх відаў на галінках знаходзяцца буйныя шыпы, якія размешчаны ў вузлах сцяблоў пад аснаваннем лісцеў. Кветкі дробныя калакольчатыя, 4-5-членістыя, сабраны ў шмат або малакветковыя гронкі. Апыляюцца рознымі перапончатакрылымі, мухамі, жукамі, некаторыя віды (парэчка залацістая-Ribes aureum) доўгахабатковымі пчоламі, а такі від, які расце ў П. Амерыцы, як парэчка прыгожая- Ribes speciosum- апыляецца птушкамі (калібры). Плод сакавіты, ягадападобны з астаткамі засохлай чашачкі на верхавінцы, насенне дробнае з эндаспермам. Цвіце хутка пасля аблісцення. Плады паспяваюць ў сярэдзіне- другой палове лета. Распаўсюджваецца пераважна птушкамі. Шматлікія віды агрэставых- ягадныя кусты, якія шырока разводзяць і якія маюць вялікае гаспадарчае значэнне. З рода агрэст (Grassularia)-агрэст звычайны або еўрапейскі (G. reclinata)- прадстаўлены шматлікімі сартамі, якія дзеляцца на 3 асноўныя групы. Яны розняцца паміж сабою колерам ягад (зялёныя, жаўтавата-белыя, чорныя або чырвоныя), іх формай, велічынёю і інш. У Заходняй і Усходняй Сібіры, на Алтаі і ў Казахстане расце агрэст калючы (G. acicularis). Шматлікімі сартамі прадстаўлены і віды рода парэчка (Ribes)- чырвоныя-R. rubrum, чорныя- R. nigrum, залацістыя-R. aureum, аленійская- R. alnium, звычайная- R. vulgare (белаплодная), ягады якіх багатыя вітамінамі, ужываюцца ў ежу і маюць вялікае гаспадарчае значэнне. Гэтыя кусты выкарыстоўваюцца і ў якасці дэкаратыўных раслін, асабліва парэчка залацістая і крывава-чырвоная- R. saiguineun. у якой прыгожыя пурпуровыя кветкі.

Парадак ружовыя (Rutales). Пахадзяць, магчыма, ад старажытных прадстаўнікоў парадка каменяломнікавых. Дрэвы і кусты, радзей травы. Лісце большай часткай складанае (звычайна перыстае), радзей прастое, у большасці выпадкаў без прылісткаў. У вегетатыўных органах часта сустракаюцца сховішчы з эфірным маслам, бальзамам і смалою. Членікі сасудаў звычайна з простай, радзей лествічнай перфарацыей. Кветкі большай часткай двухполыя, звычайна з двайным калякветнікам і з двума кругамі тычынак. Пылковыя зярняты 3-барознапоравыя. Гінецэй у большасці цэнакарпный. Насенне з эндаспермам або без яго. Уваходзяць сямействы ружовыя, сімарубавыя, анакардзіевыя, парналісцёвыя і іншыя.

Сямейства марубавыя (Simarobaceae). Сімарубавыя- даволі вялікае (30 родаў і 200 відаў) пераважна трапічнае сямейства і толькі нешматлікія прадстаўнікі якога вядомы ў субтрапічных і цёпла-умераных абласцях. Віды сімарубавых- дрэвы (часам вельмі буйныя, да 40-60м. у вышыню), кусты, паўкусты з чарговым, рэдка процілеглым,непарнаперыстаскладаным, радзей простым лісцем. Кветкі сімарубавых звычайна дробныя, у пазушных мецёлках. Плод, які распадаецца на сухі і касцянкападобныя плодзікі, ці каробачка, крылатка, або рэдка ягада або касцянка.

Шматлікія віды сімарубавых вядомы з даўніх часоў як расліны, якія ўтрымліваюць у драўніне і кары так званы горкія рэчывы або горачы, якія спажываюцца як лекавыя і танізіруючыя сродкі, кару і карані адвары з кветак відаў квасія горкая- Quassia amara, пікрасма высокая-Picrasma exelsa. Горкі экстракт з кары відаў сімарубы- Simaruba вядома ў трапічнай Амерыцы як лекарства ад пакусаў змеяў.

Сярод дэкаратыўных раслін прадстаўнікоў сямейства сімарубавых даволі шырока вядомы кітайскі айлант высачайны ( Ailanthus altissima ), які дасягае ў вышвню да 20-30 м, і валодае хуткім ростам, прыгожым буйным ( да 60 см у даўжыню ) непарнаперыстым лісцем, арыгінальнай формай кроны і дэкаратыўнымі ў восень пладамі. Яго разводзяць у шмат якіх краінах субтропікаў і больш цёплых раёнах умераннай паласы. Дзякуючы сваёй засухаўстойлівасці ён лёгка натуралізуецца, а часам нават становіцца пустазеллем ( як у нас клён амерыканскі ). Айлант вядомы таксама як крыніца некаторых лекавах сродкаў і дубільных рэчываў, а яго лісце выкарыстоўваецца на корм для вусняў дзікага шаўкапрада, ягога разводзяць часам замест звычайнага тутавага шаўкапарада. У РБ абмярзае да ўзроўня снегавага покрыва потым зноў узнаўляецца парасткамі.

Сямейства анакардзіевые ( Anacardia ) - адно з найбольш буйных сямействаў, якое ўтрымлівае каля 80 родаў і каля 600 відаў, якія распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках і ў невялікай колькасці таксама ва ўмераных абласцях. Гэта галоўным чынам дрэвы, сярод якіх сустракаюцца вельмі буйныя, а таксама кусты, часам дрэвападобныя ліяны, рэдка паўкусты. Лісце ў іх чарговае, рэдка процілеглае, непарнаперыстае або тройчатае, часам простае. Кветкі дробныя ў вызначаных або нявызначаных суквеццях, пяцічленныя, двухполыя або часцей аднаполыя. Плод - касцянка з сухім каляплоднікам.

Шматлікія анакардзіевыя - гэта тыповыя прадстаўнікі вільготнатрапічнага лесу, высокія дрэвы з буйным перыстым лісцем і даволі часта з гіганцкімі дошкападобнымі каранямі. Анакардзіевыя растуць і ў розных менш вільготных тыпах трапічных лясоў амаль да ксерафітных рэдкалессяў - саван, дзе роды анакардзіевых даволі звычайны. Вядомы анакардзіевыя і ў вельмі сухіх умовах = у пустынях Паўночнай і Паўднёвай Афрыкі, Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі ( віды рода сумах - Rhus і блізкія да яго ).

Найбольш вядомым пазатрапічным прадстаўніком сумахавых зяўляецца род фісташка ( Pistacia ), які налічвае каля 20 відаў, якія распаўсюджаны ў Сяродземнаморі, Паўночна-Усходняй Афрыцы, Сярэдняй і Ўсходняй Азіі і Цэнтральнай Амерыцы. Віды фісташкі - гэта вечназялёныя або лісцепадныя дрэўцы або кусты з простым, тройчатым або перастым ліцем. Найбольшае практычнае значынне мае фісташка сапраўдная (Pistacia vera ). Яе разводзяць як пладовае дрэва, так і для замацавання глебы, таму што яна мае ўласцівасць надзвычай хуткага росту каранёў у маладых раслін. Сярод сумахавых шмат карысных раслін, якія вядомы чалавеку з даўняй пары, частка якіх незабыта і зараз. Гэта перш за ўсё мангіфера або мангавае дрэва, галоўнае пладовае дрэва тропікаў. Найбольшае распаўсюджванне мае індыйскае мангавае дрэва ( Mangifera indica ), з якога атрымана мноства сартоў. Яго буйныя ( да 1 кг ) плады ўтрымліваюць шмат сахару і лімоннай кіслаты, мясістыя і сакавітыя. Другая славутая арэхаплодная расліна з анакардзіевых - гэта ўпамянутая вышэй фісташка.

Даволі шмат відаў анакардзіевых утрымліваюць у вялікай колькасці дубільныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для прыгатавання ўстойлівых арганічных фарбаў. Сярод такіх відаў можна назваць скумпію скураную ( Cotinus coggigria ) - куст, які натуральна расце ў Сяродземнаморі, малой Азіі, Кітаі і Гімалаях; сумах дубільны ( Rhus coriaria ) - буйны сяродземнаморскі куст і іншыя.

Сярод відаў сумаха ёсць ядавітыя, якія вылучаюць рэчывы моцна дзейнічуючыя на скуру чалавека ( сумах пушысты аьо воцатава дрэва - Rhus tyrhina ) расце і ў РБ. Часам іх выкарыстоўваюць як лекавыя сродкі. Выкарыстоўваюць у медыцыне і рэчывы якія атрымліваюць з іншых сумахавых. Драўніна шматлікіх анакардзіевых каштоўна за сваю цвёрдасць і разнастайну афарбоўку і часта выкарастоўваецца для розных вырабаў.

Сямейства рутавыя ( Rutacece ) - уваходзіць 150 родаў і каля 900 відаў, якія распаўсюджаны ў трапічных, субтрапічных і часткова ў цёпла-умераных абласцях двух паўшарыяў. Большасць прадстаўнікоў сямейства пасяляюць Паўднёвую Афрыку і засушлівыя раёны Аўстраліі.

Рутавыя - пераважна вечназялёныя дрэвы або кусты, часам ліяны вельмі рэдка шматгадовыя і аднагадовыя травы. Лісце ў іх чарговае, радзей процілеглае, рэдка кальчаковае, перыста тройчата складаныя або простае, цэльнае або раздзельнае, без прылісткаў. У прадстаўнікоў рода цытрус ( Citrus ) лісце простае, цэльнае, але пласцінка ліста мае сучляненні з чаранком, а гэта служыць доказам таго, што іх просты ліст зяўляецца вытворным складанага лісця, рэдуцыранага да аднаго лісціка. Чаранок у раслін гэтага рода часта крылаты. Па памерах лісце варіруе ад дробных, эрыкоідных да сярэдніх памераў, але часам яны бываюць вельмі буйнымі, да 2,5 м у даўжыню, пучкападобна, як у пальмаў, размешчаны на верхавінцы ствала. Характэрнай асаблівасцю рутавых зяўляецца наяўнасць у лісцях шматлікіх дробных залозак, якія прасвечваюцца ў выглядзе кропак. Гэта лізігэнныя або шматклетачныя сховішчы, у якіх утвараецца эфірнае масла, якое абумоўлівае спецыфічны, часта вельмі моцны пах расліны. У шматлікіх рутавых залозкі есць у кары і пладах. Кветкі рутавых, звычайна невялікія або дробныя, з белымі, ружаватымі, чырвонымі або жоўтымі бямокамі, сабраны у простыя або складаныя ( гронкавыя, мяцёлкавыя, пучковыя, галоўчатыя) вызначаныя або невызначаныя суквецці, рэдка яны адзіночныя або двухполыя ( *К(4-8)-4-8 С4-8 А 4- G4- )

Плады рутавых адметны вялікай разнастайнасцю. Яны бываюць сухімі і сакавітымі. У сухіх пладах большасць рутавых пры іх паспяванні адбываецца аддзяленне эндакапія, што мае значэнне пры распаўсюджванні насення. Сакавітыя плады, касцянкападобныя або ягадападобныя, маюць ці драўняністы экзакарпій і сакавіты эндакарпій, або наадварот. Але самым цудоўным у сямействе рутавых і ўвогуле зусім унікальным, непаўторным у іншых сямействах зяўляецца плод - гесперыдзіі, які ўласцівыдля шматлікіх прадстаўнікоў падсямейства цытрусавых, у прыватнасці роду цытрус, куды ўваходзяць апельсін, лімон, мандарын і іншыя віды. Гесперыдзій уяўляе з сябе вельмі сваеасаблівую разнастайнасць ягадападобнага плода. Для яго характэрна наяўнасць даволі тоўстай, двухслойнай лупіны і мякаці, якая цалкам запаўняе гнёзды плода і акружае насенне. Насенне мае прамы або сагнуты зародак, звычайна вялікі, з эндаспермам або без яго.

Сямейства рутавых дзеліцца на 5-6 падсямействаў, з якіх мы разгледзім коратка некаторыя.

Падсямейства ўласна рутавыя ( Rutodeae ) - зяўляецца самым буйным ( 86 родаў ) у сямействе і яго арэал цалкам супадае з апошнім. Сюды ўваходзяць ксе травяныя прадстаўнікі сямейства ( прыкладна 5-6 родаў Ruta - рута, ясенец - Dictamnus і іншыя ) якія ўласцівы толькі для ўсходняга паўшаря.

Прядстаўнікі падсямейства тоддаліевых ( Toddalioideae ) растуць на ўсіх кантынентах, акрамя Еўропы, але галоўным чынам у Афрыцы і Амерыцы. Ва Усходняй Азіі ( уключна Далекі Усход ) расце коркавае дрэва - Phellodendron amurense ).

Падсямейства цытрусавых ( Citroideae ) - уваходзіць род цытрус, распаўсюджана толькі ў Старым Свеце, пераважна ў Паўдневай і Паўднёва-Усходняй Азіі, часткова ва Усходняй Азіі, трапічнай і Паўднёвай Афрыцы, а таксама ў Аўстраліі, Новай Гвінеі і на астравах Акіяніі.

Большасць прадстаўнікоў рутавых апыляюцца насякомымі, якіх прываблівае пах, яркая афарбоўка кветак, шмат нектару і пылку.

З рутавых найбольшае значэнне для чалавека маюць прадстаўнікі падсямейства цытрусавых, у асаблівасці род цытрус, да якога належаць важныя культурныя пладовыя расліны: апельсін, мандарын, лімон, грэйпфут, а таксама памеранец, пампельмус, бергамот і іншыя.

На думку шматлікіх батанікаў культурных відаў цытрусавых у дзікім стане не існуе. Сярод рутавых даволі шмат лекавых раслін. Да рутавых належыць некалькі відаў з вострым пахам ( прыправы ). Цэлы шэраг відаў выкарыстоўваецца як дэкаратыўныя расліны.

З другіх прадстаўнікоў рутавых вялікае гаспадарчае значэнне мае род Феладэндран ( Phellodendron ). Каля 10 відаў растуць ва Ўсходняй Азіі. Дрэвы з непарна-перыстаскладаным лісцем, з 5-13 лісцікаў, з спецыфічным пахам. Кветкі дробныя, незграбныя, жаўтавата-зялёныя, аднаполыя, у вызначаных мяцёлках. Плод – мясістая чорная касцянка. Размножваецца насеннем і каранёвымі парасткамі.

Феладэндран амурскі або коркавае дрэва ( Ph. amurense ). Расце ў лясах Далёкага Ўсхода, Паўночнай Карэі і Паўночнага Кітая. Гэта дрэва да 25 м у вышыню. Ствол у маладых экземпляраў светла-шэры, гладкі, з аксаміцістай ( бархатістай ) карой, у старых – са слоем корака таўчынёю 5-7 см, які штогод прарастае на 1-2 см. Цвўце ў першай палове лета. Плод – чорная, смалістая ягада, шарападобная або грушападобная па форме, 7-9 мм у дэяметры. Хутка расце да 20-40 гадоў. Жыве да 250-300 гадоў. Ва узрослым стане вытрымлівае маразы да – 40 градусаў. У першыя годы пакутае ад замаразкаў. Ценевынослівы. Пераважае урадлівыя, праточна-увільгатнелыя, свежыя глебы. Кара – заменяе корак. Дэкаратыўная расліна.