Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

2. Клас насенныя папаратнікі (Lyginopteridopsida).

Гэта старажытнейшы клас голанасенных, геалагічная гісторыя якога пачынаецца ў канцы дэвона і працягваецца да ранняга крэйдавага перыяду; часам квітнення з’яўляецца каменнавугольны і пермскі перыяды. Лісце найбольш прымітыўных прадстаўнікоў былі яшчэ больш-менш папаратнікападобнага тыпу, двойчы або тройчы перыстае з схільнасцю да дыхатамічнага галінавання, але ў працэсе эвалюцыі яно спрошчваецца і становіцца цэльным (парадак Glossopteridales). Вусцейкі простагубыя (ганлохейльныя).

Існуе два асноўных тыпа вусцейкаў у голанасенных: гаплохейльныя (простагубыя) і сіндзетохейльныя (складанагубыя). Першы тып з’яўляецца больш прымітыўным і больш старажытным. Ён характарызуецца тым, што з зародкавай (ініцыяльнай) клеткі вусцейка ўтвараюцца толькі замыкаючыя клеткі (пераважная большасць голанасенных). Пабочныя клеткі ўтвараюцца ў выніку дзялення клетак протадэрмы, якія знаходзяцца па суседству з мацярынскай клеткай вусцейка.

Сіндзетохейльны тып з’яўляецца больш дасканалым і ў эвалюцыйных адносінах больш малады. Ён характарызуецца тым, што з адной зачаткавай клеткі ўтвараюцца як замыкаючыя клеткі, так і пабочныя (клас бенетцітавыя, род вельвічыя класа гнетавыя). Праводзячая сістэма ўяўляе з сябе простую або разсечанную протастэлу або сіфонастэлу. Семязавязь з пылковай камерай, часта бываюць акружаны асобным плюскападобным покрывам (купулай), якая ўяўляе з сябе відазмененныя долькі ліста. Страбілы адсутнічаюць.

Клас бенетцітавыя (Bennettitopsida)- група раслін, якая таксама вымерла. Гэты клас існаваў ад пермскага да позняга крэйдавага перыяду, але найбольшую ролю адыграваў ў юрскім і раннім крэйдавым перыядах. Паходжанне, напэўна, ад насенных папаратнікаў. Лісце перыстае або радзей цэльнае. Вусцейкі складанагубыя (сіндзетохейльныя). Сцябло мае жоўты стрыжань, адносна слаба развітую і рыхлую другасную драўніну і тоўстую кару. Такі тып будовы сцябла быў названы манаксільным (ад грэчаскага manas- рыхлы, xylos- драўніна). Спрабілы былі сабраны ў страбілы, двухполыя, радзей аднаполыя. Семязавязь з пылковай камерай; інгумент (покрыва) семязавязі выцягнуты ў доўгую мікрапілярную трубку.

3. Клас сагоўнікавыя (Cykadopsyda).

Зараз жывучая група голанасенных раслін, геалагічная гісторыя якой пачалася яшчэ да позняга карбона, а часам квітнення быў юрскі перыяд. Паходжанне, напэўна, ад насенных папаратнікаў.

Утрымлівае адно сямейства-Сагоўнікавыя (Cycadaceae), у якое ўваходзіць каля 130 відаў. Гэта трапічныя вечназялёныя невялікія дрэвы разеткавага тыпу, іншы раз кустападобныя або эпіфіты. Звычайна яны знешне нагадваюць дрэвападобныя папаратнікі або пальмы, сцябло монаксільнае. Лісце ў іх буйное, перыстараздзельнае, цвёрдае. Спарафілы сабраны ў аднаполыя страбілы на канцах галінак, насенне чырвонае або аранжавае, з сакавітым покрывам, ядомае. З стрыжня ствала, кары і эндасперма здабываюць крухмал- сага. Семязавязь з пылковай камерай. Сагоўнікі дэкаратыўны і цэняцца ў азеляненні. Некаторыя з іх сустракаюцца на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа (Cycas revoluta- сагоўнік паніклы).

4. Клас гнетавыя (Jnetopsida).

Сучасныя расліны. Паходжанне, напэўна, ад бенетцітавых. Лісце цэльнае. Вусцейкі простагубыя (гаплохейльныя) у хвойніка (Ephedra) і складанагубыя(сіндзетохейльныя) у астатніх двух родаў. Сцябло ў хвойніка і гнетума пікноксільнае (ад грэчаскага piknos- шчыльны), гэта значыць кара і стрыжань адносна тонкія, а другасная драўніна адносна моцна развіта і кампмктна. Сцябло ў вельвічыі монаксільнае. Характэрна наяўнасць сасудаў. Спарафілы сабраны ў аднаполыя страбілы. Наяўнасць рудзіментарнай семязавязі ў мужчынскіх страбілах вельвічыі і некаторыя іншыя рысы дазваляюць зрабіць меркаванне, што аднаполыя страбілы гнетавых утварыліся з двухполых страбілаў тыпа бенетцітавых. Семязавязь з рудзіментарнай пылкавай камерай. Мужчынскія гаметы пазбаўлены жгуцікаў.

Клас гнетавыя складаюць тры парадкі, кожны з якіх утрымлівае па аднаму сямейству (Ephedrales, Welwitschiales, Jnetales), якія налічваюць больш за 70 відаў.

Сямейства гнетавыя (Gnetoaceae)- буйныя дрэвы, магутныя дрэвападобныя ліяны, радзей хмызнякі, якія насяляюць вільготныя тропікі. Лісце простае, элептычна-яйкападобнае, супраціўнае. Сцябло членістае. Расліны двухдомныя. Насенне ярка-ружовае.

У сямейства ўваходзіць адзін род гнетум (Gnetum), у які аб’яднаны каля 30 відаў, размеркаваных у вільготных трапічных краінах, галоўным чынам у Азіі і ў Малазіі, а таксама ў паўночнай частцы Паўднёвай Амерыкі і трапічнай Западнай Афрыцы. Два віды растуць у Афрыцы (Камярун, Ангола). Няма ні аднаго агульнага віда паміж заходнім і ўсходнім паўшар’мі.

Сямейства вельвічывыя (Welwitschiaceae).

Адзіны прадстаўнік сямейства- вельвічыя дзіўная (welwitschia marabilis)- расце ў бясплодных камяністых пустынях Анголы і Паўднёва-Заходняй трапічнай Афрыцы, галоўным чынам у прыбярэжнай пустыні Наміб. Гэта выключна ўнікальнае дрэва-карлік, вышынёй не больш 0,5 метра, але з дыяметрам ствала звыш 1 метра. Вельвічыя нясе ўсяго два лісты, якія могуць дасягаць да 1,8 метра шырыні і больш за 8 метраў у даўжыню, з дапамогай якіх яна прыстасавалася паглынаць ваду з атмасферы. Гэта адбываецца ў выпадку кандэнсацыі туману на паверхні яе вялізарнага лісця. (Расце з гадавой колькасцю ападкаў каля 25 мм).

Сямейства эфедравыя (Ephedraceae) - уключае адзін род эфедры (Ephedra), які іншы раз называюць хвойнікам або Кузьмічовай травой. Род эфедра мае больш 40 відаў і даволі шырока распаўсюджаны ў вабласцях з сухім кліматам, галоўным чынам у Міжземнамор’і, Азіі, западнай частцы Паўднёвай Амерыкі ў вельмі ксераморфных умовах (пустыні, паўпустыні, горы).

Эфедры- нізкія моцнаразгалінаваныя хмызнякі,радзей дрэвападобнага аблічча, вышынёй да 6-8 метраў. Маладое сцябло рабрыстае, зялёнае,якое выконвае функцыю фотасінтэзуючых органаў.Лісце рэдуцыравана, ападае або мае выгляд лускавінак, размеркавана ў вузлах членістых парасткаў. Расліны двухдомныя або аднадомныя, страбілы аднаполыя, радзей двухполыя, якія ўтвараюцца па 3-4 у пазухах лісця. Кожны макрастрабіл нясе адну семязавязь, якая акружана мешкападобным покрывам, якое пры паспяванні насення становіцца сакавітым чырвоным або аранжавым. Таму спелае насенне звонку нагадвае ягаду, іншы раз якую называюць стэпавай малінай. Выкарыстоўваецца для прыгатавання варэння, а сама расліна ў медыцыне.