Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Практыкум па беларускай мове (Кныш Л.С., Барысенка В.У., Казакевіч Т.Г

.).pdf
Скачиваний:
142
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
1.86 Mб
Скачать

в) неабсталяванае майстрам памяшканне, яшчэ незасеянае поле;

г) не бачачы, не зразумеўшы, ненавідзячы.

8. Адзначце, у якім прыкладзе можна назіраць з‘яву субстантывацыі (пераход часціцы ў назоўнік):

a) Вось і згублена штосьці.

б) Вось – указальная часціца, не – адмоўная часціца.

в) Але колькі ні гукай, колькі ні крычы – ніхто не пачуе.

г) Дык няўжо мы сустрэліся, каб, памаўчаўшы, разысціся.

9. Адзначце сказы, у якіх на месцы шматкроп‘я трэба пісаць ні: a) … кроплі дажджу цэлы месяц!

б) Новую школу так і … пабудавалі.

в) Што б … рабіла яна ў той дзень, усѐ валілася з рук.

г) Што толькі … думалі пра яго аднакласнікі!

10.Адзначце сказы, у якіх выдзеленае слова з‘яўляецца часціцаю:

a)Хлопец добра гаварыў па-беларуску, але з польскім акцэнтам.

б) Люба зачыніла дзверы, але праз хвіліну нехта пастукаў у іх.

в) Але ж і спякотнае сѐлета лета!

г) Але ж і мастак ты на выдумкі!

Варыянт 4 (злучнік)

1.Адзначце радкі, у якіх згрупаваны вытворныя злучнікі:

a)як толькі, як быццам, пакуль;

б) толькі што, а то, таму што;

в) ды, ці, але, і;

г) быццам, затое, прытым.

2. Адзначце радкі, у якіх згрупаваны састаўныя злучнікі:

141

a) як толькі, пасля таго як;

б) для таго каб, з прычыны таго;

в) так што, а то, з-за таго;

г) пакуль, хіба, куды, як.

3.Адзначце радкі, у якіх згрупаваны злучальныя злучнікі:

a)а, але, ды, і;

б) які, хто, што;

в) чым, дзе, калі;

г) не толькі – а, аднак, адно.

4.Адзначце радкі, у якіх згрупаваны падпарадкавальныя злучнікі:

a)калі, чаму, адкуль;

б) каб, абы, таму што;

в) ды і, ды і то, але;

г) або, не то, ці то.

5.Адзначце сказы, у якіх ужыты злучальныя словы:

a)Высока ў небе плыве яркае сонца, якое шчодра лье на зямлю сваю

цеплыню і святло.

б) На дрэвах, што рассыпаліся па пагорку, скрозь былі буслянкі.

в) Ён хутка агледзеў паперы, што прыйшлі гэтымі днямі.

г) Ганна адчула, што стамілася, і падалася назад.

6.Адзначце сказы, у якіх ужыты злучальныя злучнікі:

a)Позірк яе раптам выхапіў бярозу, што тырчала наводдаль.

б) Яна паспрабавала адагнаць страх, але спакою не было.

в) Я малым хлапчуком палюбіў нашы пушчы, і нівы, і блакітныя рэкі, і мора зялѐных лугоў.

142

г) Цямнела ды блякла на захадзе зіхатлівая чырвань, пацягнула холадам, і

пачало змяркацца.

7.Адзначце сказы, у якіх злучнік звязвае аднародныя члены сказа не аднаго, а

некалькіх аднародных радоў:

а) І налілося ўсѐ, і выспела, і прыбралі з поля, – за ўсе зернавыя можна быць спакойным: і за жыта, і за ячмень, і за авѐс.

б) Лес шумеў заўсѐды: улетку і ўзімку, вясною і ўвосень.

в) Сенажаці кланяліся і заклікалі спыніцца і палюбавацца на іх.

г) За час свайго замужжа Ганна прывыкла таіць і хаваць у душы і пакутны боль, і тугу, і надзеі.

8.Адзначце, у якіх сказах ужыты пералічальна-размеркавальныя злучнікі:

a)Праўда мовы – гэта і праўда вобраза, і праўда душы, і праўда атмасферы.

б) Цвѐрда і назаўсѐды: на світанні ці змярканні, золкаю ці ветранаю ноччу,

хмарным ці сонечным днѐм – назаўсѐды і ўсюды жыццѐ маѐ будзе не дзеля кавалка хлеба.

в) Бэзавага колеру, яны (верасы) відны то там, то тут.

г) З левага боку ад дзвярэй вісела ці то дыяграма, ці то нейкая схема.

9.Адзначце прыклады, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі:

a)ні даць ні ўзяць; ні рыба ні мяса;

б) ні туды, ні сюды; ні хаты, ні лапаты;

в) ні часу, ні сіл; ні сшыткаў, ні падручнікаў;

г) не летась а сѐлета; бацька, ды сын.

10. Адзначце сказы, у якіх словы, што ў дужках, трэба пісаць асобна: a) (Пры тым) дзіцячым садку нядаўна адкрылі цудоўны басейн.

б) Гэта быў стрыманы і прыемны, (пры тым) нешматслоўны субяседнік.

в) (За тым ) веласіпедыстам бег басаногі хлопец.

г) Сем разоў адмерай, (за тым) адрэж.

143

Т э с т а в ы я к а н т р о л ь н ы я з а д а н н і п а г р а м а т ы ц ы

Варыянт 1

Частка 1. Адзначце правільныя сцвярджэнні.

1.Усе назоўнікі скланяюцца.

2.Арфаэпія – гэта раздзел мовазнаўства, які вывучае часціны мовы.

3.Самастойных часцін мовы ў беларускай мове 5.

4.Назоўнікі, лічэбнікі, дзеясловы, прыметнікі – скланяльныя часціны мовы.

5.Дзеясловы бываюць непераходныя і пераходныя, аднатрывальныя і духтрывальныя.

6.Усе дзеясловы маюць форму ліку і роду.

7.Дзеясловы ўмоўнага ладу змяняюцца па часах.

8.Усе лічэбнікі маюць форму роду.

9.Катэгорыя роду прыметніка залежыць ад назоўніка, да якога ѐн дапасуецца.

10.Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў і маюць ступені параўнання.

11.Усе якасныя прыметнікі маюць ступені параўнання.

12.Назоўнікі 1-га скланення маюць чаргаванне зычных у аснове ў родным,

давальным і месным склонах.

13.Да рэчыўных назоўнікаў належаць тыя, што абазначаюць хімічныя элементы, выкапні, тканіны, лекі, прадукты харчавання, ягады.

14.Правапіс назоўнікаў 2-га скланення ў родным склоне залежыць ад асновы назоўніка.

15.Назоўнік мае 3 скланенні.

16.Назоўнік мае 3 тыпы асноў.

17.Прыметнікі бываюць якасныя, адносныя і прыналежныя.

18.Зваротныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, накіраванае на граматычны суб‘ект, якім выступае сам вытворца дзеяння; яны маюць постфікс -ся, -ца.

19.Дзеепрыслоўе – гэта часціна мовы, якая абазначае дзеянне, дадатковае да асноўнага, выражанага дзеясловам.

144

20.Найбольш ужывальныя дзеепрыметнікі ў беларускай мове – гэта дзеепрыметнікі цяперашняга часу.

21.Назоўнікі 1-га скланення ў творным склоне маюць канчаткі -ей, -ай, -ой, -

ею.

22.Адносныя прыметнікі ў пераносным значэнні могуць пераходзіць у якасныя.

23.Дзеяслоў мае тры спражэнні.

24.Формы множнага ліку роднага склону і вінавальнага склону адушаўлѐных назоўнікаў супадаюць

25.Назоўнікі гурт, табун, статак, атара, група, рамонак, бяроза, ліпа,

канюшына, цюльпан – адушаўлѐныя.

26.Субстантывацыя – гэта пераход любой часціны мовы ў назоўнік.

27.Лічэбнікі 2, 3, 4 ужываюцца з назоўнікамі назоўнага склону множнага ліку.

28.Зборныя лічэбнікі могуць ужывацца з асабовымі назоўнікамі жаночага роду.

29.У сасатаўных колькасных лічэбніках па склонах змяняецца толькі апошняе слова.

30.У назоўніках палын, рукапіс, перапіс, надпіс, пыл, гар, медаль, мазоль,

фальш, шынель у творным склоне адбываецца падаўжэнне зычных.

Частка 2. Адзначце сказы з лексіка-граматычнымі памылкамі,

патлумачце іх.

1.Колькі качка ні мудрыся, а лебеддзю не станеш.

2.БАМ была самай магутнай будоўляй мінулага стагоддзя.

3.Верачка прыйшла з магазіна і прынесла смачнае салямі і зялѐны салат.

4.Іван унѐс у хату вялікі бярэмя дроў.

5.Ужо пачырванела першая маліна ў дзядуліным садзе.

6.Тры пятых соткі маці адвяла ў агародзе пад памідоры.

7.ЛІМ змясціў вершы маладых паэтаў.

8.Дзве доўгіх заплеценых касы выбіваліся з-пад квяцістай шалі.

145

9.З боллю ў душы ѐн пераказаў гэтае здарэнне сваім сябрам.

10.Сабака цяўкнула на гуся і пабегла ўслед за гаспадаром.

11.У іх адносінах адчувалася яўная фальш.

12.Грэцкая крупа была не лепшага гатунку.

13.Дзвер, якая вяла ў сенцы, моцна рыпела.

14.Самалѐт хутчэй, чым цягнік.

15.Дзякую цябе, што завітаў да нас.

16.Пахвала выкладчыка для мяне была тады самай найвышэйшай узнагародай.

17.Як у сябе нічога не мае, дык на сабе найбольш чапляе.

18.Міця нѐс з лесу поўныя вѐдры чарнікі.

19.На дарозе ад таполяў ляжала густая цень.

20.Зблізку яе вочы здаваліся яшчэ больш васільковымі.

21.Мы па чарзе каталіся на Валодзіным веласіпедзе.

22.Марфалагічнымі паказчыкамі множнага ліку назоўнікаў (дом, кніга,

слова, мора, лес, поле, мінчанін) з‘яўляюцца канчаткі -ы, -і, -е, -а,-я.

23.Каля дзвярэй кавярні нас сустрэла імпазантнае парцье.

24.За нашай вѐскай раскінулася вялікая стэп.

25.Апошні запіс быў невыразна зроблены сінімі чарніламі.

26.На маю заўвагу Каця і броўю не павяла.

27.Міколу некага было наведаць у гэтым чужым горадзе.

28.Сваі рэчы раскладзіце, калі ласка, па паліцам.

29.У верасні адкрываецца новы школа-інтэрнат.

30.У маім пакоі злева ад дзвярэй стаіць дубовы камод.

Варыянт 2

Частка 1. Адзначце правільныя сцвярджэнні.

1.Лічэбнік дзевяноста не скланяецца.

2.Асабовыя назоўнікі 2-га скланення ў месным склоне маюць канчаткі

-у, -ю.

146

3.Дзеясловы загаднага ладу абазначаюць дзеянне, якое можа адбывацца толькі пры пэўнай умове.

4.Марфалогія – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца марфемы.

5.Прыслоўе змяняецца па родах і ліках.

6.Інфінітыў можа быць любым членам сказа.

7.Назоўнікі могуць быць мужчынскага, жаночага, ніякага і агульнага роду.

8.Займеннікі могуць пераходзіць у назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі,

часціцы.

9.Пры скланенні няпэўных займеннікаў нехта, нешта, нечы, нейкі націск захоўваецца на прыстаўцы.

10.Прыслоўі і дзеепрыслоўі могуць быць прыназоўнікамі.

11.У беларускай мове 10 часцін мовы.

12.Назоўнік мае катэгорыю роду, ліку, ладу, склону.

13.Адносныя і прыналежныя прыметнікі могуць мець кароткую форму.

14.Кароткія прыметнікі ў сказе з‘яўляюцца азначэннем.

15. Лічэбнікі паўтар і дзве спалучаюцца з назоўнікамі жаночага роду

16.Складаныя лічэбнікі пішуцца ў два і больш слоў.

17.Да адносных займеннікаў належаць хто, што, які, ч й, катор .

18.Зваротны займеннік сябе не мае формы Назоўнага склону.

19.Значэнне часу характэрна дзеясловам абвеснаму ладу.

20.Значэнне роду характэрна дзеясловам прошлага часу.

21.Дзеясловы бываюць двухтрывальныя і трохтрывальныя.

22.Прыслоўі пішуцца разам, асобна і праз злучок.

23.Дзеепрыметнікавы зварот у сказе з‘яўляецца акалічнасцю.

24.Прыметнік можа быць азначэннем і выказнікам.

25.Ад прыметнікаў могуць утварацца прыслоўі.

26.Прыслоўе не мае ступеней параўнання.

27.Зборныя назоўнікі з‘яўляюцца адзіночналікавымі.

28.Абстрактныя назоўнікі могуць ужывацца з пэўна-колькаснымі лічэбнікамі.

147

29.Канкрэтныя назоўнікі могуць мець форму адзіночнага і множнага ліку.

30.Лічэбнікі не спалучаюцца з дзеясловамі.

Частка 2. Адзначце сказы з лексіка-граматычнымі памылкамі,

патлумачце іх.

1.Васіліна сабралася пайсці ў маліну.

2.Вялікі белы гусь важна ходзіць па двары.

3.Лѐгка апрануўшыся, вецер мяне пранізваў наскрозь.

4.Днямі ЛіМ надрукавала артыкул Н. Гілевіча.

5.Верачка нарэзала тоненькімі скрылікамі смачнае свежае салямі і падала з зялѐным салатам.

6.Соня ціхенька прачыніла дзвер у вялікі пакой.

7.Васілеўскі ішоў важнай паходкаю ў доўгай шэрай дзедавай шынелі.

8.З поўначы дзьмула пранізлівае сірока.

9.Яны штодня сустракаліся пад гонкім топалем.

10.Зіхоткі шэрань пакрыў усѐ наваколле.

11.Мы выйшлі з лесу і натрапілі на цэлае поле рамашак.

12.Хутка пранеслася аўтамабіль і шэрая пыль узвіхрылася ўслед за ѐю.

13.На ўсе гэтыя шматлікія пытанні ѐн меў бясспрэчную алібі.

14.Суседкіна дачка закончыла школу з залатой медаллю і паступіла ў медінстытут.

15.Вялікі цэцэ ўляцеў у пакой і назойліва звінеў над вухам.

16.Вокны ў вялікім зале атулялі прыгожыя фіранкі.

17.Мы доўга стаялі перад велічным Ай-Петры.

18.Кацю папрасілі зайсці ў кабінет і паставіць сваю подпісь.

19.У заапарку я бачыў маленькую поні і нават аўстралійскую кенгуру.

20.Пасекі зараслі крапівою, быллѐм і палынню.

21.З вялікай боллю я ўспрыняў гэты яе пераезд у Маскву.

22.Тры доўгіх кіламетра стамілі нашых падарожнікаў.

23.Міканор падарыў сваѐй жонцы прыгожы коцікавы манто.

148

24.Парушаны нервовы дзядулін голас нас моцна ўстрывожыў.

25.Мне ўсѐ ж такі пашчаслівілася пагартаць гэтую старажытную летапісь.

26.Матуля папрасіла мяне перабраць чарніку і зварыць варэнне.

27.Расійскія і замежныя госці з задавальненнем адпачываюць на нашым цудоўным Нарачы.

28.Марынін торт атрымаўся прыгажэй і смачней за мой.

29.Празмерныя бабуліны клопаты пачалі мне дакучаць

30.Мікола з задавальненнем ямо аўсяную кашу.

ЛЕКСІКА І ФРАЗЕАЛОГІЯ

1.А. Размяркуйце словы, запісаўшы іх у адпаведны радок:

агульнаўжывальная лексіка;

размоўная лексіка;

дыялектызмы;

жаргон (арго);

тэрміны;

гістарызмы;

архаізмы.

Змарозіць, жалезіна, таблеціна, даміна, насяра, салдацюга, малюпасенькі,

нулѐўка, лімаўцы, бурлак, армяк, воласць, асьміна, гетман, грош, калчан,

капялюш, чаравікі, абрус, лыжка, філіжанка, ручнік, патэльня, папруга,

пярсцѐнак, хлеб, эсэр, веча, цукар, бяроза, возера, ластаўка, асіміляцыя, дызель-

электраход, дыфтонг, марфема, семядоля, поршань, субстантывацыя, радыус-

вектар, замэдзгаць, набухаць, папалазіць, мурло, дурында, даўбня, ядваб,

атрамант, вакацыі, злотнік, лемантар, сымболь, міталѐгія, халява, шухер,

патусіць, маргалы, стукач, шкары (шкеры), лох, карыга, хлюса, патлаты, мажор,

бухарык, ныга, вісна, мылако, хверма, гучытыса, клѐн, дождж, галень,

мятлушка, речка, гарабіна, вона, воны, адвербіялізацыя, дыцка, талерка, вуліца,

149

асвер, цаста, гозэро, дачка, бабуля, маці, грыбэ, пры сынох, сляпэй,

пранаменалізацыя, пшаніца, рамонак, дзеці, будынак, акно, Хведзька, пасоля.

Б. Размяркуйце словы, запісаўшы іх у адпаведны радок:

паланізмы;

лацінізмы;

германізмы;

грэцызмы;

літуанізмы;

цюркізмы;

стараславянізмы.

Дах, стос, рэшта, крэйда, кубел, доктар, персона, экзамен, прафесар,

зэдаль, кухня, шахта, шпіталь, гісторыя, бібліятэка, храналогія, школа, сфера,

ад, алтар, бірка, дэнка, скарб, пан, турма, цырульнік, моц, катэхізіс, трагедыя,

космас, хаос, муза, рыторыка, бацян, ксѐндз, шпак, відэлец, кабета, туман,

таракан, саранча, бек, алтын, кошт, гандаль, хала, бохур, шафа, ліхтар, дрэва,

воблака, раб, продак, чало, рамѐны, ланіты, уладыка, кахаць, дбаць, кепскі,

слодыч, пуня, свіран, дзѐгаць, дойлід, крупеня, акцыя, сесія, дэкан, копія,

адміністрацыя, дырэктар.

2. Тэставае заданне: адзначце сказы, у якіх дапушчаны лексічныя

памылкі.

1.Дэфектную партыю абутку вярнулі назад на фабрыку.

2.Выконваць бескарыслівую работу – марна траціць час.

3.Вучоныя даказалі эфектнасць новага праекта.

4.Я атрымала ў падарунак набор серабрыстых лыжак.

5.Маці купіла прыгожы гліністы збанок пад малако.

6.Вучням выдалі абанент для наведвання тэатра.

7.У хату ўвайшоў караністы мужчына і сеў ля печы.

8.Выдатнай асаблівасцю Міровіча быў яго канструкцыйны розум.

150