Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

Лекцыя 17

  1. Сямейства актынідывыя

  2. Сямейства верасовыя

  3. Сямейства ліпавыя

Парадак верасовыя (Ericales) кусты і невялікія дрэвы, радзей шматгадовыя травы, часам сапрафітныя. Лісце звычайна чарговае, рэдка супрацьлеглае або кальчаковае, цэльнае, пазбаўлена прылісткаў. Членікі сасудаў звычайна з лесвічнай перфарацыей, часам са шматлікімі папярочанамі. Кветкі двухполыя або рэдка аднаполыя, звычайна актынаморфныя, зростнапялёскавыя або рэдка свабоднапялёсткавые. Тычынкі як і пялёсткі, прымацаваны да падпесцічнага нектарнага дыска. Пыльнікі часта раскрываюцца верхавінкавымі порамі. Завязь верхняя або ніжняя, трох- або шматгняздовая. Плады разнастайнага тыпа ( ягада, каробачка і інш ). Насенне дробнае, з вялікім эндаспермам і маленькім зародкам ( часам недыференцаваным ). У парадак уваходзяць сямействы: актынідывыя, клетровыя, верасовыя і інш.

Сямейства актынідывыя ( Actinidiaceae ). У сямействе 3 роды і каля 350 відаў, якія распаўсюджаны ў краінах з цёплым вільготным кліматам. Гэта дрэвы, кусты і ліяны з адносна буйным чарговым лісцем. Кветкі ў пазушных вызначаных ( закрытых ) суквеццях, двухполыя або радзей аднаполыя пяцічленныя ( * К5 С5 А0- G3-50-()). Пыльнікі раскрываюцца кароткімі шчылінамі або верхавінкавымі порамі. Завязь верхняя, звычайна са шматлікімі зародкамі насення ў кожным гняздзе. Плод ягда або радзей каробачка. Насенне дробнае. Квітнеюць пасля аблісцення. Плады паспяваюць восенню. ( роды: заўрайя - Saurauia ( каля 300 відаў ), клематаклетра - Clematoclethra ( каля 10 відаў ) і актынідыя - Actinidia ( каля 40 відаў )).

Род актынідыя ( Actinidia ) - распаўс.джаны ў Гімалаях, у Ўсходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Некаторыя віды дасягаюць на поўнач да Сахаліна, Прыморя і Паўднёвых Курыльскіх астравоў. Актынідыі - гэта драўняныя ліяны розных памераў. Пупышкі часткова або цалкам схаваны ў падушкападобных утварэннях кары, якія размешчаны пад лісцевымі рубцамі. Лісце простае, на чаранках, чарговае, якое ападае штогод. Расліны аднадомныя, двудомныя і полігамныя. Кветкі правільныя аднаполыя або двухполыя, пяцічленныя. Квітнеюць пасля аблісцення. Кветкі розных памераў ( 1-1,5 см у дыяметры ў актынідыі коламікта - A. kolomikta і 3-4 см у актынідыі кітайскай - A. chinensis ), сабраны па тры ў пазухах лісця або адзіночныя, большай часткай белыя, але бываюць залаціста-жоўтыя або аранжавыя, чашападобнай формы. Апыляюцца ветрам і насякомымі. Квітнеюць пасля аблісцення. Плады паспяваюць восенню, жоўта-зялёныя або светла-аранжавыя ягады даўжынёю 3-4см. У некаторых актынідый ягады маюць кіславата-салодкі ананасавы смак і вельмі багатыя вітамінам С. Аднак не ў усіх відаў яны ядомыя (а. шматдомныя- A. polygama). Як і большасцьліян, парасткі актынідыў растуць вельмі хутка, да 5-7м. за лета. Найбольш буйная актынідыя вострая (A. arguta) нярэдка дасягае да 25м. у даўжыню і 8-10см. у дыяметры. У сырых месцах можа ўтвараць паветраныя карані. Мае зеленавата-жоўтыя плады, якія вельмі багаты вітамінам С. Яны ўтрымліваюць яго ў 5 разоў больш, чым парэчка горная і ў 10 разоў больш чым лімоны.

Размножваюцца актынідыі ў каранёвымі парасткамі, а таксама насеннем і паветранымі каранямі.

Выкарыстоўваюць актынідыі ў асноўным як харчовыя расліны, дзе ў ежу ідуць плады (а. вострая, каламікта, кітайская), лісце (а. шматдомная) і маладыя парасткі (а. мазолістая-A. collosa). У якасці лекавай расліны, з пладоў якой вылучан ферметн актынідын, які прадухіляе згусанне крыві выкарыстоўваецца актынідыя кітайская. Выкарыстоўваюцца яны і ў вертыкальным азеляненні.

Сямейства верасовыя (Ericaceae)- абядноўвае звыш 100 родаў і3000 відаў пераважна вечназялёныя кусты, кусцікі, рэдка дрэвы і травы. Верасовыя шырока распаўсюджаны па ўсім зямным шары, але не сустракацца ў стэпах, паўпустынях і пустынях. Выгляд верасовых вельмі своеасаблівы, таму ў батаніцы існуе паняцце як "эрыкоідны выгляд", які маюць і расліны, якія не адносяцца да сямейства верасовых. Эрыкоідны выгляд утвараюць драўняныя парасткі, якія пакрыты дробным скураным лісцем. У шматлікіх відаў лісце канцэнтруецца на канцах парасткаў, што добра бачна ў родадэндранаў. У другіх відаў лісце голае і мае глянцавую паверхню, у трэціх яны па рознаму апушаны. Апушэнне развіваеца звычайна з ніжняга боку лісцеў. дзе ў большасці верасовых знаходзяцца вусцейкі. Лісце разнастайнае па форме. У большасці верасовых кветкі з ярка афарбаванымі пялёсткамі, калакольчата- або лейкападобныя ( *К(5)С(5)А5-8G(5-10)), аднак сустракаюцца і 2-, 3-, і 4-х членны план кветак.

Вельмі характэрнай уласцівасцю верасовых зяўляецца іх здольнасць расці на кіслых глебах. Шчолачных глеб яны ,як правіла, пазбягаюць. Жыццё на бедных глебах выпрацавала ў верасовых шэраг прыстасаванняў, галоўнае з якіх- сімбіёз з грыбамі ў форме мікарызы. Некаторыя даследчыкі лічаць, што верасовыя таму і растуць на кіслых глебах, што грыбы, з якімі яны сумесна жывуць, не вытрымліваюць шчалачных глеб. плады каробачкі, касцянкі або ягады.

сямейства дзелцца на шэсць падсямействаў. Найбольш прымітыўным зяўляецца падсямейства родадэндравых (Rhododendroideae), куды ўваходзяць выключна дрэвы і кусты. Маюць зростна- або свабоднапялёсткавы венчык, звычайна з шырокім зевам. Тычынкі без прыдаткаў. Пыльнікі ўскрываюцца верхавінкавымі порамі або кароткімі і доўгімі шчылінамі. У пыльніках звычайна маюцца маўкавістыя ніткі, якія звязваюць пылок у камочкі. Завязь 2-14 гняздовая, часта пакрыта жалезістымі валаскамі. Плады каробачкі. Насенне звычайна шматлікае. У падсямейства ўваходзяць роды: родадэндрана (да 800 відаў), бежарыі (30 відаў), багуна (каля 10 відаў) і іншыя.

Род родадэндран (Ahododendron)- найбольш вядомы і самы буйны ў падсямействе, які набыў выключнае значэнне ў дэкаратыўным садаводстве. Родадэндраны растпаўсджаны ва ўмеранай зоне паўночнага паўморя, але большая частка вдаў расце ва Ўсходніх Гімалаях і ў Усходняй Азіі ад Заходняга Кітая да Японіі. Шмат відаў родадэндрона ў Паўночнай Амерыцы. Сустракаюцца таксама ў гаравх Каўказа, Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі і Новай Гвінеі, а адзін від расце ў Паўночнай Аўстраліі. Гэта- вечназялёныя або лісцепадныя кусты, радзей кусцікі або невялічкія дрэўцы. Лісце чарговае, часам набліжанае адзі да аднаго на канцах парасткаў, элептычнае або ланцэнтнае, цэльнакрайнае. Кветкі на кветаложах, сабраны ў вызначаныя парасонападобныя шчыткі або пазушныя малакветкавыя гронкі. Кветкі яркаафарбаваныя (ружовыя або бэзавыя), з моцным пахам, апыляецца пры дапамозе насякомых. Плод каробачка. Насенне дробнае шматлікае.

Родадэндран давурскі (Rh. dauricum)- моцна разгалінаваны, паўвечназялёны куст 1,5-2 (3)м. у вышыню, з бурымі апушанымі парасткамі. Лісце авальнае або авальна-прадаўгаватае 2-3 см. у даўжыню, краі якога завернуты ўніз, скураное, зверху гладкае, знізу лускавінкавае. Квітненне да аблісцення парасткаў. Кветкі шматлікія фіялетава-ружовыя. Велмі зімаўстойлівы від.

Родадэндрон панційскі (Rh. ponticum)- вечназялёны куст, часам дрэвападобны, да 3-6м. у вышыню. Лісце да 25см. у даўжыню. Кветкі буйныя, фіялетава-пурпурныя. Цеплалюбівы, расце па забалочаных хмызняковых зарастніках Закаўказзя.

Родадэнран каўказскі (Rh. caucasicum)- вечназялёны куст, часцей да 1м. у вышыню, з галінамі якія могуць стлацца. Парасткі апушаныя. Лісце да 10см. даўжынёй з закругленай верхавінкай. Кветкі крэмавыя або белыя. Любіць сырыя зацянённыя месцы. Расце марудна. Марозаўстойлівы. Усе часткі расліны ядавітыя.

Рададэндран жоўты (Rh. luteum)- лісцепадны куст да 2-3м. у вышыню. Парасткі з жалезіста-махнатым апушэннем. Лісце зваротналанцэнтнае да 10см. у даўжыню. Квітнее адначасова з аблісценнем. Кветкі буйныя, жоўтыя з моцным пахам. Зімаўстойлівы. Сустракаеца ў Беларусі.

З ліку дэкаратыўных відаў выключна дэкаратыўны родадэндран Нуттала (Rh. nuttalli)куст або невялічкае дрэва якое завецца, "царом родадэндранаў" з-за яг грамадных (дыяметрам да 15см.) кветак. Вельмі дэкаратыўны таксама гімалаўскі від рададэндран драўняны (Rh. acboreum)- буйны куст або дрэва з цёмна-ружовымі кветкамі.

Падсямейства верасовыя (Ericoideae)- уваходзяць вечназялёныя кусты з дробным лісцем і моцна загнутым краем. Плод каробачка. Адносяць роды эрыка (больш 500 відаў, монатыпны род верас і інш.

Падсямейства бруснічныя (Vaccinioideae)- абядноўвае драўняныя расліны вельмі рознага віда- ад невялікіх дрэў да маленькіх кусцікаў. Уключае роды: бруснікавыя, журавіны, сунічнае дрэва (арбутус- Аrbutus), кассшяпея, падбел і іншыя.

Падсямейства грушанкавыя (Pyroloideae)- вечназялёныя травяністыя расіны. Уваходзяць 4 роды і каля 30 відаў. Распаўсюджаны ва ўмераных і халодных абласцях паўночнага паўшаря. (Рды грушанка, парушэнец, аднакветка, арцілія).

Падсямейства вяртляніцавыя (Monotropoieae)- адносяць 10 родаў і 12 відаў. Большасць гэтага падсямейства ліянотыпны. Яны цалкам перашліна харчаванне з дапамогай мікарызы, у сувязі з чым страцілі зялёную афарбоўку.

Падсямейства віттштейніевыя (Wittsteinioideae)- з адным монатыпным аўстралійскім родам. Гэта дробныя вечназялёныя кусты, з парасткамі якія сцелюцца і мясістымі пладамі.

Парадак мальвавыя (Malvalis)- гэта дрэвы, кусты і травы з чарговым простым або радзей складаным лісцем. Членікі сасудаў з простай перфарацыей. Кветкі большай часткай двуфполыя, звычайна актынаморфныя, у большасці выпадкаў пяцічленныя, звычайны з двайным калякветнікам гінецэй звычайна ў 2 кругі. Завязь верхняя, звычайна шматгнёздавая. Плады вельмі сухія,якія раскрываюцца і не раскрываюцца. Уключае сямействы мальвавыя, ліпавыя, баобабавыя і іншыя.

Сямейства ліпавыя (Tiliaceae)- абядноўвае каля 45 рвдоў і да 700 відаў. Па свайму распаўсюджванню дзеліцца на дзве непамерна няроўныя часткі. Амаль усе роды распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі і толькі род ліпа (Tolia)- займае арэал у межах паўночных умераных шырот, якія дасягаюць часам 60-62п. шыраты.

Вельмі разнастайнае па сваёй марфалогіі сямейства прадстаўлена лісцепаднымі дрэвамі (ліпа), кустамі (неттао, віды грэві) і нават травамі (джут доўгаплодны). Разнастайна і форма лісця ліпавых: ад цэльных і лапасцёвых. Гэту разнастаўнасць можна часам назіраць нават у межах аднаго рлода. Кветкі ў большай часткі ў шматкветковых вечназялёных суквеццях, але бываюць парныя і нават адзіночныя. Як правіла, кветкі двухполыя, рэдка аднаполыя 5(4)-членныя, актынаморфныя. Зпавязь 2-шматгняздовая, часам і аднагняздовая. Плод часцей за ўсё сухая каробачка або мясістая шматкаляровая каробаяка, якая пры паспяванні раскрываецца і распадаецца на часткі.

Найбольш вядомым родам сямейства ў нас зяўляецца род ліпа (Tilia). Ўн налічвае каля 50 відаў, якія распўсюджаны ў паўночным паўшарі. Асноўная марфалагічная прыкмета яго ад іншых родаў- наяўнасць прыкветнікавага ліста ў суквецці (суплоддзі_, якія служаць на думку адных, у якасці "паруса" для распаўсюджвання пры дапамозе ветру (анэмахорныя), а на думку другіх- для прыцягнення насякомых, якія іх апыляюць.

Большай часткай ліпы- буйныя лісцепадныя дрэвы, якія дасягаюць 15-25(40)м. у вышыню і да 2(2,5)м. у дыяметры. Каранёвая сістэма магутная, са стрыжнёвым коранем які ідзе глыбока ў глебу. На кранях даволі часта ўтвараецца мікарыза. Першыя гады ліпы растуць марудна, потым, гадоў з пяці, хутчэй. Лісце чаранковае, двухрадначарговае, акругла-сэрцападобнае або шырока-яйкападобнае, якія ў пазухах разам з пупышкай узнаўлення нясуць паніклыя суквецці. Кветкі звісаюць на кветаножцы з пяціпялёскатвай зялёнай чашачкай, пяціпялёсткавым венчыкам, жаўтавата-крэмавага колеру, са шматлікімі тычынкамі, якія зрастаюцца ў 4-5 пучкоў аба застаюцца свабоднымі. Песцік з пяці плодалісцікаў. Завязь верхняя. (*К5С5АG(5)). Зародкавыя кветкі ліпы закладваюцца ў генератыўна- раставых пупышках, звычайна вясною года квітнення, таму цвіце ліпа позна- у сярэдзіне лета, пасля заканчэння росу парасткаў. Кветкі ліпы пахучыя, яны вылучаюць вялікую колькасць нектару, які збераееца рознымі насякомымі. Вызначана, што каля 70 відаў насякомых наведваюць кветкі ліпы. Асноўнымі дзённымі апыляльнікамі і збіральнікамі нектару зяўляюцца пчолы і мухі, начнымі- матылькі, а таксама майскія жукі. Плод аднагнёздавы арэшак з адным радзей двумя насеннямі, якія ўтрымліваюць добра развіты, мясісты эндасперм. Плады паспяваюць восенню года квітнення і на працягу зімы паступова распаўсюджваюцца ветрам. Пры свабодным стаянні ліпа пачынае пладаносіць з 8-15 гадоў, у насаджэнні з 25-30 гадоў. Размножваюцца пераважна насеннем, але можа ўзнаўляцца парасткамі ад пня і ўкараняцца ніжнімі галінамі, якія звісаюць да самай зямлі. Жыве 150-200 гадоў і больш.

Усе віды вельмі ценевынослівыя, аднак квітнець і пладаносіць могуць толькі на святле. Патрабавальны да эдафічных умоў. Не вытрымліваюць кіслых, засоленых і сухіх глеб, але міруцца з часовым высокім стаяннем грунтовай вады. У лясах ліпа спыяе паляпшэнню глебы, прадухіляе яе ад зарастання травяністай расліннасцю і ад залішняга высушвання.

Усе ліпы- добрыя меданосы, а ліпавыя лясы зяўляюцца галоўнай базай прамысловага пчалярства. Дзённая прадуцыйнасць нектару з адной кветкі, напрыклад ліпы шырокалісцёвай, пры спрыяльным надворі складае 2,3мг., а ліпы сэрцападобнай 1,3мг. За час квітнення 1га суцэльнага ліпавага дрэвастою вылучаецца 1500кг нектару. Ліпавы мёд лічыцца адным з лепшых і каштуе вышэй усіх сартоў. Выкарыстанне мёду як лекаў і прадукта харчавання было вядома яшчэ 6000 гадоў таму назад у Егіпце. У Старажытнай Грэцыі лічылася, што безсмяротныя богі харчуюцца амброзіей, у склад якой уваходзіў мёд.

Мёд валодае бактэрыцыднымі ўласцівасцямі і таму яго выкарыстоўваюць для лячэння ран. Некаторыя прадукты, напрыклад мяса, часам зберагаюць яго ад псавання ў мяду. З пладоў ліпы гатуюць сурагат кофе. Плады ўтрымліваюць масла, па якасці якое набліжаецца да правансальскага, лісце вітамін С і правітамін А.

Кветкі ліпы з даўніх часоў вядомы як цудоўныя лекавыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў выглядзе пастаў "ліпавых кветак" пры прастудах.

Шырока вядома драўніна ліпы як цудоўны матэрыял для цудоўных падзелак. З яе робяць кадкі, драўняны посуд, фанеру, запалкі, музычныя інструменты, цаццкі. З луба дуба гатуюць мачалы, а з кары маладых дрэў- лыка, якое ідзе на прыгатаванне рагожы і іншых вырабаў.

Ліпы вельмі дэкаратыўны, валодаюць шума- і пылапаглынальнай уласцівасцю, дыма- і газаўстойлівы, таму з'яўляецца адной з найбольш каштоўных парод для азелянення.

Род дзеліцца на 4 секцыі, рознасць паміж якімі часам даволі значная. Напрыклад, акрамя відаў са звычайным для нас лісцем, ёсць віды з лісцямі, якія забяспечаны рэдкімі іголкападобнымі зубчыкамі (ліпа туань T. taun з Паўднёва-Усходняга Кітая), або зусім з цэльным лісцем (там жа расце ліпа мофунгская- T. mofungensis).

У нашых умовах сустракаецца ліпа дробналісцёвая (T. cordata). Гэта дрэва да 30-32м. у вышыню і 1,5м. у дыяметры. Парасткі голыя, чырвонавата- бурыя або жаўтавата-бурыя. Бакавыя пупышкі пустыя, часта рознакаляровае. Ніжняя лускавіна больш за палову даўжыніпупышкі. Лускавін 2 радзей 3. Каранёвая сістэма магутная з моцным стрыжнёвым коранем і бакавымі каранямі, якія далёка разыходзяцца ў бакі. Лісце прастое, цэльнае, чарговае, косашырокаяйкападобнае (часта несіметрычнае), раптам і доўгазавостранае, часта з касой верхавінкай, пілаватае па краі. З верхняга боку цёмна-зялёнае, зпучкамі рыжаватых валаскоў у вугалках жылак, у аснаванні сэрцападобнае. Квітнее ў канцы чэрвеня-пачатку ліпеня. Плады- арэшкі, якія паспяваюць у жніўні- верасні і паступова ападаюць на працягу ўсёй зімы. Дрэва памяркоўнага росу: у першыя гады жыцця расце марудна, але з 4-5 гадоў рост ўдзе хутчэй, з 60 гадоў ён замарудзваецца і паступова спыняецца ў 130-150 гадоў. Жыве 300-400 гадоў,часам 600 гадоў. Натуральна расце ў Еўропе да мяжы Петразаводск-Перм. У Сібіры сустракаецца да Краснаярска (астравамі). Расце на Каўказе, ў Крыму. Большай часткай уваходзіць у склад шыкрокалісцёва-хваёвых лясоў як прымешка але часам можа ўтвараць і амаль чыстыя і нават чыстыя ліпавыя гаі. Вельмі чыста ўтварае падлесак, радзей- другі ярус у хваёвых лясах паўднёвай падзоны тайгі. Самая халодаўстойлівая парода сярод шырокалісцёвых- без пашкоджання вытрымлівае марозы да -40С, не пашкоджваецца веснавымі і восеньскімі замаразкамі. Валодае вялікай ценевынослівасцю. Як падлесак расце, нават, пад полагам елкі і піхты. Да ўрадлівасці глебы сярэднепатрабавальна. Расце і на ападзіленых бедных глебах, але лепшага развіцця дасягае на багатых сугліністых і супясчаных глебах. Ветраўстойлівая. Адчувальная да засухі і ў паўднёвых раёнах вельмі пакутуе ў засушлівыя гады. Вытрымлівае часовы лішак і недахоп вільгацці, Але на глебах сырых, песчаных і засоленых не расце. Дымаўстойлівая. Пакутуе ад тлей і галаўтваральнікаў.

Ліпа буйналісцёвая (T. platyphyelos). Самая буйная з нашых ліп (да 40м. у вышыню). Ад ліпы дробналісцёвай адрозніваецца больш светлай афарбоўкай кары, апушанымі бура-чырвонымі парасткамі, буйным зялёным лісцем з белаватымі бародкамі валаскоў у вуглах жылак, з ніжняга боку. Бакавыя пупышкі касыя, крывабокія. Ніжняя лускавіна меньш за палову даўжыні пупышкі. Цвіце ў маі- чэрвені, тыдні на два раней за ліпу дробналісцёвую. Плады (арэшкі) буйныя да 1см. у даўжыню. Расце хутчэй за дробналісцёвую. Меньш марозаўстойлівая як ліпа дробналісцёвая. Да ўрадлівасці глебы больш патрабавальна. Лепш вытрымлівае засуху. Устойліва і больш доўгавечная ў гарадскіх умовах.

Ліпа амурская (T. amurensis)- дрэва да 20-25м. у вышыню. Падобна да ліпы дробналісцёвай і некаторымі сістэматыкамі лічыцца далёка-ўсходняй формай ліпы дробналісцёвай- від які яе тут замяшчае. Адрозніваецца буйназубчастым лісцем з добра бачнымі рэбрамі нп арэшках (у ліпы дробнай яны не бачны або дрэнна бачны). лісце з апушэннем, якое дрэнна бачна. Распускаецца позна, але вегетацыю заканчвае ў верасні. Цвіце багата. Да пачатку кастрычніка паспяваюць дробныя плады. Расце разам з дубам і бярозай давурскай у хваёва-шырокалісцёвых і лісцёвых лясах, пачынаючы ад Сярэдняга Амура да 45 паўночнай шыраты. На поўнач змяняецца ліпай манчжурскай (T. mandshurica), у якой лісце з добра бачным апушэннем.

Ліпа лямцавая, венгерская, срэбрыстая (T. tomentoga, T. argeutea)- дрэва да 30м. у вышыню, якое распаўсюджана ў лясах заходніх абласцей Украіны і Малдовы, у раўднёва-усходніх раёнах Заходняй Еўропы да цэнтральнай часткі Балканскага паўвострава. Адметна зорчатым, срабрыста-белым пустым апушэннем арасткаў, пупышак і лісця з ніжняга боку. Цвіце ў ліпені на 7-10 дзён пазней ёсіх ліп. Лічыцца адной з самых засухаўстойлівых відаў ліп, але меньш за іншых маразаўстойліва.

Ліпа каўказская (T. begoniifolia, T. caucasica). Знешне падобна да ліпы буйналісцёвай, ад якой добра адрозніваецца буйназубчастым лісцем, з копепадобнымі і завостранымі зубцамі.

Ліпа еўрапейская (Е. europelae)- дрэва да 40м. у вышыню, распаўсюджанае ў шырокалісцёвых лясах Заходняй Еўропы. Гэта выключна даўгавечнае дрэва, якое жыве больш 1000 гадоў. Адзін з найбольш меданосных і дэкаратыўных відаў ліпы. Шырока выкарыстоўваецца ў азеляненні. Асабліва форма ліпы, якая размножваецца толькі вегетатыўна з рассечаным лісцем. (T. europaea "Laciniata", у кроне якой утвараецца лісце ад пальчата- да перыстанадрэзаных. У парках Беларусі сустракаецца інтрадуцыраваныя віды ліп Паўночнай Амерыкі (Ліпа розналісцёвая- N. heterophylla, л. каралінская- T. americana).