Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции дендра.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
907.78 Кб
Скачать

Лекцыя 5. Сямейства сасновыя.

Трыба лістоўніцавыя.

Род кедр (Cedrus)- налічвае чатыры віды. Тры з якіх распаўсюджаны ў краінах Сяродземнамор’я: у Паўночнай Афрыцы (Марока, Алжыр)- кедр атласкі (Cedrus atlantica), Сярэдняй Азіі (галоўным чынам у гарах Турцыі, Лівана і Сірыі)- кедр ліванскі (Cedrus Livani), у гарах вострава Кіпр- кедр кіпрыйскі (Cedrus brevifolia). Чацвёрты від насяляе Гімалаі (у гарах Аўганістана, у Пакістане і Паўночнай Індыі). Гэта кедр гімалайскі (Cedrus deodara).

Звычайна гэта магутныя вечназялёныя дрэвы да 20-40 метраў у вышыню, з разгалінаванай парасонападобнай або пірамідальнай кронай, якая ўтвараецца гарызантальна размешчанымі кальчаковымі і паміжкальчаковымі галінкамі. У маладым і сярэднім узросце вяршынка ствала злёгку паніклая. Крона складаецца з сістэмы падоўжаных і ўтвораных на іх пакарочаных парасткаў. На падоўжаных шыпулькі размешчаны адзіночна, а на пакарочаных сабраны ў пучкі па 30-40 штук.

Шыпулькі трох- або чатырохгранныя, жорсткія, калючыя, 10-50 мм. у даўжыню, ад цёмна-зялёных да срэбрыста-шэрых, падчас з блакітным адценнем жыве 3-5 гадоў. Дрэвы аднадомныя. Мікра- і макрастрабілы цыліндрычныя, 3-7 см. ў даўжынёй, стаяць вертыкальна па аднаму на пакарочаных парастках. Апыленне адбываецца восенню або зімой. Насенне спее на другі (кедр гімалайскі) або трэці (іншыя віды кедраў) год пасля апылення. Спелыя шышкі яйкападобныя, 5-12 см. даўжынёй і 4-6 см. у дыяметры, светла- або цёмнакарычневыя. Насенныя лускавінкі шырокія з закругленым краем, шчыльна прылягаюць адна да другой. Паспелыя шышкі рассыпаюцца. Насенне зваротнаяйкападобнае, светла-карычневае, 10-12 мм. даўжынёй, трохграннае з зваротнаяйкападобным, светла-карычневым, бліскучым крылом да 40 мм. даўжынёй і 30 мм. у шырыню. Усходы з 8-10 семядолямі.

Род лістоўніца (Larix). Своеасаблівасць сезонных паводзін лістоўніц- скіданне імі лісця на зіму адразу вылучае іх сярод іншых сасновых, таму што за выключэннем ілжэлістоўніцы, асаблівасць гэта ў іншых родаў адсутнічае. Лісце ў лістоўніцы мяккае, плоскае, з белаватымі радамі вусцейкаў, якія бачны знізу. На падоўжных парастках лісце размешчана спіральна, на пакарочаных - у пучках па 20-40 у кожным. Мікрастрабілы адзіночныя, размешчаны на канцах пакарочаных парасткаў. Маладыя шышкі зялёныя або чырванаватыя, спелыя- карычневыя. Шышкі паспяваюць восенню ў год апылення або ў пачатку вясны наступнага года.Пасля таго, як яны раскрыюцца і вызваляць насенне, шышкі застаюцца на дрэве яшчэ некалькі гадоў. Насенне дробнае, 3-6 мм. у даўжыню, жаўтавата-бурае, з крылом. На другі, радзей трэці год яны трацяць усхожасць. Звычайна лістоўніцы- гэта буйныя дрэвы да 35-50 м. у вышыню. У надзвычай суровых умовах існавання на паўночнай мяжы распаўсюджання лясоў і ў верхняй мяжы леса ў гарах яны могуць прымаць сцелючую форму. Жывуць 400-500 гадоў.

Драўніна цяжкая, даўгавечная, устойлівая да гніення, трывалая, з высокімі механічнымі ўласцівасцямі, але ў сувязі з гэтым апрацоўваецца больш цяжка, чым драўніна іншых сасновых.

Высокая шчыльнасць перашкаджае яе сплаву, ад сушкі драўніна часта растрэскваецца, таму ў месцах натуральнага росту, як у Еўразіі, так і ў Паўночнай Амерыцы, выкарыстоўваецца ў адносна меньшых памерах, чым драўніна, напрыклад, піхт, ялін і асабліва сосен.

У родзе па розных даных больш 20 відаў, распаўсюджаных у халодных і ўмераных абласцях Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Амаль усе віды марозаўстойлівыя, святлолюбівыя, умерана патрабавальны да ўрадлівасці і вільготнасці глебы.Перавышаюць іншыя віды хвойных па ўстойлівасці да газаў. Хутка растуць. Сярод іх можна адзначыць тры віды з вялікім арэалам. Гэта лістоўніцы: амерыканская (Larix laricina), сібірская (Larix sibirica) і Гмеліна, вядомая больш як даурская (Larix gmelinii). Значныя плошчы па тэрыторыі Сярэдняй Еўропы заняты таксама лістоўніцай еўрапейскай, або ападаючай (Larix decidua), якая даходзіць на ўсход да Карпат. Да гэтых асноўных па ліку і эканамічнаму значэнню відам можна дадаць групу відаў Далёкага Усходу, Японіі і Кітая.

Лістоўніца камчацкая (L. kamtschatica)- асаблівы від. У гэтых дрэў дзіўная бутэлькападобная форма ствала і зусім выключная па таўшчыні кара, якая дасягая 25 см.

Блізкай да вышэй упамянутай лістоўніцы з’яўляецца інтрадуцыраваная з Японіі лістоўніца Кемпфара (L. kaempferi), якую часцей называюць лістоўніцай японскай, або тонкалускавінкавай. На тэрыторыі Польшчы і Украінскіх Карпат сустракаецца блізкі да лістоўніцы еўрапейскай від - лістоўніца польская (L. polonica)- адметнай рысай якой з’яўляюцца больш дробныя шышкі да 1,5- 2,5.

На мяжы арэалаў лістоўніц сібірскай і даурскай (Гмеліна) вядомы натуральны гібрыд, які нясе ў сабе прыкметы дзвюх парод і які часта вылучаюць у асобны від- лістоўніцу Чэканоўскага (L. chekanouskii).

Высокая дэкаратыўнасць лістоўніц і іх устойлівасць да гарадскіх умоў робяць іх вельмі каштоўнымі ў лесапаркавым будаўніцтве. Яны маюць вялікае водаахоўнае значэнне. У радзе раёнаў выкарыстоўваецца ў полеахоўных лесаразвядзенні. Драўніну лістоўніц, пачынаючы са старажытных часоў, у Еўропе выкарыстоўвалі для будаўнічых мэт.

Так, інжынеры Старажытнага Рыма выбіралі лістоўніцу для пабудовы амфітэатраў, паколькі ім было вядома, што лістоўніца адметна высокай трываласцю, супрацьстаіць гніенню. Цікава, што ў сярэднія вякі ‘’уладычыца мораў’’ Венецыя будавала свае дамы на сваях з лістоўніцы. Гэтыя лістоўнічныя стаўбы, якія прастаялі пад нагрузкай добрых паўтысячы гадоў у вадзе, выканалі сваю задачу. Шырока выкарыстоўвалі лістоўніцу і ў Польшчы, дзе шматлікія збудаванні, пабудовы таксама прыкладна 400-500 гадоў таму назад зберагліся да нашага часу.