Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

Лекцыя 23.

  1. Жыццёвыя формы драўняных раслін.

  2. Сучасныя ўяўленні аб росце і развіцці раслін.

  3. Асноўныя этапы антагенеза драўняных раслін.

Жыццёвая форма- гэта габітус расліны, яго марфалагічная будова, сезонныя і ўзроставыя змяненні. Жыццёвая форма- не фізіялагічнае, не фізіялагічнае паняцце, а марфалагічная прыстасаванасць да ўмоў жыцця, да спалучэння фактараў жыцця. Жыццёвая форма вызначаецца не толькі надземнымі органамі (лісце, галіны, ствол), але і падземнымі (цыбулінамі, карэнішчамі, клубеньчыкамі).

Тэрмін "жыццёвая форма раслін" упершыню прапанаваў дацкі батанік Е. Варламінг у 1884г. Гэты тэрмін азначае форму, у якой вегетатыўнае цела расліны (індывіда)знаходзіцца ў гармоніі са знешнім асяродзем на працягу усяго яго жыцця. Значыць, форма змяняецца на працягу жыцця (рост расліны часам цягнецца некалькі стагодзяў) і ў залежнасці ад экалагічных умоў. Але форма пластычна: яна мяняецца не бясконца і не безсістэмна, а ў межах "сваей" формы, г.з. той, якая вытрацавалася пад уплывам знешняга асяродзя і філагенетычнага развіцця віда.

Для асобнай расліны характэрна тая жыццёвая форма, якая ўласціва яму пры нармальным развіцці ў дарослым стане, г.з. пачынаючы з перыяда пладанашэння, утварэння рэпрадукцыйных органаў- пладоў і насення.

У батанічнай навуцы існуе мноства класіфікацый жыццёвых форм, што звязана з вялікайразнастайнасцю марфалагічнай будовы раслін (дрэвы, кусты, ліяны, падушкападобныя і інш.) і ўласцівасцю асобнай расліны займаюць або ўтрымліваюць плошчу прарастання ў барацьбе за існаванне.

Найбольш шырока выкарыстоўваецца класіфікацыя дацкага батаніка К. Раўнкьера. Яна складзена з важнейшых генетычных прыкметах, якія харкктарызуюць прыстасаванасць расліны да пераносу неспрыяльнага перыяду года (сухога. халоднага), г.з. экстрымальным умовам жыцця, экстрымальным спалучэнням экалагічных фактараў. Гэта прыкмета становішча пупышак узнаўлення роста на расліне ў адносінах да ўзроўня субстрата (глебы) і снегавога покрыва. Раўнкьервыдзяліў пяць тыпаў жыццёвых форм: фанерафіты, хамефіты, гемікрыптафіты, крыптафіты, терофіты.

Фанерафіты- расліны, вегетатыўныя органы якіх знаходзяцца на значным узроўні ад субстрата і вышэй снегавога покрыва. Пупышкі, якія ахоўваюцца лускавінамі, зімуюць або перанасяць неспрыяльныя умовы адкрыта, зберагаючы конус нарастання ад страты вады. высыхання або вымярзання. Да фанерафітаў належаць дрэвы, кусты, драўняныя ліяны, эпіфіты.

У хамефітаў вегетатыўныя органы і пупышкі размешчаны на ўзроўні глебы або вышэй на 20-30см і больш (пры наяўнасці снегавога покрыва або іншай аховы). Пупышкі таксама ахоўваюцца лускавінамі. у халодным клімаце зімуюць пад снегам. Да хамефітаў адносяцца кусцікі, паўкусцікі. расліны якія сцелюцца (чарніцы, брусніцы. багун, верас і інш.).

У гемікрыптафітаў пупышкі ўзназлення знаходзяцца на ўзроўні глебы або схаваны неглыбока ў пазсцілку з апаўшага лісця і частак раслін на паверхню глебы (падсцілка-дадатковая ахова пупышак ад высыхання і вымярзання). Гэта пераважна травяністыя расліны, паўкусты і паўкусцікі (такія як маліна, ажыка, палын, салянкі).

У крыптафітіаў пупышкі ўзнаўлення знаходзяцца ніжэй паверхні глебы (геафіты) або пад вадою (гіграфіты). Да гэтага тыпу адносяць карэнішчныя, клубневыя, цыбульныя шматгадовыя расліны.

Тэрафіты- аднагадовыя расліны. Пупышак узнаўлення, якія зімуюць, у іх няма. Зімуе і пераносіць сухі перыяд насенне (на глебе і ў глебе).

Даная класіфікацыя характарызуе экалагічную і біялагічную сутнасць марфалагічнай прыстасаванасці раслін да ўмоў знешняга асяродзя. Але яна не вычэрпвае ў сёй разнастайнасці марфалагічных знешніх форм і будовы раслін, якія вызначаюць прыстасаванасць да знешніх умоў, працяг жыцця, характар роста і ўзназлення. назва "дрэва", "куст", "трава" і г.д.- не што іншае як вызначэнне жыццёвай формы расліны.

Дрэвы- па сістэматычнай прыкмеце не адносяцца да адной групы. Яны прадстаўлены рознымі аддзеламі, сямействамі, родамі, відамі. Найбольш характэрныя іх прыкметы гэта:

  1. уласцівасць да інтэнсіўнага доўгага роста парасткаў усёй расліны;

  2. найвялікія для вышэйшых раслін памеры (дыяметр- да 9м, вышыня- да 100м);

  3. вялікі працяг жыцця- ад дзесяткаў да тысяч гадоў;

  4. адраўненне ствала, парасткаў, каранёў. Праводзячыя клеткі-сасуды (трахеіды, трахеі) адміраюць і адраўневаюць штогод, драўніна ў ным складаецца з клетчаткі (поліцукрыды) і лігніна;