Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

Трыба піхтавыя.

Род яліна (Picea). Сцвярджаюць, што лацінская назва яліны паходзіць ад грэчаскага слова ‘’nicca’’ (Pissa), што значыць ‘’смала’’. І калі нават яліна менш смалістая, чым сасна, менавіта яна атрымала такую назву.

Род яліна ўяўляе з сябе вялікую разнастайнасць форм, якія заслугоўваюць прызнання за імі відавога статуса, і ў гэтых адносінах у межах сямейства ўступаюць толькі роду сасна. Колькасць відаў яліны вагаецца ў розных аўтараў ад 35 да 50. Яліны - пераважна расліны паўночныя. Яны распаўсюджаны як у Еўразіі, так і ў паўночнай Амерыцы. Большасць відаў яліны трымаецца ў межах вобласці, паўднёвая мяжа якой не выходзіць за рубеж 35° п.ш., прычым пераважная частка яловых дрэвастояў размяшчаецца значна далей на поўнач. Аднак найбольшая відавая разнастайнасць ялін назіраецца ў Цэнтральным і Заходнім горным Кітаі.

Яліны, як правіла, высокія статныя дрэвы ,якія дасягаюць ў вышыню часам 60 інават 90 м і ў дыяметры 1,5-2 м. Яны вельмі даўгавечны (жывуць 500-600 гадоў) Крона конусападобная ,часта вузкая, ствол прамы. Яліны адметны высокай цеплавынослівасцю, ў сувязі з гэтым ачышчэнне ад сукоў ідзе вельмі марудна. Ніжнія галінкі, якія прылягаюць да зямлі могуць пусціць карані- уласцівасць ў хваевых адносна рэдкая. Кара ў маладых дрэў больш або менш гладкая шэрая,часам з бурым адценнем, устарых няроўная тонкая, часта лушчыцца. Парасткі голыя або валасістыя. Пупышкі часта завостраны не пакрыты смалой або слаба засмалены. Ігліца жыве 6-9 гадоў і больш, жорсткая, калючая да 4 см. даўжыней. У папярочным сячэнні рамбічная з радамі вусцейкаў на ўсіх гранях або рамбічна-сплясканая з вусцейкамі ў выглядзе дзвух белых палосак (як у піхты) з верхняга боку. Але ў выніку перакручвання чаранка здаецца, што вусцейкі знаходзяцца з ніжняга боку шыпулькі. Прымацоўваецца шыпулька да парастка на асобных спіральна размешчаных вырастах кары -лісцевых падушачках, якія застаюцца пасля ападзення шыпуляк і добра бачны.Гэтай марфалагічнай прыкметай парасткі яліны добра адрозніваюцца ад парасткаў піхты.

Апыляюцца яліны амаль адначасова з распусканнем роставых пупышак. Іх макрастрабілы сканцэнтраваны ў верхнім ярусе кроны, а мікрастрабшлы могуць утварацца ва усіх частках кроны. У час апылення макрастробілы стаяць вертыкальна, але хутка панікаюць, таму спелыя шышкі ў ялін звешваюцца. Яны цэліндрычныя або канічна-ялікападобныя, з цвёрда- або мяккаскручанымі насеннымі лускавінкамі, ад 3 да 15 см. даўжынёй. Крыючыя лускавінкі з-пад насенных выступаюць. Шышкі і насенне паспявае ў канцы лета і ў першай палове восені года апыленне. Спелыя шышкі не распадаюцца , а ў іх разыходзяцца краі насенных лускавінак ,з-пад якіх ветрам разносіцца дробнае (0,5 см.) насенне з завостраным канцом і зваротнаяйкападобным крылом, ніжняя частка, якая абхоплівае насенне ў выглядзе лыжачкі і не зрастаецца з ім, таму крыло лёгка аддзяляецца ад насення. Усходы маюць ад 6 да 12 трохгранных семядоляў. Усе віды ялін ценевынослівыя, але добра расці могуць толькі пры дастатковай поўнай асветленасці. Даволі патрабавальны да ўрадлівасці глебы, па адносінах да вільготнасці глебы і атмасферы- мезафіты. Вельмі адчувальны да ўтрымання прамысловых выкідаў у атмасферу (негазаўстойлівы), часта пакутуюць ад позніх вясенніх замаразкаў (асабліва ў маладосці), а па сваёй зімаўстойлівасці -розныя, у залежнасці ад геаграфічнага паходжання відаў і іх экатыпаў.

У гаспадарчых адносінах яліны цэняцца вельмі высока.Іх народнагаспадарчае значэнне вызначаецца перш за ўсё буйнымі запасамі драўніны- асноўнай крыніцай сыравіны для цэлюлозна-папяровай прамысловасці. Апрэч таго, драўніну ялін шырока выкарыстоўваюць у будаўніцтве, для атрымання рознага роду піламатэрэрыялаў, у мэблевай і тарнай вытворчасці, пры вытворчасці музычных інструментаў.У кары ялін утрымліваюцца дубільныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў скураной прамысловасці.З ігліцы ялін атрымліваюць розныя медыцынскія прэпараты і харчовыя дадаткі для жывёлы. Яліны выкарыстоўваюцца для стварэння снегаўборных палос уздоўж чыгуначных і аўтамабільных дарог, цэняцца яны і ў азеляненні, аднак толькі некаторыя віды гэтага рода (напрыклад яліна калючая P. pungens) з'яўляецца дастаткова дыма- і газаўстойлівымі ва ўмовах гарадскога асяроддзя.

Род дзеліцца на дзве секцыі: секцыя Eupicea, з рамбічнымі ў папярочным сячэнні шыпулькамі і радамі вусцейкаў на ўсіх гранях; секцыя Omorica, з рамбічна- сплясканымі шыпулькамі і вусцейкамі ў выглядзе дзвюх белых палосак з верхняга боку.

Яліна еўрапейская, або звычайная (Picea abies, Picea exelsa) - займае шырокі арэал, які ахоплівае амаль усю Цэнтральную і Паўднёвую Еўропу. На ўсход распаўсюджваецца да Урала, на поўдзень- да паўночнай мяжы чарназёмаў. Дрэвы вышынёй 30(50) м, дыяметрам да 1 м, з нізка апушчанай пірамідальнай кронай. Шыпулькі даўжынёй 1 - 2,5 см, цёмна- зялёныя, бліскучыя, востраканечныя, злёгку выгнутыя, у сячэнні рамбічныя. Застаюцца на дрэве 5- 7, радзей 9 гадоў. Парасткі тонкія, ад зеленавата- жоўтых да бура- карычневых. Ствол прамы, поўнадраўняны, пакрыты бураватай, спачатку гладкай лускавінкавай карой, якая затым становіцца трэшчынаватай. Шышкі светла- бурыя, 10-16 см. даўжынёй, верацёнападобна- цыліндрычныя, з зубчатымі або хвалістымі па краі насеннымі лускавінкамі. Насенне прадаўгавата- яйкападобнае, карычневае, даўжынёй каля 4 мм, з жоўта- чырвоным крылом, у тры разы даўжэй за насенне. Парода ценевынослівая, марозастойкая, але пакутуе ад замаразкаў. Патрабавальна да вільготнасці глебы. Ветравальна.

Яліна сібірская (Picea obovata)- распаўсюджана на поўначы Еўропы, а таксама ў Заходняй і Усходняй Сібіры. Па біялагічных і марфалагічных прыкметах вельмі блізкая да яліны еўрапейскай. Адрозніваецца ад яе меньшай (30м) вышынёй, больш кароткай ігліцай, грубаваласістымі парасткамі і менш буйнымі (даўжынёй 5-8 см) шышкамі, з цэльнакрайнімі насеннымі лускавінкамі.

Яліна Шрэнка, або цян- шанская (Picea schrenkiana). Расце ў гарах Казахстана і Сярэдняй Азіі. Дрэва вышынёй да 35- 40 м, дыяметрам да 1 м, з апушчанай амаль да зямлі кронай. Ігліца чатырохгранная, блакітна- зялёная, жорсткая, вострая. Парасткі крэмавыя, падчас амаль белыя, голыя або апушаныя. Пупышкі яйка- або шарападобныя, чырвона- карычневыя. Шышкі даўжынёй 7-12 (16) см, у дыяметры 2,5-3 см, цёмна- карычневыя. Насенныя лускавінкі драўняна- скураныя, закругленыя або злегку ўсечаныя, з дробна зазубраным краем.

Яліна канадская, або белая ( Picea glauca). Распаўсюджана ў Паўночнай Амерыцы па ўсёй лясной зоне. Дрэва вышынёй да 20- 35 м. з густой канічнай кронай. Ігліца даўжынёй 1- 2 см, чатырохгранная, прытупленная, шыза- зялёная. Парасткі шэра- жоўтыя, часам амаль белыя, голыя. Шышкі дробныя, даўжынёй 4- 5 см, светла- карычневыя, з цэльнакрайнімі лускавінкамі. Адрозніваецца павышанай устойлівасцю да загазаванасці паветра, уступае ў гэтым толькі яліне калючай. Пераносіць абрэзку і мае вялікую колькасць дэкаратыўных форм.

Яліна калючая (Picea pungens). Радзіма - Паўночная Амерыка. Дрэва вышынёй да 45 м. Ігліца даўжынёй 2-3 см, чатырохгранная, жорсткая, вельмі калючая, зялёная, шыза- або блакітна- зялёная. Парасткі тоўстыя, аранжава- карычневыя, голыя. Пупышкі шырокаавальныя, светла- карычневыя, несмалістыя. Шышкі даўжынёй 5-10 см, дыяметрам 2-3 см, рыхлыя, цыліндрычныя, прадаўгаватыя, некалькі выгнутыя, светла- карычневыя. Насенныя лускавінкі тонкія, гнуткія, моцна зморшчаныя. Па дэкаратыўнасці і ўстойлівасці да газу не мае роўных сярод ялін.

Яліна сітхінская (Picea sitchensis)- адна з найбольш буйных ялін на зямлі. У сябе на радзіме (на Ціхаакіянскім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі) можа перавышаць 60-70 м. у вышыню і 2,5-5 м. у дыяметры ствалаю Жыве 500- 800 гадоў. Кара тонкая, чырванавата- бурая. Парасткі светла- карычневыя. Ігліца тонкая 15-18 см. даўжынёй, шызаватая. Шышкі цыліндрычныя, 5-10 см даўжынёй і да 3 см у дыяметры.

Яліна ўсходняя ( Picea orientalis ). Распаўсюджана ў горных лясах заходняй часткі Каўказа. Вышыня - да 50- 65 м, дыяметр- 1,5- 2 м. Ствол поўнадраўняны, пакрыты цёмна- шэрай лускавінкавай карой. Ігліца кароткая ( даўжынёй да 1 см), жорсткая, спляскана- чатырохгранная, бліскучая, цёмна-зялёная, на верхавінцы прытупленая. Парасткі светла- карычневыя або чырванаватыя, бліскучыя. Галінкі бурыя, амаль чорныя. Пупышкі даўжынёй каля 3 мм, яйкападобныя, вострыя, чырвона- карычневыя, часам амаль чорныя. Шышкі верацёнападобна- цыліндрычныя, даўжынёй да 15 см, з шырокімі цэльнымі насеннымі лускавінкамі. Гэта парода прыморскага клімата, якая патрабуе вялікай колькасці ападкаў, вялікай вільготнасці паветра і глебы. Больш ветраўстойліва, чым яліна звычайная. Жыве да 500-600 гадоў. Утварае высокапрадукцыйныя дрэвастоі з запасам драўніны да 1000 м3/га.

Яліна аянская (Picea jezoensis)-найважнейшая лесаўтваральная парода Далёкага Усхода. Расце ў Кітаі, Японіі, Карэі. Вышыня- да 35-40 м, дыяметр- да 1м. Ігліца амаль што плоская, вострая, даўжынёй 10- 20 см, на звернутым уніз баку шыза - зялёная. Парасткі бліскучыя, цёмна-бурыя. Пупышкі жоўта- бурыя, несмаляныя. Шышкі даўжынёй 3-8 см, у дыяметры 1,5- 3см, падоўжана- цыліндрычныя, светла-карычневыя, выгнутыя, рыхлыя. Насенныя лускавінкі мяккаскураныя, моцназморшчаныя. Насенне дробнае, у 2 разы менш насення яліны звычайнай. Адметна ранняй вегетацыяй, у сувязі з чым пашкоджваецца замаразкамі. Найбольшы ўзрост- 300- 350 гадоў.

Род піхта (Abies). Вывучэнне піхт з самага пачатку было ўскладнена тымі абставінамі, што Ліней усе знаёмыя яму тады вечназялёныя хвойныя- сасну, яліну і піхту- аднёс да аднаго рода. Толькі значна пазней гэтыя расліны, якія вельмі добра адрозніваюцца па шматлікіх прыкметах, выдзялілі ў асобны род піхта ( Abies ).

Па апошнім дадзеным род піхта дзеліца на два падроды : падрод псеўдаторыя (Pseudotorreye) з адным відам і падрод піхта (Abies), які складаюць 14 секцый (каля 40 відаў).

Піхты- буйныя, часам аграмадныя дрэвы, дасягаючыя ў вышыню 60- 100 м. і ў дыяметры 2м, з прамым ствалом, часта дрэнна ачышчаным ад сучча, таму здаецца, што крона пачынаецца амаль з зямлі.

Большасць відаў маюць тонкую гладкую кару з рэдкімі трэшчынамі, якія размяшчаюцца звычайна пад вуглом адна да другой, і буйнымі смаласховішчамі, якія бачны на паверхні ў выглядзе жаўлакоў. У процілегласць ім "таўстакорыя" піхты характарызуюцца актыўна працуючым фелагенам, які перасякаецца глыбокімі падоўжнымі трэшчынамі. Пупышкі акруглыя або яйкападобныя, радзей вострыя, у многіх відаў смаляныя, размешчанныя па некалькі штук вакол больш буйнай верхавінкавай пупышкі. Лісце вегетатыўных, якія не нясуць шышак, парасткаў, мяккае, плоскае, уверху крыху жалобчатае, знізу некалькі кіляватае, з двума светлымі палоскамі, у якіх размешчаны вусцейкі. Лісце парасткаў, якія нясуць шышкі, чатырохграннае, з белаватымі палоскамі на ўсіх гранях і, таму, з вусцейкамі на ўсіх чатырох баках. Трымаецца на парастку 7-10 гадоў і больш.

Мікра- і макрастробілы закладваюцца ў генератыўных пупышках, якія больш буйныя і авальныя, чым пупышкі растовыя. Апыленне адбываецца перад распусканнем маладой ігліцы. Жаночыя шышачкі піхты стаяць вертыкальна, захоўваючы гэты стан і ў перыяд паспявання насення. Спелыя шышкі цыліндрычныя, 5-12(20) см. даўжынёй, да спеласці засмоляныя. Калі насенне паспявае покрыў шышак разбураецца, а сама шышка пачынае інтэнсіўна распадацца на лускавінкі, якія сумесна з насеннем разносяцца ветрам. Звычайна гэта адбываецца ўжо ў пачатку - сярэдзіне восені года апылення. Пасля разбурэння шышак на парастках застаюцца вертыкальна стаячыя драўляністыя стыжанькі, якія даволі доўга захоўваюцца ў кроне.

Насенне трохвугольнае, з моцнасмалістымі лупінамі, нясе трохвугольнае крыло, якое ахоплівае насенне з ніжняга боку і шчыльна прырастае да яго. Усходы маюць 4-5(7) плоскіх семядоляў. Апроч насення, піхта здольна размножвацца атожылкамі, укараняцца ніжнімі галінкамі.

Распаўсюджаны піхты, як і пераважная большасць іншых родаў хваёвых, ва ўмеранай зоне паўночнага паўмор’я. Толькі нешматлікія віды заходзяць па горных сістэмах у Мінску і нават Гватэмалу.

Большасць відаў піхты, у тым ліку і найбольш прыметыўныя з іх, прыстасаваліся ў сваім натуральным распаўсюджанні да нетрапічных абласцей басейна Ціхага акіяна, што, магчыма, звязана з іх паходжаннем з гэтых абласцей. На поўнач піхты распаўсюджваюцца параўнальна недалёка, уступаючы ў гэтых адносінах яліне, сасне і лістоўніцы.

Пры наяўнасці ўрадлівых глеб, мяккага тэмпературнага рэжыма і высокай вільготнасці паветра шматлікія піхты вызначаюцца выключна высокім прыростам, утвараючы грамадныя запасы арганічнага рэчыва на адзінку плошчы.

Піхта ў маладосці расце марудна, але потым яе рост паскараецца. Даўгавечнасць розных відаў піхт разнастайная ад 150-250 гадоў (піхта белакорая і сібірская) да 450-500 (піхта цэльналістая) і нават 800 гадоў (піхта каўказская).

Усе віды вельмі цеплалюбівыя, даволі патрабавальныя да ўрадлівасці глебы, па адносінах да вільготнасці глебы і паветра- мезафіты, вельмі адчувальны да ўтрымання прамысловых выкідаў у атмасферу (негазастойкія), часта пакутуюць ад позніх вясенніх замаразкаў (асабліва ў маладосці), а па сваёй зімаўстойлівасці -адрозніваюцца ў залежнасці ад геаграфічнага паходжання відаў ііх экатыпаў.

Піхты маюць вялікае народагаспаспадарчае значэнне. Драўніна іх лёгкая, белая ці жаўтаватая без смаляных хадоў. Выкарыстоўваецца як сыравіна ў цэлюлозна-папяровай прамысловасці, будаўніцтве і на тару. Кара піхты асобая смаласховішчы, якія ўтрымліваюць жывіцу, яна багатая шкіпінарам. З жывіцы піхты сібірскай і бальзамічнай атрымліваюць піхтавы бальзам, які выкарыстоўваецца ў аптэцы, медыцыне і для іншых мэт. З ігліцы піхты атрымліваюць алеі, якія выкарыстоўваецца як сыравіна для атрымання камфары. У насенні піхты ўтрымліваецца каля 30% алею,які выкарыстоўваецца для прыгатавання лакаў.

Горныя піхтавыя лясы апрч сыравіннага значэння, выконваюць глебаабарончыя, вадаахоўныя і вадарэгулючыя функцыі.

Высокая дэкаратыўнасць большасці відаў піхт, якая звязана з прыгожнай цёмна-зялёнай або шызай канічнай кронай, робіць гэтыя дрэвы частым аб’ектам інтрадуцыйнай работы не толькі ў дэндрарыях і батанічных садах, але і ў паркавых і алейных пасадках. Аднак выкарыстоўваць піхту ў азеляненні можна толькі пры адсутнасці забруджвання паветра і глебы выкідамі прамысловасці. У парках, лесапарках і прыдарожных лясах піхта даволі адчувальна да павышанай рэкрэацыйнай нагрузкі.

Піхта сібірская (Abies sibirica).Найбольш распаўсюджаны від піхты. Ён займае вялікую тэрыторыю на паўночным усходзе Еўропы і лясную зону сібіры аж да Камчаткі. Дрэва вышынёй да 30м., дыяметрам да 0,5м. Ігліца мяккая, даўжынёй 1,5-3,5 см., у шырыню 0,8-1,5 мм., зверху цёмна-зялёная, бліскучая, з ніжняга боку з двума светла-зялёнымі палоскамі. На верхнім баку парастка размяшчаецца насцільна. Трымаецца на дрэве больш 10 гадоў. Насенне карычневае, даўжынёй 6-8 мм.,крыло да 10 мм.. Адносна ветраўстойліва. Вытрымлівае тэмпературу да -55°С, але пакутуе ад позніх замаразкаў.Расце марудна. Найбольшы ўзрост 200-250 гадоў.

Піхта белакорая або амурская (Аbies nephrolepis)-адзін з асноўных утваральнікаў цемнахвойнай тайгі горных раёнаў Далёкага Урала, усходняй Манчжурыі і Паўночнай Карэі. Дрэва вышынёй да 30 м., дыяметрам 0,35м.. Ігліца даўжынёй 1-2(4) см., у шырыню 1,3-1,7 мм., з верхняга боку бліскучая, цёмна-зялёная, знізу бледна-зялёная, часам з добра бачнымі белаватымі палоскамі. Кара вельмі светлая, шэрая, гладкая,у старых дрэў трэшчынаватая, у асновы цёмная.

Піхта цэльналістая (Abies holophylla) Расце ў Манчжурыі, Кітаі, Карэі, на Поўдні прыморскага краю. Дрэва вышынёй да 45м., дыяметрам да 1,5 м.. Ад іншых відаў піхт адрозніваецца жорсткай, вострай ігліцай. Кара цёмна шэрага-колеру, у старых дрэў чорная. Парасткі жоўта-шэрыя, баразёнкавыя, злёгку хвалістыя. Пушыкі зялёна-бурыя, заліты смалой. Насенне акругла-трохвугольнае, апушанае. Жыве да 300-400 гадоў.П

Піхта каўказская, або Нардмана (Abies nordmanniana).Дрэва вышынёй да 50-60м., дыяметрам да 2м..Сустракаецца ў горных раёнах Заходняга Каўказа.Ігліца да ўжынёй 15-40мм., у шырыню 2,5мм., моцна бліскучая, краі завернуты ўніз, з ніжняга боку з дзвума белымі палоскамі. Парасткі бліскучыя, жоўта-зялёныя, або светла-карычневыя. Пушынкі бура-чырвоныя, несмаляныя .Кара светла-шэрая,гладкая, знізу шэра-бурая. Жывее 500 гадоў і больш.

Піхта белая, еўрапейская (Abies alba)Расце ў гарах Заходняй Еўропы, у Карпатах і востраўнае месцапрайзрастанне- Белавежская пушча. Дрэва вышынёй 30-50м., дыяметрам да 1,5м.. Ігліца даўжынёй 2-3см., у шырыню 2-3мм., жорсткая, тупая, размяшчаецца грабеньчата. Шышкі маюць даўжыню да 20см. з вузкімі далёка выступаючымі покрыўнымі лускавінкамі. Парасткі адразу зялёныя, потым бура-шэрыя, пакрыты іржавым лялецавым (войлачным) апушэннем.

Піхта бальзамічная (abies balsamea). Радзіма -Паўночная Амерыка, дзе з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных парод. Дрэва вышынёй да 30м., дыяметрам 0,5м.. Ігліца даўжынёй 1,5-3см., у шырыню 1,5мм., цёмна-зялёная, размяшчаецца грабеньчаста. Пупышкікі ж бронзава-чырвоныя з фіялетавым адценнем, часта не пакрыты смалой. Пупышкі і ігліца калі іх расцерсці прыемна пахнуцць. Кара маладых дрэў светла-шэрая, у старых - чырвона-карычневая, трэшчынаватая. Жыве да 150 гадоў.

Піхта аднакаляровая (Abies concolor).Радзіма -Паўночная Амерыка, горныя раёны Каліфорніі. Дрэва вышынёй да 50м.. Ігліца даўжынёй 4-5см., у шырыню 2-3мм., серпападобнавыгнутая, попелна-зялёная, матавая, палоскі дрэнна бачны. Парасткі жаўтавата-зялёныя. Пупышкі шарападобныя, смаляныя, аднаго колеру з парасткам. Кара тоўстая попелна-шэрая. Добра пераносіць засуху, ушчыльненасць глебы,сажу, газ. Да глебы малапатрабавальна. Хуткарастучая парода. Жыве 350 гадоў і больш. З’яўляецца каштооўнай дэкаратыўнай раслінай.

У сяродземнаморры яшчэ можна сустрэць піхты: кілікінскую (A. cilicica), нумідзінскую (A. numidica), іспанскую (A. pinsapo), і іншыя.

Род ілжэтсуга (Pseudotsuga).- уключае ў сябе 6-8 відаў. Гэта буйныя вечназялёныя дрэвы, якія ўтвараюць цёмнахваёвыя горныя лясы ў Паўночнай Амерыцы, Японіі і Кітаі. Па знешніх прыкметах ілжэтсуга некалькі нагадвае яліну. У яе трэшчынаватая кара, якая лушчыцца. Завостраная, параўнальна жорсткая ігліца, звісаючыя спелыя шышкі, якія не рассыпаюцца. Але ёсыь рад прыкмет, якія выразна адрозніваюць ілжэстугу ад яліны. Гэта доўгія верацёнападобныя вострыя пупышкі, плоскія без лісцёвых падушачак, ігліца, якая тарчыць ва ўсе бакі; доўгія покрыўныя лускавінкі, якія моцна вюступаюць з-пад насенных. Драўніна ілжэстугі мае добра развітое чырвонаватае ядро. Па сваіх тэхнічных паказчыках яна значна перасягае драўніну яліны і піхты і набліжаецца да драўніны лістоўніцы. Яе шырока выкарыстоўваюць ў будаўніцтве, караблебудаўніцтве, для ўнутранай і знешняй аздобы, вырабу фанеры, тары, шпал, стаўбоў і поля, атрымання цвёрдага кардону, цэлююлозы і г.д. Адзін з відаў ілжэстугі мае на захадзе Канады і ЗША (уздоўж берагоў Ціхага акіяна) вялікі арэал. Гэта іжэстуга Мензіса (Pseudotsuga Menziesii) шырока вядомая пад сінонімамі ілжэстугі Догласа (P. douglasii), ілжэтсугі цісалісцевай (P. taxifolia), а таксама пад назвамі, якія выкарыстоўваюць лесаводы і садаводы - "дугласава піхта" і "дугласія".

Ілжэтсуга Мензіса- магутнае дрэва з тоўстай глыбокатрэшчынаватай, шэравата- карычневай карой, якая адслойваецца. Галіны размешчаны кальчаком, гарызантальна. Крона шырокаконусападобная. Калі адсутнічае зацямненне з боку, то яна пачынаецца амаль што з зямлі. У густых насаджэннях ствалы добра ачышчаюцца ад галінак і крона застаецца тады толькі на верхаввіне дрэва. Пупышкі доўгія і вострыя, часцей незасмоленыя, бліскучыя, карычнева- чырвоныя. Ігліца размешчана на парастках спіральна, плоская, цёмна- зялёная або блакітная, бліскучая зверху, з двума белаватымі палоскамі вусцейкавых радоў знізу, на верхавінцы завостраная або тупаватая, 15-25(40) мм. у даўжыню, на парастках трымаецца 8-10 гадоў.

Мікрастрабілы ўтвараюцца ў бакавых генератыўных пупышках на ніжнім баку парасткаў мінулага года і могуць размяшчацца ва ўсіх частках кроны. У час апылення яны маюць каля 2 см. у даўжыню і афарбаваны ў жоўты або чырванавата- буры колер.

Макрастрабілы зеленаватыя або пурпуровыя, да 3 см. у даўжыню, стаяць вертыкальна на канцах мінулагодніх парасткаў, пераважна ў верхняй і сярэдняй частках кроны. Як і мікрастрабілы, яны ўтвараюцца ў генератыўных пупышках. Апыленне адбываецца да пачатку распускання раставых пупышак, у пачатковы перыяд іх набухання.

Насенне паспявае ў пачатку восені (або нават у канцы лета) таго ж года. Паспелыя шышкі карычнева- шэраватыя, 6-15 см. у даўжыню, цыліндрычна- яйкападобныя. Краі насенных лускавінак акруглыя. Покрыўныя лускавінкі выступаюць з-пад насенных, трохлопасцевыя: цэнтральная лопасць вузкая і доўгая, дзве бакавых карацей, шырокаклінападобныя, часта атагнутыя вонкі. Насенне трохвугольнай формы, каля 7 мм. даўжынёй, з ніжняга боку светла- шэрае і плоскае, з верхняга- карычневае і выпуклае, з буйной крылаткай. Насенне выпадае з шышак ужо восенню, але пры высокай вільготнасці паветра можа захоўвацца ў шышках да сярэдзіны- другой паловы зімы. Усходы нясуць 5-7 (10) трохгранных семядоляў. Сеянцы растуць хутка, і на другі год расліна можа быць ужо каля 10 см. У дрэў, якія растуць на волі, узрост сталасці наступае ў 10-15 гадоў, у насаджэнні- пазней.

Ілжэтсуга значна менш ценевыносліва, чым яліна, і доўгага верхавінкавага зацянення не вытрымлівае. Лепш за ўсё расце на свежых рыхлых гумусаваных урадлівых суглінках і супесях пры высокай адноснай вільготнасці паветра.Развівае магутную каранёвую сістэму з бакавымі каранямі. На глебах бедных і сухіх, цяжкіх гліністых або з залішнім застойным увільгатненнем расце дрэнна. Жыве ілжэтсуга 500 гадоў і больш. Да цяплыні сярэднепатрабавальна, але зімаўстойлівасць яе прыбярэжнай і мацярыковай разнавіднасцяў розная: мацярыковая больш зімаўстойлівая, чым прыбярэжная.

Ілжэтсуга шэрая (P. caesia)- разнавіднасць ілжэтсугі Мензіса. Адрозніваецца больш шырокай кронай, шэра- зялёнай ігліцай, больш кароткімі (да 5 см) шышкамі з прыціснутымі покрыўнымі лускавінкамі.

Ілжэтсуга шызая (P. glauca)- разнавіднасць ілжэтсугі Мензіса. Мае вузкапірамідальную крону і накіраваныя ўверх галіны. Покрыўныя лускавінкі атогнуты вонкі. Да канца мінулага стагоддзя ілжэтсугі разглядаліся як чыста амерыканскія расліны і толькі ў 1895 годзе японскі батанік Х. Сірасава пазнаёміў еўрапейскую навуку з ілжэтсугай японскай (P. japonica).

Пасля гэтага японскія і еўрапейскія батанікі апісалі яшчэ 5 відаў ілжэтсуг Усходняй Азіі (Тайвань, Цэнтральны і Паўднёвы Кітай).

Лекцыя 6. Парадак кіпарысавыя.

Парадак кіпарысавыя (Cupressales) уключае два сямействы: кіпарысавыя (Cupressaceae) і таксодзіевыя (Taxodiaceae).

Сямейства кіпарысавыя (Cupressaceae). Гэта самае вялікае па колькасці родаў і трэцяе па колькасці відаў сямейства хвоевых. Сюды ўваходзяць 20 родаў і каля 145 відаў, якія шырока распаўсюджаны як у паўднёвым, так і ў паўночным паўшар'і. З 20 родаў кіпарысавых толькі тры заключаюць у сабе па шмат відаў (ад 15 да 55)- кіпарыс, каллітрыс і ядловец. Агульная колькасць відаў у гэтых трох родах каля 90 (амаль 70% усіх кіпарысавых). Астатнія 17 родаў з'яўляюцца ці монатыпнымі (утрымліваюць па аднаму віду), ці алігатыпнымі (утрымліваюць нешматлікія віды).

Кіпарысавыя- вечназялёныя хмызнякі і дрэвы. Дрэвы часцей сярэдніх памераў і нізкарослыя, але некаторыя вельмі высокія, да 40 і нават 70 м. у вышыню, са ствалом, які дасягае часам у старых магутных экзэмпляраў 6 м. у дыяметры. Сярод хмызнякоў кіпарысавых сустракаюцца і формы, якія сцелюцца прыціснутыя да зямлі, напрыклад далёкаўсходняя біёта. Лісце ў іх дробнае, часцей лускавінкападобнае, радзей іголкападобнае, на парастках размешчана насупраць або кальчаком па 3-4 лісты ў вузле. Расліны аднадомныя, радзей двухдомныя або шматдомныя. Мікрастрабілы дробныя, утвараюцца на канцах парасткаў або ў пазухах лісця. Размешчаны насупраць або кальчаком і нясуць ад 3 да 6 пыльнікаў. Апыленне адбываецца пры дапамозе ветру. Шышкі звычайна дробныя сухія, а ў відаў ядлоўца- сакавітыя, ягадападобныя, якія часам называюць шышка-ягадамі. Лускавінкі шышак размешчаны насупраць або кальчаком, покрыўныя лускавінкі зрастаюцца з насеннем. На кожнай лускавінцы ўтвараецца па 1-3 (да 12) семязавязі. Насенне крылатае або безкрылае, паспявае ў год апылення ці на наступны год. Усходы звычайна з дзвюма семядолямі.

Драўніна кіпарысавых пазбаўлена смаляных хадоў і адметна высокімі фізіка- механічнымі ўласцівасцямі.

Сярод кіпарысавых даволі шмат ксерафітаў, што дазваляе выкарыстоўваць іх у арыдных абласцях для азелянення і аблясення.

Сямейства дзеліцца на два падсямействы і шэсць трыб.

Падсямейства каллітрысавыя (Callitroideae) утрымлівае 3 трыбы і 11- 13 родаў, якія распаўсюджаны, за выключэннем тэтраклініса і калацэдруса, у паўднёвым паўшар'і.

Падсямейства кіпарысавыя (Cupressoideae) утрымлівае таксама 3 трыбы.

Трыба ўласнакіпарысавыя (Cupresseaceae) аб'ядноъвае тры роды: кіпарыс (Cupressus, 15-20 відаў), кіпарысавік (Chamaecyparis, 7 відаў) і факінія (Fokienia, 1-2 віда), якія адрозніваюцца ад найбольш ім блізкіх ядлоўцавых шышкамі з драўнянымі свабоднымі лускавінкамі.

Трыба ядлоўцавыя (Junipereae) складаецца з аднаго рода ядловец (Juniperus, каля 55 відаў), у прадстаўнікоў якога спелыя шышкі мясістыя. Ядловец- самы буйны род сямейства.

Трыба туевіковыя (Thujopsideae) складаецца з трох родаў: туі (Thuja, 6 відаў), туевіка (Thujopsis, 1 від), мікрабіёты (Mikrobiota, 1 від), якія валодаюць плоскімі парасткамі і шышкамі з плоскімі чарапітчата налягаючымі адна на адну лускавінкамі.

Трыба кіпарысавыя. Род кіпарыс (Cupressus). Прадстаўнікі яго аднадомныя, вечназялёныя дрэвы з пірамідальнай або раскінутай кронай, радзей хмызнякі. Галіны шматразова разгалінаваныя, лісце дробнае, у маладых раслін іголкапалобнае, у дарослых лускавінкападобнае, накрыж размешчанае, ічыльна прыціснутае да парастка.

Мікрастрабілы адзіночныя на канцы парасткаў, дробныя з 2-6 мікраспарангіямі з ніжняга боку лускавіны. У шышках на канцах кароткіх парасткаў шматлікія семязавязі, якія размешчаны ў аснаванні накрыж супраціўных лускавін. Спелыя шышкі драўняныя, амаль шарападобныя, шэравата- бурай афарбоўкі, да 3 см у дыяметры, паспяваюць на другі год. Насенныя лускавіны вуглаватыя. Насенне цёмна- карычневае, шматлікае, плоскае, больш- менш крылатае. Усходы з дзвюма семядолямі. Расце вельмі марудна. Кіпарысы- адна з найбольш даўгавечных парод. Вельмі ценевынослівыя і засухаўстойлівыя. Малапатрабавальныя да ўрадлівасці глебы, цеплалюбівыя.

Род кіпарыс аб’ядноўвае 15-20 відаў распаўсюджаных ў Міжземнамор’і, у Сахары, Гімалаях, на поўдні Кітая і ў Амерыцы ад Гватэмалы да Арэгона. Яго пірамідальныя формы распаўсюджаны ў парках, дзе з’яўляюцца цудоўным і абавязковым ўпрыгожваннем у алеях і групах.

Кіпарыс велізарны (Cupresus sempervirens) Дрэва вышынёй да 25-30м. , з шырокапірамідальнай або вузкаконусападобнай кронай, шчыльна прыціснутымі да ствала парасткамі, акруглымі або злёгку чатырохграннымі. Ігліца шчыльна прыціснута да парастка з авальнай залоскай на версе. Ценевынослівы і засухаўстойлівы. Вытрымлівае паніжэнне тэмпературы да -20°С. Даўрадлівасці глебы малапатрабавальны. Устойлівы да забруджвання паветра. Дэкаратыўны мае каштоўную драўніну.

Род кіпарысавік (Chamaecyparis). Адрозніваецца ад кіпарыса павіслымі галінамі і паніклай верхавінай, плоскімі парасткамі, дробнымі, да 10мм. даўжынёй шышкамі, якія складаюцца з 6-8 лускавін, двухкрылым насеннем, якое паспявае ў год апылення. Гэта вечназялёныя аднадольныя дрэвы і хмызнякі. Да рода адносяцца 7 відаў, якія распаўсюджаны ўздоуж Ціхаакіянскага і Атлантычнага ўзбярэжжаў Паўночнай Амерыкі, у Японіі, Кітаі і на востраве Тайвань. Асабістыя віды інтрадуцыяраваны ў Еўропу. Сустракаюцца на ўзбярэжжы Каўказа і Крыма, у паўднёва-заходніх раёнах Украіны і Беларусі.

У паркавых і алейных пасадках часам сустракаюцца кіпарысавік Ловсона (Chamaecyparis lauosoniana), які інтрадуцыяраваны з Паўночнай Амерыкі. Гэта буйное хутка растучае дрэва звыш 60м. у вышыню і 1,5м. у дыяметры, у якога вядома каля 200 дэкаратыўных форм, якія выкарыстоўваюцца ў азеляненні. Парода ценевынослівая, цеплалюбівая, патрабавальная да вільготнасці і ўрадлівасці глебы. У Паўночнай Амерыцы мае надзвычайны кошт моцная, трывалая, даволі мяккая драўніна кіпарысавіка. Яе выкарыстоўваюць караблебудаванні, самалётабудаванні і для прыгатавання паркету. Да гэтага рода належыць так называемы “кедр Аляскі”- кіпарысавік нуткранскі (Сh. nootkatensis), які распаўсюджан адАляскі да Арэона і “белы кедр”- кіпарысавік туепадобны (Сh. thyoides). які распаўсюджан на Атлантычным узбярэжжы Паўночнай Амерыкі.

У Ўсходняй Азіі распаўсюджанны 4 віды кіпарысавіка. У горных раёнах Цэнтральнага Кітая сустракаецца кіпарысавік жалобны (Ch. funebris). Гэты від вырошчваюць на яго радзіме галоўным чынам каля храмаў і манастыроў.

З двух японскіх відаў кіпарысавіка найбольш каштоўны к. тупалісцёвы (Ch. obtusa). Ён ўтварае яе велікія натуральныя лісты і яго выкарыстоўваюць для штучных пасадак. Драўніна гэтага кіпарысавіка лічыцца лепшай па якасці сярод хвоевых дрэў Японіі і шырока выкарыстоўваецца на пабудову дамоў, мастоў, а таксама для сталярных работ і ў мэблявай вытворчасці.

Трыба туевіковыя (Thujopsideae). Род туя (Thuja).

У гэты род уваходзяць аднадомныя дрэвы і хмызнякі. У маладых раслін лісце іголкападобнае, калючае, тарчма. Яно паступова ападае і замяняецца лускавінкападобным насупраць крыжляжачым лісцем, якое размешчана на галінах у адной плоскасці. Таму маладыя расліны могуць маць лісце двух тыпаў- і іголкападобнае , і лускавінкападобнае. У дарослых раслін іголкападобнае лісце не сустракаецца.

Мікрастрабілы пазухавыя, дробныя, шарападобныя, даўжынёю да 15 мм, якія складаюцца з 4-6 мікраспарафілаў з чатырма мікраспарангіямі ў кожным. Яны развіваюцца на верхавінках неадраўнелых бакавых парасткаў.

Шышкі на канцах парасткаў яйкападобна- прадаўгаватыя, іх луска скурана- дпаўняная. Паспяваюць у год апылення ў верасні - кастрычніку.

Да рода адносіцца 6 відаў, якія аб'ядноўваюцца ў два падроды: падрод туя (Thuja), які налічвае 5 відаў, з якіх два- паўночнаамерыканскія, а тры- выхадцы Паўднёва- Усходняй Азіі і падрод платыкладус (Platycladus), які налічвае ўсяго адзін від. Гэты від часам недастаткова аб'ектыўна вылучаюць у асобны род біёта (Biota).

З прадстаўнікоў рода туя найбольш шырока распаўсюджана ў нас туя заходняя (Thuja occidentalis). Натуральна расце ў Паўночнай Амерыцы. Дрэва вышынёй 12-19 м. Ігліца лускападобная, размешчана насупроць накрыж, шчыльна прыціснута да парастка, цёмна- зялёная, бліскучая, з выпучанай залозкай, да зімы становіцца бурай. Парасткі галінуюцца ў гарызантальнай плоскасці, калі расцерці , то выдаюць моцны эфірны пах. Спачатку яны плоскія, затым круглыя. Шышкі яйкападобна- прадаўгаватыя, даўжынёй 10- 15 мм. светла- карычневыя. Насенныя лускавіны мяккія, скураныя. Насенне сплясканае, з дзвюма крыламі.Расце марудна. Зімаўстойлівая. Засухаўстойлівая. Ценевынослівая. Да глебы непатрабавальна. Устойліва да газу і пылу. Жыве больш 1000 гадоў. Налічвае больш 120 садовых форм, якія адрозніваюцца па характару кроны або па афарбоўцы лісця. Шырока выкарыстоўваецца ў азеляненні. У туі заходняй ўстойлівая супроць гніення, мяккая драўніна, якая лёгка апрацоўваецца і мае жаўтаватую абвалоку і светла- карычневае ядро. Яе даўно выкарыстоўвалі індзейцы для пабудовы каноэ. Эфірнае масла , якое атрымліваюць з лісця, выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне. Пачынаючы з Прыбалтыкі і далей на поўдзень і захад Еўропы, у Заккаўказзі, у пасадках пры азеляненні, а часам і ў штучных пасадках, сустракаецца яшчэ адзін паўночнаамерыканскі від туі- туя гіганцкая (Thuya plicata) або складчатая. Гэта вельмі буйное (да 60м. у вышыню і 2,5м. у дыяметры) хуткарастучае прыгожае дрэва, з нізкаапушчанай шырокаконусападобнай, шчыльнай кронай. Яна значна больш патрабавальна да ўрадлівасці глебы, цяпла-, і вільгацелюбівая,лепш зімаўстойлівая, чым тюя заходняя

Падрод біёта, або платыкладус (Platycladus). Ён прадстаўлены ўсяго адным відам- Туей ўсходняй (Thuya orientalis), якая натуральна расце ў Кітаі. Гэта аднадомная, вечназялёная расліна, якая дасягае ў вышыню 15-18м.. Моцна разгалінаваныя кроны гэтых дрэў з доўгімі разкінутымі галінамі дасягаюць ў дыяметры 9-11м.. Знешне туя ўсходняя некалькі нагадвае тую заходнюю, ад якой адрозніваецца наступнымі прыкметамі. Ігліца на плоскім баку з уціснутай залозкай, больш светлая і вузейшая. Бакавыя парасткі размешчаны вертыкальна. Шышкі буйныя (да 25мм.), утвораны мясістымі лускавінкамі і заканчваюцца ў верхняй частцы адагнутым адросткам. Да паспявання шызавата-зялёнаватыя, спелыя- чырвона-карычневыя, жорстскія. Насенне арэхападобнае, бязкрылыя, паспявае на другі год.

Вельмі святло- і цеплалюбівая. Нізіна- і засухаўстойлівая. Да глебы сярэднепатрабавальна. Асабліва каштоўны дэкаратыўныя формы, якія налічваюць звыш 60.

Род мікрабіёнта (Mikrabiota). Да яго адносіцца толькі адзін від мікрабіёта перакрыжаванапарная (M. decussata), які натуральна расце на Далёкім Усходзе. Гэта нізкі моцна разгалінаваны хмызняк да 1-2м. Парасті тонкія, плоскія, галінуюцца ў адным напрамку (плоскасці). Ігліца вострая, авальная з прадаўгаватай залозкай з ніжняга боку. Шышкі дробныя, даўжынёй да 3мм.. Насенне безкрылае.

Мікрабіёта марозаўстойлівая, расце на прадуваемых моцнымі вятрамі схілах здобра дрэніраванымі друзавамі або рыхлымі глебамі. Нават часовага перасыхання глебы гэта раслщна не вытрымлщвае. Расце пераважна вышэй мяжы высокагорных хвойных лясоў. Маладыя расліны значна адрозніваюцца ад дарослых тым, што маюць толькі іголкападобнае лісце, лускавінападобных у яе няма.

Мікрабіёта расце вельмі марудна, 5-7см. прырост у год. Жыве 80-100 гадоў.

Род туявік (Thuyopsis). У гэтым родзе, таксама, як і ў папярэднім усяго адзін від- туявік долатападобны (Thuyopsis dolabrata), які расце ў густых вільготных лясах Японіі. Гэта вечназялёная аднадольная расліна з пірамідальнай кронай і лускавінападобным лісцем, з тонкай чырвонавата-карычневай кронай, якая адслайваецца доўгімі вузкімі палоскамі. Вырастае на радзіме да 30м.. Жаўтаватая, лёгкая, мяккая, крэпкая, духмяная драўніна, якая лёгка апрацоўваецца, выкарыстоўваецца ў караблебудаванні, пры пабудове мастоў, ідзе на чыгуначныя шпалы.

Туявік шырока разводзіцца ў Заходняй Еўропе, сустракаецца на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, на Паўднёвым беразе Крыма і ў шэрагу раёнаў Азербайджана.

Трыба ядлоўцавыя (Junipereae).- найбольш буйны род кіпарысавых, які ўключае ў сябе каля 55 (іншыя атрады каля 70) відаў. Гэта невысокія дрэвы, хмызнякі і стланцы. Дзеліцца на два падроды: падрод Juniperus (больш за 14 відаў), у якога ігліца іголкападобнаяі сабрана па тры ў кальчак і падрод Sabina (каля 40 вщдаў), ігліца якога ў маладосці іголкападобная, пазней лускавінападобная. Насенныя лускавіны шышкі зрастаюцца паміж сабой і пры папяванні не драўнеюць, а ўтвараюць сакавітую або цвёрдаватую шышкаягаду цёмна-сіняга або чырвона-бурага колеру з шызым налётам.

Шышкаягада можа змяшчаць 1-3 насенне і больш, звычайна якія паспяваюць на другі год пасля апылення. Насенне арэхападобнае, з цвёрдай лупінай, бязкрылае, распаўсюджваецца жывёламі, птушкамі і ападае само.

Размножваюцца ядлоўцы насеннем, акрамя таго, яны могуць утвараць прыдаткавыя карані і ўкараняюцца галінамі.Таму шматлікія дрэвападобныя ядлоўцы часта маюць хмызняковападобную або стала-нікаваю форму. Растуць ядлоўцы марудна. Жывуць звыш 1000 гадоў.

Яны светлалюбівыя. Да глебы малапатрабавальныя, часцей за ўсё ксерафіты, а ў адносінах да цяпла вельмі розныя, што залежыць ад іх геаграфічнага паходжання.

Ядлоўцы-двухдомныя, радзей аднадомныя расліны.

Падрод Juniperus Ядловец звычайны (Juniperus communis). Арэал абхоплівае амаль усю лясную зону Еўропы і Азіі. Куст або дрэва вышынёй да 4-6(12)м. са зменчавай па форме кронай. Мужчынскія расліны маюць вузкаконусападобную крону, жаночыя-больш раскінутую. Ігліца іголкападобная па тры ў кальчаку, калючая, зверху жалабковая, з белай палоскай, знізу клеватая, бліскучая.

Шышкі дыяметрам да 1см., чарнавата-сіняя з блакітным налётам. Да глебы непатрабавальны, утварае падлесак у сасновых і яловых лясах. Працяг жыцця каля 500 гадоў. Драўніна стойкая супраць гніення і энтамашкоднікаў, выкарыстоўваецца для дробных вырабаў. Дэкаратыўны. Скарыстоўваецца ў азеляненні.

Ядловец чырвоны (Juniperus oxjceolris)- распаўсюджан у Крыму, на Каўказе, Балканах, у Іране. Хмызняк разнастайнай формы (прамастаячыя і сцелючыя) вышынёю да 4-6м.. Ігліца ў трохгленных кальчаках даўжынёй 13-17мм., з двума белымі палоскамі з верхняга боку, вострая, кілеватая.

Парасткі зялёняы ці жоўта-бурыя . Шышка-ягады амаль бяздеячыя бура-чырвоныя, дыяметрам 6-12мм. зсіняватым налётам.

Цеплалюбівы, засухаўстойлівы. Перспектыўны для засушлівых раёнаў, дзе можа выкарыстоўвацца ў аблясенні сухіх схілаў і стварэння жывой агароджы. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Да пароды Sabina адносяць ядловец Казацкі (Juniperus sabina. Распўсюджаны ў Еўропе, Крыму, на Каўказе і Паўднёвым Урале, у стэпах Сібіры і гарах Сярэдняй Азіі. Нізкарослы сцелючыйся хмызняк з прыпаднімаючыміся галінкамі. Ігліца даўжынёю 1,5-2мм., на асветленых парастках і старых кустах лускавінападобная, на зялёных парастках і маладых раслінах іголкападобная, па 2-3 шыпулькі ў кальчаку з непрыемным пахам.

Шышкі дробныя, дыяметрам 5-7мм., цёмна-сіняя з шызым налётам. Расце марудна. Марозаўстойлівы. Не патрабавальны да глебы. Светалюбівы. Устойлівы да засухі і загазавання паветра.

Выкарыстоўваецца для замацавання сыпучых пяскоў у Сярэдняй Азіі. Дэкаратыўны, але скарыстанне ў азеляненні абмежавана ў сувязі з тым, што ігліца і плады з’яўляюцца атрутнымі.

Ядловец высокі (Juniperus excelsa). Радзіма- Крым, Каўказ, Малая Азія, Балканы. Дрэва вышынёю да 10-15м. з тонкімі дугападобна выгнутымі ў верх галінамі. Ігліца лускавінападобная, на маладых раслінах іголкападобная па тры ў кальчаку.

Шышкі дыяметрам каля 1см., фіялетава-чырвоныя з шызавата-сінім налётам. Да 5 гадоў расце марудна, потым хутка. Засухаўстойлівы. Цеплалюбівы,аднак можа пераносіць кароткатэрміновыя марозы да -25°С. Да глебы непатрабавальны. Расце на камяністых асыпах. Працяг жыцця 400-600 гадоў. Драўніна выкарыстоўваецца ў будаўніцтве для сталярных работ і для прыгатавання алоўкаў. Адзін з найбольш дэкаратыўных ядлоўцаў добра пераносіць стрыжку.

Ядловец туркестанскі (Juperus turcestanica). Натуральна расце ў гарах Сярэдняй Азіі. Дрэва вышынёй да 18м. або хмызняк вышынёй да 2м.. Ігліца доўгая да 2мм., авальная, востраканечная, з моцнавыступаючай залозкай, лускавіна- або іголкападобная. Шышкаягада чорная, бліскучая, з лёгкім шызым налётам, сакавітая, ядомая. Драўніна выкарыстоўваеца для прыгатавання алоўкаў і на розныя дробныя вырабы.

Ядловец віргінскі (Juniperus virginiana). Натуральна расце ў Паўднёвай Амерыцы. Дрэва вышынёю да 15-30м. з вузка- або шырокапірамідальнай кронай і з карой, якая адслойваецца. На маладых парастках і раслінах ігліца лінейна-ланцэтная, вострая даўжынёю 0,4-1,3см., на старых парастках і раслінах- лускавінкападобная, чарапітчата налягаючая. Шышкаягады дробныя (0,4-0,8см.), цёна-сінія зшызым налётам.

Марозаўстойлівы. Цеплалюбівы. Засухаўстойлівы. Да глебы непатрабавальны, але не пераносіць яе ўшчыльненасці. Устойлівы да пылу і дыму. Расце марудна. Дрэнна перанссіць перасадку.Жыве прыкладна 100 гадоў. Па дэкаратыўным якасцям і гаспадарчаму значэнню з’яўляецца найбольш каштоўным з ядлоўцаў. Культывіруецца ў лясной гаспадарцы. Драўніна выкарыстоўваецца для вытворчасці мэблі.