Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Практыкум па беларускай мове (Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г

.).pdf
Скачиваний:
142
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
1.86 Mб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт

Л. С. Кныш, В. У. Барысенка, Т. Г. Казакевіч

ПРАКТЫКУМ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

Мінск 2020

УДК 811. 161. 3‘ 24 (075. 8)

ББК 81. 411. 3 – 923. 1

К 53

Р э к а м е н д а в а н ы Рэдакцыйным саветам Мінскага дзяржаўнага

лінгвістычнага ўніверсітэта. Пратакол № 7 ад 21.05. 2019 г.

Р

э ц э н з е н т

ы: кандыдат філалагічных навук, дацэнт

В. А.

Губская (БДЭУ);

кандыдат педагагічных навук, дацэнт

І. С. Камінская (МДЛУ)

 

Кныш, Л. С. Барысенка, В. У. Казакевіч Т. Г.

К53 Практыкум па беларускай мове / Л. С. Кныш, В. У. Барысенка, Т. Г. Казакевіч. – Мінск : МДЛУ, 2020. – 235 с.

ISBN 978-985-460-422-0.

Практыкум прызначаны для выкарыстання на аўдыторных і пазааўдыторных занятках па дысцыпліне ―Сучасная беларуская мова‖. Выданне складаецца з разнастайных практыкаванняў і тэстаў і скіравана на глыбокае і сістэмнае вывучэнне студэнтамі беларускай мовы.

Для студэнтаў 1 курса МДЛУ па спецыяльнасцях ―Замежная мова (з указаннем мовы)‖, ―Сучасныя замежныя мовы (па напрамках)‖, ―Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (па напрамках)‖.

УДК 811. 161. 3’ 24 (075. 8)

ББК 81. 411. 3 – 923. 1

© Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г., 2020

ISBN 978-985-460-422-0 © УА ―Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт‖, 2020

2

ПРАДМОВА

Зместавае напаўненне Практыкума, прызначанага для студэнтаў 1 курса МДЛУ адпавядае патрабаванням вучэбнай праграмы па вучэбнай дысцыпліне

«Сучасная беларуская мова». Ён можа быць выкарыстаны на семінарскіх

занятках, а таксама пры выкананні дамашняга задання і самастойных прац.

Вучэбны матэрыял пададзены ў выглядзе комплексных збалансаваных тэматычных работ па арфаэпіі, арфаграфіі, марфалогіі, сінтаксісе, пунктуацыі,

лексікалогіі, стылістыцы і інш., што адпавядае лінгвадыдактычнай мадэлі

навучання беларускай мове і спрыяе глыбокаму авалоданню студэнтамі ўсімі нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Акрамя таго, у ім змешчаны замацавальныя тэсты, якія дазваляюць паглыбіць тэарэтычныя веды і практычныя навыкі. Структурна заданні ў тэстах складзены з апорай на тэарэтычны і практычны матэрыял, які неабходна засвоіць пры вывучэнні той ці іншай тэмы (арфаэпія, фанетыка, назоўнік,

прыметнік, лічэбнік, дзеяслоў і г.д.). Больш таго, у дапаможніку даюцца тэксты рознага характару для перакладу на беларускую мову, дыктовак і пераказаў,

а таксама тэксты перакладаў з розных моў для аналізу і выяўлення недахопаў,

звязаных з аўтаматычным інтэрнэт-перакладам; матэрыялы для стылѐвага

і лексіка-граматычнага аналізу, якія маюць на мэце развіць у навучэнцаў здольнасць бачыць і разумець моўныя з‘явы і факты, ацэньваць іх функцыянальную ролю і свядома выкарыстоўваць у маўленчай практыцы.

Комплексныя праверачныя работы захавалі сюжэтна-кампазіцыйную закончанасць, сэнсавую празрыстасць, эстэтычныя і выхаваўчыя вартасці

і прызначаны для кантролю ступені сфарміраванасці моўнага і маўленчага складнікаў камунікатыўнай кампетэнцыі студэнтаў.

Тэматычнае багацце заданняў, тэстаў і рознага кшталту тэкстаў

прадвызначае разнастайнасць іх лексічнага напаўнення, што часам выходзіць за межы агульнаўжывальных слоў і адпавядае характару і спецыфіцы выкладання вучэбнай дысцыпліны «Сучасная беларуская мова» ў МДЛУ.

3

Выкананне тэстаў і заданняў Практыкума дазволіць паглыбіць узровень камунікатыўных навыкаў студэнтаў, іх здольнасць рэалізоўваць маўленчыя інтэнцыі ў розных сацыяльна-культурных і навукова-практычных сферах беларускамоўных стасункаў.

Л. С. Кныш

4

ФАНЕТЫКА

1. Затранскрыбіруйце тэкст.

Снег тады валіў ад самых Калядаў, а за тры дні да Вадохрышча ўсчалася завея, якой тут не зналі ці не з сатварэння свету. Снегу намяло поўны двор, дзѐн колькі неяк было вылезці з хаты. Але ж трэба было прынесці вады, прыдбаць дроў, дагледзець скаціну, і Пятрок, перш чым адчыніць дзверы ў хлеў, кожны раз мусіў адкопваць іх, каб прашчаміцца ўнутр. Праз паўгадзіны, аднак, ад яго адкопанак не заставалася і следу – спрэс у двары грувасціліся некранутыя

тоўшчы тугога, спрасаванага ветрам снегу. В. Быкаў

Параўнайце арфаграфічны і транскрыбіраваны запісы, адзначце словы,

дзе транскрыпцыя больш дакладна адлюстроўвае вымаўленне, чым арфаграфія.

Дайце прыклады, дзе назіраюцца фанетычныя асаблівасці, характэрныя беларускай мове (аканне, яканне, дзеканне, цеканне, зацвярдзелыя і г.д.).

Падкрэсліце гукі, якія не маюць пар па: звонкасці-глухасці; цвѐрдасці-

мяккасці.

2.Затранскрыбіруйце тэкст.

Хмара бязлітасна насоўвалася з паўднѐвага захаду. Спярша гэта была бяскрыўдная шэрая хмурынка на небасхіле. Звярнула яна на сябе ўвагу, калі пачала ўвачавідкі гусцець, расці і шырыцца. Не мінула і чвэрці гадзіны, як зачарнелася над прыгарадным лесам. Край хмары, нібы вялізнае воранава крыло з мутна-бялявымі плямамі, прыкрыў сонца і павіс над горадам,

прыдзвінскім поплавам і Дзвіной. Пранѐсся раптоўны парыў ветру, узвіхрыў пыл на вуліцах, зашастаў веццем вулічных прысад і сціх гэтак жа раптоўна, як узняўся. Прыціхла і ўсѐ ў наваколлі, і тады бліснула маланка, цаляючы ў вяршыню вежавага крана, скаланулася ад грому паветра, лінуў спорны,

няўрымслівы дождж. У расчыненыя дзверы плыла вільготная свежасць: на

5

дварэ бушаваў дождж. Пакой раз-пораз заліваўся мігатлівым водбліскам

маланкі, непадалѐк бесперапынку грымела гулка, раскаціста.

Т. Хадкевіч

Выпішыце з тэксту словы, у якіх:

а) гукаў больш, чым літар;

б) літар больш, чым гукаў;

в) назіраецца прыпадабненне зычных гукаў па мяккасці.

Зычныя і галосныя гукі ў 1-й фразе ахарактарызуйце па спосабе і месцы ўтварэння.

3.Запішыце ў адзін слупок словы, у якіх напісанне супадае з вымаўленнем, а ў другі слупок тыя словы, у якіх напісанне не супадае з вымаўленнем.

Афганістан, шоўк, рыбацкі, магчымасць, металург, сцэна, зубчык, горыч,

граб, збанок, звярок, згінуць, футбольны, мінутка, схема, міраж, начальства,

начлежка, наследнік, неўзаметку, наўздагад, няяснасць, аскетычны, экзамен,

суседскі, пясчаны, падворак, сцверджанне, зжаць, расшпіліць, лазня,

высакародны, гасцінец, лузан, шчасце, дрэўца, лазутчык, неадчувальны,

заклѐпка, грызня, аднадушна, злоснік, злезці, схіліць, кураслеп, навыперадкі,

наводшыбе, селядцы, картатэччык, выкладчык, лорд, дажджлівы, прозвішча,

гнеў, служба, мязга, гузік, драпежнік, гуз, забабоны, карагод, засценак.

Затранскрыбіруйце словы, у якіх напісанне і вымаўленне не супадаюць.

Ахарактарызуйце змены, якія адбываюцца з гукамі ў складзе слоў.

4.Выпішыце словы, дзе вымаўленне і напісанне не супадае. Адзначце словы з гукам [й] і падоўжанымі гукамі .

Майскі, край, рабіна, яблык, аксаміт, юбілей, драбніца, алея, жыццѐ,

адцягнуць, у палатцы, у накідцы, людскі, у кепачцы, грамадскі, адцадзіць,

багацце, на талерачцы, смецце, смяешся, рассыпаны, не бянтэжся, Палессе,

рассяліць, калоссе, расчырванелы, ссівелы, рассохлы, ссутулены, расшыты.

6

5. Запішыце ў адзін слупок словы з фанетычным падаўжэннем, а ў другі слупок словы з марфалагічным падваеннем.

Спатканне, сонны, застрэшша, каменны, паддобрыць, ззянне, бяззубы,

аддаць, чуллівы, запечча, гуллівы, вяселле, паўстанне, вараннѐ, воддаль,

пяцігоддзе, мяккі, левабярэжжа, каменне, меддзю, аконны, машынны, соллю,

Заполле, пантонны, рассечаны, бацвінне, бясстрашны, світанне, стагоддзе,

маззю, чыгунны, карэнне, карэнны, ружжо, коннік, жыццѐ, суддзя, ячменны,

ноччу, збожжа, раззброіць, пустазелле, ссуканы, захапленне, раздолле, ззяць.

6.Запішыце па 3-4 прыклады пазіцыйных чаргаванняў галосных: [о] – [а], [ʼо] – [ʼа], [э] – [а], [ʼэ] – [ʼа]. Пры якіх умовах адбываюцца гэтыя змены?

7.Затранскрыбіруйце словы і вызначце, якія фанетычныя змены абумовілі іх гукавы склад.

Суседскі, таварыства, бліснуць, брацкі, веснік, выязны, неміласэрны,

позна, студэнцкі, радасна, выдавецкі, нясвіжскі, княства, расчыніць, спадчына,

падтрымаць, просьба, малацьба, загадка, лагчына, адкрыць, падпісчык,

бясшумны, падкормка, збіраешся, грузчык, прыходзьце, Дзвіна, дзвесце,

бацвінне, радасць, усмешка, на кладцы, ад‘язджаць.

8. Запішыце ў транскрыпцыі, вызначце віды асіміляцыі.

Бесчалавечны, расшумецца, здзівіць, раз‘езд, зацвярдзець, звязаць, лісцік,

адступнік, адтапіць, грубка, дзѐрзкі, здзек, падпасак, адчапіць, падпечак,

плацдарм, малацьбіт, касьба, адказчык, адкапаць, вакзал, прадвеснік, светач,

носішся, сшываць, счэсваць, скібка, сцежка, мітуслівы, экзаменатар, стужка,

наводчык, спадчына, змесці, прысядзьце, Брэстчына, чэшскі, шведскі, жэрдка,

асадка, спіс, людскі, адпіска, схільнасць, снедаць, падводка, збуцвелы, адценне,

падшыць, грузчык, занятасць, саюзнік, носьбіт, на кладцы, у спаднічцы

7

9. Спішыце, устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары; ахарактарызуйце прыстаўныя гукі ў беларускай мове.

А. Пакрыцца …ржой, цвік …ржавы, да ведаў …мкнуцца, пры…мчацца, на

…ржышчы, за…ржавець, за…мшэлы, вялікія …льготы, без …льгот, за

…льнозаводам, шмат …льну, старая …льнамялка, абрус …льняны, сукенка

…льняная, маленькае …львяня, па …ржэўніку, на …льдзіне, пад …льдом.

Б. …уюн, чарна…усы, …унук, …аколіца, …окрык, …унікальны, …астрыць,

па…уцінне, …Ольга, …Осіп, …остразаразны, …ожык, …ажаняты, …окіс,

...углярод, на…огул, …унія, на…окал, …урна, на…одшыбе, …обмацкам, …опера, ад…этуль, Тадэ…уш, …узор, …удава, …опус, аб…астрэнне, …ачэй, …охкаць, …ойкаць, …оканне, …омметр, …омнібус, за…уголле, …оуэнізм,

на…ука, …обод, …уліца, …ось, …частак, …оспа, …аспаваты, …отруб‘е, …одпаведзь, ці…ун, кара…ульны, …офіс.

10. Спішыце, падкрэсліце пары слоў, у якіх націск служыць для адрознення іх граматычнай формы.

Кавáлі – кавалí, гýбы – губы, прыстань – прыстáнь, высыпáць – высыпаць, твáры – твары, мýка – мукá, уручáць – урýчаць, дýды – дуды, кáса – касá, абсыпáць – абсыпаць, кáзачка – казáчка, тугá – тýга, сушыць – сýшыць,

рукí – рýкі, бакí – бáкі, заўважáць – заўвáжаць, выклікáць – выклікаць, свíнні – свіннí, скрыпачка – скрыпáчка, крáты – краты, велічыні – велічынí, тушыць – тýшыць, палí – пáлі, зýбам – зубáм, манíць – мáніць, вараны – вáраны,

склікáць – склíкаць, трáвы – травы, рáды – рады, дубáм – дýбам, дзікí – дзíкі,

пагрузíць – пагрýзіць, берагý – бéрагу, вáзы – вазы, хвáлі – хвалí, падлічыць – падлíчыць, зíмы – зімы, спыніцца – спынíцца, звáны – званы, лáткі – латкí.

11. Запішыце словазлучэнні з наступнымі словамі, пастаўце націск.

У з о р : варан конь – вáран бурак.

8

Абкапаць, адраіць, атлас, бацькі, віна, гадзіна, буйны, ганенне, галіна,

кідацца, замыліць, паліва, падыхаць, паліца, пара, раса, скаба, рака, пражыць,

мурза, людскі, мілаваць, казачка, музыка, парыцца, плаціна, рабінка, тупік.

12.Прачытайце тэкст, зрабіце комплексны аналіз згодна з заданнямі.

1.Мадальнасць (ад лац. modus ‗мера, спосаб‘) … адна з цэнтральных катэгорый мыслення і мовы, істотная прыкмета ўсякага выказвання. 2. Па многааспектнасьці плана зместу, шматлікасці сродкаў выражэння яна адносіцца ці не да самых складаных. 3. Побач з прэдыкатыўнасцю, аспектуальнасцю,

тэмпаральнасцю, станам, персанальнасцю мадальнасць належыць да лінгвістычных універсалій – асаблівасцей, уласцівых усім мовам. 4. Як большасць фундаментальных катэгорый, мадальнасць не мае выпрацаванага азначэння, яе змест тлумачыцца вельмі шырокім спектрам паняццяў. 5. Пры значных разыходжаннях у канцэптуальным падыходзе, тэрміналагічнай стракатасці мадальных паняццяў семантычным інварыянтам катэгорыі даследчыкі прызнаюць [прызнайюц‘] суб‘ектыўнасць – пункт погляду моўцы,

яго стаўленне да выказвання.

Н. Ю. Паўлоўская

Заданні да тэксту:

1.Вызначце стыль тэксту.

2.Выпішыце словы з 3-а сказа, у якіх назіраецца асіміляцыя па мяккасці.

3.Які знак прыпынку трэба паставіць на месцы шматкроп‘я ў 1-м сказе?

4.Знайдзіце ў 2-м сказе слова, напісанае з памылкай, запішыце яго правільна.

5.Выпішыце словы з падоўжанымі зычнымі (5-ы сказ).

6.Дайце характарыстыку зычных і галосных гукаў у выдзеленым словазлучэнні

(4-ы сказ).

7.Ці правільна напісана выдзеленае слова ў транскрыпцыі (5-ы сказ)?.

8.Запішыце выдзеленае слова ў пачатковай форме, пастаўце ў ім націск (1-ы

сказ).

9

13. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Дайце прыклады, дзе назіраюцца фанетычныя асаблівасці, характэрныя беларускай мове (аканне, яканне, дзеканне, цеканне, зацвярдзелыя і г.д.).

О чем говорит мимика ?

Главным показателем чувств говорящего является выражение лица. В «Частной риторике» профессора русской и латинской словесности Н. Колшанского есть такие слова: «Нигде так не отражаются чувства души, как в чертах лица и взорах. Никакая наука не дает огня очам и живого румянца ланитам, если холодная душа дремлет в ораторе… Телодвижения оратора всегда бывают в тайном согласии с чувством души, с стремлением воли, с

выражением голоса».

Мимика позволяет нам лучше понять оппонента, разобраться, какие чувства он испытывает. Так, поднятые брови, широко раскрытые глаза,

опущенные вниз кончики губ, приоткрытый рот свидетельствуют об удивлении; опущенные вниз брови, изогнутые на лбу морщины, прищуренные глаза, сомкнутые губы, сжатые зубы выражают гнев.

Печаль отражают сведенные брови, потухшие глаза, слегка опущенные уголки губ, а счастье – спокойные глаза, приподнятые внешние уголки губ. Для каждого, участвующего в беседе, с одной стороны, важно уметь

«расшифровывать», «понимать» мимику собеседника. С другой стороны,

необходимо знать, в какой степени он сам владеет мимикой, насколько она выразительна.

Всвязи с этим рекомендуется изучить и свое лицо, знать, что происходит

сбровями, губами, лбом. Если вы привыкли хмурить брови, морщить лоб, то постарайтесь отучиться собирать складки на лбу, расправляйте почаще нахмуренные брови. Чтобы ваша мимика была выразительной, систематически произносите перед зеркалом несколько разнообразных по эмоциональности

(печальных, веселых, смешных, трагических, презрительных,

доброжелательных) фраз. Следите, как изменяется мимика и передает ли она

соответствующую эмоцию. Л. А. Введенская

10